A R C H E П а ч а т а к № 6 (46) - 2006
Пачатак  Цалкам Форум


6-2006
" да Зьместу "

 



аналітыка • крытыка • гісторыя • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


літаратура

  АЛЕСЬ АНЦІПЕНКА

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаная гравюра «Аблога Ляховічаў 1660 г.» са збораў кракаўскага Фонду XX Чартарыскіх (Fundacja XX Czartoryskich). «ARCHE» дзякуе сакратару фонду Катажыне Мігач (Katarzyna Migacz) за спрыяньне гэтай публікацыі. Дызайн Ягора Шумскага.

   Мінулыя нумары:

   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Алесь Анціпенка


ТРЫПЦІХ


    I. Бяз назвы

    Сказ скажае сказанае,
    Нявыказаныя думкі
    Занурваюцца ў доўгія сны.
    Чакаем...
    Напэўна, усё ж ткі
    Бессэнсоўна чакаем
    На ўвайсьцё туды,
    Дзе сыходзяцца лініі
    Усіх прадметаў і рэчаў.
    І дзе зь неакрэсьленых гукаў
    Нараджаюцца cловы.


    II. Руплівец быцьця

    На даляглядзе нябытнага
    Валянцін Акудовіч
    Рупліва ставіць
    Памежныя слупы
    І вешае на іх
    Шыльды,
    Каб ніхто не заблукаў
    У гэтай небясьпечнай зоне.


    III. Асэнсаваньне Бацькаўшчыны

    Валянцін Акудовіч
    Ня ведаў слова «мятлушка»,
    Таму што ён нарадзіўся
    На захадзе, а я –
    На ўсходзе Беларусі, –
    Вось такая ў нас краіна!



* * *

І. Сіну

ТРЫ ЦЬВІКІ


    Сін ня сіні,
    Сін мне сьніцца.
    Сіньнявокая сіньніца
    Не дае мне падавіцца
    Чорнай, чорнай, чорнай піццай.
    Цьвік, цьвік, цьвік!


* * *

БЯЗЬБЕДНЫ ПАЭТ



    Паэт Хадановіч ня жыў на пазыкі,
    Бо кожнага дня ён пісаў лімэрыкі,
    А потым, прадаўшы тае лімэрыкі,
    Да самае раніцы робіць падлікі.



* * *

ДАДАІСТЫЧНЫ ВЕРШ


    Абугу, абугу
    Не скажу я ні гугу.
    Булка, булка –
    Га-га-га!
    Гакі, гакі, гакі, гакі –
    Е-едзем у вёску мы Булгакі!



* * *


    Шлях цяжарыць,
    Цяжарныя жанчыны пакідаюць Акудовіча –
    Ісьці робіцца крыху лягчэй.



* * *


    У жабак клопаты
    Зямныя і вадзяныя.
    А на неба іх узносяць
    Бусьлікі.


* * *


    Заляцеў шпак у шпакоўню,
    Агледзеўся – аднапакаёўка.
    Г...но хата.


* * *

НАСЬЛЕДАВАНЬНІ БАГУШЭВІЧУ


    Бацьку яго звалі Васіль,
    Сам жа ён Валянцін.
    Ні зямлі, ні хаты ня маець,
    Бо жывець у горадзе.
    Калі што запытаесься ў яго,
    Адказваець: «Шукайце мяне ў няма».
    Славай і багацьцем абкружаны,
    Сядзіць ён там поруч з князем Астроскім.
    Сам Скарына чытае ім урыўкі з сваёй Бібліі.
    Вакол шмат люду літоўскага і беларускага.
    Пекна і хораша. А як хто новы ўвойдзець туды,
    Дык таго адразу ж Велікодным яйкам і сустракаюць!


* * *


    Заўтры зноў народзіцца новы дзень –
    Не пасьпаваю мыць пялюшкі.


* * *

РУСКІ КАЛЯНДАР


    Крестьянин торжествует.
    Грачи прилетели.
    Комары да мухи.
    Болдинская осень.

* * *

У ПОШУКАХ СЯБРА


    Па запрашэньні сьвятога Пётры
    Быў учора ў раі.
    Акудовіча няма і там.
  паэт
Пачатак  Цалкам Форум

№ 6 (46) - 2006

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/08/06