A R C H E П а ч а т а к № 4 (44) - 2006
Пачатак  Цалкам Форум


4-2006
" да Зьместу "

 



выбары-2006 • аналітыка • літаратура • гісторыя • рэцэнзіі

 


рэцэнзіі

  ДАНІЛА ЖУКОЎСКІ

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны фрагмэнт ілюстрацыі да кнігі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Гапон» (1855). Дызайн Ягора Шумскага.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Даніла Жукоўскі
Анталогія і паталогія


Białoruś. Kraina otoczona wysokimi górami. – Wybór i przekład Katarzyna Kotyńska, Małgorzata Buchalik. – Olsztyn: Borussia, 2004.

Змест анталогіі:

1. І. Сін. «Нобелеўская лекцыя»
2. У. Арлоў. «Ордэн Белай Мышы»
3. І. Бабкоў. «Матэрыялы да біяграфіі Адама Клакоцкага»
4. У. Арлоў. «Genius loci»
5. Е. Вежнавец. «Візіт архіварыуса»
6. В. Мудроў. «Камікадзэ»
7. У. Някляеў. «Кот у мяшку»
8. Ф. Хлус, М. Юр. «Нябоская фаўна Беларусі»
9. І. Сідарук. «Скрадзены вяпрук»

...Autorzy nie dokumentują życia, lecz tłumaczą je na swój język i poetykę bez kompleksów «zacofanej, zamkniętej prowincji» Europy. Współuczęstniczą w tworzeniu kultury uniwersalnej.

З рэдакцыйнае аўтарэцэнзіі


Першае ўражанне ад кнігі псуе... першы змешчаны ў ёй тэкст. Замалая ўсё ж кніжка, каб згадваць у ёй пра нобелеўскія амбіцыі, і справа зусім не ў нясціпласці, а ў пачуцці маштабу. Збор дзевяці апавяданняў васьмёх аўтараў можа ўяўляць цікавасць, але наўрад ці як дапаможнік для шведскіх акадэмікаў. Тэкст Сіна застаецца цьмяным і непрытульным у створаным высілкамі перакладчыкаў беларускім міні-сусвеце. Чалавек, знаёмы з сучасным літарацкім колам, адзначыць у вычварэнскай «лекцыі» эпатажнасць a la Majakovski, чалавек, неабыякавы да размеркавання грошай вынаходніка дынаміту, згледзіць, можа, даволі няўклюдную пародыю на вялікапышныя прамовы лаўрэатаў, але больш за ўсё даймае жаданне недаўменна паціснуць плячыма: што тут цікавага з літаратурнага гледзішча, што тут такога, каб рэпрэзентаваць беларускую літаратуру для замежнага чытача? Недаўменне выклікае ўвагу да дэкларацый складальнікаў анталогіі.

Словы на вокладцы пакідаюць ўражанне, што мэтаю кнігі ёсць пазнаёміць польскіх чытачоў з найбольш вестэрнізаванаю плынню нашае літаратуры і што універсалісцкая тэндэнцыя мае выяўляцца не толькі фармальна, але й тэматычна. З абраных у кнігу тэкстаў вынікае, што беларускіх пісьменнікаў хвалюе ўздзеянне на грамадства дзяржаўнае машыны [2, 5, 6, 7], моцна непакоіць уплыў новых рэаліяў [9], які яны ацэньваюць збольшага як разбуральны. Прэзентаваная таксама і прысутнасць у сучаснай беларускай літаратуры сюжэтаў, уласцівых еўрапейскім альбо нават шырэй – заходнім літаратурам [2, 3, 6, 8]. Грамадская праблематыка выразна пераважае над фантазіямі разбэшчанага эга [1, 4].

Творы характарызуюць аўтараў, як нечужых еўрапейскай культуры пісьменнікаў з краіны з недэмакратычным грамадствам. Цяжка сказаць, наколькі высока ставіць гэткія walory польскі чытач, але гэта, праўду кажучы, не наш клопат. Наш клопат хіба ў тым, дзе гэты малюнак занадта мінаецца з праўдаю.

Прапорцыі, калі браць за першаўзор беларускамоўныя выданні, істотна парушаныя, але ці гэта мае значэнне? Ніякага, бо хіба хто намагаецца праз кніжку аб’ёмам каля 200 старонак прэзентаваць усю літаратуру?; істотнае, бо характарызуе намеры складальнікаў. Але шмат у чым заявы супярэчаць зместу твораў: апавяданні дакументуюць жыццё, фіксуючы пэўныя з’явы сучаснасці і недалёкага мінулага [3, 5, 6, 9], эзопава мова [2, 7] зацікаўлення палітычнымі актуаліямі не хавае, аўтары, кожны на свой лад, зацята змагаюцца з трывушчымі каланіяльнымі комплексамі [1, 3, 4, 5, 7, 9]. Не заўважыць гэтага, здаецца, немагчыма.

Яшчэ больш спрэчным падаецца (трохі прыхаваны) тэзіс, што адмова ад гэткіх падыходаў гарантуе ўдзел у стварэнні універсальнай культуры, якая, хутчэй за ўсё, падаецца складальнікам каштоўнасцю нашмат большага рангу за культуру беларускую (і польскую?). На мой дылетанцкі густ, казаць пра панаванне ў сучаснай еўрапейскай літаратуры нейкага эквіваленту стылю «інтэрнацыянальнай готыкі» не варта, таму пытанне «да каго далучацца?» папросту не мае карэктнага адказу. Ва універсальную культуру сёння ўваходзяць адно праз якасць і ўнутрынацыянальную (або рэгіянальную, як Быкаў) вядомасць, і ўвага да «мясцовых асаблівасцяў» (то бо’ балючых праблем уласнага грамадства) падаецца неабходнасцю, а не перашкодаю, асабліва калі мова пра апавяданні.

Але змест анталогіі неабавязкова тлумачыць высокімі тэарэтычнымі меркаваннямі, таму далей аналізаваць складальніцкую канцэпцыю з акадэмічных пазіцый няма сэнсу. Складальнікі ўзялі тое, што мела станоўчы рэзананс у асяроддзі беларускіх чытачоў, і праілюстравалі мастацкімі творамі... польскую стужку навін з Беларусі. Маем: дыктатуру-тыранію-аўтарытарызм [2, 6, 7], імклівую і разбуральную капіталізацыю-вестэрнізацыю [9], вызваленне розумаў [3, 5, 8], сумнеўныя сваёй каштоўнасцю вынікі творчае разняволенасці [1, 4].

Застаецца вырашыць, радавацца гэткай ілюстрацыйнай кан’юнктурнасці ці не.

Асабіста мяне анталогія цалкам задавальняе ўзроўнем твораў (бо адпавядае таму ўзроўню, які маецца), але пужае сваёй падпарадкаванасцю знешнім да літаратуры фактарам. Каб аспрэчыць ролю прыдатка да RSS-стужкі, кнізе моцна не хапае прысутнасці, дзеля прыкладу, Ф. Сіўка або У. Сцяпана. Фільтр, якім карысталіся складальнікі, быў не столькі літаратурна-мастацкі (хаця, да іхняга гонару, яны пра гэта не забыліся), але ў большай ступені паліталагічна-ідэалагічны. Не думаю, каб гэткі выбар можна было апраўдаць спасылкамі на аўдыторыю – кніга наўрад ці планавалася як камерцыйнае выданне. З аднаго боку, анталогія выглядае спісам «перспектыўных» аўтараў для патэнцыйных польскамоўных фундатараў (і ў гэтым ракурсе з’яўленне на першым месцы І. Сіна чытаецца як асабістая прыхільнасць да яго). З іншага – і гэта больш верагодна – як маленькі ўнёсак у абгрунтаванне легітымнасці і натуральнасці вестэрнізацыі... польскага грамадства.

Прыём вельмі просты: расцягванне адпаведнага канцэптуальнага поля як мага далей на ўсход ад польскае мяжы. Беларуская сітуацыя, што б гэнае азначэнне ў дадзеным кантэксце ні азначала, прэзентуецца гэтак, каб ейная складанасць і нетыповасць выглядала неправакацыйна, лагічна клалася ў шэраг доказаў слушнага развіцця цэнтральна- і ўсходнееўрапейскіх народаў у якасці эвалюцыйна менш прасунутага выпадку, які, аднак не парушае нутранай гармоніі і адзінства працэсу.

Ну хіба гэта не ўдзел у «tworzeniu kultury uniwersalnej»! Сумна ад такога ўдзелу, бо грунтуецца ён на чым заўгодна, але не на павазе да беларускае культуры.

Анталогія выглядае не вынікам чыстае літарацкае зацікаўленасці ў працы калегаў па фаху, але працаю, выкананаю на замову палітолагаў. Лягчэй уявіць яе не ў руках студэнта-філолага, а студэнта-палітолага, які рыхтуецца да семінара па трансфармацыі постсацыялістычных грамадстваў: на ейных старонках ён знойдзе неабходныя прыклады.

 

крытык літаратуры. Асноўная прафэсійная ідэнтычнасьць – намесьнік дырэктара па якасьці гарадзенскага шклазаводу.

Пачатак  Цалкам Форум

№ 4 (44) - 2006

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/07/14