A R C H E | П а ч а т а к | № 1 (30) - 2004 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
||||
АНАТОЛЬ ТРАФІМЧЫК | ||||||
|
Анатоль Трафімчык
|
(нар. у 1976 у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёну) - філёляг паводле адукацыі і гісторык паводле пакліканьня. Скончыў філфак Берасьцейскага ўнівэрсытэту (1998). Дасьледуе адукацыйную сыстэму Беларусі ў часе другой сусьветнай вайны. Апошняя кніжка - паэтычны зборнік «Пасьведчаньне аб нараджэньні» (Менск, 1999). 1 Шмат пашчыраваў на гэтай ніве Міхал Гнатоўскі (гл. Gnatowski M. W radzieckich okowach. Studium o agresji 17 września 1939 r. radzieckiej polityce w regionie łomżyńskim w latach 1939 - 1941. - Łomża: Łomżyńskie Towarzystwo Naukowe im Wagów. 1997; Gnatowski M. Nieporkorna Białostocczyzna. Opór społeczny i polskie podziemnie niepodległościowe w regionie białostockim w latach 1939-1941 w radzieckich źródłach. - Białystok, 2001); да актыўных аўтараў гэтага гістарыяграфічнага дыскурсу трэба аднесці не меней за добры тузін польскіх гісторыкаў (не паленаваўся падлічыць: спіс толькі гістарыяграфічнай літаратуры ў Сляшыньскага складаецца з больш чым 350 пунктаў, галоўным чынам аўтарства яго землякоў). 2 Ніва. 2003. 23 лютага. 3 Цікава, што сучасная ўкраінская гістарыяграфія таксама не мае падобных даследаванняў (прынамсі, мне пра іх невядома), хоць там існуе вельмі моцны зацікаўлены ў дадзенай тэматыцы львоўскі гуманітарны асяродак, дастаткова канкурэнтаздольны і ў сваёй краіне, і за яе межамі. |
Не віна, а бяда сённяшніх і польскіх, і беларускіх гісторыкаў заключаецца яшчэ ў «карэктарскай хваробе» выданняў (вось дзе савецкая гістарыяграфія дала б фору!). Цяпер пайшоў перыяд, калі памылкі становяцца амаль правілам! Прыемным і арыгінальным сюрпрызам (вартым для пераймання даследнікам найноўшай гісторыі) аказаліся відэа- і аўдыёматэрыялы, змешчаныя ў фармаце «МР3» на кружэлцы для камп'ютэра: урывак з савецкай кінахронікі часоў восені 1939 году і гуказапісы з Народнага сходу, успаміны і сённяшнія меркаванні пра тыя падзеі. Але з улікам якраз факту выкарыстання не толькі тэхнікі Гутэнберга, але і машын Біла Гейтса, думаецца, што 145 фатаздымкаў, якія ў большасці былі ўжо некалі ўведзеныя ў навуковы абарот, у тым ліку і самім Сляшыньскім5, можна было змясціць на тым жа кампакт-дыску, а не загрувашчваць імі друкаванае выданне. Міжволі прыходжу да высновы, што стыль, метадалогія, кшталт інтэрпрэтацыі і рэпрэзентацыі даследавання Сляшыньскага скіраваныя на стварэнне пэўнага кірунку рэцэпцыі чытача. З аднаго боку, гэта вельмі і вельмі няблага, бо гэтая навуковая праца, якую можна было б зрабіць нуднай, чытаецца ў ахвоту. Але такі падыход вымушае аўтара, калі перафразаваць вядомую прымаўку, трымаць пяро востра, бо ёсць рызыка звільнуць на шлях белетрызацыі, што недапушчальна для навуковага тэксту. Такі падыход абумоўлівае пэўную ступень эмацыянальнасці тэксту. А гэта таксама небяспечна, бо пад пагрозу ставіцца навуковая карэктнасць на карысць публіцыстычнасці. Гэта разумее і сам аўтар, калі кажа, што сярод інтэрв'юяваных былі ў асноўным людзі, пакрыўджаныя савецкай уладай, таму ад чытача ў тых месцах патрабуецца асцярожнасць і аналітычная крытычнасць. А вось некалькі вершаў, якія адлюстроўваюць рэакцыю настаўнікаў на курсавыя мерапрыемствы, думаецца, варта было б змясціць у якім-небудзь дадатку, а не ўкліньваць у навуковы тэкст. Тое ж можна парадзіць адносна прыведзенай у 4-м раздзеле першай часткі дакументацыі з Народнага сходу, а таксама спісаў перайменаваных вуліц трох гарадоў Беласточчыны, асабовага складу павятовых камітэтаў, спісу пісьменнікаў. На некаторыя перагібы, неасцярожнасці ці неабавязковасці ўказвае таксама Я. Мірановіч у сваёй рэцэнзіі6. З свайго боку хацелася б адзначыць як у Сляшыньскага, так і ў многіх іншых польскіх гісторыкаў тэндэнцыю бачыць у дзеяннях бальшавіцкай улады дыскрымінацыю палякаў і фаварызацыю беларусаў, як нацыі «гаспадароў» далучанай зямлі, ды яўрэяў, бо, маўляў, сама тая ўлада была ледзьве не яўрэйскай. Відавочна, дыскрымінацыя прысутнічала ў палітыцы саветызацыі. Аднак, думаецца, мела яна не нацыянальны характар. Рэпрэсіям, дэпартацыям, нейкім абмежаванням у першую чаргу людзі паддаваліся па сацыяльным крытэрам: у асноўным гэта інтэлігенцыя, «кулакі», а прыезджыя з захаду Польшчы для каланізацыі зямель у якасці адміністрацыйнага апарату - дык татальна7. Сярод названых катэгорый жа пераважалі менавіта палякі, таму і стварылася такое ўражанне, а затым і стэрэатып у польскіх навукоўцаў. З іхняга гледзішча фармальна гэта так, але на практыцы праводзілася элімінацыя элементу не польскага, а «сацыяльна-небяспечнага». Фактычна ж ішла русіфікацыя, умовы для якой ствараліся фармальнай беларусізацыяй, што палякам было зусім непрымальна: 1) беларуская мова і культура мела стэрэатып (нават сярод яе носьбітаў) «хлопскай», ніжэйшай, 2) расійская мова тым часам рабілася больш перспектыўнай, што ўлавілі адразу прагматычныя яўрэі. Але і яны, як паказаў досвед набору ў заснаваны савецкай уладай Беластоцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, таксама перажылі пэўную дыскрымінацыю, прычым у тым выпадку - менавіта паводле нацыянальнай прыкметы, калі колькасць абітурыентаў-яўрэяў камандна-адміністрацыйнымі метадамі была «зрэзана» амаль на палову на карысць беларусаў8 (дарэчы, спіс студэнтаў прыведзены Сляшыньскім, але праз недагляд лічбы там пераблытаныя, таму лепей гл. ягоны ж раней апублікаваны артыкул на гэтую тэму9 ці ўказаныя намі архівы). Праца Сляшыньскага найвыдатнейшым чынам яшчэ раз ілюструе сутнасць аб'яднання Беларусі. Аб'яднанне было, нічога не скажаш. І пад такім прэтэкстам Крэмль вытлумачваў перад сусветнай супольнасцю і сваімі грамадзянамі вераснёўскія захады. Але на першым месцы была ленінска-сталінская дактрына распаўсюджвання рэвалюцыі. Гэтае аб'яднанне адбывалася шляхам анексіі тэрыторый, а таксама далейшай іх гвалтоўнай саветызацыі. Для Крамля тыя падзеі аб'яднаннем Беларусі (і Ўкраіны) зусім не былі, пра што сведчыць далучэнне так званай Заходняй Беларусі з вялікімі адхіленнямі адносна першапачатковага яе тэрытарыяльнага разумення і абазначэння10: 1) Савецкі Саюз захапіў землі, што ніколі не лічыліся Заходняй Беларуссю і дзе не праводзілася дзейнасць КПЗБ, ад якой і бярэ пачатак гэтая геапалітычная дэфініцыя рэгіёну; 2) і ў той жа час Віленшчына, заходнебеларускасць якой з 1923 да 1939 году не ставілася ў Маскве пад сумнеў, была ў якасці траянскага каня прэзентаваная Літве. Таму сцверджанне пра справядлівасць гістарычнага акту 17 верасня з вуснаў сучаснікаў (і тым больш гісторыкаў!) аддае ўсё тым жа замбаваннем/індактрынацыяй11. (І гэта ў той час, калі пайшоў другі дзясятак гадоў, як «гіпнатызёра» не існуе!) Гістарычная навука Беларусі яшчэ за Саветамі «марыла» пра неабходнасць стварэння сінтэзы пра падзеі першай часткі другой сусветнай вайны на былых «крэсах усходне-паўночных»12. Пакуль гэтая «мара» застаецца нерэалізаванай. Але, як бачым, дзякуючы ў асноўным польскім даследнікам, да гэтага ўсё набліжаецца. На дадзеным этапе можна канстатаваць, што польская гістарыяграфія ў абліччы кнігі Сляшыньскага мае ў актыве адносна поўную сінтэзу з таго перыяду, праўда, абмежаваную тэрыторыяй, якая польскую гістарычную навуку цікавіць найперш, - Беласточчынай, рэгіёнам, што знаходзіцца сёння ў складзе Польшчы (а там падзеі вылучаліся на агульным фоне так званай Заходняй Беларусі). На чарзе - астатнія паўночна-ўсходнія землі ІІ Рэчы Паспалітай. Але каб даследаванні па іх сінтэзаваць, трэба спярша стварыць адпаведны гістарыяграфічны дыскурс. Дык няўжо будзем чакаць, пакуль гэтую справу зробяць за нас і пра нас нашы суседзі? Згаданае напачатку багацце польскай гістарыяграфіі, прысвечанай перыяду другой сусветнай вайны, не выпадковае: гісторыю як навуку з поўным правам можна назваць памяццю народу і развіццё ці яго адсутнасць стасоўна да гістарычнай навукі сведчыць пра тое, на якім культурным узроўні знаходзіцца краіна і яе народ. У кнізе Сляшыньскага нярэдка паўтараюцца вядомыя (нават іншы раз і для нашай гістарыяграфіі) ісціны. Аднак гэта не таўталогія, а стварэнне, пешчанне гістарыяграфічнага дыскурсу і сцвярджэнне гуманістычных прыярытэтаў для сённяшняй польскай нацыі і іх дзяржавы: ХХ стагоддзе стала небывала багатым на паваротныя ў жыцці Польшчы падзеі - падзеі, неадназначныя паводле ацэнак, але ў выніку краіна ўвайшла ў дэмакратычную еўрапейскую прастору без «шавіністычнай хваробы» першай паловы мінулага стагоддзя і без друзу «асаветнівання» другой яго паловы. І немалую ролю тут адыграла гістарычная навука як памяць польскага народу. |
4 Гл.: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей - НАРБ), ф. 4, оп. 27, д. 241, л. 7; д. 247, л. 23. 5 Śleszyński W. Białystok w sowieckiej fotografii propagandowej. Proces aneksji i polityczno-prawnej sowietyzacji Białostocczyzny. - Białystok, 2000. 6 Гл.: Białoruskie Zeszyty Historyczne. Białystok, 2002. № 18. Гл. таксама яшчэ адну рэцэнзію: Joanna Sadowska. Przegląd Historyczno-Oświatowy. Warszawa. 2002. № 3-4. 7 Адносна добра пра гэта піша М. Волаціч: Волаціч М. Насельніцтва Заходняй Беларусі і яго перасяленне між сучаснай Польшчай і БССР // Беларускі зборнік. Мюнхен, 1956. Кн. 4. 8 НАРБ, ф. 4, воп. 27, спр. 256, арк. 262; Гарадзенскі архіў грамадскіх аб'яднанняў Гарадзенскай вобласці, ф. 6195, воп. 1, д. 399, арк. 80. 9 Śleszyński W. Kształtowanie się sowieckiego szkolnictwa wyższego na Białostocczyźnie w latach 1939-1941. Instytut pedagogiczny w Białymstoku i Instytut nauczycielski w Grodnie // Biuletyn historii pogranicza. Białystok. 2000. № 1. 10 Гл., напрыклад: Стжембош Т. Введение // Zachodnia Białoruś. 17.IX.1939 - 22.VI.1941. T. 1. Wydarzenia i losy ludzkie. Rok 1939. - Warszawa, 1998. 11 Сучасныя ўкраінскія гісторыкі, прызнаючы «гвалтоўныя метады» «далучэння заходняй часткі ўкраінскіх зямель да Вялікай Украіны», слушна заўважаюць, што аб'яднанне «было найважнейшым крокам у фармаванні ўкраінскай саборнасці» (Верстюк В. Ф., Гарань О. В., Гуржій О. І. та ін. Історія Украïни: нове бачання. / Під ред. Смолія В. А. - Киïв: Альтернативи, 2000.). Хіба можна казаць пра такое ж значэнне тых падзей і для Беларусі. 12 Михнюк В. Н. Социалистические преобразования в западных областях БССР (сентябрь 1939 - июнь 1941 гг.): (Историографический очерк). - Минск: Наука и техника, 1979. |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 1 (30) - 2004 |
|
Сувязь з рэдакцыяй,
Майстраваньне [mk],
Абнаўленьне [czyk] |