A R C H E П а ч а т а к № 4 (33) - 2004
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


4-2004
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • крытыка • рэцэнзіі

 


літаратура

  ЮРАСЬ ПАЦЮПА

Вокладка ARCHE 4-2004.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)
   Эўропа на ўсход ад    Эўропы
   Віленская Анталёгія
   Чэскі Альбом
   Pax Americana
   Туманнасьці
   беларускай гісторыі

   Расейскі нумар
   Андрэй Хадановіч
   Нашы дзеткі
   Часопіс для ўсіх
   Скарына
(6’2001)
   Украінскі нумар
   Скарына
(4’2001)
   Скарына
(3’2001)
   Народны нумар
   Скарына
(1’2001)
   Мэдыцына
   Скарына
(8’2000)
   Слоўнік Свабоды
   Скарына
(6’2000)
   Глёбус
   Скарына
(4’2000)
   Габрэі
   Скарына
(2’2000)
   Панславізм
   Паталёгіі
   Кабеты
   Вайна
   Постмадэрнізм
   Парнаграфія

 

Юрась Пацюпа
Зьяўленьне героя
Імправізаваная п’еска-пастыча
ў адной дзеі

Хор піянераў (пачынае)
Ім народу багацьце па зерню зьбірана,
І вазамі плыве яно сёньня да хат.
Кожны ў думках даўно галасуе аддана
За таго, хто наш бацька і наш дэпутат [9, 69].

Ідэоляг (мройлівым салодкім голасам)

Мы свой кут у сьлязах пакідалі,
Да цябе нас твой голас пазваў,
Ты усіх нас прыгрэла, Масква! [4, 421]

Апошні апазыцыянэр (выскоквае з-за куста і ўсё псуе)

Магілёўскі чорт, кулажнік,
Ад гразі душа чарней,
Скамарох, мардва, біклажнік –
Хоча нас згубіць ямчэй.
Даў душу нам ад скаціны,
Сэрца ад зьмяі уткнуў,
Парабіў пушней мякіны –
Каб скрозьдонна ён нырнуў [10, 88].

Ідэоляг (дае адпор)

Адарваць бы язык падкалоднаму гаду...
Вунь з пахмельля ці ўжо за Іудаву плату
Адшчапенец варожую плётку куе.
Як жа з тонкай кішкой – ды на нашу уладу? –
Людзі моцнага гарту кавалі яе [7].

Міліцыянты валакуць апошняга апазыцыянера, а тым часам...

Цётка з вуліцы (шэпча нешта сваёй суседцы)
У той час ішлі там людзі. Паляўнічы
Іх паклікаў: «Зьвера я, сябры, спаймаў.
Ён, відаць, заморскі, – нейкі таямнічы...»
Як вядома стала, праўду дзед сказаў.
Зьвер той быў, гадлівы, сапраўды заморскі,
А дакладней кажучы, быў буйнейшы ён
Японскі
Шпіён... [6, 18]

Паэтка (абураная выбягае на сцэну і дэклямуе ў залю, махаючы рукамі)

Уключыш Амэрыку, голас гнусавіць:
– Ніхто вайну адмаўляць ня ўправе
Як сродак... Сродак! Сродак чаго?
Нажывы – хай сьвет зашнуруюць акопамі?
Зьнішчэньня межаў для новых шаленстваў Эўропы?
Ці іншага кантынэнту? Хопіць! [3, 48]

Тэлевядучы (сухім шпаркім тонам, падглядваючы ў паперку)

Падбівае рахункі крывая статыстыкаў:
І ў Нью-Ёрку вайна. Па ахвярах ня лепш, чым В’етнам.
«Дык сьпяшайся ж у джунглі, на бераг Мэконгу імглісты.
Бо ўсё роўна загінеш. Загінеш, загінеш! – ці тут, а ці там...» [8, 216]

Ідэоляг (як у наркатычным ап’яненьні)
Амэрыка,
Зьзяеш кастрамі ў цямноце,
Над імі
У дрыжыках корчацца целы.
На здані падобны
Кацюгі-забойцы,
З вачамі савінымі ў саванах белых [4; 555].

Бацька (выяжджае на белых лыжах)

Што яны ў вас – з глуздам ці прыдуркі?
Шмат было ўсяго, пара і знаць:
Атамнымі бомбамі і туркамі
Нас не запалохаць, не зламаць.
Ты ня з тою падыходзіш меркай
Да народу нашага, Амэрыка!
Людзі мы занятыя. Закончылі
Пасяўную... Росьцім ураджай.
Мінск будуем. Зброяй не грукочам мы,
Дык і нам, васпан, не пагражай [12, 33–34].

Тэлевядучы (высунуўшыся з экрану тэлевізара)

А ў Палесьсе заляцеў калі б ты
Ў гэты час, убачыць быў бы рад:
Між былых багнішчаў эўкаліпты
Узьнімаюць к сонцу бусьлянят [12, 63].

Хор піянераў (падпявае)
На Палесьсі гоман, гоман... [4, 551]

Ідэоляг (загаворвае зь першым сустрэчным, голас яго зусім заплятаецца)
Вы – амэрыканец. Вы трымаеце сябе дастойна
І на мяне глянулі,
Нібы я ў гарэлачным тумане.
Я з глузду ня зьехаў. Спакойна,
Спакойна, пане!
Вось вы і папаліся тут нарэшце,
Вы абяззброены. Вам няма чым крыць.
Скажыце, калі вы ўзбройваеце Нямеччыну,
Ці не гаворыце, што рашылі ў вадзе...
Жывога Сома затапіць? [11, 28]

Фізкультурны трэнэр (выходзіць, махае сьцяжкамі)

Радасьць у сэрцах,
Бадзёры настрой.
Вітаньне прывольлю –
Вясьне маладой!
Хваля за хваляю
Дыбіцца, пеніцца,
Раць маладая
Ўзрастае, вяселіцца [1].

Бацька глядзіць, усьміхаецца. Потым разганяецца і едзе на лыжах далей.

Піянеры (захоплена, тоненькімі галаскамі)
Добра на лыжах
Імчацца ў прасторы,
Клічуць гасьцінна
Нізіны і горы [2, 47].

Бэпээсэмавец (суровым барытонам)

Ясна ўсім –
На лыжы стаў,
Будзеш ведаць хутка сам –
Не для ўцехі і забаў
Лыжы дадзены байцам.

Па завеях сьнегавых,
Як пакліча грозны год,
Мы на лыжах баявых
Возьмем ворага ў абход [5, 399].

Паэтка і ідэоляг (сьпяваюць эпілёг)

Мой друг! Колькі б раз ты па плошчы ні крочыў –
Спытайся ў сябе: а ці так ты жывеш,
Каб сьмела герою зірнуць мог у вочы?
Ці так свае сілы жыцьцю аддаеш? [8, 460]

АЎТАРЫ:

1. Агіевіч У. Хваля за хваляю... // Чырвоная зьмена. 1928. 26 жніўня.
2. Александровіч А. Творы. – Мн., 1981.
3. Бондар Т. Захапленьне: Вершы. – Мн., 1974.
4. Броўка П. Выбраныя творы. – Мн., 1951.
5. Броўка П. Збор твораў: У 9-і т. Т. 1. – Мн., 1987.
6. Гейне А. Шчасьлівая зорка: Зборнік вершаў. – Мн., 1939.
7. Губярнатараў М. Пра Савецкую ўладу // Гродненская правда. 1986. 20 декабря.
8. Кірэенка К. Выбраныя творы: У 2-х т. Т. 1. – Мн., 1978.
9. Куляшоў А. Мы жывем на граніцы. – Мн., 1938.
10. Марцінкевіч Г. Адвячорак // Беларуская літаратура XIX стагодзьдзя: Хрэстаматыя. – Мн., 1988. С. 74–92.
11. Наўроцкі А. Неба ўсьміхаецца маланкаю: Паэзія. – Мн., 1962.
12. Панчанка П. За шчасьце, за мір. – Мн., 1950.

  паэт, эсэіст, сталы аўтар «ARCHE». Падрыхтаваў да друку выбраныя творы Івана Франка на беларускай мове.
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 4 (33) – 2004

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2005 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2005/1/17