A R C H E П а ч а т а к № 1-2 (53) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


1-22007
" да Зьместу "

 



аналітыка • эсэістыка • літаратура • рэцэнзіі

 


аналітыка

  ГАНС-ГЕОРГ ВІК

Вокладка «ARCHE» №1-2
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Ганс-Георг Вік
Як выйсьці зь беларускага тупіка?


У Беларусі прэзыдэнт Лукашэнка зь ягонай прэзыдэнцкай адміністрацыяй і залежнай ад яго выканаўчай і судовай уладамі дамінуе ў палітычным і грамадзкім жыцьці краіны. Ён перасьледуе апазыцыйныя партыі і незалежныя мас-мэдыі і дазваляе іх толькі як маргінальныя зьявы. Рэжым пагарджае эўрапейскімі крытэрамі дэмакратычнага ладу і правоў чалавека. У 1996-м Лукашэнка скасаваў дэмакратычную беларускую Канстытуцыю, а ў 2004-м пры дапамозе чарговага зьмяненьня Канстытуцыі стварыў сабе магчымасьць абірацца на пасаду прэзыдэнта неабмежаваную колькасьць разоў.

Беларусь - адзіная краіна Эўропы, якая не зьяўляецца чальцом Рады Эўропы. Эўрапейскі Зьвяз і АБСЭ ў 1997-м увялі палітычныя і эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і ўзнавілі іх пасьля змадэляваных прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006-га.

У 1997 г. у Менску была створаная Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ, пакліканая спрыяць укараненьню дэмакратычных інстытутаў і назіраць за захаваньнем крытэраў АБСЭ што да дэмакратыі і правоў чалавека. Падчас сустрэчы на найвышэйшым узроўні кіраўнікоў і ўрадаў дзяржаваў АБСЭ ў лістападзе 1999 г. у Стамбуле прэзыдэнт Лукашэнка сваім подпісам пацьвердзіў перад міжнароднай супольнасьцю абавязак перайсьці да дэмакратыі.

Насуперак гэтаму Лукашэнка адмовіўся выконваць патрабаваньні ЭЗ што да дэмакратычных рэформаў і захаваньня правоў чалавека, асабліва ў палітычнай сфэры. Палітычная і грамадзкая апазыцыя безабаронная перад ягоным самавольствам і патрабуе больш, чым толькі дэклярацыйнай міжнароднай салідарнасьці і падтрымкі.

ЭЗ і асобныя эўрапейскія ўрады падтрымлівалі праекты рэформаў, распрацаваныя місіяй АБСЭ ў Беларусі ў 1997-2001 гг., аднак пасьля абмежаваньня мандату АБСЭ ў 2003 г. пазбавіліся магчымасьці працягваць гэтую падтрымку. Беларускай грамадзянскай супольнасьці не хапае ня столькі эўрапейскай салідарнасьці з уцісканымі дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, колькі эфэктыўнай матэрыялізацыі гэтай салідарнасьці ў рэальную падтрымку.Толькі частка фінансавых сродкаў, прадугледжаных для Беларусі ў рамках супольнай праграмы TACIS для спрыяньня дэмакратызацыі, пабудове праўнай дзяржавы і трансфармацыі да рынкавай эканомікі ў постсавецкіх дзяржавах, выдаткоўваецца для праектаў у галіне дэмакратыі і правоў чалавека без удзелу беларускіх уладаў.

З гледзішча палітычнай і грамадзкай апазыцыі, беларускай грамадзянскай супольнасьці не хапае ня столькі эўрапейскай салідарнасьці з уцісканымі дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, колькі эфэктыўнай матэрыялізацыі гэтай салідарнасьці ў рэальную падтрымку.

Гэтая крытыка справядлівая. У гэтым артыкуле я пакажу, якім чынам ЭЗ можа больш дзейсна, чым раней, і з прыцэлам на шырэйшую пэрспэктыву выканаць свой палітычны абавязак - падтрымліваць дэмакратызацыю Беларусі. Перадумовай ёсьць тое, што эўрапейская супольнасьць дзяржаваў у значна большай меры, чым дагэтуль, павінна рабіць стаўку на супрацу з грамадзянскай супольнасьцю, а не на бясплённы дыялёг з рэжымам Лукашэнкі, як даўней.

Сфармуляванае шмат гадоў таму патрабаваньне канцэптуальна прадуманай, ініцыятыўнай падтрымкі палітычных мэтаў грамадзянскай супольнасьці Беларусі асабліва тычыцца тых дзяржаваў - удзельніц ЭЗ, якія дагэтуль праяўлялі нерашучасьць і абмежаваную фінансавую і палітычную актыўнасьць у яго рэалізацыі, хоць недахопу ў афіцыйных дэклярацыях салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і крытыцы рэжыму Лукашэнкі не было. Нягледзячы на сваю палітычную салідарнасьць з мэтамі апазыцыі ў Беларусі - як і ў іншых краінах Усходняй Эўропы - Эўрапейскі Зьвяз і бальшыня дзяржаваў-удзельніц дагэтуль аддаюць перавагу дыялёгу з адпаведнымі рэжымамі, намагаючыся схіліць іх да істотных рэформаў і ў сфэры правоў чалавека і дэмакратыі.

ПАДТРЫМКА ДЭМАКРАТЫІ ЎВА
ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ: РОЛЯ КБСЭ/АБСЭ

Мэты дэмакратызацыі дзяржаваў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы пасьля крушэньня камунізму задаваліся дакумэнтамі Канфэрэнцыі па бясьпецы й супрацы ў Эўропе (КБСЭ) у сфэры чалавечага вымярэньня і правоў чалавека, падпісанымі ў чэрвені 1990-га ў Капэнгагене1 і ў лістападзе 1990-га ў Парыжы2.

  (нар. у 1928) – палітычны дзеяч. У 1997–2001 гг. – кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі. Старшыня аб’яднаньня «Правы чалавека ў Беларусі». Гэты пераклад друкуецца з ласкавага дазволу аўтара і часопісу «Osteuropa».
   
У парыскай хартыі ўрады ўсходнеэўрапейскіх дзяржаваў заявілі пра сваю прыхільнасьць да дэмакратычнага парадку і абавязаліся правесьці адпаведныя рэформы. Хартыя рэгулюе асноўныя пытаньні грамадзкага і палітычнага ладу, а таксама забесьпячэньне правоў асобы ў грамадзянскай супольнасьці. Дадатковы дакумэнт утрымлівае дэталі, напрыклад, пра арганізацыю Бюро па свабодных выбарах (з 1992-га - Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека).

Капэнгагенскі дакумэнт пра чалавечае вымярэньне КБСЭ ад чэрвеня 1990-га падкрэсьлівае, у шэрагу іншага, значэньне справядлівых і свабодных выбараў3.

Аднак некаторыя дзяржавы былога СССР ня выканалі гэтага міжнароднага забавязаньня ці выканалі яго толькі фармальна. Міжнародныя назіральнікі за выбарамі Эўрапейская супольнасьць дзяржаваў у значна большай меры, чым дагэтуль, павінна рабіць стаўку на супрацу з грамадзянскай супольнасьцю, а не на бясплённы дыялёг з рэжымам Лукашэнкі, як даўней.маюць толькі абмежаваныя магчымасьці для фіксацыі магчымых парушэньняў парадку правядзеньня выбараў.

Эфэктыўны кантроль за ўсім выбарчым працэсам магчымы толькі шляхам стварэньня мясцовай сеткі назіраньня за выбарамі. Такую сыстэму з прычыны адсутнасьці фінансавых і арганізацыйных перадумоваў у постсавецкіх дзяржавах можна арганізаваць толькі зь міжнароднай дапамогай.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 г. у Беларусі існавала разгалінаваная сетка незалежных мясцовых назіральнікаў за выбарамі. Пасьля Лукашэнка адміністрацыйным і заканадаўчым шляхам пачаў сыстэматычна звужаць іхную свабоду дзеяньняў, зрабіўшы іхную дзейнасьць практычна немагчымай.

Гэтак жа грунтоўна, як свабодныя выбары, у парыскіх і капэнгагенскіх дакумэнтах разглядаюцца комплексы пытаньняў «Дэмакратычны лад», «Незалежнасьць праўнай сыстэмы», «Абарона мяншыняў» і «Рынкавая эканоміка».

Роля АБСЭ ў падтрымцы пераходу да дэмакратыі за апошняе дзесяцігодзьдзе зьмянілася. Пры пераўтварэньні КБСЭ ў сталую арганізацыю - АБСЭ зь яе Сталай радай - захаваўся прынцып кансэнсусу: рашэньні аб захадах АБСЭ могуць прымацца толькі са згоды ўрадаў краін-удзельніц, мінус адзін голас, а наймя краіны, якой датычыць пастанова. Таму калі ў асобных дзяржавах, перадусім ува Ўсходняй Эўропе, пачаўся палітычны, а значыць і афіцыйны супраціў дэмакратызацыі, АБСЭ і ейныя органы ў вялікай меры згубілі дзеяздольнасьць у гэтай далікатнай сфэры. Гэта прывяло да значнага зьніжэньня аўтарытэту і аслабленьня здольнасьці АБСЭ рэалізаваць уласныя рашэньні. Гэта павялічвае небясьпеку таго, што Эўропа так і ня стане супольнасьцю каштоўнасьцяў і застанецца супольнасьцю інтарэсаў.

Палітычнай процівагай абмежавана дзеяздольнай Сталай радзе стала Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, на якой бальшынёй галасоў сапраўды прымаюцца крытычныя рашэньні аб парушэньні дэмакратыі ў асобных дзяржавах-сябрах.

Ад 1992 г. АБСЭ, на жаль, вымушаная займацца пераважна антыкрызісным мэнэджмэнтам. Тым часам падтрымка дэмакратызацыі ўва Ўсходняй Эўропе адсунулася на задні плян.

ПРАБУКСОЎКА ДЭМАКРАТЫІ ЎВА ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ

Палітычны рэжым Беларусі - не адзіны ўва Ўсходняй Эўропе, які намагаецца павярнуць назад працэс дэмакратычнай трансфармацыі і рэалізаваць канцэпты моцнай дзяржавы і кіраванай дэмакратыі. Пры такіх аўтарытарных сыстэмах у найлепшым выпадку апазыцыйным сілам дазваляюць легальна існаваць, але найчасьцей іх перасьледуюць.

У Беларусі яшчэ выразьней, чым у Расеі, праявілася тэндэнцыя да пабудовы нэасавецкай, аўтарытарнай паліцыйнай дзяржавы. Абраны ў 1994 г. на падставе дэмакратычнай Канстытуцыі Аляксандар Лукашэнка неўзабаве зрабіў усё, каб скасаваць падзел уладаў і ў лістападзе 1996 г. пры дапамозе змадэляванага рэфэрэндуму дабіўся прыняцьця Канстытуцыі, якая канцэнтравала ўсю ўладу ў руках прэзыдэнта дзяржавы. У 2004-м шляхам яшчэ аднаго рэфэрэндуму ён узаконіў магчымасьць неабмежаванага паўторнага абраньня асобы, якая займае прэзыдэнцкую пасаду. Усе гэтыя гульні з Канстытуцыяй адбываліся з маўклівай згоды Масквы, тым часам як Захад - Эўрапейскі Зьвяз, Рада Эўропы, Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, а таксама Злучаныя Штаты - увёў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і нагадаў пра неабходнасьць ажыцьцяўленьня сапраўдных дэмакратычных рэформаў грамадзтва і дзяржавы.

Там, дзе перадусім дзякуючы дапамозе ЗША былі пабудаваныя эфэктыўныя мясцовыя структуры назіраньня за выбарамі і адбыліся так званыя «каляровыя рэвалюцыі» - у Грузіі і Ўкраіне, - сёньня таксама назіраецца прабуксоўка з правядзеньнем далейшых дэмакратычных рэформаў у дзяржаве і грамадзтве. У Грузіі бяруць верх кланавыя групоўкі, якія патрабуюць аўтарытарнага стылю кіраваньня, што з увагі на моцны ўплыў Расеі на працэсы ўнутры краіны ў пэўнай меры зразумела. Ува Ўкраіне пасьля пераканаўчай перамогі на выбарах прэзыдэнта Віктара Юшчанкі ў сьнежні 2004-га новая Канстытуцыя, якая ўзмацняе правы парлямэнту за кошт паўнамоцтваў прэзыдэнта, стала тормазам дэмакратызацыі ў сфэрах заканадаўства, дзяржаўнай адміністрацыі і эканомікі. Пасьля перамогі прарасейскіх сілаў на парлямэнцкіх выбарах 2006 г. ува Ўкраіне паўстала кааліцыя канфліктоўных палітычных сілаў, што робіць менш верагоднымі рэформы згодна з крытэрамі ЭЗ і больш верагоднымі - саступкі расейскім інтарэсам.

Пакуль няма падмацаванай надзеі на сяброўства ў ЭЗ і НАТО, дэмакратычныя і рынкава эканамічна арыентаваныя сілы ўва Ўкраіне і іншых дзяржавах былога СССР вымушаныя абараняцца, бо толькі гэтая пэрспэктыва - як праўдападобная альтэрнатыва іначай непазьбежнай прывязцы да Расейскай Фэдэрацыі і ў канцавым выніку стратэгічнай залежнасьці ад Масквы - можа даць неабходны стымул рэфармісцкім сілам унутры краіны. Шлях у Эўропу можа быць доўгі, аднак патрабуецца імаверны сыгнал аб тым, што сябры Эўрапейскага Зьвязу прызнаюць пояс краінаў паміж Балтыйскім і Чорным морамі, паміж Расейскай Фэдэрацыяй і сёньняшнімі межамі ЭЗ за дзяржавы, якія безумоўна змогуць стаць сябрамі ЭЗ пры выкананьні папярэдніх умоваў. Пагляд у гісторыю гэтых народаў падкрэсьлівае іх шматвекавую прыналежнасьць да заходнеэўрапейскага культурнага кола. Прабуксоўка ў дэмакратычнай трансфармацыі тлумачыцца перадусім нежаданьнем аўтарытарных рэжымаў уступаць на гэты шлях ці рэпрэсіямі супраць насельніцтва, якое пры іх адсутнасьці зрабіла б хутчэй празаходні, чым праўсходні выбар.

ЧАМУ ПРАБУКСОЎВАЕ ПАДТРЫМКА НЯМЕЧЧЫНАЙ ДЭМАКРАТЫІ ЎВА ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ?

З пагаршэньнем пэрспэктываў пераходу да дэмакратыі амаль ува ўсіх дзяржавах былога СССР нямецкія ўрадавыя агенцыі і ўстановы палітычнай адукацыі, у тым ліку палітычныя фундацыі, здаецца, прызналі сваё бясьсільле. На жаль, можна канстатаваць, што яны амаль цалкам адмовіліся ад працы для ўсебаковай, канкрэтнай і сыстэматычнай падтрымкі дэмакратычных сілаў ува Ўсходняй Эўропе.

Праграмы TRANSFORM фэдэральнага ўраду практычна завершаныя, дый так яны засяроджваліся пераважна, калі не выключна, на рэформе дзяржаўных органаў і нормаў заканадаўства4.

  1 Дакумэнт капэнгагенскай сустрэчы па чалавечым вымярэньні КБСЭ ад 29.6.1990.

2 Парыская хартыя, 21.11.1990.

3 Капэнгагенскі дакумэнт пра чалавечае вымярэньне [Fn. 1], пункт I (6) ці I (7.7).

   
Аўтарытэтны «Нямецка-расейскі форум», у задачы якога ў ліку іншага ўваходзіць правядзеньне «Пецярбурскага дыялёгу» грамадзянскіх супольнасьцяў, разглядаецца абодвума бакамі як форум для дыялёгу паміж арганізацыямі, якія падтрымліваюцца дзяржавай, і таму не надаецца на ролю круглага стала для грамадзкіх сілаў з рознымі інтарэсамі. Нават праграмы гуманітарнай дапамогі, накшталт дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы, у такой краіне, як Беларусь, сутыкаюцца з істотнымі цяжкасьцямі.Асобныя агенцыі займаюцца асобнымі праектамі ў рамках тэхнічнага супрацоўніцтва. Свабода дзеяньняў палітычных фундацыяў і НДА ўва Ўсходняй Эўропе вагаецца ў межах, якія вызначаюцца іх уласнымі мэтамі, даступнымі ім сродкамі і той мерай, у якой адпаведныя рэжымы схільныя цярпець іхную дзейнасьць.

Нават праграмы гуманітарнай дапамогі, накшталт дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы, у такой краіне, як Беларусь, сутыкаюцца з істотнымі цяжкасьцямі. Улады зь недаверам глядзяць на праграмы праваабарончых і іншых недзяржаўных арганізацыяў накшталт «Нямецка-расейскага абмену» ці падтрыманых царквой структураў накшталт «Дыяканічнай працы» (Diakonischen Werk) ці Renovabis. «Менскі форум», які ўжо шмат гадоў праводзіцца Нямецка-беларускім таварыствам у фінансаваным Нямеччынай Міжнародным адукацыйным цэнтры (Internationalen Bildungs- und Begegnungsstätte, IBB, IBB) у Менску, хоць і адбываецца надалей, аднак беларускае Міністэрства замежных справаў сартуе нямецкіх удзельнікаў на пажаданых і непажаданых, адсейваючы непажаданых пры выдачы візаў, а само ўжо не бярэ ўдзелу ў форуме5.

  4 У рамках праграмы TRANSFORM, за выкананьне якой адказвае Фэдэральнае міністэрства эканамічнай супрацы й разьвіцьця (Bundesministerium für wirtschaftliche Zusammenarbeit und Entwicklung, BMZ), фэдэральны ўрад ад пачатку 1990-х гг. падтрымлівае пераход да рынкавай эканомікі і дэмакратыі ў Польшчы, Літве, Латвіі, Славаччыне, Расеі, Беларусі й Украіне. Праекты ў Эстоніі, Чэхіі, Славеніі і Вугоршчыне тым часам былі завершаныя. Параўн.

   
Аднак праблема палягае таксама і ў НДА і фундацыях. Пасьля палітычных трансфармацыяў пачатку 1990-х гг. нямецкія палітычныя фундацыі так і не распрацавалі стратэгічнай канцэпцыі для выкананьня важных адукацыйных задачаў у рамках падтрымкі дэмакратычных рэфарматарскіх сілаў у грамадзянскіх супольнасьцях Усходняй Эўропы. Як правіла, яны робяць пунктавыя захады, каб паказаць сваю прысутнасьць, ствараць пэрсанальныя сеткі і распрацоўваць дакумэнты для ўласнай ацэнкі падзеяў у гэтай частцы «супольнага дому Эўропы». З увагі на маштаб задачы, якую трэба рашыць, гэтыя абмежаваныя мэты трэба прызнаць недастатковымі. Стратэгічная канцэпцыя павінна акрэсьліваць пэрспэктывы гэтых краінаў на падставе супольных каштоўнасьцяў, пацьверджаных у 1990-м у Парыжы, прадугледжваць узгодненыя зь іншымі палітычнымі фундацыямі праграмы, нават супольныя ініцыятывы, і распрацоўваць інструмэнты, якія б дазвалялі сыстэматычна ўзмацняць яшчэ слабыя дэмакратычныя і грамадзкія сілы (мас-мэдыі, палітычнае кансультаваньне, пабудова сетак назіраньня за выбарамі, разьвіцьцё міжнародных сувязяў).

Недахоп стратэгічнай актыўнасьці, напэўна, тлумачыцца таксама й тым, што палітычныя фундацыі не атрымлівалі маральнай і фінансавай падтрымкі ў справе распрацоўкі стратэгічнай, фінансава затратнай канцэпцыі падтрымкі дэмакратыі ўва Ўсходняй Эўропе ані з боку фэдэральнага ўраду Нямеччыны, ані з боку нямецкага бундэстагу.

Накіды такой канцэпцыі для Беларусі на эўрапейскім узроўні ўжо былі зробленыя. Падчас маёй чатырохгадовай працы ў якасьці кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску я браў удзел у шматлікіх міжнародных канфэрэнцыях, арганізаваных заходнімі фундацыямі, дзе абмяркоўваліся праграмы для Беларусі ў сфэрах дэмакратыі, правоў чалавека і адукацыі і ішоў абмен думкамі пра становішча на месцы. На іх прысутнічалі назіральнікі ад улады, часам таксама прадстаўнікі міністэрстваў ці амбасадаў, якія ажыцьцяўлялі праграмы супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Удзельнічалі асобныя прадстаўнікі палітычных фундацыяў.

Распрацоўка стратэгіяў усебаковага кансультаваньня палітычных і грамадзкіх сілаў у Беларусі з мэтай даць новы імпульс пераходу да дэмакратыі знутры самога беларускага грамадзтва вялася і ў зьвязку зь дзейнасьцю Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску. Згадка пра іх ёсьць у заключнай дэклярацыі стамбульскай сустрэчы АБСЭ на найвышэйшым узроўні ў лістападзе 1999 г., якая была падпісаная таксама й прэзыдэнтамі Расейскай Фэдэрацыі і Беларусі. У гэтай дэклярацыі партнэрамі па дыялёгу зь беларускімі ўладамі называюцца канкрэтныя апазыцыйныя палітычныя партыі6 - апазыцыя, якая пасьпяхова аб'ядналася ў Каардынацыйную раду для распрацоўкі лініі перамоваў. Праекты місіі АБСЭ фінансава падтрымлівалі некалькі ўрадаў, у тым ліку фэдэральны ўрад Нямеччыны.

  5 У апошнім «Менскім форуме» ўзяў удзел старшыня т. зв. савету рэспублікі Ўладзімер Канаплёў. – Рэд.

   
Пасьля таго як гэтая дзейнасьць АБСЭ ў канцы 2001 году пад ціскам Лукашэнкі была спыненая, падтрымка дэмакратыі і асабліва палітычнай апазыцыі ў Беларусі з боку фэдэральнага ўраду Нямеччыны, Эўрапейскага Зьвязу, палітычных фундацыяў у стратэгічным пляне была згорнутая. Ажыцьцяўляліся адно дробныя праекты маргінальнага палітычнага значэньня. Лукашэнку без праблемаў удалося разбурыць палітычную структуру апазыцыі ў Беларусі.

СУПРАЦА З АПАЗЫЦЫЯЙ ЗАМІЖ ДЫЯЛЁГУ З РЭЖЫМАМ

ЭЗ, фэдэральны ўрад Нямеччыны і бальшыня палітычных фундацыяў, намагаючыся ўжываць пакрокавую стратэгію для дасягненьня дэмакратычных рэформаў і адначасна палепшыць двухбаковыя дачыненьні, зрабілі стаўку на дыялёг з Лукашэнкам і апаратам ягонай улады. Новая стратэгія супрацы з апазыцыйнымі палітычнымі сіламі распрацаваная не была. На падтрымку грамадзянскай супольнасьці выдзяляліся пэўныя сродкі, але на пярэднім пляне стаялі непалітычныя тэмы. Да 2006 г. гэтае палажэньне істотна не зьмянілася. Эўрапейская камісія да таго ж выкрасьліла Беларусь са сьпісу прыярытэтных краінаў для ажыцьцяўленьня праграмаў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека (да кастрычніка 2005-га). Тым ня менш, ЭЗ зьвяртаўся да беларускага рэжыму з заклікамі правесьці дэмакратычныя рэформы, якія зрабілі б магчымай распрацоўку двухбаковых праграмаў супрацы паміж ЭЗ і Беларусяй у рамках канцэпцыі эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва (Europäische Nachbarschaftspolitik, ENP). Гэтыя заклікі, аднак, не атрымалі пазытыўнага рэзанансу.

Ад пэўнага часу, тым ня менш, зьявіліся першыя ініцыятывы, скіраваныя на ўзмацненьне актыўнасьці палітычных фундацыяў і Эўрапейскай камісіі ў Беларусі, у якіх стаўка робіцца на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і супрацу з палітычнай і грамадзкай апазыцыяй. Пытаньне, аднак, палягае ў тым, ці стане гэты нерашучы пачатак чымсьці большым. Гэта цяжка спрагназаваць. У любым выпадку, ЗША надалей будуць уважаць нястачу дэмакратыі за нагоду для актыўнай падтрымкі апазыцыі, уцісканай у Беларусі.

Палітычная і арганізацыйная стрыманасьць эўрапейскай супольнасьці дзяржаваў, магчыма, мае замежнапалітычныя прычыны. Важным чыньнікам, безумоўна, ёсьць улік інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі. Разам з адсутнасьцю канцэпцый у фундацыях і чыноўніцкіх кабінэтах, безумоўна, пэўную ролю адыгрывае асьцярога, што падтрымка дэмакратыі ў Беларусі і іншых ўсходнеэўрапейскіх краінах можа абудзіць ілюзіі што да іх будучага сяброўства ў ЭЗ і істотнай фінансавай падтрымкі ўнутраных рэформаў. Некаторыя ўвогуле сумняюцца ў здольнасьці дзяржаваў былога Савецкага Саюзу перайсьці да дэмакратыі. Не зважаючы на міжнароднае забавязаньне правесьці дэмакратычныя рэформы, якое ўзялі на сябе ўсходнеэўрапейскія дзяржавы, заходнія інстытуцыі не сьпяшаюцца, у выпадку адваротнай дынамікі ў асобных краінах, як, напрыклад, у Беларусі, наўпрост падтрымаць сілы палітычнай апазыцыі.

АДСУТНАСЬЦЬ КАНЦЭПЦЫІ ПАДТРЫМКІ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ Ў БЕЛАРУСІ

У нас дамінуе мысьленьне ў дзяржаўных катэгорыях і ў катэгорыях міжнародных дачыненьняў. Мысьленьне і актыўнасьць у катэгорыях грамадзкіх панаддзяржаўных структураў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека, наадварот, застаецца недаразьвітым. Дэмакратычныя сілы, настроеныя крытычна да рэжымаў у Расеі і ў Беларусі, могуць лёгка ўспрыняць Для палітычнай апазыцыі ў Беларусі збольшага галаслоўная салідарнасьць уласных суседзяў у Эўропе і эўрапейскіх арганізацыяў – балючы досьвед.дагэтулешні дэфіцыт як нямецкіх, так і эўрапейскіх супольных канцэпцыяў як рэвэранс Эўрапейскага Зьвязу і дзяржаваў - сяброў ЭЗ, не ў апошнюю чаргу таксама й Нямеччыны, перад паноўнымі ў Маскве і ў Менску аўтакратамі, як здраду дэмакратычных каштоўнасьцяў на карысьць палітычных ці эканамічных дзяржаўных інтарэсаў.

Было б пажадана, каб палітычныя фундацыі разам за круглым сталом грунтоўна разгледзелі б комплекс пытаньняў у справе сыстэматычнай падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі і дамовіліся б пра супольныя захады ў імя трывалай і дзейснай падтрымкі дэмакратыі. Іх абавязкова трэба ўзгадніць з урадам і парлямэнтам. Ці дапаможа гэта распрацаваць канцэпцыю, якая заслугоўвала б такой назвы, канцэпцыю, якая была б заснаваная не на супрацы з уладамі адпаведнай краіны, а найперш з дэмакратычна настроенымі часткамі грамадзянскай супольнасьці, застаецца адкрытым пытаньнем.

Магчыма, ЗША лягчэй, чымся эўрапейскім суседзям Расеі і Беларусі, выкарыстоўваць уласны палітычны прэстыж і фінансавыя сродкі для палітычна і стратэгічна прадуманай падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, ідучы тым самым на замежнапалітычныя і эканамічныя выдаткі, а таксама на рызыку выклікаць рэзкую крытыку з боку Масквы і Менску за ўмяшаньне ўва ўнутраныя справы краіны. Калі для ЭЗ і дзяржаваў - сяброў ЭЗ у іх палітычнай і фінансавай актыўнасьці ўва Ўсходняй Эўропе найважнейшым ёсьць набор абавязковых дэмакратычных каштоўнасьцяў у «супольным доме Эўропе», у выпадку ЗША значэньне маюць таксама і іншыя, а наймя стратэгічныя мэты. Акурат дзеля гэтага самастойная эўрапейская палітыка ў справе падтрымкі дэмакратыі не павінна заставацца ў абсягу рыторыкі, але мусіць утрымліваць рэальныя дзеяньні.

Круці ні круці, для палітычнай апазыцыі ў Беларусі збольшага галаслоўная салідарнасьць уласных суседзяў у Эўропе і эўрапейскіх інстытуцыяў (ЭЗ, Рады Эўропы, Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ) - балючы досьвед. Здаецца, што нашыя лідэры палітычнай думкі і вызначальнікі палітычных рашэньняў вельмі мала на гэта зважаюць.

ПАДТРЫМКА ДЭМАКРАТЫІ ЎВА ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЕ
À L’AMERICAINE I À L’EUROPÉENNE

Падтрымка дэмакратыі Эўропай дагэтуль была арыентаваная на вынікі не ў кароткатэрміновай, а ў доўгатэрміновай пэрспэктыве. У артыкуле аб ролі палітычнай адукацыйнай працы і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў рамках падтрымкі дэмакратыі ўва Ўсходняй і Сярэдняй Эўропе Матыяс Фрайзэ канстатуе:

Палітычная адукацыя займае асаблівае месца сярод інструмэнтаў вонкавай падтрымкі дэмакратыі ў постсацыялістычных грамадзтвах Усходняй і Сярэдняй Эўропы. Калі спачатку праца замежных арганізацыяў засяроджвалася на кансультаваньні ў сфэры дэмакратычных выбарчых працэдураў, парадкаў і праўных сыстэмаў, а таксама палітычных партыяў, то самае позьняе з паловы 1990-х гг. у цэнтры ўвагі апынулася грамадзянская супольнасьць. За гэтым стаіць наступнае прыпушчэньне: адных дэмакратычных інстытутаў і працэдураў ні ў якім выпадку не дастаткова для таго, каб ператварыць былыя аўтакратыі ў лібэральна-дэмакратычныя сыстэмы. Для гэтага трэба нашмат больш: палітычная культура, сфармаваная дэмакратычнымі каштоўнасьцямі і спосабамі паводзінаў, якая надае легітымнасьць новай дэмакратычнай сыстэме; моцная сыстэма аб'яднаньняў і таварыстваў, на якую абапіраецца дэмакратычная кансалідацыя, а таксама высокая ступень грамадзянскай актыўнасьці. І гэтага можна дасягнуць толькі з дапамогай палітычнай адукацыйнай працы7.

  6 Дэклярацыя стамбульскай сустрэчы на найвышэйшым узроўні, 19.11.1999, пункт 22; .

   

Са зьместам гэтага выказваньня, у прынцыпе, можна пагадзіцца. Аднак трэба падкрэсьліць, што пасьпяховая палітычная адукацыйная праца зь людзьмі і арганізацыямі іншых краінаў магчымая толькі праз дыялёг і не павінна адбывацца па накінутым звонку, квазішкольным навучальным пляне.

ЗША, стварыўшы ў 1980-х гг. на дзяржаўныя сродкі фундацыю National Endowment for Democracy і такія ейныя агенцыі, як International Republican Institute (IRI) і National Democratic Institute for International Affairs (NDI), стварылі інстытут, пакліканы праз мэтаскіраваную падтрымку ўзмацняць у недэмакратычных дзяржавах свабодную прэсу, незалежнасьць праўнай сыстэмы, самастойныя палітычныя партыі, а таксама распрацоўваць дэмакратычныя канцэпцыі для грамадзянскай супольнасьці і для дзяржаўных органаў. Створаныя пры дапамозе гэтага інстытуту незалежныя агульнанацыянальныя сыстэмы назіраньня за выбарамі маюць вырашальнае значэньне для палітычнай барацьбы дэмакратычных сілаў у аўтарытарных краінах. З гэтай мэтай амэрыканскія арганізацыі прыцягваюць ува Ўсходнюю Эўропу таксама спэцыялістаў з Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропы, і пакуль дасягалі пры дапамозе гэтых мэтадаў досыць паважных посьпехаў8.

  7 Freise, Matthias. Demokratie-Bildung. Die Forderung der Zivilgesellschaft in Ostmitteleuropa // OSTEUROPA. 2005. № 8 (=Europa bilden. Politische Bildung zwischen Ost und West). S. 83–93, [тут] S. 83.

   
Вінфрэд Шнайдэр-Дэтэрс крытычна ацэньвае падыход нямецкіх палітычных фундацыяў, у параўнаньні да стратэгіі амэрыканскіх foundations, да праблемы падтрымкі дэмакратыі ўва Ўсходняй Эўропе:

Трэба самакрытычна прызнаць, што там, дзе ў выніку непрыхаванай пагарды да волі выбаршчыкаў канфлікт паміж аўтакратычным рэжымам і дэмакратычнай апазыцыяй набывае выбуховы характар і абвастраецца да рэвалюцыйнай сытуацыі, амэрыканскую канфрантацыйную стратэгію [падтрымкі мясцовых партнэрскіх НДА, апазыцыйных да рэжымаў, толькі ўмоўна легітымных з дэмакратычнага гледзішча] можна расцаніць як эфэктыўную, а скіраваную на кампраміс пазыцыю нямецкіх палітычных фундацыяў [г. зн. заклікі да супрацы паміж дзяржавай і няўрадавым сэктарам] хутчэй як апартунісцкую. Гэта тычыцца падзеяў у Грузіі ўвосень 2003-га і ўва Ўкраіне ўзімку 2004-га. Перамогу спантаннага пратэсту там забясьпечылі навучаныя амэрыканскімі інстытутамі групы; нямецкія ж палітычныя фундацыі не адыгралі ніякай ролі9.

  8 У 1999–2001 гг. місія АБСЭ ў Беларусі пабудавала – незалежна ад ЗША – аб’яднаную мясцовую сыстэму назіраньня за выбарамі, якая, аднак, пазьней была зьліквідаваная Лукашэнкавай адміністрацыяй.

   

З гэтай ацэнкай можна цалкам пагадзіцца. Пасьля пасьпяховых «каляровых рэвалюцыяў» ува Ўкраіне і Грузіі нямецкая Фундацыя Бэртэльсмана разам з амэрыканскай Open Society распрацавала ініцыятыву ў справе Беларусі, каб яшчэ да парлямэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2004 г. і прэзыдэнцкіх выбарах у 2005-м схіліць ЭЗ да ініцыятыўнай палітыкі да тамтэйшай грамадзянскай супольнасьці. Аднак гэтая ініцыятыва ані ў ЭЗ, ані ў Бэрліне, ані ў палітычных фундацыях не прывяла да ўзмацненьня стратэгічнай актыўнасьці ў справе падтрымкі дэмакратыі ўва Ўсходняй Эўропе ці ў Беларусі. Былі распачатыя пэўныя дзеяньні, напрыклад, падтрымка трансьляваных на Беларусь радыё- і тэлепраграмаў і арганізацыя візытаў у ЭЗ беларускіх палітыкаў і адмысловых групаў. Апроч таго, Беларусь, як аўтару стала вядома зь неафіцыйных крыніцаў, была зноў уключаная ў сьпіс прыярытэтаў Эўрапейскай камісіі для праектаў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека.

Эўрапейскія структуры пачалі крытыкаваць аўтарытарны рэжым пасьля змадэляваных прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку 2006-га. Адпаведны розгалас быў у парлямэнтах і ўрадах дзяржаваў - сяброў ЭЗ. Мужным дэманстрацыям моладзі супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў была выказаная павага, крымінальны перасьлед дэманстрантаў, назіральнікаў за выбарамі і кандыдатаў на прэзыдэнта быў сурова асуджаны. Былі ўведзеныя санкцыі супраць галоўных асобаў кіроўнай сыстэмы. Але ў пошуках адказу на пытаньне, якім чынам можна дзейсна дапамагчы перасьледаванай апазыцыі, амаль нічога не зьмянілася. Час падганяе, бо ў студзені 2007 г. адбудуцца выбары ў мясцовыя рады, і апазыцыя рыхтуецца да ўдзелу ў іх. Некаторыя з краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, у прыватнасьці, Польшча і Літва, якія ня так шмат гадоў таму самі прайшлі праз палітычную вызвольную барацьбу, падштурхоўваюць эўрапейскія структуры да больш дзейсных захадаў, а самі яны тым часам адкрыта супрацоўнічаюць з амэрыканскімі НДА.

АБСЭ НА ШЛЯХУ КАНФРАНТАЦЫІ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ

У Беларусі Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ з 1998 да 2001 г. мела мандат, які забясьпечваў ёй досыць вялікую свабоду дзеяньняў10.

  9 Schneider-Deters, Winfried. Civil Diplomacy. Politische Stiftungen in Ost- und Ostmitteleuropa // OSTEUROPA. 2005. ą 8 (=Europa bilden. Politische Bildung zwischen Ost und West). S. 107–123, [тут] S. 115.

   
На падставе разьдзелу пра Беларусь згаданай дэклярацыі прэзыдэнтаў і кіраўнікоў урадаў, прынятай на стамбульскай сустрэчы АБСЭ на найвышэйшым узроўні ў 1999 г., група здолела правесьці шэраг важных захадаў для падтрымкі дэмакратыі. Вынікамі яе працы былі:

- арганізацыя разгалінаванай сеткі незалежных беларускіх назіральнікаў за выбарамі;

- дамоўленасьць з уладамі пра правядзеньне паміж уладамі і апазыцыяй перамоваў пра абмежаваную дэмакратычную рэформу пры падтрымцы місіі АБСЭ;

- утварэньне сталай «Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў»;

- пастаянная падтрымка незалежных мас-мэдыяў;

- стварэньне тройкі па Беларусі з дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту і Парлямэнцкіх асамблеяў АБСЭ і Рады Эўропы;

- дамова паміж Эўрапейскай камісіяй, Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (ODIHR) і Кансультацыйна-назіральнай групай АБСЭ ў Беларусі пра праграму падтрымкі дэмакратыі з гадавым бюджэтам каля аднаго мільёна эўра.

Гэтыя захады часткова праводзіліся разам зь беларускім урадам. Нацыянальныя ўрады (напрыклад, Нямеччыны, Нідэрляндаў, Вялікай Брытаніі, Канады) выдзялялі на праекты фінансавыя сродкі.

Аднак гэтая пазытыўная дынаміка сышла на нішто пасьля таго, як Лукашэнка ў 2001 г. даў зразумець эўрапейскім урадам, а таксама на Сакратарыяце АБСЭ, што тадышні кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай группы АБСЭ ў Менску, амбасадар Вік, нібыта перавысіў свой мандат. Беларускай заяве пра парушэньне мандату запярэчыў толькі міністар замежных справаў ЗША на сустрэчы міністраў замежных справаў АБСЭ ў Бухарэсьце ў лістападзе 2001-га. Пасьля таго, як АБСЭ пагадзілася на істотнае абмежаваньне мандату АБСЭ ў Беларусі, у студзені 2003 г. у Менск быў пасланы новы кіраўнік будучага бюро АБСЭ (OSCE Office).

Прычынай адмоўнага стаўленьня прэзыдэнта Лукашэнкі да місіі АБСЭ цалкам відавочна была пабудова сеткі мясцовых назіральнікаў за выбарамі. Гэтак, незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў у спэцыяльным выпуску дзяржаўнай газэты «Советская Белоруссия» тагачасны амбасадар ЗША Майкл Козак і кіраўнік місіі АБСЭ Вік былі публічна абвінавачаныя ў тым, што яны арганізуюць ня толькі назіраньне за выбарамі, але і паўстаньне ў вечар дня выбараў (9 верасьня 2001 г.)11.

  10 Гл.: Wieck, Hans-Georg. Die demokratische Zivilgesellschaft – Alternative zum autokratischen Lukaschenko-Regime in Belarus // OSZE-Jahrbuch 2002. Herausgegeben vom Institut für Friedensforschung und Sicherheitspolitik an der Universität Hamburg. Baden-Baden, 2002. S. 243–262. [Яго ж]. Demokratieförderung in Belarus’. Eine harte Nuß für die europäischen Institutionen // OSTEUROPA. 2002. № 7. S. 871–884.

   

ЯК ВЫЙСЬЦІ З ТУПІКА: ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ЭЎРАПЕЙСКАЯ ПАЛІТЫКА ШТО ДА БЕЛАРУСІ

ЭЗ, урады краінаў-сяброў, а таксама Рада Эўропы надалей рэалізоўвалі старую стратэгію, спрабуючы дамагчыся поступу ў дэмакратызацыі беларускай дзяржавы палюбоўным шляхам, праз дыялёг з Лукашэнкам. Адначасна працяг дзяржаўнага курсу на перасьлед апазыцыі і нават яго абвастрэньне ў зьвязку з выбарамі 2004 і 2006 гг. прымушалі і прымушаюць іх уводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму, напрыклад, арыштоўваць рахункі і забараняць уезд чальцам ураду. Сёньня бюро АБСЭ ў Менску можа ажыцьцяўляць свае праекты толькі з дазволу рэжыму і незалежна ад яго можа толькі інфармаваць Сталую раду АБСЭ пра становішча ў краіне. Эўрапейскія структуры, у першую чаргу Сталая рада АБСЭ, ЭЗ і Рада Эўропы, самі сябе загналі ў палітычны тупік у справе падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Расея фармуе сваю палітыку да Беларусі, ня раючыся з ЭЗ ці асобнымі дзяржавамі – сябрамі ЭЗ, і такі ж прынцып павінен дзейнічаць таксама і для ЭЗ.Яны апынуліся перад дылемай: альбо яны падтрымліваюць дыялёг з Лукашэнкам і дзеля іншых інтарэсаў адмаўляюцца ад практычнай рэалізацыі маштабных канцэпцый дэмакратычнай трансфармацыі ў Беларусі, альбо яны пасьлядоўна праводзяць канцэптуальна прадуманыя праграмы супольна з палітычнымі і грамадзкімі апазыцыйнымі сіламі ўнутры грамадзянскай супольнасьці, рызыкуючы далейшым пагаршэньнем стасункаў зь беларускім рэжымам.

У Нямеччыне ані ў палітычных фундацыяў, ані ў навуковых інстытутах накшталт Фундацыі навукі і палітыкі (Stiftung Wissenschaft und Politik, SWP) ці ў палітычных партыях не відаць намаганьняў выпрацаваць стратэгію сыстэматычнай і ініцыятыўнай падтрымкі палітычнай і грамадзкай апазыцыі ў Беларусі. Гэта ўсё яшчэ, здаецца, застаецца табу. У Нямеччыне ўрад і парлямэнт, таксама як і палітычныя фундацыі і навуковыя інстытуты, па-ранейшаму маюць цьмяныя пярэчаньні супраць стратэгіяў, якія ажыцьцяўляюцца амэрыканскімі арганізацыямі пад дахам National Endowment for Democracy на падставе падпісанага 20 кастрычніка 2004 г. прэзыдэнтам Бушам закону пра Беларусь («Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»), зацьверджанага амэрыканскім кангрэсам. На падставе прынятага ў 2004 г. рамкавага закону, ад жніўня 2006-га амэрыканскі кангрэс мае праект бюджэту памерам 40 мільёнаў амэрыканскіх даляраў на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў 2007-2008 гг.

Між тым Эўрапейскі Зьвяз і ягоныя дзяржавы-сябры вітаюць посьпехі эфэктыўнага ўнутранага назіраньня за выбарамі ў такіх краінах, як Грузія і Ўкраіна, пабудова і дзейнасьць якога шмат гадоў фінансава і ідэйна падтрымлівалася амэрыканскімі НДА. Эўропа вітала дэмакратычныя прарывы ў гэтых краінах і без сумневу вітала б такі пералом таксама і ў Беларусі, калі б амэрыканскія намаганьні і высілкі палітычнай апазыцыі ў Беларусі прывялі да посьпеху. Але пакуль намі не было зроблена нават дасьледаваньня спосабу дзейнасьці амэрыканскіх арганізацыяў і мэтадаў унутранага назіраньня за выбарамі ў краінах з аўтарытарнымі рэжымамі. Ніводная нямецкая палітычная фундацыя ніколі не распрацоўвала такога праекту для Беларусі ці якой-небудзь іншай краіны Ўсходняй Эўропы. Вясной 2006 г. Эўрапейская камісія ўпершыню абвесьціла пра фінансаваньне ў гэтай сфэры праектаў, якія могуць праводзіцца НДА на тэрыторыі ЭЗ разам з партнэрскімі НДА ў Беларусі бяз згоды беларускага ўраду12.

  11 Советская Белоруссия. 2001. 5 сентября.

   
Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (ODIHR) у Беларусі і іншых постсавецкіх краінах доўга працівілася намаганьням Амэрыкі і НДА, якія хацелі распрацоўваць такія праграмы. Толькі ў 2002 г. бюро ўрэшце выдала дапаможнік для мясцовага назіраньня за выбарамі, які могуць выкарыстоўваць НДА ў Беларусі і іншых постсавецкіх краінах13.

Эўрапейскаму Зьвязу трэба вызваліцца ад боязі нэгатыўнай рэакцыі Расеі. Расея фармуе сваю палітыку да Беларусі, ня раючыся з ЭЗ ці асобнымі дзяржавамі - сябрамі ЭЗ, і такі ж прынцып павінен дзейнічаць таксама і для ЭЗ і ягоных дзяржаваў-сяброў. У Эўропе не павінна быць палітычных і ідэалягічных сфэраў уплыву Масквы ці Эўрапейскага Зьвязу. Каб беларусы змаглі вызначыць форму ўладкаваньня сваёй краіны на свабодных і справядлівых выбарах, грамадзянская супольнасьць Беларусі абавязкова павінна атрымаць простую дапамогу, якую ёй ужо даўно трэба было аказаць, ад афіцыйных структураў і праз каналы грамадзянскай супольнасьці. Каб палітычна дамагчыся правядзеньня такіх выбараў, ЭЗ у цэлым і ўрады краінаў - сяброў ЭЗ павінны адказаць на беларускі выклік распрацоўкай актыўнай стратэгіі і палітыкі, а не чакаць посьпеху амэрыканскіх намаганьняў з вычакальным скепсісам.

Варта жалю, што Эўрапейская Рада - урады дзяржаваў - сяброў ЭЗ - не дамовіліся пра супольную палітычную лінію ў гэтым пытаньні, супольную палітычную дактрыну супрацы з грамадзянскімі супольнасьцямі ўва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ўпаасобку, адпаведную прынятым АБСЭ крытэрам плюралістычных дэмакратыяў, праўнай дзяржавы і павагі да індывідуальных правоў чалавека. Прапановы ўсёабдымных праграмаў дзейнасьці ёсьць. Яны выходзяць у ліку іншага з прыватных фундацыяў, напрыклад, з Фундацыі Бэртэльсмана і з зарэгістраванага аб'яднаньня «Правы чалавека ў Беларусі», а таксама зь літоўскага і польскага бакоў14.

  12 Апісаньне праектаў EIDHR (European Initiative for Democracy and Human Rights) 2006.

13 International Standards and Commitments on the Right to Democratic Elections: A Practical Guide to Democratic Elections Best Practice. ODIHR. GAL/44/02/ Rev.1. Warsaw. November 2002.

   
Але такія праграмы ў эўрапейскім кантэксьце абмяркоўваюцца пераважна з тактычнага гледзішча. Ёсьць гатоўнасьць штосьці рабіць, каб нешта даць перасьледаванай апазыцыі ў Беларусі, каб не выглядаць з зусім пустымі рукамі на тле больш дзейсных амэрыканскіх праграмаў. Апроч таго, гэта паказвае схільнасьць Брусэлю паддавацца ціску перадусім палякаў і літоўцаў. Асобнымі захадамі ў рамках гэтых дзеяньняў сталася высыланьне сыгналаў, якое, аднак, збольшага застаецца бясплённым, бо гэтыя захады ёсьць ня часткамі ўсёабдымнай праграмы, а толькі асобнымі часткамі пазла, складзенымі разам менш ці больш адвольна, бо яны ўзьнікаюць у выніку адкрытых прапановаў падтрымкі праектаў.

Радыё- і тэлепраграммы з замежжа, якія сягаюць ня ўсіх частак краіны, перадусім не прымаюцца ў Менску, хоць і ёсьць добрым пачынам, але ў цэлым, тым ня менш, неэфэктыўныя. Пры дапамозе такой палітыкі немагчыма ўсталяваць даверлівыя дачыненьні паміж прабеларускім лобі Эўразьвязу і дзяржаваў - сяброў ЭЗ і беларускімі палітычнымі і грамадзкімі апазыцыйнымі сіламі. Аднак гэта - асноўная перадумова супольнай палітычнай стратэгіі.

Надышоў час стварыць такую эўрапейска-беларускую рабочую групу, задачай якой будзе выпрацоўка супольнай праграмы. На жаль, палітычныя партыі і нацыянальныя парлямэнты Эўропы не патрабуюць ад урадаў ініцыятыўнай палітыкі і выдзяленьня структурам грамадзянскай супольнасьці сродкаў, патрэбных для таго, каб эфэктыўна падтрымліваць дэмакратыю ў Беларусі. Эўрапейскі Зьвяз мусіць падхапіць ідэі такой палітыкі, якія зыходзяць з Польшчы і Літвы, і ўключыць іх у эўрапейскую дактрыну «Свабодныя і справядлівыя выбары для Беларусі». Эўропа ў Беларусі падмачыла сваю рэпутацыю - ня стрыманае абяцаньне актыўна выступаць за дэмакратычныя рэформы ўва ўсіх частках Эўропы, якое было супольна дадзенае ў парыскай хартыі ў 1990 г. і ў дэклярацыі стамбульскага саміту ў 1999 г. Гэтую рэпутацыю трэба аднавіць.

ПАЛІТЫЧНАЯ ПРАГРАМА ПА БЕЛАРУСІ ДЛЯ НЯМЕЧЧЫНЫ І ЭЎРОПЫ

Для эфэктыўнай падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі патрэбныя дасьведчаныя каардынатары на эўрапейскім і таксама на нацыянальным узроўні. Першым крокам такога каардынатара ў Нямеччыне магло б быць стварэньне каардынацыйнага органу, напрыклад, круглага стала нямецкіх палітычных фундацыяў і іншых арганізацыяў, якія маюць удзельнічаць у падтрымцы дэмакратыі. Дарма што палітычныя фундацыі маюць значны досьвед у сфэры палітычнага дыялёгу ў пераходных краінах, яны пакуль не распрацавалі амаль ніякіх дзейсных інструмэнтаў скаардынаванай і доўгатэрміновай падтрымкі дэмакратычных структураў і грамадзянскіх супольнасьцяў у такіх аўтарытарных краінах, як Беларусь. Гэтыя недахопы трэба выправіць.

Зыходзіць можна з досьведу, атрыманага ў рамках шырокамаштабнай гуманітарнай дапамогі Беларусі пасьля чарнобыльскай катастрофы 1986 г. Зыходным пунктам нямецкай праграмы па Беларусі магла б стаць падтрыманая фэдэральным урадам дзейнасьць нямецкіх і беларускіх НДА, якія працай у сфэрах адукацыі, аховы здароўя, мясцовага самакіраваньня і рынкавай эканомікі маглі б спрыяць разьвіцьцю грамадзянскай адказнасьці і паляпшэньню якасьці жыцьця. Гэтую супрацу для разьвіцьця праз грамадзянскую супольнасьць можна толькі вітаць, але яна не заменіць таго, што павінна адбывацца ў супрацы з апазыцыяй у Беларусі на палітычным узроўні, канкрэтныя прыклады якой падаюцца ніжэй. Толькі такім шляхам у самой краіне могуць быць створаныя палітычныя перадумовы свабодных і справядлівых выбараў. Са зразумелых прычынаў у першую чаргу ў гэтым палітычным абсягу дзеюць амэрыканскія НДА. У сваёй працы яны абапіраюцца таксама на валянтэраў з краінаў Усходняй і Сярэдняй Эўропы, у тым ліку з Украіны, Славаччыны і Польшчы.

На думку беларускай апазыцыі, падтрымка, якую надаюць ЗША, уласна кажучы, ёсьць тым, чаго чакалі ў першую чаргу ад Эўрапейскага Зьвязу і яго дзяржаваў-сяброў. Але дапамогі з гэтага боку - калі не лічыць адзінкавых захадаў асобных дзяржаваў - сяброў ЭЗ і кагерэнтнай праграмы Кансультацыйна-назіральнай місіі АБСЭ ў 1998-2001 гг. - не было.

Як можа выглядаць эўрапейская праграма падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі?

Дакумэнт з палітычнымі рэкамэндацыямі Эўрапейскай рады ў справе падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі павінен утрымліваць наступнае.

Трэба прызначыць упаўнаважанага ЭЗ па Беларусі, у абавязкі якога ўваходзіла б:

- кіраваньне фондам для падтрымкі дэмакратыі;

- стварэньне эўрапейскай кансультацыйнай групы па Беларусі;

- стварэньне групы прадстаўнікоў беларускай палітычнай і грамадзкай апазыцыі і яе кансультаваньне эўрапейскай групай;

- каардынацыя і ўхваленьне праектаў у справе Беларусі;

- назіраньне за палітычнымі і грамадзкімі падзеямі ў Беларусі і іх ацэнка ў супрацы з Палітычным камітэтам ЭЗ;

- супраца зь міжнароднымі і нацыянальнымі няўрадавымі арганізацыямі (напрыклад, Amnesty International, International Helsinki Federation for Human Rights; палітычнымі фундацыямі ў Нямеччыне і ў іншых краінах);

- супраца з Радай Эўропы і АБСЭ, а таксама зь іншымі зацікаўленымі ў трансфармацыі Беларусі краінамі, а таксама

- ініцыяваньне дасьледаваньняў дэмакратычнай трансфармацыі ў Беларусі і

- дапамога беларускім мас-мэдыям.

Гэты пералік разнастайных задачаў каардынатара наглядна адлюстроўвае складанасьць праблемы.

За якія канкрэтныя задачы трэба ўзяцца?

1. Трансьляцыя тэле- і радыёпраграмаў на расейскай і беларускай мове на даступных грамадзянам частотах, зона прыёму якіх ахоплівала б усю краіну; трансьляцыя найважнейшых праграмаў праз Інтэрнэт15.

  14 Efficiency First. Towards a Coherent EU-Strategy for Belarus. Выданьне Фундацыі Бэртэльсмана; . Выданьне зарэгістраванага аб’яднаньня «Правы чалавека ў Беларусі»: Deutschland, die Europäische Union und die Zivilgesellschaft in Belarus, 19.4.2006, . Hans-Georg Wieck: In Weißrussland ist Europa auf dem Holzweg // Internationale Politik. 2003. № 12. S. 65–68.

   
2. Падтрымка рэгіянальных і мясцовых газэтаў у Беларусі.

3. Стварэньне кансультацыйных органаў апазыцыі для сталых кансультацыяў з будучым эўрапейскім упаўнаважаным па Беларусі і ягонай кансультацыйнай групай. Для гэтага варта запрасіць важных прадстаўнікоў палітычных партыяў і супрацоўнікаў грамадзкіх арганізацыяў, а таксама палітыкаў, якія жывуць у эміграцыі.

4. Падтрымка распрацоўкі стратэгічных дакумэнтаў для будучыні Беларусі і для ўрадавых праграмаў.

5. Агульнаэўрапейскія інфармацыйныя кампаніі, прысьвечаныя Беларусі.

6. Выданьне інфармацыйных матэрыялаў пра падзеі ў Эўропе для Беларусі.

7. Падрыхтоўка грамадзянаў да ўдзелу ў выбарчай барацьбе / назіраньні за выбарамі.

8. Падтрымка пабудовы ўнутранай сеткі назіральнікаў за выбарамі і апытальнікаў для правядзеньня экзыт-полаў (назіральнікі, юрысты, прэсавыя сакратары).

9. Правядзеньне міжнародных сустрэчаў спонсараў.

10. Стварэньне магчымасьцяў адукацыі ў Эўропе для беларусаў.

11. Дапамога асобам, якіх перасьледуюць з палітычных прычынаў.

Калі ў будучыні беларускі аўтарытарны рэжым адкрыецца для сапраўднай дэмакратычнай трансфармацыі, супрацу ўпаўнаважанага па Беларусі і ягоных кансультантаў можна пашырыць на прадстаўнікоў рэжыму і дзяржаўных структураў. У сёньняшніх варунках, аднак, большая частка названых тут дзеяньняў упаўнаважанага ЭЗ па Беларусі і ягоных кансультантаў пакуль мусіць адбывацца па-за межамі краіны, асабліва супраца з палітычнай і грамадзкай апазыцыяй.

Угрунтаваная на поўным даверы супраца павінна дазволіць беларускай апазыцыі ў любы момант узяць на сябе палітычную адказнасьць за беларускі народ. Няма сэнсу спэкуляваць размовамі аб тым, калі ў Беларусі адбудзецца доўгачаканая зьмена курсу. Важна, каб насельніцтву пастаянна паведамлялася поўная карціна сытуацыі і каб палітычная і грамадзкая апазыцыя была ў стане здабыць давер у краіне і аказалася дзеяздольнай у вырашальны момант.

У сваю чаргу ад Эўрапейскага Зьвязу патрабуецца гатоўнасьць у любы момант неадкладна аказаць першую фінансавую дапамогу і дзейсную палітычную падтрымку. Тое ж датычыць Рады Эўропы і АБСЭ, а таксама нацыянальных урадаў і няўрадавых арганізацыяў.

Пераклаў зь нямецкай Алесь Пяткевіч паводле:
OSTEUROPA, 56. Jg. 2006. № 9. S. 57—72

  15 У гэтай сфэры ўжо тое-сёе робіцца, «Нямецкая хваля», напрыклад, перадае штодзённую кароткую праграму. Эўрапейская камісія даручыла бэрлінскай PR-агенцыі Media Consulta арганізацыю тэле- і радыёпраграмы. З Польшчы таксама перадаецца праграма пра Беларусь, якая, аднак, у першую чаргу разьлічаная на беларусаў, што жывуць у Польшчы. Тым ня менш, на гэты момант ахопліваецца толькі малая частка насельніцтва Беларусі.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 1-2 (53) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2007/03/22