| |
Ігар Карашчанка
Гаруншчына
45-годдзю Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя Кандрата Крапівы прысвячаецца
У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў гаруныґ тагачаснага Пуціўльскага павету Курскай губерні вучонымі Расіі, расійскай афіцыйнай статыстыкай і праваслаўным духавенствам разглядаліся як беларусы. Пасля другой сусветнай вайны расійскія даследчыкі (Чыжыкава і іншыя) назвалі іх ужо этнаграфічнай групай расійцаў. Гэта адбывалася на фоне выражанай адсутнасці інтарэсу да гэтай супольнасці з боку беларускіх даследчыкаў. Зацікавіўшыся гэтым, напрыканцы 1991 году я распачаў палявое вывучэнне супольнасці. Быў зроблены шэраг выездаў у мясціны традыцыйнага пражывання супольнасці ў Пуціўльскім раёне Сумскай вобласці Украіны ў 1991—1995, 1997 гадах. Вывучаліся населеныя гарунáмі паселішчы Новая Слабада (мясц. Слабадá), Лінова (Лінóў), Калíшчы, Свабода (Серьбявíца, Сібілíца), Буняґкіна (часткова гарунская) і некаторыя суседнія. Якімі пабачыліся этнакультурныя асаблівасці Гарэншчыны зблізку? Якія моўныя асаблівасці тых, каго напачатку і, з вялізным перапынкам, у канцы стагоддзя лічылі і зноў называюць беларусамі? Ці даравальны такі перапынак увагі да беларускасці крыху аддаленай ад Беларусі супольнасці? Ці можна гаруноў падобна тудаўляґнам (ці рэальна — Тудаўшчыґне) Ржэўшчыны называць толькі групай беларускага паходжання? Ці гэта проста беларусы? Толькі óчань асаблівыя. Беларусы, што жывуць ва ўмовах ускраіннасці. На гэтыя пытанні мы паспрабуем адказаць з дапамогай прыкладаў маўлення сучасных гаруноў. Шэраг асаблівасцяў збліжае яго з рысамі народных гаворак Віленшчыны, Гарадзеншчыны, Смаленшчыны, Ржэўшчыны. У прыватнасці, тут бытуюць формы дзеяслова з суфіксамі -ўшы, -дчі: мужа анá крéпка зарядёўшы (зараджаная) былá, сарáé салóмай быў пакрыґўшы, с рáзных ýліц пазбірáўшы (Лінова); узышудчі ёсьть (Новая Слабада). Параўнай: старыґя люґдзі пазьмірáўшы (Міцкуны, Віленскі раён, Літва, запіс 1993 г.); бйжанцы былн з Расйі прыйхаўшы (Кяна, Віленскі раён, 1993 г.); мой зяць был на войнй пошэґдшы (Багдананцы, Троцкі раён, Літва, 1995 г.); ні саўсйм атышудчі (Кадзінка, Аленінскі раён, Цвярская вобласць, Расія — гістарычная Ржэўшчына, 1992 г.). У некаторых выпадках (рэдка, зафіксавана ў вясельнай песні) ужываецца [у] на месцы гістарычных *о або *ы: Вечйрнійі йдуць, Калнну лумáють, Гáньняну (Ганну) умувáють... (Новая Слабада, 1991 г.). Параўнай: мáсліцам пусным пумáжу (Дудкіна, Сычоўскі раён, Смаленская вобласць, вярхоўі Дняпра, запіс пачатку 1990-х гадоў); Я цупыґрка с Ругалёва, ты варнáка з Халмяцэ, прыхадзі ка мне, варнáўка, Я цібй пакалацэ ... і лупáтай пó пляцэ (наваколле с. Халмец, Аленінскі раён, Цвярская вобласць, 1992—1993 гг.). Прыкметна з’ява асіміляцыі: я ачншшу; анá шшэ ж дíўка; с руннаю, с мáтушкай... (з песні); ...буршшыку у гуршшыку (з песні пра Цярёшыньку). Параўнай: с аннэґй чяґшкі (Бачарова, былая назва — Сапліўка, Сычоўскі раён, Смаленская вобласць, 1991 г.); халóнна буэдзет; бáбка в дзірíвні аннá (Баброўка, Аленінскі раён, Цвярская вобласць); усё ў біннатыґ (Пустошка, Аленінскі раён, Цвярская вобласць); к угóнніку (святому угодніку) ў Астáшкава хадзíлі (Церяхóўка, Аленінскі раён, Цвершчына). У прыметнікавых і займеннікавых формах пад націскам ужываюцца канчаткі -ей, -эй, -эю: да такíй стíпені; Сумскíй убласті; на зáўтра ў другíй; гарадскíя; с тэй стараныґ; у маладэґй вíчер атвóдють; а тэй (той); за маладэґю кулывэґю салóмаю перакрывáў; с аднэґю касóю; анá былá ўдавэґю, векавэхай (Лінова), вадую сьвятэґю (Серьбявіца, 1992 г.). Параўнай: у тэй палавïне (Усадзішча, Навадугінскі раён, Смаленская вобласць, 1991 г.); на Хамінэґй нядíлі (Ардылёва, мясц. Рудулёва, Сафонаўскі раён, Смаленская вобласць); панучак залатэґй (Аленіна, Цвярская вобласць, 1993 г.).
|
(нар. 1959 у Менску) — мовазнаўца й фалькалярыст. Працаваў у акадэмічным інстытуце этнаграфіі й фальклёру. Друкуецца ў «ARCHE» ўпершыню. |