A R C H E П а ч а т а к № 7-8 (47-48) - 2006
Пачатак  Цалкам Форум


7-8-2006
" да Зьместу "

 



поствыбары • крытыка • эсэістыка • аналітыка • палеміка • гісторыя

 


гісторыя

  ПЭТАР БЛАЖАК

У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстана карціна Генрыха Бржазоўскага «Фэлікс Эдмундавіч Дзяржынскі на кватэры сястры. У арыштанцкім адзеньні пасьля выхаду з Бутырскай турмы. Сакавік 1917 г.». Дызайн Ягора Шумскага.
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Пэтар Блажак
Тыпалёгіі апазыцыі і супраціву
камуністычнаму рэжыму

Агляд канцэпцыяў і рамкі дасьледаваньня


Спрэчкі пра маштаб, характар і значэньне розных формаў нязгоды з камуністычным рэжымам у Чэхаславаччыне часткова вынікаюць з блытаніны ў паняцьцях, якія гучаць у дыскусіях, – аўтары надаюць адным і тым жа тэрмінам (часьцей за ўсё гучаць паняцьці «трэці вызвольны рух», «апазыцыя» і «дысыдэнцтва») розныя значэньні. Адна з прычынаў гэткага стану – надзіва малая зацікаўленасьць чэскіх гісторыкаў тэарэтычнымі пытаньнямі ў вывучэньні гэтай тэмы. Пры тым першую тыпалёгію апазыцыі ў савецкім блёку заходнія палітолягі склалі яшчэ трыццаць гадоў таму, тая ж тэма ад пачатку 1990-х – прадмет адносна шырокай дыскусіі ў нямецкай і польскай гістарыяграфіі. Пасьля ўводнага агляду гэтых канцэпцыяў разгледзім, у якім кантэксьце ўжываюцца гэтыя тэрміны ў чэскай і славацкай гістарычнай літаратуры. У заключэньні згадаем некаторыя цікавыя пытаньні, што прагучалі ў дыскусіях на гэтую тэму, і паспрабуем зьвярнуць увагу на межы дасьледаваньня існых падыходаў1.

ТЫПАЛЁГІІ ЗАХОДНІХ ПАЛІТОЛЯГАЎ

Некаторыя заходнія саветолягі пачынаючы ўжо з 1960-х гадоў спрабавалі прыстасаваць і дапасаваць клясычны тэрмін «апазыцыя»2 да ўмоваў усходнеэўрапейскіх камуністычных рэжымаў. У гэтай сувязі яны палемізавалі з поглядамі клясыкаў тэорыі таталітарызму Карла Ёахіма Фрыдрыха і Зьбігнева Бжазінскага і крытыкавалі статыстычны падыход да вывучэньня такой палітычнай сыстэмы3. Значны штуршок для канструяваньня тыпалёгіяў зрабіла таксама параўнальная клясыфікацыя аўтарытарных рэжымаў палітоляга Хуана Хасэ Лінсэ (Juan José Linze). Хоць згаданая дыскусія і не спарадзіла новых паліталягічных катэгорыяў (за выняткам паняцьця «дысыдэнцтва» ў розных мадыфікацыях), яна заўважна пашырыла сэмантычнае ўспрыняцьце тэрміну «апазыцыя» і зрабіла магчымым абстрагаваньне дыскусіі ад вузкага значэньня тэрміну, актуальнага для плюралістычных палітычных сыстэмаў, у якіх гэтую ролю граюць усяго толькі інстытуцыяналізаваныя дзеячы (перадусім сябры апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў з прызнанай легальнай пазыцыяй)4.

Відавочна, найвядомейшую тыпалёгію апазыцыі ў камуністычных рэжымах савецкага тыпу ў канцы 1960-х гадоў выпрацаваў канадзкі гісторык, палітоляг і славіст Гаралд Гордан Скілінг. Хаця ён не абмінуў нават верагоднай несыстэмнай скіраванасьці пад уплывам палітычнага паслабленьня ў некаторых дзяржавах савецкага блёку, у цэнтры ягонай увагі была патэнцыйная ўнутрысыстэмная апазыцыя і дыскусія аб рэпрэзэнтацыі інтарэсаў у монапартыйных сыстэмах савецкага тыпу. Скілінг зрабіў агульны падзел апазыцыйных формаў на чатыры асноўныя групы: інтэгральную (integral, якая дзейнічае нелегальна і абсалютна адмаўляе палітычную сыстэму), фракцыйную (factional, апазыцыю ў асяродзьдзі ўладнай эліты, якая імкнецца да канкрэтных пэрсанальных і палітычных пераменаў ва ўладнай герархіі), фундамэнтальную (fundamental, якая накіраваная на зьмену альбо адмаўленьне існай палітычнай сыстэмы і стане асноваю будучага кіраўніцтва) і спэцыфічную (specific, ляяльную апазыцыю, якая імкнецца зьмяніць альбо паўплываць на грамадзкую палітыку крытыкаю ўсталяванай сыстэмы, прапаноўваючы розныя альтэрнатывы існым стасункам, і вызначае будучыя кірункі)5. Крыху адрозную тыпалёгію стварыў іншы саветоляг, Фрэдэрык Баргхурн (Frederick C. Barghoorn), які вылучыў тры асноўныя формы апазыцыі: фракцыйную (factional, якая азначаецца гэтаксама, як тая ж катэгорыя ў тыпалёгіі Скілінга), сэктарную (sectoral, якая дзейнічае ў асяродзьдзі палітызаваных суполак), падрыўную (subversive, апазыцыю, якая жадае радыкальных зьменаў альбо нават поўнага зьвяржэньня ўсталяванага ладу). Абапіраючыся на тыпалёгіі Скілінга і Баргхурна, у 1970-х гадах аналягічна мадыфікаванае разгалінаваньне апазыцыі абраў вугорскі палітоляг у выгнаньні Рудольф Л. Токеш (Rudolf L. Tökés).

На падставе поглядаў і абраных стратэгіяў ён вылучыў тры агульныя тыпы апазыцыйнай чыннасьці ў савецкім рэжыме: маральны (moral-absolutist dissident, перадусім нонканфармісцкія пісьменьніцкія суполкі), прагматычны (instrumental-pragmatic, частка ўладнай эліты, якая імкнецца да пэрсанальных палітычных зьменаў з мэтаю ўзмацніць свае пазыцыі) і радыкальны (anatomic-militant, групы, якія ўтвараюцца перадусім з рэлігійных ці нацыянальных матывацыяў і адмаўляюць камуністычны рэжым як гвалтоўна навязаны)6.

Як вынікае з прыведзеных тыпалёгіяў заходніх палітолягаў, іх увагу прыцягвала ў большай ступені савецкае асяродзьдзе. Аднак, як зазначыў цытаваны вышэй Г. Г. Скілінг, азначэньне апазыцыі і адрозьненьне яе асобных формаў цесна зьвязанае з кантэкстам асобных дзяржаваў і пэўнымі адцінкамі часу. Таму прыведзеныя паліталягічныя клясыфікацыі сфармуляваныя вельмі агульна і для апісаньня чэхаславацкай сытуацыі ня надта пасуюць. Іх галоўная праблематычнасьць вынікае таксама з таго факту, што тэарэтычныя мадэлі заходніх палітолягаў да самага пачатку 1990-х не маглі са зразумелых прычынаў абапірацца на вынікі гістарычнага досьледу архіўных крыніцаў. Зь іншага боку, яны сталіся штуршком для выпрацоўкі новай тэрміналёгіі і інтэрпрэтацыйнага падыходу, каштоўнага асабліва для параўнальных дасьледаваньняў сытуацыі ў розных краінах савецкага блёку7.

blazak1 (35K)
Адзін з т. зв. «кватэрных сэмінараў». Справа — Вацлаў Гавал.

ТЫПАЛЁГІІ НЯМЕЦКІХ І ПОЛЬСКІХ ГІСТОРЫКАЎ

Натхняльным штуршком для стварэньня прыдатных тыпалёгіяў могуць стацца працы польскіх і нямецкіх гісторыкаў, якія тэарэтычным пытаньням надаюць больш увагі пераважна ад пачатку 1990-х гадоў, калі скончыўся гістарычны пэрыяд, які ёсьць прадметам іх досьледаў. У іх выкладках нязгода з рэжымам не засяроджваецца толькі на разглядзе часта нешматлікіх групаў, што праграмна і доўгатэрмінова выступаюць супраць рэжымнай палітыкі. Польскія і нямецкія аўтары апісваюць, апроч таго, самыя розныя формы грамадзкага супраціву8. Як зазначыў нямецкі эвангелічны сьвятар і гісторык Эргарт Нойбэрт (Ehrhart Neubert), аўтар падрабязнай манаграфіі пра ўсходненямецкую апазыцыю, у плашчыні агульных і вельмі шырока сфармуляваных паняцьцяў можа лёгка хавацца небясьпека, што за апазыцыю можа быць выдадзеная, напрыклад, спантанная сацыяльная непрыстасаванасьць9. Зь яго гледзішча меў значэньне толькі мэтавы і сьвядомы матываваны канфлікт з прадстаўнікамі ўлады, у рамках якога апанэнты рэжыму мусілі – калі хацелі мець посьпех – узважваць пэрспэктыўныя палітычныя рызыкі і магчымасьці, вызначаць сродкі і мэты. Толькі сьвядмы выбар палітычных стратэгіяў і тэмаў ствараў тыпы (палітычнага) супраціву рознага значэньня і эфэктыўнасьці10. З гледзішча Нойбэрта, некарэктна адрозьніваць супраціўнікаў рэжыму паводле маштабаў рэпрэсіяў, асабліва для 1950-х гадоў, калі мінімальнае адхіленьне ад патрабаваных грамадзкіх нормаў часта інтэрпрэтавалася як палітычны супраціў. Вялікая колькасьць асуджаных – гэта, без сумневу, прыкмета шырэйшага супраціву часткі насельніцтва, аднак, зь іншага боку, сярод палітычных вязьняў быў шэраг асобаў, якія насамрэч ня зьдзейсьнілі ніякага акту супраціву, а былі падстаўленыя ці асуджаныя як ахвяры правакацыяў. Падобныя ўзаемасувязі можна прасачыць таксама сярод мноства людзей, што выехалі на Захад без таго, каб уступіць у адкрыты канфлікт з камуністычным рэжымам11. Галоўным аспэктам для ацэнкі значэньня апазыцыйнай актыўнасьці нямецкі гісторык назваў «адраджэньне права» і абраў такую тыпалягічную дыфэрэнцыяцыю, якая «ў меншай ступені выяўляе схільнасьць да палітычнай сілы, аднак у большай паказвае дыфэрэнцыяцыю ў выбары сродкаў і мэтаў, якія з гэтых сродкаў вынікаюць»: 1) апазыцыя (Opposition, якая была зьвязаная легальнымі дзеяньнямі і імкнулася да пасьлядоўнага напаўненьня існых законаў); 2) супраціў (Widerstand, які адступіў ад выбару легальных сродкаў і сваю легітымнасьць суадносіў з адмаўленьнем камуністычнага рэжыму); 3) пратэст (Widerspruch, аслабленая форма сьвядомага палітычнага супраціву, які крытыкаваў уладную партыю)12.

Крыху адрозную тыпалёгію формаў нязгоды з камуністычным рэжымам стварыў Ілька-Саша Кавальчук. Дасьледчык вылучыў чатыры асноўныя тыпы супраціву ўсходненямецкаму рэжыму, якія, як ён тлумачыць, часта перакрыжоўваліся: 1) грамадзкае непаслушэнства (Gesellschaftliche Verweigerung); 2) сацыяльны пратэст (Sozialer Protest); 3) палітычнае дысыдэнцтва (Politische Dissidenz); 4) масавы пратэст (Massenprotest). Як апазыцыю (Opposition) Кавальчук выразна азначыў хіба палітычнае дысыдэнцтва, якое далей дыфэрэнцыяваў паводле палітычна-ідэалягічных і сацыяльна-культурных аспэктаў. Астатнія выпадкі ён азначыў як разнавіднасьці грамадзкага супраціву (>). Аўтар назваў спэцыфічнай ролю царквы, дзе ў канцы 1970-х гадоў сфармаваўся шырока дэфінаваны супраціў усходненямецкаму рэжыму13. Яшчэ больш дыфэрэнцыяваную тыпалёгію супраціву і апазыцыі ў НДР выбудаваў Губэртус Кнабэ. У сваёй тыпалёгіі ён не абмінуў катэгорыі апанэнтаў у складзе ўладнай партыі альбо «ціхі супраціў» часткі насельніцтва: 1) рэзыстанс (Resistenz); 2) партыйная крытыка (partielle Kritik); 3) сацыяльная крытыка (Sozialen Kritik); 4) пасіўны рэзыстанс (passiven >); 5) новы сацыяльны рух (Neue Soziale Bewegungen); 6) палітычны пратэст (Politischen Protest); 7) дысыдэнцтва (Dissidenz); 8) палітычная апазыцыя (Politische Opposition); 9) актыўны супраціў (Aktiven >); 10) паўстаньне (Aufstand)14.

Тэрміналягічным пытаньням апісаньня нязгоды з камуністычным рэжымам надаюць значную ўвагу таксама польскія гісторыкі, якія гэтаксама, як іх нямецкія калегі, найчасьцей кажуць пра апазыцыю (opozycja) і супраціў (opór). Часта цытаванаю ёсьць дэфініцыя гісторыка Анджэя Фрышке, які пад тэрмінам «апазыцыя» разумее «ўсьвядомленую і сплянаваную арганізацыйную альбо інтэлектуальную дзейнасьць, на падставе акрэсьленай праграмы, мэтай якой было зьнішчэньне сыстэмы альбо яе рэфармаваньне ў кірунку абмежаваньня ўплыву партыі і аднаўленьня грамадзкай суб’ектыўнасьці». У яго інтэрпрэтацыі значэньне тэрміну «супраціў» шырэйшае, уключае ў сябе «разнародныя спантанныя, неарганізаваныя і некіраваныя праявы нязгоды з навязаным палітычным ладам»15. Асноўным крытэрам для яго, гэтаксама, як і ў згаданага нямецкага гісторыка Нойбэрта, ёсьць апазыцыя «праграмнасьць versus спантаннасьць» дзеяньняў апанэнтаў камуністычнага рэжыму. Некаторыя аўтары палемізавалі з прыведзенымі фармулёўкамі і іх ужываньнем стасоўна гісторыі паваеннай Польшчы. Катэгарычней ад усіх выказаўся гісторык Томаш Стшэмбаш, які рашуча аспрэчыў азначэньне Фрышке як «надзіва беднае» і асабліва крытыкаваў недастатковае разуменьне калегам паступовай зьмены камуністычнага рэжыму і няўвагу да ролі каталіцкага асяродзьдзя, якое Стшэмбаш лічыў падставовым для фармаваньня доўгатэрміновага супраціву вялікай часткі грамадзтва ўжо дзеля яго цалкам адрознай ад камуністычнай ідэалёгіі сьветапогляднай арыентацыі. Адрозьненьне апазыцыі ад супраціву ў пэрыяд 1948–1980 гадоў ён адмаўляў як празьмернае завышэньне ролі «інтэлектуальных салёнаў» і заніжэньне значэньня «масавай пазыцыі» абароны традыцыяў і непрыняцьця палітычных кампрамісаў. На ягоную думку, для апазыцыі тыповымі ёсьць імкненьне здабыцьця ўлады альбо хаця б высілкі дзеля атрыманьня рэальнага ўплыву на палітычную рэчаіснасьць. Да ўзьнікненьня «Салідарнасьці» паводле гэтага крытэра можна разважаць пра апазыцыю што да кароткага паваеннага пэрыяду, калі яшчэ дзейнічалі легальныя палітычныя партыі і шматлікія нелегальныя кансьпіратыўныя арганізацыі. У сувязі са сваім досьведам у вывучэньні гісторыі савецкай акупацыі Польшчы ў 1939–1941 гадах ён прапанаваў ужываць для часоў ПНР тэрміны «маральны супраціў» (sprzeciw/opór moralny), «кансьпіратыўная барацьба» (walka konspiracyjna) і «інстытуцыі супраціву» (instytucje sprzeciwu)16.

Наватарскія досьледы «грамадзкага супраціву» (opór społeczny) камуністычнаму рэжыму ў Польшчы апублікаваў уроцлаўскі гісторык Лукаш Камінскі. Згаданы тэрмін ён азначыў як «розныя неінстытуцыяналізаваныя і стыхійныя дзеяньні асобных людзей альбо сацыяльных групаў у палітычнай, грамадзкай альбо эканамічнай сфэрах, якія маюць аб’ектыўны альбо суб’ектыўны характар супраціву ўладзе»17. У іншым дасьледаваньні польскі гісторык паспрабаваў таксама вызначыць асноўныя рысы апазыцыйнай актыўнасьці ў эўрапейскай частцы савецкай імпэрыі. Найвыразьней яна была сфармавалася цягам двух пэрыядаў: упершыню ў часе ўсталяваньня савецкай мадэлі ў асобных дзяржавах (пасьля 1944–1945 гадоў), калі яна была сканцэнтраваная галоўным чынам у асяродзьдзі традыцыйных палітычных партыяў, а пасьля ліквідаваная маштабным тэрорам; у другі раз – у сярэдзіне 1970-х у сувязі з працэсам detente (паслабленьня міжнароднага напружаньня) і падпісаньнем Заключнага акту АБСЭ ў Хэльсынкі (1975 год), калі апазыцыйнасьць мела вельмі разнастайны характар (групы абаронцаў правоў чалавека; рух абаронцаў міру; экалягічныя, контракультурныя рухі; у некаторых краінах паступова ўзьніклі таксама недазволеныя палітычныя партыі). У той жа час масавая эскаляцыя розных формаў грамадзкага супраціву назіралася ў пэрыяды працяглых грамадзка-палітычных крызаў (Чэхаславаччына 1953 і 1968 гадоў; НДР 1953 году; Польшча 1956, 1968, 1970, 1976 і 1980 гадоў; Вугоршчына 1956 году; увесь савецкі блёк 1989 году). Да іх асноўных праяваў належалі страйкі; дэманстрацыі, вулічныя беспарадкі і мітынгі; чуткі і плёткі; палітычныя досьціпы; слуханьне замежных радыёстанцыяў; пісаньне надпісаў на сьценах; распаўсюд улётак і плякатаў; супраціў калектывізацыі вёсак; уцёкі з турмаў і лягераў; дэзэртэрства з войска; пакіданьне краіны; байкот і адмова ўдзельнічаць у выбарах; зьнішчэньне камуністычнай сымболікі і прапагандысцкіх матэрыялаў; супраціў з рэлігійных прычынаў. Зразумела, іх характар і колькасьць былі ў розных камуністычных краінах у розныя пэрыяды рознымі, у залежнасьці ад ступені камуністычнага таталітарызму ў пэўнай дзяржаве ў пэўны час маглі зьявіцца праявы грамадзкага супраціву, якія часта болей нідзе і ніколі не атрымалі такой адназначнай ацэнкі (напрыклад, розныя формы супраціву ўнутры апарату ўлады, супраціў, які паўставаў у гаспадарчай сфэры ці ў сувязі з абаронай гістарычных, культурных ці рэлігійных традыцыяў ці грамадзкіх нормаў)18.

У польскім дыскурсе мала абмяркоўваецца роля т. зв. новых сацыяльных рухаў у дзяржавах савецкага блёку, тым часам як нямецкія аўтары зьвязваюць іх з апазыцыйнымі паводзінамі ў 1970-х і 1980-х гадах19. У сувязі з гэтым, вядома ж, можна пагадзіцца зь меркаваньнем Нойбэрта, што, нягледзячы на бясспрэчнае значэньне сацыяльна-гістарычнага фону, ягоны выбар як адзінага тыпалягічнага крытэру вядзе хутчэй да няяснасьцяў і памылак. Гэтаксама, як і ў выпадку царкоўных супольнасьцяў, ён ня ўгледжвае індывідуальны выбар і арыентацыю – у адпаведным асяродзьдзі паўставаў ня толькі супраціў, але часта і апартунізм ці нават наўпрост калябарацыя20. Гэты факт падкрэсьліў і, напрыклад, Падрэк Кені ў сувязі са значэньнем ролі «контракультуры» для фармаваньня апазыйных дзеячаў. У разгорнутым дасьледаваньні падзеньня камуністычных рэжымаў на абсягах Сярэдняй Эўропы (Чэхаславаччына, Польшча, НДР, Вугоршчына, Славенія і Ўкраіна) ён адрозьніваў пяць падставовых тыпаў апазыцыйнага руху, якія сваёй унівэрсальнасьцю – гэтаксама як тыпалёгія формаў грамадзкага супраціву Камінскага – добра прыдатныя, каб выйсьці за рамкі вывучэньня гісторыі апазыцыі ў камуністычнай Чэхаславаччыне: 1) рэформавае дысыдэнцтва ў шэрагах камуністычнай партыі; 2) грамадзянскае дысыдэнцтва; 3) апазыцыя, што паўстае з рэлігійнага асяродзьдзя; 4) апазыцыя, што паўстае з контракультуры; 5) нацыяналістычная антыкамуністычная апазыцыя. Адпаведна намерам сваёй манаграфіі амэрыканскі дасьледчык, які з 1980-х гадоў сыстэматычна займаецца польскай гісторыяй, таксама падкрэсьліў значэньне ўзьнікненьня прафсаюзнага руху «Салідарнасьць» для зьяўленьня апазыцыйных рухаў ва ўсім дасьледаваным рэгіёне цягам апошняга дзесяцігодзьдзя існаваньня савецкага блёку (Кені трапна кажа пра дзеяньне міту «Салідарнасьці»). Яшчэ адным істотным чыньнікам, што вёў да падзеньня камуністычных рэжымаў, апроч халодай вайны, савецкіх рэформаў, эканамічнага каляпсу і апазыцыйнай актыўнасьці, Кені назваў таксама дзейнасьць новых апазыцыйных рухаў. Іх узьнікненьне стала мажлівым дзякуючы традыцыі грамадзянскага дысыдэнцтва, зьмене пакаленьняў у сярэдзіне 1980-х, аслабленьню прывабнасьці камуністычнай ідэалёгіі і новым мабілізацыйным тэмам. Паводле Кені, гэтыя апазыцыйныя рухі ўяўлялі сабою самастойную тыпавую катэгорыю, іх удзельнікам гісторык даў агульную дэфініцыю «канкрэтнае пакаленьне»21.

blazak2 (16K)
Штогадовыя сустрэчы ля сьцяны Ленана былі адной з праяваў антырэжымнага супраціву моладзі ў 1980-х гг.
На фатаздымку — сустрэча на праскім востраве Кампа 08.12.1987 (фота: Любамір Котак).

ТЫПАЛЁГІІ ЧЭСКІХ І СЛАВАЦКІХ ГІСТОРЫКАЎ

У чэскім і славацкім дыскурсе тыпалягічным пытаньням дагэтуль належнай увагі нададзена не было22. Зь іншага боку, некаторыя гісторыкі, якія займаюцца рознымі формамі апазыцыі і супраціву камуністычнаму рэжыму ў Чэхаславаччыне (1948–1989 гады), імкнуліся вызначыць іх храналёгію. Галоўнаю вехаю называюць акупацыю ў жніўні 1968 году, часам – прыход Густава Гусака на пасаду кіраўніка Кампартыі Чэхаславакіі ў красавіку 1969 году. Для абодвух этапаў камуністычнага рэжыму (1948–1968/69 гады, 1968/69–1989 гады) гісторыкі вылучаюць розныя апазыцыйныя праявы і формы грамадзкага супраціву, падкрэсьліваецца таксама адрозная сытуацыя на чэскіх землях і ў Славаччыне, дзе галоўную ролю ў фармаваньні антыкамуністычнай думкі адыгралі апазыцыйна настроеныя каталіцкія актывісты23.

У сувязі зь першымі пасьлялютаўскімі гадамі (1948–1956/60), якім быў уласьцівы масавы тэрор супраць рэальных і ўяўных ворагаў камуністычнага рэжыму24 , для азначэньня супрацькамуністычнага руху, дасьледзіны якога, на жаль, дагэтуль у зародкавым стане, ужываецца, пад уплывам былых палітвязьняў, некалькі хібны тэрмін «трэці вызвольны рух». Наўпрост паказваючы сваёй назваю на частковую праграмную і пэрсанальную спадкаемнасьць з рэзыстансам у пэрыяд Першай сусьветнай вайны і нацысцкай акупацыі, тэрмін гэты звужае супраціў камуністычнаму рэжыму да прыхільнікаў традыцыяў першай рэспублікі. Яшчэ адной праблемай ёсьць цяжкасьць храналягічнага акрэсьленьня. Да таго ж, пад паняцьцем «вызвольны рух» звычайна разумеюць арганізаваны палітычны і ваенны супраціў прыгнятальнаму рэжыму, які пасьля студзеня 1948 году шырока не праявіўся. Ва ўмовах таталітарнага рэжыму, дзе грамадзтва апанаванае пры дапамозе разгорнутага рэпрэсіўнага апарату, стварэньня атмасфэры страху і шматлікай сеткі сакрэтных агентаў, вядома ж, зразумела, што выказваньне нязгоды з навязаным рэжымам набывала адрозныя і менш выбуховыя формы, для якіх можна ўжываць тэрмін «супраціў»25.

Гэтак жа недастаткова – за выняткам канца 1970-х гадоў – дасьледаваны пэрыяд 1956/60–1968/69, калі пад уплывам зьменаў у міжнароднай сытуацыі фармаваліся новыя праявы супраціву і зьяўляліся носьбіты апазыцыйных меркаваньняў, якія ўжо вельмі часта не адмаўлялі камуністычны рэжым цалкам, але, наадварот, хутчэй імкнуліся да яго рэфармаваньня. Пасьляжнівеньскі пэрыяд, які мы разгледзім падрабязьней, да гэтага часу стаўся тэмаю адзінай манаграфіі сынтэтычнага кшталту. Гісторык Мілан Отагал вылучае дзьве адрозныя формы, альбо храналягічныя этапы апазыцыйнага руху, якія адрозьніваюцца, на яго думку, як праграмнай арыентацыяй, так і часткова пэрсанальным складам. Пэрыяд пасьля 1968–1969 гадоў выразна адрозьніваўся ад папярэдняга этапу перадусім тым, што ніякай заўважнай апазыцыі ўнутры Кампартыі Чэхаславаччыны ўжо не паўстала. Да пачатку 1970-х гадоў акрыялая грамадзянская супольнасьць была ўжо заўважна больш памяркоўнаю, уключна з зародкам несыстэмных палітычных партыяў і рухаў, паміж якімі самую значную ролю ў адраджэньні актыўнасьці сацыяльнай дэмакратыі адыгралі КАН (Клюб ангажаваных непартыйцаў) і К-231 («Клюб-231») (КАН – дэмакратычны палітычны рух, створаны ў 1968 г. у Чэхаславаччыне. Апроч «Клюбу-231», адзіная незалежная палітычная структура пэрыяду Праскай вясны. Плятформа антыкамуністычнай апазыцыі. 05.04.1968 КАН была дазволеная часовая дзейнасьць, афіцыйна спыненая 05.09.1968. К-231 – арганізацыя былых палітвязьняў камуністычнага рэжыму ў Чэхаславаччыне 1940–1960-х гадоў, створаная ў сакавіку 1968 году ў Празе. Назва ўтвораная ад закону дзеля абароны народнай дэмакратычнай рэспублікі арт. 231/1948 Sb. , на аснове якога большасьць гэтых палітвязьняў была асуджаная. – Заўв. перакл.). Раздробленае рэформавае крыло кампартыі было пасьля жнівеньскай акупацыі паступова выціснута з цэнтру ўлады на палітычную пэрыфэрыю. Масавыя чысткі ў Кампартыі Чэхаславаччыны, якая страціла больш за паўмільёна асобаў, пачаліся пасьля таго, як Густаў Гусак заняў найвышэйшую пасаду ў партыйнай пірамідзе. Яны радыкальна зьмянілі спэктар палітычна маргіналізаваных слаёў грамадзтва і вызначылі характар апазыцыйнага спэктру да другой паловы 1980-х гадоў. Паводле Мілана Отагала, найзаўважнейшую ролю з гэтай прычыны сыграла ў першай фазе «нармалізацыйнага» пэрыяду (1969–1972) «сацыялістычная апазыцыя», мэтай якой было перадусім вяртаньне да пасьлялютаўскай палітыкі і зьмяшчэньне антырэформавага кіраўніцтва Гусака. У другой фазе ключавое месца заняла «грамадзянская апазыцыя», для якой цытаваны гісторык ужывае сынонім «дысыдэнцтва». За вяху ён лічыць 1972 год, калі цягам «лета працэсаў» была асуджаная найвялікшая група супраціўнікаў рэжыму26. Галоўным крытэрам для клясыфікацыі ён выбірае «прысутнасьць versus адсутнасьць» палітычнай праграмы – апазыцыйным рухам у вузейшым, палітычным значэньні слова ён лічыць толькі першыя фазы, у той жа час для дысыдэнцтва, на ягоную думку, была ўласьцівая тыповая апалітычная стратэгія («апалітычная палітыка»), якая была засяроджаная на крытыцы невыкананьня камуністычнай уладаю міжнародных абавязальніцтваў у сфэры правоў чалавека, а пошукам канкрэтнай палітычнай праграмы ўжо не займалася27.

У сярэдзне 1970-х гадоў паступова фармавалася «грамадзянская апазыцыя». Яна не была непасрэдным працягам традыцыі антыкамуністычнага супраціву пасьля лютаўскага перавароту. Былыя палітвязьні 1950-х і 1960-х гадоў да яе – за некаторымі выняткамі перадусім з каталіцкага асяродзьдзя – не далучыліся, збольшага яны сышлі ў прыватную сфэру альбо эмігравалі. Галоўнай прычынаю быў недавер да дзеяньняў колішніх камуністычных функцыянэраў, якія значна паўплывалі на ўзьнікненьне Хартыі-77. Сваю ролю, несумнеўна, адыграў і недахоп узаемных кантактаў, сумневы ў сэнсоўнасьці адкрытых апазыцыйных дзеяньняў і боязь правакацыяў28. Супольнасьць Хартыі-77 выразна адрозьнівалася ад удзельнікаў «трэцяга вызвольнага руху» дэкляраваным прыняцьцем камуністычнай улады як патэнцыйнага партнэра для жаданага дыялёгу аб агульнаграмадзкіх праблемах. Новая сытуацыя ў 1970-х гадах выражалася ў мажлівасьці супрацоўніцтва айчынных і эмігранцкіх апазыцыйных групаў. Гісторыкі часта падкрэсьліваюць, што Хартыя-77 не азначалася яе паўнамоцнымі прадстаўнікамі як апазыцыйная сіла – галоўным матывам гэтай хутчэй абвешчанай, чым адчуванай пазыцыі былі боязь рэпрэсіяў, тагачасная «кампрамэтацыя» палітыкі, ідэйная неаднароднасьць і раздробленасьць апазыцыйнага дыскурсу29. Хартыя-77 пасьлядоўна грунтавала сваю легітымнасьць, гэтаксама, як і іншыя дысыдэнцкія рухі ў савецкім блёку, на міжнародных прававых абавязальніцтвах камуністычнага рэжыму. Палітоляг Міраслаў Новак у гэтым кантэксьце прапанаваў для такога тыпу апазыцыйных групаў тэрмін «нелегалізаваная апазыцыя»: «Я кажу стасоўна гэтых рэжымаў пра нелегалізаваную апазыцыю, але не пра нелегальную апазыцыю, паколькі прадстаўнікі некаторых такіх формаў апазыцыі, напрыклад, групаў, што змагаліся за правы чалавека, якой была ў нас Хартыя-77, абвяшчалі, што іх існаваньне і іх дзейнасьць легальныя, аднак урады яе легальнаю не прызнавалі»30.

У чэскім і славацкім дыскурсе ў параўнаньні з польскай і нямецкай гістарычнай літаратураю значна часьцей ужываецца тэрмін «дысыдэнцтва». Адна з многіх прычынаў – згадваны пералом у выглядзе масавых чыстак у кампартыі на пачатку 1970-х, які ў суседніх дзяржавах савецкага блёку ў такім маштабе не адбываўся. Ва ўзьнікненьні новых апазыцыйных згрупаваньняў (канечне, амаль выключна на чэскіх землях) важка ўдзельнічала шматлікая маргіналізаваная інтэлектуальная праслойка, якая складалася пераважна з былых сяброў і прадстаўнікоў афіцыйных палітычных, культурных і грамадзкіх арганізацыяў, што зь сярэдзіны 1950-х паступова схіляліся да рэфармісцкіх поглядаў. З гэтага гледзішча ў чэскім дыскурсе выкарыстоўваецца тэрмін «дысыдэнцтва», з 1960-х гадоў ужываны заходнімі журналістамі для азначэньня публічных крытыкаў савецкага рэжыму, законных па сутнасьці (слова dissidens літаральна значыць «адшчапленьне ад дзяржавы ці руху»)31. Пытаньне захоўваньня правоў чалавека альбо іх парушэньня было да таго ж нагэтулькі шырокаю тэмаю, што здолела аб’яднаць раздробленыя апазыцыйныя плыні рознай скіраванасьці і стварыць рух пратэсту з шырокім міжнародным рэзанансам. У параўнаньні з Польшчай і Вугоршчынай, і нават са Славаччынай, на чэскіх землях (таксама з прычыны рэпрэсіяў і як наступства маштабнай дыскрэдытацыйнай кампаніі ў СМІ цягам першых месяцаў 1977 году) для наступных пэрыядаў была ўласьцівая гегемонія гэтай апазыцыйнай плятформы, якая таксама стала адзінай вядомай у міжнародных маштабах. Тагачасны міжнародны розгалас Хартыі-77 ёсьць, відавочна, адной з прычынаў, чаму дагэтуль у гістарычных досьледах застаецца па-за ўвагаю іншая апазыцыйная чыннасьць (напрыклад, дзейнасьць розных царкоўных супольнасьцяў, чые сябры пратэставалі супраць абмежаваньня рэлігійных свабодаў, арганізоўвалі падпольныя тэалягічныя курсы, набажэнствы альбо публікавалі самвыдаты). Да таго ж, у 1987–1988 гадах апазыцыйны дыскурс наноў разнастаіўся, галоўным чынам у сувязі з генэрацыйнымі адрозьненьнямі, розным стаўленьнем да вулічных дэманстрацыяў і паступовым прарывам ізаляцыі «дысыдэнцкага гета». Нездарма адзін зь яго прадстаўнікоў Вацлаў Бэнда ў адным з рэтраспэктыўных інтэрвію гаварыў пра паступовую зьмену напрыканцы 1980-х гадоў «грамадзянскага дысыдэнцтва» на «дысыдэнцтва палітычнае»32.

У гэтай сувязі трэба дадаць, што ў чэскім і славацкім дыскурсе тэрмін «дысыдэнцтва» не зусім адназначны. Некаторыя аўтары, гэтаксама як цытаваны амэрыканскі гісторык Кені, ужываюць гэты тэрмін з рознымі канатацыямі і эпітэтамі, якія ўжо крыху адсоўваюць ці цалкам разбураюць першапачатковае значэньне гэтага слова. Браціслаўскі палітоляг Юрай Маруш’як кажа пра два дысыдэнцкія колы ў Славаччыне. З аднаго боку, «грамадзянскае дысыдэнцтва» (арыентаванае перадусім на пытаньні правоў чалавека, колькасна маргінальнае, але створанае выбітнымі асобамі, зьвязанымі з праскім і брненскім апазыцыйнымі асяродкамі) і, з другога боку, у адрозьненьне ад чэскага дыскурсу, у Славаччыне значна большым і значэньнейшым было «хрысьціянскае дысыдэнцтва» («падпольная» царква ў Славаччыне спачатку дзейнічала толькі як непалітычная структура, але адзінкавыя асобы спарадзілі ў гэтым асяродзьдзі дзейнасьць хрысьціянска-дэмакратычнай скіраванасьці). Астатнія колы (напрыклад, групу вакол Аляксандра Дубчака, актывістаў вугорскай меншасьці, культурны андэграўнд ці экалягічны рух) дасьледчык да дысыдэнцтва адназначна ўжо не адносіць, паколькі, на ягоную думку, іх мэты не былі чыста палітычныя. У сваіх досьледах славацкі гісторык таксама прывёў базавую храналёгію ў разьвіцьці апазыцыйных плыняў у Славаччыне, якая часткова адрозьніваецца ад канцэпцыі Мілана Отагала. Інакш ім былі разьбітыя перадусім 1980-я гады. Ён вылучыў пэрыяд з 1983-га па 1987 год, які, на ягоную думку, вызначаўся «ўціскам дзейнасьці незалежных групаў». Галоўнай прычынай Юрай Маруш’як называе «атмасфэру прызнаньня немагчымасьці дасягнуць палітычных зьменаў» як рэакцыю на паразу польскай «Салідарнасьці», узрослую апатыю ў грамадзтве і пашырэньне рэпрэсіяў супраць апанэнтаў рэжыму33.

Цытаваны славацкі аўтар таксама згадаў ня надта вядомую прапанову былога прадстаўніка Хартыі-77 Пэтра Пітгарта разьмяжоўваць дысыдэнцтва пратэстнае і рэфлексійнае. Гэты падзел, аднак, цяжка прыстасаваць да канкрэтных умоваў і ацэнкі розных апазыцыйных актывістаў, бо шэраг асобаў можна залічыць у абедзьве плыні. У гэтай сувязі Юрай Маруш’як таксама наблізіў праблематычнае разуменьне тэрміну «дысыдэнцтва», якое праяўляецца ня толькі ў чэска-славацкім дыскурсе, але таксама і ў іншых посткамуністычных краінах. Адрозьненьні сталі відавочныя пры ўкладаньні «міжнароднага слоўніка дысыдэнтаў» у былым савецкім блёку, куратарам якога была варшаўская недзяржаўная арганізацыя «Карта». Паказальна, што падчас дэбатаў пра выбар пэрсаналіяў было дамоўлена азначаць тэрмін «дысыдэнт» у адносна шырокім значэньні, каб было магчыма ў адну дысыдэнцкую групу залічыць, напрыклад, падпісантаў Хатыі-77, актывістаў «Салідарнасьці» і прадстаўнікоў крымскіх татараў: «Пад дысыдэнтамі ў гэтым разе разумеюцца людзі, якія актыўна выступалі супраць камуністычнай сыстэмы ў абарону правоў чалавека і падставовых дэмакратычных свабодаў, ініцыявалі апазыцыйную дзейнасьць, не схіляліся да гвалту, паважалі дэмакратычныя правілы ў недэмакратычным сьвеце, якім за іх дзейнасьць пагражалі рэпрэсіі, і якія дзейнічалі па-за афіцыйнымі ўладнымі структурамі»34.

Дагэтуль хутчэй на пэрыфэрыі зацікаўленьняў чэскіх і славацкіх гісторыкаў знаходзіцца сыстэматычны досьлед грамадзкага супраціву; некаторыя яго формы былі апісаныя збольшага пры вывучэньні крызавых пэрыядаў (1968–1969 і 1988–1989 гады)35. З гэтай шырокай тэмы згадайма хіба яго дзьве сумежныя плашчыні, паміж якімі адбываліся розныя праявы нязгоды. На вельмі сур’ёзнае пытаньне яшчэ некалькі гадоў таму зьвярнуў увагу гісторык Яраслаў Цугра, калі заклікаў да пошуку адказу на пытаньне ступені легальнасьці некаторых радыкальных формаў выступленьня супраць камуністычнай улады ў «нармалізацыйны» пэрыяд: «І сямідзясятыя гады маюць сваіх асуджаных «сабатажнікаў», «тэрарыстаў» і «шпегаў», і ацэньваць іх выпадкі часам гэтак жа складана, як справу братоў Машынаў. Наколькі можна ў «гісторыі апазыцыі» і яе карных санкцыяў абмінуць машыніста В. Б. ці тройцу славацкіх чыгуначнікаў, якія спрабавалі ў жнівеньскія дні перашкодзіць руху савецкіх войскаў «сабатажам» на лякаматыве? Як ацэньваць «тэрарыстаў», якія спрабавалі здабыць зброю ў акупаванай краіне? Як успрымаць «шпіянаж» у краіне, якую заняло чужое войска, а ўрад якой – гэта батлейка чужога ўраду? Не забывайма таксама, што гэты «шпіянаж» часта палягаў у інтэрвію замежным журналістам ці ў кантактах з замежнаю амбасадаю»36.

Свайго вывучэньня чакае таксама цяжка намацвальная тэма ўнутранай эміграцыі, якая ў дасьледаваны пэрыяд прэзэнтуе пэўную супрацьлегласьць згаданым выпадкам радыкальнага супраціву37. Са шматлікіх апублікаваных успамінаў вынікае, што ва ўнутраную эміграцыю занурылася значная частка былых палітвязьняў зь першых дваццаці гадоў камуністычнага рэжыму і іх сваякоў. Паказальна акрэсьліла сваё жыцьцё за камуністычным рэжымам Здэна Машынава, чые браты сталі найзнакаміцейшым сымбалем адроджанага супраціву камуністычнай уладзе і якая сама стала аб’ектам шматгадовай цікавасьці КДБ: «Маё жыцьцё доўгія гады мела характар нейкай унутранай эміграцыі. Я цярпліва пераадольвала розныя ўціскі, засьцярогі і цкаваньні рэжыму, які мяне абсалютна беспадстаўна лічыў сваім ворагам, і ў той жа час кансьпіратыўна падтрымлівала сувязь са сваімі братамі за мяжою. Пры ўсім гэтым – як мільёны маіх тагачасных суграмадзянаў – я штодня рабіла сваю працу, адаптавалася да частковых пераменаў «сацыялістычнай рэчаіснасьці» і шукала чыста асабістай эмацыйнай стабільнасьці»38. З другога боку, паўстае пытаньне, наколькі гэтыя формы пасіўнага супраціву пераходзілі ў пасіўны канфармізм, бо de facto дапамагалі ўтрымліваць стабільнасьць рэжыму. Адным зь неспрыяльных наступстваў гэтых праяваў была вельмі пашыраная схільнасьць аддаваць перавагу індывідуальным і сямейным інтарэсам перад публічнымі, іншымі словамі, недавер жыхароў «майго-дому-маёй-крэпасьці» да людзей па-за іх колам39.

blazak3 (47K)
У 1980-х гг. значную ролю ў апазыцыі пачала адыгрываць моладзь, якая прынесла з сабой новыя формы змаганьня.
«Таварыства за весялейшую сучаснасьць» праславілася сваімі хэпэнінгамі. У адным зь іх узялі ўдзел (зьлева направа) Пэтар Плацак, Вацлаў Гавал, Іржы Грунтарад, Гана Марванава і Станіслаў Пэнц
(фота: Мілаш Фікейз).

ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ

Хаця чэскія і славацкія гісторыкі пашырылі дасьледаваньне супраціву камуністычнаму рэжыму ў 1968/69–1989 гадах на студэнцкія, культурныя, царкоўныя ці навуковыя асяродзьдзі (галоўным чынам, на пачатку і пры канцы згаданага пэрыяду), усё яшчэ бракуе падрабязьнейшага гістарычнага дасьледаваньня і сынтэтычнага кшталту меркаваньняў аб адмаўленчых рэакцыях розных слаёў грамадзтва на навязаную палітычную сыстэму, ня кажучы пра адсутнасьць неабходнага параўнаньня з папярэднім этапам камуністычнага рэжыму (1948–1968/69), паваенным пэрыядам (1945–1948) і нацысцкай акупацыяй (1938–1945) або з антыаўстрыйскім рэзыстансам у пэрыяд Першай сусьветнай вайны (1914–1918). Адсутнасьць масавых публічных пратэстаў, якія, уласна, і акрэсьліваюць час другой паловы камуністычнага рэжыму (1968–1969 гады і 1988–1989 гады) – гэта, відавочна, адна з прычынаў, чаму тэме грамадзкага супраціву ў параўнаньні з польскім і нямецкім дыскурсам надаецца ўвага толькі пры дасьледаваньні сыстэмных крызаў камуністычнага рэжыму, і чаму выразна пераважаюць гістарычныя досьледы апазыцыі ў традыцыйным разуменьні паняцьця «дысыдэнцтва» (да таго ж толькі на ўзроўні знакамітых асобаў), якое, канечне, было сфармулявана яшчэ да 1989 году40.

Выбітную ролю пры дасьледаваньні, канечне, сыграў і той факт, што, нягледзячы на пэўнае паляпшэньне, дагэтуль – празь пятнаццаць гадоў пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму – з розных прычынаў немагчыма сыстэматычна працаваць у дзяржаўных архівах, дзе захоўваюцца сотні кілямэтраў дакумэнтаў41. Зь іншага боку, з прыведзеных нямецкіх і польскіх прыкладаў ускрай відавочна, што немагчыма стварыць такую тыпалёгію, якая б вычарпальным чынам уключала ўсе праявы нязгоды з камуністычным рэжымам. Галоўная прычына, зь якой усё-ткі важна спрабаваць выбудоўваць такія тыпалёгіі – гэта, нягледзячы на агучаную вышэй скаргу што да навуковых магчымасьцяў, вялізнае мноства архіўных дакумэтаў, якія пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму паступова робяцца даступнымі для гістарычнага дасьледаваньня. Ужо толькі гэты аб’ём патрабуе сыстэматычнага падыходу і дбайнага вызначэньня тэматыкі. Вядома ж, неабходна імкнуцца ахайна падыходзіць да кожнага факту дасьледаваньня, камбінаваць розныя тыпы крыніцаў і, наколькі гэта магчыма, ужываць і ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў. Нялішне скарыстоўваць і кампаратыўныя мэтады, паколькі параўнаньне з сытуацыяй у іншых краінах савецкага блёку дазваляе больш дасканала зразумець і ўнівэрсальныя, і спэцыфічныя рысы падзеяў у Чэхаславаччыне.

Пераклала з чэскай Марыя Мартысевіч


 1 Тэкст паўстаў на аснове сьціслага агляду, зробленага аўтарам на кангрэсе чэскіх палітолягаў. Параўн. BLAŽEK, P.: Opozice a odpor: K typologii nesouhlasu s komunistickým režimem v Československu 1968–1989. In: DVOŘÁKOVÁ, V. – HEROUTOVÁ, A. (eds.): II. kongres českých politologů: Praha – Suchdol, 5–6.09.2003. Praha 2003, s. 261–270. [↑]

 2 У шырокім сэнсе паняцьце «апазыцыя» паходзіць ад лацінскага слова opponere, якое мае ў чэскім перакладзе два галоўныя значэньні: «класьці насупраць» і «супрацьстаўляць». Адзін з чэскіх слоўнікаў замежных словаў дае тры асноўныя сэмантычныя палі гэтага паняцьця: 1) супраціў, нязгода з уладаю, паноўнай асобаю, паноўнай думкаю, меркаваньнем і пад., як правіла, абвешчаны публічна; супраціў, лягічныя дачыненьні ўзаемавыключальных паняцьцяў альбо суджэньняў, моўная супрацьлегласьць; 2) частка парлямэнту, палітычнай партыі альбо іншай публічнай інстытуцыі, што стварае адпор другой частцы, якая мае перавагу і зьяўляецца паноўным складнікам; 3) супрацьлеглая пазыцыя, астранамічная пазыцыя нябеснага цела, калі паміж ім і Сонцам знаходзіцца Зямля такім чынам, што яны ўтвараюць адну лінію; анатамічная апазыцыя вялікага пальца – яго здольнасьць заняць пазыцыю насупраць астатніх пальцаў. (KLIMEŠ, L.: Slovník cizích slov. Praha 1981, s. 491.) [↑]

 3 Параўн. DVORAKOVÁ, V. – KUNC, J.: O přechodech k demokracii. Praha 1994, s. 41–44; BLONDEL, J.: Systémy vlády: Srovnávací studie. In: ŘÍCHOVÁ, B. – LISA, A.: Antologie světových politologů. Praha 1995, s. 145–167. [↑]

 4 KAMIŃSKI, Ł.: Polacy wobec nowej rzeczywistości 1944–1948. Toruń 2000, s. 6. Параўн. з дэфініцыяй тэрміну «апазыцыя» ў паліталягічнай літаратуры, дзе збольшага вядзецца пра апазыцыю ў дзьвюх асноўных плашчынях. Пад унівэрсальна сфармуляваным паняцьцем «апазыцыя» ў шырэйшым сэнсе разумеецца «якая-кольвек форма артыкуляцыі нязгоды з паноўнай палітыкай і/альбо палітычным рэжымам», а пад тым жа тэрмінам у вузейшым значэньні – «фармальныя палітычныя арганізацыі, мэтай якіх ёсьць здабыцьцё ўлады альбо дасягненьне зьмены палітычнага рэжыму». KRAWCZYK, T.: Opozycja polityczna w państwach demokratycznych. In: CZAJOWSKI, A. – SOBKOWIAK, L. (eds.): Studia z teorii polityki. Tom III, Wrocław 2000, s. 132.

 5 SKILLING, H. G.: Opposition in Comunist East Europe. In: DAHL, R. A. (ed), Regimes and Oppositions. New Haven 1973, p. 90–94. Параўн.: SKILLING, H. G.: Background to the Study of Opposition in Communist Eastern Europe. In: SCHAPIRO, L. (ed.): Political Opposition in one-party System. London 1972. Пэтрушка Шустрава пераклала два са згаданых чатырох тыпаў «апазыцыі ў аднапартыйнай дзяржаве» з дапамогай іншых тэрмінаў: 1) інтэгральная («апазыцыя самой камуністычнай сыстэме, якая схавана альбо адкрыта выражала неляяльнасьць і ўжывала формы рэвалюцыйнай змовы альбо падпольнай дзейнасьці»); 2) базавая («крытычная апазыцыя ў ключавых палітычных пытаньнях, якая пры гэтым не адмаўляла сыстэмы як такой»); 3) фракцыйная («кіраваная асобнымі партыйнымі функцыянэрамі ў найвышэйшых органах партыі і ўлады, якія сумняваліся ў правільнасьці партыйнай лініі альбо імкнуліся здабыць уладу для сябе»); 4) спэцыфічная («апазыцыя канкрэтным захадам рэжыму, г. зн. нейкі від «ляяльнай апазыцыі», якая звычайна дзейнічала ў інтарэсах канкрэтных прафэсійных групаў, такіх як пісьменьнікі, праўнікі, эканамісты»). Параўн.: SKILLING, H. G.: Československo – můj druhý domov. Praha 2001, s. 251–252. [↑]

 6 TÖKÉS, R. L. (ed.): Dissent in the USSR: Politics, Ideology, and People. Baltimore – London 1975, p. 13–19. [↑]

 7 Параўн. STRMISKA, Z.: Sociální systém a strukturální rozpory společností sovětského typu: Projekt analýzy. Köln 1983. [↑]

 8 Надзіва шырокая, на першы погляд, дыскусія вакол тэрміналёгіі антыкамуністычнага супраціву ў нямецкім дыскурсе была зьвязаная са спрэчкамі наконт праяваў супраціву нацысцкаму рэжыму. Параўн.: KAMIŃSKI, Ł.: Ruch oporu, opozycja, opór społeczny. In: RUCHNIEWICZ, K. (ed.): Powstanie czerwcowe v NRD w 1953 roku na tle innych wystąpień antykomunistycznych w krajach Europy Środkowo-Wschodniej. Wrocław 2003, s. 14. [↑]

 9 Апошнім часам гэткія ж выключэньні з той самай прычыны сфармуляваў таксама польскі гісторык Анджэй Пачкоўскі, як канкрэтныя прыклады ён называў «праявы хуліганства» ці эканамічныя матывы часткі страйкоўцаў (якія часта пераважалі ў першай фазе рабочых хваляваньняў). PACZKOWSKI, A.: Strajki, bunty, manifestacje jako «polska droga» przez socjalizm. Poznań 2003, s. 12–13. [↑]

 10 Самаазначэньні апанэнтаў істотныя для выбудовы рэтраспэктыўнай візіі ў меншай ступені, чым гэта магло здавацца на першы погляд. Гэта ілюструецца ў тым ліку фактам, што тэрміны «незалежная ініцыятыва», «вольнае меркаваньне» ці «неафіцыйны рух за мір», ужываныя ў 1970-я і 1980-я гады апазыцыйнымі групамі ў шэрагу дзяржаваў савецкага блёку, служылі толькі дла самаўсьведамленьня і камунікацыі і пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму амаль зьніклі з публічнага дыскурсу. Гэтаксама для верагоднай тыпалёгіі непрыдатна ўжываць фразэалёгію ўладнага апарату – у публічных кампаніях супраць рэальных і ўяўных непрыяцеляў імі найчасьцей ужываліся тэрміны «контрарэвалюцыянэры», «варожыя элемэнты», «антысацыялістычныя сілы», «ідэалягічныя дывэрсанты» ці «рэвізіяністы». NEUBERT, E.: Geschichte der Opposition in der DDR 1949–1989. Bonn 1997, s. 27. [↑]

 11 Зь іншага боку, трэба падкрэсьліць, што нямецкія гісторыкі шырока ўжывалі для ўсяго пэрыяду гісторыі НДР унутраныя тэрміны сакрэтнай палітычнай паліцыі, якая стварыла ў сваіх аналітычных дакумэнтах самыя разнастайныя тыпалёгіі апазыцыйных дзеячаў. Як пацьвяржае досьвед гісторыкаў іншых таталітарных і аўтарытарных рэжымаў, дакумэнты сакрэтнай палітычнай паліцыі таксама істотныя для параўнаньня візіі рэпрэсіўнага апарату на розных гістарычных этапах і дбайнай рэканструкцыі відаў апазыцыйнай чыннасьці, пра якія няма іншых зьвестак. Параўн.: ŽÁČEK, P.: Boje o minulost: Deset let vyrovnávání se s komunistickou minulostí – pokus o předběžnou bilanci. Brno 2000, s. 30–33. На маргінэсе зазначым, што ў рапартах для кіраўніцтва Кампартыі Чэхаславаччыны кіраўніцтва міністэрства ўнутраных справаў цягам цэлых 40 гадоў апісвала апанэнтаў рэжыму выключна «клясавым» слоўнікам (напрыклад, «элемэнты», «унутраныя непрыяцелі», «антысацыялістычныя сілы»); калі ўжываўся ўласна тэрмін «апазыцыя», ён амаль заўсёды пісаўся ў дзьвюхкосьсі – як праява зьнявагі гэтага (сама)азначэньня. Пра застой «нармалізацыйнай» Чэхаславаччыны красамоўна сьведчыць факт, што згаданая рыторыка да самага лістапада 1989 году не зьмянілася. BLAŽEK, P.: Setkání představitelů československé a polské opozice na státních hranicích 1978–1989, In: HRODEK, D. (ed.): Česká a polská historická tradice a její vztah k současnosti: Pardubická konference (18–20 dubna 2002). FF UK, Praha 2003, s. 177–209. [↑]

 12 NEUBERT, E.: Geschichte der Opposition, s. 28–29. [↑]

 13 KOWALCZUK, I. S.: Von der Freiheit, Ich zu sagen: Widerständiges Verhalten in der DDR. In: Poppe, U. – ECKERT, R. – KOWALCZUK, I. S. (eds.): Zwischen Selbstbehauptung und Anpassung. Berlin 1995, s. 85–115; KOVALCZUK, I. S.: Przeciwstawne siły: opozycja (Opposition) i ruch oporu (>): Problemy pojęciowe i metodologiczne. In: KAMIŃSKI, Ł. (ed.): Studia i materiały z dziejów opozycji i oporu społecznego. Tom IV, Wrocław 2000, s. 122. Значэньне царкоўных супольнасьцяў для паступовага фармаваньня «новага» апазыцыйнага асяродзьдзя апісаў таксама Штэфан Воле ў манаграфіі пра апошняе дваццацігодзьдзе НДР: «З канца 1970-х гадоў паўставалі лябільныя трохкутнікавыя дачыненьні паміж царквою, дзяржавай і гэтым маленькім, але вельмі актыўным згрупаваньнем, якое займалася агульнымі пытаньнямі міру, навакольнага асяродзьдзя і правоў чалавека. Ніводны з партнэраў ня быў цалкам маналітным, і ўсе тры падлягалі параўнальнаму структурнаму ўнутранаму напружаньню, якое, аднак, стварыла складаную раўнавагу ў вонкавых дачыненьнях». WOLLE, S.: Die heile Welt der Diktatur: Alltag und Herrschaft in der DDR 1971–1989. Berlin 1998, s. 254. [↑]

 14 KNABE, H.: Was war die «DDR-Opposition»? Zur Typologie des politischen Widerspruch in Ostdeutschland. In: Deutschland Archiv, 1995, ą 2, s. 184–198. [↑]

 15 Анджэй Фрышке вызначыў тры галоўныя этапы фармаваньня апазыцыі і супраціву ў камуністычнай Польшчы: 1940-я, 1956–1980 гады і апошнюю дэкаду. Для першага пэрыяду ён ужывае тры катэгорыі апазыцыі, якія адрозьнівае паводле іх стаўленьня да камуністычнага рэжыму: асноўная (адмаўляла кампрамісныя дзеяньні, тыповай для яе была кансьпіратыўная дзейнасьць), прагматычная (пагадзілася на супрацоўніцтва з камуністамі, але лічылася з абмежаваньнем іх моцы) і пазытывісцкая (адмаўляла непасрэдную палітычную барацьбу, імкнулася да ўтрыманьня культурных і народных традыцыяў). FRISZKE, A.: Opozycja polityczna 1945–1980. FRISZKE, A.: Opozice a odpor v poválečných polských dějinách. In: Soudobé dějiny, roč. 4 (1997), č. 2, s. 265–291; FRISZKE, A.: Opozycja polityczna 1945–1980. Londyn 1994, s. 5; FRISZKE, A.: Opór społeczny w PLR 1956–1980: Tezy, uwagi, pytania. In: KAMIŃSKI, Ł. (ed.): Studia i materiały z dziejów opozycji i oporu społecznego. Tom IV, Wrocław 2000, s. 122. [↑]

 16 STRZEMBOSZ, T.: Polacy w PLR – sprzeciw, opozycja, opуr. In: Studia polityczne, № 11 (2000), s. 137–157, FRISZKE, A.: Opozice a odpor v poválečných dějinách Polska. In: Soudobé dějiny, roč. 4 (1997), č. 2, s. 266. Параўн.: KAMIŃSKI, Ł.: Ruch oporu, opozycja, opór społeczny, s. 15. [↑]

 17 Для пэрыяду 1944–1948 гадоў на аснове сацыяпсыхалягічнай тэрмііналёгіі ён таксама стварыў базавую тыпалёгію паводзінаў палякаў у дасьледаваны пэрыяд, якая вагалася перадусім паміж супрацівам (агрэсіяй), канфармізмам (ухіленьнем) і ангажаваньнем (успрыняцьцем). Параўн.: KAMIŃSKI, Ł.: Polacy wobec nowej rzeczywistości, s. 8, 251. [↑]

 18 Застаецца пытаньнем, наколькі ў сувязі з камуністычным рэжымам можна казаць пра розныя «прымітыўныя» формы грамадзкага супраціву, як Лукаш Камінскі азначаў (сьледам за ангельскім гісторыкам Эрыхам Гобсбаўмам, дасьледчыкам архаічных формаў сацыяльнага руху ХІХ і ХХ стагодзьдзяў) хуліганства, бандытызм, сэктанцтва ці алькагалізм. KAMIŃSKI, Ł.: Ruch oporu, opozycja, opór społeczny, s. 13–19. [↑]

 19 Сутнасьць сацыяльнага і культурнага асяродку як вызначальнага апісаў у гэтым кантэксьце, напрыклад, ужо згаданы Губэртус Кнабэ ў канцы 1980-х. Адным зь нямногіх аўтараў у чэскім дыскурсе, які задумваўся над існаваньнем «вартай увагі» сумежнай плашчыні паміж заходнеэўрапейскай тэорыяй новых сацыяльных рухаў 1970-х і 1980-х і тутэйшым незалежным дысыдэнцкім мысьленьнем, г. зн. над тэмаю дыскусіяў нямецкіх гісторыкаў ужо напрыканцы 1980-х гадоў, быў гісторык Іржы Сук. У нядаўна выдадзенай манаграфіі пра «чэхаславацкую рэвалюцыю» ён назваў сваё назіраньне простай гіпотэзай, якую трэба будзе пацьвердзіць, асэнсаваць і адкласьці толькі пасьля падрабязнага вывучэньня. На аснове абраных сацыялягічных канцэптаў ён сфармуляваў некалькі цікавых пытаньняў: «Ці не падобны праект камунікатыўнай этыкі да праекту ўсеагульнага дыялёгу, які ўвасобіла Хартыя-77 і пераняў ад яе «Грамадзянскі форум»? Ці не адпавядае дзейнасьць Хартыі-77 (а значыцца, і ідэя «Грамадзянскага форуму» Гаўла) меркаваньню Мэлючы, што сучасныя сацыяльныя рухі будуць не палітычнымі акторамі, а кантралёрамі палітычнага працэсу, носьбітамі дэмакратызацыі штодзённага жыцьця? Ці параўнальная Хартыя-77 з ключавою характарыстыкаю Бюхлера, ці можам мы назваць Хартыю ня надта моцным, але выразным зародкам новых сацыяльных рухаў ва ўмовах таталітарнага рэжыму савецкага тыпу?» SUK, J.: Labyrintem revoluce: Aktéři, zápletky a křižovatky jedné politické krize. Praha 2003, s. 73. [↑]

 20 NEUBERT, E.: Geschichte der Opposition, s. 27. Параўн.: RAJEWSKI, A.: Jidášův komplex: Zraněná církev: Křesťané ve střední a východní Evropě mezi odporem a kolaborací. Praha 2002. [↑]

 21 KENNEY, P.: A Carnival of Revolution: Central Europe 1989. Princeton–Oxford 2002, p. 10–12. [↑]

 22 Параўн. з запісам унутранага сэмінару Інстытуту найноўшай гісторыі Акадэміі навук Чэскай Рэспублікі 11.02.2004, які быў прысьвечаны гэтай тэме: VILÍMEK, T.: Typologie a nositelé opozice a odporu v NDR 1949–1989; OTÁHAL, M.: Opozice v českých zemích (1969–1989); BLAŽEK, P.: Polská debata nad termíny opozice a odpor proti komunistickému režimu. In: usd.cas.cz. [↑]

 23 Параўн.: BLAŽEK, P.: Výbor na obranu Ivana Polanského: Limity spolupráce českého a slovenského opozičního hnutí. In: KMEŤ, N. – MARUŠIAK, J. (eds.): Slovensko a režim normalizácie. Prešov 2002, s. 215–221. [↑]

 24 У камуністычнай Чэхаславаччыне мелі месца дзьве вялікія хвалі вялікіх палітычных працэсаў: адна ў 1948–1954 гадах і другая на пачатку 1970-х. Абедзьве хвалі значна адрозьніваліся паводле ступені і формаў перасьледу: «Першая хваля адзначалася непараўнальна большай жорсткасьцю, да правакатыўнасьці адкрытаю незаконнасьцю і амаль усеагульным ужываньнем фізычнага гвалту. Пасьля 1969 году арганізатары працэсаў ужо баяліся ўжываць сьледчыя прыёмы ў такім маштабе і з такой жорсткасьцю. У 1970–1972 гады юстыцыя асудзіла за палітычную дзейнасьць 47 887 чалавек, тым часам як у 1948–1954 гадах амаль удвая больш, а менавіта 95 600 чалавек. Паміж гэтымі дзьвюма хвалямі (то бок у 1955–1969 гады) суды вынесьлі выракі больш як 57 749 абвінавачаным, рэабілітаваным пасьля паводле закону 1990 году». KAPLAN, K. – PALEČEK, P.: Komunistický režim a politické procesy v Československu. Brno 2001, s. 40. Гісторык Яраслаў Цугра, аднак, зьвярнуў увагу, што большасьць выракаў у 1970-х гадах тычылася параграфу 109 пра выезд з рэспублікі. Параўн.: CUHRA, J.: Trestní represe odpůrců režimu v letech 1969–1972. Praha 1997, s. 10. [↑]

 25 Зора Дворжакава мяркуе, што спачатку ў грамадзтве прысутнічалі поруч з паступова аслабелымі праграмнымі праявамі вызвольнай барацьбы (палітычныя і вайсковыя групы, інфармацыйная дзейнасьць, распаўсюд улётак, нелегальныя часопісы) таксама адносна пашыраныя пасіўныя формы адмаўленьня рэжыму (унутраная эміграцыя, захаваньне пабожнасьці альбо «сьвядомае непадпарадкаваньне таталітарнаму рэжыму»). Праўда, ейная выснова выглядае на праблематычную: «Такім чынам, дарэчна ўжываць як тэрмін «вызвольны рух» (odboj ), так і тэрмін супраціў (odpor), каб выславіць цэлы спэктар фактаў, якія тут гучалі, так што няма прычыны скептычна ставіцца да тэрміну «камуністычны супраціў» як абагульняльнай назвы для ўсяго гэтага». Параўн.: DVOŘÁKOVÁ, Z.: Charakteristika třetího odboje. In: BABKA, L. – VEBER, V. (eds.): Za svobodu a demokracii: Třetí (protikomunistický) odboj. Hradec Králové 2002, s. 20–26. [↑]

 26 Самай непасрэднай прычынай гэтай хвалі рэпрэсіяў быў таксама ўпор шэрагу вядомых апанэнтаў рэжыму на праклямаваную легальнасьць дзеяньняў, што было тыповым, напрыклад, для многіх «забароненых» пісьменьнікаў да сярэдзіны 1970-х гадоў. Праўдападобна, што да гэтага падыходу прывёў і той факт, што датуль яны часта яшчэ захоўвалі надзею на магчымыя зьмены абставінаў. На маргінэсе дадамо, што ў тагачаснай эмігранцкай публіцыстыцы (Здэнек Гейзлар) гучала невыпадковае спалучэньне «ляяльная апазыцыя». Параўн.: BLAŽEK, P.: Člen-korespondent ČSAV JU Dr. Jiří Hájek (1968–1976): Od komunistické strany k opozičnímu hnutí. In: KOSTLÁN, A. (ed.): Věda v Československu v období normalizace (1970–1975). Praha 2002, s. 447–448. На маргінэсе зазначым яшчэ, што напачатку 1970-х было палітычна маргіналізаванае нэасталінісцкае крыло Кампартыі Чэхаславаччыны, калі магчыма так апісаць неаднародную групу непадатлівых прыхільнікаў камуністычнай дыктатуры, якія сустракаліся ў рэстарацыі «Чэхія» ў праскім раёне Лібэнь. Параўн.: MAŇÁK, J.: Čistky v Komunistické straně Československa 1969–1970. Praha 1997, s. 80. [↑]

 27 OTÁHAL, M.: Normalizace 1969–1989: Příspěvek ke stavu bádání. Praha 2002, s. 68–69; TUCKER, A.: Fenomenologie a politika: Od J. Patočky k V. Havlovi. Olomouc 1997; DAYOVÁ, B.: Sametoví filozofové. Brno 1999. Гісторык Мілан Отагал вылучыў для дакладнага супрацьпастаўленьня пераважнаму адмаўленьню палітычных разваг у асяродзьдзі Хартыі-77 «рэалістычную групу», зь якой у лістападзе 1989 году разьвілася першая палітычная партыя, утвораная па-за «Нацыянальным фронтам» – Чэхаславацкая дэмакратычная ініцыятыва (пазьней Лібэральна-дэмакратычная партыя). Яе ўплыў на грамадзтва, аднак, быў мінімальны, да таго ж прадстаўнікі Хартыі-77 стаялі ля калыскі палітычнай праграмы, якая патрабавала плюралізму палітычнай барацьбы, скасаваньня галоўнай ролі партыі ці адраджэньня прыватнага прадпрымальніцтва (у 1988 годзе – асноўныя пункты, абвешчаныя Рухам за грамадзянскую свабоду «Дэмакратыя для ўсіх», які ў адрозьненьне ад «Дэклярацыі Хартыі-77» знайшоў водгук таксама і ў Славаччыне). З гэтай прычыны для апошняга пэрыяду камуністычнага рэжыму дарэчна ўжываць тэрмін «палітычная апазыцыя», хоць яна і была абцяжарана «антыпалітычнай» традыцыяй Хартыі-77 і да самага лістапада 1989 году ня здолела стварыць дзейснай рэпрэзэнтацыі. Ілюструе гэта факт, што яна ўжо мела ў сабе плюральныя зародкі будучага палітычнага спэктру і істотна спрычынілася да заснаваньня «Грамадзянскага форуму» і «Грамадзкасьці супраць гвалту». Да таго ж паступова фармавалася, гэтаксама, як і ў 1968 годзе, апазыцыйная плынь у культурным, навуковым і студэнцкім асяродзьдзі, прыкметы ажыўленьня таксама можна было прасачыць у сатэлітных палітычных партыях і рухах, асабліва ў Чэхаславацкай народнай партыі і Сацыялістычным саюзе моладзі. У той жа час застаецца пытаньнем, наколькі ўвогуле магчыма казаць у дачыненьні да канца 1980-х пра верагодную апазыцыйную плынь унутры ўладнай партыі (напрыклад, у Славаччыне). Параўн.: OTÁHAL, M.: Opozice, moc, společnost 1969–1989: Příspěvek k dějinám normalizace. Praha 1994; PREČAN, V.: Opětovné vynoření občanské společnosti: Nezávislé občanské aktivity v komunistickém Československu 70. a 80. let. In: Česká a slovenská společnost v období normalizace 2003: Liberecký seminář 2001. Bratislava 2003, s. 166–177. [↑]

 28 Наконт трэцяга вызвольнага руху параўн.: VEBER, V. – BABKA, L. (eds.): Za svobodu a demokracii III.: Třetí (protikomunistický) odboj. Hradec Králové 2002. Пэрсанальны працяг «новай хвалі» апазыцыі супраціўнікамі камуністычнага рэжыму з паваеннага пэрыяду быў найслабейшы ў НДР, што было, відавочна, абумоўлена значнай колькасьцю палітычных уцекачоў; наадварот, выразная спадкаемнасьць назіралася ў некаторых групаў у Польшчы, сымбалізавала яе і, напрыклад, жывая традыцыя супраціву Арміі краёвай. Параўн.: WEBER, H.: Dějiny NDR. Praha 2003, s. 281–282. [↑]

 29 Нездарма падпісант Хартыі Даніэл Кроўпа ахарактарызаваў Хартыю-77 як вельмі разнародную супольнасьць: «Сёньня людзі глядзяць на Хартыю як на нейкую маналітную структуру. Насампраўдзе гэта былі разрозьненыя групкі. З большасьцю рэформавых камуністаў Хартыі, так званым Е-клюбам, я пазнаёміўся пасьля рэвалюцыі. На нашае асяродзьдзе каталікоў і эвангелікаў моцна ўплывалі вязьні 1950-х гадоў, для мяне такімі асобамі былі а. Голуб, заўчасна памерлы Аця Мандл, а. Дворжак і многія іншыя. Апальныя сьвятары мелі ў сабе іншую сьвятарнасьць, чым мы ведалі ад парафіяльных айцоў, што жылі, прывязаныя да сваіх парафіяў. Сьвятарства пакутнікаў, закранутае чалавецтвам, было для нас, маладых, вялізнай сілай. У 1970-х гадах афіцыйная царква была для мяне чымсьці, што сталася блізкім рэжыму, таму я ўнікаў яе». (KROUPA, D.: Svoboda a řád (sváteční rozhovory). Praha 1996, s. 13–14.) [↑]

 30 NOVÁK, M.: Systémy politických stran a základní modely opozice. In: Sociologický časopis, roč. 31 (1997), č. 3, s. 307. Менавіта ў гэтым кантэксьце Іржы Пршыбань казаў аб прагматычных стратэгіях «антыкамуністычнага дысыдэнцтва», мэтай якога было агаліць сутнасьць (пост)таталітарнага рэжыму, паказваючы фармальны характар яго легальнасьці. PŘIBÁŇ, J.: Disidenti práva: O revolucích roku 1989, fikcích legality a soudobé verzi spolecenske smlouvy. Praha 2001, s. 214–223. Параўн.: HAVELKA, M.: «Nepolitická politika»: kontexty a tradice. In: Sociologický časopis, roč. 34 (1998), č. 4, s. 461–465; FIALA, P. – HOLZER, J. – MAREŠ, M. – PŠEJA, P.: Komunismus v České republice. Vývojové, systémové a ideové aspekty působení KSČM a dalších komunistických organizací v české politice. Brno 1999, s. 66.

 31 Параўн.: KMEŤ, N.: Disent. In: KMEŤ, N. – MARUŠIAK, J. (eds.): Slovensko a režim normalizácie. Prešov 2003, s. 280–287. [↑]

 32 JECHOVÁ, K.: Lidé Charty 77: Zpráva o biografickým výzkumu. Praha 2003, s. 144.

 33 MARUŠIAK, J.: Nezávislé iniciativy na Slovensku v rokoch normalizácie. In: PEŠEK, J. – SZOMOLÁNYI, S. (eds.): November 1989 na Slovensku: Súvislosti, predpoklady a dôsledky: Štúdie a úvahy. Bratislava 2000, s. 71. [↑]

 34 Тамсама, s. 55. [↑]

 35 PECKA, Jindřich: Proměny Pražského jara ve světle pramenů spontánní povahy. In: PECKA, Jindřich – PREČAN, Vilém (ed.): Proměny Pražského jara 1968–1969: Sborník studií a dokumentů o nekapitulantských postojích v československé veřejnosti. Praha–Brno 1993, s. 39–66; PECKA, Jindřich: Spontánní projevy Pražského jara 1968–1969. Praha–Brno 1993; PLACÁK, P.: StB a «protizákonné písemnosti» v osmdesátých letech. In: Securitas Imperii, č. 1, Praha 1994, s. 32–59; TŮMA, Oldřich: Zítra zase tady! Protirežimní demonstrace v předlistopadové Praze jako politický a sociální fenomén. Praha 1994; BLAŽEK, P. – LAUBE, R. – POSPÍŠIL, F.: Lennonova zeď v Praze: Neformální shromáždění mládeže na Kampě 1980–1989. Praha 2003; ŠIMULČÍK, Ján: Čas svitania: Sviečková manifestácia – 25 marec 1988. Prešov 1998. [↑]

 36 CUHRA, J.: Trestní represe odpůrců režimu, s. 8. Дадамо яшчэ два пытаньні на гэтую тэму, адказы на якія патрабуюць падрабязнага і дбайнага вывучэньня акалічнасьцяў кожнага выпадку. Ці ёсьць праяваю гэтага тыпу супраціву таксама ўзброеныя ўгоны розных транспартных сродкаў пры спробе эміграцыі? Як інтэрпрэтаваць выбухі перад будынкамі арганізацыяў Кампартыі Чэхаславаччыны альбо ананімныя тэлефонныя званкі і пісьмовыя пагрозы партыйным функцыянэрам напрыканцы 1980-х? [↑]

 37 На думку сацыёляга Радзіма Марады, у пэрыяд «дзяржаўнага сацыялізму» праявы дыстанцыяваньня ад рэжыму набывалі, «як правіла, выгляд агульных культурных праяваў (вопратка, мастацкі густ, нонканфармісцкія спосабы бавіць вольны час), альбо яны былі абмежаваныя непублічнай прастораю (прыватныя размовы, палітычныя анэкдоты, зьмест хатняй бібліятэкі альбо, напрыклад, рэгулярнае слуханьне радыёстанцыяў «Свабодная Эўропа» ці «Голас Амэрыкі»)». Таксама публічнае выражэньне адыходу альбо апазыцыі набывала перадусім форму «культурна кадаванага паведамленьня, якое мела неадназначны палітычны статус». MARADA, R.: Kultura protestu a politizace každodennosti. Brno 2003, s. 24. [↑]

 38 MAŠÍNOVÁ, Z. – MARTIN, R.: Čtyři české osudy: Tragický úděl rodiny Mašínovy. Praha–Litomyšl 2001, s. 252. Яшчэ выразьней разуменьне ўнутранай эміграцыі сфармуляваў паэт і перакладчык Ян Забрана, чые бацькі правялі агулам дваццаць гадоў у камуністычных турмах. У 1966 годзе ён запісаў у свой дзёньнік: «Уступаць зь імі [з камуністычнаымі ўладамі] у дыскусію (напрыклад, проста лаяць іх – што ніяк не мяняе стану рэчаў) – значыць прызнаць іх. Адзінае выйсьце свабоднага: не адказваць на пытаньні, на іх пытаньні, адзіная магчымасьць існаваньня: не існаваць супраць улады, але існаваць каля яе, паралельна зь ёю». Цытуецца паводле: PILAŘ, M.: Underground: Kapitoly o českém literárním undergroundu. Brno 2002, s. 8. [↑]

 39 VANČURA, J.: Občan a totalitní stát. In: VANČURA, J. (ed.): Proč jsme v listopadu vyšli do ulic. Brno 1999, s. 94. Сацыёляг Іва Можны ўжо ў 1991 годзе апублікаваў эсэ, дзе тлумачыў хуткасьць і нечаканасьць падзеньня камуністычнага рэжыму акурат «сямейнымі прычынамі». Галоўнай прычынай было, паводле яго ўласнага цікавага, аднак некалькі спрошчанага меркаваньня, тое, што большая частка грамадзтва адмаўляла сваю эканамічную залежнасьць ад навязваньня сымбалічнага капіталу і бессэнсоўнай рытуалізацыі штодзённага жыцьця. Гісторыкі мусілі б паспрабаваць знайсьці таксама падыходы да дасьледаваньня гэтага пытаньня, якое належыць, паводле сваёй скіраванасьці, да сацыяльна-культурнай гісторыі. Параўн.: MOŽNÝ, I.: Proč tak snadno…: Některé rodinné důvody sametové revoluce. Praha 1999. [↑]

 40 Увага згаданых гістарычных дасьледаваньняў да таго ж пасьлядоўна засяроджваецца амаль выключна на пасьлялютаўскім пэрыядзе, Праскай вясьне, пачатку т. зв. нармалізацыі, заснаваньні Хартыі-77 і канцы 1980-х гадоў. Чэскія і славацкія гісторыкі амаль цалкам абышлі ўвагай гісторыю эмігранцкай апазыцыі, дзе дасьледаваньне часта ўскладненае недаступнасьцю архіўных дакумэнтаў. Пра крыху аднабаковую арыентацыю чэскіх гістарычных штудыяў апазыцыі і супраціву камуністычнаму рэжыму ў пэрыяд т. зв. нармалізацыі сьведчыць ужо сам факт, што адзіная важкая дыскусія чэскіх гісторыкаў тычылася інтэрпрэтацыі ўплыву Хартыі-77 на грамадзтва. Найвядомейшая палеміка адбылася паміж Міланам Отагалам і Вілемам Прэчанам; яе трапна ахарактарызаваў палітоляг Іржы Кунц: «Тое, што адрозьнівае абодвух галоўных гісторыкаў дысыдэнцтва – гэта пэрспэктыва. Прэчан кажа пра кантэкст эпохі і магчымасьці адкрыцьця нейкіх пераменаў з гледзішча антырэжымнага дысыдэнцтва. Отагал з пэўнай дыстанцыі разглядае палітычныя межы такога тыпу адкрыцьця. […] Падсумоўваючы, магу дадаць да гэтай дыскусіі, што праблемаю застаецца цэлая сфэра палітыкі, якая з гледзішча клясычнага лібэралізму і клясычнага марксізму (і ў ленінскай традыцыі) праяўляецца толькі як сфэра сутыкненьня папярэдне створаных суб’ектаў. У першым выпадку гатовых і рацыянальных актывістаў, у другім выпадку – кампактных клясаў». KUNC, J.: Stranické systémy v rekonstrukci: Belgie, Itálie, Španělsko, Československo, Česká republika. Praha 2000, s. 187–188. [↑]

 41 Унівэрсытэцкі гісторык, напрыклад, ня мае практычнай магчымасьці вывучаць інвэнтарныя сьпісы фондаў ці справаздачы асобных аддзелаў Міністэрства ўнутраных справаў у Архіве МУС ЧР. Прыняцьце папраўкі да артыкулу 140/1996 Sb «Аб адкрыцьці доступу да матэрыялаў, што паўсталі празь дзейнасьць былой Дзяржаўнай бясьпекі», які, несумнеўна, значна мяняе стан рэчаў у гэтай галіне, пакуль не прынесла істотных зьменаў. Гэтак жа і немагчымасьць вывучаць адначасова больш за пяць інвэнтарных адзінак з былога архіву ЦК КСЧ (які сёньня месьціцца ў Дзяржаўным цэнтральным архіве і збольшага неўпарадкаваны) не дае дасьледчыкам дастатковай прасторы для сыстэматычнага дасьледаваньня. Зь іншага боку, сытуацыя ў заходніх архівах яшчэ горшая, бо там дзейнічае мінімум трыццацігадовы тэрмін засакрэчваньня дакумэнтаў. Параўн.: CHURAŇ, M. a kol.: Encyklopedie špionáže: Ze zákulisí tajných služeb, zejména Státní bezpečnosti. Praha 2003, s. 10–11. [↑]

  (Petr Blažek) – доктар філязофіі, выкладае на катэдры гісторыі Чэхіі філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту.

Пачатак  Цалкам Форум

№ 7-8 (47-48) - 2006

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2006 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2006/11/12