№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дан Андэрсан (Dan Andersson)

1888 - 1920

Дан Андэрсан
Даніэль (Дан) Андэрсан нарадзіўся 6 красавіка 1888 году ў Скатлёсбергу (цяперашняя камуна Людвіка ў Даларне).

Паэт і празаік, некаторыя свае вершы сам паклаў на музыку. Карыстаўся псеўданімам Чорны Джым (Black Jim). Уважаўся за пралетарскага паэта, хоць гэтай тэматыкай ягоныя творы не абмяжоўваліся.

Дан рос у неспрыяльных умовах у вёсцы Скатлёсберг у настаўніцкай сям’і, працаваў у школе. Вёска ляжала ў так званым Фінскім краі, на поўдні Даларны. Як і шмат хто ў гэтай мясцовасці, Дан працаваў рознарабочым, акрамя таго быў лесарубам і настаўнікам народнай школы. На жыццё не хапала. Сям’я задумалася аб эміграцыі ў Амерыку, куды “на разведку” накіраваўся 14-гадовы Дан. У лісце дадому ён паведаміў, што і там жыць будзе няпроста, і бацькі папрасілі яго вярнуцца.

У 1905 годзе сям’я пераязджае, але ў 1911–1915 гг. зноў жыве ў Скатлёсбергу. Дан піша шмат апавяданняў і вершаў у гэты час. У 1914–1915 гг. Дан вучыцца ў Брунсвікскай народнай школе і піша прозу, вершы і песні, якія ўжо амаль як стагоддзе чытаюць і спяваюць у шведскіх хацінах. Самыя вядомыя ягоныя песні – “Маёй сястры” і “Юнга Янсан”. Дан граў на губным гармоніку і скрыпцы.

Дан супрацоўнічаў з выданнем "Ny Tid" (“Новы Час”) у Гётэборгу ў 1917–1918 гг. Перакладаў на шведскую Р. Кіплінга і Ш. Бадлера.

Дан загінуў у пакоі №11 у стакгольмскім гатэлі Хэльман 16 верасня 1920 году, дзе ён спрабаваў уладкавацца на працу ў выданні “Сацыял-дэмакрат”. Персанал гатэлю труціў вошаў у пакоі і не праветрыў памяшканне. А трэцяй па абедзе гадзіне Андэрсана знайшлі мёртвым. Пахаваны ў Людвіцы.

Чытайце таксама

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

911