A R C H E П а ч а т а к № 5 (39) - 2005
Пачатак  Цалкам 


5-2005
" да Зьместу "

 



палеміка • аналітыка • крытыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


аналітыка

  АЛЯКСЕЙ ДЗЕРМАНТ

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны малюнак Эндзі Ўорхала «Мао»

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)
   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Аляксей Дзермант, Сяргей Санько
Этнагенез беларусаў:
навука і ідэалогія


Наша паходжанне па-ранейшаму шмат каму рупіць. Рупіць нам самім прадчуваннем, што ў таямніцы нашага паходжання, як і ў таямніцы нашага этнічнага наймення – наш кон і нашая будучыня. Рупіць і нашым суседзям, асабліва ўсходнім, якія з зайздроснай упорлівасцю ўжо не адно стагоддзе дамагаюцца нашага братэрства. У гэтым таксама ёсць нейкая таямніца. Бо разгадка нашага этнагенезу дапаможа ў разгадцы таксама этнагенезу расіянаў і астатніх славянаў. І што калі гэта акурат тая голка, на кончыку якой – смерць? Смерць расійскага мандыялісцкага міфа.

Надта многім жылося б куды спакайней, каб нас проста не было. Ды ці мала такіх, для каго нас і насамрэч няма? Дык, можа, калі перафразаваць Ф. Ніцшэ («Ecce homo»), гэта адно прымха, што мы жывём?

Пераконванні ў фантомнасці нашага існавання ўзрастаюць усякі раз напярэдадні чарговых пераломаў у грамадзкім жыцці, як, напрыклад, і цяпер, напярэдадні выбараў, калі для абодвух палітыкаў-супернікаў прэзідэнцтва ў фантомнай саюзнай дзяржаве – гэта абсалютна легітымны спосаб падаўжэння паўнамоцтваў і адсоўвання канкурэнта на ўзбочыну палітычнага жыцця. Перавага тут будзе за тым, хто, апроч іншага, найлепей скарыстае з «братэрскай фразеалогіі»...

Вось і загаварылі. Уладзімір Пуцін, знаходзячыся ў ліпені на адпачынку ў Цвярской губерні, падчас сустрэчы з актывістамі моладзевай экстрэмісцкай арганізацыі «Нашы», што ладзілі шматтысячную «тусоўку» на возеры Селігер, адмыслова падкрэсліў, што расійцы і беларусы – гэта адзіны вялікі народ (зрабіўшы, што праўда, належны рэверанс у бок адметнасці і самабытнасці беларускай культуры і гісторыі). Падкрэсліў ён і заўважныя геапалітычныя дывідэнды ўз’яднання народу, які, відаць, адно гістарычнай недарэчнасцю, а можа, і злаключэннямі нядобразычліўцаў, стаўся раз’яднаны і падзелены дзяржаўнымі межамі. Нагодай загаварыць пра Беларусь стала пытанне нейкай «нашысткі» з Беларусі.

Клопатам пра правільны накірунак думак у моладзі прасякнуты выступы многіх расійскіх і беларускіх палітыкаў і вучоных. Як, напрыклад, выступ члена-карэспандэнта РАН У. Волкава падчас абмеркавання навуковага дакладу В. Сядова на Прэзідыуме РАН «Этнагенез ранніх славянаў»: «Зараз, напрыклад, у Кіеве, дый у Менску (мы сёння слухалі тут прэзідэнта беларускай Акадэміі навук), таксама з’явіліся свае трактоўкі старажытнарускай народнасці. Кажуць, што гэта міф1, ніякай старажытнарускай народнасці не было, але затое спакон веку існавалі ўкраінцы і, скажам, беларусы. Гэта значыць наяве спроба ўстаражытнення своёй гісторыі. Я звяртаю вашую ўвагу на гэта ў звязку з тым, што праблема, закранутая сёння ў дакладзе В. Сядова, мае, апроч навуковага, таксама агромністае палітычнае і маральна-этычнае значэнне. Бо калі гістарычная навука будзе развівацца, у прыватнасці ва Украіне, у пазначаным накірунку і гэткімі ж тэмпамі, як цяпер, то ў наступным пакаленні насельніцтва Украіны можа стаць варожым у дачыненні да Расіі».

  філёзаф, этнакультуроляг. Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Менску. Скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнту. Сябар цэнтру этнакасмалёгіі «Крыўя».


СЯРГЕЙ САНЬКО

філёзаф, этноляг. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Воршы. Апошняя кніга «Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі» (БГКАЦ, 1998). Рэдактар і аўтар энцыкляпэдычнага слоўніка «Беларуская міталёгія» (Беларусь, 2004).

   
Таму зноўку на шчыт уздымаецца канцэпцыя «старажытнарускай народнасці», якая запанавала ў савецкай гістарычнай навуцы ў пасляваенны перыяд, асабліва пасля публікацыі ў 1950 г. вядомай працы І. Сталіна «Марксізм і пытанні мовазнаўства» і тэзісаў ЦК КПСС «Аб святкаванні 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй» ад 10 студзеня 1954 г. Ці не найбольш паказальным прыкладам «чуйнасьці» навуковай інтуіцыі да ідэалагічнага клімату можа быць рэзкая змена даследніцкіх арыентацый В. Сядовым – аўтарам вядомай субстратнай (метыснай) тэорыі этнагенезу беларусаў (славянскія ббцькі, балцкія маткі), які пасля смерці Б. Рыбакова стаўся галоўным «стаўпом» тэорыі «старажытнарускай народнасці». Тэарытычная эвалюцыя гэтага даследніка прыкметна супадала з асноўнымі паваротнымі пунктамі развіцця савецкай (а затым – расійскай) грамадска-палітычнай думкі: ва ўмовах хрушчоўскай «адлігі» пры адносным паслабленні ў сферы ідэалогіі з’яўляецца ягоная «тэорыя балцкага субстрату», якая ішла ўразрэз з маркісцка-ленінскай этналогіяй, у часе «перабудовы» з яе атмасферай «вясны народаў», напярэдадні «параду суверэнітэтаў» В. Сядоў даводзіць апрычонасць асобных частак усходнеславянскага арэалу, акцэнтуючы, прыкладам, заходнія сувязі Наўгародчыны і Пскоўшчыны, у ельцынска-пуцінскую эпоху, калі ў расійскім грамадстве пачынае панаваць настальгія па страчаным славянскім адзінстве і вялікай дзяржаве, віноўнік колішняга «балцкага пярэпалаху» пераглядае этнічную атрыбуцыю археалагічных культур, паўсюль знаходзіць прыкметы славянскай міграцыіі і сцвярджае існаванне на абшары Усходняй Еўропы адзінай «старажытнарускай народнасці».

Так што этнічная гісторыя Беларусі надта шчыльна панітавана з перыпетыямі палітычнай гісторыі Усходняй Еўропы і, трэба думаць, яшчэ даўгі час будзе знаходзіцца ў самай гушчэчы ідэалагічных войнаў ува ўмовах канстатаванай с. Гантынгтанам «сутычкі цывілізацый». Ну, а тут, як нам імкнуцца давесці, ролі наперад размеркаваны і «радаводы» службовым нацыям раздадзены.

Зрэшты, сёння няма браку ў ахвотных «узгадніць» гістарычную ды этнагенетычную праўду з актуальнай палітычнай мэтазгоднасцю. Нядаўна адразу на некалькіх расійскіх дыскусійных інтэрнет-парталах2 быў апублікаваны артыкул доктара біялагічных навук, члена Саюза пісьменнікаў Расіі К. Рэзнікава, які, апроч іншага, актыўна выступае і на геапалітычным «попрышчы», выказваючы свае сімпатыі да «расійскіх новых правых» (не блытаць з «еўрапейскімі новымі правымі»), у прыватнасці, да А. Дугіна. Артыкул называўся: «Балты ли белорусы?» і меў на мэце даць аргументаваную і паважную крытыку этнагенетычнай формулы «беларусы – гэта славянамоўныя балты», прапанаванай адным з аўтараў гэтага артыкулу 12 гадоў таму ў часе працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Балты і этнагенез беларусаў», арганізаванай Цэнтрам этнакасмалогіі «Крыўя» з нагоды 20-х угодкаў бясслаўнай забароны канферэнцыі «Этнагенез беларусаў»3.

  1 Меў на ўвеце, магчыма, і г. Штыхава, які агучвае гэты тэзіс, прынамсі, з канца 80-х гг. мінулага стагоддзя. Гл., у прыватнасці, яго спавешчанне: Штыхов г. В. Древнерусская народность: реалии и миф // Этногенез и этнокультурные контакты славян: Труды VI Международного Конгресса славянской археологии. Т. 3. М., 1997. с. 376–385.

   
Адштурхоўваецца К. Рэзнікаў ад он-лайнавай публікацыі лекцыі с. Санька «Генезіс традыцыйнай культуры Беларусі», змешчанай на сайце «Беларускага калегіуму». Лекцыя сканчаецца згаданай ужо формулай беларускага этнагенезу: «Беларусы – гэта славянамоўныя балты» – і завяршаецца словамі: «Якія гэта можа мець культуралягічныя наступствы, пакажа будучыня. Але слова сказанае». Вось гэтыя магчымыя наступствы і зарупілі нашаму шаноўнаму апаненту. Бо небяспека, як ён зацеміў ужо ў другім абзацы свайго артыкула, зыходзіць з двух відавочных дадатнасцяў гэтай канцэпцыі: 1) прастаты і 2) своечасовасці: «Новыя ідэі набываюць папулярнасць, калі яны камусьці патрэбныя і простыя для ўспрымання»; «Балцкая канцэпцыя, у першую чаргу, адрасавана беларускай моладзі».

Што да прастаты, то гэта дадатнасць любой тэорыі. Тэорыя тым жыццяздольнейшая, чым большую колькасць фактаў яна можа тлумачыць, засноўваючыся на мінімуме зыходных прыпушчэнняў. Аргументацыя нашага апанента гэтакай прастатой не вылучаецца: ледзь не кожны крок у яго контрдовадах патрабуе ўвядзення новых гіпотэз ad hoc. Зрэшты, гэтак робяць і больш спрактыкаваныя ў этнагенетычным дыскурсе папярэднікі К. Рэзнікава (напрыклад, А. Трубачоў, В. Сядоў, М. Шчукін, В. Булкін і інш.). Тут, далібог, ёсць дзе разгарнуцца «лязу Акама»!

Аўтахтанісцкая балцкая мадэль беларускага этнагенезу паўстала не па прыхамаці таго або іншага даследніка і не з падачы спецслужбаў якой-колечы афарбоўкі, а з логікі развіцця двух асноўных канкуруючых этнагенетычных парадыгмаў, пададзеных адменамі славянскай аўтахтанісцкай і балта-славянскай міграцыянісцкай мадэляў, якія ў сваіх станоўчых частках (а гэта крытыка слабых месцаў канкуруючых канцэпцыяў) найлепшым чынам дэманстравалі ўзаемную недастатковасць і няздатнасць развязаць увесь комплекс наяўных праблем ці, прынамсі, вывесці этнагенетычны дыскурс на больш перспектыўныя пуцявіны. Аўтахтанісцкая балцкая мадэль беларускага этнагенезу паўстала з усведамлення блізка фатальнай залежнасці канкуруючых тэорый ад 1) цяжару неадрэфлектаваных (у тым ліку і метафізічных) прыпушчэнняў, спадкавых ад першых спробаў стварэння тэорый этнагенезу беларусаў, заснаваных на беднай факталагічнай базе; 2) некрытычнага прачытання звестак пісьмовых крыніц; 3) метадалагічна неправамернага змешвання этна-, глота- і культур-генетычных праблематык; 4) высокай ідэалагічнай наладаванасці этнагенетычных канцэпцый; 5) біблійнага міфа пра паходжанне народаў і моваў з натуральнай яго рацыяналізацыяй у мадэлях «радаводных дрэваў»; 6) рэпрэсіўнасці інтэрпрэтуючай рэтраспекцыі, якая адштурхоўваецца ад наяўнага стану, праектуючы яго на вялізныя храналагічныя зрэзы ў мінулае і шэрагу іншых.

Аўтахтанісцкая балцкая мадэль беларускага этнагенезу дазваляе менш-больш несупярэчліва (наколькі гэта наогул магчыма пры цяперашнім стане распрацоўкі гэтай праблематыкі) увязаць увесь комплекс дадзеных, назапашаных у прыярытэтных для этнагенетыкі дысцыплінах, такіх як фізічная антрапалогія і этнагеноміка, лінгвістыка, археалогія і гістарыяграфія, этнаграфія, фалькларыстыка і некаторых іншых, не залежаць ад даследніцкай прыхамаці аднясення фактаў да рэлевантных і нерэлевантных, ігнаравання (замоўчвання, а то і проста знішчэння) нерэлевантных фактаў і ў вытлумачэнні апошніх чэрпаць дадатковыя падмацункі фактам рэлевантным, г. зн. і ўсёй тэорыі.

Менавіта гэтую «прастату», цэльнасць, комплекснасць у падыходзе да праблемы ўгледзеў у нашай канцэпцыі К. Рэзнікаў і падаў разгорнутую контраргументацыю.

Сваю крытыку наш апанент грунтуе на еўразійскай (ясная рэч – патрыятычнай!) адмене «расавай тэорыі», называнай ім сацыябіялогіяй. У дадзеным выпадку – да- заванай сумесі этнагенетыкі і гумілёўскай тэорыі пасіянарнасці. І адразу «бярэ быка за рогі», канстатуючы – са спасылкай на найноўшыя генетычныя штудыі варыятыўнасці мужчынскіх Y-храмасом – існаванне непераадольнага, яшчэ біялагічна абумоўленага, бар’еру паміж літоўцамі і беларусамі. Паводле К. Рэзнікава, «найцікавейшай ёсць наяўнасць генетычнага бар’ера агульнаеўрапейскага маштабу паміж беларусамі і літоўцамі, выяўленага пры матэматычнай апрацоўцы адрозненняў мутацый у Y-храмасоме. У той жа час, якіх-кольвек генетычных адрозненняў паміж славянскімі народамі: беларусамі, расійцамі Наўгародскай вобласці і паўночнымі ўкраінцамі не выяўлена. Гэты факт мае прынцыповае значэнне. Ён азначае, што продкі літоўцаў па бацькоўскім лініям пакідалі мала нашчадкаў сярод беларусаў, а мужчыны – продкі беларусаў не зрабілі прыкметнага ўнёску ў генафонд літоўцаў».

  2 Гл., у прыватнасці: polemics.ru і zhurnal.lib.ru.

3 Санько с. «Балцкая тэма» // Наша ніва. 1993. № 14. Пра забарону канферэнцыі і археалогію ў ролі службіткі ідэалогіі гл.: Крывальцэвіч М. Археалёгія і палітыка // Шуфляда. Часопіс найноўшае гісторыі. 1999. № 1. с. 33–54.

   
Звернемся да публікацый, на якіх грунтуецца гэтае меркаванне. Сапраўды, у адной з іх фіксуецца розніца беларусаў, літоўцаў і латышоў паводле наяўнасці 16 Y-храмасомнай гаплагрупы (г. зв. Tat-C-мутацыя): 2 %, 47 % і 37 %, адпаведна4. Іншыя даследнікі даюць ужо іншыя лічбы: беларусы – 11 %5, літоўцы – ад 33 да 37 %, латышы – ад 29 да 40 %6. Розніца захоўваецца, але і павелічэнне адсоткаў у беларусаў у пяць разоў ды сур’ёзная разбежка ў літоўскіх ды латышскіх выбарках выклікае небеспадстаўныя сумневы і пытанні. У чым жа справа?

Па-першае, варыятыўнасць дадзеных абумоўленая рознай колькасцю асоб, у якіх бяруцца пробы для генетычнага аналізу. Па-другое, прыведзеныя адсоткі адлюстроўваюць сярэдні «нацыяльны» паказнік, а ў нашым разе дзеля дакладных высноваў патрэбныя былі б звесткі пра рэгіянальнае размеркаванне, асабліва пры тым, што, прыкладам, жыхары заходняга Палесся антрапалагічна і генетычна істотна розняцца ад астатняга насельніцтва Беларусі. Па-трэцяе, да сёння дагэтуль няма (!) спецыяльнага даследавання, прысвечанага полімарфізму ДНК Y-храмасомы беларусаў, а таму іх параўнанне па гэтым маркеры можа мець пакуль што папярэдні і фрагментарны характар. Натуральна, праз гэта любыя далекасяжныя высновы, якія да таго ж відавочна пярэчаць матэрыялам фізічнай антрапалогіі, выглядаюць, прынамсі, некарэктнымі. Між тым, параўнанне полімарфізму мітахандрыяльнай ДНК беларусаў і літоўцаў сведчыць пра іх генетычную блізіню, у расійцаў выяўляюцца дамешкі, звязаныя з фіна-вугорскім субстратам7. Ранейшыя штудыі сістэм групаў крыві ABO і MN выявілі значную ступень падабенства беларусаў і літоўцаў, якія амаль не адрозніваюцца ад прабацькоўскага генетычна-антрапалагічнага тыпу8.

Этнегенетычная інтэрпрэтацыя К. Рэзнікавым вынікаў працы, дзе канстатуецца адсутнасць генетычных адрозненняў паміж беларусамі Берасцейшчыны, расійцамі Наўгародчыны і паўночнымі украінцамі9, зусім не ўлічвае субстратнага даславянскага чынніку: наяўнасці на тэрыторыях пражывання ўсіх даследаваных групаў значнай колькасці балцкіх гідронімаў. А між тым, пошук генетычных слядоў балцкага субстрату – досыць перспектыўны кірунак даследавання. Нядаўна літоўскія, латышскія і фінскія генетыкі ды антраполагі адкрылі ген LWb, уласцівы, найперш, балтам. Гэтага рэдкага гену няма па-за Еўропаю, а сярод еўрапейскіх народаў ён сустракаецца ў стасоўна вялікай колькасці ў латышоў (5,9 %) і літоўцаў (5,7 %). Сляды «балцкага гену» выяўленыя таксама ў Эстоніі (4 %), Валагодскай вобласці Расіі (2,2 %), Польшчы (2 %)10, што карэлюецца з арэалам максімальнага пашырэння балцкай гідраніміі. Спецыялісты плануюць у найбліжэйшай будучыні заняцца вывучэннем насельніцтва Беларусі, дзе, як мяркуецца, мае быць досыць вялікая канцэнтрацыя гену LWb.

К. Рэзнікава не засмучае, аднак, тое, што яго інтэрпрэтацыя вынікаў гэтых папярэдніх этнагенетычных штудыяў карэнным чынам разыходзіцца з дадзенымі фізічнай антрапалогіі. Яны ў яго сацыябіялагічнай канцэпцыі аказваюцца проста нерэлевантнымі, а таму і не згадваюцца наогул. І, пэўна ж, не выпадкова. Бо антрапалагічнае даследаванне, паводле В. Аляксеева, апрача пранікнення ў глыбокую даўніну, «мае тую перавагу перад гістарычным, этнаграфічным і лінгвістычным, што выразна фіксуе дамешак іншародных элементаў. Ужо адзначалася, што з’яўленне новых элементаў у мове і культуры зусім не канечне сведчыць пра прыток новага насельніцтва: яны маглі ўзнікнуць і ў выніку культурнага ўзаемадзеяння. Але з’яўленне новага антрапалагічнага комплексу, за рэдкімі выняткамі, абавязкова кажа пра дамешак новага насельніцтва, бо гэты комплекс пашыраецца пры перасяленні людзей або ў выніку шлюбных кантактаў»11. Антрапалагічныя матэрыялы, такім чынам, маюць велізарнае значэнне як тонкі індыкатар міграцый, асабліва ў даўнія часы ды ў спалучэнні са звесткамі іншых навук, дазваляюць вызначыць абрысы пэўных этнагенетычных сітуацый. Гэтая акалічнасць пакідае за антрапалогіяй, бадай, вырашальнае слова ў верыфікацыі тэорыі пра масавую славянскую міграцыю на тэрыторыю Беларусі ў канцы I – пачатку II тыс.

Антрапалагічнае вывучэнне беларускага этнасу за апошнія 25–30 гадоў дазволіла прапанаваць канцэпцыю пераемнасці яго зыходнай генетычнай інфармацыі на працягу 100–150 пакаленняў, то бок задоўга да верагоднай каланізацыі гэтай тэрыторыі ўсходнімі славянамі12. Методыка гістарычнай генагеаграфіі яшчэ больш падаўжае радавод і генетычную пераемнасць карэнных насельнікаў Беларусі. Паводле даследавання А. Мікуліча, уся тэрыторыя нашай краіны была цалкам заселеная продкамі сучаснага насельніцтва 10 ± 1 тысяча гадоў таму, адкуль вынікае і выснова, што беларусы ёсць «тутэйшымі нашчадкамі сваіх тутэйшых продкаў»13. Антрапалагічныя даследаванні паказваюць на адсутнасць слядоў масавых міграцыяў, якія маглі б прывесці да істотнай змены фізічнага тыпу насельніцтва Беларусі14.

Адмыслоўцы звяртаюць увагу на «адзінства фізічнага аблічча заходніх крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў, падабенства іх да сярэднявечнага лета-літоўскага насельніцтва», што ацэньваецца «як праявы адзінага антрапалагічнага субстрату»15. Насельніцтва з тэрыторыі Беларусі, якое ў IX–XIII стст. пакінула курганныя пахаванні, падобнае перадусім да тых балцкіх групаў, якія ў эпоху жалеза былі звязаныя з абшарам Верхняга Падняпроўя ды Панямоння (ятвягі і носьбіты культуры штрыхаванай керамікі)16. Прыкладам, пра полацкіх крывічоў нават выказваецца меркаванне, падтрыманае сведчаннем іх значнага антрапалагічнага падабенства да балцкіх плямён (асабліва латгалаў), пра славянізацыю праз змену крывічамі сваёй балцкай мовы на славянскую17.

Аднастайнасць антрапалагічнага аблічча сучасных беларусаў імаверна тлумачыцца тым, што «фармаванне антрапалагічнага тыпу сярэднявечных дрыгавічоў, радзімічаў, заходніх крывічоў адбывалася збольшага коштам колькасна пераважнага мясцовага даславянскага насельніцтва, генетычныя вытокі якога сягаюць у глыбокую даўніну»18. Вынікамі штудый пацвярджаецца падабенства фізічнага тыпу сучаснага насельніцтва асноўнага абшару Беларусі з насельніцтвам усходніх частак Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама з жыхарамі Смаленскай і Цвярской абласцей Расійскай Федэрацыі (апошнія, між іншага, далучаліся да «класічнага» беларускага этналінгвістычнага арэала). Насельніцтва гэтых тэрыторый належыць да балтыйскай (паўночнаеўрапеоіднай) расы19. Зацямляецца, што прыкметы балтыйскай расы спадкаваныя беларусамі ад плямёнаў даславянскай эпохі20. Лакальным паўночнаеўрапеоідным тыпам ёсць валдайска-верхнедняпроўскі антрапалагічны комплекс, найбольш характэрныя прадстаўнікі якога – літоўцы, беларусы і жыхары вышнявінаў Дняпра, Дзвіны ды Волгі21. Вытокі апрычонасці валдайскага тыпу звязваюцца найперш з асаблівасцямі фізічнага аблічча даўняга насельніцтва Верхняга Падняпроўя ды Падзвіння – усходнімі балтамі22. Р. Дзянісава канстатавала, што «сярод літоўцаў валдайскі антрапалагічны тып прасочваецца не ў выглядзе дамешку, а ёсць асноўным антрапалагічным тыпам аўкштайтаў. (...) Ёсць пэўныя падставы меркаваць, што лакальны варыянт валдайскага тыпу прысутнічае таксама сярод паўночных і нават паўночна-заходніх літоўцаў. Гэткае параўнальна вялікае пашырэнне адзначанага тыпу на тэрыторыі Літвы, відавочна, выклікана не толькі больш познім змяшэннем беларуска-літоўскага насельніцтва, але пераважным чынам вельмі даўнімі этнічнымі повязямі гэтых народаў»23. Блізіню або ідэнтычнасць фізічнага тыпу беларусаў і літоўцаў адцямлялі й раней24.

З гэтага экскурсу ў вынікі шматгадовых антрапалагічных штудый можна сфармуляваць колькі прынцыповых тэзаў:

1) фіксуецца працяглая генетычная пераемнасць карэннага насельніцтва Беларусі, а сучасныя беларусы, імаверна, – беспасярэднія нашчадкі першанасельнікаў краю;

2) ніякія меркаваныя міграцыі істотным чынам не паўплывалі на фармаванне антрапалагічнага аблічча беларускага этнасу;

3) дзеля адсутнасці рэальных антрапалагічных слядоў славянскіх перасяленцаў не пацвярджаецца тэорыя пра масавае рассяленне славянскіх плямёнаў у канцы (ці нават у сярэдзіне) І – пачатку ІІ тыс. на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя і Падзвіння;

4) выяўляецца найбольшае падабенства беларусаў да балтыйскіх народаў (асабліва літоўцаў) або да тых рэгіянальных групаў суседніх славянамоўных этнасаў, якія займаюць часткі колішняга балцкага гідранімічнага арэалу.

Гэтыя высновы відавочна пярэчаць агульнапрынятаму погляду на паходжанне беларусаў і дазваляюць ставіць пад пытанне слушнасць іх далучэння да славянскай этнічнай супольнасці. Адказ на гэты выклік можа быць розны, у тым ліку, сфармуляваны і з дапамогай ідэалагічных сродкаў. Прыкладам гэткага падыходу могуць быць аргументы, ужытыя Л. Цягакай ды І. Салівон: «Пастаноўка пытання пра ролю балцкага субстрату, то бок балцкай асновы, у этнагенэзе беларусаў метадалагічна няверная з наступных прычын. Вытокі этнагенезу, то бок фармаванне этнічнай супольнасці, якая характарызуецца спецыфічнымі рысамі ў мове, культуры, псіхічным складзе беларускага народу: узыходзіць да старарускай народнасці – агульнага кораня таксама і для брацкіх усходнеславянскіх народаў расійскага і ўкраінскага. Таму, калі казаць пра субстрат (аснову), на якім фармаваўся беларускі народ, то субстратам, які вызначыў галоўная асаблівасці беларусаў, што дазваляюць адносіць іх менавіта да ўсходнеславянскага, а не балцкага або іншага этнасу, варта лічыць старарускую народнасць»25. Гэтыя радкі, напісаныя ў 1982 г. на хвалі «змагання з балцкім субстратам», шмат для каго актуальныя дагэтуль, у тым ліку, відаць, і для саміх аўтараў, якія, крыху мадыфікаваўшы рыторыку, трымаюцца старых поглядаў. Аднак насамрэч метадалагічна абмыльнай выдае пастаноўка пытання, якую прапануюць яны самі. З аднаго боку, a priori пастулюецца існаванне «старарускай народнасці» з яе загадзя зададзеным «братэрскім» кантэкстам, а з іншага боку, калі ўжо па праўдзе казаць пра адметнасць беларускай этнічнай супольнасці, то шматлікія спецыфічныя рысы ў мове, традыцыйнай культуры, фізічным тыпе беларусаў аказваюцца абумоўленыя менавіта балцкім элементам.

Так што даць сацыябіялагічнае абгрунтаванне гумілёўскай «адмоўнай кампліментарнасці» беларусаў і літоўцаў К. Рэзнікаву наўрад ці ўдасца. Куды лягчэй на гэтай падставе растлумачыць «адмоўную кампліментарнасць» аўтара гэтай ідэі Л. Гумілёва і нелюбімых ім ворагаў Русі літоўцаў. Не талеруе К. Рэзнікаў, праўда, толькі літоўцаў. Іншых балтаў (латышоў, ятвягаў) ён прыроднымі ворагамі не лічыць і нават дапускае іх абмежаваны ўдзел у этнагенезе беларусаў. Чым жа назаліла Літва ідэолагу еўразійскага мандыялізму Л. Гумілёву і яго паслядоўнікам? Ці тым, што так і не паддалася асіміляцыі? Ці тым, што гэтак упарта супраціўлялася хрысціянізацыі? Супраціўлялася мандыялісцкай маскоўскай дактрыне «Новага Ерусаліма»? Увесь час ваявала з «адмоўна-кампліментарнай» Масквой?

Распрацоўваецца, што праўда, яшчэ адзін – запасны – спосаб «вызвалення» ад «цяжару» балцкай фактуры – г. зв. «фінскае пытанне». Вытокі яго сягаюць яшчэ ў дарэвалюцыйную гістарыяграфію, а ў Беларусі яно адрадзілася менавіта дзякуючы спробам проціпаставіць балцкаму субстрату нібыта яшчэ ранейшы фінскі. Але довады на карысць яго дагэтуль застаюцца вельмі хісткімі. Лінгвістычны аналіз гідронімаў у Верхнім Падняпроўі ды вывучэнне іх пашырэння на гэтай тэрыторыі сведчыць, што асноўным этнічным кампанентам тут, бясспрэчна, «былі балты, пачынаючы з самай аддаленай даўніны, даступнай лінгвістычнаму кантролю»26, а пра наяўнасць «пласта фіна-угорскай гідраніміі ў беларускай частцы заходнядзвінскага басейна па-ранейшаму можна гаварыць толькі ў тэарэтычным, гіпатэтычным плане. (…) Пытанне аб фіна-угорскім элеменце ў беларускай тапаніміі ў практычным плане пакуль што ставіцца не можа»27. Спробы выявіць сляды фіна-ўгорскіх моваў у беларускай гідра- і тапаніміі, а таксама лексічным складзе беларускай мовы ў бальшыні выпадкаў робяцца неспецыялістамі ды выдаюць на вельмі павярхоўныя і дылетанцкія.

Фінскі «аргумент» паспрабавалі выкарыстаць і некаторыя антраполагі. І. Салівон, падкрэсліваючы значную ролю ў працэсе фармавання фізічнага тыпу беларусаў неалітычнага насельніцтва, нашчадкі якога складалі асноўны кантынгент на тэрыторыі Беларусі, адзначала ў яго рысы «паслабленай еўрапеоіднасці». З’яўленне гэтых рысаў даследніца звязвала з носьбітамі культуры ямкава-грабеньчатай керамікі, для якой мяркуецца фінская этнічная прыналежнасць.

Не схільны быў дапускаць прысутнасць якіх-колечы індаеўрапейцаў (перадусім балтаў) у абшары на поўнач ад Прыпяці і А. Трубачоў і ў ІІ-м, і ў ІІІ-м тыс. да н. э., пагатоў у ранейшыя часы, адводзячы яго цалкам фіна-уграм. Тут, зрэшты, усё зразумела: толькі так Трубачоў мог аспрэчыць уплывовую «балцкацэнтрычную» тэорыю індаеўрапейскай прарадзімы В. Шміда ў кантэксце сваёй уласнай сярэднедунайскай тэорыі.

Праз дваццаць гадоў гледзішча І. Салівон крыху змянілася, і яна ўжо кажа пра адсутнасць падстаў для атаесамлення неалітычнага насельніцтва Беларусі як з фіна-угорскай, гэтак і з балцкай ды агулам якой-кольвек іншай сучаснай этналінгвістычнай супольнасцю, бо паводле яе словаў «у неаліце не магло існаваць такіх вялікіх агульнасцяў», а ў антрапалагічным сэнсе «карані беларусаў, верагодна, пачынаюцца з неаліту, бо з таго часу дамінуе старажытны генафонд, які паглынаў усіх прышэльцаў – балтаў, а потым і славянаў»28.

Высновы сапраўды цікавыя, пагатоў яны яшчэ раз звяртаюць увагу на аўтахтонны модус этнагенезу беларусаў. З іншага боку, дапушчэнні, на якіх яны грунтуюцца, больш як спрэчныя. Уплыў культуры ямкава-грабеньчатай керамікі на Беларусі быў досыць абмежаваны29, а яе этнічную атрыбуцыю з улікам усіх матэрыялаў нельга прызнаць адназначнай. Рысы «паслабленай еўрапеоіднасці» пры дэтальнейшым аналізе аказваюцца архаічнымі прыкметамі найдаўнейшых паўночнаеўрапеоідных папуляцый і маюць незалежнае ад «усходняга» ўплыву паходжанне30. Знаходзіцца шэраг важкіх падстаў для атаесамлення неалітычнага насельніцтва з тэрыторыі Беларусі і з пэўнымі этналінгвістычнымі супольнасцямі. Больш за тое, згодна з меркаваннем аўтарытэтных археолагаў (Д. Крайноў, Р. Рымантэне, Д. Цялегін, М. Чарняўскі) носьбіты культур беларускага неаліту могуць уважацца за пратабалтаў. У звязку з гэтым у новым святле паўстае праблема балтызмаў у фіна-вугорскіх мовах (асабліва Паволжа і Прыўралля), звязаных з архаічнымі з’явамі побыту і веранняў31. Этымалагічны аналіз геаграфічнай тэрміналогіі прыбалтыйска-фінскіх моваў выяўляе досыць істотны балцкі (і стараеўрапейскі) пласт. У. Тапароў заўважаў32, што 1) балтызмаў у фінскіх мовах «на некалькі парадкаў болей, чым фінізмаў у балцкіх», 2) «балтызмы ахопліваюць большую плошчу і большую колькасць моваў, чым фінізмы ў дачыненні да балцкіх моваў», 3) «вельмі значная частка балтызмаў... датычыць ужо ІІ тыс. да н. э., а большасць фінізмаў у балцкіх мовах (амаль выключна ўва ўсходня-балцкіх) істотна больш позняй пары», і рабіў выснову, што «ўсё гэта было магчыма, хутчэй, у тым выпадку, калі аснова субстрату была балцкая, а фінскі элемент з’явіўся тут пазней, у якасці суперстрату», і што «прыняцце балцкага элементу ўва Усходняй Еўропе у якасці субстратнага найбольш натуральным чынам вытлумачае і балцкую гідранімію на захад ад Сярэдняй Волгі і балтызмы ў паволжска-фінскіх мовах». Да гэткіх жа высноў прыйшоў і эстонскі даследнік Л. Ваба33.

Усё гэта разам узятае ў купе са звесткамі пра надзвычайную канцэнтрацыю гідронімаў стараеўрапейскага тыпу на балцкім абшары, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі34, дазваляе падтрымаць балцкацэнтрычную мадэль індаеўрапейскай прамовы і ўказвае, прынамсі, на больш «паўночны» кірунак пошуку прарадзімы індаеўрапейцаў35 пры ўсёй умоўнасці самога паняцця «прарадзімы».

У любым разе казаць пра існаванне «генетычнага бар’еру», пра «адмоўную кампліментарнасць», засноўваючыся на прэпараванай належным чынам сацыябіялогіі і жанглюючы рэлевантнасцю фактаў, яўна не выпадае. А вось канстатаваная многімі даследнікамі кансерватыўнасць генафонду беларусаў вельмі моцна абмяжоўвае кола магчымых этнагенетычных мадэляў, амаль цалкам выключаючы з яго скрайнія міграцыянісцкія канцэпцыі. Казаць пра «масавыя», «магутныя» міграцыі славянаў на нашу этнічную тэрыторыю – значыць станавіцца на слізкі шлях скажэння гістарычнай праўды, а значыць свядома ці несвядома рабіць сваю навуку службіткай ідэалогіі (пануючай або з прэтэнзіямі на панаванне).

Зрэшты, абшар, на якім адбываўся этнагенез беларусаў, вылучаецца яшчэ адной яскравай кансерватыўнай рысай: устойлівасцю лінгва-культурных арэалаў. На яе звярнулі ўвагу В. Булкін і А. Герд36. У прыватнасці, А. Герд, спрабуючы прасачыць вытокі багата якіх назіраных цяпер спецыфічных з’яваў у «днепра-дзвінскай дыялектнай зоне», прыходзіць да вельмі цікавых высноў: 1) зона гэтая ўяўляе даволі цэльны гісторыка-культурны тып; 2) гэтая цэльнасць праглядаецца ў культурнай пераемнасці насельнікаў памянёных краёў, пачынаючы сама мала з III тыс. да н. э. Падобныя высновы былі зроблены гэтымі даследнікамі і ў дачыненні да іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Нягледзячы на тое, што некаторыя з параўнанняў і довадаў патрабуюць верыфікацыі і дадатковага абгрунтавання, наогул такі падыход здаецца вартым увагі, бо «якім бы рэдкім не быў такі выпадак», «а менавіта прасторавае супадзенне пучкоў ізаглос і археалагічных і гісторыка-этнаграфічных межаў», «ён дазваляе адтуліць некаторыя перспектывы міждысцыплінарнай кааперацыі»37. Сваё сумеснае даследаванне В. Булкін і А. Герд завяршаюць словамі М. Талстога: «Падобныя супадзенні не могуць быць ігнараваныя і застаюцца навуковым фактам, які патрабуе свайго тлумачэння, а не скептычнага стаўлення»38.

Зразумела, што ў такім разе аўтахтанісцкія канцэпцыі будуць мець адчувальную перавагу перад міграцыянісцкімі. Менавіта з увагі на гэта ў сваім часе намі быў прапанаваны метадалагічны прынцып «прэзумпцыі аўтахтоннасці», паводле якога з’ява павінна разглядацца як мясцовая з паходжання, пакуль адваротнае не будзе пераканаўча даведзена, і карэгуючага прынцыпу «дэканструкцыі традыцыі». Апошняя бярэцца на ўзбраенне ўсякі раз, калі ўзнікае непераадольны разрыў паміж наяўным станам культуры і культурнымі чаканнямі або спадзевамі асобы. Яна заўсёды звернута да першавытокаў, першапачаткаў і мае інтэнцыю на ачышчэнне іх ад «смецця» гісторыі і ўзнаўленне іх пракаветнай чысціні. Рэканструяваныя першавытокі далей праектуюцца на будучыню ў якасці не проста магчымай, але жаданай і чаканай будучыні. З гэтых трох момантаў – 1) рэфлексіі наяўнага культурнага разрыву (або разрываў), 2) звароту да першавытокаў і 3) праекцыі першапачатковага стану на жаданую будучыню – і складаецца любая дэканструктывісцкая стратэгія як метадалагічна апраўданая пазіцыя пры працы з гістарычным матэрыялам. У гэтым і сэнс той дэканструкцыі беларускага этнагенезу, які рэзюмуецца формулай «беларусы – гэта славянамоўныя балты».

Але пры адзначанай кансерватыўнасці генетычнай памяці беларусаў мы ў праве чакаць не меншай кансерватыўнасці і што да культурнай памяці. А яна не апошні арбітр у пытаннях этнічнай мінуўшчыны. Як слушна зацямляе А. Трубачоў: «Можа быць, нейкія прыклады «міфа-паэтычнай» памяці і маюць адносна кароткую працягласць, але наўрад ці неабходна распаўсюджваць гэта на ўсе віды народнай памяці, бо такім чынам прымяншаецца феномен узнаўлення памяці, з якім трэба асабліва лічыцца, калі гаворка ідзе аб этнічнай памяці як кампаненце этнічнай самасвядомасці, у дадзеным выпадку – аб памяці супольнага этнічнага мінулага»39, «Не варта недаацэньваць ні глыбіню памяці мовы і народнай традыцыі, ні – адпаведна – важнасці падзеі (у дадзеным выпадку – ...зваявання чужой краіны, перасялення ў чужыя землі). Да нас дайшла памяць этнасу і мовы аб арыйскім падзеле на іранцаў і індаарыйцаў (не пазней ІІ тыс. да н.э.). (...) Значныя падзеі (найбуйнейшыя войны, прыродныя катаклізмы) памятаюцца надзвычай доўга»40. Тым больш, пісаў Юры Лотман, што ў якасці эфектыўнага механізму калектыўнай памяці, асабліва ў так званых «вусных» культурах, выступае сама культура і наяўныя ў ёй семіятычныя механізмы, якія гарантуюць трыванне культуры ў часе – пераемнасць традыцыі.

Такая надзвычайная падзея, як масавае зняцце з абжытых месцаў і перасяленне за сотні і тысячы кіламетраў у іншаэтнічнае асяроддзе, павінна была б мець вельмі паважную прычыну і не магла не пакінуць аніякіх слядоў у народнай памяці. Іх немагчыма выявіць у багатай фальклорнай спадчыне беларусаў па той простай прычыне, што іх няма. Гэта магло б насцярожваць, бо ў іншых адносінах беларуская вусная культура дэманструе зайздросны кансерватызм. Гэта не раз адзначалася даследнікамі. Так, В. Іванаў і У. Тапароў ці не адны з першых прыкмецілі адмысловае значэнне беларускага матэрыялу для індаеўрапеістыкі. Яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму яны пісалі: «У працэсе працы над кнігай, прысвечанай аднаўленню старажытных славянскіх міфалагічных сістэм, аўтары даволі нечакана для сябе выявілі ў фальклорных матэрыялах і апісаннях звычаяў беларусаў... вельмі вялікую колькасць архаічных уяўленняў, якія могуць супастаўляцца з найбольш старажытнымі сведчаннямі аб рэштках паганства ў самых старых помніках іншых славянскіх традыцый.

Паасобныя рысы падобнага характару згадваліся і раней у розных працах, аднак той факт, што беларускія дадзеныя наогул з’яўляюцца вельмі старажытнымі і асабліва важнымі для рэканструкцыі, не толькі не падкрэсліваўся, але нават выпадаў з увагі даследнікаў. Між тым, адметная даўніна беларускага матэрыялу выяўляецца нават побач з іншымі архаічнымі матэрыяламі: параўн. паўночнавялікарускі і сербска-харвацкі»41.

  4 Rosser Z. H., Zerjal T., Hurles M. E., Adojaan M., Alavantic D., et al. Y-Chromosomal Diversity in Europe is Clinal and Influenced Primarily by Geography, Rather than by Language // American Journal of Human Genetics. Vol. 67. 2000. P. 1526–1543.

5 Behar D. M., Thomas M. G., Skorecki K., Hammer M. F. Multiple Origins of Ashkenazi Levites: Y Chromosome Evidence for Both Near Eastern and European Ancestries // American Journal of Human Genetics. Vol. 72. 2002. P. 768–769.

6 Tambets K., Rootsi S., Kivisild T., Villems R. The Concepts of Richard Indreko About the Origin of the Finno-Ugric Speakers and the Population Genetics of the Extant North-East European Populations Trames // Journal of the Humanities and Social Sciences. Vol. 5. № 1. 2001. P. 69; Kasperavičiūtė D., Kučinskas V., Stoneking M. Y Chromosome and Mitochondrial DNA Variation in Lithuanians // Annals of Human Genetics. Vol. 68. 2004. P. 438–452.

 7 Параўн.: Kasperavičiūtė D., Kučinskas V. Variability of the Human Mitochondrial DNA Control Region Sequences in the Lithuanian Population // Journal of Applied Genetics. Vol. 42. 2002. P. 255–260; Belyaeva O., Bermisheva M., Khrunin A., Slominsky P., et al. // Mitochondrial DNA Variations in Russian and Belorussian Populations. Human Biology. Vol. 75. № 5. 2003. Р. 647–660; Malyarchuk B. A., Derenko M. V. Mitochondrial DNA Variability in Russians and Ukrainians: Implication to the Origin of the Eastern Slavs // Annals of Human Genetics. Vol. 65. 2001. P. 63–78. 8 Мікуліч А. І. Экалагічны і гістарычны аспекты зменлівасці генетыка-антрапалагічных тыпаў усходніх славян // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1991. № 1. с. 91–95.

9 Kravchenko S. A., Slominsky P. A., Bets L. A., Stepanova A. V., Mikulich A. I., et al. Polymorphism of STR Loci of the Y Chromosome in Three Populations of Eastern Slavs from Belarus, Russia, and Ukraine // Russian Journal of Genetics. Vol. 38. № 1. 2002. Р. 80–86.

10 Sistonen P., Virtaranta-Knowles K., Denisova R., Kuиinskas V., et al. The LWb Blood Group as a Marker of Prehistoric Baltic Migrations and Admixture // Human Heredity. Vol. 49. 1999. P. 154–158.

11 Алексеев В. П. Историческая антропология и этногенез. Москва. 1989. с. 152.

12 Мікуліч А. Беларускі этнас па антрапалагічных дадзеных: гісторыя і сучаснасць // Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у I тыс. н. э.: Тэзісы дакладаў і паведамленняў міжнароднай канферэнцыі (Мінск, 12–15 сакавіка 1996 г.). Мінск, 1996. с. 55.

13 Мікуліч А. Гістарычная генагеаграфія Беларусі // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы): Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў (Мінск, 3–5 лютага 1993 г.): У 2 ч. Ч. 1. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994. с. 68.

14 Емяльянчык В. Роля міграцый у фарміраванні антрапалагічнага складу беларусаў (да гісторыі праблемы) // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1997. № 11. с. 8.

15 Алексеева Т. Этногенез восточных славян по данным антропологии. Москва, 1973. с. 253.

16 Ефимова с. Восточнославянский ареал на антропологической карте средневековой Европы // Восточные славяне: антропология и этническая история. Москва, 2002. с. 203.

17 Денисова Р. География антропологических типов балтских племен и этногенетические процессы на территории Литвы и Латвии // Балты, славяне, прибалтийские финны: этногенетические процессы. Rоga, 1990. с. 68–69.

18 Тегако Л. И., Саливон И. И. Экологические аспекты в антропологических исследованиях на территории БССР. Минск, 1982. с. 104.

19 Саливон И. И. Палеоантропология Белоруссии и вопросы происхождения белорусского народа (по краниологическим материалам II тыс. н. э.). Автореферат дисс. на соискание уч. степ. канд. ист. наук. – Москва, 1969; Алексеева Т. Восточные славяне: истоки, становление, формирование // Наука в России. 2003. № 2. с. 63, 66, 69–70.

20 Бунак В. Антропологические типы и некоторые вопросы этнической истории // Происхождение и этническая история русского народа. Труды института этнографии АН СССР. Новая серия. Т. 88. Москва, 1965. с. 268.

21 Алексеева Т. Этногенез восточных славян по данным антропологии... с. 231. Параўн. як К. Рэзнікаў «элегантна» забываецца згадаць і пра літоўцаў, і пра яшчэ зусім нядаўна прызнаваную расійскімі этнографамі ды лінгвістамі беларускасць «западных расійцаў» (то бок жыхароў Смаленшчыны, Браншчыны, Цвершчыны), і пра сляды балцкай прысутнасці ў Цэнтральнай Расіі, Польшчы і паўночнай Украіне: «Выключэнне беларусаў са славянаў, па-першае, штучна падзяляе генетычна адзіную валдайска-верхнедняпроўскую папуляцыю – беларусаў і заходніх расійцаў, і, па-другое, процістаўляе беларусам антрапалагічна блізкіх ра- сійцаў Цэнтральнай Расіі, палякаў і паўночных украінцаў» (Резников К. Балты ли белорусы?).

 22 Денисова Р. Антропологический тип восточных литовцев // Latvijas PSR zinātņu Akadēmijas vēstis. 1963. № 9. с. 15–26; Деченко В. Д. Антропологічний склад украінського народу. Порівняльне дослідження народів УРСР і суміжних територій. Киів, 1965. с. 120–121.

 23 Денисова Р. К вопросу об антропологическом составе восточных латышей и восточных литовцев // Latvijas PSR zinātņu Akadēmijas vēstis. 1958. № 2. с. 27.

24 Гл., прыкладам: Hesch M. Letten, Litauer, Weissrussen. – Vienna, 1933 (Хеш лічыў нават дзеля гэтай блізіні, што «заходнія беларусы – гэта пераважна рускамоўныя літоўцы», с. 4); Coon C. S. Races of Europe. – New York: Macmillan, 1939. – 739 p. (Паводле Куна: «Ідэнтычнасць або амаль ідэнтычнасць беларусаў з літоўцамі, магчыма, абумоўлена тым, што першыя былі некалі балтамі, якія падлеглі славянскім уплывам, гэтаксама як усходнія прусы – гэта германізаваныя балты».)

25 Тегако Л. И., Саливон И. И. Экологические аспекты... с. 109. Тое, што тыя ж аўтары дагэтуль казалі пра шматлікасць балцкага насельніцтва і генетычную пераемнасць беларусаў цягам тысячагоддзяў, сведчыць, што гэтае пярэчанне не мае дачынення да антрапалагічнай навукі.

26 Топоров В., Трубачев О. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. с. 232.

27 Катонава А. Праблемы інтэрпрэтацыі заходнядзвінскай гідраніміі // Беларуская анамастыка. Мінск, 1977. с. 14.

28 Салівон І. Фарміраванне фізічнага тыпу беларусаў // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы): Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў (Менск, 3–5 лютага 1993 г.): Тэзісы дакладаў і паведамленняў. Ч. 1. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1993. с. 47.

29 Падрабязней гл.: Чарняўскі М. Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі // Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі. Мінск, 1997. с. 206–210.

30 Алексеева Т. И., Круц с. И. Древнейшее население Восточной Европы // Восточные славяне: антропология и этническая история. Москва, 2002. с. 254–255.

 31 Zinkevičius Z. Lietuvių tautos kilmė. Vilnius, 2005. P. 40–51.

32 Топоров В. Н. О характере древнейших балто-финно-угорских контактов по материалам гидронимии // Uralo-Indogermanica. Балто-славянские языки и проблема урало-индоевропейских связей. Материалы 3-й балто-славянской конференции, 18–22 июня 1990 г. Москва, 1990. с. 105.

33 Ваба Л. Языковые контакты прибалтийских финнов с балтами и географическая терминология // XVII Всесоюзная финно-угорская конференция. I. Языкознание: Тезисы докладов. Устинов, 1987. с. 51–52; Ваба Л. Сепаратные балтизмы в прибалтийско-финских языках // Uralo-Indogermanica. Балто-славянские языки и проблема урало-индоевропейских связей. Материалы 3-й балто-славянской конференции, 18–22 июня 1990 г. Москва, 1990. с. 141–142.

34 Ванагас А. Максимальный ареал балтской гидронимии и проблема происхождения балтов // Этнографические и лингвистические аспекты этнической истории балтов. Рига, 1980. с. 119–123.

35 Параўн.: Schmid W. P. Baltisch und Indogermanisch // Baltistica. Т. ХII (2). 1976; Сейбутис А. Индоевропейцы: палеоэкология и природные сюжеты мифов // Природа. 1987. № 8. с. 96–106; Haudry J. The Indo-Europeans. Washington, 1998. с. 99–113.

36 Булкин В. А. О формировании границ в области днепро-двинского междуречья // Археологическое исследование Новгородской земли. – Ленинград, 1984; Герд А. с. К реконструкции днепро-двинской диалектной зоны // Псковские говоры в их прошлом и настоящем. Ленинград, 1988. с. 118–122; Булкин В. А., Герд А.С. К этноисторической географии Белоруссии // Славяне: Этногенез и этническая история: Междисциплинарные исследования. Ленинград, 1989. с. 67–76.

37 Булкин В. А., Герд А. с. К этноисторической географии Белоруссии... с. 68.

38 Толстой Н. И. О лингвистическом изучении Полесья // Полесье: Лингвистика, археология, топонимика. Москва, 1968. с. 8.

39 Трубачев О. Н. Этногенез и культура древнейших славян: Лингвистические исследования. Изд. 2-е, доп. Москва, 2003. с. 258.

40 Тамсама. с. 104.

   
Пазней адзін з прыгаданых аўтараў цвердзіў: «Параўнанне ўсходнеславянскіх (беларускіх) звычаяў асвячэння (сакралізацыі) новага дому з ерархічным парадкам ахвярных жывёлін у ведыйскіх рытуалах, з аднаго боку, а з другога боку, з ахвярапрынашэннямі рымлянаў, якія цалкам супадаюць, а таксама з аксіялагічнымі (каштоўнаснымі) адрозненнямі спаміж тымі ж хатнімі жывёлінамі ў хецкіх законах... вядзе да высновы, што ўсе гэтыя традыцыі зводзяцца да агульнаіндаеўрапейскай»42. Той жа даследнік зацямляе, што звязаныя з канём дэталі архаічнага рымскага рытуалу Equus October багата ў якіх момантах супадаюць з беларускім святам Ярылы43.

У гэты шэраг зараз можна ўлучыць і такую адметную рысу беларускай валачобнай паэзіі, як даволі добра захаваны сюжэт пра зніклага бога ўрадлівасці, найбліжэйшыя адпаведнікі якому таксама вядомыя з хецкай традыцыі, каштоўнасць якой у тым, што яна першая знайшла пісьмовае адлюстраванне ў шматлікіх тэкстах. Ключавыя элементы беларускіх касмаганічных паданняў маюць простыя аналагі ў арфічнай, ведыйскай і рымскай касмагоніях, часам з супадзеннямі на тэкставым узроўні: характарыстыцы беларускага дэміурга-светаўладкавальніка «над багамі бог» адпавядаюць формульныя тытулы вед. deva-deva, ст.-гр. θεός των θεών «бог багоў» і г. д.

Беларусы захавалі ўласны этнагенетычны міф з арыгінальнай аранжыроўкай вельмі архаічных матываў, якую наўрад ці была б здатная спарадзіць «кабінетная міфалогія» рамантычнай эпохі. Дык чаму мы павінны скептычна ставіцца да сведчанняў гэтай самай памяці, калі ідзецца пра нашую этнічную мінуўшчыну?

Як i належыць ключавому мiфу традыцыi, ён адсылае да «першых часоў», калi не толькi ўсё ў свеце, але і сам гэты свет адно зачыналiся. Напачатку апавядаецца, як з пачатковых водаў з удзелам Перуна ўтвараецца ўсё iснае, у гэтым лiку і раслiны, звяры і сам чалавек. Першым насельнiкам нашай зямлi быў Бай (князь Бой, паводле iншай версіi мiфа), якi меў трох сыноў i двух любiмых сабак – Стаўры і Гаўры. Па смерцi бацькi два сыны спадкаемілi ўсю бацькаву маёмасць, а малодшаму – Белаполю, якi тым часам апынуўся на паляваннi з бацькавымi сабакамi, – засталiся сабакi і бацькаў наказ: пусцiць Стаўры і Гаўры па волi, i колькi зямлi яны аббягуць за дзень, гэтулькi яму і дастанецца спадчыны. Белаполь, злавiўшы дзвюх птушак, пусцiў адну на поўдзень, другую – на захад, а ўслед iм сваiх сабак. Куды пабеглi сабакi, пацеклi найбуйныя нашыя рэкi: Дзвiна – на захад, Дняпро – на поўдзень. З тых часоў мiж гэтых рэчак i пасялiўся Белаполь, ад якога і пайшлi ўсе пляменнi беларусаў44. А Стаўры і Гаўры на загад старога князя народ і дагэтуль ушаноўвае адзін раз на год перад Сёмухай, і завецца гэты дзень Стаўроўскія дзяды. Адзначым, што на архаічны характар гэтага міфа, апроч іншага, паказвае свайго роду «білінгва» ў звароце да Стаўры і Гаўры, прамаўляная падчас памінальнай вячэры на Стаўроўскія дзяды: «Стаўры, Гаўры, гам, прыхадзіце к нам!». Тут «прыхадзіце» патлумачае папярэдняе «гам», якое, такім чынам, паходзіць з і.-е. *gua/e-(m)- «хадзіць», прадстаўленага ў багата якіх індаеўрапейскіх мовах, у тым ліку і ў беларускім слове гаць з пачатковы значэннем «праход». Два сабакі князя Бая, як і сама ягоная постаць першанасельніка і першага смяротнага, ставяць яго ў адзін шэраг з такімі персанажамі, як ведыйскі Яма, авестыйскі Йіма, старагрэцкі Гадэс (Аід), што дае падставы і ў імені князя бачыць нагадку на яго блізнючнае паходжанне (параўн. бел. абое, абоі, абая, ст.-прус. abbai, гоц. bai «абодва», прычым форма «абоі» ўважаецца даследнікамі за і.-е. архаізм).

  41 Іванаў В. У., Тапароў У. М. Архаічныя рысы рытуалаў, павер’яў і рэлігійных уяўленняў на тэрыторыі Беларусі // Беларускае і славянскае мовазнаўства. Мінск, 1972. с. 163.

42 Иванов В. В. Ритуальное сожжение конского черепа и колеса в Полесье и его индоевропейские параллели // Славянский и балканский фольклор. Москва, 1989. с. 80; Иванов В. В. О последовательности животных в обрядовых фольклорных текстах // Проблемы славянской этнографии: К 100-летию со дня рождения члена-корреспондента АН СССР Д. К. Зеленина. Ленинград, 1979. с. 150–154.

43 Тамсама. с. 83; Иванов В. В. Проблемы этносемиотики // Этнографическое изучение знаковых средств культуры. Ленинград, 1989. с. 55–57.

   
Нічога падобнага, што падтрымлівала б міграцыянісцкую мадэль, мы не знойдзем. Паданне «Палешукі і палевікі», хутчэй, адбівае працэс засваення Палесся з паўночнай лясной зоны. І калі ўжо шукаць тут прывязкі да колішніх гістарычных рэалій, то найперш да працэсу ўтварэння т. зв. «кіеўскай культуры», якая на сёння адзіная прэтэндуе на статус галоўнай крыніцы славянізацыі нашага краю ўжо ў першай палове І тыс. н. э., але на характары якой чамусьці заўважна адбіліся імпульсы з лясной поўначы (посуд з расчосамі, жытлы слупавой канструкцыі і інш.). Славянскі характар «кіеўскай культуры» вызначаецца адно рэтраспектыўна на падставе яе сувязяў з пазнейшай пянькоўскай культурай, якая ўважаецца за пэўна славянскую. Але падставы для славянскай атрыбуцыі «кіеўскай культуры» настолькі слабыя, што яе адносяць або да рэліктавай галіны гіпатэтычнай прота-славяна-балцкай супольнасці, або проста да кола балцкіх культур лясной зоны. Тут цяжка не пагадзіцца з М. Шчукіным у тым, што «паўночны накірунак сувязяў кіеўскай культуры проста яшчэ недастаткова вывучаны, ніхто пакуль не арупліваўся мэтай зрабіць гэта мэтанакіравана. Больш надавалася ўвагі паўднёвым элементам на паўночных помніках»45.

  44 Легенды i паданнi. Мінск, 1983. с. 78–79.

   
Ёсць у нашых паданнях адзіная згадка пра славянаў – у паданні пра паходжанне назвы вёскі Холмеч (Рэчыцкі р-н. Гомельскай вобл.)46. Яно пачынаецца словамі: «Ішлі сюдою паўз Днепр воіны – яшчэ як славяне ваявалі. Тады ж не было тэхнікі. Ну, салдат ішоў, бачыць: ляжыць стары меч. Ён падняў яго, падышоў к Дняпру, узышоў на холм, паглядзеў кругом, падзівіўся да і заткнуў гэту штуку ў зямлю». Умоўная «храналагічная» прывязка «яшчэ як славяне ваявалі» гэткага ж кшталту, як і ў іншых паданнях пра часы заваёўніцкіх войнаў на нашай зямлі, напрыклад: «раней, калі ішла вайна са шведамі» («Адкуль узяліся ў нас кнігаўкі»); «гавораць, кагда-та, сямсот лёт больш таму назад, кагда ваяваў з Польшчай швед» («Адкуль татары на Беларусі»); «гавораць, як швед ваяваў, дык лагчынаю кроў лілася» («Красная горка»). Прыгадайма выслоўе «за дзядамі-шведамі» – пра старадаўнія часы. Паданне пра вёску Холмеч цікавае тым, што ў ім адлюстравалася адна цікавая этнаграфічная дэталь – уваткнуты ў пагорак меч. Толькі характэрна яна была ў жалезным веку паўднёвым суседзям нашых продкаў – скіфам, якія ўтыркалі свае мячы-акінакі ў насыпаны пахавальны насып. Характар жыцця з ваяўнічымі суседзямі тады і сапраўды быў далёкі ад міру-спакою, пра што сведчаць яўныя сляды скіфскіх нападаў на гарадзішчах мілаградскай культуры. Не выключана тут і сувязь з германскай пахавальнай традыцыяй.

Што казаць пра народную памяць, калі нават пачынальнік рускай пісанай гісторыі Нестар не ведаў, як упісаць крывічоў у «яфетычную», міграцыянісцкую схему рассялення славянаў. У недатаванай частцы летапісу ён не згадвае крывічоў сярод тых славянаў, што, рассяліўшыся па абшарах Усходняй Еўропы, атрымалі назвы паводле месца свайго асялення. Не згадвае ён іх і сярод тых, што гавораць па-славянску: «Вось толькі хто гаворыць па-славянску на Русі: паляне, драўляне, наўгародцы, палачане, дрыгавічы, севяране, бужане, празваныя гэтак таму, што сядзелі па Бугу, а потым сталі называцца валынянамі». Але няма іх і ў пераліку народаў, якія даніну даюць Русі: «А вось іншыя народы, што даюць даніну Русі: чудзь, мера, весь, мурома, чэрамісы, мардва, перм, пячэра, ям, літва, зімігала, корсь, нарова, лівы, – гэтыя гавораць на сваіх мовах, яны – ад калена Яфета і жывуць у паўночных краінах». Даніну крывічам устанавіў Алег ужо ў 882 г.

Як слушна з гэтай нагоды зацямляе А. Смірноў: «Крыніцы не ўтрымліваюць простых паказанняў на тое, кім, перадусім, адчуваў сябе, скажам, крывіч – крывічом або славянінам? Аднак Нестар у сваіх этнагеаграфічных уводзінах да «Аповесці мінулых часоў» адзначае, што саюзы плямёнаў «имяху... обычаи свои и закон отец своих и преданья, кождо свой нрав». Між тым менавіта ў норавах і звычаях і праяўляюцца адрозненні паміж «сваімі» і «чужымі» – у характары, ментальнасці – тыя адрозненні, на якіх, уласна, і базуецца этнічная самасвядомасць»47. Гэтую акалічнасць асабліва падкрэсліваў А. Трубачоў48.

  45 Щукин М. Б. Рождение славян // Stratum plus. Вып. «Структуры и катастрофы». 1997. с. 110–147.

46 Легенды і паданні. Мінск, 1978. с. 320.

   
Звесткі летапісу сведчаць пра абарыгеннасць і неславянскасць49, прынамсі, крывічоў – аднаго з найгалоўных складнікаў будучага беларускага этнасу.

Наколькі гэтыя сведчанні і генетычнай памяці, і культурнай памяці, і пісьмовых крыніц кантрастуюць з тымі буйнамаштабнымі карцінамі, якія накідваюць гісторыкі і археолагі (а то і лінгвісты50), у тым ліку і датычна праблемы этнагенезу беларусаў, з лёгкасцю перакідваючы агромністыя людзкія масы на многія сотні кіламетраў. Толькі канцы з канцамі ніяк не сыходзяцца. Бо вельмі цяжка давесці масавую міграцыю – хоць з захаду, хоць з поўдня, калі масавай і магутнай міграцыі проста не было.

А як жа тады з славянізацыяй балтаў? А гэтаксама, як і з англасаксанізацыяй кельтаў Брытанскіх выспаў або германізацыяй прусаў. Былі мірныя і канфліктныя перасяленні. Было падляганне ўладзе гандлёва-вайсковых карпарацый (князя і яго дружыны). Была выпрацоўка і адпаведнай lingva franca – мовы міжнацыянальных зносін. Было накідванне новай ідэалогіі – хрысціянства. Была паступовая асіміляцыя – найперш моўная і культурная – мясцовага насельніцтва. Тым і тлумачыцца гэткая, як і ў нас, кансерватыўнасць генафонду цяперашніх брытанцаў з вельмі выразнымі варыяцыямі акурат у раёнах, дзе доля перасяленцаў (нарманаў і англасаксаў) была высокая (Цэнтральная Англія, Паўночны Уэльс, некаторыя выспы)51. І там, як і ў нас, мовы аўтахтоннага насельніцтва захоўваюцца толькі на перыферыі колішняга арэалу пражывання. Падобным чынам яшчэ ў раннегістарычныя часы адбывалася арыязацыя Мітаніі і хетызацыя Хаці ў Малой Азіі, санскрытызацыя большай часткі паўвыспы Індастан і г. д. Дэталі працэсу моўна-культурнай асіміляцыі можна прасочваць у тых рэгіёнах, дзе ён не дасягнуў завяршэння, напрыклад, у выпадку з кітаізацыяй Японіі або адачваннем Нарвегіі. У абодвух выпадках усталёўваецца нейкая раўнавага паміж гарадской культурай і мовай заваёўнікаў і вясковай мовай мясцовага насельніцтва. Гэта таксама добрая лабараторыя для верыфікацыі этнагенетычных канцэпцый.

Толькі вывучаць працэсы асіміляцыі надзвычай цяжка, бо ўвагу трэба засяроджваць на дэталях: на тым, як, пры якіх умовах, калі, у якім напрамку працякалі асіміляцыйныя працэсы ў кожным канкрэтным выпадку. Вырашальнае слова тут за гістарычнай дэмаграфіяй, гістарычнай сацыялогіяй і да іх падобнымі дысцыплінамі, якія яшчэ толькі імкнуцца канстытуявацца ў якасці самастойных накірункаў даследаванняў.

Але і тут ужо робяцца вельмі цікавыя назіранні. А. Мядзведзеў, параўнаўшы сведчанні генетычнай пераемнасці насельніцтва Беларусі і пранікнення іншаэтнічных групаў, робіць выснову, што паколькі сляды перасяленцаў не захаваліся ў генафондзе, іх колькасць, напэўна, не перавышала 10 %. Фактычна, гэта азначае, што меркаваныя мігранты былі фізічна цалкам асіміляваныя, але яны істотным чынам спрычыніліся да карэннай змены моўнага ландшафту будучай тэрыторыі Беларусі. Асіміляцыя мясцовых (балцкіх) плямёнаў магла, такім чынам, адбывацца толькі ва ўмовах славянамоўнага гораду, які дамінаваў над вясковай акругай, а гэта, бясспрэчна, «прыводзіла і да захавання ва ўсіх сферах матэрыяльнай і духоўнай культуры рысаў папярэдняга насельніцтва»52. г. Сагановіч таксама сцвердзіў, што cупольная для вялікай часткі Усходняй Еўропы гарадская культура ахоплівала ў той час зусім нязначную частку насельніцтва – 2–5 %, тады як абсалютную бальшыню жыхарства складаў кансерватыўны вясковы люд, сярод якога пераважалі аўтахтоны, а не славяне53.

  47 Смирнов А. А. Этнический и расовый факторы в истории новгородской земли // Золотой лев: Издание русской консервативной мысли. № 17–18. 2001.

48 Трубачев О. Н. Этногенез и культура древнейших славян: Лингвистические исследования. Москва, 2003. с. 97–99, 229–231 [і інш].

49 Гл. больш дэталёва: Лебедев г. с. Эпоха викингов в Северной Европе. Историко-археологические очерки. Ленинград, 1985. с. 189–199.

50 Гл.: Трубачев О. Н. В поисках единства. Взгляд филолога на проблему истоков Руси. – Москва, 1997. (Асабліва раздзел ІІІ: «А кто там идет? Взгляд на этногенез белорусов», с. 78–129.)

51 Capelli C., Redhead N., Abernethy J. K., Gratrix F., Wilson J. F., Moen T., Hervig T., Richards M., Stumpf M. P. H., Underhill P. A., Bradshaw P., Shaha A., Thomas M. G., Bradman N., Goldstein D. B. A Y Chromosome Census of the British Isles // Current Biology. Vol. 13. 2003. Р. 979–984; Weale M. E., Weiss D. A., Jager R. F., Bradman N., Thomas M. G. Y Chromosome Evidence for Anglo-Saxon Mass Migration // Molecular Biology and Evolution. Vol. 19. No. 7. 2002. P. 1008–1021.

   
Апрача «адміністрацыйнага», важным чыннікам асіміляцыі быў, бясспрэчна, і рэлігійны, калі хрост балтаў у «рускую» (праваслаўную) веру ўрэшце прыводзіў да іх ментальнай і моўнай рутэнізацыі54. Э. Зайкоўскі дапускае, што «прыток славянаў-перасяленцаў колькасна быў не такім ужо і вялікім, таму славянізацыя тубыльцаў адбывалася найперш дзякуючы славянскім гарадам, княжацкай дружыне, а з канца Х ст. – хрысціянскай царкве, паколькі хрысціянізацыя вяла і да славянізацыі»55. Няясным, аднак, па-ранейшаму застаецца паходжанне нешматлікіх славянамоўных перасяленцаў. Ці шмат сярод іх было ўласна славянаў? Відаць па ўсім, найістотнейшую ролю ў пашырэнні славянскай мовы адыгралі метаэтнічныя вайскова-гандлярскія карпарацыі «русі», сярод якіх пераважалі выхадцы са Скандынавіі. З’яўленне «русі» гэтаксама карэлюецца з пашырэннем матэрыяльнай культуры гарадскога тыпу амаль па ўсім абшары Усходняй Еўропы.

Яшчэ адзін важны аспект праблемы паходжання народу – псіхалагічны, звязаны з усведамленнем індывідамі належнасці да пэўнай этнічнай супольнасці, наяўнасці супольных продкаў, апрычонасці ад прадстаўнікоў іншых этнасаў. Усё гэта складнікі феномену самасвядомасці.

Самасвядомасць – адна з найістотнейшых прыкмет этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці. Калі ў этнічнай супольнасці самасвядомасць і ідэнтычнасць разумеецца ў тэрмінах арганічнай лакальнай свойскасці, гэтак што «чужым» можа быць і жыхар суседняй вёскі, то нацыянальная свядомасць фармуецца збольшага ідэалагічным чынам і мае маштабнае вымярэнне56. Гэтта ўзнікаюць і шматлікія калізіі. Беларусы могуць быць прыкладам адной з іх, калі этнас працягвае сваё існаванне на спрадвечнай тэрыторыі, але ў выніку розных прычын перастае атаесамляць сябе са сваймі гістарычнымі папярэднікамі, больш за тое, з прапродкамі. Нягледзячы на аўтахтонную істу этнагенезу беларусаў, у нас пануе славянская ідэнтычнасць, прычым не толькі на абывацельскім роўні ды ў «афіцыйнай» гістарыяграфіі, але і ў галовах «нацыянальна свядомых». Вось адно з вельмі характэрных выказванняў, якое належыць З. Пазьняку: «Тысячу гадоў таму, калі балты і славяне (цяперашнія беларусы) суіснавалі побач, то нашыя продкі стварылі гарады і перадавую рэлігію (Хрысьціянства). Балты нічога гэтага ня мелі і не стварылі. Вынік – яны растварыліся дазваньня ў славянскім моры, не пакінуўшы пасьля сябе нават успамінаў, акрамя, хіба што, гідронімаў ды назоваў тыпу «Дулебы», «Яцьвягі» ці «Дзяволтва»57.

Паказальна, што беларусы часта беспасярэдне атаесамляюцца з малаколькасным прышлым элементам, якому прыпісваецца «прагрэсіўная» культуртрэгерская місія сярод паўдзікіх абарыгенаў, хоць паводле справядлівасці мусіла б быць рыхтык наадварот. «Нязручныя» балцкія продкі беларусаў ператвараюцца ў рэпрэсаваную «нямотную бальшыню», уяўленне пра якія не надта розніцца ад вобраза «цёмнага» беларуса ў этнаграфіі часоў Расійскай імперыі. Вытокі падобнага стаўлення, з аднаго боку, угрунтаваныя ў папулярныя з эпохі Асветніцтва каланіяльныя-міграцыйныя тэорыі, у якіх місіянеры хрысціянскай веры і паладыны новаеўрапейскай цывілізацыі заўсёды выступалі ў якасці носьбітаў вышэйшай культуры, а з другога боку, у «заходнярускай» гістарыяграфіі, з яе супрацьпастаўленнем «святой», «культурнай», славянскай Русі і «паганай», «дзікай», балцкай Літвы.

Падобная «этнагенетычная вайна» адбывалася ў Францыі цягам XVII–XIХ ст., калі ішло змаганне паміж прыхільнікамі кельцкай (гальскай) і германскай (франкскай) ідэнтычнасці французаў. Паводле апошніх, перавага германскага элементу мела расавае вытлумачэнне: даўгагаловыя германцы-франкі запанавалі над кароткагаловымі кельтамі і сталі пачынальнікамі французскіх арыстакратычных родаў. Галаманы цвердзілі, што кельты мелі культурную перавагу, былі спадкаемцамі рымскага этасу і пераўзыходзілі ваяўнічых прыхадняў творчым патэнцыялам. Пазней высветлілася, што даўгагаловы элемент прысутнічаў у абедзвюх этнічных групах, гэтаксама як кожная з іх мела ўласную самабытную культурную традыцыю. Адбылося замірэнне, але, што, у прынцыпе, натуральна, перамагла аўтахтонная гальска-кельцкая лінія. Менавата таму сімвал Парыжа – гальскі певень, а кельцкія «героі» Астэрыкс і Абелікс – папулярныя персанажы масавай культуры – змагаюцца з Цэзарам, дзякуючы якому, між іншага, французская мова вядома сёння як раманская. У Беларусі сітуацыя кардынальна розніцца: «славянскія мігранты» маюць выключна станоўчы «імідж», а нават некаторыя спецыялісты мяркуюць, што Міндаўг, Гедымін, Вітаўт ды іншыя літоўскія князі гутарылі не іначай як толькі па-беларуску!

Адсутнасць усвядомленай пераемнасці з найдаўнейшымі насельнікамі краю вынікае з абсалютызацыі моўнага крытэру як этнічнага ідэнтыфікатару і фармавання скажонай перспектывы самасвядомасці. Мова, бясспрэчна, можа быць асноўным этнічным паказнікам, аднак, як слушна зацямлялі В. Аляксееў і Ю. Брамлей, «моўная прыналежнасць і паходжанне народу – з’явы далёка не ідэнтычныя».

Прыклады з гісторыі, калі этнічная тоеснасць не супадае з моўнай тыпалогіяй – не адзінкавыя, гэтаксама як і выпадкі адраджэння ў іншамоўным асяроддзі культурных традыцыяў, якія, здавалася б, назаўсёды зніклі праз асіміляцыю іх носьбітаў. Згадайма шатландцаў, валійцаў, ірландцаў, брэтонцаў, якія не сталі германцамі або раманцамі, страціўшы траха не зусім свае кельцкія гаворкі, або тых жа французаў, якія паходзяць ад раманізаваных галаў і, нават атрымаўшы свой назоў ад нешматлікіх германскіх заваёўнікаў – франкаў, усё адно звяртаюцца перадусім да сваіх гальска-кельцкіх вытокаў. Раманскамоўныя румыны ганарацца сваім дакійска-фракійскім паходжанем. Харваты і славенцы ўважаюць сябе за нашчадкаў ілірыйцаў ды адчуваюць сябе больш звязанымі з неславянамі Цэнтральнай Еўропы, як з сербамі, македонцамі і балгарамі.

  52 Медведев А. М. О времени прихода славян на территорию Белоруссии (характеристика источников) // Труды VI Международного Конгресса славянской археологии (Новгород, 26–31 августа 1996 года). Т. I. Проблемы славянской археологии. Москва, 1997. с. 208.

53 Сагановіч г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мінск, 2001. с. 24.

54 Марзалюк І. Ад этнасу да нацыі // Гістарычны альманах. 2002. Т. VII. с. 161.

55 Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэдневякоўі // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы III Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 2–25 мая, 4–7 снежня 2000 г.) (Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 21). Мінск, 2001. с. 37.

56 Радзік Р. Ад этнічнага згуртавання да нацыянальнай супольнасці // Беларускі гістарычны агляд. Т. V. Сш. 12. 1998. с. 291–326.

57 Пазьняк З. Новае стагодзьдзе. Вільня, 2002. с. 76.

   
Бясспрэчна, навуковы тэрмін «балты» – досыць умоўны і найперш дастасоўны да балтафонаў, г. зн. цяперашніх і гістарычных літоўцаў, латышоў, гістарычных ятвягаў, прусаў і г. д. У гэткай відалі формула «Беларусы – славянамоўныя балты» сапраўды выглядае парадаксальна. Але не больш парадаксальна, чым дастасаванне навуковага тэрміна «кельты» да англамоўнага насельніцтва Шатландыі і Ірландыі. А вось франкамоўных арабаў Алжыра ў асобны раманскі этнас ніхто ніколі не вылучыць. Тэрмін «балты», як і ўсякае імя класа (у лагічным сэнсе), – гэта канвенцыйны, адвольны знак у сэнсе Ф. Дэ Сасюра. Але не больш канвенцыйны за тэрміны «германцы», «кельты», «італійцы», «славяне» і г. д. Мы маглі б з такім жа поспехам назваць нашу мадэль аўтахтанісцкай паўночнафракійскай, зважыўшы, натуральна, і на адмысловыя старажытныя ізаглосныя стасункі балцкіх і дака-фракійскій моваў58, і на тое, што само слова Thrakia (Фракія) можа тлумачыцца ў звязку з літ. trakas ’прагаліна, паляна, падлесак, прасека’59 (параўн. літ. Trakai і бел. Трацылава – чыгуначная станцыя блізу Талачына, Тракішкі ў Браслаўскім раёне, Тракелі, Тракенікі на Гарадзеншчыне, прозвішчы Трацэнка, Трацэўскі, дыял. «трачынне» ў значэнні «пілавінне» і да г. пад.), а Pannonia – у звязку з прус. pannean ’балота’ і бел. панеўка ’пелька, тваністае месца ў рацэ’, Pelso (Балатон) – у звязку з нашай Пелясой, а паводле адной з прапанаваных этымалогій, таксама і з нашым Палессем...60 А потым прыгадалі б пра нашых дрыгавічоў-балотнікаў (параўн. літ. drėgnas, лат. drēgns ’вільготны’) і балканскіх другувітаў... Маглі б. Толькі гэта істотна не паўплывае на галоўныя складнікі прапанаванай мадэлі.

А гэта:

1) паводле наяўных на сёння звестак розных навук спрадвечнымі насельнікамі, то бок аўтахтонамі нашага краю былі балцкамоўныя плямёны;

2) кансерватыўнасць антрапалагічна-генетычнага аблічча беларусаў не дазваляе прыняць тэорыю пра масавую славянскую міграцыю на тэрыторыю будучай Беларусі;

3) славянізацыя мясцовага балцкага насельніцтва мела збольшага моўны (часткова культурны) характар;

4) асаблівасці працэсу фармавання беларускай этнічнай супольнасці адпавядаюць этнагенетычнай сітуацыі, калі меркаваныя перасяленцы складалі меншыню, якая праз адміністрацыйна-рэлігійны чыннік выклікала змены ў моўна-культурным ландшафце мясцовага насельніцтва;

5) балцкая іста беларусаў знаходзіць пацверджанне не толькі ў спецыфічных антрапалагічных, этнаграфічных, лінгвістычных рысах, але, апроч іншага, яна таксама магла б патлумачыць факт працяглага гістарычнага суіснавання продкаў беларусаў і літоўцаў у межах адной дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага, як і арганічны характар яе ўтварэння.

Падаецца, што дыскусія ў любым разе вартая працягу, бо аргументы і факты далёка яшчэ не вычарпаныя. І лепей, калі сапраўды ініцыятыва ў развязанні праблем этнагенезу беларусаў будзе зыходзіць ад беларускіх даследнікаў.

  58 Топоров В. Н. К фракийско-балтийским языковым параллелям // Балканское языкознание. Москва, 1973. с. 30–63; Топоров В. Н. К фракийско-балтийским языковым параллелям. II // Балканский лингвистический сборник. Москва, 1977. с. 59–116; Трубачев О. Н. Этногенез и культура древнейших славян: Лингвистические исследования. – Москва, 2003.

59 Rimša V. Trakų-baltų leksikos bendrybės (pagal dabartinių Balkanų kalbų medziaga) // Leksikos ir sintaksės klausimai. Šiauliai, 1974. L. 72–73.

60 Катонова Е. М. Балто-славянские контакты и проблемы этимологии гидронимов // Проблемы этногенеза и этнической истории балтов. Вильнюс, 1985. с. 211–218.

Пачатак  Цалкам 

№ 5 (39) - 2005

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/02/12