A R C H E | П а ч а т а к | № 4 (27) – 2003 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
|||
|
Юры Пацюпа
|
Улада ж звычайнага чыноўніка ў гэтым сэнсе нішто. Тое самае, што ўлада вахцёра на прахадной. Можна мець чын — чаму не! — але ганарыцца ім — гэта прыніжаць самога сябе. Асабліва ганебны такі гонар для пісьменьніка, гэтаксама як і захапленьне ўзнагародамі, славаю. У апошнія гады жыцьця, кажуць, Быкаву прапаноўвалі стаць кандыдатам у прэзыдэнты. Чаму ж ён адмовіўся, калі гэта было так патрэбна не самому Быкаву, а нам, беларусам? Гавал жа не пагрэбаваў зямною ўладаю. Асьцярожнасьць Быкава, як індыкатар, паказвае, што мы маем шулерскі і бутафорскі палітычны бамонд. І ў гэтым таксама яго папярэджаньне сучасным палітыкам. Імя Быкава даўно стала жывым аргумэнтам. Адзін гарадзенскі змагар з адраджэньнем яшчэ гадоў пятнаццаць таму назваў яго “буйной артылерыяй беларускага нацыяналізму”. І зь якой палёгкаю ўспрынялі гэтую сьмерць ворагі! Цікава было назіраць розьніцу: як пахаваньне апісвалі сьведкі і як яго падавала тутэйшая тэлевізія. Апошняя надта моцна ціснула на савецкія заслугі Быкава, на тое, што ён герой сацыялістычнай працы. Нібы хацела ўпхнуць Паэта ў рамкі чыноўніцкае велічы і наагул нэўтралізаваць — нарэшце! — яго беларускасьць. Як тут ня ўспомніць “Легенды пра Вялікага Інквізытара” Дастаеўскага. Мёртвы паэт зручнейшы за паэта жывога! P. S. У нядзелю 27 ліпеня ў Фарным касьцёле Горадні адбылася задушная адправа па Быкаву. Дзеля гэтага я адумысна прыехаў зь вёскі. Але адразу ледзь стрымаўся, каб ня выйсьці з храму. Нейкі ксяндзок пачаў з таго, што працытаваў, нібы айца Царквы, начальніка рэспублікі, пэўна ж, не бяз згоды свайго начальства. Нават у савецкія часы ні Брэжнева, ні Леніна не цытавалі. І гэта ў касьцёле! А скончылася ўсё тым, што Божы служка, не дабыўшы да канца, хутчэй пабег сьвянціць аўтамабілі...
|
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 4 (27) – 2003 |
|
Рэдаkцыя:
analityka@yahoo.com
Дызайн mk
Майстраваньне Элы Мацьвіенкі |