A R C H E П а ч а т а к № 3 (23) – 2002
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


32002
» да Зьместу «

 


Андрэй Хадановіч
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


пераклады

 
Вокладка ARCHE 3-2002.

   Мінулыя нумары:

   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Франсуа Віён
 
 
Эпітафія Віёна
 (Баляда шыбенікаў)



Пачцівыя, спагадлівыя людзі,
Браты, што нас перажылі, нябог,
Хто да няшчасных літасьцівым будзе,
З таго калісьці зьлітуецца Бог!
Вось мы ў пятлі ўпяцёх альбо ўшасьцёх,
А цела хорам, колісь дагляданы,
Дазваньня зруйнаваны, пажыраны
І жменькай пылу зробіцца ў свой час.
Тут не дарэчы зьдзек і гумар танны:
Малецеся Ўсявышняму за нас!

Няўжо з пагардаю ці ў перапудзе
Забудзеце аб ветраных братох?
Няхай нас пакарала Правасудзьдзе,
Ды хто зь людзей спакусу перамог?
Пусьцеце міласэрнасьць на парог,
Каб справядлівы сын Марыі Панны
Нам дараваў правіны і заганы
І ўратаваньне душаў нам прыпас.
Спакой памерлых варты вашай шаны,
Малецеся Ўсявышняму за нас!

Мы парахнеем у брыдзе і брудзе
На ростанях усіх зямных дарог,
Нам зьлівы да касьцей прамылі грудзі,
Птах выдзеўб нашы вочы, як гарох,
Бароды й бровы скуб, як толькі мог.
Нас не чакае супакой жаданы:
Туды-сюды вятрыска несьціханы
Нас гойдае, астатнім напаказ.
Дык пашкадуйце, людзі, нашы раны,
Малецеся Ўсявышняму за нас!

Ісусе, Збаўца, ўсімі шанаваны,
Хай лёс пякельны, нам наканаваны,
Ахвяраў абміне на гэты раз!
Хто з нас сьмяецца, будзе пакараны!
Малецеся Ўсявышняму за нас!

Пераклаў Андрэй Хадановіч

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (23) – 2002

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2002 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/01/20