№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Конкурс паэтычнага перакладу псалмоў

20 траўня 2014

Конкурс паэтычнага перакладу псалмоў
Часопіс "ПрайдзіCвет" і Цэнтр "Экумена" абвяшчаюць конкурс паэтычнага перакладу псалмоў на беларускую мову.

Для перакладу прапануюцца наступныя псалмы (нумарацыя Септуагінты, у дужках — масарэцкая):

 

Пс. 1 (1)

Пс. 8 (8)

Пс. 23 (24)

Пс. 50 (51)

Пс. 62 (63)

Пс. 83 (84)

Пс. 136 (137)

 

Умовы конкурсу:

Перакладчыкі могуць перакладаць з наступных крыніцаў: з арыгінальнай старажытнагабрэйскай, з арыгінальнай старажытнагрэцкай Септуагінты (пры валоданні, адпаведна, старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай мовамі), а таксама могуць спампаваць падрыхтаваныя Аргкамітэтам конкурсу тэксты псалмоў па-старажытнагабрэйску з падрадковым перакладам са старонкі часопіса “ПрайдзіСвет”: http://prajdzisvet.org/.........

Удзельнікі могуць абраць для вершаванага перакладу адзін ці некалькі псалмоў.

Крытэрам ацэнкі журы будзе не толькі дакладнасць перакладу, але і яго мастацкія вартасці.

Свае працы з пазнакай "Пераклад псалмоў" дасылайце на адрас rada@prajdzisvet.org да 10 ліпеня 2014 г. 23 гадзін 45 хвілін па беларускім часе. У лісце пазначце, калі ласка, сваё імя, прозвішча, месца пражывання і прафесію.

Усе пераклады, прадстаўленыя для ацэнкі паважанага і кампетэнтнага журы, будуць зашыфраваныя.

 

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, найлепшыя пераклады будуць апублікаваныя.

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

іншыя навіны
697