A R C H E П а ч а т а к № 1 (35) - 2005
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


1-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


аналiтыка

  ІМАНУІЛ ВАЛЕРСТАЙН

Вокладка ARCHE 1-2005.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Імануіл Валерстайн
Выбары 2004 года ў ЗША


Джордж Буш-малодшы зноў абраны прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Рэспубліканцы дабіліся ў абедзвюх палатах Кангрэса такой большасці, якой пры ім ніколі не мелі. Якія змены чакаюць цяпер ЗША і свет? Наш аналіз мы павінны пачаць з ацэнкі самога Буша. Паводле сваіх поглядаў ён найбольш правы з усіх сваіх папярэднікаў, пачынаючы ад часоў Вялікай Дэпрэсіі. Дж. Буш-малодшы – самы агрэсіўны рэакцыянер з усіх амерыканскіх прэзідэнтаў. Я ўжываю тэрмін «рэакцыянер» у яго класічным палітычным значэнні – таго, хто хоча павярнуць стрэлкі палітычнага гадзінніка назад.

Буш ужо прадэманстраваў у час першага прэзідэнцкага тэрміну, што пры рэалізацыі сваёй праграмы ён не збіраецца шукаць кампрамісаў і не будзе асцярожнічаць у ажыццяўленні сваёй праграмы. Яго можна параўнаць з бульдозерам, які на сваім шляху да мэты трамбуе апазіцыйныя сілы і заадно слабакоў ва ўласным лагеры. Пра сваё пераабранне Буш ужо сказаў, што «атрымаў палітычны капітал» і пастараецца яго «вытраціць».

Унутры Рэспубліканскай партыі Буш мае тры розныя апірышчы: хрысціянскую правіцу, буйны бізнес і ваеншчыну. Кожная з груп мае сур’ёзныя рэсурсы і цісне на Буша, каб здаволіць уласныя інтарэсы. Аднак іх прыярытэты вельмі розняцца, і таму кожная з груповак схільная аказваць дзвюм астатнім адно намінальную падтрымку.

Хрысціянская правіца клапоціцца перадусім пра ўнутраныя справы амерыканскага грамадства. Агонь правіцы засяроджаны на дзвюх цэлях: аднаполыя шлюбы і аборты. Яна хоча зрабіць аднаполыя шлюбы незаконнымі ў прынцыпе; каб вырашыць гэтае пытанне раз і назаўжды, ёй трэба ўнесці папраўку да Канстытуцыі. Правыя хацелі б паставіць па-за законам і аборты, дзеля чаго мусіць быць адменена пастанова Вярхоўнага Суду ў справе Роэ в. Вэйда1. Зрабіць гэта можна, прызначыўшы столькі новых суддзяў у Вярхоўны Суд, каб той змог пяцьма галасамі супраць чатырох прагаласаваць за скасаванне ранейшага рашэння. На сёння трое суддзяў гатовыя прагаласаваць за дэлегалізацыю абортаў, але паўнамоцтвы аднаго з іх неўзабаве сканчаюцца. Выходзіць, што Буш мае прызначыць трох суддзяў, гатовых перагледзець рашэнне ў згаданай справе.

Але ж спіс патрабаванняў хрысціянскай правіцы шырэйшы, чым указаныя два пункты. Яна жадала б узяць норавы пад кантроль наогул, дарма што разняволенне нораваў было адной з характэрных рысаў апошняга стагоддзя ня толькі ў ЗША, а і ў Еўропе ды ў большасці краін свету. Калі ў ЗША правыя даб’юцца забароны аднаполых шлюбаў і абортаў, то пасля яны пастараюцца забараніць кантрацэпцыю, зрабіць незаконнымі гомасексуальныя сувязі, абмежаваць або нават скасаваць права на развод; некаторыя з іх настойваюць на выключэнні жанчыны з рынку рабочай сілы або нават на пазбаўленні іх выбарчага права. Яшчэ адзін пункт іх праграмы – перавод стрэлак палітычнага гадзінніка на часы расізму, то бок аднаўленне Злучаных Штатаў як краіны, дзе ў сацыяльным і палітычным плане дамінуюць белыя пратэстанты. Правыя мараць прыпыніць «падтрымчыя захады» (affirmative action2) ва ўсіх іх формах, спыніць прыток імігрантаў, а потым, магчыма, абмежаваць правы выбаршчыкаў. Гэта павярнула б назад увесь працэс эвалюцыі амерыканскага грамадства ад пачатку XX ст.

  амэрыканскі гісторык, сацыёляг, прафэсар Ельскага ўнівэрсытэту, нязьменны з 1976 г. дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў эканомікі, гістарычных сыстэмаў і цывілізацыяў імя Фэрнана Брадэля. Сёлета ў «ARCHE» быў надрукаваны яго аналіз «ЗША і Эўропа, ад 1945 году да сёньня». Гэты тэкст друкуецца з ласкавае згоды аўтара. Copyright by Immanuel Wallerstein, 2004.
   

Вядома, усё, што пералічана вышэй, уваходзіць у намеры толькі найбольш радыкальнай групоўкі правых. Але трэба адзначыць, што на цяперашні час гэтая радыкальная групоўка кантралюе большасць палітычных структур хрысціянскай правіцы і адыгрывае ў Рэспубліканскай партыі вельмі важную ролю. Палітычная стратэгія правых палягае ў тым, каб атрымаць такі склад судовых органаў, які дазволіць заканадаўчым органам здзейсніць гэткія рэчы; прызначыць дастаткова маладых людзей на важныя пасады, каб гарантаваць сабе інстытуцыйнае замацаванне сваіх рашэнняў; урэшце, дабіцца вырашальнага ўплыву ва ўсіх заканадаўчых органах.

Ці здольныя правыя дасягнуць сваіх мэтаў? Хрысціянская правіца, безумоўна, мае больш шанцаў, чым калі-кольвек раней, паўплываць на прызначэнне «сваіх» суддзяў. Магчыма, яна даб’ецца нават папраўкі ў Канстытуцыю, дарма што такая папраўка павінна быць зацверджаная дзвюма трацінамі галасоў Сенату ды трыма чвэрцямі штатаў. Задача няпростая, але ўсё-такі ажыццяўляльная, асабліва калі Буш скарыстае тутака свае вагары ўплыву.

Няма чаго казаць, такія намаганні будуць аспрэчвацца палітыкамі і стануць раздражняльным фактарам для ўсё яшчэ значнай меншасці г. зв. «памяркоўных рэспубліканцаў». Буш падтрымае хрысціянскую правіцу пры ўмове, што яна не стане пагражаць яго задумкам на эканамічным фронце, які для яго асабіста і для ягоных прыхільнікаў з асяроддзя буйнога бізнесу найважнейшы.

Чаго хочуць эканамічныя кансерватары? Яны таксама хацелі б пусціць гадзіннік у адваротны бок, прынамсі, у тым, што тычыцца падаткаабкладання, дзяржаўнага рэгулявання сферы прыродных рэсурсаў, юрыдычнага пераследавання буйных кампаній, цэнаў на паслугі аховы здароўя. Што да падаткаў, тут усё проста: кансерватары па традыцыі хочуць перакласці іх цяжар з багатых на бедных. Дагэтуль яны дасягалі сваёй мэты шматлікімі сродкамі: зніжэннем ставак падаткаабкладання для катэгорый з найвышэйшымі прыбыткамі, абмежаваннем падаткаў на дывідэнды, т. зв. рэформамі сацыяльнай бяспекі і медычнага страхавання. Самая актуальная для іх задача – замацаванне буйнога зніжэння падаткаў, уведзеных у першыя чатыры гады Бушавага кіравання і дазвол на выбар праграмы сацыяльнай бяспекі праз т. зв. індывідуальныя рахункі. Гэтая сістэма адахвоціць маладзейшых і багацейшых ад сплаты ўнёскаў у пенсійны фонд. Наступным крокам можа быць поўнае знішчэнне сістэмы сацыяльнай бяспекі, заснаванай адміністрацыяй Рузвельта ў 1935 г. Акрамя таго, можа быць адменены падатак на даходы, уведзены ў 1913 г. канстытуцыйнай папраўкай. У такім выпадку ўрад будзе вымушаны чэрпаць даходы або праз падатак на нерухомасць, або праз агульнаамерыканскі падатак на продажы, прычым абодва гэтыя падаткі маюць рэгрэсіўны характар.

У тым, што тычыцца выкарыстання прыродных рэсурсаў, большасць задач Буша будзе ажыццяўляцца адміністратыўнымі захадамі, хаця Бушавы прыхільнікі ўсё-такі паспрабуюць правесці рашэнне аб нафтаправодзе на Алясцы праз Кангрэс, спадзеючыся, што новы склад суддзяў не спыніць іх3. Тым самым шляхам яны могуць абмежаваць т. зв. «класавыя пазовы» (class action suits), што прымушалі буйныя фірмы адказваць за свае правапарушэнні. Тут Буш пастараецца знізіць ліміт для штрафаў і кампенсацый, што вызначаюцца судамі. І, вядома, Бушу даручана не абмяжоўваць завоблачныя прыбыткі фармацэўтычных кампаній, хоць ён і спрабуе правесці ў медычным страхаванні т. зв. «рэформы», якія фактычна пагражаюць падзеннем рэальных даходаў у гэтым сектары.

  1 Пастанова па гэтай справе прынята 22 студзеня 1973 г. Згодна з ёй, законы штатаў (у прыватнасці, штату Тэхас) аб забароне абортаў супярэчаць амерыканскай канстытуцыі. – Заўв. перакл.

2 Прадастаўленне «неабароненым» групам (афраамерыканцам, жанчынам) ільгот у галіне адукацыі, прыярытэтнага доступу да некаторых пасад etc. – Заўв. перакл.

   

Усе пералічаныя захады таксама будуць прыняты ў штыхі рознымі палітычнымі коламі. Найбольшы супраціў Бушу будуць чыніць не дэмакраты, а слой дальнабачных капіталістаў, занепакоены далейшым падзеннем долара і скачкападобным ростам бюджэтнага дэфіцыту, што дасягнуў ужо гіганцкіх памераў. Абедзве з’явы пагражаюць катастрофай фондаваму рынку. Некаторыя з памяркоўных крытыкаў Буша скажуць, што ягоныя рэформы дадуць плён, калі ўрад ЗША радыкальна скароціць свае выдаткі. А адзіны сектар, дзе ён можа іх значна скараціць ў бліжэйшы час, – гэта вайсковы бюджэт, які выводзіць нас на трэцюю прабушаўскую групоўку, ваеншчыну (уключаючы групоўку неакансерватараў).

Ваеншчыне мроіцца вяртанне ў нядаўнія часы, калі ЗША былі бясспрэчным гегемонам у свеце, дыктуючы сваю волю паўсюль або амаль паўсюль. Гэтая групоўка дамінавала ў першай бушаўскай адміністрацыі; пытанне ў тым, ці здолеюць вайскоўцы захаваць свае пазіцыі ў другой бушаўскай адміністрацыі. Ясна, што ірацкая вайна пайшла не так, як спадзяваліся і прадказвалі вайскоўцы і неакансерватары. На радзіме яны трапілі пад крытыку не толькі антываеннага руху, але і кансерватыўных ды цэнтрысцкіх сілаў, збянтэжаных бессэнсоўнасцю ўварвання ў Ірак і эканамічным коштам інтэрвенцыі. Ясна таксама, што сама армія, з задавальненнем атрымліваючы больш грошай на ўзбраенні, баіцца завязнуць у ваенным канфлікце. Яна зусім не пэўная ў перамозе, яна пабойваецца падрыву ўласнага прэстыжу ў выпадку вываду войскаў. Вышэйшыя вайскоўцы памятаюць В’етнам, бо тады ўсе яны былі маладымі афіцэрамі.

«Мілітарысты ў цывільным», здаецца, хочуць усяго і адразу – заваяваць Іран, тады Кубу... Аднак на гэтым напрамку намеры каманды Буша наўрад ці прынясуць поспех ці нават наогул здзейсняцца. Апрача таго, што ва ўсім свеце адбываецца рост варожасці да ЗША як да «дзяржавы-дзержыморды» (Венгрыя абвясціла аб вывадзе сваіх войскаў з Іраку на наступны дзень пасля выбараў у ЗША), дзеля сваёй неразваротлівасці ваеншчына наўрад ці будзе карыстацца паважнай падтрымкай буйнога бізнесу. Яго нервуе працяглы адплыў грошай на ваенныя выдаткі, што замінае яму дабіцца жаданых зменаў у эканоміцы.

Ад Буша чакаюць рэзкіх, рашучых крокаў. Аднак ён рызыкуе натыкнуцца на падзелы ва ўласным лагеры і сур’ёзную незадаволенасць на сусветнай арэне, дзе ідэя вываду войскаў з Іраку мае ўплывовых прыхільнікаў. У выніку ў ЗША можа паўстаць вельмі моцны антываенны рух, які ажывіць лявіцу. Яго паўстанне будзе суправаджацца адраджэннем ізаляцыянізму, што гістарычна меў базу і сярод левых, і сярод правых. Такім чынам, у доўгатэрміновай перспектыве і ў сусветным маштабе задумкам Буша многа не свеціць. А вось Бушавы планы ва ўнутранай палітыцы сапраўды маюць шанцы здзейсніцца. Насамрэч, ЗША могуць атрымаць такую юрыдычную сістэму, якая адкіне грамадства назад. Калі так здарыцца, беспрэцэдэнтная палярызацыя палітычнага жыцця можа выліцца ў сур’ёзныя ўнутраныя канфлікты. Злучаныя Штаты моцна прайгралі на выбарах 2004 г., але свет, урэшце, можа выйграць.

Пераклаў з амерыканскай В.Р.
паводле http://fbc.binghamton.edu/149en.htm

   
3 Маецца на ўвазе план адміністрацыі Буша, звязаны са здабычай нафты на тэрыторыі Нацыянальнага парку ў Алясцы, распрацаваны ў 2002 г. і дагэтуль не рэалізаваны. – Заўв. перакл.
   

Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 1 (35) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2005 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2005/5/25