A R C H E П а ч а т а к № 5 (39) - 2005
Пачатак  Цалкам 


5-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


літаратура

  АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнак Эндзі Ўорхала «Мао»

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)
   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Андрэй Хадановіч
Папрыка зорак
Новыя вершы


НА ДАРОЗЕ


    па пояс у джынсах брыдзеш супраць плыні шашы
    твае непуж
    аныя думкі як іншаходцы ў прэрыі
    і стэрэа-скавышы як госьці на сьвяце душы
    новаю аранжыроўкай гудуць у плэеры

    аблокі ўгары няспынныя як аўто
    між пятым і трыццаць пятым агораным кілямэтрам
    ня спыніш нікога й цябе ня спыніць ніхто
    і першы сустрэчны акажацца проста ветрам

    будуеш з
    амкі з паветра і першы блін
    выходзіць нечым сярэднім між бібліятэкай і вежай
    на гэтым сьвеце так многа кніг і цаглін
    а ты з усіх акадэмій ня скончыў нават мядзьведжай

    і можна згубіцца ў трох дарожных слупох
    і ў думках так ціха – чуваць як робіцца муха
    сланом і ты так доўга ў дарозе што Бог
    здаецца сузор’ем Вялікага Віні-Пуха



ПАПРЫКА ЗОРАК


    згубіўшыся ў небе робіш памылку зрокавую
    бо цяжка кожную ноч на яе дзівіцца
    красуня мае хваробу на шчасьце зоркавую
    на подыюме нябёсаў адзетая ў мілавіцу

    блукаючы ў тропіках ракаў нябёсны экватар
    з бляшанкаю
    miller’а перасякаеш бамжом
    і два сузор’і вялікі й малы экскаватар
    на знак старога знаёмства матляюць табе каўшом

    сатурн баскетбольным мячом спыняецца ў кошыку
    і пляскаеш у далоні яму з паддашша
    стаміліся вочы ды не спыняюцца ў пошуку
    калі ж над зямлёю ўзыдзе й загляне і ў наша

    аконца як орган зроку
    ды сьлёзы з органа
    у папрыцы зорак замнога зямнога перцу
    і ты вандруеш па сьвеце з дакладнай мапаю зорнага
    неба і бачыш вэнэру няўзброеным сэрцам



ДОЖДЖ ЗАПОЙ І ВЯСЁЛКА

    хмарная хмарнасьць падводнае шоў
    на глыбіні беспрабуднай вады
    не прасыхаць ад сэрыйных дажджоў
    што недарэчна прыйшлі ў гарады

    ранішні чад нібы возера чад
    тым хто з учора яшчэ не прасох
    сьвята дажджынак вільготных дзяўчат
    што заблукалі ў тваіх валасох

    выйсьці за дзьверы на бераг дажджу
    быць на мяжы й перакрочыць мяжу
    у вэртыкальную скочыць раку
    плыць на баку й быць на ейным баку

    нешта ўгары працякае па швах
    справы тапельцаў зрабіліся швах
    бо ўсё ніжэй апускаецца дно
    і берагоў не відно ўжо даўно

    колькі гадзінаў наўрад ці скажу
    недзе палова – палова дажджу
    ды на прыборы ад фірмы «Прамень»
    блісьне агнём аднайменны прамень

    зыркімі кроплямі сьвеціцца шкло
    нібы на хвілю акно ажыло
    вадкая плынь каляровага шкла
    перацякла ў семісьвечнік сьвятла



* * *

    невядомыя кветкі паўзуць на сьвятло з вазоніка
    зеляніны ўсё болей – болей чым на даляры
    безьбілетны
    спутник земли пералётнае сонейка
    робіць кола па небе і сядае на твае акуляры

    матылёк на далоні як сэрца б’ецца бяз допінгу
    па-пластунску ў атаку вусень паўзе па камлі
    і вясна распранае зямлю да зялёнага топіка
    і цікаўным відаць аголены пуп зямлі



* * *

    ты ведаеш хто такія боб дылан і дылан томас
    я ведаю толькі тое што я твой верны фанат
    што я – калі я з табою – бываю ручны як тормаз
    а ты са мною – самай ручною з усіх на сьвеце гранат

    што я з табою маленькі і голы нырэц з абтоку шры-ланка
    калі ты здымаеш нумар і майткі хоць я далёка ня бог
    маланка тваёй сукенкі нібы шаравая маланка
    б’е электрычным токам па пальцах і па зубох

    што мы зьбіраемся пазлам бываем плазмай і плазам
    што я кладуся а ты сядзіш на мне нібы наркаман
    і чуючы твае словы: чакай давай кончым разам
    хто скажа што мы дачытваем адзін на дваіх раман

    чэрвень 2005
  паэт. Сёлета ў выдавецтве «Логвінаў» выйшаў яго чарговы зборнік «Землякі, або Беларускія лімэрыкі».
Пачатак  Цалкам 

№ 5 (39) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/02/13