A R C H E | П а ч а т а к | № 1 (21) – 2002 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
|||
|
|
15.12.97. Жонка сустрэла неяк падазрона. Увесь дзень напальваў лазню. Увечары, ужо пасля ўсяго, жонка, перад тым як заснуць, неяк каротка ўсхліпнула дый сказала: “Ну, што ты ўжо зноў надумаў, валацуга?”. Чытаў рознае. У І. Ст. прачытаў: “Я знаю, што многія з нас недаацэньваюць жанчын і нават кпяць з іх. Але гэта памылка, таварышы, сур’ёзная памылка”. Доўга не мог заснуць. Зноў гартаў “Пытанні ленінізму”: “Спасылаюцца на парламенцкую гісторыю еўрапейскіх і амерыканскіх дзяржаваў, спасылаюцца на тое, што дзвюхпалатная сістэма ў гэтых краінах дала толькі мінусы… Але гэта адбываецца таму, што… другая палата арганізуецца недэмакратычным шляхам, часам шляхам прызначэння яе чальцоў зверху”. Гэтыя абедзве палаты трэба ўраўнаваць у правах — такая выснова ў І. Ст. 16.12.97. Пабег у школу даць пару ўрокаў. Сустрэў у калідоры Ів. Ів. (Дарэчы, неблагі хлопец.) Той сумна глянуў на мяне ўчарашнімі вачыма і кінуў: “Заходзь увечары”. Трохі выпілі. У ложку жонка скрозь сон нешта буркнула. Спаць не хацелася. Навобмацак узяў з паліцы кніжку. Запаліў лямпу. Аказалася — “Анталогія кінізму”. Дарэчы, купіў даўно, а яшчэ ніводнага разу не разгарнуў. Асабліва ўразілі два месцы. Адно: “На пытанне, чаму людзі падаюць жабракам, а філосафам — не, ён (Дыяген) адказаў: “Таму, што кульгавымі і сляпымі яны стаць могуць, а філосафамі — ніколі”. Дарэчы, у Менску звярнуў увагу на тое, што людзі даволі ахвотна падаюць жабракам. І другое месца: “Тыраны ніколі не жывуць у бяспецы, нават тады, калі яны ператворацца ў бронзу ці жалеза. І ў такім выглядзе ім пагражае пагібель — быць рассечанымі на кавалкі ці пераплаўленымі”. І яшчэ: “На любоў і сяброўства ён (тыран) не можа разлічваць: дрэсіроўшчык драпежных ільвоў мае да сваіх выхаванцаў больш любові, чым прыдворныя і блізкія да тыранаў асобы”. Даволі трапна. Цікава, калі гэта было напісана? Дваццаць пяць стагоддзяў таму! Халера! Гэта столькі часу ходзім па коле невуцтва і неадукаванасці. Пагасіў лямпу. Трохі сціскала ў скронях. Колькі прайшло часу — не ведаю. Раптам ўсяго мяне некуды кінула. Спачатку ўправа. Потым яшчэ раз управа. Закруціла па нейкім коле. Бачу сябе ў вялікай белай палаце на трыбуне. Вакол людзі. Некаторыя трымаюць у руках шыльдачкі з назвамі раёнаў і аўтаномных абласцей. Па-за імі стаяць жабракі з працягнутымі рукамі. Я ў цэнтры. Сярод натоўпу жабракоў ходзіць з ліхтаром чалавек у хітоне і страшна голасна гукае: “Дзе чалавек? Шукаю чалавека! Шукаю чалавека!” З’яўляюцца дрэсіроўшчыкі з ільвамі. Па-над людскім тлумам бліснуў і паволі згас профіль рымскага патрыцыя — вельмі падобны да Ал. Раз. Плавяцца кавалкі бронзы. У гурме жабракоў і бамжоў бачу жонку, якая адной рукой абхапіла за шыю нашую карову, а другой нешта паказвае мне. На каровінай пысе раптам з’яўляюцца вусы, і карова пачынае рыкаць амаль што чалавечым голасам: “Адна частка адзінаасобнікаў разбэсцілася, кінула калгасы і пайшла ў спекуляцыю”. Зверху шугае полымя, і з клубоў агню імкліва пачынае апускацца металічная, як у цырку, клетка. Яна амаль цалкам накрывае натоўп. Лямант, енкі, праклёны. Жонка некуды знікае. Наўздагон ёй — лёгкая іранічная ўсмешка маладой асобы. Згасае святло. Зусім цёмна. Расплюшчваю вочы. У вушах усё яшчэ гучыць, звініць і рвецца вонкі голас: “Жуць го до срача… Забій го вечным пюрэм!” Пільна ўглядаюся ў цемру. Нарэшце пераконваюся, што сапраўды прачнуўся. 17.12.97. Трэба ўсё ж такі напісаць ліст Ал. Раз. Тэкст да друку падрыхтаваў
|
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 1 (21) – 2002 |
|
Рэдаkцыя:
analityka@yahoo.com
дызайн: mk
майстраваньне: Маkса Плакса |