№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэаты прэміі “ПрайдзіСвета” за 2011 год – Башарымава, Мартысевіч і Брыль

27 чэрвеня 2012

Лаўрэаты прэміі “ПрайдзіСвета” за 2011 год – Башарымава, Мартысевіч і Брыль


У якасці ўзнагароды пераможцы прэміі атрымалі статуэткі аўтарства Людмілы Скітовіч. І лаўрэаты, і фіналісты былі ўганараваныя памятнымі дыпломамі.



Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў наступным чынам:

Проза

1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: “Макбел”, 2011.
2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2011.
3. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011.
4. Сяргей Шупа: “Сараеўскае Мальбара” Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы Балканы. 2011, №4.

Паэзія

1. Марыя Мартысевіч: пераклады з кнігі “Амбасада” (Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, “Кнігазбор”, 2011), “Нябожчыкі дамовіліся маўчаць” Веньяміна Блажэннага (“ПрайдзіСвет” №8).
2. Вальжына Морт: “На танцах у Адэсе” Іллі Камінскі (“Дзеяслоў” №53).
3. Дзмітры Плакс: Фростэнсан, Катарына. Чыстая краіна: вершы / пер. Дзмітрыя Плакса. — Мінск: “Медысонт”, 2011 (серыя “Бібліятэчка Дзеяслова”).

ПрайдзіСвет:

1. Сяргей Балахонаў: “Вар’яцкі год” Мікіты Славінскага (“ПрайдзіСвет” №8).
2. Антон Францішак Брыль: паэзія з польскай і лаціны (Францішак Дыянізі Князьнін, Юльян Урсын Нямцэвіч, Антоні Эдвард Адынец, Гай Валерый Катул).
3. Кірыл Карлюк: Лісты Купідона: Багуслаў да Ганны Марыі Радзівіл.
4. Ігар Скрыпка: “Мараход” Ежы Шаняўскага (п’еса).
5. Андрэй Стэфановіч: паэзія з ангельскай і французскай (Рэд'ярд Кіплінг, Сулейман Дыяманка, Эрнэст Сава).
6. Анка Упала: “Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду”.

Адборам найлепшых перакладных твораў займалася прафесійнае журы, у якое ўвайшлі: перакладчык і выкладчык Марына Казлоўская, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Кацярына Маціеўская, пісьменнік, рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня СБП Барыс Пятровіч, перакладчык і выкладчык Сяргей Сматрычэнка, кандыдат філалагічных навук і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, паэт, перакладчык і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута.

Больш падрабязная інфармацыя пра цырымонію на нашым сайце – пазней.

Імпрэза прайшла пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
995