A R C H E П а ч а т а к № 2 (31) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


2-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


крытыка

  ВІТАЛЬ СІЛІЦКІ

Вокладка ARCHE 2-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (1'2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6'2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4'2001)
   Скарына
(3'2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1'2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8'2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6'2000)
   Глёбус
   Скарына
(4'2000)
   Габрэі
   Скарына
(2'2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Віталь Сіліцкі
Гістарычны выбар Лукашэнкі

Александр Григорьевич Лукашенко. Исторический выбор Беларуси. Лекции, прочитанные в высших учебных заведениях г. Минска. Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2003.

Рэцэнзаваная кніга мае незвычайны лёс. Зборнік «Гістарычны выбар Беларусі» складзены зь лекцыяў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, прачытаных перад студэнтамі менскіх ВНУ (Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі ды радыёэлектронікі і Беларускай акадэміі мастацтваў) у 2002-2003 гадох. Самі па сабе выступы шырока асьвятляліся ў сродках масавай інфармацыі, як дзяржаўных, так і незалежных, у беларускіх і замежных, а значыць, сталі матэрыялам даволі публічным. Крытыкі прэзыдэнта расцанілі гэтыя выступы як яшчэ адзін эпізод дзяржаўнай індактрынацыі ў ВНУ, а аналітыкі ламалі галовы, ці гэта не пачатак кампаніі Лукашэнкі па перавыбраньні на трэці тэрмін. Да таго ж кніга ўжо шырока анансавалася, але яе канчатковы варыянт, здаецца, дагэтуль ня вызначаны, ці, хутчэй, нявычышчаны. У гэтым можна пераканацца, прачытаўшы адну зь яе вэрсіяў, дзе ў якасьці выдаўцоў фігуруюць Акадэмія кіраваньня і Адміністрацыя прэзыдэнта. У любым выпадку можна лічыць, што рэцэнзуюцца чатыры асобныя выступы.

Цікавасьць, нават нечаканасьць кнігі ў тым, што яна прэзэнтуе незвычайную, нават выключную ў апошняе дзесяцігодзьдзе зьяву ў грамадзкім жыцьці Беларусі - даволі свабодную публічную дыскусію кіраўніка дзяржавы з аўдыторыяй, якая не зусім (а часьцяком - зусім не) падзяляе яго погляды і дзе ўдзельнікі-візаві не адсейваліся, як гэта было з дэбатамі на расейскіх тэлеканалах, з тым, каб пакінуць толькі некалькі чалавек, не заўжды здольных нават да таго, каб задаць пытаньне, не пачынаючы заікацца перад камэрамі. Дарэчы, якасьць аўдыторыі Лукашэнкі найлепш вызначаюць займеньнікі, якімі ён найчасьцей карыстаецца ў гутарцы. За дзесяць гадоў мы прызвычаіліся да чатырох зь іх - «я» (наогул, самае папулярнае слова ў лексыцы прэзыдэнта, асабліва калі ён кажа пра дасягненьні краіны), «мы» (выкарыстоўваецца замест «я», калі гутарка ідзе пра контравэрсійныя рашэньні ўлады; так, дождж Берасьцейскай вобласьці даў «я», а цэны падвысілі «мы»), «ты» (зварот амаль да ўсіх суразмоўцаў, уключаючы людзей, гадоў на дваццаць старэйшых), нарэшце, «яны» (як правіла, апанэнты і ворагі). У студэнцкіх аўдыторыях Лукашэнка надзвычай зашмат казаў «вы», прычым зь нейкім асаблівым падтэкстам: зьвяртаючыся да аўдыторыі, ён увесь час сьцьвярджаў - «вы рыначнікі», «вы хочаце ў Эўропу», «вы за незалежнасьць». БРСМ як быццам бы і не ствараўся - Лукашэнка нават і не рабіў спробы адпрэчыць той факт, што ён выступае далёка не перад сваімі прыхільнікамі, прычым, што цікава, сам раз за разам заводзіў на гэтую тэму гутарку. Так было, напрыклад, падчас сустрэчы ў БДУ, калі адкрыта абмяркоўваўся яго правал на прэзыдэнцкіх выбарах сярод студэнтаў гэтай ВНУ, нягледзячы на тое што пратаколы выбарчых камісіяў, здавалася б, сьведчылі пра адваротны вынік. У іншым выпадку Лукашэнка прызнаўся, што яго падтрымлівае толькі трэцяя частка студэнтаў, услых задаўшыся пытаньнем, «а каго падтрымліваюць астатнія?» (Дарэчы, паводле дадзеных сацыёлягаў, у гэтай узроставай групе падтрымка прэзыдэнта насамрэч удвая меншая.) Яшчэ нават больш бянтэжаць пытаньні студэнтаў, якія «не прабіліся» ў справаздачы электронных СМІ. Тут было пра ўсё: і чаму беларусы ня могуць вольна езьдзіць па Эўропе, і чаму душыцца прыватны бізнэс, і чаму дзяржава падтрымлівае спорт больш, чым мастацтва, і нават чаму на дзяржаўным сьцягу зьмешчаны пахавальны арнамэнт. Разважаньні на гэтыя ды іншыя пытаньні былі часьцяком вельмі нечаканымі, значна адрозьніваючыся ад таго, што можна пачуць у адказ на іх на беларускім тэлебачаньні. Чаго вартае, напрыклад, прызнаньне ў тым, што «бел-чырвона-белы сьцяг ні ў чым не вінаваты».

Акрамя таго, выступы Лукашэнкі перад студэнтамі шмат у чым адлюстроўваюць тую самую «дзяржаўную ідэалёгію», аб увядзеньні якой было абвешчана акурат паміж яго візытамі ў ВНУ. Лукашэнка зрабіў спробу сфармуляваць тое, што зь вялікай доляй слушнасьці можна назваць афіцыйным палітычным дыскурсам, стаўленьнем рэжыму да ключавых аспэктаў існаваньня дзяржавы і беларускай нацыі, яго інтэрпрэтацыяй выклікаў і праблемаў іх разьвіцьця. Гэтае фармуляваньне, зь іншага боку, адбылося ў той час, калі сам беларускі прэзыдэнт, яго палітычныя намеры і пляны ў адносінах да краіны пачалі абрастаць мітамі, напрыклад аб «новым нацыяналізьме» ўлады, сталі чуваць заклікі да супрацоўніцтва з Лукашэнкам у справе барацьбы за незалежнасьць і г. д. Разважаньні самаго беларускага лідэра, магчыма, пазбавяць залішняга аптымізму аўтараў такіх канцэпцыяў ды падыходаў.

З усіх гэтых прычынаў, мабыць, кніга дагэтуль не пайшла ў тыраж. Галоўная пагроза для догмы ўсё ж не ератыкі, а само баство, якое пачынае несьці адсябеціну.

ГІСТАРЫЧНЫ ВЫБАР - ПОШУК АД АДВАРОТНАГА

Гістарычны выбар - гэта заяўка як мінімум на дзьве рэчы. Па-першае, гэта права на акрэсьленьне стратэгічнага шляху разьвіцьця краіны. Па-другое - на легітымізацыю ўласнага выбару нацыянальнай гісторыяй (у тым кантэксьце, вядома, у якім яго разумее ўлада ды асабіста Лукашэнка). Пра ролю ды інтэрпрэтацыю гісторыі ў лукашэнкаўскай ідэалёгіі будзе сказана пазьней. Пакуль што засяродзім сваю ўвагу на стратэгіі нацыянальнага разьвіцьця.

Тут асабліва яскрава кідаецца ў вочы тая акалічнасьць, што дзяржаўнай ідэалёгіі бракуе ідэяў. У ёй няма простага, ёмістага, зразумелага і ў той жа час афіцыйнага азначэньня «беларускага шляху». Цяжка таксама суаднесьці «гістарычны выбар» лукашэнкаўскай дзяржавы зь нейкімі вызначэньнямі тыпаў магчымых шляхоў, якія існуюць у традыцыйных палітычных ідэалёгіях. Тое, што пададзена грамадзтву, і у прыватнасьці студэнтам, даволі расплывістае і нявызначанае. Відавочна, што Лукашэнка сам ад гэтага пакутуе:

Мы определили цель: построить сильную, процветающую страну. Это что, недостойная цель? Достойная. И дай бог, чтобы мы ее осуществили. И при вашем поколении. Это долгосрочная перспектива, но это не коммунистические «звезды, что зажигают на горизонте». Сильное государство и в военном отношении, и в экономическом. Процветающее, чтобы люди достойно могли жить. Нам еще далеко до этого, но это цель. И разве она неправильно определена? Вроде нормально. Ну как критиковать такую цель? Не потому, что это я ее определил, нет. Что тут можно критиковать? Можно хихикать по этому поводу: ну да, «сильное», «процветающее» - когда это будет? (С. 146).

Пад лёзунгамі «моцная, квітнеючая дзяржава» можа падпісацца бадай што кожны. Бяда ў тым, што ў беларускім грамадзтве і, што важна, паміж Лукашэнкам і яго аўдыторыяй часьцяком існуюць дыямэтральна супрацьлеглыя меркаваньні з нагоды таго, у чым моц дзяржавы і які гістарычны шлях прывядзе да яе росквіту.

Таму Лукашэнка часта спрабаваў абгрунтаваць свой выбар мэтадам, які шырока выкарыстоўваецца ў дакладных навуках, - ад адваротнага. Сэнс яго - ня столькі рэклямаваць уласныя погляды, колькі давесьці, што іншыя яшчэ горшыя. Гэтай мэце былі прысьвечаныя шматлікія «страшылкі» пра пагрозы, якія нясуць Беларусі іншы ўклад жыцьця, іншыя ўплывы, іншыя погляды. Калі лічыць з памераў, страшылкам магло быць прысьвечана да чвэрці ўсяго яго асобнага выступу. Эканамістаў Лукашэнка пужаў замежнымі інвэстыцыямі ды капіталізмам наагул, радыёінжынэраў - беспрацоўем, студэнтаў БДУ - беларускім нацыяналізмам, а будучых мастакоў ды актораў - галодным жыцьцём і негарантаваным дабрабытам прадстаўніка вольнае прафэсіі на Захадзе. Вось некаторыя з найбольш тыповых лукашэнкаўскіх «страшылак».

Пра Эўропу

Мы думаем: если мы добры, то и к нам кто-то придет и поможет. «Вось, калі мы ў Еўропу гэтую ўскочым, усе мы будзем жыць багата». Родные мои, если и примут нас в эту Европу, мы будем там сидеть на третьей ступеньке. А то и на 10-й сверху (с. 98).

Пра інвэстыцыі

Что нам - и россиянам, и другим государствам - предлагают? Отдайте за бесценок предприятия! Мы «модернизируем» предприятие (это в лучшем случае), выкинем половину людей, которые там работают, они нам не нужны, сбросим всю социальную базу, которая на предприятии висит... Это все нам не нужно! Хватит одного цеха. Получим продукт. Продадим, заплатим вашим людям мизерную зарплату... То есть в бюджете - ничего, страна ничего не получает, только мизерную зарплату для трудового коллектива. Прибыль получают и полностью ее вывозят. Мы ее не реинвестируем (с. 26).

Пра чужое жыцьцё

Моя бы воля, я бы все сделал для того, чтобы сознательная часть нашего общества, 7 млн человек, побыла в Украине, в России, в Узбекистане, Казахстане, Туркменистане, в Прибалтике, в Польше и сравнила нашу «плохую жизнь» с тамошней. «Кто хочет, оставайтесь!» Я уверен, что возвратились бы не 7 млн, которых мы отправили, а 7,5 миллиона... Да не беременными, ну шутники! (Сьмех у залі.) (с. 155).

Пра экалёгію

Даже поляки (часть пущи находится на их территории) к нам приезжают и нам завидуют. За время «перестройки и либерализации», «реструктуризации и приватизации» они свою пущу загубили. Мы еще сохранили. Съездите и посмотрите, кто не был. К сожалению, я редко там бываю, один-два раза в году (с. 206).

Пра рынкавую інфраструктуру

Адказваючы на пытаньне студэнта, чаму ў Беларусі не ствараецца сыстэма гіпатэчнага крэдытаваньня, якая магла б рэальна дапамагчы шматлікім маладым сем'ям у пабудове жытла, Лукашэнка адказаў: «Нам все кажется, что существует волшебная палочка. Но все решается ответственной мыслью, твердой волей и тяжелой работой» (с. 262).

І яшчэ адна, бадай што самая галоўная страшылка

Так случилось, сегодня в Беларуси избрали Президентом Лукашенко. Его наделили властью и требуют высочайшей ответственности буквально за все. Но это когда-либо кончится, понимаете? И «настанет рай» в Беларуси и «благоденствие». Так вы работайте на страну, на будущее, иначе снова провалитесь. И еще неизвестно, сколько Лукашенко будет у власти. Не переживайте! (с. 160).

Зазначым, што ў «страшылках», выказаных Лукашэнкам студэнцтву, няма аніякай новай інфармацыі. Гэта дастаткова стандартны набор для ўсёй яго палітычнай рыторыкі папярэдняга дзесяцігодзьдзя. Некаторыя з страшылак былі прызначаны прадухіляць магчымыя папрокі ў бок самаго кіраўніка дзяржавы. Напрыклад, узгадваньне сумнага лёсу польскай часткі Белавескай пушчы мусіць неяк адцягнуць увагу ад яе лёсу на беларускай тэрыторыі. У адносінах да іншых заўважная супярэчлівасьць. Напрыклад, разважаючы пра інвэстыцыі, беларускі прэзыдэнт пры гэтым узгадвае досьвед Ірляндыі як краіны, што змагла пабудаваць свой дабрабыт на высокіх тэхналёгіях. Аднак ён апускае тую акалічнасьць, што менавіта звышлібэральны інвэстыцыйны клімат і прыход у краіну буйных карпарацыяў прывёў да стварэньня ў Ірляндыі высокатэхналягічнага сэктару. Цікава, што ў студэнцкім асяродзьдзі яго высновы і меркаваньні далёка не заўжды знаходзілі спачуваньне. Гэта было асабліва яскрава відаць з пытаньняў студэнтаў, асноўным клопатам якіх, як высьветлілася, было не як супрацьстаяць інвэстарам, а, напрыклад, як маладому спэцыялісту пражыць на заробак у 130 тысячаў рублёў ці калі студэнт на стыпэндыю зможа звадзіць сваю дзяўчыну ў рэстаран. На першае пытаньне Лукашэнка слушна адказаў, што гэта яшчэ ня самае горшае ў жыцьці, што заробак прыбіральшчыцы можа складаць і 80 тысячаў. Адказ на другое пытаньне заслугоўвае цытаты. «Если у вас нет денег на ресторан, поговорите с девушкой в студенческом общежитии. Купите кефир и булочку» (с. 249). Там жа: «Мои девушки меня в ресторан за руку не тянули. Найдите другую девушку!» На пытаньне іншага студэнта, «что лучше для народа - неприватизированная, не приносящая никому прибыль «Криница» или олигархи, получающие на предприятии прибыль и вывозящие деньги из страны, но уплачивающие налоги в бюджет страны, которые, в конце концов, получает народ», Лукашэнка адказаў даволі млява: «Вопрос искусственный, политически заостренный, практикой не подтвержденный» (с. 261). Сам аўтар рэцэнзіі зусім не спачувае алігархам, але, калі замяніць слова «алігарх» на «інвэстар», то ўсё будзе выглядаць інакш. Зрэшты, адказ на пытаньне мы ўжо ведаем. Лепш за ўсё - зачынены мытнымі падаткамі рынак, на якім і непрыватызаваная «Крыніца» будзе прыносіць прыбытак. Застаецца пацікавіцца, ці тая ж самая палітыка ёсьць рэцэптам посьпеху для тысячаў іншых беларускіх прадпрыемстваў, што не прыносяць прыбытку.

Пры гэтым наплыў пытаньняў наконт таго, калі ў Беларусі будуць створаныя ўмовы для годнага жыцьця і працы, зусім ігнараваць Лукашэнка ня мог. Назваўшы спачатку такі падыход «неканструктыўным», ён адразу ж пачаў раздаваць авансы кшталту:

Я уже сказал: хотите получить поддержку, бизнес-план - на стол, не только мне - в Правительство, ректору, кому угодно, это немедленно станет предметом моего внимания, если это действительно что-то великое. Мы дадим вам бесплатно в аренду площади, дадим кредиты, если будем видеть, что вы сделаете что-то великое. Мы снимем налоги, творите, зарабатывайте! (с. 240).

Цяжка сказаць, ці задаволіць студэнтаў БДУ, БДЭУ ці БДУІР пэрспэктыва займець годнае жыцьцё толькі тады, калі дзяржава ўбачыць у іх працы нешта вялікае. Шмат хто зь іх рызыкуе проста не дажыць да гэтага сьветлага моманту.

У цэлым аналіз дыялёгаў Лукашэнкі са студэнтамі і ягонага выкарыстаньня страшылак прыводзіць да высновы, што беларускі лідэр мае даволі фіксаваны рэпэртуар ідэяў, пры гэтым ён не заўжды вылучаецца гнуткасьцю ў нечаканых для яго сытуацыях, калі публіка не рэагуе на яго думкі адэкватна яго чаканьням. Лукашэнка ня здолеў адчуць, што аўдыторыя збольшага не баялася таго, чым ён яе мусіў напужаць, і ня быў гатовы адказаць на яе сапраўдныя страхі. Відаць, сказваецца тая акалічнасьць, што большую частку сваей прэзыдэнцкай кар'еры ён спэцыялізаваўся амаль выключна на маналёгах і быў вызвалены ад неабходнасьці ўдзелу ў палітычных дэбатах унутры краіны.

АБЭЦЭДАРШЧЫНА АФІЦЫЙНАГА НАЦЫЯНАЛІЗМУ

За апошнія некалькі год у пэўных колах беларускага грамадзтва ўмацавалася выснова, што Лукашэнка зьяўляецца ледзь не адзіным гарантам беларускай незалежнасьці. На сустрэчах са студэнтамі Лукашэнка проста расьпінаўся, усяляк падкрэсьліваючы сваю прыхільнасьць да незалежнасьці і самастойнасьці Беларусі. У кожным яго выступе можна знайсьці цытаты кшталту: «Беларусь - суверенная, независимая европейская страна. Когда-то территории, заселенные нашим народом, были в составе других государств... Но сегодня этого нет. Надеюсь, не будет и в будущем». Аднак палітычна-гістарычны складнік афіцыйнага дыскурсу ня проста дагэтуль базуецца на абэцэдаршчыне, але, у стылі нядаўняга падручніка гісторыі Якава Трашчанка, яшчэ больш узмацняе яе. «Гістарычная» частка пасланьня Лукашэнкі беларускім студэнтам складаецца зь пяці асноўных тэзаў.

Па-першае, гэта тэза аб неіснаваньні беларусаў як адзінай нацыі па-за «ўсходнеславянскім трохкутнікам»:

Скажите, есть ли разница между русскими-москвичами и русскими-волжанами, сибиряками? Конечно, есть. Я к тому, что Полоцкое и Киевское княжества тоже были разными. Конечно, разными. Есть ли сегодня разница между белорусами-могилевчанами и гродненцами-белорусами или брестчанами? Ну конечно же, есть (с. 115).

Па-другое, гэта тэза аб неіснаваньні традыцыяў беларускай дзяржаўнасьці да абвяшчэньня БССР:

Исторический период Великого княжества Литовского нельзя идеализировать, как это делают некоторые литераторы. Это было не собственно белорусское государство, а Литва в симбиозе с подвластными ей русскими землями (с. 118).

Па-трэцяе, гэта тэза аб дадатным уплыве анэксіі Расеяй Беларусі:

Вхождение белорусских земель в состав России способствовало развитию зарождавшейся промышленности, их втягиванию во всероссийский рынок, что содействовало хозяйственной специализации Беларуси, подъему сельского хозяйства и промышленности (с. 119).

Па-чацьвертае, гэта адмаўленьне поліканфэсійнага характару беларускага грамадзтва і наданьне праваслаўю ролі кансалідоўнай канфэсіі і нават ідэалёгіі:

Православие сыграло особую роль в консолидации народа. Сохранилось и укрепилось на протяжении более десятков веков. Это один из примеров исторического выбора народа (с. 118).

Па-пятае, гэта тэза аб незалежніцкім руху і нацыянальна-дэмакратычным палітычна-гістарычным дыскурсе як аб гульні паланізаванай інтэлігенцыі і элітаў:

Сегодня надо четко понимать: прошлые феодальные распри и усобицы не должны служить поводом, тем более «идеологическим обоснованием», для современных политических спекуляций!

І далей:

Включение восточнославянских земель в состав Российской империи имело для белорусского этноса тогда спасительный характер. Прогрессивное значение заключалось в том, что была ликвидирована шляхетская анархия, кровавые разборки между шляхтой, от которых страдал в первую очередь простой народ. Однако нельзя забывать и, как говорят, «дурную наследственность» высших слоев того общества. От этого мы тоже отходить не должны (с. 119).

Фактычна лукашэнкаўскія гістарычныя погляды супадаюць зь меркаваньнямі найбольш радыкальных імпэрскіх колаў сёньняшняй Расеі, якія імкнуцца да анэксіі Беларусі. Прывядзём, напрыклад, цытату са знакамітага артыкулу Мікалая Сяргеева і Аляксандра Фадзеева «Анатомія Саюзу Расеі і Беларусі», што зьявіўся некалькі гадоў таму ў «Независимой газете»:

Пачынаючы з канца чатырнаццатага стагодзьдзя ўся гісторыя Белай (Заходняй) Русі ёсьць сапраўды гераічным змаганьнем народу за яго рускасьць. Гэтае змаганьне вялося ня толькі супраць замежнага панаваньня польскай Рэчы Паспалітай, але таксама супраць яго ўласнай «нацыянальнай эліты», якая ня толькі служыла польскаму дваранству, адраклася ад расейскага імя і праваслаўнай рэлігіі, але таксама спрабавала апраўдаць сваю здраду прыналежнасьцю беларусаў да «эўрапейскае цывілізацыі».

Больш за тое, Лукашэнкам адзначаецца, што ўваходжаньне беларускіх земляў у склад Расеі мела дадатны ўплыў на разьвіцьцё ўласна беларускай культуры:

Беларусь никогда не была «отсталой аграрной окраиной самодержавной России». Не буду из-за недостатка времени приводить конкретные факты, напоминать о нашем возрождении, культурном, национальном возрождении, зазвучавшем в творчестве Франтишка Богушевича, Адама Гуриновича, позднее - Янки Купалы, Якуба Коласа, Максима Богдановича, других представителей белорусской интеллигенции (с. 119).

Мабыць, і лукашэнкаўскую эпоху празь некалькі дзесяцігодзьдзяў можна будзе назваць эпохай Васіля Быкава, Алеся Пушкіна ды Славаміра Адамовіча...

Нарэшце, гэта тэза аб расейскай мове як роднай для беларусаў:

Однажды я сказал Борису Николаевичу Ельцину всерьез и в шутку, когда он поблагодарил белорусов за то, что и русский язык у нас государственный: «А за что Вы благодарите? Вы хотите сказать, что русский язык - это только ваш, российский? Нет, это и наш язык, потому что мы за годы, когда жили вместе, вложили в этот язык много своей души. Поэтому Вы, пожалуйста, лишнее себе не присваивайте (sic!). Ваш язык - это больше там, где «окают» и «акают» (с. 113).

І далей:

Наше «двуязычие» имеет древние корни и древние традиции. Русский язык на белорусских землях воспринимался не как чужой, насильственно привнесенный, а как «книжный» язык образованных людей, язык общения с соседними княжествами, который не мешал развитию и параллельному использованию и формированию белорусского языка (с. 109).

Трэба меркаваць, калі расейская мова - «кніжная мова адукаваных людзей», то беларуская - «сялянская», на якой «нічога разумнага не скажаш».

Пра стаўленьне Лукашэнкі да беларускай мовы пагутарым крышачку пазьней. Пакуль што зазначым: на фоне палітычных кампаніяў, якія разгортваюцца афіцыёзам і ўжо атрымоўваюць мянушкі кшталту «газавай вайны за незалежнасьць», раздачы тэнісістам ордэнаў «за перамогу над Расеяй», Лукашэнка пасьлядоўна прытрымліваецца палітыкі русіфікацыі гістарычнай сьвядомасьці і сьветапогляду беларусаў (пра моўную русіфікацыю мы тут нават і ня згадваем). Калі расейскі націск на Беларусь узмацняецца, калі незалежніцкая рыторыка, здавалася б, усё больш апаноўвае афіцыйную прапаганду, улада сьвядома мацуе ідэалягічную пляцоўку, што можа стаць падставай для страты дзяржаўнасьці і незалежнасьці. Як растлумачыць такі парадокс? Адна з самых распаўсюджаных вэрсіяў - Лукашэнка дагэтуль пакідае сабе магчымасьць для новага паходу ўва ўнутраную расейскую палітыку. Ня будзем цяпер абмяркоўваць гэтай высновы, зазначым толькі, што несумяшчальнасьць паміж аб'ектыўнай патрэбай уладнай эліты і найперш Лукашэнкі ў дзяржаве, з аднаго боку, і суб'ектыўным нежаданьнем надаць ёй пэўную гістарычна-культурную легітымнасьць з прычыны варожасьці да нацыянальнага палітычна-культурнага дыскурсу (і немагчымасьці легітымізаваць ім тую форму дзяржаўнасьці, што складваецца ў Беларусі) - з другога, уяўляе адну з галоўных супярэчнасьцяў лукашэнкаўскай Беларусі, без вырашэньня якой лёс краіны будзе й надалей знаходзіцца ў падвешаным стане і збольшага залежаць ад адной пэрсоны.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: ДАГЭТУЛЬ МОВА ВОРАГАЎ

Стаўленьне сёньняшніх уладаў да беларускай мовы становіцца больш зразумелым, калі ўважліва прасачыць стыль яе выкарыстаньня імі. Было б вельмі недарэчна меркаваць, што ўлада, і асабліва Лукашэнка, ёй зусім не карыстаюцца. Асабіста Лукашэнка раз-пораз прыбягае да свайго старога прыёму: беларускія словы кропкава ўстаўляюцца ў яго расейскую гутарку, каб падкрэсьліць, адцяніць сваіх палітычных апанэнтаў і нядобразычліўцаў. Гэты прыём, сапраўды, даўно вядомы: устаўкі кшталту «пісьменьнікі» і «дзеячы» дзеля азначэньня апазыцыйна настроенай інтэлігенцыі, «назіральнікі» для ўласна апазыцыянэраў ці «мітусьня» для азначэньня кампрамату выконваюць у лукашэнкаўскай мове тую ж самую ролю, што і сыстэма «свой-чужы» ў ракетна-зэнітных комплексах тыпу «Стынгеру» ці расейскай «Іголкі». У прамовах перад студэнтамі Лукашэнка выкарыстоўваў той жа самы прыём, гаворачы па-беларуску:

- Пра палітычных апанэнтаў:

У нас это уже было в начале 90-х, когда у власти были определенные люди. Они попытались заставить всю страну размаўляць на той мове, на якой яны хацелі (с. 163).

…Вот это была еще одна причина дикого наката на Лукашенко. Более того, начали обвинять даже не в том, что торгует, а что Лукашенко « мае за мяжой мільярды альбо трыльёны даляраў» от торговли оружием (с. 22).

- Пра Захад:

Лукашенко не жалуют, особенно ў Еўропе і ў Амерыцы, не таму, што ён не з той гліны злеплены, чым яны, а таму, што дзяржаву не аддаў (с. 150).

- Пра інтэлігенцыю:

Каким должен быть творческий человек? Прежде всего, это патриот по сути, а не игрок на патриотических чувствах. Тот, кто не спекулирует этими высокими чувствами, как это делают некоторые наши «свядомыя інтэлігенты». Дескать, «Президент плохой», народ - «быдла», страна - «задворкі Еўропы». И только они день и ночь живут «думой про Беларусь» (с. 158).

Яшчэ адзін эпізод - узгадваньне пра паэта Ўладзімера Някляева, які эміграваў за мяжу:

Вы читали его стихи? Читали. Назовите, что вы читали. (Невнятные ответы из зала.) И я, извините, не памятаю тых вершаў, за якія вы яму прапанавалі даць дзяржаўную прэмію (с. 159).

Нельга без іроніі заўважыць, што менавіта верш Някляева «Мы першы бакал уздымем па праву за Белую Русь - за нашу дзяржаву» нейкі час быў неафіцыйным гімнам лукашэнкаўскай ідэалёгіі.

ХТО НЯ З НАМІ, ТОЙ СУПРАЦЬ НАС

Нарэшце, у кантэксьце разважаньняў пра дыялёг ды супрацоўніцтва з Лукашэнкам заслугоўваюць кароткага агляду яго развагі аб ролі інтэлігенцыі (якая, паводле лёгікі ў той ці іншай форме і мусіць весьці такі дыялёг) і стаўленьні да творчай асобы ды незалежнага мысьленьня. Магчымыя ілюзіі наконт магчымасьці такога дыялёгу Лукашэнка разьбівае адразу ж, калі пачынае распавядаць пра ўзровень дабрабыту інтэлігенцыі: «Все говорят: «Ты должен нам дать деньги!». Я никому ничего не должен. Это вы должны государству и мне как представителю этого государства» (с. 136).

Наагул, атаясамліваньне дзяржавы і ўсяго астатняга ў ёй зь першай асобай праходзіць праз большасьць яго выступаў. Найбольш тыповая выснова: «Все же понимают: если Президента предал, то продаст всех прочих, с потрохами притом» (с. 148).

Акрамя таго, творчую інтэлігенцыю чакае яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз: пасіўная згода з афіцыйнай лініяй больш не вітаецца, для заваёвы прыхільнасьці дзяржавы цяпер патрабуецца нешта большае. Такое стаўленьне цалкам зразумелае, зыходзячы з пасылкі, што менавіта творчыя людзі «абавязаны» прэзыдэнту. У Акадэміі мастацтваў, дарэчы, гэта ледзь не спрычыніла сур'ёзныя праблемы для кіраўніцтва ВНУ:

У вас якобы тут заключили «договор»: «Мы в оппозицию не пойдем, в оппозиционных тусовках участвовать не будем, но вы, ректоры и преподаватели, не привлекайте нас и к государственным массовым и другим мероприятиям». Не правда?.. Значит, кого-то придется наказать. Того, кто это доложил. И я попрошу к концу дня прояснить мне эту ситуацию. Но если это есть, а вы меня обманываете, труба! (с. 146).

Любы адыход ад праўладнае пазыцыі Лукашэнка інтэрпрэтуе як пагарду да сябе. Вяртаючыся да «разбораў палётаў» на прэзыдэнцкіх выбарах у БДУ, ён прызнаўся ў гэтым адкрыта:

Но когда большинство на избирательном участке были студенты, преподаватели БГУ, проявленное непонимание, честно говоря, конечно, было мне неприятно. Я человек эмоционально восприимчивый, это был для меня какой-то удар. Хотя с точки зрения электоральной, политической - что такое тысяча-другая голосов из 7,5 миллиона голосов? Но радости это не доставляет. Думаю: вот тебе и Козулин! (с. 237).

І на заканчэньне тэмы - прынцыповасьць свайго стаўленьня да інтэлігенцыі Лукашэнка падкрэсьліў такім выказваньнем:

Подкупа в моей политике не будет никогда, только принципиальные и честные отношения: ты даешь государству - мы поддерживаем тебя. Кто не согласен - до свидания! (с. 276)

Пакінем гэты радок без камэнтароў.

* * *

У цэлым можна зрабіць выснову, што шматлікія меркаваньні аб тым, што Лукашэнка, яго палітыка альбо яго стаўленьне да якой-небудзь сур'ёзнай палітычнай праблемы ці працэсу апошнім часам мяняецца, вельмі недарэчныя. Кіраўнік дзяржавы паўстаў такім, якім мы яго заўжды бачылі і да якога ўжо пасьпелі прызвычаіцца. «Гістарычны выбар» застаецца такім жа, якім ён і быў дзесяцігодзьдзе таму. Памяняўся хутчэй навакольны сьвет, але гэтыя зьмены далёка не заўжды адбываюцца дзякуючы цяперашняму кіраўніку нашай дзяржавы.

ПАСТСКРЫПТУМ:
АЧАПЯТКІ ЛУКАШЭНКАЎСКАЙ МОВЫ

Лукашэнкаўская мова зноў не абышлася бяз выразаў, якім наканавана ператварыцца ў афарызмы. У нейкай ступені гэта лёс неардынарнай, харызматычнай асобы, якая прыцягвае ўвагу і валодае розумам як паплечнікаў, так і апанэнтаў. Тут, як кажуць, без камэнтароў, альбо кожны разумее ў мяжах уласнай разбэшчанасьці.

Зь лекцыі на тэму «Будучыню краіны вызначаць высокія тэхналёгіі»: «Знаете, сколько миллиардов рублей мы затрачиваем на учебники? И сколько мы затратили и сколько вреда этим самым нанесли нашему обществу!» (с. 74).

Пра жанчынаў... «Я зашел - аэробика. Мне показали там, потому что я ни разу аэробики не видел. Я сразу сказал: «Этих бы красавиц - на лыжи!» (с. 178).

Адказ на пытаньне, чаму не відаць першай лэдзі: «Потому что уже насмотрелись. Вот они, в зале (студэнткі, выкладчыцы. - Аўт. ), - это все мои «леди» (с. 194).

Пра карупцыю ў сыстэме ВНУ: «Есть деятели, что сами в тюрьму идут. Говорят потом, что Лукашенко посадил в тюрьму. Да я никого не сажаю! Я оберегаю, чтобы в тюрьму не сел. А он руки вытягивает: цепляй ему наручники» (с. 206).

Пра сябе: «Народ белорусский рискнул и избрал меня Президентом. Это бывает чрезвычайно редко в истории и больше, возможно, не будет» (с. 233).

Пра моладзь: «Конечно, задрав штаны, вы не бегали за комсомолом, как он (Ясенін. - Аўт. ) писал. А мы-то бегали. И не только за комсомолом» (Сьмех у залі.) (с. 246).

Нарэшце, амаль паводле Фройда:

А недавно Владимир Владимирович Путин принял меня в Волынском. Там Сталин прожил последние 19 лет. Я благодарен Президенту России, что он настоял, чтобы я осмотрел дом, где жил Сталин, помещение, где он умер. Рассказали, где лежал, как лежал. Он просто валялся там, и ему не оказывали никакой помощи. Это прежде всего Берия и те «помощнички», которые крутились под ногами и повторяли: «Ты вождь, ты самый великий!» Я, кстати, не терплю льстецов возле себя. Они все, пока здоров и у власти, тут как тут. А не дай бог что случится - труба. Где нет чести, нет и порядочности (с. 194).

  палітэканом, доктар паліталёгіі Ратгерскага ўнівэрсытэту (ЗША). Сталы аўтар «ARCHE».
   
   
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (31) - 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю,   Майстраваньне [mk], Абнаўленьне [czyk]
Copyright © 1998-2004 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2004/11/1