A R C H E П а ч а т а к № 1 (21) – 2002
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


12002
» да Зьместу «

 


Часопіс для ўсіх
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


 

 
Вокладка ARCHE 1-2002.

   Мінулыя нумары:

   Скарына (6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

ад рэдакцыі
 
Трыбуна для ўсіх


Часопісу “ARCHE” чатыры гады, Вы трымаеце ў руках яго дваццаць першы нумар. “ARCHE” застаецца такім, якім ён быў на пачатку, — народным часопісам для ўсіх, хто хоча жыць і гаварыць па-свойму ды па-свойму думаць. Часопісам вольнае думкі, які займаецца асэнсаваньнем беларускай і сусьветнай рэчаіснасьці. Нашы мэты — узбагачэньне літаратурнай мовы, спрыяньне творчаму наватарству, азнаямленьне чытача з замежнай гуманітарнай думкай. Мы па-ранейшаму не прымаем інтэлектуальнага снабізму, як і тупога асьветніцтва. Яснасьць думкі, сацыяльны і нацыянальны аптымізм, плюралізм пазыцый застаюцца нашымі прынцыпамі. Барацьба за сацыяльную справядлівасьць і ўмацаваньне эканамічнай і культурнай незалежнасьці Беларусі — нашы заданьні.

Агульная сытуацыя ў краіне зьмянілася ў выніку перамогі лукашыстаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году. Наступствамі гэтага стала расьцерушэньне нацыянал-дэмакратычных сілаў, канфіскацыя літаратурных часопісаў. “ARCHE” пачынаў выходзіць ва ўмовах, калі існавала большая разнастайнасьць літаратурна-мастацкіх выданьняў. Цяпер гэтага няма. Гэта паставіла нас перад неабходнасьцю зьменаў у канцэпцыі пэрыёдыка.

Абставіны прымушаюць “ARCHE” стаць трыбунаю для ўсіх — нягледзячы на эстэтычныя разыходжаньні, розьніцу пакаленьняў. Каб зрабіць часопіс таньнейшым, даступным па цане розным слаям насельніцтва, мы пераходзім з афсэтнай паперы на газэтную. Рэдакцыя пастараецца вытрымліваць штодвухмесячную пэрыядычнасьць выхаду. Мы адмаўляемся ад спэцыялізаваных “тоўстых” і “тонкіх” нумароў, аддаючы перавагу клясычнаму часопіснаму аб’ёму.

Выходзьце нам насустрач.

 
   

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 1 (21) – 2002

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2002 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 12-11-2002