A R C H E | П а ч а т а к | № 9 (49) - 2006 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|
||
МАРСЭЛЬ ПРУСТ | ||||
У пошуках страчанага часу У апрацоўцы Гаралда Пінтэра і Ды Трэвіс Прэм’ера адбылася ў тэатры Котслоў Каралеўскага нацыянальнага тэатру 23 лістапада 2000 году.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ
Марсэль — Сэбасьцян Харком. Астатнія ролі выконваюцца акторамі трупы
Рэжысэр — Ды Трэвіс. ЧАСТКА ПЕРШАЯКавалак жоўтай сьцяны. Б а ц ь к а. А ці не спазьняецца крыху наш Сван? А каторай мы вячэраем? Д - р П э р с п ’ е. Чароўны чалавек, мсье Сван. Я ўчора заходзіў да ягонай жонкі. Лёгкая мігрэнь. Б а ц ь к а кашляе. Бабуля. У Марсэля змораны выгляд. Д - р П э р с п ’ е. Наколькі я разумею, вы сёньня вячэраеце толькі з мсье Сванам? Б а ц ь к а. Так. Маўчаньне. Д - р П э р с п ’ е. Ммм. Ну, я мушу ісьці. Мне яшчэ трэба пабачыць мсье Вэнтэйля. Зусім, нябога, расхварэўся. Б а ц ь к а. Хмм. Д - р П э р с п ’ е. Відаць, у іх гасьцюе сяброўка ягонай дачкі. Б а ц ь к а (змрочна). Праўда, доктар? Д - р П э р с п ’ е. Так. Яна настаўніца музыкі. М а ц і. Але мсье Вэнтэйль і сам настаўнік музыкі. Д - р П э р с п ’ е. Відаць, мадмуазэль Вэнтэйль больш падабаецца займацца музыкай са сваёй сяброўкай. Урэшце, гэтая паненка мае поўнае права любіць музыку. (Сьцішвае голас.) І некаторыя кажуць, што навучае яна зусім ня музыцы. Мсье Вэнтэйль мусіць быць сьляпым, каб не заўважаць. Б а ц ь к а (рэзка). Ну, Марсэль… Колькі разоў табе паўтараць? Ідзі спаць… не, пакінь маму ў спакоі. Вы ўжо сказалі адно адному дабранач — і досыць. Што за дзівацтвы? Ідзі наверх. М а р с э л ь падыходзіць да Ф р а н с у а з ы, зьвініць званочак на садовых весьнічках. Зьяўляецца мсье С в а н. Б а б у л я. Добры вечар, мсье Сван.
Спачывальня М а р с э л я. М а р с э л ь. Франсуаза, калі ласка, аднясі гэтую цыдулку маман… Ф р а н с у а з а. Не. Няўжо я стану назаляць тваёй матулі, калі яна прымае гасьцей? Га? М а р с э л ь. Яна сама прасіла. Яна хацела, каб я ёй нешта сказаў. Ф р а н с у а з а. Прыйшоў мсье Сван. Ходзяць чуткі, ён вельмі блізкі знаёмы самога прэзыдэнта Рэспублікі, ужо ня кажучы пра прэфэкта паліцыі і ангельскага прынца Ўэлскага. Ягоны фурман абмовіўся, што ён вячэрае з прынцэсамі. Прынамсі, да іх так зьвяртаюцца. Так кажуць. М а р с э л ь выпускае з рук цыдулку і неадрыўна глядзіць на Ф р а н с у а з у. Ф р а н с у а з а. Можа, паспрабую перадаць разам з кавай. Пабачым. М а р с э л ь. Франсуаза, мілая, калі ласка. Ф р а н с у а з а. Ды няўжо тут нешта настолькі пільнае?
Сад. С в а н. Калі вы едзеце ў Парыж? Б а ц ь к а. Відаць, тыдні праз два. На жаль.
Ф р а н с у а з а прыносіць цыдулку пад кубачкам кавы, С в а н. Мы таксама хутка зьяжджаем. М а ц і. Заўсёды так сумна, калі сканчаецца лета і даводзіцца ехаць з Камбрэ. Для здароўя Марсэля тут паветра нашмат лепшае, чым у Парыжы… С в а н. Як ён? Б а ц ь к а. Дыханьне. З гэтым трэба ўважліва. М а ц і глядзіць на цыдулку. М а ц і. Адказу ня будзе. Ф р а н с у а з а выходзіць. С в а н. У мяне ёсьць адна кніга — думаю, Марсэлю спадабаецца. Заўтра вам яе дашлю. М а ц і. Вялікі дзякуй. Б а ц ь к а. Мы перад вашым прыходам размаўлялі пра мсье Вэнтэйля. Вы яго ня ведаеце? С в а н. Не, ніколі зь ім не сустракаўся, але я часта думаў, ці не сваяк ён кампазытару. Б а ц ь к а. Якому кампазытару? С в а н. Вы ж ведаеце санату Вэнтэйля? Б а ц ь к а. Ведаю? С в а н. Хіба не? Ах, які цудоўны твор. Упершыню я пачуў яго… гэтак даўно… шмат гадоў таму… Б а ц ь к а. А, санату Вэнтэйля. Ах, так, так, вядома. Выдатная рэч. С в а н. Цікава, ці не сваяк яму ваш прыяцель. Трэба высьветліць. Б а ц ь к а. Наўрад ці.
Ф р а н с у а з а прыносіць б а б у л і шаль. С в а н. Што ж, ужо позна. Да пабачэньня. Дзякуй за такі прыемны вечар. С в а н сыходзіць. Ф р а н с у а з а дапамагае б а б у л і падняцца ў дом. Б а ц ь к а. Па-мойму, ён ня надта добра выглядае. Мабыць, яму шмат крыві папсавала ягоная мярзотніца жонка. Падумаць толькі, кінуць жыцьцё пад ногі… ёй? У галаве не зьмяшчаецца. А кожная жанчына палічыла б за гонар стаць ягонаю. Ды насамрэч і была ягонаю. Ну што, хадзем спаць? М а ц і. Ты хоць бы дазволіў мне даслаць спытацца пра ягоную дачку. Ён так ёю ганарыцца. Б а ц ь к а. Пачні пытацца пра дачку — і не заўважыш, як станеш пытацца і пра жонку. А там неўзабаве яна заявіцца да цябе зь візытам. Пра гэта ня можа быць і гаворкі.
Б а ц ь к а выходзіць. М а р с э л ь. Маман. Маман. М а ц і. Што ты робіш? (Шэптам.) Не. Ідзі да сябе. Не хапала яшчэ, каб бацька пабачыў, што ты тут тырчыш, як дурань. Агеньчык сьвечкі. Са свайго пакою выходзіць б а ц ь к а. Б а ц ь к а. Што такое? М а ц і. Ён хоча, каб я яго пацалавала перад сном у ягоным пакоі. Дурэе — няма зь ім ніякага ладу. Б а ц ь к а. Ну дык пайдзі да яго. М а ц і. Не, нельга патураць дзіцяці. Б а ц ь к а. Ніхто і не патурае. А калі ён празь цябе расхварэецца — што тады? Пасьпі ў яго — хоць раз. (Пазяхае.) Ну, я пайшоў. Добрай ночы. (Сыходзіць.) М а р с э л ь усхліпвае. М а ц і (пяшчотна). Годзе. Бо я зараз таксама заплачу, калі ты не супакоісься. Ну…
Сцэна: дарослы М а р с э л ь з жалем паглядае на малога М а р с э л я. Гучыць раманс на верш Апалінэра «Мост Мірабо»:
|
(1871—1922) — францускі пісьменьнік, ляўрэат Ганкураўскай прэміі, аўтар эпапэі «У пошуках страчанага часу».
ГАРАЛД ПІНТЭР ДЫ ТРЭВІС — брытанская рэжысэрка, першая жанчына — кіраўнік трупы Каралеўскага нацыянальнага тэатру. |
Апошні прыём у Германтаў. 1921 год. М а р с э л ь аплядуе. Усе прысутныя — ужо вельмі старога веку — паварочваюцца да яго. К а м б р э м э р 2 . Марсэль, дарагі, як я рады пабачыць вас ізноў. Наколькі я зразумеў, вы хварэлі? Як цяпер пачуваецеся? Лепей? |
1 Пераклад Андрэя Хадановіча. |
Г е р ц а г і н я. Ах, Марсэль, мой дарагі Марсэль… М а р с э л ь. Арыяна, вы цудоўна выглядаеце. Як заўсёды. Г е р ц а г і н я. Божа, як лятуць гады… Колькі часу прамінула? Калі тое было? Дзе вы прападалі? К а м б р э м э р. Мне казалі, вы шмат гадоў лячыліся ў санаторыі. Вы па-ранейшаму пакутуеце ад прыступаў удушша? То бок, ці стала вам лягчэй? М а р с э л ь. Ня надта. К а м б р э м э р. Але з узростам яны, вядома, усё радзейшыя. Галоўнае — жыцьцё працягваецца. Г е р ц а г і н я. Вы зусім не зьмяніліся. Я вас ледзь пазнала. А я ўжо зусім старая. Хіба не? Ну, прынамсі, далёка ня першай маладосьці… Шкада, што вы так і не ажаніліся. Але, магчыма, усё толькі на лепшае. Вашыя дзеці загінулі б на вайне. Як мой няшчасны пляменьнік Рабэр. Ведаеце, я дасюль яго часта згадваю. М а р с э л ь. І я таксама. У пакой заходзіць М а р э л ь.
Стары Ш а р л ю, якога падтрымлівае Ш а р л ю. А, вось і наш вялікі музыка, наша славутасьць. М а р с э л ь. Хто гэта? Г е р ц а г і н я. Мой кузэн Мэмэ. Няўжо вы ня памятаеце Мэмэ? Небарака. З кожным разам, як яго бачу, ён усё больш нагадвае маю сьвякроўку. Падумаць толькі, ён меў жахлівую рэпутацыю. Пераважна сярод лёкаяў. М а р с э л ь. Неверагодна. Г е р ц а г і н я. Не, вядома, ён зьмяніўся. Але, на жаль, не ягоныя прыяцелі. М а р с э л ь. А, мсье Жуп’ен. Г е р ц а г і н я. Божа мой! Вы зь ім знаёмы? М а р с э л ь. Так. То бок не. Не. Г е р ц а г і н я. Не, зразумела, не. Вы ведаеце, вы тут, бадай, мой адзіны сябар. Мой самы верны сябар. Вы з усімі пазнаёміліся ў мяне, праўда? І са Сванам таксама. М а р с э л ь. Я трошкі ведаў яго ў дзяцінстве. Г е р ц а г і н я. Тут недзе ягоная дачка Жыльбэрта. Вы зь ёю знаёмыя? М а р с э л ь. Ня надта. Г е р ц а г і н я. Ніяк не разумею, чаму Рабэр зь ёй ажаніўся. Яна ніколі яго не кахала. Ніколі. Вось брыдкая істота. М а р с э л ь. А дзе прынцэса? Дзе наша гаспадыня? Г е р ц а г і н я. Вунь яна. М а р с э л ь. Гэта не яна. Г е р ц а г і н я. Яна самая. Былая мадам Пазьняк. Мая дарагая кузіна памерла. І новай прынцэсай стала матухна Пазьняк. Яна цяпер мая новая кузіна. Хто б мог падумаць? Прынцу яе грошы прыйшліся вельмі дарэчы. М а р с э л ь. Выбачайце, я на хвілінку вас пакіну. Трэба засьведчыць ёй маю пачцівасьць. Г е р ц а г і н я. Вядома. Дарагі Марсэль, вы заўсёды гэтак па-добраму ставіліся да абдзеленых лёсам. М а д а м д э К а м б р э м э р. Арыяна, а што сталася з маркізай д’Арпажон? Г е р ц а г і н я. Памерла. М а д а м д э К а м б р э м э р. Не! Вы, пэўна, блытаеце яе з графіняй д’Арпажон. Г е р ц а г і н я. Ніякім чынам. Маркіза таксама памерла. Недзе з год таму. М а д а м д э К а м б р э м э р. Недзе з год таму я была ў яе на музычнай вечарыне. Г е р ц а г і н я. І, аднак, яна памерла, магу вас запэўніць. Ня дзіва, што вы нічога ня чулі. Самая звычайная сьмерць. Ж ы л ь б э р т а. Марсэль. Не чакала вас тут сустрэць. Бачу, што вы прынялі мяне за маю маці. Усе нас блытаюць. Яна недзе тут, але… занятая. А д э т а сьмяецца. Ж ы л ь б э р т а. Няўжо вам цікава на гэткім прыёме? Можа, мы б лепей павячэралі разам у якім-небудзь рэстаране? М а р с э л ь. Так, абавязкова… калі вы не баіцеся сябе скампрамэтаваць, вячэраючы сам-насам з маладзёнам. Ж ы л ь б э р т а сьмяецца. М а р с э л ь. Са старым. Паўза. Ж ы л ь б э р т а. Я часта думаю: адзінае суцяшэньне ў сьмерці Рабэра — тое, што ён ніколі ня стане старым. М а р с э л ь. Так. Для нас ён назаўжды застанецца маладым. Ш а р л ю (прынцэсе). Якая жудасьць. Усе мёртвыя: Ганібал дэ Брэатэ — мёртвы, Антуан дэ Мушы — мёртвы, Шарль Сван — мёртвы, Адальбэр Манмарансі — мёртвы. П р ы н ц э с а сьмяецца і папраўляе манокль. П р ы н ц э с а. Мсье Жуп’ен, мы ўсе дзякуем Богу за тое, што нашаму міламу старому сябру лепей. Але, мне здаецца, вам усё ж варта адвезьці яго дадому. Ж ы л ь б э р т а. Яна цяпер мая цётка. Хто б паверыў? Ведаеце, Марсэль, у мяне ёсьць вельмі блізкая сяброўка, Андрэ. Здаецца, вы калісьці былі знаёмыя. М а р с э л ь. Так. Ж ы л ь б э р т а. Яна недзе тут, з мужам. А, не, вунь яна — размаўляе з Марэлем. Ён цяпер дырэктар Кансэрваторыі. Трэба сказаць маме, што вы тут. Ёй будзе вельмі прыемна. Да іх, хістаючыся, падыходзіць зьнячэўленая, змораная старая. С т а р а я. Дзень добры. Пакульгала прэч. М а р с э л ь і Ж ы л ь б э р т а праводзяць яе позіркамі. Ж ы л ь б э р т а. Вікантэса дэ Ф’якр. Какаіністка. Р а х і л ь. Марсэль. Не, бачу, вы мяне ня памятаеце. М а р с э л ь. Як вы маглі падумаць? Р а х і л ь. Тады скажыце, хто я такая? М а р с э л ь. Я… Р а х і л ь. Я вам нагадаю. Мы аднойчы з вамі сустрэліся за кулісамі. Вы былі зь сябрам. Ён бяз памяці мяне кахаў. Памятаеце? М а р с э л ь. Так, так! Вядома, памятаю. Р а х і л ь. Бедны Рабэр. Гэтае калье… Ён мне яго падараваў. Ах, як ён мяне багоміў… Г е р ц а г і н я. А, вы знаёмыя з Рахільлю. Вы ж ведаеце, гэта найвялікшая акторка Парыжу. Абавязкова прыходзьце да мяне, калі яна будзе чытаць Расіна.
Яны ідуць далей. Г е р ц а г і н я. А, дарэчы, мой муж завёў новы раман, хоць яму ўжо семдзесят пяць. Неверагодна! Але, ведаеце, у нас па-ранейшаму вельмі цёплыя адносіны. Ж ы л ь б э р т а. Цётухна Арыяна ўмее быць і чароўнай, і прывабнай, але трэба прызнаць, ёй ніколі ня стацца арыстакраткай духу. Ейны муж закаханы ў маю маці. Увесь час праводзіць у ейным доме. А яна ніколечкі не старэе, мая мама, праўда? М а р с э л ь. Так, праўда. Ж ы л ь б э р т а. Яе заўсёды кахаюць. А д э т а. Сядайце побач. Я вельмі рада вас бачыць. Вы ж добра ведалі майго першага мужа? М а р с э л ь. Першага? А д э т а. Шарля Свана. Цяпер я мадам дэ Фаршвіль. Хаця мсье дэ Фаршвіль ужо таксама пакінуў гэты сьвет. Але ж вы ведалі Шарля. М а р с э л ь. Так, калі-нікалі бачыў яго ў дзяцінстве. А д э т а. Вы, я ведаю, пісьменьнік. О! Я б столькі магла вам распавесьці, такі матэрыял даць! Вас цікавіць каханьне? То бок, вы пішаце пра каханьне? А пра што ж яшчэ пісаць? Усіх маіх каханкаў гняла рэўнасьць. Шарль… неверагодны раўнівец. Але які сьветлы розум… Я б ніколі не пакахала неразумнага мужчыну. Мсье дэ Фаршвіля я насамрэч ніколі не кахала. Гэткая пасрэднасьць. Але Шарль… Шарля я абагаўляла, мы былі такія шчасьлівыя, збольшага. Шарль заўжды сам хацеў пісаць, але… (Яна хіхікае.) Надта мяне кахаў, таму ў яго ніколі не ставала часу.
Гучыць вальс. А д э т а (у маладосьці). А вы ня прыйдзеце як-небудзь да мяне на кубак гарбаты? С в а н. У мяне столькі працы — я пішу эсэ пра Вэрмэера. А д э т а. Вы будзеце зь мяне сьмяяцца, але я нічога ня чула пра гэтага чалавека, празь якога вы ня едзеце да мяне. С в а н. Ён быў мастаком. А д э т а. О! У гэтай галаве не спыняецца праца думкі. Якое шчасьце было б для мяне дапамагаць вам у вашых занятках! С в а н. Не, не! У вас, мусіць, плойма справаў, вы рэдка бываеце вольная. А д э т а. Хто, я? Мне зусім няма чаго рабіць! Я заўжды вольная, для вас я заўжды буду вольная. Вам захочацца мяне пабачыць — дашліце па мяне ў любы час дня і ночы, і я з задавальненьнем прымчуся да вас. Добра? С в а н. Даруйце. Я заўжды баюся заводзіць новыя прывязанасьці. Баюся… стацца няшчасным. А д э т а. Вы баіцеся прывязанасьцяў? Як дзіўна. А я толькі гэтага і шукаю, я б за гэта жыцьцё аддала. Напэўна, вы шмат пакутавалі празь нейкую жанчыну.
Сцэна: С в а н на самоце. Ён бачыць малога С в а н. Так. Гэта пра Вэрмэера. Я так і думаў, што табе спадабаецца.
Прыём у Пазьнякаў. М а д а м В э р д у р э н. Сёньня на вечары ў нас будзе мсье Сван. Д - р К а т а р. Сван? А хто такі гэты Сван? М а д а м В э р д у р э н. Ды гэта ж сябар Адэты, пра якога яна нам казала. Д - р К а т а р. Ах, вось хто гэта, цяпер зразумела! Ладзіць вясельлі — мая жарсьць. М а д а м В э р д у р э н. Дасюль мне надта шанцавала па гэтай частцы. Д - р К а т а р. Праўда? М а д а м В э р д у р э н. Нават у жанчын. Уваходзяць С в а н і А д э т а. М а д а м В э р д у р э н. А, Адэта… нарэшце. С в а н. Вельмі ўдзячны, што вы велікадушна мяне запрасілі. М а д а м В э р д у р э н. Нам так прыемна вас бачыць. Хіба я магу ў чым-небудзь адмовіць гэтай чараўніцы? Бачыце, яна чырванее! М с ь е В э р д у р э н. Вы дазволіце, я запалю люльку, мсье Сван? І вы паліце. У нас без цырымоніяў, па-таварыску. М а д а м В э р д у р э н. Так. Мой муж заўжды кажа: ніякіх цырымоніяў, ніякага снабізму, ніякай пыхі і вытанчаных манераў. А, наш юны геній ужо за раялем! Што вы нам сёньня зайграеце? Д э ш а м б р (з усьмешкай). Санату нейкага Вэнтэйля. М а д а м В э р д у р э н. Ах, не, не, толькі не маю санату. Бо я зайдуся сьлязьмі. Зь мяне даволі, вам дык што — ніхто з вас потым ня будзе валяцца поўны тыдзень у ложку. М с ь е В э р д у р э н. Ну што ж, пагодзімся на тым, што ён зайграе толькі андантэ. М а д а м В э р д у р э н. Толькі андантэ, які ты разумнік! Гэта ўсё адно, што сказаць пра «Дзявятую»: «Паслухаем толькі фінал» альбо «Паслухаем увэртуру да «Майстэрзынгераў». Д - р К а т а р. Сёньня вы не захварэеце, вось пабачыце. А захварэеце — мы вас вылечым. М а д а м В э р д у р э н. Праўда? Тады мне застаецца толькі здацца. Ахвярую сабою дзеля мастацтва. А д э т а (накіроўваецца да дывановай канапы побач з раялем). Вы ведаеце, гэта маё ўлюбёнае месьцейка. М а д а м В э р д у р э н (заўважыўшы, што Сван сядзіць на крэсьле). Вам тут няўтульна, сядайце побач з Адэтай. Адэта, мілая, пасунься. С в а н. Які цудоўны «бавэ». М а д а м В э р д у р э н. Я вельмі радая, што вам спадабалася мая канапа. Гэта шыкоўна. Мсье Сван! Абавязкова памацайце бронзавыя аздабленьнечкі на сьпінках. Ды вы ня бойцеся, памацайце як сьлед. Д - р К а т а р. Ну, калі мадам Пазьняк наехала на бронзу, дык музыкі нам сёньня ўжо не пачуць. М а д а м В э р д у р э н. Маўчыце, непачцівец! Па сутнасьці, нам, жанчынам, забароненыя менш спакушальныя асалоды. Усё ж з гэтым не параўнаецца ніякае цела! Але вы яшчэ пасьпееце яе палашчыць — зараз будуць лашчыць вас самога, будуць лашчыць ваш слых. Мае шаноўныя сябры — Агюс Дэшамбр. Д э ш а м б р. Саната Вэнтэйля ў фа-дыез.
Д э ш а м б р грае санату Вэнтэйля. А д э т а сядае за фартэпіяна. С в а н. Зайграйце яшчэ раз. А д э т а. Яшчэ раз! Толькі адну фразачку — і ўсё. Я так дрэнна граю. (Ён цалуе яе.) Выберы што-небудзь адно. Што я павінна: граць ці лашчыцца? С в а н. Гэта нашая музыка. Гімн нашага каханьня. Якое хараство, праўда? А д э т а. Вельмі прыгожа. С в а н. У Батычэльлі ёсьць карціна «Вясна» — гэта вы. Яна — гэта вы. А д э т а (лёгка яго цалуе). Вы такі мілы. С в а н. Вы казалі, вам патрэбныя грошы. А д э т а. Мой любы! (Нахіляецца, каб яго пацалаваць.)
Сцэна: А л ь б э р т ы н а ўцякае ад М а р с э л я. Той спрабуе яе дагнаць з букетам язьміну ў руках. А л ь б э р т ы н а. Язьмін, ах, я не выношу паху язьміну.
С в а н дакранаецца да архідэяў на ліфе Адэты. С в а н. Нічога, нічога, ня бойцеся. Галоўнае, не размаўляйце, адказвайце мне знакамі, іначай вам будзе яшчэ цяжэй дыхаць. Вы нічога ня будзеце мець супраць, калі я папраўлю кветкі на сукні? Яны ў вас ледзь трымаюцца. Як бы яны ня выпалі — я хачу засунуць іх глыбей. А д э т а. Так, так, вядома, калі ласка. С в а н. Не, не, галоўнае — не размаўляйце. Паглядзіце: вось тут трошачкі… па-мойму, на вас насыпаўся пылок. Дазвольце, я яго змахну. Так вам ня вельмі непрыемна? Я баюся памяць сукню. А калі я іх панюхаю? Мне хочацца праверыць, пахнуць яшчэ архідэі ці не. Я ня ведаю, як яны пахнуць. Можна? А д э т а. Дзівак! Вы ж бачыце, што мне гэта ў асалоду.
Сцэна: С э н - Л ю зьнянацку дае С э н - Л ю. Мушу заўважыць, шаноўны мсье, што вы ня надта ветлівы. С в а н стукае ў дзьверы А д э т ы. Цішыня. С в а н. Даруй, што гэтак позна. А д э т а. Ты ж не зьбіраўся прыходзіць. Як жа твой банкет? С в а н. Я рана сышоў. Каб пабачыць цябе. А д э т а. Мне ад навальніцы зрабілася блага. Разбалелеся галава. С в а н. Можна, я ўвайду? Я… акурат марыў пра добрую архідэйку. А д э т а. Не, не мілы. Сёньня ніякіх архідэяў, ты ж бачыш, я дрэнна пачуваюся! Ужо ноч. С в а н. Яшчэ ўсяго адзінаццатая гадзіна. А д э т а. Як для мяне, дык ужо самая ноч. Але, для мяне гэта сярэдзіна ночы. (Мякчэйшым тонам.) Калі ласка, не цяпер. Заўтра, заўтра ўвечары. Мне будзе лепш, уяві, як усё будзе цудоўна.
Сцэна: м а д м у а з э л ь В э н т э й л ь бегае і зачыняе аканіцы. М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь. Куды табе! Сьмеласьці ня хопіць.
С в а н. Адэта, родная мая, мне ўсё ж трэба спытацца ў цябе нешта. А д э т а. Ну, што яшчэ? (Глядзіць на яго.) Пытаньні, вядома, з падкавыкай. С в а н. Скажы, ці было ў цябе што-небудзь насамрэч… зь іншымі? А д э т а. Я так і думала — у цябе на твары напісана. Не. Навошта мне іншыя, дурненькі? У мяне ёсьць ты. Паўза. С в а н. А з жанчынамі? А д э т а. З жанчынамі? С в а н. Памятаеш, мадам Пазьняк аднойчы казала табе: «Беражыся, я здолею цябе растапіць — ты ж не мармуровая». А д э т а. Я ж табе казала, ты ж цудоўна ведаеш… С в а н. Так, ведаю, але ты сама ў гэтым пэўная? А д э т а. Я табе казала, гэта быў жарт. Проста жарт. С в а н. У цябе калі-небудзь зь ёю?.. А д э т а. Я ж табе казала, ты ж цудоўна ведаеш… Яна не з такіх. С в а н. Ты мне не кажы: «Ты ж цудоўна ведаеш», — а скажы: «У мяне ніколі нічога падобнага не было зь ніводнай жанчынай». Маўчаньне. С в а н. А ты можаш мне паклясьціся на тваім абразку Лягецкай Божай Маці? А д э т а. Не, гэта проста кара! Што з табой сёньня? Якая муха цябе ўкусіла? С в а н. Паклаўшы руку на абразок, скажы «так» або «не», ці было калі-небудзь у цябе гэта? А д э т а. Ну скуль жа я ведаю? Можа быць… вельмі даўно… прычым я сама не здавала сабе справы… разы два-тры. Паўза. С в а н. Колькі дакладна? А д э т а. Ах, Шарль, ты мяне замучыў! (Невялічкая паўза.) У пракаветныя часы. Я зусім пра гэта забыла — можна падумаць, што ты наўмысна мне нагадваеш. С в а н. Пытаньне цалкам натуральнае. Згадзіся. Адэта, мая радасьць, ты ж не магла забыцца — з кім… Напрыклад — апошнім разам. А д э т а расслабляецца і пачынае гаварыць больш разьняволена. А д э т а. Ды не, ня памятаю. Здаецца, у Булёнскім лесе, калі ты прыехаў да нас на выспу. Ты вячэраў у прынцэсы дэ Лём. За суседнім столікам сядзела жанчына, зь якой мы вельмі даўно ня бачыліся. Яна мне прапанавала: «Зойдзем вунь за той камень, паглядзім, як вада блішчыць пад месяцовым сьвятлом». Я пазяхнула і адказала ёй: «Не, я стамілася, мне і тут добра». Яна пачала пераконваць мяне, што сёньня месяцовае сьвятло нейкае асабліва прыўкраснае. Я сказала ёй: «Байкі!» Я выдатна разумела, чаго ёй хочацца. А д э т а сыходзіць. С в а н. Як жа так? Я забіў некалькі гадоў жыцьця, я хацеў памерці толькі таму, што ўсёй душою кахаў жанчыну, якая мне не падабалася, жанчыну не па маім гусьце!
Дом м с ь е В э н т э й л я ў Манжувэне. 1895 г. М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь зь с я б р о ў к а й. С я б р о ў к а. Ну калі ўжо ты перастанеш насіць гэтую брыдкую сукенку? Не зьбіраесься ж ты вечна хадзіць у жалобе па сваім бацьку? М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь ідзе зачыніць аканіцы. С я б р о ў к а. Не зачыняй, мне горача. М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь. Але ж гэта брыдка, нас могуць убачыць. (Сяброўка ўсьміхаецца.) Убачаць, як мы чытаем — чым бы мы ні займаліся, хоць бы самай звычайнай справай. С я б р о ў к а. Так, тут люднае месца, на нас, пэўна, глядзяць. Ну і што ж з таго? (Паўза.) А дзе твая кніга? М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь. Якая кніга? С я б р о ў к а. Як жа чытаць бяз кнігі, дурнічка? У любым выпадку, я не чытаю, я думаю. М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь. Я бачу, сёньня ў вас, мадмуазэль, вельмі нясьціплыя думкі.
С я б р о ў к а падыходзіць да м а д м у а з э л ь В э н т э й л ь і цалуе яе. М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь. Ах, на нас глядзіць партрэт бацькі! С я б р о ў к а абарочваецца і бярэ фатаздымак. С я б р о ў к а (шэптам). Ведаеш, што я б зрабіла з гэтым старым пудзілам? М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь. Куды табе! Сьмеласьці ня хопіць. С я б р о ў к а. Ня хопіць сьмеласьці плюнуць? Вось на гэта? Плюе на фатаздымак.
Сцэна: А л ь б э р т ы н а. Мая прыяцелька — самая блізкая сяброўка дачкі Вэнтэйля, з дачкой Вэнтэйля я таксама сябрую. Я іх абедзьвюх называю маімі старэйшымі сёстрамі.
Б а ц ь к а. А, Марсэль, хадзі сюды. Я хачу цябе пазнаёміць зь ягамосьцю амбасадарам маркізам дэ Нарпуа. class="t2"
Яны кланяюцца адзін аднаму. М а р с э л ь. Добры вечар, вашамосьць. Н а р п у а. Добры вечар. Твой бацька кажа, што ты хочаш стаць пісьменьнікам? М а р с э л ь. Я… так, вашамосьць, пэўна, так. Н а р п у а. А не дыпляматам? М а р с э л ь. Пэўна… вашамосьць. Н а р п у а. І ты ня маеш жаданьня пайсьці слаўным шляхам свайго бацькі? Б а ц ь к а. Вядома, Марсэлю яшчэ зарана прымаць канчатковае рашэньне. Н а р п у а. Кар’ера пісьменьніка можа прынесьці наўзьдзіў добры плён, так бы мовіць, калі захоўваецца належная раўнавага паміж працавітасьцю, рашучасьцю і амбітнасьцю ў спалучэньні зь ясным усьведамленьнем сваіх слабых і моцных бакоў, і, вядома, (з усьмешкай) пэўным талентам, калі аўтар ім надзелены. Вось акурат у сына майго сябра, mutatis mutandis, тое ж, што і ў вас. Два гады таму ён выпусьціў кнігу пра адчуваньне бясконцасьці, што ўзьнікае на заходнім беразе возера Вікторыя-Ньянца, а ў гэтым годзе — менш значную працу, зрэшты, напісаную борзка, часам нават не бяз кплівасьці: пра аўтаматычную зброю ў баўгарскай арміі. Гэтыя два творы зрабілі яму імя. Ён прабіўся, далёка пойдзе. Мне вядома, што хоць ягоная кандыдатура яшчэ не вылучалася, пра яго згадвалі — у прыхільным для яго сэнсе, — у Акадэміі маральных навук. Б а ц ь к а. Праўда? Н а р п у а. О, так, ён, не шкадуючы высакародных намаганьняў, заваяваў сабе цудоўнае становішча, і посьпех, які далёка не заўсёды выпадае на долю крыкуноў і выскачак, — посьпех узнагародзіў ягоныя высілкі. (Да Марсэля.) Што ты напісаў? М а р с э л ь. Што-што, вашамосьць? Н а р п у а. Што ты ўжо напісаў? М а р с э л ь. На жаль… нічога… яшчэ не завяршыў. Б а ц ь к а бярэ аркуш паперы са стала. Б а ц ь к а. А гэта? М а р с э л ь. Што? Б а ц ь к а. Твой твор. Верш у прозе, ці як там ты казаў. Пра шпілі Мартынвілю. М а р с э л ь (зьляканы). О, не! Не… гэта… Б а ц ь к а. Ён жа дапісаны, хіба не? М а р с э л ь. Так, але гэта было так даўно… Ён… дзіцячы. Н а р п у а. Часта раньнія спробы пяра шмат пра што гавораць. (Бацьку.) Вы дазволіце? Б а ц ь к а (перадае аркуш). Вядома, калі ласка. Н а р п у а (праглядае яго, мармыча). Шпілі. Цішыня. Н а р п у а прачытвае верш, адрывае позірк ад паперы, прачышчае горла, вяртае аркуш М а р с э л ю, доўга і ўважліва глядзіць на яго. Б а ц ь к а бярэ аркуш, кладзе яго назад на стол. Б а ц ь к а. Ну, а цяпер — вячэраць?
Сцэна: Бальбэк. А л ь б э р т ы н а і невялічкая купка дзяўчат. Б а б у л я. Мадам, дазвольце пазнаёміць вас з маім унукам. Марсэль — маркіза дэ Вільпарызі. М а р к і з а д э В і л ь п а р ы з і. А, добры дзень! Я сутыкнулася з вашай бабуляй у дзьвярах крамы. І ведаць ня ведала, што яна ў Бальбэку. Які прыемны сюрпрыз. Дазвольце пазнаёміць вас з маімі двума пляменьнікамі. Дакладней — з пляменьнікам і ўнучатым пляменьнікам. Адзін даводзіцца другому дзядзькам, а я — цётка ім абодвум. Барон дэ Шарлю.
Ш а р л ю, не падымаючы вачэй на М а р с э л я, ня зьняўшы пальчаткі, сагнуўшы мезенец, указальны і вялікі палец, працягвае яму сярэдні і безыменны. М а р к і з а д э В і л ь п а р ы з і. І маркіз дэ Сэн-Лю-ан-Брэ.
Твар і цела С э н - Л ю не зварухнуліся, у вачох нічога не выяўляецца. Сцэна: невялічкая купка дзяўчат. Д з я ў ч ы н а. Здаецца, ён на мяне зірнуў. Ён праўда на мяне зірнуў. Астатнія д з я ў ч а т ы сьмяюцца. С э н - Л ю і М а р с э л ь у рэстаране. С э н - Л ю. Нячаста сустрэнеш чалавека, які цікавіцца пісьменствам, які хоча пісаць, каго хвалюе праблема выказваньня перажытага ў словах. С э н - Л ю чакае, што адкажа М а р с э л ь. Той маўчыць. С э н - Л ю. Высокі сьвет, да якога я маю няшчасьце належаць, — недасьведчаная і сябелюбная каста. Іх вытанчаныя жэсты, манеры, гонар, выхаваньне — усё за стагодзьдзі вырадзілася ў сапраўдную пошласьць. Яны ніколі нават не задумляюцца, што ў іхным пазэрстве і прэтэнцыйнасьці ўжо выяўляецца нішчымнасьць розуму. Ды яны нічога ня ведаюць і нічым не цікавяцца, апроч грошай і становішча ў сьвеце. Мяшчане. Афіцыянт абслугоўвае іх. С э н - Л ю. Вы на мяне неяк няўхвальна паглядалі, калі я прабіраў сёньня фурмана. М а р с э л ь. Сапраўды, вы абыходзіліся зь ім досыць груба. С э н - Л ю. Навошта ж мне гуляцца зь ім у ветлівасьць? Хіба мы зь ім ня роўныя? Ці вы думаеце, што я мушу ставіцца да яго з асаблівай павагай на той падставе, што ён быццам бы ніжэйшы за мяне? Хіба ён не такі ж блізкі мне, як мае дзядзькі ці стрыечныя сёстры? Вы разважаеце, як арыстакрат. Маёй сям’і вельмі не падабаецца, што я кахаю акторку. Ды ў яе ў адным мезенцы больш вытанчанасьці і чуласьці, чым ува ўсіх іх разам узятых. Аднак трэба прызнаць: я ад яе вар’яцею. Яна мне ўвесь час сьніцца. Мінулай ноччу мне сьнілася, што я ў вёсцы ў обэр-вахмістра. Мы сядзім зь ім і п’ём. Раптам я чую… перарывістыя ўскрыкі… ускрыкі, што вырываюцца зь яе грудзей. Яна ў сваім пакоі зь іншым. Я чуў ейныя ўскрыкі, але обэр-вахмістар не пушчаў мяне да яе. Такі вось ідыёцкі сон. Цалкам немагчымы. С э н - Л ю сыходзіць. М а р с э л ь кліча а ф і ц ы я н т а. М а р с э л ь. Вады, калі ласка. А ф і ц ы я н т. Хвіліначку, мсье барон. М а р с э л ь. Я не барон. А ф і ц ы я н т. Даруйце, мсье граф.
С э н - Л ю прабягае па вузкім карнізе, як канатаходзец у цырку. Воплескі. С э н - Л ю працягвае Марсэлю ягонае паліто. С э н - Л ю. Здаецца, пахаладала.
Сцэна: д з я ў ч а т ы пераскокваюць цераз с т а р о г а. Д з я ў ч ы н а (гучна). Бедны старыкан, мне яго шкада. Як бы ён ня здырдзіўся.
Ноч. Спальня М а р с э л я. Ціхі стук у дзьверы. М а р с э л ь. Хто там? Ш а р л ю. Гэта Шарлю. Можна да вас? Мой пляменьнік сказаў, што вам сумна бывае перад сном, а яшчэ ён сказаў, што вы захапляецеся Анатолем Франсам. Я знайшоў у сябе ягоную кнігу — вы, напэўна, яе не чыталі, і я вам яе прынёс: калі засумуеце, яна разгоніць ваш сум. М а р с э л ь. Дзякуй вялікі. Але пэўна вы думаеце, што калі ноч гэтак дзейнічае на мяне, я яшчэ дурнейшы, чым здаюся. Ш а р л ю. Ды не! Можа быць, вы чалавек шараговы, але ж нешараговых людзей гэтак мала. А пакуль вы, прынамсі, малады, у маладосьці заўжды ёсьць нешта чароўнае. Але вы любіце маці — гэта вельмі добра. І потым, гэтая прывязанасьць — разумная, то бок, я хачу сказаць, узаемная. Гэта далёка ня часта сустракаецца. Ш а р л ю ходзіць па пакоі ў задуменьні. Ш а р л ю. У мяне тут ёсьць яшчэ адна кніга Анатоля Франса, я вам яе дам. Ш а р л ю нікуды не ідзе. Яны стаяць моўчкі. М а р с э л ь. Вы дарэмна турбуецеся. Мне дастаткова адной кнігі. Ш а р л ю. Так, хіба што. Паўза. Ш а р л ю (рэзка). Дабранач.
Сцэна: некалькі напаўаголеных п р а ч а к стаяць у рацэ і мыюць бялізну. А л ь б э р т ы н а, амаль ня бачная за імі, на беразе адкідаецца ў экстазе. А л ь б э р т ы н а. Ах, якая асалода… якая асалода! П р а ч к і заміраюць. Чуваць толькі іх дыханьне. Г о л а с. Заносім перагародку. Асьцярожна — перагародка! Запальваецца асьвятленьне. Вобраз распадаецца…
Закулісьсе тэатру. Антракт. Р а б о ч ы я
с ц э н ы перасоўваюць дэкарацыі. На сцэну выходзяць М а р с э л ь і С э н - Л ю. Апроч іх, там завіхаецца шмат іншых людзей. Ж у р н а л і с т (да рабочага сцэны, што праходзіць міма). Я зь «Ле Суар». Ён з «Нувэль Абсэрватэр». Мы шукаем мсье Бувэ. Р а б о ч ы. Ён за хвіліну будзе. С э н - Л ю. Ну як вам? М а р с э л ь. Вы пра Рахіль? Яна цудоўна трымаецца на сцэне. С э н - Л ю. Сапраўды — яна нібы бліскавіца. І прыгожая, праўда? М а р с э л ь. Вельмі ўражвае. Р а б о ч ы я працягваюць пераносіць дэкарацыі. С э н - Л ю. Яшчэ хвілінку — яна зараз прыйдзе. Ёй вельмі хочацца з вамі пазнаёміцца. М а р с э л ь. Пакуль яна не прыйшла… Хацеў у вас запытацца. С э н - Л ю. Слухаю. М а р с э л ь. Вашая цётка, герцагіня дэ Германт… С э н - Л ю. Так… М а р с э л ь. Па-мойму, яна лічыць мяне за поўнага ідыёта. С э н - Л ю. Чаму вы гэтак кажаце? М а р с э л ь. Ходзяць чуткі… вось і ўсё. С э н - Л ю. Ня думаю. Вы зь ёй знаёмы? М а р с э л ь. Не. С э н - Л ю. Я вас пазнаёмлю. М а р с э л ь. Калі? С э н - Л ю. Як-небудзь… пры нагодзе. Да ж у р н а л і с т а ў падыходзіць ч а л а в е к. Чуваць, як адзін зь іх кажа: Ж у р н а л і с т. Мы чакаем мсье Бувэ. С э н - Л ю (да Марсэля, няпэўна). Як вам пішацца? М а р с э л ь. Ды ніяк. Зьяўляецца Р а х і л ь. С э н - Л ю (цалуе яе). Дарагая, ты проста цуд. Дазволь пазнаёміць цябе з Марсэлем. Марсэль, гэта Рахіль. Яны паціскаюць рукі. М а р с э л ь. Прыміце мае віншаваньні. Р а х і л ь. Вам спадабалася? М а р с э л ь. Вельмі! С э н - Л ю. Ты цудоўна грала. Р а х і л ь. Як можна цудоўна граць у такой маленькай ролі? Вось у наступным сэзоне я буду выступаць у галоўных ролях. Тады паглядзіце.
Кажучы гэта, Р а х і л ь пераводзіць позірк на С э н - Л ю. Куды ты глядзіш? Р а х і л ь. Ммммм? С э н - Л ю. Чаму ты на яго глядзіш? Р а х і л ь. На каго? С э н - Л ю. На таго танцора, ліха на яго. Р а х і л ь. Няўжо? Р а б о ч ы я с ц э н ы, перасоўваючы дэкарацыі, прыціскаюць С э н - Л ю, Р а х і л ь і М а р с э л я бліжэй да журналістаў, якія зь цікавасьцю слухаюць іх размову. Р а х і л ь. А чаму б і не? Паглядзі, як гожа ён складзены. Якія рукі… Т а н ц о р апрануты як паж з карціны Вато, павекі густа нафарбаваныя, на шчоках — густы слой румянаў. Пачуўшы словы Р а х і л ь, ён вельмі грацыёзна паўтарае рух рукамі. Р а х і л ь. Якая грацыя. С э н - Л ю. Перастань, іначай я адразу ж сыду, зразумела? (Марсэлю.) Ня дыхайце цыгарным дымам, вам зробіцца блага. Р а х і л ь (да Сэн-Лю). Ах, якое будзе шчасьце, калі ты сыдзеш! С э н - Л ю. Але я не вярнуся — папярэджваю. Р а х і л ь. Тым лепей. С э н - Л ю. Паслухай, ты памятаеш, я абяцаў падараваць табе калье… Р а х і л ь. Ах, як міла! Ты вырашыў мяне шантажаваць. Я не такая карысьлівая, як ты. Пляваць мне на тваё калье — мне яго іншы падаруе. С э н - Л ю. Значыць, ты хочаш, каб я сышоў? Так? Р а х і л ь. Ах, якія ў яго чароўныя рукі! М а р с э л ь кашляе. С э н - Л ю (да журналіста). Шаноўны мсье! Ці нельга вас папрасіць не паліць? Мой сябар не трывае дыму. Р а х і л ь (да танцора). А гэтыя ручкі, гэтыя цудоўныя ручкі і з жанчынамі гэтак жа дзівосна абыходзяцца? Рукі — як дзявочыя. Ды ты і сам падобны да жанчыны. Мне думаецца, што вы з адной маёй прыяцелькай лёгка паразумеліся б. Р а х і л ь сыходзіць. Ж у р н а л і с т. Наколькі мне вядома, тут не забаронена паліць. Вашага сябра нішто не змушае тут заставацца. С э н - Л ю. Мушу заўважыць, шаноўны мсье, што вы ня надта ветлівы. С э н - Л ю з усяе моцы дае ж у р н а л і с т у поўху. А с ы с т э н т р э ж ы с э р а праходзіць цераз сцэну, звонячы ў званочак. А с ы с т э н т. Займаем месцы, шаноўнае спадарства. Пачынаем. Д р у г і ж у р н а л і с т. Божа мой, зараз падымецца заслона. Нашы месцы зоймуць. С э н - Л ю заўважае, што М а р с э л ь глядзіць на яго. С э н - Л ю сыходзіць.
Дом б а р о н а д э Ш а р л ю. Ноч. Ш а р л ю ў кітайскім халаце. Л ё к а й праводзіць М а р с э л я ў пакой і сыходзіць. На крэсьле, на складзеным плашчы — цыліндар з бліскучым верхам. Ш а р л ю моўчкі глядзіць на М а р с э л я. М а р с э л ь. Добры вечар. Адказу няма. Ш а р л ю ўтаропіў у М а р с э л я бязьлітасны позірк. М а р с э л ь. Я абавязкова мушу стаяць? Маўчаньне. Ш а р л ю. Сядайце ў фатэль Людовіка ХІV. М а р с э л ь сядае на бліжэйшы да яго фатэль. Ш а р л ю. На вашую думку, гэта фатэль Людовіка ХІV? Адразу відаць, што вы юнак адукаваны. Гэтак вы прымеце калені мадам дэ Вільпарызі за ракавіну і чорт ведае што наробіце. Паўза. Ш а р л ю. Шаноўны мсье, гэтая размова, якой я вас спадобіў у выглядзе выключнае ласкі, паставіць у нашых адносінах кропку. Ён выцягвае руку ўздоўж сьпінкі канапы. Ш а р л ю. Паколькі я — усё, а вы — нішто, я зрабіў першы крок. Вы мелі глупства на гэта адказаць, што ня мне гаварыць пра высакародзтва. Я толькі ўсьміхаўся ў адказ на вашае нахабства, калі толькі можна назваць нахабствам вашыя паводзіны з чалавекам, на столькі галоў вышэйшым за вас. Але — гэта маё апошняе слова, якое я скажу вам на гэтым сьвеце, я жадаю абараніць сябе ад вашых паклёпніцкіх плётак. Паўза. М а р с э л ь. Шаноўны мсье барон, я ні з кім пра вас не размаўляў. Ш а р л ю. Вашыя паводзіны сьведчаць ня толькі пра недахоп выхаваньня, добрых манер і чуласьці, але і самага звычайнага сярмяжнага глузду. На жаль, у іншым месцы і пры іншых абставінах вы казалі пра мяне зусім іншае. М а р с э л ь. Клянуся вам, барон, што я нічога крыўднага пра вас не казаў. Ш а р л ю (вельмі злосна). А хто вам сказаў, што я пакрыўджаны? Няўжо вы ўяўляеце, што я магу на вас пакрыўдаваць? Ды вы ведаеце, з кім размаўляеце? Дазвольце вас запэўніць, што атрутная сьліна пяцісот вашых прыяцеляў, хоць бы яны ўскараскаліся адзін на аднога, магла б запэцкаць толькі вялікія пальцы на маіх ступаках. М а р с э л ь разьятрана глядзіць на яго, накідваецца на новы цыліндар Ш а р л ю, шпурляе яго на падлогу, топча, зрывае падкладку і разьдзірае баронскую карону. Ш а р л ю. Што вы робіце? Вы звар’яцелі? М а р с э л ь кідаецца да дзьвярэй. Ш а р л ю заступае яму дарогу. Ш а р л ю. Досыць, досыць дзяцінства, зайдзіце да мяне на хвілінку. Сувора карае той, хто горача любіць, і калі я вас сувора пакараў, дык толькі таму, што горача люблю вас. Куанье! Заходзіць л ё к а й. Ш а р л ю. Забярыце гэты цыліндар і падайце новы. Ш а р л ю і М а р с э л ь стаяць; л ё к а й падбірае ашмёткі разьдзёртага цыліндра. М а р с э л ь. Ужо вельмі позна. Мне трэба дахаты. Ш а р л ю. Што ж… Аднак калі вы стаміліся… я мог бы даць у вашае распараджэньне пакой. М а р с э л ь. Дзякуй. Але я ня стомлены. Ш а р л ю. Ну дык вось, праўда гэта ці няпраўда, але мая прыхільнасьць да вас памерла. Уваскрасіць яе не ў маёй уладзе. Я магу сказаць пра сябе словамі Ваоза зь Віктора Юго: «Я ўдавец, я адзін, і спускаецца вечар». М а р с э л ь маўчыць. Ш а р л ю. Ну, я сваю ролю адыграў, скажу яшчэ некалькі словаў. Няхай выпадак са мною будзе вам урокам. Гэтага ўрока вы не забывайце. Добрае стаўленьне трэба цаніць. Бывайце! М а р с э л ь сыходзіць.
Вуліца. Зь ценю зьяўляецца Ж у п ’ е н. Ш а р л ю. У вас часам ня знойдзецца запалак? Ж у п ’ е н. Калі ласка. Ш а р л ю. Я прашу ў вас запалак, а сам забыў дома цыгары. Ж у п ’ е н. Заходзьце! Тут вам дадуць усё, што заўгодна.
Сцэна: М а р с э л ь слухае, як Ш а р л ю і Ж у п ’ е н займаюцца сэксам. У цемры чыркае запалка. Ж у п ’ е н. Навошта вы голіцеся? Прыгожая барада так надае вабнасьці. Ш а р л ю. Фу, якая брыдота! Вы ведаеце таго, хто гандлюе на рагу каштанамі, але толькі ня зь левага боку — там гандлюе нейкае страшыдла, — а з правага: высокага, смуглявага дзецюка? Ж у п ’ е н. А вы, як я гляджу, аматар заляцацца. Ш а р л ю. Я вяртаюся да размовы пра трамвайнага кандуктара таму, што, апроч усяго іншага, гэта можа мне спатрэбіцца на зваротным шляху. Сапраўды, іншым разам я, як халіф, што абышоў Багдад пад выглядам простага гандляра, іду ўсьлед за цікавай маладой асобай, чый сылюэт захапіў маё ўяўленьне. Каб ня страціць яго з вачэй, я ўскокваю за ім у трамвай. Калі ён перасаджваецца ў іншы трамвай, я бяру — можа, разам з чумнымі мікробамі — «перасадачны квіток», нумар якога, хоць яго даюць мне, не заўсёды бывае першы. Часам я аб адзінаццатай гадзіне вечара даяжджаю да Арлеанскага вакзалу. І, каб ня так сумна было ехаць насамоце, мне хацелася б пазнаёміцца з правадніком спальнага вагона, з кандуктарам омнібуса. Вы маглі б быць маім агентам. Зрабілі б мне добрую паслугу. Ж у п ’ е н. Як ужо не аднойчы рабіў. Ш а р л ю. Вы чулы чалавек. Па вашым твары адразу відаць. Ж у п ’ е н. Прыемна пачуць. Ш а р л ю лезе ў кішэню па грошы. Ж у п ’ е н. Не. Ня трэба грошай. Мне было прыемна зрабіць вам паслугу. Ш а р л ю. Мне таксама было прыемна. Ш а р л ю сыходзіць. Вуліца. Ж у п ’ е н (нейкаму мужчыну). Ён заўжды такі прыязны. Ніколі ня скажаш, што герцаг. Яны сыходзяць разам.
Сцэна: д з я ў ч а т ы танчаць на тэрасе ў Бальбэку. Каляровае асьвятленьне, сэнтымэнтальная музыка. М а р с э л ь. Як добра яны танчаць! Д-р Катар. Так, але куды глядзяць бацькі? Тут дзяўчаты набываюць благія звычкі. Я сваім дочкам ніколі не дазволіў бы сюды ехаць. А яны хоць бы прыгожанькія? Я не магу разгледзець, якія ў іх твары. Вось, глядзіце — я забыў пэнснэ і дрэнна бачу, але нават мне зразумела, што яны на вяршыні асалоды. Мала каму вядома, што жанчыны адчуваюць асалоду галоўным чынам грудзьмі. Ну вось, глядзіце, іх грудзі прыціскаюцца ўшчыльную.
Сцэна: А л ь б э р т ы н а: Я не хачу, але магла б.
М а р с э л ь у спальні свайго нумару ў гатэлі. Падыходзіць да сьцяны. Троху марудзіць, а затым асьцярожна стукае тры разы. Паўза. І тры ўдары з суседняга пакою. Заходзіць б а б у л я. Б а б у л я. Табе блага? М а р с э л ь. Не. Проста стаміўся. Хістаючыся, падыходзіць да крэсла. М а р с э л ь. Праўду кажучы… праўду кажучы, я думаў, што буду сумаваць без матулі ў Бальбэку, але вось не сумую. Доктар меў поўную слушнасьць наконт каньяку. Поўную. Мне значна лепей. Б а б у л я падыходзіць да яго, дакранаецца да ягонага лба. М а р с э л ь моцна яе абдымае і цалуе ў шчаку. Яна абдымае яго. Б а б у л я. Ну-тка, падыміся. (Ён падымаецца.) І давай здымем чаравікі. М а р с э л ь. Не, я… Б а б у л я. Не-не, я сама… Мне няцяжка. Толькі абапрыся рукой мне на плячо — і ўсё. Укленчыўшы, яна разьвязвае яму матузкі, а ён паглядае на яе сур’ёзна, зьверху ўніз.
Сцэна: праз адтуліну ў жывой агароджы малы М а р с э л ь бачыць трынаццацігадовую Ж ы л ь б э р т у. Яна робіць непрыстойны рух у яго бок. А д э т а (кліча). Жыльбэрта, хадзі сюды. Што ты там робіш? Ж ы л ь б э р т а зьбягае. А д э т а ў суправаджэньні Ш а р л ю ідзе за ёю.
Купка д з я ў ч а т з кошыкамі прысмакаў і з дыванком. Пікнік на вяршыні скалы ў Бальбэку. Д э л ь ф і н а. Хочаце сэндвіч? М а р с э л ь. Не, мне больш даспадобы гэта. А л ь б э р т ы н а. Што? М а р с э л ь. Шакалядны эклер. Маўчаньне. Усе жуюць. А л ь б э р т ы н а. Мабыць, вы ня любіце сэндвічаў? М а р с э л ь. Так, ня надта. Маўчаньне. Ж ы з э л ь. Ну як табе, Андрэ? А н д р э ўсьміхаецца. А л ь б э р т ы н а. Вы тут нічым не займаецеся? Вас не відаць ні на гольфе, ні на вечарох у казіно, і конна вы ня езьдзіце. Вы не знаходзіце, што можна звар’яцець, калі ўвесь час бавіцца на пляжы? Я бачу, вы любіце грэцца на сонейку. У нас з вамі розныя густы — я люблю ўсе віды спорту. Але, вядома, з большасьцю астатніх гульцоў у гольф — туга сьмяротная. Паўза. А л ь б э р т ы н а. Вы думаеце толькі пра тое, як бы пазнаёміцца з маімі сяброўкамі. Вы надта высокай пра іх думкі. Ня думайце пра іх — яны нічога зь сябе не ўяўляюць. Што можа знайсьці ў гэтых дзеўках такі чалавек, як вы? Андрэ, прынамсі, надзіва разумная. Яна добрая дзяўчынка, хоць і поўная дзівачка, а іншыя, шчыра кажучы, вельмі бязглуздыя. Дз я ў ч а т ы пачынаюць гуляць у мудрагелістую гульню, намагаючыся злавіць адна адну. А л ь б э р т ы н а. Божа! Колькі часу? Ды нас жа запрасіла мадам Дур’е! А н д р э. Мы пасьпеем. А л ь б э р т ы н а. Ну, як хочаш, а я лячу; па-мойму, твой гадзіньнік адстае. А н д р э. Мне хочацца зь ім пагутарыць. А л ь б э р т ы н а. Ты спозьнісься. А н д р э. Паслухай, міленькая, не дурыся. А л ь б э р т ы н а. Ну, як хочаш. У мяне для вас цыдулка. (Перадае яму капэрту.) Хутчэй, хутчэй, бо спозьнімся. Дз я ў ч а т ы зьбіраюць свае рэчы і, задыханыя, сьмеючыся, зьбягаюць. М а р с э л ь. Можна, я раскрыю? А н д р э. Калі ласка. Ён разьдзірае капэрту, чытае і перадае А н д р э. А н д р э. «Вы мне падабаецеся». (Вяртае цыдулку Марсэлю і ўсьміхаецца.) Ведаеце, яна сірата.
Сцэна: Л е а вальсуе зь с я б р о ў к а й.
А л ь б э р т ы н а. Я пераначую ў вашым гатэлі. Я вяртаюся ў Парыж першым цягніком, адтуль на вакзал ідзе омнібус. Пасядзіце са мною, пакуль я павячэраю ў ложку, а потым мы пагуляем, ува што пажадаеце. М а р с э л ь. О так. А л ь б э р т ы н а. Я ўклала валасы, каб дагадзіць вам. Праўда, вам падабаецца?
Ф р а н с у а з а дапамагае б а б у л і прымяраць капялюшыкі. Ф р а н с у а з а. Маркіз дэ Сэн-Лю зьбіраецца сфатаграфаваць вашую бабулю. Яна ў такімі захапленьні, што нават апранула свае найлепшыя строі. Б а б у л я. Ну хіба ня глупства? Маркіз… М а р с э л ь. Па-мойму, гэта фрывольна і сьмеху варта. Ф р а н с у а з а. На ёй будзе капялюшык, які аздобіла Франсуаза. М а р с э л ь. Які? Ф р а н с у а з а. Той, што цяпер на ёй. Ён нічога ня кажа. Б а б у л я. Табе не падабаецца? М а р с э л ь. Вельмі элегантна. Б а б у л я. Калі ты лічыш, што мне ня трэба… М а р с э л ь. Ды не, рабі, як хочаш. Хоць у тваім узросьце я б падумаў… Ну, добра, я пайду. Прыбірайцеся. Сыходзіць. Б а б у л я. У мяне такі хворы выгляд. Дзякуй, Франсуаза. Пад капялюшыкам будзе незаўважна. Уваходзіць С э н - Л ю. С э н - Л ю. Які пекны капялюшык. С э н - Л ю фатаграфуе бабулю.
Пакой А л ь б э р т ы н ы ў гатэлі. Ноч. На ёй пэньюар. Валасы распушчаныя. А л ь б э р т ы н а. Я легла яшчэ да вячэры — я крыху прастыла. М а р с э л ь. Прастыла? А л ь б э р т ы н а. Не, мяне ўжо не ліхаманіць. Я ўгрэлася ў ложку. Я сказала, што крыху прастыла, і пайшла ў ложак. Сядайце. М а р с э л ь нахіляецца і спрабуе пацалаваць А л ь б э р т ы н у. А л ь б э р т ы н а. Перастаньце, а тое я зараз пазваню! Ён яе цалуе. Яна звоніць у званок.
М а ц і. Марсэль, наколькі я зразумела, твой шлюб з Альбэртынай — мара ейнай цёткі. М а р с э л ь (зьдзіўлена). Сапраўды? М а ц і. Як шмат ты выдаткоўваеш на яе грошай. Па-мойму, ты ім усім вельмі сымпатычны. Але і раскоша, якой, як ім здаецца, ты можаш яе атачыць, і сякія-такія сувязі, што, наколькі ім вядома, у нас ёсьць, — усё гэта таксама, мне думаецца, адыгрывае тут не апошнюю ролю. Паўза. М а р с э л ь. А якой ты думкі пра яе? М а ц і. Ды ня мне ж зь ёю жаніцца. І калі ты будзеш зь ёю шчасьлівы, я буду да яе добра ставіцца. М а р с э л ь. Мне тужліва зь ёю. Я не зьбіраюся зь ёю пабрацца. М а ц і. Тады мне варта менш зь ёй бачыцца. Уваходзіць Ф р а н с у а з а. Ф р а н с у а з а. Мадмуазэль Альбэртына прыйшла. М а р с э л ь. Скажы ёй, што я не магу яе прыняць. Ф р а н с у а з а. І я гэтак думаю. Ад гэтых дзявуль адна няслава.
Сцэна: м а д м у а з э л ь В э н т э й л ь зачыняе аканіцы. М а д м у а з э л ь В э н т э й л ь. Куды табе! Сьмеласьці ня хопіць.
А л ь б э р т ы н а і М а р с э л ь у ложку. А л ь б э р т ы н а. Мне трэба ехаць. М а р с э л ь. Куды? Чаму? А л ь б э р т ы н а. Трэба быць у адным месцы а пятай. М а р с э л ь. Дзе? А л ь б э р т ы н а. У Энфрэвілі. У адной страшэнна зануднай дамы — цётчынай сяброўкі. М а р с э л ь. Але вы пра гэта ня згадвалі, калі прыйшлі. А л ь б э р т ы н а. Я не хацела вас засмучаць. Яна прымае штодня а пятай. Мне нельга спазьняцца. М а р с э л ь. Але ўсё ж можна і ня ехаць. А л ь б э р т ы н а. Яна чакае мяне. Чакае, што я прыеду. М а р с э л ь. Яна ж прымае штодня. А л ь б э р т ы н а. Так, штодня… Але сёньня я прызначыла ў яе сустрэчу маім сяброўкам. Мне будзе ня так нудна. М а р с э л ь. Альбэртына! Калі вы баіцеся, як бы вам не было там нудна, і ўсё ж вырашаеце пакінуць мяне хворага, няшчаснага, аднаго, значыць, вы аддаяце перавагу нуднай даме і сяброўкам перада мною? А л ь б э р т ы н а. Я дзеля сябровак. Я прывязу іх дадому ў маёй двуколцы. Іначай ім адтуль ня выбрацца. М а р с э л ь. Але цягнікі з Энфрэвілю ходзяць аж да дзясятай вечара. А л ь б э р т ы н а. Гэта слушна, але, разумееце, можа быць, нас папросяць застацца вячэраць. Паўза. М а р с э л ь. А ведаеце што, Альбэртына: усё можна зладзіць вельмі проста. Я адчуваю, што на паветры мне будзе лепей. Калі вы баіцеся пакрыўдзіць даму, я вас правяду да Энфрэвілю. Не турбуйцеся: я не дайду да вілы гэтай дамы, я не пабачу ні дамы, ні сябровак. А л ь б э р т ы н а доўга і ўважліва глядзіць на яго. М а р с э л ь. Мне сапраўды хочацца сьвежага паветра. А л ь б э р т ы н а. Калі мы з вамі выпраўляемся на шпацыр, дык ці ня лепш пайсьці ў іншы бок ад Бальбэку? Там значна прыгажэй. М а р с э л ь. Дык прыяцелька вашай цёткі пакрыўдуе, калі вы да яе не прыедзеце. А л ь б э р т ы н а. Ну і хай крыўдуе! М а р с э л ь. Не-не, ня трэба крыўдзіць людзей. А л ь б э р т ы н а. Ды яна і ўвагі ня зьверне, яна прымае штодня. Прыеду заўтра, пазаўтра, праз тыдзень, праз два — гэта ня мае ніякага значэньня. М а р с э л ь. А вашы сяброўкі? А л ь б э р т ы н а. Ах, яны мяне столькі разоў за нос вадзілі. Цяпер мая чарга. Ён уважліва яе разглядае. М а р с э л ь. Не, Альбэртына, я не хачу псаваць вам задавальненьня, едзьце да вашай энфрэвільскай дамы ці нават да таго, хто хаваецца пад гэтым псэўданімам — мне ўсё роўна. А л ь б э р т ы н а. Чаму? М а р с э л ь. З адной-адзінай прычыны — вам гэтага ня хочацца. А л ь б э р т ы н а. Як вы можаце такое казаць? М а р с э л ь. Вы разоў пяць, калі ня больш, самі сабе супярэчылі — і нават не заўважалі. А л ь б э р т ы н а. Ну што ж, так — я сыходжу. Вы вельмі злосны. Я ўсё мяняю, каб правесьці з вамі прыемны вечарок, а вы ня хочаце, ды яшчэ сьцьвярджаеце, што я хлушу. Вы ніколі яшчэ не былі са мной настолькі жорсткім. Я вас больш не пабачу. М а р с э л ь. Гэта найлепшае выйсьце. А л ь б э р т ы н а глядзіць на гадзіньнік. А л ь б э р т ы н а. Што ж — тады я паеду да цётчынай прыяцелькі. Яна сыходзіць.
Л е а танцуе зь сяброўкай. М а р с э л ь і А н д р э глядзяць на іх. М а р с э л ь. На што вы гэтак загледзеліся? А н д р э. На тых жанчын. М а р с э л ь. Якіх? А н д р э. Вунь на тых. Ведаеце, хто яны такія? М а р с э л ь. Не. А н д р э. Леа — акторка. І яе каханка. Яны адкрыта жывуць разам. Проста абуральна. М а р с э л ь. Вось як… Значыць, у вас гэткія схільнасьці не выклікаюць спачуваньня? А н д р э. У мяне? Ды мне гэта гідка.
М а р к і з а д э В і л ь п а р ы з і дома, малюе акварэль. М а р с э л ь і С э н - Л ю слухаюць, што яна кажа. М а р с э л ь трымае свой капялюш на каленях. У пакоі сядзяць яшчэ некалькі гасьцей. Яны размаўляюць. Іх капелюшы раскіданыя па дыване. Г е р ц а г і н я д э Г е р м а н т сядзіць трошку воддаль і разглядае гасьцей. М а р к і з а д э В і л ь п а р ы з і. Так, я вельмі добра памятаю мсье Мале. Дасьціпны быў, але ж надта цырымонны. Так і бачу яго, як ён у сябе дома спускаецца абедаць з цыліндрам у руцэ. М а р с э л ь. Тады, напэўна, увогуле было прынята хадзіць у сябе дома з цыліндрам у руцэ. М а р к і з а д э В і л ь п а р ы з і. Ну не. Гэткая звычка была толькі ў мсье Мале. Я ні разу ня бачыла дома майго бацьку з цыліндрам, апроч, вядома, тых выпадкаў, калі прыяжджаў кароль, бо кароль паўсюль у сябе дома, а гаспадар пры ім і ва ўласнай гасьцёўні ўсяго толькі госьць. С э н - Л ю пазяхае. С э н - Л ю. Я выйду папаліць. С э н - Л ю падымае з падлогі свой капялюш і выходзіць. М а р с э л ь аглядаецца наўкола і затым нэрвова кладзе свой капялюш на падлогу. Г е р ц а г і н я разглядае М а р с э л я . Л ё к а й абвяшчае, што прыехаў б а р о н д э Ш а р л ю. М а р к і з а д э В і л ь п а р ы з і. Напэўна, вам варта ведаць, што я чакаю сёньня мадам Сван. Г е р ц а г і н я. Праўда? Дзякуй, што папярэдзілі. Г е р ц а г і н я зноў пераводзіць позірк на М а р с э л я . Г е р ц а г і н я. Добры вечар. Як вы маецеся? М а р с э л ь. Дзякуй, мадам. Даволі добра. Л ё к а й абвяшчае прыезд прынца фон Фафэнхайм-Мюнстэрбург-Вайнігена. Г е р ц а г і н я. Я часам бачу вас зранку. Шпацыраваць вельмі карысна для здароўя. Л ё к а й абвяшчае прыезд м а д а м Ш а р л ь С в а н.
Г е р ц а г і н я глядзіць на свой гадзіньнік. Г е р ц а г і н я. Божа, я мушу ляцець. Г е р ц а г і н я сыходзіць. Уваходзіць А д э т а. Нейкі стары ўзьнімаецца зь месца, цалуе ёй руку, зноў сядае. А д э т а праходзіць далей. М у ж ч ы н а. Прыгожая жанчына, га? Я быў зь ёю, калі маршал Макмахан падаў у адстаўку.
Спачывальня. А л ь б э р т ы н а. За што вы на мяне злуяцеся? М а р с э л ь. Вы сапраўды хочаце, каб я быў з вамі шчыры? А л ь б э р т ы н а. Так, хачу. М а р с э л ь. Мне апавядалі пра вас. Яна пільна глядзіць на яго. М а р с э л ь. Пра ваш лад жыцьця. А л ь б э р т ы н а. Што вы хочаце сказаць? М а р с э л ь. Жанчыны, якія аддаюцца гэтаму граху, выклікаюць у мяне глыбокую гідлівасьць. Паўза. М а р с э л ь. Мне казалі, што вас зьвязваюць пэўныя адносіны з Андрэ. А л ь б э р т ы н а. Хто гэты пляткар? М а р с э л ь. Я не магу вам сказаць. А л ь б э р т ы н а. І Андрэ, і мне — нам абедзьвюм гэта гідка. Той тып жанчын, пра які вы гаворыце, мы акурат трываць ня можам. М а р с э л ь. Вы хочаце сказаць, што гэта няпраўда? А л ь б э р т ы н а. Я клянуся. (Падыходзіць бліжэй да яго.) Клянуся. Бярэ яго за руку. А л ь б э р т ы н а. Вы дурненькі. (Гладзіць ягоную руку.) Слухаць гэтыя байкі пра Андрэ… (Дакранаецца да ягонага твару.) Дурненькі. Я ваша Альбэртына. (Гладзіць яго па твары.) Вам добра… са мною? М а р с э л ь. Так. Яна спрабуе яго пацалаваць. Аднак ягоныя вусны застаюцца сьціснутыя. Яна правозіць па іх языком. А л ь б э р т ы н а. Раскрыйце вусны. Раскрыйце вусны. Які вы ўсё ж злосны! Яна прымушае яго раскрыць вусны, цалуе яго і валіць.
Сцэна: б а б у л я пры сьвятле лямпы чытае кнігу. Адкладае кнігу і ўсьміхаецца. Б а б у л я. Добры дзень, Марсэль. Малы М а р с э л ь падбягае да яе. Б а б у л я яго цалуе.
Па коле цягніка б’юць малатком. Чыгуначны пэрон. С э н - Л ю чакае. Побач зь ім сабачка. С э н - Л ю. Я толькі атрымаў тваю тэлеграму. Прыемна цябе бачыць. М а р с э л ь. Я падумаў, што файна было б сустрэцца, хоць бы на пяць хвілінаў. С э н - Л ю. Малайчына. Да іх далучаецца А л ь б э р т ы н а. М а р с э л ь. Альбэртына, пазнаёмся з Рабэрам. Мадмуазэль Альбэртына Сыманэ. Маркіз дэ Сэн-Лю. С э н - Л ю кланяецца. А л ь б э р т ы н а. О, які мілы сабачка. Як яго зваць? С э н - Л ю. Гэта сучка. Пэпі. А л ь б э р т ы н а. Прывітаньне, Пэпі. М а р с э л ь. Мы едзем да Пазьнякаў. Шкада, што ты ня можаш з намі. С э н - Л ю. Ведаеш, нават калі б і мог — не паехаў бы. У іх у доме такая атмасфэра — звар’яцець можна. А л ь б э р т ы н а гуляецца з сабачкам. Павадок трэцца аб ногі С э н - Л ю. А л ь б э р т ы н а незнарок прыціскаецца да С э н - Л ю. А л ь б э р т ы н а. У вас такі цудоўны сабачка. Хадзі сюды, Пэпі. М а р с э л ь. Як вас разумець? А л ь б э р т ы н а. Вой, да вас паўсьцінка прычапілася! Да такога цудоўнага мундура. Які жах! І да нагавіцаў. Ах, Пэпі, ах, свавольніца! С э н - Л ю. Нічога — зьляціць. (Да Марсэля.) Гэта асаблівая сэкта. (З усьмешкай.) Свой манастыр са сваім статутам. Яны ходзяць на задніх лапках перад тымі, хто належыць да іх кола, і ад іх патыхае холадам пагарды на ўсіх, хто да яго не належыць. Я гэтую публіку ніколі асабліва не любіў — нічога не магу з сабою зрабіць. Гудок цягніка. М а р с э л ь. Ну, мы пайшлі, а ня тое спозьнімся на цягнік. А л ь б э р т ы н а. Да пабачэньня, сабачка. Як, вы казалі, яе зваць? С э н - Л ю. Пэпі. (Яны паціскаюць рукі.) Au revoir, мадмуазэль. С э н - Л ю сыходзіць. А л ь б э р т ы н а маша яму. М а р с э л ь. Што вы сабе дазвалялі з Сэн-Лю? А л ь б э р т ы н а. З Сэн-Лю? А што такога? М а р с э л ь. Вы прыціскаліся да яго, фліртавалі зь ім. Як гэта разумець? А л ь б э р т ы н а. Я наўмысна. Я не хацела, каб ён падумаў, што ў нас з вамі… блізкія адносіны. Дый фліртавала я ня зь ім, а зь ягоным сабачкам. М а р с э л ь. Хіба вы ня чулі, што гэта сучка? А л ь б э р т ы н а ўздыхае. Маўчаньне. А л ь б э р т ы н а адварочвае позірк. М а р с э л ь. Напэўна, пара гэта ўсё спыніць. Даўно пара. Ён глядзіць А л ь б э р т ы н е ў патыліцу. М а р с э л ь. Некалькі гадоў жыцьця… Доўгая паўза.
Сцэна: С в а н стаіць, абапёршыся на піяніна, і паглядае на пусты зэдлік, седзячы на якім, зазвычай грала А д э т а. Гучыць урывак з санаты Вэнтэйля.
С в а н. Як жа так? Я забіў некалькі гадоў жыцьця, я хацеў памерці толькі таму, што ўсёй душою кахаў жанчыну, якая мне не падабалася, жанчыну не па маім гусьце! Канец першай часткі.
ЧАСТКА ДРУГАЯДом Германтаў. Г е р ц а г д э Г е р м а н т. Мой дарагі Марсэль, як прыемна, што вы завіталі да нас. Арыяна хутка будзе. Яна пераапранаецца. Мы абедаем у мадам дэ Сэн-Эвэрт, а потым ідзем на шыкоўны прыём у майго кузэна — прынца дэ Германт. А затым вяртаемся сюды — пераапрануцца на баль-маскарад, які дае маркіза д’Арпажон. Я буду ў касьцюме Людовіка XI, а Арыяна — Ізабэлы Баварскай. Л ё к а й. Мсье Сван, ваша мосьць. Уваходзіць С в а н. Г е р ц а г. А, Шарль, вы знаёмы з гэтым маладым чалавекам? С в а н няўпэўнена глядзіць на М а р с э л я, яны паціскаюць рукі. С в а н. Рады вас бачыць. М а р с э л ь. Я прыемна зьдзіўлены, што вы мяне памятаеце, мсье. С в а н. Вядома, а як жа іначай! Як вашыя сямейнікі? М а р с э л ь. Дзякуй, добра. С в а н. Выдатна, выдатна. Г е р ц а г. Паслухайце, Шарль, вы ж вялікі знаўца, падыдзіце да мяне, я вам зараз нешта пакажу. Падводзіць іх да карціны. Г е р ц а г. Ну, як вам? Я абмяняў яе на пару Манэ. Па-мойму, гэта, Вэрмэер. А як вы думаеце? С в а н. Цяжка вызначыць. Г е р ц а г. Годзе вам, Шарль, усе ведаюць, што вы вялікі знаўца. Вы ж пішаце кнігу пра Вэрмэера. С в а н. Ну, не зусім кнігу… усяго толькі артыкул, пра адзін твор. М а р с э л ь. «Відарыс Дэльфту». С в а н. Так. М а р с э л ь. Кавалак жоўтай сьцяны. С в а н. Так. Г е р ц а г. Які кавалак? Якой сьцяны? С в а н раптам пазнае М а р с э л я. С в а н. О, вядома, Марсэль! Даруйце… М а р с э л ь. Я думаю, што гэта найлепшая карціна ў сьвеце. Г е р ц а г. Здаецца, я яе ўжо недзе бачыў. Але, усё ж такі, (паказвае на карціну) што вы скажаце? Каму вы гэта прыпісваеце? С в а н. Вашаму ворагу. Г е р ц а г. Праўда? Уваходзіць г е р ц а г і н я. На ёй чырвоная ядвабная сукенка. Г е р ц а г і н я. Шарль! Марсэль! Я вельмі радая. Божа мой, якая гэта нудота: апранацца, выяжджаць, калі хочацца пасядзець дома. На такіх вечарынах часам такая туга, што хоць памірай. Але, магчыма, сьмерць — рэч яшчэ нудотнейшая, хто ведае? (Яна кідае позірк на капялюш Свана.) Мне вельмі падабаецца зялёная аблямоўка вашага капелюша. Ды ў вас, Шарль, усё добра: і тое, што вы носіце, і тое, што вы кажаце, і тое, што вы чытаеце, і тое, што вы робіце. Амаль як у мяне. Мы з Басэнам думаем правесьці наступнае лета ў Італіі ды Сыцыліі. Ну дык як жа, ці паедзеце вы з намі ў Італію? Гэта было б так дарэчы. З вамі бачыш тое, чаго бяз вас ня ўбачыш, вы адкрываеце новае нават у тым, што нібыта ўсе ведаюць, дзякуючы вам можна ацаніць такія дэталі, паўзь якія дваццаць разоў праходзіш, не заўважаючы. С в а н. Баюся, што не змагу, герцагіня. Г е р ц а г. Як шкада! Г е р ц а г і н я. Мне ўсё ж хацелася б ведаць, як можна за дзесяць месяцаў да паездкі прадбачыць, што яна немагчымая? С в а н. Дарагая герцагіня! Я вам адкажу на вашае пытаньне, калі вы патрабуеце, але ж вы самі бачыце, што я вельмі хворы. Г е р ц а г і н я. Шарль, родны мой, вы і сапраўды вельмі нядобра выглядаеце, мне не падабаеццца ваш колер твара, але ж я вас прашу паехаць з намі не праз тыдзень, а месяцаў за дзесяць. Уваходзіць л ё к а й. Л ё к а й. Экіпаж пададзены, вашамосьць. Г е р ц а г. Ну, Арыяна, хутчэй. Г е р ц а г зьбіраецца ісьці. Г е р ц а г і н я. Дык чаму ж вы не паедзеце ў Італію? С в а н (мякка). Таму што за колькі месяцаў мяне ўжо ня будзе ў жывых. Я раіўся з дактарамі, і яны мне наўпрост сказалі, што мая хвароба, ад якой я магу памерці кожную хвіліну, дасьць мне пражыць у найлепшым выпадку месяцы тры-чатыры, але ніяк ня болей. Г е р ц а г і н я. Ды ну што вы! Вы жартуеце? С в а н. Нішто сабе, міленькі жарт. Ня ведаю, навошта я вам пра гэта апавёў. Але ж вы сталі распытваць… Аднак я вас затрымліваю, вы спозьніцеся на абед. Г е р ц а г і н я. Ах, ды што там абед! Якое гэта мае значэньне! Г е р ц а г. Арыяна! Вы ж ведаеце, што ў мадам дэ Сэнт-Эвэрт сядаюць за стол раўнюсенька а восьмай. Даруйце, Шарль, але ўжо дзесяць да восьмай. Арыяна вечна спазьняецца. Г е р ц а г і н я (да Свана). Я ня веру ні адзінаму слову з таго, што вы нагаварылі пра сваю хваробу. Але мы гэта яшчэ абмяркуем. Прыходзьце на сьняданак, калі вам будзе заўгодна, толькі прызначце дзень і час. Г е р ц а г раптам спыняецца і пільна азірае жонку. Г е р ц а г. Бяда з вамі, Арыяна! Пра што вы думалі? Вы апранулі чорныя туфлі! А сукня — чырвоная! Бяжыце, апраніце чырвоныя туфлі… Г е р ц а г і н я. Мілы мой, мы ж спазьняемся. Г е р ц а г. Ды не, у нас яшчэ ёсьць час. Ну, а ўрэшце, нават калі мы прыедзем а палове на дзявятую, — нічога, пачакаюць, ня можаце ж вы ехаць туды ў чырвонай сукенцы і чорных туфлях. Г е р ц а г і н я падымаецца наверх. Г е р ц а г (Свану і Марсэлю). Бачылі? Калі б ня я, Арыяна пакаціла б на абед у чорных туфлях. С в а н. Я ня бачу ў тым бяды. Я заўважыў, што на герцагіні чорныя туфлі, але мяне гэта ніколечкі не зьбянтэжыла. Г е р ц а г. Не зьбянтэжыла дык не зьбянтэжыла. Але ўсё ж калі туфлі аднаго колеру з сукняй, то гэта выглядае больш элегантна. І потым, шчыра казаўшы, я дзіка галодны. Я кепска пасьнедаў. А гэтых чортавых дактароў вы ня слухайце — ці мала якіх глупстваў яны вам нагавораць. Дактары — ёлупні. Вы здаровы, як бык. Вы яшчэ ўсіх нас перажывяце! М а р с э л ь паглядае на С в а н а.
Сцэна: госьці ў Пазьнякаў сабраліся каля вялізнага акна і моўчкі глядзяць на заход сонца.
Ля Распэльер. Д - р К а т а р. Добры дзень. Я доктар Катар. Я лячыў вашу бабулю. Але, на жаль, безвынікова. Што ж… М а р с э л ь (паціскаючы яму руку). Так, так. Дазвольце прадставіць мадмуазэль Альбэртыну Сыманэ. Паціскаюць рукі. К а т а р уважліва глядзіць на А л ь б э р т ы н у, нібыта пазнаючы яе з Бальбэку. Ён начэплівае акуляры. К а т а р. Ну вось, нарэшце вы прыехалі ў Ля Распэльер. Пазьнякы, ведаеце, займаюць бліскучае становішча ў сьвеце. У іх бываюць самыя вяршкі грамадзтва. Кажуць, што багацьце мадам Пазьняк пацягне на трыццаць пяць мільёнаў. Трыццаць пяць мільёнаў! Як вам гэта падабаецца? Вядома, яна вельмі, вельмі шмат зрабіла для мастацтва. Вы пісьменьнік, так? Таму яна так прагне з вамі пазнаёміцца. М а д а м В э р д у р э н. А вось і вы! Яны паварочваюцца, каб павітаць м а д а м В э р д у р э н. К а т а р пільна ўглядаецца ў Альбэртыну. М а д а м В э р д у р э н. Мы сёньня чакаем такога выдатнага музыку. Нашае з мужам адкрыцьцё. Марэль. Яго чакае вялікая будучыня. На жаль, за ім увязаўся стары сябар ягонай сям’і, нейкі барон дэ Шарлю. Так што давядзецца трываць і яго. Яна паварочваецца, каб павітаць іншую групку гасьцей. Б р ы ш о (да Катара). Я забыўся паведаміць вам, Катар, сумную навіну. Наш бедны сябар Дэшамбр памёр. К а т а р. А зусім яшчэ малады. Але ў яго, я думаю, было нешта зь печанямі, апошнім часам выгляд у яго быў паршывы. (Да Марсэля.) Дэшамбр — піяніст, якога раней асабліва любіла мадам Пазьняк. Б р ы ш о. Ды не такі ўжо ён быў малады. Калі толькі мне ня здраджвае мая старая памяць, Дэшамбр іграў санату Вэнтэйля для Свана. К а т а р. Праўда? Нешта я ня памятаю. Б р ы ш о. Бедны Сван. К а т а р. А што такое з Сванам? Б р ы ш о. Ён, даражэнькі мой, памёр. Месяцы два таму. К а т а р. Праўда? А я і ня ведаў. Божа мой. Усе мруць, як мухі. Да іх падыходзіць В э р д у р э н. К а т а р. Мы тут размаўлялі пра Дэшамбра. Як жудасна! Такі малады… В э р д у р э н. Так. Але навошта плакаць над тым, чаго ня вернеш? Галоўнае, Богам прашу, не загаворвайце з мадам Пазьняк пра Дэшамбра. Ейная чульлівасьць даходзіць літаральна да хваробы. Не, праўда, клянуся: калі ёй сказалі, што Дэшамбр памёр, яна ледзь не заплакала. К а т а р. Праўда? Л ё к а й. Шаноўнае панства, маркіз і маркіза дэ Камбрэмэр. Яны пераводзяць позіркі туды, дзе м а д а м В э р д у р э н вітаецца з Камбрэмэрамі. К а т а р. Маркіз і маркіза? Ага. В э р д у р э н. Так, ну і што з таго? (Да Марсэля.) Мы зьнялі ў іх гэты дом на лета. Зануды страшэнныя, але мы мусілі іх хоць раз запрасіць. Зь ветлівасьці. (Ідзе павітацца з Камбрэмэрамі.) К а т а р (да Марсэля). Маркіз ды маркіза. Неверагодна! Каго тут толькі не сустрэнеш. Л ё к а й. Мсье Марэль і барон дэ Шарлю. Б а р о н вітаецца з М а р э л е м. Ш а р л ю. Дазвольце прадставіць майго юнага сябра, мсье Шарля Марэля. М а р с э л ь (углядаючыся). Мсье Марэль. Здаецца, мы з вамі ўжо сустракаліся. М а р э л ь. Магу вас запэўніць, мсье, што вы памыляецеся. Я ня меў гонару бачыць вас раней. М а р с э л ь. Мабыць, так. А л ь б э р т ы н а неадрыўна глядзіць на М а р э л я. М а р с э л ь. Дазвольце вас пазнаёміць з мадмуазэль Сыманэ. А л ь б э р т ы н а. А, гэта вы той самы юны геній, пра якога мы столькі чулі. Мадам Пазьняк вас чакае. Ш а р л ю (да Марсэля, які назірае за размовай Альбэртыны і Марэля). Прыгожы ён ад прыроды. Я зраблю яго вялікім. М а д а м В э р д у р э н (шэптам да свайго мужа). Да стала мяне павінен весьці барон дэ Шарлю? Ты павядзеш маркізу дэ Камбрэмэр. В э р д у р э н. Не, маркіз вышэйшы за яго чынам. Так што Шарлю нібыта ягоны падначалены. Здаецца, так. Праваруч ад цябе за вячэрай павінен сядзець Камбрэмэр. Яму і падасі руку. М а р к і з а д э К а м б р э м э р. Тут усё, як было тады. М а д а м В э р д у р э н. А хіба вам ня кінуліся ў вочы некаторыя зьмены? Па-першае, тут былі барбэд’енскія бронзавыя боўдзілы і брыдкія плюшавыя фатэлікі. Я іх у імгненьне вока выправіла на гарышча, дый тое я лічу, што для іх гэта зашмат гонару. Л ё к а й. Вячэра пададзеная. М а д а м В э р д у р э н. Найдаражэйшыя сябры, любыя госьці, сардэчна запрашаем на Парнас. К а т а р. Добры дом, праўда? М а р к і з а д э К а м б р э м э р. Гэта наш дом! Г о с ь ц і займаюць месцы за сталом. М а р э л ь і А л ь б э р т ы н а ўзіраюцца адно ў аднога праз стол, М а р с э л ь глядзіць на іх. К а т а р (да Марсэля). У вас бываюць прыступы ўдушша; дык вось, калі вы апынаецеся на досыць высокім месцы, кшталту таго, дзе мы цяпер з вамі знаходзімся, вы не заўважаеце, што вам робіцца цяжка дыхаць? М а р с э л ь. Не. К а м б р э м э р. Удушша? У каго прыступы ўдушша? М а р с э л ь. У мяне. Часам здараюцца. М а р к і з д э К а м б р э м э р. Я не магу вам перадаць, які я шчасьлівы, што ў вас здараюцца прыступы ўдушша. Шчасьлівы, таму што і ў маёй сястры таксама бываюць прыступы ўдушша. Сьвет цесны. Трэба будзе ёй апавесьці. Ш а р л ю глядзіць на М а р э л я, які глядзіць на А л ь б э р т ы н у. В э р д у р э н (шэптам). Вядома! Я зь першых жа словаў, якімі мы з вамі абмяняліся, здагадаўся, што вы — чалавек асаблівага складу. Ш а р л ю. Што вы хочаце гэтым сказаць? В э р д у р э н. Я ўпэўнены, што вы на гэта глядзіце проста. Ш а р л ю. Я не зусім вас разумею. В э р д у р э н. Ды мы ж пасадзілі вас зьлева! Я не надаю ніякага значэньня тытулам. Але, урэшце, калі ўжо ў нас у гасьцях дэ Камбрэмэр, а ён — маркіз, а вы ж — усяго толькі барон… Ш а р л ю. Выбачайце, але я яшчэ і герцаг Брабанцкі, дамуазо дэ Мантаржы, прынц Алеронскі, Карансійскі, Віярэджойскі, а таксама Дзюнскі. Зрэшты, гэта лухта. Не пераймайцеся. Я адразу зразумеў, што вы ў гэтых рэчах недасьведчаны. Ш а р л ю падсоўваецца да М а р э л я.
Сцэна: гуд галасоў за сталом. Раптам — цішыня. М а р с э л ь глядзіць на А л ь б э р т ы н у. М а р к і з а д э К а м б р э м э р (калі амаль усе госьці выйшлі з-за стала). Што яны зрабілі з нашым домам! Поўная адсутнасьць адчуваньня стылю! А зрэшты, чаго вы ад іх хочаце? Хіба яны што-небудзь ведаюць, дзе ім было чаму-небудзь навучыцца? Верагодна, гэта багатыя гандляры. Што зь іх возьмеш? М а р к і з д э К а м б р э м э р. Мне падалося, сьвечнікі неблагія. М а р к і з а д э К а м б р э м э р. Я думаю, што нам варта ўзьняць аплату. М а д а м В э р д у р э н (да Марэля, які нешта нашэптваў Альбэртыне). Мой Моцарт, мой юны Моцарт! Калі хочаце, заставайцеся ў нас пераначаваць. Тут ёсьць цудоўныя пакоі зь відам на мора. Ш а р л ю (падыходзячы да яе). Баюся, гэта немагчыма. Ён мусіць вярнуцца ў сваю пасьцельку, як пай-хлопчык, паслухмяны, добра выхаваны. М а д а м В э р д у р э н (зьверху ўніз аглядаючы Альбэртыну). Якая на вас прыгожая сукенка. (Да Марэля.) Праўда, прыгожая? М а р э л ь. Надзвычай. А л ь б э р т ы н а. Дзякуй. М а д а м В э р д у р э н. Калі хочаце, заставайцеся ў нас пераначаваць. Я магу паказаць вам пакой, які, па-мойму, вы б вельмі ўпадабалі. М а р с э л ь (выходзячы наперад). Баюся, гэта немагчыма. Мадмуазэль Сыманэ чакае цётка. М а р э л ь. Як шкада. К а т а р (жонцы). Гэй, Леантына, ты дрыхнеш. М а д а м К а т а р. Я, любы мой, слухаю, што кажа мсье Сван. М а д а м В э р д у р э н. Яна, доктар, кантактуе з духамі і, трэба прызнаць, даволі сумнеўнымі духамі. К а т а р (крычыць). Сван! Ды ну, Леантына, страпяніся. М а д а м К а т а р. Ванна досыць цёплая, але вось пер’е са слоўніка!.. (Раптам падскоквае ў крэсьле.) Ах, божа мой, якая я дурніца? Што гэта я вярзу? Я думала пра свой капялюшык і, мабыць, несла лухту, яшчэ крыху — і я б задрамала, а ўсё гэты агонь, ліха на яго. К а т а р (крычыць). Ды ніякага агню і блізка няма. Сярэдзіна ж лета. (Да лёкая.) Мадам Катар паедзе дадому. (Да збору.) Яна ўся чырвоная як бурак. К а т а р уводзіць яе. М а р к і з д э К а м б р э м э р (Марсэлю). Мой дарагі сябра, абавязкова заходзьце да нас яшчэ, і чым хутчэй. Пагаворыце пра ўдушша з маёй сястрой. Не сумняюся, ёй было б вельмі прыемна.
М а р с э л ь адводзіць убок А л ь б э р т ы н у. А л ь б э р т ы н а. Не, я не хачу сыходзіць. Мне тут так добра. Паўза. М а р с э л ь. Як вам Марэль? А л ь б э р т ы н а. Ну… Кажуць, што ён цудоўна грае на скрыпцы. М а р с э л ь (рэзка). Ён сын былога камэрдынэра майго стрыечнага дзеда. А л ь б э р т ы н а. Праўда? Але, кажуць, ён цудоўна грае на скрыпцы.
Сцэна: М а р э л ь грае на скрыпцы. А л ь б э р т ы н а і М а р э л ь усьміхаюцца.
М а р с э л ь (да маці). Я ведаю, як я цябе расчарую. Перш за ўсё, я зьяжджаю разам з табою. Але ты выслухай мяне да канца і не журыся. Вось у чым рэч. Учора я памыліўся, я ненаўмысна ўвёў цябе ў зман, я думаў усю ноч. Мне абавязкова трэба — і давай на гэтым і дамовімся, таму што цяпер я з усяго цалкам здаю сабе справу, таму што цяпер я ўжо не адступлюся, таму што іначай мне няма дзеля чаго жыць — мне абавязкова трэба ажаніцца з Альбэртынай.
Сцэна: дзьве д з я ў ч ы н ы танчаць. А н д р э. Я ня ведаю, хто вам апавядаў гэтыя плёткі. Ды ў іх няма і слова праўды. Мы з Альбэртынай у гэтым падобныя. Мне гэта агідна.
М а р с э л ь разглядае малюнкі А л ь б э р т ы н ы. М а р с э л ь. Выдатна. А л ь б э р т ы н а. Не, гэта вельмі кепска, але ж я не ўзяла ніводнага ўрока маляваньня… М а р с э л ь. Неяк увечары, у Бальбэку, вы мне сказалі, што бралі ўрок маляваньня. А л ь б э р т ы н а. Калі гэта? М а р с э л ь. Аднойчы вы мне сказалі, што ня зможаце сустрэцца са мною, бо ў вас увечары ўрок маляваньня. А л ь б э р т ы н а. А, так, але гэта было толькі адзін раз. Настаўніца трапілася вельмі слабая — я пра той урок і забылася. Поўная няздара. Паўза. М а р с э л ь. Я хацеў у вас нешта запытацца… А л ь б э р т ы н а. Што? М а р с э л ь. Вы ведаеце мадмуазэль Леа? А л ь б э р т ы н а. Леа? М а р с э л ь. Акторку. А л ь б э р т ы н а. Не, ня ведаю. А што такога? М а р с э л ь. Цікава, што яна сабою ўяўляе? А л ь б э р т ы н а. Гэта вельмі прыстойная жанчына. М а р с э л ь. А хіба яна не падуладная пэўным схільнасьцям? А л ь б э р т ы н а. Мушу сказаць, што са мною яна сябе паводзіць бездакорна. Паўза. М а р с э л ь. Вы мне не давяраеце? Вы ж ведаеце, як я вас кахаю. А л ь б э р т ы н а. Я веру толькі вам. І вам гэта добра вядома. Вы ведаеце, што я вас таксама кахаю. Паўза. М а р с э л ь. Я тут падумаў… Па-мойму, вам занадта небясьпечна езьдзіць конна. Вы можаце ўпасьці, разьбіцца. Яна паглядае на яго зь лёгкай усьмешкай. А л ь б э р т ы н а. Калі б я загінула, вы б засіліліся?
Сцэна: б а б у л я пазуе для фатаздымка.
Раніца. М а р с э л ь і А л ь б э р т ы н а ў сумежных купальнях. Ён чуе, як А л ь б э р т ы н а фальшыва напявае. Ф р а н с у а з а прыносіць каву. Яна стаіць і нешта бурчыць. Ф р а н с у а з а (прыбіраючы ў пакоі). Гэтая дзеўка вас да бяды давядзе. М а р с э л ь. Што ты хочаш сказаць? Ф р а н с у а з а. Я сорак гадоў у вас жыву. М а р с э л ь. Пра што гэта ты? Ф р а н с у а з а. Вы разьбіваеце сваім бацькам сэрцы. М а р с э л ь. Ды як у цябе язык паварочваецца? Мае бацькі — на вяршыні шчасьця. Мама ў кожным лісьце так піша. Ф р а н с у а з а сыходзіць, але не перастае буркатаць. М а р с э л ь. Хопіць зь мяне.
Сцэна: С в а н трымае твар А д э т ы і пільна глядзіць ёй у вочы. М а р с э л ь. Вы нешта вельмі засмучаная. А л ь б э р т ы н а. Не, вам падалося. Я шчасьлівая, як ніколі. М а р с э л ь. І вы не адчуваеце сябе палоньніцай? А л ь б э р т ы н а. Я ж сказала, што я шчасьлівая, як ніколі. Паўза. А л ь б э р т ы н а. Магчыма, я заўтра зьежджу да Пазьнякаў, але толькі пэўна сказаць не магу: асаблівага жаданьня ў мяне няма. М а р с э л ь. Навошта? А л ь б э р т ы н а. Хіба я забылася вам сказаць, што мы з Андрэ нядаўна сустрэлі мадам Пазьняк? М а р с э л ь. Мадам Пазьняк? Не, ня памятаю. А л ь б э р т ы н а. Праўда? А мне здавалася, я вам казала. Як бы там ні было, яна запрасіла мяне на гарбату. Мне ня надта і хочацца, але, можа, я б неяк разьвеялася. Яна і Андрэ запрасіла. М а р с э л ь. Я мог бы паехаць з вамі. А л ь б э р т ы н а. Куды? М а р с э л ь. Да Пазьнякаў на гарбату. А л ь б э р т ы н а. Як заўгодна. Але толькі я вас папярэджваю, што сёньня ўвечары страшэнны туман, і заўтра, зразумела, таксама будзе туман. Мне-то, вядома, было б лепей, каб вы паехалі з намі. Ды я яшчэ ня ведаю, ці паеду я да Пазьнякаў. Мне абавязкова трэба набыць белую шэмізэтку, а то гэтая сукенка ўжо надта цёмная.
Сцэна: С в а н і А д э т а. А д э т а. Ну скуль жа я ведаю? Можа быць… вельмі даўна… разы два-тры…
М а р с э л ь. Вы набылі шэмізэтку? А л ь б э р т ы н а. Не. Паўза. М а р с э л ь. Сёньня мне значна лепш. Хочацца пабачыцца зь сябрамі: з маркізай дэ Вільпарызі, герцагіняй дэ Германт. Вы са мной не паедзеце? А л ь б э р т ы н а. Не, у мяне няма сукенкі. І потым, я так кепска прычасаная! Вы лічыце, што я магу ехаць у гэтай прычосцы? М а р с э л ь. Ну добра, я паехаў. Вы будзеце дома, калі я вярнуся? А л ь б э р т ы н а. Вядома.
Сцэна: С в а н і А л ь б э р т ы н а сынхронна праходзяць праз сцэну і сыходзяць.
Ш а р л ю сустракае М а р с э л я ў В э р д у р э н а ў. Ш а р л ю. Дазвольце вас запэўніць, што гэты вечар станецца памятным і нават гістарычным. Вы ведаеце, што сёньня адбудзецца? М а р с э л ь. Не. А што? Ш а р л ю. Прэм’ера новага твору Вэнтэйля, у выкананьні Марэля. Я б абавязкова даслаў вам запрашэньне, але я думаў, што вы хварэеце. Вам лепей? М а р с э л ь. Так, дзякуй. Першае выкананьне новага твору? Вэнтэйля? Ш а р л ю. Так. Ягоны сэптэт. М а р с э л ь. Ён жа даўно памёр. Ш а р л ю. Так. Але стала вядома, што ня толькі саната, але і ўсё астатняе было запісана ім на шматках і не паддавалася прачытаньню. І здагадайцеся, хто на працягу некалькіх гадоў разьбіраў ягоныя крамзолі, вызначаючы адзінае слушнае прачытаньне ягоных загадкавых герогліфаў? Сумнавядомая сяброўка мадмуазэль Вэнтэйль… разам з дачкой Вэнтэйля. Спачатку яна паскорыла сьмерць музыкі сваёй бессаромнасьцю, а цяпер ён абавязаны ёй неўміручай сваёю славаю. Выдатны твор, і Чарлі выдатна яго выканае. Калі я не памыляюся, гэтыя бессаромныя паненкі былі сёньня на рэпэтыцыі. Марэль казаў, што яны зьбіраліся прыйсьці. М а р с э л ь у здранцьвеньні глядзіць перад сабою. Ш а р л ю. Я ня бачыў падшыванца з самай раніцы. Так, ён зранку да мяне прыйшоў і пацягнуў мяне за ногі. Як жорстка. А для яго ж не таямніца, што я ненавіджу, калі мяне бачаць у ложку. Да таго ж я выдатна разумею, што мне ўжо даўно не дваццаць пяць і што я не спрабую ўразіць дзяўчыну. Але ўсё ж крыху какетнічаеш. Хлопчык з кожным днём прыгажэе, хоць у яго і жорсткае сэрца. М а р с э л ь. Мадмуазэль Вэнтэйль зь сяброўкай… мусілі быць сёньня папаўдні ў Пазьнякаў? Ш а р л ю. Іх чакалі. (Паварочваецца да Марсэля.) Я хачу вам нешта апавесьці. Вы пісьменьнік. М а р с э л ь. Ды што вы? Ш а р л ю. Вы будзеце пісьменьнікам. Таму вас цікавяць складаныя, таямнічыя бакі чалавечай натуры. Да таго ж я вам давяраю. Не ўяўляю чаму. Я выпадкова прачытаў ліст, адрасаваны Марэлю. Ён быў ад акторкі Леа, вядомай сваёй прыхільнасьцю да жанчын. Празь ягоную грубасьць яго немагчыма цытаваць цалкам, але Леа пісала да Марэля, як да жанчыны: «Мая прыгажуня — вачэй не адвесьці», і «Ты, прынамсі, такая, як мы». У гэтым лісьце ішла размова пра іншых жанчын, якія, відаць, былі гэткімі ж блізкімі сяброўкамі Марэля, як і Леа. Гамарыцянак. А я заўсёды думаў, што Марэль — «такі, як мы». Не, натуральна, у яго былі жанчыны, шмат жанчын, дый цяпер ён знаходзіць сабе жанчын, калі хоча, мяне гэта не абыходзіць, але гэтыя — не жанчыны. Вы разумееце мяне? Калі Леа называе яго «такая, як мы», што б гэта азначала? Я думаў, што ён — такі, як мы. То бок мы ведаем пра рознабаковасьць ягоных парываньняў. Як вы лічыце — ён яшчэ і гамарыцянін? М а р с э л ь. Ня ведаю. Ш а р л ю. Як, скажыце мне, мужчына можа быць гамарыцянінам? Ці, інакш кажучы, чым яны займаюцца? М а р с э л ь. Не ўяўляю… Ш а р л ю. Ня дзіва, што вы ня можаце мне дапамагчы. З вашай недасьведчанасьцю… Паўза. Ш а р л ю. Вы чулі, што мой пляменьнік Сэн-Лю зьбіраецца ажаніцца з Жыльбэртай, дачкой Свана? Эх, быў бы жывы небарака Сван… Такая партыя вельмі б яго ўзрадавала. Што з вамі? Вы дрэнна выглядаеце. Вам блага? М а р с э л ь. Не, са мною ўсё добра. Л ё к а й. Герцагіня дэ Германт. Г е р ц а г і н я. Мэмэ, як прыемна вас бачыць. Дзякуй вялікі за запрашэньне, але мушу заўважыць, што апошнім часам вы бываеце ў самых нечаканых месцах. Якія жудасныя карціны! А дзе матухна Пазьняк? Мне ж не абавязкова зь ёю гутарыць, праўда? Спадзяюся, празь яе маё імя ня трапіць у газэты, бо тады ніхто не захоча са мной размаўляць. Ш а р л ю. Мушу вам сказаць, што на сёньняшні вечар запрашаў я сам. Мадам Пазьняк можа запрасіць сваіх знаёмых бакалейшчыкаў, мадыстак, мясьнікоў, ня кажучы ўжо пра даглядчыцу прыбіральні на Элізэйскіх палёх, наступным разам. Сёньня слухаць Марэля будуць сьвецкія людзі, людзі «майго кола». Уваходзяць два м а л а д ы я ч а л а в е к і. Абодва высокія, зграбныя, золатавалосыя. Л ё к а й таксама малады. Л ё к а й. Прынц дэ Фуа. Ш а р л ю. Што я вам казаў? Прыйшоў Бібі. П р ы н ц д э Ф у а праходзіць у пакой. Л ё к а й і другі м а л а д ы ч а л а в е к раптам пазнаюць адзін аднога. Л ё к а й таропіцца на яго. Л ё к а й. Дзень добры… М а л а д ы ч а л а в е к хутка прыкрывае вочы. Л ё к а й (ціха). Як пра вас дакладаць, мсье? М а л а д ы ч а л а в е к (хутка). Герцаг дэ Шатэльро. Л ё к а й паварочваецца да прысутных у пакоі і з гонарам абвяшчае. Л ё к а й. Яго каралеўская высокасьць, герцаг дэ Шатэльро. Ш а р л ю. Антуан, мой любы хлопчык. Уваходзіць м а д а м В э р д у р э н. М а д а м В э р д у р э н (да мсье Пазьняка, напаўголасу, вельмі злосна). Тут гаспадыня я, і гэта мой дом. Здаецца, ён на гэта забыўся. Ён яшчэ пашкадуе. М а р с э л ь. Выбачайце, а хіба вы не чакаеце мадмуазэль Вэнтэйль? Зь сяброўкай. М а д а м В э р д у р э н. Яна даслала нам тэлеграму. Ім давялося застацца за горадам. Яна адцягвае мужа ўбок. М а д а м В э р д у р э н. Мы мусім «прасьвятліць» Марэля, якую сьмешную і ганебную ролю прымушае яго граць дэ Шарлю. Гэта наш перад ім абавязак. Вы павінны зь ім пагутарыць. М с ь е В э р д у р э н. Я згодны. Але пасьля сэптэту. М а д а м В э р д у р э н. Я ўсё жыцьцё прысьвяціла мастацтву, музыцы. Мы абавязаныя яго ўратаваць ад гэтай пачвары. М а р с э л ь. А ці не запрошаная акторка Леа? М а д а м В э р д у р э н. Не, ну што вы! П р ы н ц і г е р ц а г цалуюць руку г е р ц а г і н і д э Г е р м а н т і сядаюць побач зь ёй, кладучы свае шаўковыя цыліндры на падлогу каля ног. В э р д у р э н. Я думаю, што ня варта пакідаць цыліндры на падлозе. На іх могуць наступіць. П р ы н ц д э Ф у а пільна глядзіць на В э р д у р э н а пранізьлівым і халодным позіркам. В э р д у р э н запінаецца і сыходзіць. П р ы н ц д э Ф у а (да герцагіні). Хто гэта такі? Той, хто толькі што да мяне зьвярнуўся? Г е р ц а г і н я. Нават не ўяўляю сабе. Яна паварочваецца да Ш а т э л ь р о, які сядзіць з заплюшчанымі вачыма. Г е р ц а г і н я. Шатэльро, чаму вы такі бледны? Вы захварэлі? Ш а т э л ь р о. Сянная ліхаманка. Л ё к а й (аб’яўляе). Яе каралеўская мосьць каралева Нэапалітанская. Усе паварочваюцца да яе, Ш а р л ю выходзіць наперад. К а р а л е в а яго цалуе. К а р а л е в а. Дзень добры, кузэн. Ш а р л ю. Рады вас бачыць, кузына. К а р а л е в а. Вы пазнаёміце мяне з гаспадыняю? Ш а р л ю. З гаспадыняй? А, так, вядома. З вашага ласкавага дазволу маю гонар рэкамэндаваць вам мадам Пазьняк, гаспадыню гэтага дому. К а р а л е в а. Як ласкава з вашага боку запрасіць мяне, і з такой прыемнай нагоды. Вельмі рада з вамі пазнаёміцца. М а д а м В э р д у р э н. Ах, вашая каралеўская мосьць, я ня маю словаў… Спадзяюся, што вам спадабаецца ў маім «храме музыкі», як я яго называю. К а р а л е в а. Такі мілы храм! Ш а р л ю падводзіць к а р а л е в у да яе пачэснага месца. М а д а м В э р д у р э н (да мсье Пазьняка). Сама прастата і шчырасьць! Вось сапраўдная каралеўская кроў. Як яна розьніцца ад усіх гэтых выскачак. Думаю, што калі б раскрылася праўда, я б не зьдзівілася, што палова гэтых шаноўных герцагіняў стаіць на ўліку ў паліцыі. Г о с ь ц і займаюць свае месцы перад пачаткам канцэрту. Г о с ь ц ь. Я ўвесь час забываюся, як зваць таго кампазытара? Ш а р л ю. Цішэй!
Сцэна: М а р э л ь іграе. Яму на лоб падае пасма валасоў. Трансцэндэнтны момант для М а р с э л я нагадвае захапленьне С в а н а ад твораў Вэнтэйля. К а р а л е в а (да Шарлю). Мэмэ, дарагі мой, якое хараство. І вы таксама, мадам, у гэтым ёсьць і ваша заслуга. Ваша імя ня зьнікне ў забыцьці. (Да Марэля.) Як цудоўна вы гралі, мсье. К а р а л е в а сыходзіць. М а д а м В э р д у р э н (Пазьняку). Ну, што я казала — сама прастата і шчырасьць! Г е р ц а г і н я. Праўда, Мэмэ, вы проста цуд. Калі б вам прыйшло да галавы зрабіць фэерыю ў лазенцы, яна б ад гэтага ніколечкі б не прайграла. Дарэчы, а ці бачыў хто калі мсье Пазьняка? Г о с ь ц і скупіліся вакол Ш а р л ю, віншуюць яго. «Бясспрэчна, добра граць — справа вельмі нялёгкая». — «Мы мусім падзякаваць Палямэду — яму столькі прыйшлося дзеля гэтага зрабіць». М а д а м В э р д у р э н (да Брышо). Ён гідкі чалавек. Прапануйце яму папаліць з вамі, а тым часам мой муж незаўважна для яго выведзе ягонага хлопчыка, а потым асьвеціць яму бездань, у якую ён коціцца. Ш а р л ю. Вось і вы! Ну як, вы задаволеныя? Па-мойму, засталіся збольшага задаволеныя ўсе. У вас былі каралева Нэапалітанская, прынцэса дэ Таарміна, брат караля Баварскага, тры самыя старажытныя пэры, мноства герцагіняў, сярод іх мая нявестка Арыяна дэ Германт. Калі Вэнтэйль быў бы Магамэтам, мы маглі б сказаць, што дзеля яго мы зрушылі зь месца найменш рухавыя горы. А дзе Чарлі? Б р ы ш о. Ён зь іншымі музыкамі. М а д а м В э р д у р э н. Каралева Нэапалітанская нават забылася на свой веер. Ш а р л ю. Якое відовішча! Кранальнае і разам з тым жудаснае. Чарлі граў, як бог, праўда? Герцагіня дэ Дурас была ў захапленьні. Яна нават папрасіла мяне так вам і сказаць. Б р ы ш о. Барон, хадземце папалім, га? На маю думку, вы гэтага цалкам заслужылі. Ш а р л ю. Я з вамі згодны. Які ні з чым не параўнальны посьпех! Ён граў, як бог. Вы зьвярнулі ўвагу, калі яму на лоб раптам упала пасма валасоў? Каралева Нэапалітанская, пабачыўшы тую чарадзейную пасмачку, і тая зразумела, што гэта музыка, а не гульня ў покер. М а д а м В э р д у р э н (да Марэля). Нам трэба паведаміць вам нешта надзвычай важнае. Я лічу, што вы ня можаце далей гэтага трываць! М а р э л ь. Як? Што трываць? М а д а м В э р д у р э н. Я лічу, што вы ня можаце надалей трываць гнюсную блізкасьць з гэтым распусным старым, якога нідзе не прымаюць. Вашае імя — на языкох усёй кансэрваторыі. Яшчэ месяц — і вашая артыстычная будучыня зьнішчаная. М а р э л ь. Але мне ніхто нічога не казаў, я ў шоку, я вам бязьмежна ўдзячны… М а д а м В э р д у р э н. Значыць, вы адзіны, хто нічога ня ведаў. У гэтага мсье заплямленая рэпутацыя, ён трапляў у брыдкія гісторыі. Мне дакладна вядома, што ён на прыкмеце ў паліцыі. Ён і ў матэрыяльным пляне вам не апірышча. Ён усё прамантачыў з тае пары, як трапіў у лапы да людзей, якія яго шантажуюць. М а р э л ь. Я нічога нават не падазраваў… М а д а м В э р д у р э н. Вядома, ніхто вам гэтак адкрыта ў твар ня скажа, і ўсё ж на вас пальцам паказваюць. Я лічу, вы чалавек з характарам, сапраўдны мужчына, і вы змыеце гэтую пляму, пакуль яна не прысмакталася на ўсё астатняе жыцьцё… М с ь е В э р д у р э н. Пакуль ваша жыцьцё… М а д а м В э р д у р э н. І ваша кар’ера… М с ь е В э р д у р э н. Не зруйнаваныя дазваньня! М а р э л ь. Так, так. М а д а м В э р д у р э н. Ён прыкідваецца вашым сябрам, але гаворыць пра вас з пагардаю. М с ь е В э р д у р э н. Нядаўна нехта сказаў яму: «Мы захапляемся вашым сябрам Марэлем». Ведаеце, што ён яму адказаў? М а д а м В э р д у р э н. «Чаму вы думаеце, што ён мой сябар? Мы зь ім не з адной клясы, гэта толькі мая крэатура, мой пратэжэ». М с ь е В э р д у р э н. Мне перадавалі, што ён сказаў пра вас: «мой слуга», але я не паверыў. М а д а м В э р д у р э н. Але ён сапраўды мне казаў: «Гэта сын лёкая». М а р э л ь. Што? Вяртаюцца Ш а р л ю і Б р ы ш о. Ш а р л ю. Чарлі! Ну як, вы задаволены, нашая юная славутасьць? Як вам падабаецца быць пакрытым славаю? К а р а л е в а Н э а п а л і т а н с к а я вяртаецца па свой веер. М а р э л ь. Адчапіцеся ад мяне! Я вам забараняю да мяне падыходзіць! Я пра вас усё ведаю! Я ня першы, каго вы спрабавалі разбэсьціць. Ш а р л ю замірае агаломшаны. Цішыня. М а р э л ь. Вычварэнец! Ш а р л ю паглядае на іншых. Ніхто ня рухаецца. Ш а р л ю (амаль бязгучна). Што гэта азначае? Што здарылася? Траціць прытомнасьць. К а р а л е в а Н э а п а л і т а н с к а я. Вы дрэнна пачуваецеся, мой дарагі кузэн. Абапрыцеся на маё плячо. Ведаеце, неяк у Гаэце мая рука дала адчуць сваю моц усялякай швалі. Зараз яна паслужыць вам апірышчам. Ш а р л ю бярэ яе руку. Яны разам павольна выходзяць з пакою. В э р д у р э н ы і М а р э л ь пільна сочаць за імі. М а р с э л ь таксама на гэта глядзіць. Усе прысутныя на сцэне расступаюцца. Пасярод сцэны — А л ь б э р т ы н а чытае кнігу. М а р с э л ь. Здагадайцеся, адкуль я. Ад Пазьнякаў. У яе падае кніга. А л ь б э р т ы н а. Я і не сумнявалася. Паўза. М а р с э л ь. Чаму гэта вас так зачапіла? А л ь б э р т ы н а. Зачапіла? Чаму вы ўявілі, што мне не напляваць? Мяне гэта зусім не абыходзіць. А мадмуазэль Вэнтэйль там была? Ён сядае. Паўза. А л ь б э р т ы н а. Як вам спадабаўся сэптэт? М а р с э л ь. Адкуль вы ведаеце пра сэптэт? А л ь б э р т ы н а. Усе ведаюць. Гэта не сакрэт. М а р с э л ь. Я ня ведаў. Паўза. А л ь б э р т ы н а. Марэль добра граў? М а р с э л ь. Вы знаёмыя з Марэлем? А л ь б э р т ы н а. Я ледзьве яго ведаю. М а р с э л ь. Тады адкуль вы даведаліся пра сэптэт? А л ь б э р т ы н а. Пэўна, мне сказала Андрэ. Яна добра ведае Марэля. Паўза. М а р с э л ь. Вэнтэйль — гэта проста цуд. Я адчуваў такое шчасьце, як… бадай, ніколі. Паўза. М а р с э л ь. Там была Леа. Акторка. А л ь б э р т ы н а. Як дзіўна. М а р с э л ь. Яна сяброўка Марэля. А л ь б э р т ы н а. Яна перадавала вам свае найлепшыя пажаданьні. А л ь б э р т ы н а. Праўда? Як дзіўна. Я яе амаль ня ведаю. Мы неяк летась былі на ейным спэктаклі, а потым зайшлі да яе ў грымэрку, каб павітацца. Вось і ўсё. Паўза. М а р с э л ь. З кім вы былі? А л ь б э р т ы н а. Зь сяброўкамі. Паўза. М а р с э л ь. Вы ведалі, што мадмуазэль Вэнтэйль была запрошаная сёньня да Пазьнякаў? А л ь б э р т ы н а. Колькі можна мучыць мяне пытаньнямі! (Паціскае плячыма.) Так, ведала. М а р с э л ь. Ці маглі б вы, прынамсі, даць мне клятву, што да вашага жаданьня паехаць да Пазьнякаў не дамешвалася прадчуваньне задавальненьня ад сустрэчы з мадмуазэль Вэнтэйль? А л ь б э р т ы н а. Не, гэткай клятвы я вам даць не магу. Ад сустрэчы з мадмуазэль Вэнтэйль я атрымала б вялікае задавальненьне. М а р с э л ь. Паслухайце… сёньня ўвечары я даведаўся, што… А л ь б э р т ы н а. Я вам хлусіла, калі запэўнівала, што мяне часткова выхавала сяброўка мадмуазэль Вэнтэйль? Сапраўды, я вас трошачкі падманула. Але мне здавалася, што вы глядзіце на мяне паблажліва, я бачыла, як на вас дзейнічае музыка Вэнтэйля, і ў сваім дурноцьці я вырашыла, што вырасту ў вашых вачох, калі вы даведаецеся, што я іх ведаю. Я думала, вы будзеце ставіцца да мяне з большай павагай, і гэта нас наблізіць адно да аднога. Я хлушу толькі праз прыязнасьць да вас. Насамрэч я бачыла мадмуазэль Вэнтэйль ня больш за два разы ў маёй прыяцелькі. Зразумела, мне не стае шыку для людзей вядомых, і ў мяне няма ні сантыма — я проста жабрачка. Ён вывучае яе. М а р с э л ь. Дарагая мая, што за глупства! Ды я з задавальненьнем даў бы вам грошы, каб вы маглі пайсьці куды заўгодна і каб вы, напрыклад, запрасілі на шыкоўны абед мсье і мадам Пазьняк. А л ь б э р т ы н а. О Божа! Шчыра дзякую! Ды я б ані су ня выдаткавала на гэтых старых порхавак. (Нешта ціхенька гаворыць сабе пад нос.) Лепей бы вы мяне хоць раз адпусьцілі, каб мяне праз… Яна рэзка змаўкае. М а р с э л ь. Што вы сказалі, Альбэртына? А л ь б э р т ы н а. Нічога. Я думала пра абед з Пазьнякамі… М а р с э л ь. Не. Вы нешта іншае хацелі сказаць. А іначай навошта вам было перапыняць сябе? А л ь б э р т ы н а. Я палічыла сваю просьбу нясьціплай. М а р с э л ь. Якую просьбу? А л ь б э р т ы н а. Запрасіць на абед. М а р с э л ь. Ды не, гэта ня тое. А л ь б э р т ы н а. Нельга злоўжываць дабрынёй каханага чалавека. Клянуся, рэч толькі ў гэтым. Паўза. М а р с э л ь. Ды майце ж вы мужнасьць давяршыць фразу! Вы спыніліся на «праз»… А л ь б э р т ы н а. Ды не, адчапіцеся! М а р с э л ь. Чаму? А л ь б э р т ы н а. Гэты выраз, мне сорамна вымаўляць яго пры вас. Я і сэнсу-то ягонага не разумею, а чула я яго на вуліцы ад нейкіх нягоднікаў, і вось зараз ён ні з пушчы ні з бору зьляцеў у мяне зь языка. М а р с э л ь разгублена глядзіць на яе. М а р с э л ь. Мілая Альбэртына, нам лепей разьвітацца. Я вас прашу разьвітацца са мною сёньня ж увечары і зьехаць заўтра ж зранку, калі я буду яшчэ спаць. А л ь б э р т ы н а. То бок як — заўтра зранку? М а р с э л ь. Мы з вамі былі шчасьлівыя. А цяпер мы адчуваем, што далей былі б нешчасьлівыя. Вось і ўсё. А л ь б э р т ы н а. Не кажыце «мы», гэта толькі вы так лічыце. М а р с э л ь. Нам лепей больш ня бачыцца. А л ь б э р т ы н а. Мне патрэбны толькі адзін чалавек — вы. М а р с э л ь. Мне заўжды хацелася зьезьдзіць у Вэнэцыю. І нарэшце зьежджу. Адзін. Маўчаньне. М а р с э л ь. Колькі разоў вы мяне падманвалі? Паўза. А л ь б э р т ы н а. Дарэмна я хавала ад вас, што я тры тыдні падарожнічала зь Леа. Але гэта было яшчэ да Бальбэку, да таго, як мы з вамі пазнаёміліся. Але Леа, покуль мы падарожнічалі, трымалася са мною бездакорна. Яна абводзіць позіркам пакой. А л ь б э р т ы н а. Я не магу паверыць, што я ўсяго гэтага не пабачу ні заўтра, ні пазаўтра, ніколі. М а р с э л ь. Гэтак трэба, вы тут няшчасная. А л ь б э р т ы н а. Я не была тут няшчасная, я буду няшчасная цяпер. М а р с э л ь. Куды вы паедзеце? А л ь б э р т ы н а. Я сама ня ведаю. Можа, у Турэн, да цёткі. Паўза. М а р с э л ь. Вы мне рвяце душу. Хочаце, паспрабуем пажыць яшчэ колькі часу разам? А л ь б э р т ы н а. Які вы мілы! М а р с э л ь. Яшчэ некалькі тыдняў. А л ь б э р т ы н а. Так, я думаю, што нам варта паспрабаваць.
Сцэна: д з і ц я бяжыць і кліча Ф р а н с у а з у.
Ф р а н с у а з а бачыць М а р с э л я здранцьвелым, маўклівым. Ф р а н с у а з а. Я ня ведала, што і рабіць. А восьмай ранцы мадмуазэль Альбэртына загадала прынесьці ейныя валізкі, а я адмовіць не наважылася і баялася, што вы на мяне раззлуецеся, як я вас пабуджу. Яна зьехала. М а р с э л ь. А, ну вось і выдатна. Вы добра зрабілі, што не пабудзілі мяне. М а р с э л ь пачынае задыхацца.
Сцэна: А л ь б э р т ы н а рэзка расчыняе аканіцы. А л ь б э р т ы н а. Мне трэба сьвежае паветра!
Сцэна: вочы герцагіні дэ Германт на вуліцы. Вочы Адэты на Авэню Акацыяў. Вочы маці ў спальні ў Камбрэ. Вочы Марсэля.
Ф р а н с у а з а працягвае М а р с э л ю тэлеграму, ён адкрывае яе і чытае. М а р с э л ь (вяртаючы ёй тэлеграму). Мадмуазэль Альбэртына загінула. Упала з каня і…
Сцэна: А л ь б э р т ы н а, з распушчанымі валасамі павольна здымае сарочку.
М а р с э л ь. Прызнайцеся, вы любіце жанчын. А н д р э. Так. М а р с э л ь. Вы… блізка ведалі мадмуазэль Вэнтэйль, так? А н д р э. Не, не яе, а ейную сяброўку. Паўза. М а р с э л ь. Я, бясспрэчна, даўно ведаў, чым вы займаліся з Альбэртынай. А н д р э. У нас з Альбэртынай нічога такога не было. Яны мяняюць пазыцыю. М а р с э л ь. Вы мяне вельмі вабіце. Магчыма, гэта таму, што я ведаю, чым вы займаліся з Альбэртынай. Мне хочацца адчуць тое, што адчувала яна. А н д р э. Гэта немагчыма. Вы ж мужчына. Паўза. А н д р э. Яна была такая жарсная. Памятаеце, аднойчы вы вярнуліся раней, і я перастрэла вас на прыступках. Вы несьлі букет язьміну. М а р с э л ь. Так, памятаю. А н д р э. Але Альбэртына не выносіла паху язьміну. Яна кінулася бегчы. Ад моцнага паху яна самлела. М а р с э л ь. Так, памятаю. А н д р э. Насамрэч вы нас тады ледзьве не засьпелі. Гэта было так рызыкоўна, мы ведалі, што вы можаце вярнуцца ў любую хвіліну, але ёй так карцела, яна не магла стрымацца. Таму я і зрабіла выгляд, нібы яна ня любіць язьмінавага паху. Вы ўсё памятаеце. Яна была за дзьвярыма і таксама прыкінулася, што не выносіць язьміну, каб вы да яе не падыходзілі, каб не адчулі на ейным целе мой пах. (Сьмяецца.) Альбэртына любіла язьмін. Яны мяняюць пазыцыю. А н д р э. Вам гэта хочацца ад мяне пачуць, так? Але я ня буду казаць няпраўду. У Альбэртыны гэта выклікала агіду. Клянуся. Клянуся, што ў мяне з Альбэртынай ніколі нічога такога не было. Мяняюць пазыцыю. А н д р э. Яны з Марэлем імгненна паразумеліся. Ён залучаў для яе дзяўчат. Зазвычай сьпярша ён спакушаў дзяўчыну, а тады, калі яна была цалкам у ягонай уладзе, Марэль перадаваў яе Альбэртыне, і яны цешыліся дзяўчынай разам. Паўза. А н д р э. Летась, у Бальбэку, яна часта заставалася ў купальнях зь Леа. А памятаю, аднойчы мы бавіліся зь ёю на беразе ракі блізу Бальбэку, там яшчэ былі прачкі, зусім маладзенькія. І адна зь іх — ах, якая міленькая — вырабляла з Альбэртынай такое, што і не перадаць, і тая крычала. «Ах, якая асалода… Якая асалода!» — і, голая, зьвівалася на траве. Яны мяняюць пазыцыю. А н д р э. Няўжо вы не разумееце, што тыя, хто апавядаў вам гэтыя плёткі пра Альбэртыну, хлусілі! М а р с э л ь. Мне ніхто нічога не апавядаў. Мяняюць пазыцыю. А н д р э. Яна спадзявалася, што вы ўратуеце яе, ажэніцеся зь ёю. Яна вас кахала. У глыбіні душы яна адчувала, што ў ейным насланьні было нешта ад вар’яцтва, злачынства. Па-мойму, ня выключана, што яна ад роспачы зрабіла сабе сьмерць.
Скрозь аканіцы мігціць сьвятло. Парыж падчас авіяцыйнага налёту. Дзьверы гатэлю. Грамафон грае рэгтайм. Адчыняюцца дзьверы. Выходзіць афіцэр. Гэта С э н - Л ю. Ён нейкае імгненьне марудзіць, зашпільвае мундур, а потым шпарка сыходзіць.
У гатэлі. М а р с э л ь. Пакой, калі ласка. Пакуль ня скончыцца налёт. М э т р д а т э л ь. Хвіліначку, мсье. М а р с э л ь. І, калі ласка, бутэльку шампанскага. М э т р д а т э л ь. Зараз будзе. М э т р д а т э л ь праводзіць яго да крэсла. М а р с э л ь заўважае, што аднекуль здалёк даносіцца музыка. М э т р д а т э л ь. Што-небудзь яшчэ, мсье? М а р с э л ь паварочваецца і бачыць задымлены, напаўцёмны пакой. Два хлопцы танчаць разам; жаўнеры граюць у косьці. М а р с э л ь (зьбянтэжана). Не. Не. Дзякуй. М э т р д а т э л ь. Калі вам яшчэ што-небудзь спатрэбіцца, мсье, толькі скажыце мне, і я паклапачуся, каб у вас было ўсё, што вы хочаце. Уваходзіць Ж у п ’ е н. Ён цягне некалькі мэтраў цяжкога жалезнага ланцуга, зь яго ліецца пот. Ж у п ’ е н. Фух, які цяжар. Марыс, прыбяры. М а р ы с бярэ ланцугі. Ж у п ’ е н. Не былі б вы гэткія лайдакі, не прыйшлося б мне самому іх цягнуць. П’еро, ты чаго тут стаіш? Цябе ж чакаюць у нумары 14Б. Давай, варушыся. (Да мужчыны.) А табе каго? Красуню Памэлу? Уваходзіць Ш а р л ю. Ж у п ’ е н. Добры вечар, мсье барон. (Дапамагае яму зьняць паліто, праводзіць яго да фатэля. Да мэтрдатэля.) Келіх мсье барону. Ну, як вам гэты? Ён малочнік. (Шарлю пацягвае з келіха.) І самы небясьпечны бандыт у Бэльвілі. Ш а р л ю. Добра. (Перадае 50 франкаў.) Ж у п ’ е н (кліча). Марыс. Пакой 43. (Да мэтрдатэля.) Падрыхтуйце 43-ці. Хутчэй! Ш а р л ю сыходзіць разам з М а р ы с а м. М э т р д а т э л ь прыносіць М а р с э л ю бутэльку шампанскага, Ж у п ’ е н заўважае яго новага кліента. Ж у п ’ е н. Не чакаў вас тут сустрэць, мсье. М а р с э л ь. Я зайшоў, каб перачакаць налёт. Ж у п ’ е н. Так, вядома… усе так кажуць. М а р с э л ь. Наколькі я разумею, вы гаспадар гэтага… гатэлю? Ж у п ’ е н. Так, але мне б не хацелася, каб вы мяне ня так зразумелі. Прыбытак вельмі маленькі. Вось часам я і здаю пакоі салідным людзям. Выдаткі на ўтрыманьне вельмі вялікія. Абсталяваньне, накладныя выдаткі, заробкі… Праўду кажучы, я набыў гэты дом для барона, каб пацешыць старога. Я яго люблю. А хлопцы… Барону прыемна ў іхнай кампаніі, дык чаму б і не… Ён часта гуляе зь імі ў карты. Вазьміце хоць Марыса. Ён не бандыт. Ён мілы, добры маладзён. Амаль усё, што зарабляе, дасылае сваёй старой матулі. Уваходзіць б а р о н д э Ш а р л ю, у ланцугох. Ш а р л ю. Можна вас на адно слова? Ж у п ’ е н. Слухаю вас, барон? Ш а р л ю. Гэты хлопец, ён не ўкладае душы ў тое, што робіць. Я разумею, што ён вельмі стараецца, але яму папросту нават блізка не стае грубай сілы. Ён не ўсур’ёз гэта, ён грае, як на сцэне! Ж у п ’ е н (кліча). Марыс! Хадзі сюды. М а р ы с. Іду, мсье Жуп’ен. Ж у п ’ е н. Выбачайце, мсье барон. Ёсьць памочнік мясьніка. Днямі ледзь не забіў манаха-расстрыгу. Можа, вам яго? Ш а р л ю. О, гэткі мне больш даспадобы. Ж у п ’ е н. Жуло! Надзень вось гэта і марш з баронам. Ж у л о. Давай, варушыся. Ш а р л ю. Так, так, іду. Ж у л о і б а р о н сыходзяць. М а р с э л ь. Што гэта? Ён нагінаецца і падымае Ваенны крыж, працягвае яго Ж у п ’ е н у. Ж у п ’ е н. О Божа! Ваенны крыж! М а р с э л ь. Мабыць, трэба вярнуць яго ўладальніку. Ж у п ’ е н. Так-так, абавязкова.
Ж ы л ь б э р т а. Праз два дні па сьмерці Рабэра я атрымала пасылку без зваротнага адрасу. У ёй быў ягоны Ваенны крыж. І ні тлумачальнай нататкі, нічога. Дасланы ён з Парыжу. Як дзіўна, праўда? М а р с э л ь. Так, дзіўна. Ж ы л ь б э р т а. Я кахала яго. Але шчасьце паступова сышло. У яго зьявілася іншая жанчына… ці жанчыны — я ня ведаю. М а р с э л ь. Што вы кажаце? Ж ы л ь б э р т а. Так. Ён вёў нейкае сваё таемнае жыцьцё і ніколі ім са мною не дзяліўся, але я ведаю, што ён ня мог ад яго адмовіцца. М а р с э л ь. Што ж, усё можа быць… Ж ы л ь б э р т а. А вы памятаеце сваё дзяцінства ў Камбрэ? М а р с э л ь. Не. Ж ы л ь б э р т а. Няўжо яно для вас нічога не азначае? М а р с э л ь. Нічога. Усё памерла. Я нічога ня памятаю. Паўза. М а р с э л ь. Памятаю, як бачыў вас праз жывую агароджу. Я абагаўляў вас. Ж ы л ь б э р т а. Праўда? Чаму ж вы тады мне нічога не казалі? Вы мне вельмі падабаліся. М а р с э л ь. Што вы кажаце? Ж ы л ь б э р т а. Мне хацелася быць з вамі. Вядома, я рана пасталела. Я хадзіла на руіны ў Русэнвілі… У цемры, зь вясковымі хлопцамі і дзяўчаткамі. Што мы чынілі — сорамна прыгадаць… Мне так хацелася, каб і вы прыйшлі. Я памятаю, як вы глядзелі праз агароджу. Я паспрабавала паказаць вам, як я вас жадала, але вы, мабыць, не зразумелі. М а р с э л ь сьмяецца. Ж ы л ь б э р т а. Чаму вы сьмеяцеся? М а р с э л ь. Таму што я нічога не зразумеў. Я і цяпер амаль нічога не разумею. Мяне залішне займала іншае. Па праўдзе, я змарнаваў жыцьцё. Уваходзіць м а л а д а я д з я ў ч ы н а. Ж ы л ь б э р т а. Ах, вось і ты, мілая. Марсэль, дазвольце пазнаёміць вас з маёй дачкой, мадмуазэль дэ Сэн-Лю. М а д м у а з э л ь д э С э н - Л ю праходзіць праз пакой. Гучыць саната Вэнтэйля. М а р с э л ь. Яна была вельмі прыгожая, яшчэ поўная надзеяў, гатовая радасна сьмяяцца. У ёй увасобіўся той самы час, страчаны для мяне. Яна нагадала мне маё юнацтва. Час, бясколерны і няўлоўны, час, які можна было амаль што ўбачыць і памацаць, уцелясьніўся ў гэтай дзяўчыне. Усе гукі заміраюць. Паволі праступае першая сцэна.
М а р с э л ь. Ідучы на прыём да Германтаў, я спатыкнуўся на двух няроўных камянёх брукаванкі, і перад маім зрокам неяк расплывіста прамільгнулі Вэнэцыя, Вялікі канал, гандола. Я зноў адчуў сябе на дзьвюх няроўных плітах у саборы сьвятога Марка, і зноў убачыў лязуркавую фрэску, і прыгадаў, што калі афіцыянт незнарок стукнуў лыжкай па талерцы, мне прыгадаліся дрэвы, што прабягалі за акном цягніка. І тады мне падалося, што я зноў у вагоне, гэтак моцна стук лыжкі па талерцы нагадаў грукат малатка станцыйнага рабочага, які выпраўляў нейкі дэфэкт. І тады я прыгадаў паездку з маці. На павароце дарогі я адчуў раптам тую нечаканую асалоду, непараўнальную ні зь якой іншай, калі маім вачом зьявіліся шпілі Мартынвілю, на якіх грала вечаровае сонца, а затым і трэці шпіль. І хоць паміж ім і тымі двума ляжаў узгорак і даліна, ён стаяў вышэй, і здавалася, што ён побач зь імі. І калі я выціраў рот сурвэткай, мне раптам падалося, што афіцыянт адчыніў акно, якое выходзіла на пляж. І я ўбачыў праз акно кавалак блакітнага неба, бо сурвэтка была гэткая ж жорсткая і накрухмаленая, як той ручнік, якім я выціраў твар у першы дзень, калі прыехаў у Бальбэк. (Гучна зьвініць званочак на садовых весьнічках.) І я прыгадаў:
Дрэвы Юдэмэнілю. Канец.
З ангельскай мовы пераклалі Аляксей Ігнатовіч і Марыя Роўда
|
2 «Камбрэмэр» нагадвае назву францускага сыру камамбэр. У расейскім перакладзе М. Любімава мсье і мадам Камбрэмэр фігуруюць пад прозьвішчам Гаважо. — Заўв. перакл. |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 9 (49) - 2006 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |