A R C H E | П а ч а т а к | № 4 (44) - 2006 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
||
АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ | ||||
Прагрэс у літаратуры Джон Дон
пажыраем чужыя тэрыторыі. І я ўжо захапіў палову сушы, і ты ўжо захапіла палову сушы. А няўмелыя рукі ўсё не навучацца трымаць сваёй зброі. Як ножкі двух цыркуляў, пераплятаюцца твае і мае драўляныя палачкі.
Она пришла с мороза, Аляксандар Блок
падазрона чырвоная, напоўніла пакой водарам піва, звонам мабілы і не зусім цэнзурнай размовай па ёй. Яна зараз жа абрынула на падлогу паўшафы маіх кніг, адна зь якіх на сэкунду завісла ў паветры, а пасьля балюча ўдарыла мяне па назе, так што адразу стала здавацца, што мне даўно пара мяняць кватэру на большую з даплатай. Калі спыніліся мае крыкі і падскокі на здаровай назе, яна захацела ў Інтэрнэт – паказаць жывыя дзёньнікі сваіх «фрэндоў». Мы абодва расхваляваліся: я – адкрываючы для сябе маладую літаратуру, яна – назіраючы, як тоўсты руды кот падкрадаецца да парачкі бессаромных галубоў, якія толькі што аддаліся каханьню, – відаць, жадаючы быць трэцім. На маю рэпліку, што і я так магу (я пра Інтэрнэт), яна кінула бязьлітаснае «аффтар, выпей йаду!..». Я ўзрадаваўся – найбольш таму, што трахаліся ня мы, а галубы, і што мінулі часы Сакрата й Боны Сфорцы. ПРАГРЭС У ЛІТАРАТУРЫ
францускі казачнік, які кляўся й бажыўся, што ёсьць прагрэс у літаратуры. Сёньняшні Гамэр ніяк не залежыць ад перабояў электраэнэргіі, цалкам можа кіраваць новай Нацыянальнай бібліятэкай, хоць у душы крыху зайздросьціць Рансару й Бэтговэну: найлепшыя творчыя вечарыны ладзіліся ў ДК таварыства глухіх. Сапфо больш не балятуецца на пасаду дзясятай музы, бо адмовілася на карысьць кінэматографу; і хоць не спазнала шчасьлівага каханьня, затое атрымала свой нобэль за прапаганду паліткарэктнасьці, апярэдзіўшы Вэрлена, Рэмбо і Жорж Санд. Стары Анакрэёнт даўно кінуў піць і можа толькі мроіць пра дзяўчатак, затое ўключаны ў праграму ўсіх школ і ўнівэрсытэтаў Грэцыі. Віён напоўніцу адчуў усёмагутнасьць праваабаронцаў, хоць у краіне так і не скасавалі сьмяротнага пакараньня, а нават калі скасуюць – што зьменіць купка дысыдэнтаў з транспарантамі «дзе Віён?»? Усімі адрынуты Гюго на ўласным досьведзе зьведаў, што выраз «мець гемарой» мае ня толькі пераносны сэнс. Затое цяпер ёсьць шоў-бізнэс і можна пісаць словы на музыку. Ганкур вядзе жывы дзёньнік у Інтэрнэце. Пакутуе на падваеньне асобы. Фолкнэр і Маркес канкуруюць на рынку турпаслугаў, прапануючы гарачыя туры ў Ёкнапатафу і Маконда. І толькі Катул не адчуў асаблівых зьменаў: як дзьве тысячы зь нечым год таму, ён аплаквае вераб’я сваёй каханай. Птушыны грып, знаеце… |
адзін зь лідэраў новай генэрацыі беларускіх пісьменьнікаў. Летась у кіеўскім выдавецтве «Факт» выйшлі яго вершы «From Belarus with Love» (па-беларуску!). |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 4 (44) - 2006 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |