№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурная прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" для перакладчыкаў (2013)

22 снежня 2014

Літаратурная прэмія часопіса
22 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” рада інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” падчас “Каляднай вечарынкі” ўзнагародзіла найлепшых перакладчыкаў за 2013 год. Цырымонія ўручэння прайшла ў пяты раз.

У трох намінацыях лаўрэатамі былі названыя Андрэй Хадановіч (паэзія), Вераніка Бяльковіч (проза) і Альгерд Бахарэвіч (публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”). Пераможцы атрымалі лямцавыя статуэткі аўтарства Веранікі Фаміной і дыпломы.

Акрамя пераможцаў свае пераклады прачыталі Ірына Герасімовіч і Марыя Мартысевіч.

Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў  наступным чынам:

Проза

Альгерд Бахарэвіч: браты Грымы “Казкі”

Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава “Моцны Жбуць”

Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал “Я абслугоўваў ангельскага караля”

Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг “Цудоўныя гады сабаку пад хвост”

Максім Шчур: Эган Бонды “Запрашэнне на вячэру”

 
Паэзія

Ірына Герасімовіч: Ільма Ракуза “Перакрэсліць усё”

Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш “Салаўі крычаць па-латышску…”

Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра “Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца”

Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў “Разам з пылам”, Аляксандр Фрэдра “Помста”, Рышард Крыніцкі “Дакрануцца”, пераклады з кнігі Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”


Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”

Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф “Гісторыя пра карабель прывідаў”, Ян Вагнер “верабей гюрыке”

Аляксей Знаткевіч: Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі”, Роберт Энтан Ўілсан “Трынаццаць хораў для боскага маркіза”


Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
612