A R C H E M e d y c y n a № 9 (14) – 2000
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


92000
» да Зьместу «

 


Мэдыцына
 


  Лірыка

 
Вокладка ARCHE Skaryna 9-2000. На вокладцы выкарыстаныя фотаздымкі Алены Адамчык.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (8-2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6-2000)
   Глёбус
   Скарына
(4-2000)
   Габрэі
   Скарына
(2-2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Людка Сільнова
Юнак, падперазаны зьмяёй

Тваё імя

Імя тваё — золку пунсовы колер,
Мілы!
І стрэлы лятуць з усяе ў чыстым полі
Сілы!

Юнак, падперазаны зьмяёй...
Па чырвоным сьнезе
Зялёныя
Ручаі паплылі.
На голым кусьце —
Матылі расьцьвілі.

Дзень Волі!
Больш аніколі!

Навек мне запомніцца
Адзін з таго воінства —
Юнак, падперазаны зьмяёй,
А бровы — як птушка
Над Белай зямлёй!

Юнак, падперазаны зьмяёй —
Смарагд зялёны душы маёй,
Гары маёй старажытная тайна,
Скарб і алтар: перамен абяцаньне.

Гэты ваярскі,
Царскі рамень —
Выбліск маланкі,
Поўні прамень.
Гэтая карункавая,
Сярэбраная зьмяя —
Вужака, Эгле,
Балтыцкая зямля...

Юнак, падперазаны зьмяёй,
Зьліецца зь лесам, прыродай, травой.
Плашч яго — цемра навек паглыне...
Ён там, адкуль нам не варочацца, не!


Герой

Палюбіла малайца —
Духа, сына і айца!
Рух бясконцы
Той малойца!
Яго вобраз —
Сьвет і Дробязь.

Ён — Герой,
Упоравень з гарой!
Ягоны меч —
Упоравень з громам!
Празрысты замак —
Зь нябесным домам!

Сам — магутны,
Цень — нячутны.


Гуканьне

Што новага ў каханьні
Ты вынайшла, жана?
Яно — Другіх гуканьне,
А сьвету стан — Вясна.

„Жавароначкі, прыляціце!
Зямлю-матухну абудзіце!
А зімачку забярыце,
Бо Зімачка надаела...“

Жавароначкі,
Ваяры, духі староначкі,
Музыкі нябесныя,
Чакаю штовесну я!

 

Галасуй за ARCHE :)

br.by
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 9 (14) – 2000

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Web-майстар: mk
Copyright © 1998-2000 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 03-02-2001