A R C H E | П а ч а т а к | № 2 (22) – 2002 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
|||
|
Зьміцер Саўка |
— Выхаваньне — гэта ня толькі мова. Што яшчэ? — Я выкладчык, і за шмат гадоў стаміўся нешта тлумачыць. Таму я ўласным дзецям не распавядаў штодня пра Вітаўта Вялікага ды Эўфрасіньню Полацкую. Тут як з моваю — ня варта штосьці рабіць адмыслова. Калі ты размаўляеш зь дзецьмі на любую тэму, праступае так ці інакш нацыянальны момант — момант візіі. Візіі жыхара беларускай сталіцы. Напрыклад, едзем мы ў аўтобусе, я кажу: вось такія зручныя новыя аўтобусы ў нас у Менску сталі рабіць. І дзіця ведае: у нас гэта ўмеюць, у нас гэта робяць. Так на кожным кроку. Якое б ідыёцкае ні было пытаньне, я ніколі не кажу: “Адчапіся!”. Заўсёды адказваю. У побытавых штодзённых гутарках абавязкова прысутнічае тэма “Беларусь і сьвет”. Мае дзеці ведаюць, што былі на нас розныя навалы, а вось цяпер мы маем сваю дзяржаву. Для маіх дзяцей існуе паняцьце “краіна”, “горад”, “дзяржава”. Я ўпэўнены, што для бальшыні дзяцей з нацыянальна індыфэрэнтных сем’яў такія паняткі яшчэ нічым не напоўненыя. Натуральна, мае дзеці ведаюць, што існуе такая праблема, як расейскае прэваляваньне. Але трэба данесьці такую тонкасьць: калі беларус гаворыць па-расейску, гэта абсалютна ня значыць, што ён не беларус. Сяброўкі маіх дачок Юстыны й Караліны (9 і 8 гадоў) гаварылі па-расейску, і дзяўчаты мне кажуць: “Гэта расейская дзяўчынка”. Я адказваю: “Не, проста ў іх у сям’і ніхто не адукоўваўся па-беларуску, але ты можаш іх навучыць”. Для дзіцяці вельмі важна, што яму надаюць ролю настаўніка, мэсіі. Хаця яно гэта не заўжды выкарыстоўвае. Ня кожны любіць пастаянна быць настаўнікам. — Ці былі Вашыя дзеці дыскрымінаваныя ў асяродку раўналеткаў з-за сваёй беларускасьці? — Дзеці — стварэньні самыя пяшчотныя й самыя жорсткія. Яны знойдуць 1001 прычыну, каб пазьдзекавацца зь іншага. Калі дадаецца 1002-я прычына, гэта ўжо ня так істотна. Прыбраць усе фактары, па якіх вашае дзіця будзе дыскрымінаванае, вы ня зможаце. І нават сотую іхную частку. Я не баюся адпускаць сваё дзіця ў сьвет. Асоба, якая фармуецца ў Менску, засвойвае расейскую мову рана і ў поўным аб’ёме. У дзіцяці заўсёды хапае інстынкту не канфрантаваць з асяродкам. Увогуле, часьцей дзеці пачуваюцца лепей з-за таго, што на фоне аднамоўных раўналеткаў валодаюць дзьвюма мовамі. Бацькі гавораць дзіцяці: “Ты лепш адукаваны. І ўвогуле, усе прыстойныя людзі ведаюць беларускую мову, глядзі!” Гутарыла Сьвятлана Курс
|
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 2 (22) – 2002 |
|
Рэдаkцыя:
analityka@yahoo.com
дызайн: mk
майстраваньне: Маkса Плакса |