A R C H E П а ч а т а к № 3 (23) – 2002
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


32002
» да Зьместу «

 


Андрэй Хадановіч
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


пераклады

 
Вокладка ARCHE 3-2002.

   Мінулыя нумары:

   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Арцюр Рэмбо
 
 
Баль шыбенікаў


На шыбеніцы апантана
Ўсё танчаць, танчаць, вісячы,
Шкілеты з воінства Шатана,
Пякельныя паслугачы.

Вялебны Вэльзэвул валадаром на балі:
Крыўлякаў, што ў пятлі блюзьнераць задарма,
Б’е туфляю па лбах, каб весялей скакалі
Пад акампанэмэнт каляднага псальма.

І кожны ачмурэў, страсае ў танцы косьці,
Аб грудзі б’е грудзьмі, бы грукае ў тамтам,
Прыпадачна хрыпіць у вычварнай мілосьці,
Хоць колісь прыпадаў да вытанчаных дам.

Агромністы памост дае танцорам шанец —
Гоп! — весела скакаць бязь мяса і вантроб!
І ўжо не зразумець, ці гэта бой, ці танец!
Рве струны Вэльзэвул, вядомы філянтроп!

Кашуляў скураных пазбыліся амаль што,
Абутак не псуе ім лёгкае ступы,
Ня муляе даўно шляхетных шыяў гальштук,
А сьнег капелюшы напнуў на чарапы.

Крумкач, нібы султан, сядае на галовы.
Вісіць на барадзе шматок былой шчакі.
Здаецца, ваяром, расьцятым да паловы,
Кардоннага мяча ня выпусьціць з рукі.

Ад гойсаньня ўваччу хістаюцца нябёсы,
Лілёвыя лясы працяў ваўчыны сквіл,
Вісельня, як арган, скавыча шматгалоса
Й пякельнай чырваньню палае небасхіл.

А ну, хутчэй скакаць, здыхляціна старая,
Што лашчыць неўпрыкмет ружанец пазванкоў,
Нібыта пацеркі манах перабірае:
Тут вам не манастыр, а кодла мерцьвякоў!

Ах! вунь, сапселы ўшчэнт ад замагільных скокаў,
Вялізарны шкілет узьняўся на дыбкі,
Узьвіўся ў вышыню, шчасьліва загалёкаў,
Ды раптам зноў адчуў пятлі прыгнёт цяжкі,

І зь енкамі, што так падобныя да кпінаў,
Сьціскаючы ў кулак нявыслаўлены жаль,
Як блазан, што на міг свой балаган пакінуў,
Пад музыку касьцей вяртаецца на баль.

На шыбеніцы апантана
Ўсё танчаць, танчаць, вісячы,
Шкілеты з воінства Шатана,
Пякельныя паслугачы.

Пераклаў Андрэй Хадановіч

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (23) – 2002

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2002 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/01/20