A R C H E П а ч а т а к № 4 (27) – 2003
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


42003
» да Зьместу «

 


ЧЭСКІ АЛЬБОМ
аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі


разьвітаньне з Быкавым

 

(81Kb) Вокладка ARCHE 4-2003. ЧЭСКІ АЛЬБОМ. Дызайн Зьмітра Герасімовіча.

   Мінулыя нумары:

   Pax Americana
   Туманнасьці
  беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Вера Рыч
 
 
У вянок Пісьменьніку

Нехта некалі вызначыў генія як чалавека, што надае форму й значэньне свайму веку. Для мяне жыцьцё — і сьмерць — Васіля Быкава заключае ў сабе многія парадоксы беларускай гісторыі апошніх 60 гадоў. Ён быў пісьменьнікам, творы якога савецкая ўлада апантана адзначала прэміямі, але які пры гэтым адчуваў няспынны ціск цэнзуры. Ён быў адзіным сусьветна вядомым беларускім пісьменьнікам свайго часу (хоць і ў перакладах людзей, якіх, можна меркаваць, адбіралі паводле палітычнай добранадзейнасьці, а не паводле літаратурнага таленту), і пры гэтым замежныя чытачы — у тым ліку й некаторыя замежныя крытыкі й дасьледчыкі — лічылі яго расейскім літаратарам.

Быкаўскія творы савецкага часу былі напісаныя на тэму ня толькі прымальную, але і вітаную літаратурным канонам таго часу — “вялікай айчыннай вайны”. Ня ён адзін пісаў на гэтую тэму; у 1940—50-х гадох аўтары ўва ўсім Савецкім Саюзе бачылі ў вайне тэму, якая дазваляла ня толькі знайсьці чытача, але й была палітычна “правільнаю”. На жаль, палітычная “правільнасьць” зачаста абарочвалася пэўнай просталінейнасьцю сюжэту: адважныя савецкія салдаты й партызаны, крыважэрныя гітлерцы, здраднікі-паліцаі выконвалі свае ролі з праўдзівасьцю марыянэтак. Быкаў унёс у тэму новыя падыходы — ягоныя героі былі асобамі ў поўным сэнсе гэтага слова, ён не баяўся пісаць пра іхныя ўнутраныя страхі, перажываньні, пра зьдзічэньне звычайнага салдата, пра памылкі й жахі сыстэмы, за якую прыходзілася рызыкаваць, а часта і ахвяраваць жыцьцём. Пры гэтым яму ўдалося надаць новую шырыню й глыбіню жанру ваеннага раману.

Пасьля, у другой палове 1980-х, калі розныя “нефармальныя” групы й рухі паўсталі на абарону беларускае культуры, ідэнтычнасьці й традыцый, Быкаў пачаў адыгрываць новую грамадзкую ролю. У апошнія гады свайго жыцьця ён быў вымушаны шукаць часовага прытулішча за мяжой, аднак паміраць вярнуўся ў Беларусь — і гэта красамоўна гаварыла пра цяперашні стан краіны. Як і рытуалы, якімі суправаджалася ягонае пахаваньне — калі за вонкавымі пахваламі ўладаў хавалася імкненьне абмежаваць маштаб падзеі, і настойлівасьць, зь якой ягоная сям’я дабівалася, каб пісьменьніка пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам, а не пад флягам рэжыму.

Але навошта я ўсё гэта пішу? Вы, мае беларускія сябры, ведаеце гэта лепш, чым я. Проста дадаю гэтыя думкі, запісаныя далёка ад Беларусі, у вянок вялікаму пісьменьніку, зь якім я мела шчасьце сустракацца ў апошнія гады ягонага жыцьця.

 
 

 
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 4 (27) – 2003

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатkу СТАРОНКІ


Рэдаkцыя: analityka@yahoo.com   Дызайн mk   Майстраваньне Элы Мацьвіенкі
Copyright © 1998-2003 ARCHE "Пачатаk" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2003/09/28