A R C H E П а ч а т а к № 3 (37) - 2005
Пачатак  Цалкам 


3-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


літаратура

  СЯРГЕЙ ПРЫЛУЦКІ

Вокладка ARCHE 3-2005.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)
   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Сяргей Прылуцкі
Сэрэнада


А.                 

      Жанчыны чытаюць "Алесю" і "Vogue".
      Мужчыны віно расьпіваюць на трох.
      Сабака на сучку юрліва налёг
      і прагна яе дзяўбе.
      Плыве цэпэлін, а на ім сядзіць Бог,
      стары селянін расьцярушвае стог,
      рабочы ад моцных нагрузак падох,
      а я кахаю цябе.

      У барах марціні, ікра, казыно,
      па тэлеку збольшага круцяць лайно,
      Кусто ў батыскафе дасьледуе дно,
      музыка гудзе на трубе.
      Вяртаюцца ў моду панамы й трыко,
      на працы за шкоднасьць даюць малако,
      ўдавіца сьлязу выцірае рукой,
      а я кахаю цябе.

      Адзін у дэпрэсіі п'е валідол,
      другая зьмяніла фрызуру і пол,
      у трэцяга жарсьць - беларускі футбол,
      чацьверты зьяжджае з эРБэ…
      Банкіры ахоўваюць "бабкі" свае,
      а бабкі бароняць бутэлькі свае,
      і ўсе тут свае, і на ўсіх не стае,
      а я - кахаю цябе.



КАЛІФОРНІЯ

      West coast. У невялікім бары зорка
      паўднёвых штатаў, загарэлая Джанэт,
      заводзіць публіку; падпітая галёрка
      крычыць, раз-пораз сноўдае ў клязэт.

      Гучыць мэлёдыя. Афіцыянткі
      па століках разносяць джын ды віскі.
      Танцорка сьцягвае свой станік, майткі,
      ніб яе ад самае калыскі

      вучылі забаўляць мужчын. Радзімка
      на задку, тугія грудкі, лыткі…
      Мясцовы папарацы фатаздымкі
      таемна робіць ды разносіць плёткі
      пра тое, колькі і каму давала.

      Каля ўваходу мужны вышыбала
      падлеткам прамаўляе доўгі сьпіч
      і чуе па сканчэньні:
      "Son of bitch!".



НАВАГОДНЕ-КАЛЯДНАЕ РЭГІ

А. Хадановічу              

      У чаканьні прыходу і Новага году
      дабіваеш касяк, дапіваеш каньяк.
      Звонку - п'янка-гулянка, чароды народу,
      Санта-Кляўс у санях даядае фаршмак.

      З агурком у руцэ, п'е Сьнягурка з бамжамі,
      ловіць вуснамі сьнег, пераходзіць на слэнг.
      Тут і жэні і жаны, і зэкі з нажамі -
      глушаць боль ад абломаў, мігрэняў, мітрэнг.

      Дачакай нараджэньня Ісуса, камрадзе,
      дачакай, не давай сябе ўводзіць у зман.
      Толькі Джа ўсё ўладкуе, залечыць, загладзіць:
      на Раство кажны трохі ў душы - растаман.

      Хай стаіць камяком безвыходнасьць у горле,
      з намі разам - Хрыстос, дзед Талаш, Дзед Мароз.
      Слухай Марлі, палі анашу - каб ня ўмёрлі!
      Ладзь, накшталт Бабілёну, душы хмарачос.

      Дачакайся - і ўрубіцца зорка-пражэктар:
      ясьлі ўбачыш, жанчыну, ягня, мужыка.
      А між імі - маленечкі Бог-архітэктар,
      што трымае ў далоньцы ўвесь сьвет, як жука.

      Паднясе тройца магаў дары-абярэгі
      Немаўляці. І зьменяцца ўсе status quo.
      І пачуецца зь неба анёльскае рэгі -
      і ты радасна ўсклікнеш:
      "Во, бля, хараство!"
  (нар. у 1980 у Берасьці) – паэт. Скончыў Берасьцейскі пэдагагічны ўнівэрсытэт. Уваходзіць у рэдкалегію газэты "Дзедзіч". Перакладае ўкраінскую паэзію.
   
Пачатак  Цалкам 

№ 3 (37) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2005 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2005/11/23