A R C H E | П а ч а т а к | № 1 (30) - 2004 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
||||
РОЗА АЎСЛЕНДЭР | ||||||
|
Роза Аўсьлендэр
|
Аўсьлендэр (сапраўднае імя Разалія Бэатрычэ «Рут» Шэрцэр) нарадзілася 11 траўня ў Чарнаўцах. Вывучала літаратуру й філязофію ў тамтэйшым унівэрсытэце. З 1941 і да 1944 - вязень чарнаўцоўскага гета. З 1946 году на эміграцыі ў ЗША, Аўстрыі, Нямеччыне. Памерла 3 студзеня 1988 году ў Дусэльдорфе. Адна з найбольш таленавітых нямецкамоўных паэтак XX стагодзьдзя. |
у паветра хутка выйдзе твой час хутка нябёсы зарастуць травой твае мары знікнуць у небыцці яшчэ пахне гваздзік пяе дрозд ты яшчэ здольны кахаць і дарыць словы ты яшчэ тут будзь тым, кім ты ёсць аддай усё, што ты маеш
стаіць на месцы прамінае і застаецца гуляе з табой у жмуркі ўночы срэбнаю птушкай хаваецца ў тваім сне падаюць заранкі месяц з'яўляецца і знікае разам з часам што прамінае і застаецца
прычальвае да салёных хваляў дай мне акр мора я буду баразніць яго на сваім караблі вандраваць, каб не быць там дзе я ёсць каб быць НІКІМ ценем у падводным царстве ценяў тчэ мая маці саван - чорную пялюшку ці кахаю Пенелопу? не Цырцэю? не Наўсікаю? не мне падабалася рука, што сціскае курок мая праклятая зухаватасць я шукаю трывожную душу вады яна памажа мяне соллю Каліпса атрута тваёй праўды
стаіць саляны слуп я - слуп што няспынна верціцца праўда - гэта ружовая Гамора цярновая песня я ведаю месца далікатнага слова якое хаваецца ад позіркаў Эўрыдыка спыніся мы сустрэнемся з табою на раздарожжы ценяў
мы жывём у бамбасховішчы чыё выйсце парасло быльнягом раз толькі ў год на імгненне адкрываецца люк вачэй і яны бачаць прарочы бліск на ўсходзе ноч даўжынёй у тысячы гадоў скіпетр каралевы - гэта бомба пад гарамі побач з мільёнамі гномаў Беласнежка чакае Дон Кіхота рабін чакае невымоўнага слова каб даць бласлаўленне цярпенне даўжынёй у тысячы гадоў
гаворыш ты мой брат па мове але для паразумення часам досыць аднаго слова твой і мой аднарог зялёныя думкі
з краіны ў краіну з гораду ў горад ён шукае мясціну без сварак і нянавісці чалавек вандруе нястомна па ўсім свеце ён шукае казку
Пераклаў Зміцер Магілеўцаў паводле: Rose Ausländer. |
* Тынтарэта (сапраўдн. Якоп Рабусці (1518-1594) - венецыянскі мастак). |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 1 (30) - 2004 |
|
Сувязь з рэдакцыяй,
Майстраваньне [mk],
Абнаўленьне [czyk] |