A R C H E | П а ч а т а к | № 1 (35) - 2005 |
Пачатак Навіны Форум Пошук Аўтары Цалкам Іншае |
|
|
|
||
ЭНДРУ ЎІЛСАН | ||||
Як урэшце стаць нацыяналістам? Лукашэнкавы стратэгіі да і пасля 2006 года У праграмнай прамове Лукашэнкі, названай «Курс дзяржавы не зменіцца», тоіцца пэўны сігнал. Вось ужо на працягу некалькіх гадоў Лукашэнка праводзіць палітыку, якую можна вызначыць словамі «Шын Фэйн», што ў перакладзе азначае «Мы самі». Як падкрэслена ў яго прамове, «супраць нас абрушылася ўся «машына» – і на Захадзе, і, няма чаго граху таіць, некаторыя палітычныя сілы ў нашай брацкай Расіі». Беларусь, у Лукашэнкавым бачанні свету, атакаваная з усіх бакоў, але не таму, што яна сапраўды пагражае дэмакратыі, а таму, што яна ёсць астраўком стабільнасці і перашкодай для суперліберальнага Новага сусветнага парадку. Захад даўно махнуў рукой на прэзідэнта Беларусі; што да рознагалоссяў апошняга з Расіяй, яны бяруць пачатак у 2000–2001 гадах. Па-першае, Лукашэнка перастаў задавальняць інтарэсы Крамля ў той ступені, як гэта было ў эру Ельцына. Менш ідэалагізаваная, больш прагматычная і жорсткая замежная палітыка Пуціна мае менш патрэбы ў сімвалічным «руху да саюзнай дзяржавы». Больш увагі надаецца праблемным пастаўкам нафты і газу, а патэнтаваны «флагман» у замежнай палітыцы, што абараняў бы жорсткую пазіцыю ў сербскім, іракскім і іншых пытаннях, «прыкрываючы» Расію (афіцыйна выказваць такую пазіцыю азначала б для яе канфрантаваць з Захадам), становіцца ўсё менш карысным. Больш за тое, улічваючы галоўны расійскі выйгрыш пасля 11 верасня 2001 года – згоду Вашынгтона на вайсковыя аперацыі на паўднёвай мяжы Расіі, што рэкламуюцца як частка «вайны з тэрарызмам», – Крэмль ужо не так ахвотна водзіцца з «дзяржавамі-ізгоямі», як раней. Да таго ж, на Лукашэнку былі завязаны бізнэс-інтарэсы старой Сям’і; калі найноўшыя калякрамлёўскія кланы чакалі адкрыцця беларускіх рынкаў для расійскага капіталу пасля пераабрання Лукашэнкі ў 2001 годзе, гэтага не здарылася. Паварот Лукашэнкі «унутр краіны» праявіўся ўжо і сімвалічна. Яго асабісты вебсайт, у прыватнасці раздзел, прысвечаны нацыянальнай гісторыі стаў па-дзіўнаму эклектычным. Назіраецца яўнае аддаленне ад звыклай Лукашэнкавай пазіцыі, што беларуская гісторыя была збольшага terra incognita да абвяшчэння ССРБ у студзені 1919 года. «Прыдворныя інтэлектуалы» перапрацавалі сваю мяшанку з савецкай настальгіі і заходнерусізму так, што яна цяпер больш падобная да сумесі заходнерусізму з некаторымі прагматычнымі запазычаннямі з «нацыянальнай» традыцыі: імя паэта тут, празаіка там… У адным з раздзелаў вебсайту Лукашэнкі, дзе пералічваюцца культурныя героі, здзейснена спроба сімвалічна паяднаць амаль усіх славутых беларусаў, уключаючы нават уніяцкага мітрапаліта Язэпа Руцкага. Лукашэнкаў палітычны дыскурс таксама радыкальна змяніўся за апошнія гады. Параўнанне ў лютым 2004 года расійскага зніжэння паставак газу пасярод зімы з «тэрарызмам» было неймаверным чатыры гады таму1. Рашэнне Лукашэнкі прайсці праз рэферэндум 17 кастрычніка азначала, такім чынам, уступленне ў рызыкоўную гульню, на якую Расія пасля Беслана магла паглядзець іначай. Але на што скіравана прамова Лукашэнкі пра ягоны новы курс да і пасля чаканага пераабрання ў 2006 годзе? Лёгка высмейваць Лукашэнкава даручэнне чыноўнікам забяспечыць працу ў мадэльных агенцтвах тутэйшым прыгажуням альбо гарантаваць, каб усе беларускія дзеці даглядаліся дома. Большая частка прамовы – звычайная папулісцкая жованка, не абавязкова бескарысная і неэфектыўная. Як падкрэсліў прамоўца: «Мае прыхільнікі – простыя людзі». Адсюль яго шчодрыя абяцанкі падтрымліваць сацыяльна значныя «прамысловыя гіганты», прадухіліць «дыскрымінацыю» тутэйшых таваравытворцаў і да т. п. Тым не менш, цікава адзначыць, што Лукашэнка надаў увагу больш агульным грамадскім дабротам, чым тыя, якімі звычайна выхваляюцца аўтарытарныя дзяржавы. У сваёй прамове напачатку верасня, абвяшчаючы рэферэндум, Лукашэнка падкрэсліў гэта рэзка: «Госпад абараняе нас – за гэтыя дзесяць гадоў ні адзін беларус не стаў ахвярай тэрарыстычнага акта, узброенага канфлікту. Мы збераглі сваю краіну ад удзелу ў міжнародных авантурах, якія хоць у найменшай ступені ставілі б пад пагрозу ваша жыццё і бяспеку. Гэта найвялікшы наш здабытак». Беларусь застаецца «спакойным і ўтульным домам, дзе пануюць мір і гармонія»2 . Дасягненне ад процілеглага, ды ўсё-такі яно важнае для многіх беларусаў. Цікавымі таксама былі некаторыя з яго больш дэталізаваных абяцанняў. Ізноў жа, іх не варта высмейваць. Праграмы Біла Клінтана (1997–2001) і неалейбарыста Тоні Блэра (2001–2005) у час іх другой кадэнцыі вызначаліся адмовай ад ідэалагічнай драматызацыі і вялікага наратыву ў палітыцы на карысць міні-, нават мікраскапічнай палітыкі «малых рэчаў». Таму і Лукашэнка паабяцаў асекчы «хамаватых прадаўцоў», знізіць кошт пабудовы сельскіх дамоў да $18 000, выдаваць ільготныя крэдыты, аказваць бясплатныя прававыя кансультацыі. Калі такія ініцыятывы добра прапанаваць іх спажыўцам – а няма сумневу, што дзяржаўныя СМІ расхваляць ініцыятывы да нябёсаў – нават малыя крокі ў кірунку рэалізацыі будуць сведчыць пра выгады, якія можа прынесці «неідэалагічны падыход». Прамова Лукашэнкі была таксама адметнай дзякуючы разважанням пра нацыянальны характар. Прамоўца яўна лічыць, што эканамічны нацыяналізм не з’яўляецца несумяшчальным з яго традыцыйнай рыторыкай пра «савецкую славянскую цывілізацыю». Але найбольш дзіўнай часткай прамовы трэба лічыць яго думку, што народу ўжо не пасуюць савецкія каштоўнасці. Папярэджанні пра доўгатэрміновыя дэмаграфічныя тэндэнцыі азначалі, між іншага, дапушчэнне таго, што патэрналісцкія захады кіраўніка не могуць бясконца ізаляваць краіну ад сацыяльных праблем, з якімі сутыкаюцца Расія і Ўкраіна – нават калі колькасць насельніцтва не зніжаецца так рэзка і дзяржаўная сістэма аховы здароўя яшчэ не ў такім катастрафічным стане, як у гэтых дзвюх краінах. Лукашэнка таксама атакаваў «кніжных» эканамістаў, якія, вядома ж, маглі б яго папракнуць за тое, што ягоная эканамічная палітыка вядзе ўрэшце да зніжэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і што яе абсалютны кошт выявіцца ў будучым. Вядома, атакаваў даволі непераканаўча. «Луканоміка» бясспрэчна залежыць ад казырнай карты, якую Лукашэнка атрымаў яшчэ ў 1994 годзе. На 2000 год расійскія субсідыі, простыя і ўскосныя (дараванні запазычанасцяў, адтэрміноўкі, саступкі ў мытных тарыфах, падтрыманне курсу беларускай валюты) прыносілі Беларусі як мінімум 1,2 мільярда долараў на год, або 10 % ВУП краіны3 . А паводле некаторых ацэнак, лічба 3 мільярды нават больш рэалістычная, і тады працэнт узнімаецца да амаль 30 % ВУП. З цяперашнімі рэаліямі лепш стасуецца ніжэйшая лічба, і надалей можна чакаць толькі яе падзення. «Беларуская мадэль» захавае ўстойлівасць адно ў тым выпадку, калі зніжэнне памеру расійскіх субсідый будзе паступовым. З іншага боку, эканамічны ўплыў важны для Крамля, бо ў такой адносна аўтакратычнай краіне, як Беларусь, Масква не можа ўжыць свае ўлюбёныя «палітычныя тэхналогіі», асабліва пасля іх нядаўняга правалу ва Ўкраіне.
|
выкладчык лёнданскай «Школы славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў». У 2000 годзе выдаў кнігу «The Ukrainians: Unexpected Nation» (Yale University Press). Падрыхтаваў да друку кніжку «Virtual Democracy: «Election Technology» in the Former Soviet States». Гэты артыкул напісаны адмыслова для «ARCHE». |
Вядома ж, Лукашэнка ўздыхнуў з палёгкай, дасягнуўшы перамогі на рэферэндуме да цяперашняга перавароту ва Ўкраіне, а не пасля яго. Бясспрэчна, цяперака ён здольны стрымаць любыя «ўкраінападобныя» хвалі пратэсту ўнутры краіны. Тым не менш, Беларусь застаецца ў небяспечнай зоне. Бялград у 2000 годзе, Тбілісі ў 2002 годзе і Кіеў у 2004 годзе былі паўстаннямі не супраць аўтакратыі, а супраць псеўдадэмакратыі. Такія лідэры, як Карымаў і Туркменбашы, пачуваюць сябе ў бяспецы, а тыя, хто на словах падтрымлівае дэмакратыю, як Лукашэнка, знаходзяцца пад пагрозай.
|
3 IMF, Republic of Belarus: Selected Issues, Country Report no. 02/22 (Washington, DC, 2002), pp. 5, 39. |
Верагодна, Беларусь пойдзе на яшчэ большую ізаляцыю ў бліжэйшыя пару гадоў. Паколькі Лукашэнка імкнецца да змагання з расійскім уплывам, ён робіць стаўку на падтрымку ўласных эканамічных захадаў унутры краіны. Але з ягоных размоў пра будаўніцтва «моцнай і квітнеючай Беларусі» з «усімі атрыбутамі дзяржаўнасці», з ягоных захадаў у час першага тэрміну (1994–2001) высвятляецца, што ён не падрыхтаваў глебы для праграмы нацыянальнай ахвярнасці ў духу Ліста*. Гэта значыць, што ягоныя апеляцыі да насельніцтва, каб яно часова «зацягнула паясы» ў імя нацыі, так часта трактаванай Лукашэнкам як гібрыдная – савецка-беларуская, славянска-беларуская альбо праваслаўна-беларуская (а не проста беларуская, як у БНФ), рызыкуюць аказацца незразуметымі. Аднак калі ягоныя ўсёахопныя захады акажуцца не пустымі словамі, ён можа ўрэшце стаць сапраўдным нацыяналістам.
Пераклаў з ангельскай В.Р.
|
* Фрыдрых Ліст (1789–1846) – абаронца супольнай эканамічнай выгады. Выказваўся за дзяржаўнае ўмяшанне ў эканоміку, быў прыхільнікам ахвярнасці ў кароткатэрміновай перспектыве дзеля выйгрышу будучых пакаленняў. |