A R C H E | П а ч а т а к | № 9 (49) - 2006 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
||
МАРСЭЛЬ ПРУСТ | ||||
Мне 17 год. Вечарам я запісваю, што сёння бачыў і пра што думаў
Ён быў вясковы музыкант, сын багатых бацькоў. Першы хлопец у вёсцы. Вучыўся ў суседнім горадзе. Займаўся палітыкай, разважаў пра будучыню, не хаваў сваіх садысцкіх парыванняў, углядаўся ў жыццё. Часта ён занатоўваў уражанні і думкі ў сшытку. На той мове, якая гучала ў галаве, — часам блытана, але заўсёды шчыра. Па-расейску пісаў так, як вучылі ў Менскім рэальным вучылішчы, па-беларуску так, як гаварылі дома і на вёсцы, як чулася, — бо не вучылі. Усё гэта робіць яго дзённік не толькі дакументам эпохі — на вуліцы быў 1920 год, — але і помнікам літаратуры. Мікалай Баяровіч піша па-беларуску неўнармаваным правапісам і ў мове сваёй надзіва падобны да аўтараў некаторых сённяшніх выданняў, якія ігнаруюць тое, што вучылі ў школе…
Дзённік увесь складаецца з рэаліяў часу. Чытаючы, мы добра бачым, як шмат змянілася і… як нічога не змянілася. Для маладога хлопца на пачатку ХХІ стагоддзя, як і на пачатку ХХ стагоддзя, актуальны ананізм, праблема сям’і, уладкавання ў жыцці, сацыяльнай справядлівасці і праўды. У маленькім архіўным фондзе Мікалая Баяровіча ёсць яшчэ працы па свінагадоўлі пазнейшага перыяду. Ён вывучыўся і стаў спецыялістам, распрацаваў «Хозметрыку», якая атрымала прызнанне ў Германіі, Амерыцы і нават у Японіі… Цяпер яго вёску праглынуў ужо Менск. Яго самога рэпрэсавалі ў 1930-я гады. Невядомы лёс — ці расстралялі, ці саслалі ў Казахстан (у каталогах Нацыянальнай бібліятэкі Расіі занатаваныя працы нейкага Н. М. Бояровича, што выйшлі ў Алма-Аце ў гады хрушчоўскай адлігі). Дзённік рэпрэсаванага без руху і ўвагі праляжаў да сёння ў Аддзеле рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Пецярбурзе, на рагу Неўскага праспекта і Садовай вуліцы.
1920 год. Дзённік Мікалая Баяровіча6-VII. Ну, сягоння скучнавата. Нейкая слабасць напала. Рабіць ні хочацца, а чытаць — дрэнна робіцца. Здаецца, толькі б з дзеўкамі дурачыўся бы. Добра, што хоць на Юстыну троха забыўся. Любіў яе, што ні было каго лепшага любіць, любіў яе, што і кажды малады улюбляецца хоць у каго. Што з-за любві нічога дрэннага ні відзіш у дзеўкі, гэта я ўжо ведаю.Сягоння Купалля, дак будзя вялікая гуляння ў бярэзніку на Васілеўскай гары.
8-VII. Пазаўчора хадзілі на Купалля у бярэзнік. Вялікі агонь гарэў усю ноч. Туды сышліся хлапцы і дзеўкі з некалькіх сёл. Гулялася добра. Назад праважаў Юстыну. Ці любіць яна мяне? Ні хацела сядзець, але сама абнімалася. Харашо было з ею. Свяціў месяц, і пры нім неяк яна выдавалася яшчэ харашэйшай. Ну, чорт з ею! Пры адходзе я сказаў, што апошні раз сяджу з ею. Назаўтрае быў кірмаш у Віскаўшчыне, я зайшоў па Юстыну і разам пайшлі аж туды (4 вярсты). Там шмат было знакомых, і ўсе гаварылі, што з нашых дзевак харашэйшая — Юстына. Ну, пасьля гэтага і я прызнаў, што яна харашэйшая. А увечара пашоў іграць вечарынку у Шпількі (2 вярсты). Там пазнакоміўся шмат з якімі хлопцамі. Праводзіў шпількаўскіх дзяўчат. А план «объединения молодёжи» ідзе добра: ужо згаварыўся з Валіцкаўскімі, Грышчанскімі і др. хлопцамі. Думаю прачытаць трохо днявніка за леташняя лета. Тады я любіў Апрасеню, як цяпер Юстыну. Я гэтак цаніў яе славы, гэтак гадзіў ёй, гэтак хацеў любві з ёй, як цяпер з Юстынаю. Апрасення ж абыкнаваенная мужыцкая дзеўка: сварлівая, ні з харошых і г. д. Можа гэта і з Юстынаю?
9-VII. Я сягоння раніцаю спаў, як прыбегла мамка, скора начала будзіць, крычучы: «Скарэй уставай! Вунь прыйшлі гілі у другія сёлы, прыдуць зараз сюды. Яны адступаюць».
13-VII. Долго и трудно писать, как отступали поляки. Отступали безостановочно трое суток. На большаке давили друг друга. До того скопились, что нельзя было двигаться и установить орудия, чтобы остановить напор большевиков. Я с коровами прятался в лесу. Польские снаряды свистали над головой, а ответные большевистские разрывались неподалёку. Некоторые плакали, а я рад был стрельбе, и приятно было слышать удары. Жена Дежица, когда у её дома начали стрелять из орудий, выбежала от страха в поле и начала петь священные песни. Наши женщины-односельчане попрятались в погреба. Легионеры обращались с людьми зверским образом. В деревне пострадали все. У нас взяли четверо лошадей, не считая мелкого скота. Жеребец был заперт в хлеве, так пощепали двери, замок мешал, так заложили бомбу и потребовали ключа. Родители открыли, но затем откупили за 5000 руб. Всё же к вечеру жеребца забрали. Кто не слушался — били, приставляли дуло и требовали исполнения. Мужчинам невозможно было оставаться дома, все попрятались, оставались женщины и дети. Я с коровами трое суток сидел в лесу. Страха не было у меня — напротив, с молодёжью мы весело проводили дни и ночи. В лес поляки боялись идти. Они поджигали деревни, и мы думали, что не миновать и нашему селению. Население так возненавидело поляков, что готово было сейчас же сражаться. Вот теперь я знаю, как возникает патриотизм. Но разве можно назвать это патриотизмом: поляки ограбили крестьян, а крестьяне за это желают их ограбить и мучать. Теперь понятно, почему в 1812 г. русские так воодушевились против французов. Итак, патриотизм возникает из чувства мщения. Но… у людей есть другое чувство. Когда пришли большевики, то крестьяне ловили поляков. Вчера поймали и мы двух поляков. Естественно, они должны были быть наказаны, но, несмотря на всё, наши мужики их накормили и хотели отвести к коменданту. Только мой отец бил их и хотел застрелить, но соседи не допустили этого. Мой отец — исключение, а остальные все? И что-то есть у людей другое кроме чувства мщения? Как бы ни ограбили крестьян поляки, всё забудется. Но зачем война? Зачем прославлять Скобелева, Александра I, II? Зачем считать святыми Невского, Ослябя и Пересвета? Для какой цели поляки уничтожили Минск, Койданов, деревни?..
13-VIII. Ніхай яна гарыць з жызняю! Дзе узяць шчасця, дзе яго найсці? Ці ест гэтая на свеце жызня, каб пражыць у шчасці?! Жыву ізноў па старому. Паскудна жыць. Хочацца чытаць, а тут выпраўляюць на работу, ну і мусіш сварыцца, каб сябе боля лепшага зрабіць. Што мне уважаць бацькоў, што мне іх слухаць, — што яны дадуць мне шчасця ці што?! Ах, жызня, жызня.
14-VIII. Жывецца мне ні добра ні дрэнна. Я злую, як толькі магу, але ў гэтай злосці ёсць нешта харошае. У мамкі рэўматызм, пальцы ня гнуцца. Яна складае снапы і чуць можа. Я гляджу на яе, шкадую яе, але кажу, што рабіць ня буду і што мне трэба рабіць. Пазалетась у служанкі быў хлапчук. Я моцна біў яго, паіў салонаю вадою, глядзеў, шкадаваў яго і ў той жа час неяк харашо рабілася. Вот цяпер я гэтак атнашуся к бацькам: шкадую іх, але ня слухаю і мучу, і ад гэтага мне харашо. Жыву, як прыходзіцца. Смерці не баюся. Шоў бы ў салдаты, цярпеў бы голад і нічога не страшна. Вялікая путаніца ў мяне ў галаве. Толькі адно жаданне: чытаць, вучыцца больш і больш. У нас жыве сусед Антось, год пад пяцьдзісят. Дзеці ужо вялікія. Жонка, Ганна, баба крутадух, здаровы камель, сварлівая. Яна цемгля па сяле бегае і аббрэхвае каго толькі выпадзе. Я думаў, што у гэтай сям’і добра жывецца. Нідаўна было вяселле у Паўлюка. Я іграў. Гляджу, у поўнач усе із хаты даліся на вуліцу. Крык. Антосіха з кіем бегае каля варот і ва ўсё горла: «Стаю я каля варот за шулцам і гляджу: выбягае ад Паўлюка гэта блядзюга, падскаквае бягачу, б’е па назе і кажа: «лытачка, лытачка», каб яна ёй, даў Бог, адсохла да заўтрашняга дня. За ёю зараз бяжыць гэты сукін сын (муж) з Міхалам (мой бацька). Я за рыдлёўкі і за імі: на ганак ды па плячуку: ага, злавіла бурдаля. Ды па акне ішчэ — ведай, курва, як абманваць. Глядзеця, людзі, на майго бурдаля! Людцы мае, ён жа мне жыць ні дае. Колькі раз ён мяне душыў. На купалля як зачаў біць, дак я зусім асталбянела». Якое ж жыццё пасля гэтага у Антосявай сям’і! Талсты і другія хваляць дзеравенскую жызню, гавораць, што мужыкі больш нраўственны, што ім добра жывецца. Нічога гэтага німа ў сёлах: усе сварацца у сям’і, з суседзямі, праклінаюць сваю жызьню, усе завідуюць чыноўнікам.
Калі хочыця, каб добра ішлося з дзеўкамі, дак гаварэця пусьцякі, будзьця вясёлыя, спрытныя, сьмяшныя і хітрыя. Калі якая стыдзіцца абнімацца пры людзях, то рабіце гэта у дваіх: людзі думаюць, што вот які ціхі хлопяц, а дзеўка каждая думае і рада, што толькі із ёю хоча ён пабыць. Канчаю чытаць «Война и Мир» Толстого.
17-VIII. Гаспадарка наша усё горшае. Німа каму рабіць, ні дружна жывецца, а татка ні ўмея камандаваць. Ён к пусцякам прыдзіраецца, а галоўнага ні глядзіць, каб ні мамка, дак ні ведаю што б было. Ды як ні злаваць: Косцік з парабкам мабілізаваны, старыя хворыя, работы шмат, а рабіць няма каму. Я ж хачу чытаць і адказваюся ад работы. Каб ні вучэнне, дак можа я быў бы добры сын, а то баюся, што астануся нідавучаным. Я б кінуў бы усё і астаўся у сяле, але горкі успех в хрысціянскай жызні палохае мяне.
18-VIII. Скажу па праўдзе: хрысціянінам я быў ад ананізма. Я толькі зраблю яго, дак раскаяваюся і пачынаю хрысціянскую жызнь. Усёж-такі, камунізм ляпей, чым хрысціянства. Камунізм трэба для цяперашней жызні. Прыехаў із Масквы сусед — Ванька Дзідзюляў. Ён, мусіць, камуніст. Я завідую яму. Як паеду у Мінск, дак трэба знайсці месца савецкага чыноўніка.
24-VIII. На днях был в Минске и от нечего делать слушал лекцию Плетнёва «Идеал анархизма». Когда слушал, то всё казалось хорошим, но когда возвратился домой, то всё показалось глупым. Был сход мужиков. Надо было поделить 8 дес. земли, даровой, помещичьей. Что же получилось? Те мужики, которые кричали «земли и воли», которые требовали хлеба в комитете, — они отказались от даровой земли! Так и не взяли всей земли. Кто виноват? Боятся брать. Следуют поговорке: «лучше подождать да посмотреть». Фронт у большевиков слабый, что будет если прийдут поляки? Кроме того, без семян, машин, тягсилы трудно справиться с землёю.
25-VIII. Вчера беседовал с Ваньком Дядюля. У него на войне оторвало руку, он начал учиться и теперь служит. Я с успехом спорил. Он — большевик, а я взгляды черпал из Толстого. Большевик не может переспорить христианина, но у него одного не опровергнешь, он говорит: «нынешняя жизнь ложна, но именно потому мы хочем её улучшить. А ради этого лучшего приходиться вести войну, поддерживать тюрьмы и т. д. Капитал можно свергнуть только силою, если останется капитал, то не только коммунизм, но и христианство неосуществимо». Ну, и говори с большевиком! Говорит, что цель его жизни — приносить пользу другим и самому жениться. Воображает, что будет наслаждаться семейной жизнью.
29-VIII. Я ізноў хрысціянін. Я кідаю усё людскае і с аднэю вераю у лепшую жызню іду на новую дарогу. Я ці пагібну, ці найду лепшае жыццё. Так і быць.
24-IX. Работа не только не страшна, не тяжела, а даже радостна, полезна. Не работа страшна, а страшна та среда, в которой живёшь. Когда работаю — всё хорошо, но как только придёшь с работы в семью, то брань, неурядица и работать не хочется. Я люблю беседовать с мужиками-бедняками. Рассказываю о толстовстве. Все соглашаются, но некому дать пример. С кулаками же не очень хорошо говорить. У отца 30 дес. земли. Хозяйство наживалось в течение десятков лет с таким трудом. Большевики грабят. Понятно, что отец против них. С кулаками надо разбираться.
26-IX. Говорят, народ суеверен и что это вредно. Но суеверия приносят также пользу: народ боится причинять зло другим и воздерживается от него. Суеверный народ пусть останется таким, если суеверия нельзя заменить более высоким, нравственным. Люблю беседовать со стариками: у них большой опыт и могут научить многому.
30-IX. …На днях я писал, что от суеверий польза. Как нарочно, пришёл лекарь-знахарь и обобрал мужиков. Вот и польза от суеверий! Хороший для меня урок. |
(нар. у 1955-м у Шчучыне) — загадчык аддзелу рэдкіх кніг Расейскай нацыянальнай бібліятэкі, Санкт-Пецярбург. Доктар гістарычных навук. Яго апошняя публікацыя ў «ARCHE» — рэцэнзія «Папялушка выдавецтва «Беларусь» (5/2006). |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 9 (49) - 2006 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |