A R C H E | П а ч а т а к | № 2 (31) - 2004 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
||||
АЛЯКСАНДР ФРЫДМАН | ||||||
|
Аляксандар Фрыдман
|
гісторык, выпускнік гістфаку БДУ. У дадзены момант павышае сваю кваліфікацыю ўва ўнівэрсытэце Саарбрукена (Нямеччына).
2 Christian Gerlach. Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weißrussland 1941 bis 1944. Hamburg, 1999. S. 1063.
4 Helmut Krausnick. Hitlers Einsatzgruppen. Die Truppen des Weltanschauungskrieges 1938-1942. Stuttgart, 1985. S. 179; Gert Robel. Sowjetunion / Dimension des Völkermords. Die Zahl der jüdischen Opfer des Nationalsozialismus. München, 1991. S. 514; Ицхак Арад. Холокост. Катастрофа европейского еврейства 1933-1945. Иерусалим, 1990. С. 64. 5 Толькi за перыяд з лiпеня 1941 году да красавiка 1942 году ўключна айнзацгрупа B знiшчыла каля 70 000 савецкiх грамадзянаў. Heinz Artzt. Mörder in Uniform. Organisationen, die zu Vollstreckern nationalsozialistischer Verbrechen wurden. München, 1979. S. 57. 6 Лiст кiраўнiка RSHA обэргрупэнфюрэра СС Рэйнгарда Гейдрыха да вышэйшых кiраўнiкоў СС i палiцыi (02.07.1941). Цыт. паводле: Kraunsick. S. 135. 7 Robert M. W. Kempner. SS im Kreuzverhör. Die Elite, die Europa in Scherben schlug. Nördlingen, 1987. S.23; Angelika Ebbinghaus, Gerd Preissler. Die Ermordung psychisch kranker Menschen in der Sowjetunion. Dokumentation / Aussonderung und Tod. Die klinische Hinrichtung der Unbrauchbaren / Hrsg. von Götz Aly. Berlin, 1985. S. 75-108; Henry Friedländer. Der Weg zum NS-Genozid. Von der Euthanasie zur Endlösung. Darmstadt, 1997. S. 235. 8 Gerlach. S. 1063. 9 Michael Zimmermann. Rassenutopie und Genozid. Die nationalsozialistische «Lösung der Zigeunerfrage». Hamburg, 1996. S. 260 (далей пазначаецца як «Zimmermann a»). 10 Ebd. Гэтае меркаванне досыць спрэчнае. Падрабязней гл.: Gerlach. S. 1063. 11 Zimmermann a. S. 261.
16 Трэба падкрэслiць, што, прыйшоўшы да ўлады, Гiтлер не распачаў пераследу цыганскага насельнiцтва, але вывеў яго на «якасна» новы ўзровень. Антыцыганскае заканадаўства icнавала ў Германii i раней. Падрабязней: Friedlander. S. 393-397. 17 Donald Kenrick und Grattan Puxon. Sinti und Roma - die Vernichtung eines Volkes im NS-Staat. Göttingen, 1981. S. 103. 18 Нямецкая палiцыя i жандармерыя галоўным чынам арыштоўвалi рома i перадавалi iх палiцыi бяспекi i СД. Тым не менш, яны таксама прымалi ўдзел у расстрэлах. Zimmermann a. S. 268. 19 Ахоўныя каманды таксама забiвалi цыганоў, часцей, аднак, перадавалi затрыманых жандармерыi цi палiцыi парадку, якiя, у сваю чаргу, накiроўвалi iх у палiцыю бяспекi i СД. Zimmermann a. S. 269.
21 Michael Zimmermann. Zigeunerpolitik im Stalinismus, im «realen Sozialismus» und unter dem Nationalsozialismus. Eine Untersuchung in vergleichender Absicht. Mannheim, 1996. S. 30 (далей «Zimmermann b»). 22 Donald Kenrick. Das Schicksal der Zigeuner im NS-Staat / Donald Kenrick, Grattan Puxon, Tilman Zülch. Die Zigeuner. Verkannt, Verachtet, Verfolgt. Hannover, 1980. S. 43. 23 Hans-Joachim Döring. Die Zigeuner im Nationalsozialistischen Staat. Hamburg, 1964. S. 143ff; Henry R. Huttenbach. The Romani Porajmos: The Nazi Genocide of Gypsies in Germany and Eastern Europe / The Gypsies of Eastern Europe / Ed. by David Crowe and John Kolsti. London [u.a.], 1991. P. 40-41. 24 Zimmermann b. S. 25. 25 Kenrick. S. 43f; Wolfgang Benz. Der «Ewige Zigeuner»? Vorurteile-Mythen-Feindbilder / Sinti, Roma und wir, hrsg. von Rolf Busch. Berlin, 1994. S. 55. 26 Rose. S. 120. 27 Ebd. 28 Ebd. S. 136. 29 Ebd. 30 Ebd.
35 Kenrick, Puxon. S. 104. 36 Gerlach. S. 1066.
40 Rose. S. 136. 41 Zimmermann b. S. 26. 42 Цымэрман узгадвае толькi забойства ва «ўкраiнскiм Мазыры» i не пазначае даты падзеi (Zimmermann a. S. 269). 43 Gerlach. S. 1065. 44 Приказ № 24 коменданта Белоруссии Бехтольсхейма об уничтожении евреев и цыган (24 ноября 1941 г.). Цыт. паводле: Черноглазова Р., Лейзеров А. Трагедия евреев Белоруссии в 1941-1944 гг. Сборник материалов и документов. Минск, 1995. С. 71; Wolfgang Benz, Konrad Kwiet, Jürgen Matthäus (Hrsg.). Einsatz im «Reichskomissariat Ostland». Dokumente zum Völkermord im Baltikum und in Weißrußland. Berlin, 1998. S. 78. 45 Huttenbach. P. 38-39; Zimmermann b. S. 25; Арад. С. 34, 36. 46 Zimmermann a. S. 269. 47 У шэрагу даследаванняў (Kenrick, Puxon. S. 104; David M. Crowe. A history of the gypsies of Eastern Europe and Russia. London [u.a.], 1995. P. 185; Gerlach. S. 1065) лiст Лёзэ да Екельна пазначаны 24 снежня 1941 году (пярэдаднем свята Нараджэння Хрыстовага). Паводле Цымэрмана (Zimmermann a. S. 269), ён датуецца 4 снежня. 48 Kenrick, Puxon. S. 104f; Zimmermann a. S. 269f; Crowe. S. 185. 49 Kenrick, Puxon. S. 105.
56 Ebd.
58 Из акта Городищенской районной комиссии об истреблении и угоне в рабство немецко-фашистскими захватчиками советских граждан на территории Городищенского района Барановичской области в 1941-1944 гг. Цыт. паводле: Черноглазова, Лейзеров. C. 117; Gerlach. S. 1065. 59 Gerlach. S. 1065.
|
У «вобласцi армейскага тылу» адбылася першая з шэрагу рэканструяваных антыцыганскiх акцыяў на тэрыторыi Беларусi: у другой палове верасня 1941 году палявая камендатура 181 (Лепель) перадала айнзацкамандзе-9 23 цыганы (13 мужчын i 10 жанчын), якiя нiбыта тэрарызавалi сельскае насельнiцтва i здзяйснялi крадзяжы61. У кастрычнiку-лiстападзе 1941 году вайсковыя ўлады выдалi адпаведныя загады (напрыклад, загад № 25 палявой камендатуры 528 (Рагачоў) ад 8 кастрычнiка 1941 году), паводле якiх усе рома падлягалi арышту i перадачы палiцыi бяспекi i СД62. У тылавых раёнах армейскiх груповак «Цэнтр» i «Поўнач» дзейнiчалi наступныя iнструкцыi: цыганоў, што на працягу мiнiмум двух год вялi аселы лад жыцця, было загадана не чапаць, але тым не менш наглядаць за iмi; цыганы-вандроўнiкi перадавалiся айнзацкамандам63. У гарадах i мястэчках усходняй і паўднёва-ўсходняй Беларусi, а таксама заходняй Расii аддзелы айнзацкаманды 8, на чале якой стаяў штурмбанфюрэр СС доктар Ота Брадфiш, знiшчылi каля 20 000 савецкiх грамадзянаў (у пераважнай большасцi яўрэяў)64. 10 кастрычнiка карнiкi Брадфiша пры дапамозе палiцыi забiлi 50 магiлёўскiх цыганоў65. У студзенi 1941 году ў Мар'iнай Горцы на працягу некалькiх тыдняў у жахлiвых умовах утрымлiвалiся 200 рома. Значная колькасць вязняў (галоўным чынам - жанчыны i дзецi) загiнула, астатнiя былi расстраляны пры канцы 1941 i ў пачатку 1942 году66. На рубяжы 1941-1942 гадоў айнзацгрупы ўсё часцей пачалi выкарыстоўваць «душагубкi» (машыны, у якiх ахвяраў атручвалi выхлапнымi газамi) у якасцi сродку для знiшчэння мiрнага насельнiцтва67. Для знішчэння цыганоў i далей ужывалiся масавыя расстрэлы. У 1942 годзе пераслед рома ў «вобласцi армейскага тылу» ўзмацнiўся68. У пачатку году група з 20 цыганоў патрапiла каля Вiцебску ў рукi айнзацкаманды 9. Карнiкi расстралялi іх усiх, у тым лiку i старую цыганку, якая дарэмна прасiла лiтасцi. Нямецкi камандзiр застаўся непахiсны: цыганка магла расказаць пра забойства i таму павiнна была памерцi69. Таксама ў пачатку 1942 году зондэркаманда 7a затрымала i забiла 10-15 рома, якiя рухалiся на конях i вазах у бок Клiнцоў (Бранская вобласць)70. Новая хваля забойстваў у «вобласцi армейскага тылу» прыпадае на сакавiк 1942 году: 33 цыганы ў Магiлёве (айнзацкаманда 8 з дапамогай палiцыi), спачатку 45 цыганоў, а пазней яшчэ каля 30 цыганоў i 270 яўрэяў - у Клiнцах (зондэркаманда 7a). У апошнiм выпадку забойцы прывезлi ахвяраў да ямы, канфiскавалi грошы i частку вопраткі, а потым расстралялi. За акцыяй назiралi нямецкiя вайскоўцы71. У канцы сакавiка - пачатку красавiка 1942 году айнзацкаманда 9 паведамiла пра знiшчэнне як мiнiмум 20 цыганоў72. На другiм тыднi красавiка 1942 году зондэркаманда 7a працягнула сваю карную дзейнасць у Клiнцах: 50 рома былi знiшчаны73. Каля 1000 цыганоў былi знiшчаны ў раёне Смаленску (расстраляныя i часткова пахаваныя яшчэ жывымi)74. У красавiку 1942 году айнзацкаманды канчаткова ператварылiся ў стацыянарныя ўстановы палiцыi бяспекi i СД (некаторыя з iх былi стацыянарнымi ўстановамi яшчэ з канца 1941 году). Такiм чынам карныя акцыi айнзацкамандаў набылi больш «якасны» i сiстэматычны характар, яны прыстасавалiся да мясцовых умоваў, атрымалi час для лепшай падрыхтоўкi масавых забойстваў i г. д.75 У другой палове жнiўня 1942 году айнзацгрупа B дасягнула наступных вынiкаў у галiне вырашэння «цыганскага пытання» ва ўсходняй Беларусi i заходняй Расii: затрыманы 30 цыганоў (зондэркаманда 7a), 48 цыганоў (зондэркаманда 7b), 63 цыганы (айнзацкаманда 8), забiты 53 «цыганы i асацыяльныя элементы» (айнзацкаманда 9)76. 25 жнiўня 1942 году камандзіры палявой палiцыi Вермахту даслалi армейскiм групам паведамленне аб дзейнасцi партызанаў, у якiм падкрэслiлi неабходнасць бязлiтаснага знiшчэння «цыганскiх бандаў» як «сур'ёзнай пагрозы для заспакаення аператыўных абласцей»77. Дзякуючы дапамозе салдатаў Вермахту айнзацгрупы не заставалiся без працы. У першай палове верасня 1942 году айнзацгрупа B «асаблiва паставiлася» («sonderbehandeln» - тыповы прыклад лексiкi карнiкаў, пад гэтым словам мелася на ўвазе «знiшчэнне». - Аўт.) да 301 беларускiх i расiйскiх рома78. У другой палове месяца айнзацгрупай B былi забiты: 54 (зондэркаманда 7a), 46 (зондэркаманда 7b), 90 (зондэркаманда 7с), 3 (айнзацкаманда 8), 98 (каманда «Smolensk» - такую назву меў цяпер адзiн з атрадаў айнзацкаманды 9) цыганоў, а таксама 10 цыганоў i «аcацыяльных элементаў» (айнзацкаманда 9)79. Рэканструкцыя вынiшчэння цыганскага насельнiцтва паводле паведамленняў айнзацгрупаў выклiкае значныя цяжкасцi. Справа ў тым, што айнзацгрупы не заўсёды адмыслова пазначалi т. зв. «цыганскiя акцыi» («Zigeuneraktionen»). Возьмем для прыкладу «Справаздачу айнзацгрупы B аб сваёй дзейнасцi i становiшчы за перыяд ад 15 лiстапада да 15 снежня 1942 году» (Die Tätigkeits- und Lagebericht der Einsatzgruppe B für die Zeit vom 15. November bis 15. Dezember 1942). Сярод забiтых («sondebehandelt») цыганы ў iм увогуле не ўзгадваюцца, але, разам з яўрэямi, камунiстамi i псiхiчна хворымi, пазначаны «бандыты», «iншыя ворагi Рэйху», «ворагi Рэйху» i «крымiнальнiкi»80. Цалкам магчыма, што ў гэтыя катэгорыi, а таксама ў згаданыя ў iншых справаздачах «у сваёй большасцi… расава i духова непаўнавартыя элементы», «сабатажнiкi», «рабаўнiкi», «партызаны», «непажаданыя элементы» цi ўвогуле «iншыя» патрапiла значная колькасць рома81. З іншага боку, нельга выключаць, што сярод ахвяраў т. зв. «Zigeuneraktionen» маглi быць i iншыя мясцовыя жыхары, якiя дачынення да рома не мелi, але былi абвiнавачаны, напрыклад, у рабаўнiцтве, якое лiчылася традыцыйным заняткам цыганскага насельнiцтва82. Малапраўдападобным падаецца, аднак, меркаванне гiсторыка Раманi Розэ, якi сцвярджае, што частку ахвяраў т. зв. «Judenaktionen» (антыяўрэйскіх акцыяў) склалi цыганы83. Пра забойства цыганоў у 1943-1944 гадах маюцца толькi некалькi адрывачных паведамленняў. Кенрык i Паксан пазначаюць, што ў 1943 годзе ў «вобласцi вайcковага тылу» ў нейкай ступенi аслабiўся пераслед аселых цыганоў (у 1941-1942 гадах тут аднолькава вынiшчалiся i аселыя, i вандроўныя цыганы)84. Увосень 1943 году 100 рома былi расстраляны ў раёне Барысава85. 17 чэрвеня 1944 году, за 9 дзён да вызвалення гораду войскамi I Прыбалтыйскага i III Беларускага франтоў, 18 вiцебскiх рома былi накiраваны ў Асвенцым86. Гэтая дэпартацыя стала, вiдаць, апошняй падзеяй у гiсторыi нацысцкага генацыду супраць беларускiх цыганоў.
Памеры нацысцкіх злачынстваў супраць цыганскага народу i да сённяшняга дня застаюцца прадметам спрэчак навукоўцаў i палiтыкаў. Паводле розных падлiкаў, падчас Pořajmos загiнула ад 250 000 да 1 000 000 - 4 000 000 еўрапейскiх цыганоў. Большасць навукоўцаў называе лiчбу 500 000 чалавек (альбо 70-80 % цыганскага насельнiцтва еўрапейскага кантыненту)87. Ахвярамi генацыду сталi каля 30 000 - 35 000 савецкiх цыганоў88. Паводле падлiкаў Хрыстыяна Герлаха, Беларусь страцiла падчас вайны каля 3000 цыганскiх жыхароў89. Ёсць, аднак, усе падставы меркаваць, што на самай справе гэтая лiчба з'яўляецца куды большай. Трагедыя беларускiх цыганоў усё яшчэ чакае сваiх даследчыкаў.
|
60 Crowe. P. 183; Gerlach. S. 902.
62 Gerlach. S. 1063.
68 Kenrick, Puxon. S. 104. 69 Zimmermann a. S. 262.
72 Zimmermann a. S. 260. 73 Ebd. 74 Kenrick, Puxon. S. 103.
79 Вытрымка cа справаздачы айнзацгрупы B аб сваёй дзейнасцi i становiшчы за перыяд ад 16 да 30 верасня 1942 году. Цыт. паводле: Benz, Kwiet, Matthäus. S. 229.
81 Zimmermann a. S. 262. 82 Ebd.
85 Дарма што забойства адбылося ў раёне Барысава, якi адносiўся да генеральнай акругi «Беларусь», Герлах (S. 1065) згадвае яго сярод акцыяў, што мелi месца на тэрыторыi, якая кантралявалася вайсковымi ўладамi. 86 Kenrick, Puxon. S. 105.
88 Kenrick, Puxon. S. 105; Crowe. P. 186. 89 Gerlach. S. 1063.
|
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае | ||||
№ 2 (31) - 2004 |
|
Ліст у рэдакцыю,
Майстраваньне [mk],
Абнаўленьне [czyk] |