A R C H E П а ч а т а к № 3 (26) – 2003
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


32003
» да Зьместу «

 


Pax Americana,
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


Gloriosae Memoriae

 
(112Kb) Вокладка ARCHE 3-2003. Pax Americana. Малюнак Адама Глобуса.

   Мінулыя нумары:

   Туманнасьці
  беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

 
Памяці Аляксандрa Крывенкi

...Восьмага красавіка мне каторы раз за апошнія пару гадоў давялося быць у Кіеве. Усю ноч падаў сьнег, і на дзявяты пэрон кіеўскага вакзалу цягнік прыбыў засьнежаны і мокры. Праваднічка, зь якой ехаў ужо ня першы раз, вясковая дзеўка з фарбаванымі валасамі, аднекуль з Заходняй Беларусі, жалілася: празь які тыдзень трэба адмыкаць у вагоне на лета вокны, а тутака сьцюжа й непагадзь. Праваднічкі бываюць бяз дай прычыны такія гаваркія.

Восьмага красавіка быў аўторак, звычайны будны дзень. Магчыма, ад гэтай слаты на Хрышчаціку было троху менш людзей, як звычайна. Мокры сьнег запавольваў іх рух. У нейкі момант я таксама пацярпеў ад непагоды: на лаўкі каля помніка Панікоўскаму на вуліцы Праразной не было як усесьціся. Яны былі заваленыя сьнегам уперамежку з вадой. На Хрышчаціку я купіў плаўленых сыркоў і пайшоў іх есьці ў Інстытут філязофіі, што на Трохсьвяціцельскай. У гастраноме, апрача сыркоў, вока зачапілася на багаты асартымэнт рыбнай прадукцыі берасьцейскай фірмы “Санта-Брэмар”. Вечар рана завечарэў.

Гэты дзень засядзе ў памяці зь іншай прычыны. Акурат восьмага красавіка недзе за сорак кілямэтраў да Кіева ў аўтамабільнай аварыі забіўся Аляксандар (Сашко) Крывенка. Тое, што ў Беларусі яго імя бадай нікому невядома, не прымяншае маштабу й калярыту гэтай постаці. Журналіст, культурны й палітычны дзяяч, ён за якіясьці пятнаццаць гадоў свайго творчага жыцьця выдаваў “модны”, глянцавы часопіс “ПіК” (Політика і Культура), масавую і інтэлектуальную газэты “Поступ” і “Постпоступ”, займаўся рознымі тэлевізійнымі і радыёвымі праектамі (сьмерць яго засьпела на пасадзе кіраўніка “Громадського радіо”), не цураўся палітыкі й грамадзкай дзейнасьці.

Не сказаць, што былі добра знаёмыя з Сашком. Так, пару разоў сустракаліся ў Кіеве й Менску, пілі гарбату, гаварылі. Сашко жыва цікавіўся беларускім жыцьцём, распытваў у мяне розныя яго сакрэцікі. Апошні раз мы бачыліся ў Менску летась. 12 верасьня ён прыехаў да нас начным цягніком. Мы сядзелі ў летняй кавярні на Плошчы Перамогі, папівалі нешта, дыскутавалі. Потым ён пайшоў купляць беларускія кніжкі і накупляў іх цэлую торбу — Быкава, Глёбуса, Лукашука...

Нягледзячы на сваю культурную й палітычную вагу, Сашко трымаўся на роўных, не ствараў бар’ераў, не выпінаўся і хацеў падасца лепшым, чым ён насамрэч быў. Жывы чалавек у жывым сьвеце.

Пераглядаю яго леташнія лісты. 9 жніўня: “Ну і де ви, брати? У Київі вас не чути...” Яго апошні кароткі ліст прыйшоў сёлета 6 студзеня: “З православними привітами”.

Бывай, брацітка. Зямелька табе пухам.
 

Валер Булгакаў

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (26) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Дызайн mk   Майстраваньне Элы Мацьвіенкі
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/06/28