№11: Бітнікі шыбаў

№11: Бітнікі шыбаў

Гэта адзінаццаты нумар нашага часопіса, прысвечаны, па вялікім рахунку, літаратурнай контр-культуры сярэдзіны ХХ стагоддзя — пакаленню дзяцей, якія спачатку толькі гуляліся насуперак “бацькам” і сістэме, “бацькамі” збудаванай. Мы не ведаем, ці падазравалі яны тады, у 50-я—60-я, збіраючыся ў танных піўных, разважаючы пра камунізм, нірвану і чытаючы вершы — аплявухі грамадскай прыстойнасці, што акурат гэты іхны андэграўнд калісьці ператворыцца ў паўнавартасную...

Чытаць далей
//

№11: Бітнікі шыбаў

28 траўня 2013

№11: Бітнікі шыбаў

Тэарэтычны дапаможнік для пачаткоўцаў

Гэта адзінаццаты нумар нашага часопіса, прысвечаны, па вялікім рахунку, літаратурнай контр-культуры сярэдзіны ХХ стагоддзя — пакаленню дзяцей, якія спачатку толькі гуляліся насуперак “бацькам” і сістэме, “бацькамі” збудаванай. Мы не ведаем, ці падазравалі яны тады, у 50-я—60-я, збіраючыся ў танных піўных, разважаючы пра камунізм, нірвану і чытаючы вершы — аплявухі грамадскай прыстойнасці, што акурат гэты іхны андэграўнд калісьці ператворыцца ў паўнавартасную плынь, якая назаўжды зменіць як літаратуру, рассунуўшы межы дазволенага і перавярнуўшы ўяўленне пра прыгожае, так і яе чытача. Але сёння гэта неаспрэчны факт, і так неаднойчы здаралася ў гісторыі, калі купка незалежных творцаў закладала асновы цэлай рэвалюцыі ў літаратуры і культуры.

 

Калі паспрабаваць ахарактарызаваць асноўную каштоўнасць герояў нашага нумару адным словам, гэта, безумоўна, будзе “свабода”. Няхай сёння гэта часам гучыць недарэчна, але менавіта ідэя вызвалення ад усяго, што цягне долу, што прымушае хавацца, саромецца, ненавідзець сябе, што не дае здзейсніць задуманае, не дае зрабіць кроку ўбок, усё, што не дазваляе прарвацца скрозь бруднае шкло рэчаіснасці, стала галоўнай з усіх ідэяў, якія рухалі іх творчасцю. Прадстаўнікі Біт-пакалення і іх паслядоўнікі знайшлі просты спосаб выйсці вонкі — разбіць шыбу і ўцячы з-пад бацькоўскай апекі, дзяржаўнага нагляду, вызначанай да драбніцаў мадэлі абыватальскага жыцця.

 

Спосаб дзейсны, прынамсі, пакуль наступныя гаспадары не ўставяць новае шкло, магчыма, трохі чысцейшае. Але і гэтая шыбіна будзе чакаць сваіх бітнікаў.

Хто? Што? Гэта не мы напісалі


Падчас чытання нумару ПрайдзіСвет рэкамендуе да праслухоўвання наступную музыку:

 

 

 

354