A R C H E П а ч а т а к № 2 (25) – 2003
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22003
» да Зьместу «

 


Туманнасьці беларускай гісторыі
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


спавешчаньні

ВЕРА РЫЧ
Вокладка ARCHE 2-2003. Туманнасьці беларускай гісторыі.
 

Вера Рыч
 
Беларусь: ні дыктатура, ні дэмакратыя

Сontemporary Belarus: Between Democracy and Dictatorship.
Edited by Elena Korosteleva, Colin W. Lawson, and Rosalind J. Marsh. London: RoutledgeCurzon, 2003.

Матэрыяламі для гэтай кнігі, яшчэ адной з шэрагу “Беларусь паміж X і Y”, паслужылі дакумэнты канфэрэнцыі “Беларусь: забытае сэрца Эўропы”, што праводзілася ўва ўнівэрсытэце гораду Бат у лютым 2000 году. Таксама кніга зьмяшчае пасьлямову, у якой аналізуюцца прэзыдэнцкія выбары 2001 году. Некаторыя матэрыялы кнігі былі ўзятыя з двухгадовага дасьледаваньня “Параўнальны аналіз харызматычнага лідэрства ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне: яго вытокі, разьвіцьцё і падтрымка”, праведзенага навукоўцамі з БДУ, Украінскай акадэміі навук і МДУ пры дапамозе ІNTAS (Незалежнай міжнароднай асацыяцыі, створанай краінамі, якія ўваходзяць або імкнуцца ўвайсьці ў Эўразьвяз) і Брытанскай Акадэміяй. Гэты праект, як нам паведамілі, стварыў эмпірычную базу для высноваў дасьледаваньняў пры канцы кнігі.

Вынікам аб’яднаных намаганьняў стаў моцны ў навуковым сэнсе зборнік, амаль усе аўтары якога займаюць акадэмічныя пасады ці пішуць доктарскія дысэртацыі ў заходніх ці беларускіх унівэрсытэтах. Выключэньнямі зьяўляюцца Тэрэза Думашы (“Адносіны Беларусі з Эўразьвязам — заходнія пэрспэктывы”), якая падчас напісаньня працы была старшай навуковай супрацоўніцай (аналітыкам) па пытаньнях Украіны, Беларусі й Малдовы ў Лёнданскім унівэрсытэце, а цяпер працуе ў Брытанскай амбасадзе ў Парыжы, і знакаміты беларускі навуковец, эмігрант Ян Запруднік, які цяпер пасьля доўгай працы на радыё «Свабода» знаходзіцца на пэнсіі.
 

— паэтка й перакладчыца. Скончыла Оксфардзкі й Бэдфардзкі каледж («Oxford and Bedford College») у Лёндане. Выкладае славянскія літаратуры ўва ўнівэрсытэце Бірмінгему. Асабістая вэб-старонка http://www.belarus-misc.org/v-rich.htm. Артыкул “Беларусь: ні дыктатура, ні дэмакратыя” быў упершыню апублікаваны на ангельскай мове ў штотыднёвым аналітычным бюлетэні радыё «Свабода» (RFE/RL Poland, Belarus, and Ukraine Report), адкуль перадрукоўваецца з ласкавага дазволу рэдакцыі.
   

У дакладах гэтых навукоўцаў Беларусь разглядаецца ў ракурсе такіх тэмаў, як “посткамуністычны аўтарытарызм”, “складанасьць фармаваньня эліты”, “разьвіцьцё палітычных партыяў і іх выбарчыя плятформы”, “прэзыдэнт і апазыцыя”, “наступствы апошніх эканамічных рэформаў”, “Саюз Беларусі і Расеі і стасункі Беларусі з замежжам”. Надзвычай каштоўнымі (асабліва для тых, хто зацікавіўся Беларусяй нядаўна) могуць быць артыкулы “Гісторыя і палітыка ў постсавецкай Беларусі” (Дэвід Р. Марплз, унівэрсытэт Альбэрты) і “Беларусь у пошуках нацыянальнай ідэнтычнасьці” (Янка Запруднік).

Каб зьвязаць міжсобку асобныя даклады, рэдактары зрабілі грунтоўныя ўводзіны, прысьвечаныя эканамічным праблемам, інстытуцыйнаму асяродзьдзю, “парадаксальнай” прыродзе беларускага электарату, “стабільнасьці” існага рэжыму. Пэўнае месца тут адводзіцца прагназаваньню таго, што здарылася б, калі б ён быў скінуты, і разважаньням аб тым, ці гатовая Расея несьці выдаткі, якія цягне расейска-беларускі саюз. Зьвяртаючыся да пытаньня, якое задаецца самою назваю кнігі, можна сказаць, што, паводле ацэнкі, дадзенай ува ўводзінах, Беларусь ня ёсьць “поўнай дыктатурай”, бо яна “яшчэ захоўвае некаторыя рысы дэмакратычнай дзяржавы” і хутчэй зьяўляецца выбарнай дыктатурай, якая “мае перадумовы для дэмакратыі”, але дэмакратыяй ня ёсьць. Далей, ужо ў заключэньні, гаворыцца, што “Беларусь дасягнула скрыжаваньня: перад ёй ляжыць альбо незваротны пераход да дэмакратыі, альбо вяртаньне назад да дыктатуры”.

За тры гады, у якія гэтыя даклады рыхтаваліся да публікацыі, Беларусь амаль не скранулася ў выразна дэмакратычным кірунку. Аднак, нягледзячы на пагрозьлівае ўзмацненьне аўтарытарызму і парушэньні правоў грамадзяніна і асобы (напрыклад, новай рэдакцыяй Закону аб рэлігіях, 2002), адкат да поўнай дыктатуры яшчэ ня зрабіўся непазьбежнасьцю і перадумовы для дэмакратыі яшчэ існуюць. Беларусь загрузла на скрыжаваньні, і, нягледзячы на пэўны час, што прайшоў з моманту напісаньня тэкстаў, высновы, зробленыя ў кнізе, застаюцца актуальнымі й сёньня. Некаторыя лічбы, вядома, састарэлі, а некаторыя аўтары выяўляюць наіўнасьць, карыстаючыся афіцыйнай статыстыкай, зьвесткамі дзяржаўных сацыялягічных апытаньняў і некрытычна давяраючы ім. Але ўвогуле кніга робіць карысны й цікавы ўнёсак у вывучэньне сучаснай Беларусі.

З ангельскай мовы пераклаў Аляксей Ігнатовіч

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (25) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   дызайн: mk   майстраваньне: Маkса Плакса
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/04/29