№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Французскія чытанні з "ПрайдзіСветам": Несіметрычныя музы Андрэя Хадановіча

19 сакавіка 2010

Французскія чытанні з


Учора я нібыта трапіла ў літаратурны салон, дзе гучала французская мова з вуснаў студэнтаў рамана-германскага аддзялення БДУ Марыі Касьпяровіч, Насці Лук’янавай, Мікіты Сідарэнкі, Уладзіміра Галака і літаратара Паўла Анціпава.

Мне падаецца, што вывучэнне французскай мовы робіць людзей выкшталцонымі і надзвычай прыгожымі. На імправізаваную сцэну выходзілі пекныя паненкі і гарныя хлопцы, чыталі вершы французскіх “выклятых” паэтаў Жэрара дэ Нэрваля, Шарля Бадлера і Арцюра Рэмбо. І хоць я не разумела ні слова, французская мова гучала так мілагучна і сэксуальна (балазе з беларускіх перакладаў высвятлялася, што змест вершаў напраўду эратычны), што я ў каторы раз пашкадавала, што з гэтай мовай мы незнаёмкі. Падаецца, такія вечарыны – гэта добрая нагода пазнаёміцца.



Цягам вечарыны Хадановіч па-майстэрску ўводзіў публіку ў кантэкст французскай паэзіі, перасыпаючы вершы дасціпнымі заўвагамі, а таксама біяграфічнымі і літаратуразнаўчымі каментарамі.



Андрэй Хадановіч нават склаў віктарыну па тэме. А я, вымавіўшы адно вельмі непрыстойнае слова ў адказ на пытанне, як гучыць назва верша Бадлера “Une charogne” па-беларуску, атрымала чырвоную торбу. Іншым эрудытам таксама дасталіся падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.



У салон завіталі таксама вядомыя перакладчыкі Лявон Баршчэўскі і Зміцер Колас, а Зміцер Колас нават пачытаў “П’яны карабель” Рэмбо па-французску.



Пасля “Хворай музы” французскіх паэтаў наступіў час “Прадажнай музы” Андрэя Хадановіча. На вечарыне можна было набыць новую кнігу паэта “Несіметрычныя сны” з аўтографам аўтара. А адна фанатка нават падарыла Хадановічу букет ружаў.



Таксама пра тое, як прайшла імпрэза, чытайце на Радыё Рацыя.

Чытайце таксама

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

іншыя навіны
512