A R C H E П а ч а т а к № 4 (27) – 2003
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


42003
» да Зьместу «

 


ЧЭСКІ АЛЬБОМ
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


разьвітаньне з Быкавым

 

(81Kb) Вокладка ARCHE 4-2003. ЧЭСКІ АЛЬБОМ. Дызайн Зьмітра Герасімовіча.

   Мінулыя нумары:

   Pax Americana
   Туманнасьці
  беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

 

Алесь Анціпенка
 
 
Не народны пісьменьнік

Васіль Быкаў быў першым сучасным беларускім пісьменьнікам агульнанацыянальнага маштабу. Яму зусім не пасавалі самыя розныя савецкія пісьменьніцкія атрыбуты, у тым ліку і званьне “народны пісьменьнік Беларусі”. Выглядала б парадоксам, калі б хтосьці назваў Камю, Бёля ці Кундэру “народнымі пісьменьнікамі”. “Народнасьць” — савецкі анахранізм і толькі адна з эстэтычна-ідэалягічных плыняў літаратуры ХІХ стагодзьдзя, якая так і ня сталася эўрапейскай.

Творчасьць Быкава разгортвалася ў агульнаэўрапейскім літаратурным кантэксьце, а яе грунтам быў экзыстэнцыйны досьвед аўтара. А таму творчасьць Быкава іншая ад той, якою яе традыцыйна вызначаюць. Ягоную прозу нельга назваць ні “лейтэнанцкай”, ні “прозай пра вайну”. І ўжо зусім ня ёсьць яна прозай “пра гераізм савецкага воіна-пераможцы”.

Быкаў экзыстэнцыйны ад пачатку і да канца. Вайна, насамрэч, — гэта “памежная сытуацыя”, у якой знаходзіць сябе аўтар і героі ягонай прозы. І ў сваім экзыстэнцыйным, быкаўскім вымярэньні яна — страшны выбар паміж прагным, амаль жывёльным жаданьнем “застацца ў жывых” (Рыбак) і “чалавекам унутры чалавека” (Сотнікаў). Гэта страшны выбар, кошт якому — сьмерць.

БОГ, абставіны (?), лёс (?) падаравалі Быкаву жыцьцё. Можа быць, і дзеля таго, каб ён, першым зь беларусаў, стаўся эўрапейскім беларуска-нацыянальным пісьменьнікам.
 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 4 (27) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Дызайн mk   Майстраваньне Элы Мацьвіенкі
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/09/28