A R C H E П а ч а т а к № 1 (24) – 2003
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


12003
» да Зьместу «

 


Расейскае пытаньне
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


лірыка

 
Вокладка ARCHE 3-2002.

   Мінулыя нумары:

   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Віталь Стахіевіч
 
 
Парнаграфія


I

Мікрадуэль у задушным трамваі,
Сонца морыць на сон.
Тонкія ногі, дзяўчына ў спадніцы
Думкі мае чытае.
“Хоча”, — мільгоча. — Ня хоча… Хоча…”
“Так. — Або не. — Або так? — Або не…”
Вочы ў зьдзіўленьні глядзяць на мяне
І ледзьве чутна рагочуць.
“Хоча. — Ня хоча. — Ці хоча? — Ці не…”
Думкі мае паглынаюць мяне.

Столькі глынуць немагчыма адразу —
Кашаль з ванітамі б’е.
Горла прастылае шэпча нязвыкла,
Голас знаёмы гучыць бессаромна,
І паскараюцца рухі дрыготка,
Кідае ўбок на крутым павароце,
Ён прытуляецца, пальцам праводзіць,
Рубам далоні песьціць мяне…

Перадапошні далёкі прыпынак,
Ногі прастуюць прэч.
У расчараваных вачах застаецца
Бледна-ружовы задушны салён
З пахам парфумы і спэрмы.


 
   

ІІ

Цёмная справа… Цёмная зьлева —
Побач мяне дзьве дзяўчыны-брунэткі,
Ноч за акном залатога трамвая,
Соладка пахнуць іх потныя целы,
Мокрыя майкі іх станы мілуюць,
Пухкія вусны адной прыадкрыты,
Штосьці праз пэйджэр чытае другая.

Вечны трамвай сваім вечным матывам:
Музыка, кніга і сэкс на прыпынку.
Вокны дамоў, дзе чакаюць жанчыны,
Пахне нарцызамі, парыцца кава.

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 1 (24) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/02/18