A R C H E П а ч а т а к № 1 (30) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


1-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


 

Вокладка ARCHE 1-2004.

   Мінулыя нумары:

   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Прадмова

Сёлета «ARCHE» пачынае шосты год свайго жыцьця. Увесь свой век ён шукаў уласнае «Я», сумяшчаў несумяшчальнае для эўрапейскіх выданьняў: айчынную і замежную літаратуру, філязофію і эсэістыку, культурныя, палітычныя і эканамічныя аналізы, рэцэнзіі на кніжныя навінкі і многае іншае. Аб'ём нумароў вагаўся ад сотні да пяці з палавінай соцень старонак, рубрыкі пастаянна зьмяняліся, фармат залежаў ад прыхамаці друкароў. Нязьменным застаўся толькі дызайн, які быў распрацаваны ўжо ў далёкім 1998-м.

Сёлета мы вырашылі зьмяніць вонкавае аблічча «ARCHE». Мы спадзяёмся, што гэта падкрэсьліць яго ўнутраную эвалюцыю ў кірунку грамадзка-палітычнага выданьня, нацэленага на прадукаваньне ідэй. Таксама мы спрасьцілі яго ўнутраную будову. Цяпер усе матэрыялы групуюцца ў чатыры падставовыя рубрыкі: «крытыка», «аналітыка», «эсэістыка» і «літаратура».

У астатнім «ARCHE» застаецца верным беларускай культуры і чуйным да патрэбаў, якія яна дыктуе: не абмяжоўваць беларускае слова абсягам мастацкай літаратуры, выяўляць і абмяркоўваць ключавыя для аздараўленьня інтэлектуальнага жыцьця праблемы, гуртаваць інтэлектуалаў, якія бачаць Беларусь культурна і эканамічна разьвітай нацыянальнай дзяржавай.

Мы жывём у грамадзтве, дзе культура была, ёсьць і, напэўна, будзе аб'ектам палітызацыі. У такім грамадзтве культурныя ініцыятывы могуць лічыцца палітычна небясьпечнымі, а палітычных лідэраў крытыкуюць за іх разбуральную для культуры дзейнасьць. Для выданьняў накшталт нашага гэта дае новыя шанцы. Мяркуем, што абнаўленьне дызайну і ўнутранай структуры «ARCHE» дапаможа іх выкарыстаць лепей. Таксама ў нашых плянах - увядзеньне падпіскі і правядзеньне рэклямных кампаній. Адным словам, рыхтуйцеся.

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 1 (30) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Сувязь з рэдакцыяй,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/10/21