A R C H E П а ч а т а к № 3 (26) – 2003
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


32003
» да Зьместу «

 


Pax Americana
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


Ад рэдакцыі

 
(112Kb) Вокладка ARCHE 3-2003. Pax Americana. Малюнак Адама Глобуса.

   Мінулыя нумары:

   Туманнасьці
  беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

 
Прадмова

Уплывовы амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Рычард Лугар прапанаваў выкарыстаць амэрыканскія сілы на тэрыторыі Палестыны для змаганьня з “Хамасам”. Новыя амэрыканскія вайсковыя базы растуць як грыбы там, дзе яшчэ пятнаццаць гадоў таму не ступала нага янкі. Ірак, Кіргізія, на чарзе Віетнам, Баўгарыя, Польшча. Напэўна, у недалёкай будучыні таксама Іран, ісламскае кіраўніцтва якога наўрад ці ўратуе дэмакратычнасьць ягонай палітычнай сыстэмы. Ідэоляг амэрыканскага нэакансэрватызму Біл Крыстал назваў сваю апошнюю кнігу “Наш шлях пачынаецца з Багдаду”.

Вайна ў Іраку ўвідавочніла новыя геапалітычныя расклады, якія высьпявалі пасьля “халоднай вайны”. Эканамічная і тэхналягічная глябалізацыя выперадзіла палітычную. Пэнсійнага веку мэханізм ААН не адлюстроўвае рэальнага раскладу сілаў у сьвеце. І Джордж Буш, не вагаючыся, ступіў на сьцяжыну вайны. Ляяльныя СМІ забясьпечваюць належны псыхалягічны фон для любое палітыкі, як апраўд­валі, напрыклад, напалм і дэфаліянты ў Віетнаме. Сыстэма грантаў для ўрадаў і няўрадавых арганізацый стварае сусьветную кліенталісцкую сетку. Усё гэта дужа нагадвае прадказаньні літаратараў-фантастаў. (У артыкуле Руслана Хестанава падрабязна аналізуюцца найгоршыя магчымыя наступствы рэалізацыі Стратэгіі нацыянальнае бясьпекі ЗША.)

Нягледзячы на гэтыя прыкрасьці, дзясяткі ўрадаў і мільёны людзей на ўсім сьвеце падтрымліваюць дзеяньні ЗША і салідарызуюцца зь імі. Ня толькі таму, што спадзяюцца ў выніку апынуцца ў больш стабільным, больш кіраваным і прадказальным сьвеце, у якім будзе больш ладу і спакою. Палітыка ЗША служыць ня толькі амэрыканскім нацыянальным інтарэсам, але і спрыяе глябальнаму зацьверджаньню прыватнай уласнасьці, асабістых свабодаў, юдэяхрысьціянскага рацыянальнага сьветапогляду, што ўрэшце адпавядае індывідуальным і калектыўным чаканьням мільярдаў людзей, у тым ліку й беларускае сярэдняе клясы.

 
   

У гэтым сьвятле асаблівую цікавасьць выклікаюць вайсковыя, інфармацыйныя, дыпляматычныя мэханізмы амэрыканскага дамінаваньня. Сьвет ізноў зацікавіўся палітыкай, вайной, войскам і будучыняй. (Пра гэта цікава піша Аляксандар Батура.) Разьбіраючыся ў іх, мы міжволі шукаем адказ на пытаньне, дзе ж канцавая станцыя на шляху, які пачаўся з Багдаду, дзе тое Магадыша глябальнага характару, збой у самаўпэўненай імпэрыі, калі дасягнутая сытасьць выкліча ў геданіста апатыю? Будучыню немагчыма змадэляваць з дакладнасьцю, але яна заўжды аб’ектыўна абумоўленая.

Адміністрацыя Буша сутыкаецца з супрацівам ня толькі з боку палітычных анахронікаў - аўтарытарных рэжымаў, рэлігійных фундамэнталістаў і постмарксісцкіх экстрэмістаў. Для дэмакратычных элітаў розных краінаў сьвету - у тым ліку й Беларусі - культурныя, нацыянальныя ці рэлігійныя вартасьці па-ранейшаму значаць болей за спажывецкія. Гэта стварае доўгатэрміновую процівагу імпэрыяльнаму дамінаваньню.

 
   

Артыкул Міхаэля Фройнда прысьвечаны амэрыкана-эўрапейскім адносінам. Многія эўрапейскія ўрады адмовіліся падпісаць з ЗША дамову аб нявыдачы амэрыканскіх грама­дзянаў Міжнароднаму крымінальнаму суду. Эўропа патэнцыйна здольная стаць фінансава мацнейшай за Амэрыку, Кітай таксама. Між імі дэградаваная Расея з гіганцкім прыродным патэнцыялам, які трэба толькі ўзумець выкарыстаць. Але вакол Расеі з захаду і поўдня ланцуг невялікіх дзяржаваў, у якіх моцны амэрыканскі ўплыў і антырасейскія настроі. Нават у Беларусі, што ляжыць на пэрыфэрыі амэрыканскіх інтарэсаў, найбольшы штат мае не нямецкае ці расейскае, а амэрыканскае пасольства.

Рэакцыя амэрыканскіх акадэмічных і інтэлектуальных асяродзьдзяў на дактрыну Буша пераважна нэгатыўная. Асаблівую трывогу ў гэтых асяродзьдзях выклікае спэкуляцыя на дэмакратычных каштоўнасьцях у замежнапалітычных мэтах, якая вядзе да дэвальвацыі саміх паняцьцяў “свабоды” ці “гуманізму”, трывожыць іх таксама рост унутранай патрэбы амэрыканцаў у агрэсіі. (Пра гэта добра піша Норман Мэйлер.) Крытычны настрой амэрыканскіх інтэлектуалаў - зарука духоўнага здароўя амэрыканскай нацыі. Пра ўсё гэта гаворка ў нумары “ARCHE”, які вы трымаеце.

 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 3 (26) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Дызайн і майстраваньне mk
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/06/28