A R C H E П а ч а т а к № 2 (25) – 2003
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


22003
» да Зьместу «

 


Туманнасьці беларускай гісторыі
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


лірыка

 
Вокладка ARCHE 2-2003. Туманнасьці беларускай гісторыі.
 

Людка Сільнова
 
Малітва

Сукня з полымя
Ці зары,
Валасоў
Пасівелы дым…
— Паўтары мяне,
Паўтары!
Абярні маладой…
Маладым…

Гэта вогнішча
А ці стод?
Адгукніся,
Вясёлы бог!
Пакладзі
На блакітны спод
Яблык сьвету —
Клубок дарог.

І — дыхні,
Каб пачаўся рух,
Залатое —
Скрані сьвятло
І ўтвары
Чарадзейны круг:
Паўтары мяне,
Як было!..

Сукня з полымя…
Ці зары…


 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (25) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   дызайн: mk   майстраваньне Элы Мацьвіенкі
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/04/23