Шчыра кажучы, я слаба памятаю Ўкраіну,
У адрозьненьне ад іклаў з кнотам Адамовіча.
Я памятаю Андруховіча, які еў цытрыну
Ў мяне на хаце ля Ждановічаў.
Еў павольна, моршчыў нос пры гэтым,
Пальцы гнуў, калі лічыў паэтаў,
Літаратараў, зь якімі на банкетах
Піў за мір і згоду ў гэтым сьвеце.
Памятаю дэпутата (пэўна з Кіева),
Што калісь на менскім зэбээсе
Распрагаў пра “всіх москальскіх підорів”,
Што спыняюць рухавік прагрэсу.
Памятаю, зрэшты, усё ж кавалак Львову —
Там, дзе нейкі помнік, галубы і панкі.
Памятаю, што было хярова:
Я ішоў з адной амэрыканкай,
П’яны ў дупу, улюбёны ў “суржык”
Ангельска-ўкраінскі, што тая ўжывала.
Думала — I don’t understand her language. Курча!
Я быў п’яны — яна ж не раздражняла.
Вось і ўсё — мой украінскі досьвед
Зусім маленькі. Мо было яшчэ што…
Мо таму ў канцы пастаўлю коску,
А калісь дадам да верша рэшту,