A R C H E П а ч а т а к № 2 (36) - 2005
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае


2-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


палеміка

   

Вокладка ARCHE 2-2005.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (1’2005)
   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Шаноўны пане рэдактару,

як нацыяналісты, я ахвотна чытаю друк выключна ў беларускай мове. Жадаючы дадаць да свайго небагатага чытацкага рэпэртуару часопіс «ARCHE», я папрасіў свайго добрага знаёмага даць мне пару апошніх нумароў, каб пачытаць «крамольныя» артыкулы і, калі арыентацыя часопісу мне спадабаецца, падпісацца на яго.

Я атрымаў №№ 4 і 5. Якім жа было маё расчараваньне, калі я, старанна чытаючы артыкулы ў першай палове часопісу, прызнаўся сабе, што мала што разумею з прачытанага.

Я спрабаваў чытаць урыўкамі. Не памагло.

Тады я падзяліўся сумненьнямі з калегам – шчырым нацыяналістым – прыкладна гэткай жа адукацыі і гэткага ж сацыяльнага статусу, як і я – наконт сваёй здольнасьці разумець «дыскурс» часопісу. Той бяз комплексаў прызнаўся, што неяк купіўшы часопіс, паспрабаваў яго чытаць, але сутыкнуўшыся з праблемай разуменьня, адмовіўся. «Нашто я буду ламаць сабе галаву расшыфроўкаю?» – былі ягоныя словы.

І сапраўды, выпадкова разгарнуўшы с. 38, чытач у першым жа абзацы нападзе на «пазыцыянаваньне сябе», «эскаляцыю», «радыкалізм», «палітычную рэпрэзэнтацыю», «небясьпеку дэзынтэграцыі», «дэмапалітыка» (дэмагагічнага? дэмакратычнага? дэманічнага?), «моўную дыфэрэнцыяцыю», «моўную канвэргенцыю», «практычны білінгвізм», «каляніяльную сацыялізацыю».

Дзякаваць Богу, няма «максымальнай апраксымацыі», «экспліцытнай пазыцыі», «адэкватнага вакабулярыю».

Словам, «дыскурс» ды «інстытуцыялізацыя» – ня ўпэўнены, што правільна напісаў гэтае слова – застаюцца незразумелымі.

І гаспадар №№ 4 і 5 часопісу таксама прызнаўся, што разумее далёка ня ўсё, патлумачыўшы, што хлопцы-аўтары маюць філязофскую адукацыю. І што часопіс для інтэлектуалаў. Як да мяне, то мая філязофская адукацыя завяршылася навуковым камунізмам разьліву ажно 1973 году; тым ня менш, я ня меў праблемаў з разуменьнем навуковых тэкстаў, бо цалкам разумеў артыкулы з «Scientific American» у ангельскай мове і з «Природы» ў расейскай мове.

Аказваецца, рэдактары згаданых выданьняў вызнавалі правіла не друкаваць незразумелыя ці цяжкія для ўспрыманьня матэрыялы. Добра было б і «ARCHE» спавядаць тое правіла.

То мо праўда часопіс «ARCHE» для элітарнай эліты, так бы мовіць fior di fiore?

Але чаму тады такая грувасткая канструкцыя 4-га абзацу с. 45? Каб зразумець гэтую «беларускую» фразу, трэба сама меней прачытаць яе двойчы і міжволі прааналізаваць.

«Пакуль расейскамоўныя інтэлектуалы будуць бачыць у разьвітаньні з каляніяльнай культурнай спадчынай, якая перашкаджае эўрапеізацыі і дэмакратызацыі грамадзтва і блякуе мадэрнізацыю нацыянальнай культуры, паразу, пра такую канвэнцыю няма чаго і гаварыць». «Канвэнцыя»! Простае дапаўненьне пастаўлена богвед дзе і ўскладняе разуменьне фразы.

Часам трэба дысцыплінаваць музу аўтаматычнага пісаньня.

Выклікае пратэст і расейская канструкцыя дзеясловаў. Ніколі ня пішуць «вінаваціць», а толькі «абвінаваціць», не напішуць «знайсьці», а «адшукаць».

Э-э-э-э, братка. Здаецца, што тыя, хто вырасьлі на нізкабальнай глебе тутэйшай нашай нівы шчэ ня ў стане адолець пачаткаў «ARCHE». Калі ж тая «агромністая грамада» датупае да кайназою?

Мікалай Бусел

 
   
Пачатак  Навіны  Форум  Пошук  Аўтары  Цалкам  Іншае

№ 2 (36) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2005 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2005/8/14