A R C H E | П а ч а т а к | № 3 (43) - 2006 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
||
ДЗМІТРЫ ДЗМІТРЫЕЎ | ||||
Абвяшчэнне: словы з кімсьці бачыліся ў сне і менавіта гэта паэтычыцца мяне у цнотны стан заносіў ноту, ствараючы музычную зіготу «усё наперадзе», – казаў гадзіннік... а ён, вядома ж, знаны летуцынік літара – літаратара тара 1. вы 2. я 3. вы * * * маўчым на разнастайных мовах, перабіраем лапкамі ў галовах: і ўсё адно складаем вершы у падмурашнік Вавілонскай вежы? па вадзе пайдзе па-боску босы не ласы да кусанікаў Спакусы Хрыстос – хто стос гароты да гары знясе… а сёння – уладароў дары ды херувімаў віхуры сцізорыка лязо ля зор найноўшых з сузор’я рэзала шыкоўны коўшык |
(нар. 1976) – пераможца літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай Беларускага ПЭН-Цэнтру. Жыве і працуе ў Магілёве. |
Пачатак Цалкам Форум |
|
№ 3 (43) - 2006
| |
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |