A R C H E П а ч а т а к № 2 (22) – 2002
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22002
» да Зьместу «

 


Нашы дзеткі
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


 

 
Вокладка ARCHE 2-2002.

   Мінулыя нумары:

   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Лeaнiд Гaлyбoвiч
 
 
Пяць вepшaў


Казаць, што ты любіш дзяцей, — гэта ўсё адно як сцвярджаць, што ты — чалавек. Дзяцей любяць нават людаеды...

Чужых жа любіш з найбольшай асалодай, паколькі яны не сядзяць штодня на тваім карку...

Так любіў я свайго пляменніка, калі ў мяне яшчэ не было свайго дзіцяці. Мне было трыццаць пяць, яму паўтара. Яго пакідалі са мной на ўвесь дзень, бо анічым людскім я больш не займаўся, а толькі “чорт ведае для каго складаў вершыкі”. Пасля абеду да мяне прыходзіў стрыечны брат Васіль з трыма бутэлькамі таннага “чарніла”, і мы вельмі хутка закалыхвалі пляменніка. Ён засынаў ці то ад віннага чаду, ці то ад нашага п’янага беларускага бубнення...

Так, палюбіўшы “чужое” дзіцё зблізу, зажадаў я здалёк усімі фібрамі душы і цела займець сваё. Таму праз год пакінуў піць назусім, а праз восем стрыечны брат насмерць захлынуўся бурачнай самагонкай на ганку нашай вясковай бібліятэкі...

Пляменнік жа сёлета канчае баранавіцкую экалагічную гімназію і збіраецца паступаць на журфак БДУ. Завуць яго Кірылам. Але тады я, напісаўшы нечакана колькі дзіцячых вершыкаў, для свайго героя чамусьці абраў імя Костусь (так бацька зваў майго “селядоршага”, то бок сярэдняга брата, якога сам жа ахрысціў патаемна ў местачковай царкве Міколам, мяне зваў Леўкам, а малодшага, Мішу, — Мішэлем; бацьку з германскага палону вызвалялі саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі...)

Быў сярод тых маіх дзіцячых вершыкаў і гэты — іранічны, які да сёння ў арыгінале не друкаваўся, а толькі ў перакладзе на расейскую. На вялікі жаль, ён усё яшчэ актуальны:

Пляменнік мой жуе што ёсць, падрад.
Ды хітры — не глытае ўсё на веру.
Зжаваў паў-“ЛіМу” — выплюнуў назад.
І вось, маю дажоўвае паперу.
Ну-ну, давай, смакуй маё чарніла!
А ён смяецца кіславата-міла...
І дажаваў, і выплюнуў назад.
Маўляў, прабачце, дзядзька, — сурагат!..
Цяпер пішу, ды ўжо не без аглядкі...
Нарэшце крытык ёсць, што мне не плешча ў ладкі.


 
   

Усе гэтыя вершыкі, напісаныя ў маёй роднай вёсцы Вароніна ў 1985 годзе, якраз напярэдадні гарбачоўскай перабудовы, так і валяліся ў маіх паперах...

Цяпер я вытрас з іх пыл амаль дваццацігадовай даўніны... Але мне здаецца, што да гэтага часу яны так і засталіся там — маладымі, нават малечымі па сваім узросце...


Ранак

— Мама, — кажа Костусь маме, —
Я пайду на поле з вамі...

— Што ж, сынок, давай, ідзі,
Ды дарогай не ўпадзі,
Ямы й куп’е — абыдзі...

Костусь думае ля брамы:
“Як жа я патраплю ў яму
На руках у роднай мамы?..”


Здарэнне

Дождж заспеў іх блізу поля.
Костусь з мамай — пад таполю.
Толькі капае і там...
Сын у мамы запытаў:
“Хто ж ваду так з неба лье?
І ці многа там яе?
Ножкі ўжо прамоклі трошкі...
Мабыць, льюць з вя-лі-кай бочкі?!”


 
   

Поўдзень

Перастала зверху ліць.
Больш зямля не просіць піць.
Сонца ззяе, як люстэрка...
А зірнеш — і ў воку стрэмка...

— Дзе ты, мамачка, прапала?!
Сонца ў вочы мне папала!
Даставай яго як хоч,
А то будзе ноч і ноч!..


Вечар

— Паглядзіце ў неба, тата, —
Месяц выгнуўся над хатай...

Бацька Костусю й гаворыць:
— То яго прагнулі зоры.
Бач, чапляюцца за рожкі
І з краёў сагнулі трошкі.
Як збяруцца ўсе наўкола,
Стане круглым ён, як кола.

Дый самі мы, дзякаваць Богу, найбольшай сваёй, хоць і не заўжды найлепшай, часткай пакідаемся ў сваіх дзецях, каб не сысці бясследна...

в. Вароніна, 1985 г.

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (22) – 2002

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2002 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 19-12-2002