A R C H E | П а ч а т а к | № 1,2 (41,42) - 2006 |
Пачатак Цалкам |
|
|
|
||
ПАВАЛ УСАЎ | ||||
Ці можа дзяржава існаваць без людзей? Новыя хітрыкі дзяржаўных ідэолагаў Основы идеологии белорусского государства: история и теория. – Минск: УП «ИВЦ Минфина», 2005. – 314 с. Мельник В. А. Цивилизационные основания идеологии белорусского государства. – Минск: ООО «БИП-С ПЛЮС», 2005. – 118 с.
Распачаты лукашэнкаўскім рэжымам працэс ідэалагізацыі палітычнай і сацыяльнай сфераў закрануў гуманітарную адукацыю, асабліва такія навукі, як паліталогія, гісторыя і філасофія, якія паступова ператвараюцца ў ідэалагічны рэсурс, а іх уласная тэарэтычная база прыладжваецца да строга акрэсленых ідэалагічных рамак. Гэтыя тэндэнцыі, а таксама шмат іншых рэчаў, цесна звязаных з працэсам ідэалагізацыі грамадства, можна прасачыць на падставе нядаўна выдадзенай кніжкі Рамана Ганчарэнкі. Спярша аб яе фармальных баках. Напісанне і выданне такога кшталту літаратуры сведчыць пра тое, што ў справе стварэння і навязвання дзяржаўнай ідэалогіі ўжо распачаўся працэс стагнацыі, бо новыя ідэалагічныя тэксты не нясуць у сабе каштоўнаснай, эмацыйнай і сімвалічнай нагрузкі, а з’яўляюцца зборам ужо раней вядомай інфармацыі. Выяўляецца, што каб сфармаваць і развіць тую ці іншую палітычную дактрыну, аднаго адміністрацыйнага рэсурса і шматлікіх кніг па ідэалогіі мала. Каб ідэя магла захліснуць масы, прымусіць іх ісці за прэзідэнтам (а менавіта ў гэтым бачыцца першасная задача стваранай ідэалогіі), неабходна цярпець за яе, праліваць кроў, але не пісаць падручнікі па ідэалогіі ў рэчышчы бягучай палітычнай кан’юнктуры, а таксама дзеля прэмій ці пасоўвання па кар’ернай лесвіцы. Пасля прачытання дапаможніка Рамана Ганчарэнкі вельмі цяжка зразумець, што прымусіла аўтара напісаць гэтую кнігу. Памылкі, мноства таўталагічных сцвярджэнняў, парушэнне паслядоўнасці і лагічнасці самога тэксту, а таксама правілаў афармлення літаратуры – усё гэта сведчыць пра тое, што аўтар напісаў гэты дапаможнік дзеля справаздачы і, напэўна, не перачытваў вынікаў сваёй творчасці. Прыкладам парушэння лагічнай паслядоўнасці ў напісанні тэксту могуць быць абзацы, узятыя з параграфа 7.2 «Значэнне і роля палітычных партый у Рэспубліцы Беларусь». На с. 176 аўтар піша:
В настоящее время в Республике Беларусь появилось много различных политических партий. Они постоянно развиваются, ведут между собой политическую борьбу, идет их развитие, объединение и выработка совместных позиций, для усиления влияния на государственные структуры и для выдвижения своих представителей в структуры власти1.
|
палітоляг, кіраўнік магілёўскай гарадзкой арганізацыі аб’яднанай БСДП (НГ). У сакавіку летась быў прымушаны звольніцца з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова з прычыны сваіх палітычных перакананьняў. |
Праз два абзацы, на с. 177: «В результате объединения многих партий, а также их самоликвидации и ликвидации по решению Верховного Суда Республики Беларусь в настоящее время осталось 17 политических партий и свыше 2200 общественных объединений». Аналізуючы партыйную сістэму Беларусі і робячы такую выснову адносна аб’яднання і самаліквідацыі партый, аўтар не падае ніякіх прыкладаў. Больш за тое, ён нават не згадаў ніводнай з тых палітычных партый і грамадскіх арганізацый, якія цяпер працягваюць сваю дзейнасць у нашай краіне. Замест сур’ёзнага аналізу палітычнай сітуацыі, звязанай з дзейнасцю партый, у тэксце можна сустрэць толькі агульныя эмацыйныя і лагічна не звязаныя выказванні ў адрас ананімных партый і іх лідэраў:
Несомненно, каждая из партий имеет право на свою социальную нишу, на свои предпочтения и особенности. Но не редко это лишь амбициозные устремления лидеров партий, которые направлены лишь на дискредитацию нынешнего политического курса государства. Понятно, это – болезнь роста, развития и самонедооценка личности большинства лидеров политических партий. К сожалению, она пока прогрессирует в период важных политических событий в обществе, но не имеет никакой поддержки среди подавляющего числа наших жителей и потенциальных избирателей (с. 179).
На працягу дзесяці гадоў партыйныя арганізацыі ў Беларусі маюць тэндэнцыю да расколаў, а не да аб’яднання. У сучаснай палітычнай гісторыі ёсць толькі адзіны прыклад спробы аб’яднання дзвюх палітычных партый БСДП (НГ) і БСДГ, аднак гэты працэс пакуль яшчэ не скончыўся. Акрамя таго, аб’яднанне дзвюх партый і звязаныя з гэтым супярэчнасці прывялі да ўзнікнення не адной, а трох партый сацыял-дэмакратычнага кірунку, гэта: БСДП (Грамада) (старшыня А. Казулін), БСДП (НГ) пад кіраўніцтвам М. Статкевіча і БСДГ, у якой свае лідэрскія пазіцыі захоўвае с. Шушкевіч. Але вернемся да разгляду дапаможніка. На с. 177 напісана:
Так, в Республике Беларусь политические партии действуют на основе принципов свободы ассоциаций, демократизма, самоуправления, законности, гласности и равноправия. Политические партии основывают свою деятельность согласно своим уставам и программам. Осуществляя свою деятельность, политическая партия не должна препятствовать органам государственной власти и управления, предприятиям, организациям и учреждениям в осуществлении ими своих функций.
У тэксце можна сустрэць не толькі таўталагічныя выразы, але і цэлыя таўталагічныя абзацы, у выніку чаго ствараецца ўражанне, што аўтар проста «гнаў тэкст» дзеля таго, каб павялічыць аб’ём кнігі:
Вместе с тем свои цели и задачи политические партии осуществляют через разработку и пропаганду политических программ, обращений и заявлений; проведение съездов, конференций и других партийных собраний; выдвижение кандидатов на выборах, участие в избирательных кампаниях, в том числе путем создания избирательных блоков с другими партиями, а также в контроле за ходом и результатами выборов. Участвуют в подготовке государственных решений и управлении государственными и общественными делами. Принимают участие в формировании представительных органов и органов местного управления и самоуправления, воздействуют в рамках существующего законодательства демократическими методами и способами на состояние общественного мнения. С момента регистрации политические партии имеют право: свободно распространять информацию о своей деятельности, пропагандировать свои идеи, цели и решения; образовывать свои печатные издания, осуществлять издательскую деятельность, а также пользоваться в установленном порядке государственными средствами массовой информации; проводить митинги, демонстрации в порядке, установленном законодательством; влиять через своих представителей в выборных государственных органах на выработку соответствующих решений, а также участвовать в подготовке и проведении выборов, выдвигать кандидатов и вести агитацию за них, образовывать избирательные блоки для участия в предвыборной кампании и выборах; поддерживать связи с другими политическими партиями и общественными объединениями (с. 177–178).
(Падобныя і іншыя хібы сустракаюцца на с. 80–81, 116, 123, 140, 144–146, 152, 180 і г. д.) Што да структуры зместу дапаможніка: не зусім зразумела, паводле якога прынцыпу будаваўся змест раздзела 6 «Палітычныя рэжымы і іх ідэалогія», дзе ў наступнай паслядоўнасці разглядаюцца: 6.1 «Таталітарызм», 6.2 «Нацыяналізм», 6.3 «Аўтарытарызм», 6.4 «Анархія», 6.5 «Дэмакратыя». Зыходзячы з логікі пабудовы зместу дадзенага раздзела, можна сказаць, што аўтар альбо вызначае пяць палітычных рэжымаў, альбо надзяляе тры палітычныя рэжымы – таталітарызм, аўтарытарызм і дэмакратыю – такімі палітычнымі ідэалогіямі, як анархізм і нацыяналізм. Заўважым, што значэнне «анархія» часцей за ўсё служыць для характарыстыкі стану рэчаў у грамадстве ці ў дзяржаве, а для акрэслення адпаведнай ідэалогіі выкарыстоўваецца тэрмін «анархізм» ці «ідэалогія анархізму». Аўтар разглядае анархію як асаблівы від палітычнага ці грамадскага ўладкавання: «Она [анархия] проявляется как реакция, антипод тоталитарным и авторитарным политическим режимам и характеризуется полной противоположностью им» (с. 160). Але, зыходзячы з класічнага ўяўлення аб палітычных рэжымах, поўнай супрацьлегласцю таталітарнаму і аўтарытарнаму ўладкаванню з’яўляецца дэмакратыя. Што да анархізму, то цэнтральнай ідэяй гэтай дактрыны ёсць ідэя скідання ўсялякай, нават самай дэмакратычнай дзяржавы і палітычнай улады. Таксама незразумела, чаму аўтар разглядае нацыяналізм у рамках раздзела аб палітычных рэжымах і ў той жа час выключае з яго разгляд камуністычнай ідэалогіі як тэарэтычнай базы таталітарызму і выносіць гэтую тэму ў раздзел 7 «Ідэалогія палітычных партый». Больш за тое, нацыяналізм разглядаецца асобна ў раздзеле 11 «Ідэалогія нацыяналізму і сепаратызму», § 11.1 «Ідэалогія нацыяналізму» як вельмі негатыўная з’ява сацыяльнай і палітычнай рэчаіснасці:
В тех случаях, когда национальная проблематика доминирует над социальной, когда содержание идеологии строится на противопоставлении наций, признании исключительности и превосходства собственной нации над другими и стремлении обеспечить ей привилегии за счет инонациональных групп, она является националистической (с. 156).
На думку аўтара, нацыяналізм быў падставай для афармлення нацызму, фашызму, сепаратызму, ізаляцыянізму і іншых негатыўных з’яваў. Даючы такую ацэнку нацыяналізму, Ганчарэнка забыўся адзначыць, што, напрыклад, італьянскі фашызм быў вынікам барацьбы не супраць іншых нацый, а з ліберальна-дэмакратычнай і камуністычнай ідэалогіяй. Папулярнасць фашызму ў Германіі стала мажлівай толькі дзякуючы папулісцкім абяцанкам Гітлера вырашыць сацыяльна-эканамічныя праблемы нямецкага народу і перамагчы камуністаў з дэмакратамі. Сепаратызм і этнакратызм у постсавецкіх дзяржавах і краінах былой Югаслаўскай федэрацыі не былі непасрэдным вынікамі рэалізацыі нацыянальнай ідэі, але хутчэй наступствамі няправільнай нацыянальнай палітыкі савецкага і югаслаўскага кіраўніцтва. Нацыяналізм як ідэйна-палітычная з’ява вельмі разнастайны і супярэчлівы паводле свайго зместу, для яго вывучэння створаныя шматлікія падыходы, ён спараджае супрацьлеглыя меркаванні. Так, напрыклад, Э. Гелнэр характарызуе значэнне нацыяналізму з пункту гледжання палітыкі: «Нацыяналізм – гэта палітычны прынцып, згодна з якім палітычныя адзінкі павінны супадаць з адзінкамі нацыянальнымі, гэта значыць, што неабходна, каб этнічныя межы супадалі з дзяржаўнымі». г. Кон, прыхільнік псіхалагічнага аналізу нацыяналізму, пісаў: «Нацыяналізм – гэта стан свядомасці, які пануе сярод большасці грамадства і абвяшчае народ-дзяржаву ідэальнай формай палітычнай арганізацыі грамадства, а нацыянальнасць – крыніцай творчай энергіі ў сферы культуры і эканамічнаго дабрабыту». На жаль, гэтыя ці нейкія іншыя падыходы да нацыяналізму не былі адлюстраваныя аўтарам, у выніку чаго складаныя сацыяльныя з’явы прымаюць спрошчаны выгляд, хоць у анатацыі да кніжкі напісана: «Дается объективная оценка идеологии национализма, сепаратизма, терроризма, военной и экономической экспансии глобализации…». Кажучы пра змест кнігі, трэба падрабязна спыніцца на цэнтральным прадмеце даследавання – ідэалогіі дзяржавы, бо абгрунтаванне яе стварэння і прапаганды было асноўнай мэтай напісання гэтай кнігі. Аналізуючы ўяўленне Ганчарэнкі аб ідэалогіі, можна вылучыць тры ўзроўні: першы, характэрны асобным групам індывідаў; другі – для палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў; трэці ўзровень – метаідэалагічны, на якім і фармуецца так званая ідэалагічная канцэпцыя беларускай дзяржавы. Ганчарэнка піша: «Политическая идеология Республики Беларусь – это свод основ конституционного строя…» (с. 41). У тым разе, калі тая ідэалогія, якая ствараецца цяпер, з’яўляецца адлюстраваннем Канстытуцыі і нормаў права, то навошта казаць увогуле пра нейкую ідэалогію і падмяняць азначэнні «ідэалогія» – «Канстытуцыя»? Ідэалогія ні ў якім разе не можа выконваць функцыі Канстытуцыі і тым больш рэгуляваць і рэгламентаваць палітычны працэс у дзяржаве і грамадстве. Акрамя таго, Канстытуцыя, як і любы іншы закон, з’яўляецца абавязковай для выканання кожным грамадзянінам дзяржавы; ідэалогія, у сваю чаргу, вызначаная як сістэма поглядаў, меркаванняў, не можа быць абавязковай для ўсіх грамадзянаў і тым больш рэгуляваць грамадскія і палітычныя адносіны ў грамадстве, калі яна не з’яўляецца абавязковай палітычнай дактрынай. Атаясамліванне Канстытуцыі з ідэалогіяй ёсць не чым іншым, як спробай надаць ідэалогіі універсальны дзяржаўны статус і легітымізаваць яе ў вачах грамадскасці як дырэктыўную лінію для палітычнага і сацыяльнага развіцця краіны. Гэтая недакладнасць у азначэнні сведчыць яшчэ і пра тое, што пры адсутнасці суцэльнай сістэмы тэарэтычных уяўленняў аб месцы беларусаў і беларускай дзяржавы ў гістарычным працэсе, пры адмове ад сімвалаў і ідэй, якія маюць відавочна нацыянальную афарбоўку, новыя ідэолагі вымушаны штучна падладжваць палітычную і прававую тэорыю пад паняцце ідэалогіі без гістарычнага і філасофскага асэнсавання. Канцэпцыю дзяржаўнай ідэалогіі ў іх павінна ўтвараць і ўтварае ўсё тое, што не супярэчыць бягучаму палітычнаму курсу дзяржавы і будзе спрыяць яе ўмацаванню. Адсюль вынікае прынцып, які акрэслівае ідэалогію дзяржавы як «совокупность официально признанных идеологий, концепций, доктрин». Гэтымі «официально признанными идеологиями» з’яўляюцца: ідэя саборнасці і народаўладдзя, грамады, «прававая ідэалогія», «ідэалогія гуманізму» і «ідэалогія патрыятызму». Гаворачы аб «ідэалогіі патрыятызму», Ганчарэнка падзяліў беларускае грамадства на сапраўдных і несапраўдных патрыётаў:
Настоящим патриотом можно считать только человека, постоянно укрепляющего свое физическое и нравственное здоровье, хорошо воспитанного, образованного и просвещенного, имеющего нормальную семью, почитающего своих предков, растящего в лучших традициях своих потомков, содержащего в надлежащем состоянии свое жилище и постоянно улучшающего свой быт, образ жизни и культуру поведения, работающего во благо своего Отечества (с. 58).
З прыведзенага акрэслення «истинного патриота» відаць, што такія катэгорыі грамадзянаў, як разведзеныя, бяздзетныя, халастыя і незамужнія, святары, законнікі і законніцы, а таксама беспрацоўныя і фізічна хворыя, патрыётамі не з’яўляюцца. (Няма патрэбы гаварыць, шэраг Ганчарэнкавых «ідэалогій», напрыклад, «ідэя саборнасці», штучна прыцягнута з іншай культурна-цывілізацыйнай сістэмы.) Нягледзячы на дэклараванне асноўных прынцыпаў дэмакратычнага ўладкавання і правоў чалавека, аўтар, фармулюючы і абгрунтоўваючы ідэалагічную канцэпцыю, цэнтральнае месца ў ёй адводзіць Дзяржаве, а таксама ролі яе кіраўніцтва ў развіцці сацыяльна-гаспадарчай сферы грамадства. Гэта надае дапаможніку яўна папулісцкую афарбоўку. Кароткія інфармацыйныя агляды аб пабудаваных басейнах, стадыёнах, узроўні заработнай платы ператвараюць кніжку ў справаздачу аб праведзенай дзяржавай працы, прычым (пра гэта ўжо гаварылася вышэй) аўтар не спасылаецца на крыніцы, з якіх ён браў інфармацыю. Пры канцы варта сказаць некалькі словаў пра апісаныя ў гэтай кнізе метады і сродкі ўкаранення ідэалогіі ў свядомасць масаў. Асноўным такім метадам ёсць прапаганда, якая ўяўляе сабой не толькі прыладу для ўмацавання дзяржавы як такой, але і важкі элемент грамадскага развіцця ў цэлым. Аўтар не падае выразнага азначэння і не робіць аналізу таго, чым ёсць прапаганда, рэклама, палітычная камунікацыя, маніпуляцыя, ад чаго межы паміж гэтымі рознымі ў сваёй сутнасці з’явамі сціраюцца. Акрамя таго, зусім не закранаюцца такія формы камунікацыі, як палітычны маркетынг і «public relations»:
Пропаганда – это специфический вид комбинированного (информационного и, возможно, физического) воздействия, ставящий перед собой цель увеличить влияние и власть. Пропаганда состоит из рекламы и методов устрашения… Политическая реклама – основанный на изучении масс процесс информационного воздействия на них с целью побуждения к политическому поведению определенной направленности (с. 123).
З дадзеных аўтарам дэфініцый прапаганды і рэкламы цяжка не толькі зразумець, у чым іхная сутнасць як навуковых паняццяў, але і ў чым іх аб’ектыўныя адрозненні. Больш за тое, даючы азначэнне прапаганды, якое нясе відавочны негатыўны сэнс, аўтар, тым не менш, характарызуе працэс прапаганды ідэалогіі дзяржавы як пазітыўны: «пропаганда идеологии нужна не только государству, но и населению. Это инструмент, который помогает обществу определить свое воззрение на мир, общество и человека, государство и человека, механизм, определяющий ту или иную ценностную ориентацию (это – хорошо, это – плохо) и линию поведения. Отсутствие же государственной пропаганды ведет к утрате координат, позволяющих человеку ориентироваться в обществе…» (с. 122). Насамрэч прапаганда як такая ўяўляе сабой безальтэрнатыўнае навязванне шырокім масам насельніцтва спрошчаных ідэй і поглядаў на палітычную рэчаіснасць. Масам не прапануецца дадатковая інфармацыя ці факты дзеля фармавання ўласнага меркавання, але адразу даецца гатовая ацэнка і бачанне той ці іншай падзеі, а таксама прпаноўваецца акрэсленая праграма для дзеяння. Феномен прапаганды характарызуецца як працэс «навязвання такіх каштоўнасцяў, якія не звязаны з інтарэсамі грамадства. Калі адукацыя ставіць за мэту – як думаць, то прапаганда – што думаць»2. Праз прапаганду дзяржава, асабліва недэмакратычнага кшталту, імкнецца звузіць інфармацыйную прастору, абмежаваць доступ грамадства да іншых крыніц інфармацыі і ўсталяваць уласную манаполію на яе вытворчасць і распаўсюджванне. Калі прапаганда робіцца адзіным сродкам падання інфармацыі, у свядомасці грамадства выбудоўваецца псеўдарэчаіснасць, губляецца цвярозы погляд на палітычныя і сацыяльныя працэсы, што спрашчае кіраўнічым элітам кантроль над грамадствам. Прапаганда – гэта сродак палітычнага ўздзеяння, які належыць не грамадству, а выключна дзяржаве. Менавіта такой была прапаганда ў СССР, фашысцкай Германіі і Італіі.
|
1 Цытаты, прыведзеныя ў аглядзе кнігі Ганчарэнкі і кнігі "Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы", падаюцца на мове арыгіналу, каб пазбегнуць недарэчнасцяў і захаваць стылістыку. Некаторыя сказы і словы вылучаны, каб звярнуць увагу на тыя месцы, дзе дапушчаны хібы. |
Адным з асноўных элементаў функцыянавання прапаганды ёсць механізм штучнага размежавання грамадства на два супрацьлеглыя і канфліктуючыя паміж сабой лагеры «сваіх» і «чужых». У імя барацьбы з «ворагамі» і «абароны інтарэсаў» народа дзяржава можа ўводзіць вельмі жорсткі кантроль за ўсім грамадствам. На думку ж Ганчарэнкі, стварэнне «вобразу ворага» можа мець для грамадства пэўную карысць: «технология создания «образа врага» выполняет позитивную функцию, если она используется для объединения широких масс вокруг священной для любого народа идеи защиты своего Отечества от внешней агрессии» (с. 126). Дзіва што! Цэнтральнай мэтай у фашысцкай прапагандзе была менавіта мабілізацыя праўдзівых патрыётаў дзеля абароны Германіі ад жыда-масонскай і камуністычнай экспансіі і змовы ўнутраных ворагаў: жыдоў, сацыялістаў ды камуністаў. Вайна ж разглядалася не як агрэсія немцаў, а як прэвентыўная абарона. Шмат нямецкіх жаўнераў памірала на франтах Другой сусветнай вайны з верай у тое, што яны аддаюць свае жыцці дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны і яе «вялікай будучыні».
Кніжка Рамана Ганчарэнкі не ёсць вынікам падрабязнага і аб’ектыўнага вывучэння палітычнай рэчаіснасці. Яго спрошчаны падыход да паліталагічных катэгорый, феноменаў і працэсаў (напр. глабалізацыі) фармуе ў чытача абмежаваныя ўяўленні пра палітычную сферу. Але ўсё ж такі палітолагі і сацыёлагі павінны вывучаць такую літаратуру, каб зразумець трансфармацыю і кансервацыю палітычнай свядомасці як кіраўнічых і навуковых эліт, так і ўсяго беларускага грамадства.
Кніжка «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы: гісторыя і тэорыя» не складаецца з суцэльнага ідэалагічна маркіраванага тэксту. Яна ўключае ў сябе навуковыя тэксты па сацыялагічных, паліталагічных і эканамічных дысцыплінах. Таму пры яе разглядзе можна вылучыць два блокі: навуковы (дастаткова кампетэнтна аналізуюцца ідэалогіі лібералізму, кансерватызму, камунізму, сацыялізму, сацыяльная і масавая камунікацыі і інш.) і ўласна ідэалагічны. Апошні блок не выглядае суцэльным паводле сваёй структуры: у ім можна вылучыць дзве групы тэкстаў. У першай з дапамогай філасофіі і логікі робіцца спроба апраўдаць неабходнасць існавання ідэалогіі як такой і ўвядзення, вывучэння і распаўсюджвання ідэалогіі дзяржавы Рэспублікі Беларусь ў прыватнасці. Другая частка тэкстаў (раздзел 2, 3) – гэта спроба сканструяваць тэарэтычны падмурак і надаць ідэалогіі дзяржавы каштоўнасны змест. Асноўнай перашкодай для ўвядзення якой заўгодна ідэалагічнай дактрыны як абавязковай для ўсіх з’яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Артыкул 4 забараняе ўсталяванне адзінай для ўсіх дзяржаўнай ідэалогіі, якая адлюстроўвае інтарэсы нейкай палітычнай партыі, арганізацыі ці класа. Але, на думку аўтараў, калі змяніць паняцце «дзяржаўная ідэалогія» на «ідэалогію дзяржавы», то змяняецца прававы статус ідэалогіі, і сама канцэпцыя «ідэалогія дзяржавы» перастае супярэчыць Канстытуцыі. Згодна з гэтым вельмі супярэчлівым і небяспечным падыходам, змена самой фармулёўкі пераводзіць ідэалогію з чыста палітычнай сферы ў сферу культурна-цывілізацыйную, што дае мажлівасць разглядаць яе не з пазіцыі палітыкі, а значыць і закону, а з пазіцыі беларускай культуры і нацыянальнай спадчыны. Таму ідэалогія беларускай дзяржавы тут акрэсліваецца не як вузкая палітычная з’ява, а як універсальная адзінка, якая мае светапоглядную і цывілізацыйную сутнасць. Такая ідэалогія пазбаўлена катэгорыі суб’ектнасці, гэта значыць, яна не дэтэрмінаваная інтарэсамі пэўных сацыяльна-палітычных групаў, партый і арганізацый. Паспрабуем выкрыць закладзеныя ў такіх доказах супярэчнасці. У палітычнай і сацыялагічнай навуках існуе шмат азначэнняў ідэалогіі. У ёй бачаць тэарэтычную праграму, у якой закладзены пэўныя ўяўленні аб сацыяльнай і палітычнай рэчаіснасці тых ці іншых сацыяльных групаў. Мяркуецца, што ідэалогія падказвае класам спосаб і метады для сацыяльных і палітычных зменаў. Яе існаванне цалкам звязана з працэсам барацьбы за ўладу. Прыведзеныя характарыстыкі ідэалогіі сведчаць пра тое, што яе паняцце цесна павязана з палітыкай, а гэта значыць, што і «ідэалогія дзяржавы» не можа разглядацца па-за межамі палітычнага жыцця грамадства. Калі рэлігія і міфалогія апелююць да ірацыянальных элементаў свядомасці, і перадусім да веры ў тыя з’явы, якіх нельга даказаць і абгрунтаваць фактамі, то ідэалогіі, наадварот, уласцівыя сутнасныя доказы, пры дапамозе якіх тыя ці іншыя індывіды, сацыяльныя групы стараюцца рацыянальна патлумачыць існы сацыяльны і палітычны лад у дзяржаве, а таксама, карыстаючыся палітычнымі сродкамі, захаваць або змяніць яго. Таму гаварыць пра тое, што «существует не доидеологическое, а доклассовое идеологическое общественное сознание, в частности, такие формы идеологии, как мифологическая, религиозная и т. д.» (с. 26) значыць увайсці ў супярэчнасць з устойлівымі навуковымі поглядамі на міфы, рэлігію, ідэалогію. Чаму ж тады ніхто не гаворыць аб праваслаўнай, каталіцкай ці пратэстанцкай ідэалогіі? У ідэалогіі вельмі часта выкарыстоўваюцца міфы і рэлігія, яна можа абапірацца на рэлігійныя каштоўнасці – як, напрыклад, кансерватызм, але, тым не менш, кансерватызм не ператварыўся ў англіканскую ідэалогію і наадварот. Ідэалогія, будучы катэгорыяй палітычнай, павінна разглядацца толькі ў цеснай сувязі з сацыяльным суб’ектам, партыяй, класам, грамадскай групай, бо менавіта яна адлюстроўвае іх інтарэсы, чаканні, мэты. Ідэалогія, як дзейная палітычная канструкцыя, не можа існаваць як універсальнае, аб’ектыўнае паняцце, падобнае да «эйдасу» Платона, адарваная ад канкрэтных сацыяльна-эканамічных і палітычных умоваў функцыянавання грамадства. Гэта значыць, што для кожнай ідэалогіі характэрны ўласны сацыяльны суб’ект. Але аўтары дапаможніка ставілі мэтай не толькі доказ існавання ідэалогіі дзяржавы без сацыяльнага носьбіта ў выглядзе грамадскіх групаў або партый, але таксама імкнуліся прапанаваць у якасці суперсуб’екта беларускую дзяржаву. Што ж разумеецца тут пад дзяржавай? «Государство – особый социальный институт, который возникает для обеспечения безопасности людей с помощью введения в оборот общеобязательных идей и норм поведения» (с. 35). Падобнае азначэнне не дае права надзяляць дзяржаву суб’ектнасцю. Калі гаворка ідзе аб суб’екце якой-небудзь ідэалогіі, г. зн. аб асобных індывідах, сацыяльных групах, партыях, класах, то мяркуецца, што ў іх ёсць розум, воля, эмоцыі, каштоўнасныя погляды. Гэтыя суб’екты ў стане асэнсаваць прыватныя і агульныя мэты і дасягнуць іх пры дапамозе спецыфічных прыладаў (выбараў, рэвалюцый) праз дзяржаву, калі палітычная ўлада і дзяржаўнае кіраванне трапляе ў рукі таго ці іншага суб’екта. Можна сказаць, што ўлада і дзяржава першапачаткова з’яўляюцца аб’ектам палітычных адносін, і толькі пасля рэалізацыі класамі, партыямі, палітычнай супольнасцю сваіх ідэалагічных, эканамічных і іншых мэтаў шляхам заваёвы ўлады становяцца суб’ектам палітыкі. Стаўшы суб’ектам палітыкі, дзяржава бароніць канкрэтныя інтарэсы таго ці іншага класа, партыі, грамадскай групы, пры гэтым кіруецца ідэалагічнымі асновамі той палітычнай групы, якая прыйшла да ўлады. Таму нельга разглядаць дзяржаву ў адрыве ад таго сацыяльнага суб’екта, чые інтарэсы кіруюць ім самім. Так, напрыклад, нямецкай дзяржавай (як сацыяльным інтытутам) да апошняга часу кіравала сацыял-дэмакратычная партыя, якая выяўляла інтарэсы адпаведнай часткі грамадства, а гэта значыць, што ў сваёй дзейнасці дзяржава абапіралася на ідэі сацыял-дэмакратыі. Адпаведна, у 30-х гадах XX ст. яна была фашысцкай дзяржавай. Дзяржава як палітычны (сацыяльны інстытут) і як геапалітычны суб’ект акрэсліваецца не толькі згодна з ідэалагічна-тэарэтычнай, але таксама і сацыяльна-эканамічнай дактрынай. Такім чынам, дзяржава «як рэч у сабе» не можа мець уласнага розуму, мыслення, мэтаў, валодаць сваімі маральнымі прынцыпамі, а тым больш светапоглядам, як гаворыцца ў дапаможніку. Як сацыяльны інстытут, дзяржава не ў стане функцыянаваць без людзей, а гэта значыць, не можа не прадстаўляць чыіх-небудзь інтарэсаў. Урэшце, калі кіраўнічы апарат, палітычная эліта ці, інакш кажучы, «кіраўнічы клас», які забяспечвае дзейнасць дзяржаўнай машыны, не выяўляе інтарэсаў шырокіх слаёў насельніцтва ці іншых сацыяльных класаў, то ў гэтым разе дзяржава выяўляе і бароніць інтарэсы самой палітычнай эліты. Такім чынам, ідэалогія беларускай дзяржавы ў тым выглядзе, у якім яна паказана ў кніжцы, ёсць палітычнай дактрынай і ўяўляе сабой ідэалогію кіраўнічага класа, а гэта значыць, што яе абавязковае вывучэнне ва універсітэтах, яе ўвядзенне на прадпрыемствах і шырокая прапаганда ў грамадстве пярэчаць Канстытуцыі. Таксама трэба закрануць тэматыку, звязаную з метадамі распаўсюджвання ідэалогіі. Як асноўны аўтары вылучаюць прапаганду, надаючы ёй пазітыўны сэнс шляхам змешвання прапаганды з другімі метадамі камунікацыі («даже беспристрастные информирование и коммуникация являются в определенном смысле пропагандой, распространением политических, философских, научных, художественных и других взглядов (идей с целью их внедрения в общественное сознание и активизации массовой практической деятельности» (с. 139). Згодна з аўтарамі кніжкі, першым беларускім прапагандыстам быў Францішак Скарына, які друкаваў на старабеларускай мове тэксты Святога Пісання. У гэтым выпадку мае месца змешванне такіх паняццяў, як адукацыя, асвета, інфармаванне і прапаганда. Нават калі першапачаткова прапаганда не мела негатыўнай афарбоўкі, то, стаўшы сродкам укаранення ідэй камунізму і фашызму, яна пачала ўяўляць сабой працэс «прамыўкі мазгоў» у насельніцтва. Больш за тое, існуе прынцыповая розніца паміж прапагандай і інфармаваннем. Інфармаванне – гэта працэс такога пераказу інфармацыі, пры якім улічваюцца перадусім інтарэсы аб’екта камунікацыі. Інфармаванне адбываецца толькі тады, калі інфармацыя аб здарэннях ці якіх-небудзь з’явах суправаджаецца сапраўднымі фактамі і доказамі, напрыклад, паданне інфармацыі насельніцтву аб СНІДзе і захадах асаблівай бяспекі. Галоўнае адрозненне інфармавання ў тым, што ў яго працэсе заўсёды прысутнічае адваротная сувязь паміж суб’ектам і аб’ектам. У выпадку, калі падчас інфармавання адбываецца мэтанакіраванае замоўчванне або скажэнне інфармацыі, то такую камунікацыю можна акрэсліць як маніпуляцыю ці падман. Што да прапаганды, то акрамя інфармацыйных скажэнняў яе галоўнай мэтай ёсць мабілізацыя грамадства вакол суб’екта прапаганды палітычнай эліты, правадыра, партыі, г. зн. аб’ект уздзеяння не ў стане рэагаваць на атрыманую інфармацыю крытыкай. Акрамя таго, у працэсе прапагандавання любых ідэй, дзеянняў палітычных эліт большая частка інфармацыі напаўняецца кідкімі лозунгамі, заклікамі, мэта якіх – уздзеянне на эмоцыі, а не на розум. Як гавораць самі складальнікі дапаможніка, «всегда не менее 75 % имеющихся в распоряжении пропагандиста (информатора) фактов так никогда не становятся широко известными» (с. 150). Калі асноўным метадам распаўсюджвання ідэалогіі дзяржавы становіцца прапаганда, значыць, дадзеная ідэалогія прадстаўляе пераважна інтарэсы палітычнай эліты і выкарыстоўваецца дзеля ўтварэння ў насельніцтва скажоных уяўленняў пра палітычную рэчаіснасць.
Ідэолаг У. Мельнік лічыць, што ад пачатку XIII да канца XVIII стагоддзя Беларусь не мела ўласнай дзяржаўнасці, была аб’ектам экспансіі з боку літоўцаў ды палякаў, і толькі ўвайшоўшы ў склад Расійскай імперыі, а затым СССР, атрымала магчымасць для самавызначэння: «І менавіта ў складзе расійскай дзяржавы беларусы прайшлі – і вельмі хутка, усяго толькі за стагоддзе, – вялікі шлях самаўсведамлення, з рук расійскага народу атрымалі свабоду і стварылі нарэшце ўласную дзяржаўнасць». З уваходам Беларусі ў склад Расійскай імперыі нашых продкаў чакала яшчэ адна радасць: «з прыходам расійскай улады беларусы ў асноўнай сваёй масе з лёгкасцю вярнуліся да веры сваіх продкаў – праваслаўя». Паступова беларусы ўвайшлі ў іншую цывілізацыйную сістэму каардынат – расійскую, пазней савецкую, і вельмі хутка перанялі і засвоілі яе. Таму У. Мельнік уважае:
Пытанне аб цывілізацыйнай ідэнтычнасці беларускага грамадства ўжо вырашана. Гэта канчаткова адбылося, мы мяркуем, у працэсе дзяржаўнага развіцця беларускага народу ў складзе СССР. Дадзенае дзяржаўнае ўтварэнне – на славянска-расійскай цывілізацыйнай аснове, і беларусы ў масе сваёй ніколі не адчувалі сябе ў ім чужынцамі. Ужо ў момант утварэння СССР усведамленне беларусамі сваёй культурна-гістарычнай еднасці з расійцамі і ўкраінцамі з’явілася адным з вырашальных чыннікаў іх уваходжання ў гэтую саюзную дзяржаву... Краіна ў цэлым прасоўвалася па шляху фармавання агульнаграмадзянскай савецкай нацыі.
Згодна з Мельнікам, незалежнасць, набытая ў выніку распаду СССР, хоць і была ўспрынята з вялікай неахвотай, аднак паставіла беларускі народ у новыя палітычныя ўмовы, канчаткова аформіла геапалітычныя межы беларуска-расійскай (савецкай) цывілізацыі. Яе асноўныя змястоўныя элементы: 1. Дзяржаўнае ўтварэнне Рэспубліка Беларусь. 2. Асноўная мова – расійская. 3. Арыентацыйная канцэпцыя альбо духоўная дактрына – «праваслаўны атэізм». 4. Палітычны лад можна ахарактарызаваць як недэмакратычны аўтарытарны. (Пры гэтым няма сумневу, што з пазіцыі больш строгага цывілізацыйнага падыходу можна растлумачыць і сутнасць цяперашніх культурных і сацыяльных канфліктаў. Іх асноўнай прычынай ёсць не столькі палітычныя супярэчнасці, колькі цывілізацыйныя. Значная частка прыхільнікаў нацыянальнай культуры ідэнтыфікуе сябе з цывілізацыяй іншага тыпу, чым большасць сучасных беларусаў. Той палітычны курс, якім рухаецца цяперашняе кіраўніцтва краіны, вядзе да кансервацыі існуючага расколу.) Разгляд зместу шэрагу твораў па афіцыйнай ідэалогіі дазваляе зрабіць выснову, што праца над яе стварэннем ідзе няўзгоднена, бессістэмна, а некаторыя пастулаты і вывады ад пачатку супярэчаць адзін аднаму. Яе стваральнікі, разглядаючы свой прадмет з палітычна-правовага пункту гледжання, мэтанакіравана спрабуюць пазбегчы ўжывання паняцця «дзяржаўная ідэалогія», каб не выходзіць за межы нормаў Канстытуцыі. Як мы паказалі, з мэтай памясціць ідэалогію ў іншае сэнсавае поле і была ўведзена катэгорыя «ідэалогія дзяржавы». Тым не менш, у дапаможніку Уладзіміра Мельніка шырока ўжываецца катэгорыя «дзяржаўная ідэалогія». Па ўсім відаць, сам аўтар не да канца ўяўляе сабе сутнасць адрознення паміж дзяржаўнай ідэалогіяй і ідэалогіяй дзяржавы. Для яго – а гэта, безумоўна, аб’ектыўная адзнака ідэалогіі як такой – гэтыя дзве канцэпцыіі маюць супольнае значэнне пэўнай палітычнай дактрыны, якая выкарыстоўваецца пэўнымі палітычнымі групамі для ўмацавання сваёй палітычнай улады шляхам навязвання яе шырокім пластам насельніцтва як абавязковай і безальтэрнатыўнай. Каб завуаляваць рэальныя мэты стваранай ідэалагічнай дактрыны, ён намагаецца падаць яе як вынік развіцця беларускай цывілізацыі, як сацыяльна-культурны досвед насельніцтва. Тым не менш, такое жаданне зрабілася падставай для лагічных і навуковых супярэчнасцяў і дыскрэдытацыі ідэалогіі як такой, а саму кнігу з навуковага твору ператварыла ў інструмент палітычнай прапаганды. |
2 Doob L. W. Public opinion and propaganda. London: The Cresset Press, 1948. Р. 240. |
|