На маёй памяці ў нашым кутку, значыцца, паміж Дзьвіны і Дзісенкі, якія былі лясы, што Божа Твая воля сьвятая!.. Грыбоў, ягад, птушкі, зьвяр’я рознага...
Пётра Беларус
Дзісенка — прытока Дзьвіны...
Вацлаў Ластоўскі
А я? Я толькі зьбірач падрыхтаванага вамі.
Янка Юхнавец
УВЭРТУРА
Зьмест і намэта прапанаванага тэксту сягаюць яго вытокаў... Жанр? Нешта накшталт камбайна, як у Дубоўкі... З грунту, гэта некалькі працаў — слоўнік (прадукт «габінэтнае дыялекталёгіі»), артыкул (пра атрыбуцыю літаратурных твораў ураджэнцаў Падзьвіньня) і... спадарожныя этымалягічныя зацемкі.
А пачалося ўсё яшчэ на пачатку 90-х... Зь цікаўнасьці да другарадных пісьменьнікаў. Мяне заўсёды мучыла загадка тых кніг, якія ніхто не чытае. І, наадварот, стамляла гэтае неадменнае кружэньне ў каруселі прызнаных аўтарытэтаў. Такім ходам і трапіла мне ў рукі анталёгія «Беларуская дакастрычніцкая проза». Ледзь не пра кожнага аўтара там падаваўся ляканічны камэнтар: «Біяграфічных зьвестак няма.» Спакваля чытаньне ператварылася ў адгадваньне, зь якіх мясьцінаў паходзіць аўтар. І паступова пачалі выпрацоўвацца крытэры атрыбуцыі тэкстаў. Пакуль што — інтуіцыйныя.
Калі мова пісьменьніка блізкая да літаратурнае — будзь пэўны: аўтар — з заходніх ці цэнтральных абшараў Беларусі. Калі мова перанасычаная расеянізмамі, быццам віно, разбаўленае вадою, — чакай, што аўтар аднекуль з Усходу. А калі мова экзатычная, такі даўкі (нават маластраўны) мацоўны кактэйль: і расеянізмаў табе ёсьць... і палянізмаў... але найболей усялякіх дзівосаў, ды яшчэ вельмі шмат балтызмаў — шукай тады айчыну пісьменьніка на Поўначы. З гадамі інтуіцыйныя крытэры ўдакладняліся, а чытаньне тэкстаў з алоўкам стала абавязковым.
Вышукваньне новых, незнаёмых слоў захапляе, зводзіць, нібыта газардоўная гульня. Яшчэ цікавей адсочваць словы знаёмыя, але зь нечаканаю сэмантыкай. Здаўна гэты занятак я называю «зьбіраньнем грыбоў». І дапраўды, словы захапляюць ня менш за грыбы. Ня менш за рыбу, паляваньне... А вывучэньне слоўнікаў можна параўнаць з чытаньнем дэтэктываў. Бывала, я месяцамі ледзь не штодзённа да пятай-шостай раніцы забываўся над лексыконамі, над рознага кшталту экзатычнымі тэкстамі.
Такім парадкам, другім маім выходным пунктам стала сумоўе з Вацлавам Ластоўскім. Хто ведае яго «Расійска-крыўскі (Беларускі) слоўнік», пэўна, заўважаў там спасылкі на мясцовасьці — скуль узятае тое ці іншае слова. Вось і ўспала мне на розум зрабіць тое, чаго не надумаўся, не пасьпеў сам Власт: выпісаць адтуль усе пашпартызаваныя адзінкі, а зь іх ужо ўкласьці невялічкі дыялектны слоўнічак. Трэба аддаць належнае Ластоўскаму — шмат якія віцебскія лексэмы ён падаў раней за Мікалая Касьпяровіча, скажам, тую ж славутую жарсьць, якая гэтак прыдалася ў літаратурнай мове. Раней за Яна Станкевіча Ластоўскі аказаў і на некаторыя гістарызмы кшталту спадар. На жаль, усё гэта ён ня здолеў — ня меў часу — аформіць карэктна.
Сёньня, па-мойму, аднолькава непрымальныя і шчыры давер масавага чытача да слоўніка Ластоўскага, і поўны недавер, амаль грэблівасьць, з боку навукоўцаў. Працу Ластоўскага трэба ўспрымаць як літаратурны твор і, адпаведна, як важнае жарало да пазнаньня беларускае мовы, а таксама творчасьці самога аўтара. Слоўнік Ластоўскага — гэта Геніяльны Чарнавік. Колькі яго ні вывучаю, колькі ні чытаю — цэлы час знаходжу нешта новае. Здаецца, ужо ўсё вызнаў, да дзіраў зачытаў... Не! Адгортваю праз колькі гадоў і — зноў спатыкаю неспадзяванае. У мяне ўзьнікае ўражаньне, што гэтая кніга наагул невычэрпная — у ёй нават абмылы зьмястоўныя. Зрэшты, пра гэта — іншым разам...
Вось жа, узімку 1998 г., калі пабытовыя ўмовы не спрыялі думаньню ды творчасьці, я й заняўся чыста мэханічнаю працаю — укладаньнем картатэкі. Адразу выявілася: у Ластоўскага шмат недакладнасьцяў, абмылаў, пераробаў... Усё абмыльнае трэба было нейк адсейваць. А побач трапляліся непашпартызаваныя дыялектныя словы, якія нібыта самыя прасіліся ў запісы. Часамі не магло ня ўражваць, калі нейкая экзатычная адзінка слоўніка пацьвярджалася тэкстамі, аўтары якіх выяўляліся землякамі Ластоўскага. Урэшце сталася зразумелым: важней за ўсё не пашпартызаваныя адзінкі, а тыя, якія пацьвярджаюцца незалежнымі жароламі.
Уявім сабе: пакуль Ластоўскі зьбіраў словы, укладаў свой слоўнік — яшчэ лісты Войслава Савіча-Заблоцкага ад ХІХ ст. пыліліся ў львоўскім архіве, яшчэ драма Міхала Цяцерскага ад XVIII ст. пакрывалася цьвільлю ў віленскіх спратах і яшчэ вершы Дамініка Рудніцкага ад XVII ст. мадзелі ў Вільні — таксама чакалі свайго часу. А потым усё гэта лучыцца, накладваецца на працу Ластоўскага і ўрэшце зьбіраецца ў адну цэльную сыстэму. І хіба гэта ня цуд? Хіба ня дзіва тое, што Пётра Беларус пісаў так, нібыта ўжо чытаў «Расійска-крыўскі слоўнік» — за дзесяць гадоў да яго зьяўленьня? А ў сумоўе зь ім уступаюць і Ян Баршчэўскі, і Арцём Вярыга-Дарэўскі, і Геранім Марцінкевіч, і Ігнат Мігановіч, а наўсьлед ужо — Пётра Просты, К. Аляхновіч-Чэркас, нейкі загадкавы Лішні, нікому ня ведамы Нікан Аўрэцовіч...
Тое, што я прапаную чытачу, узьнікла на скрыжаваньні дзьвюх практык: лексыкаграфічнай і атрыбуцыйнай. Гэта ня ўвесь меркаваны збор, а толькі яго скарочаны адменьнік: ня так сам Ластоўскі, як арэальныя літаратурныя паралелі да яго. А падставы адбору лексыкі наступныя: наяўнасьць адзінкі або яе дэрыватаў: 1) у «Расійска-крыўскім слоўніку» В. Ластоўскага, 2) у незалежных ад слоўніка тэкстах, 3) характэрнасьць адзінкі для паўночнага арэалу. Дзьве першыя падставы абумаўлялі ўлучэньне тых ці іншых адзінак у лексыкон, а апошняя — толькі рэгулявала. Запісы Власта я б назваў «шкілетам», на які нарошчвалася «мяса» тэкстаў, ці, сказаўшы лагадней, «душою», да якое спатрэбілася «цела»...
Усё гэта можна ўважаць за дзівацкую постмадэрнісцкую гульню, каб не адна акалічнасьць... Менавіта ўмовы гульні дазволілі акрэсьліць абсягі лексыкаграфічнае дзейнасьці і паставіць кропку ў той момант, калі праца рызыкавала праваліцца ў бясконцасьць, згубіцца ў туманнай далечы. Аднак жа прапанаваны слоўнік замыкае ў сабе (і даўнімае ў будучыні) два іншыя, куды шырэйшыя, слоўнікі, якія ўмоўна назавем: «Рэгіянальны слоўнік Ластоўскага» і «Слоўнік лексычнага пашырэньня беларускае мовы», дзеля якіх уласна і вялася праца. Нехта зьдзівіцца: чаму тут побач з «паветалізмамі» трываюць словы агульнабеларускія? А таму, што ня менш важна паказаць нараджэньне ды множаньне гэтых «паветалізмаў» як адзінак сыстэмы. Менавіта гнездавы, этымалягічны-словаўтваральны, прынцып разьмяшчэньня лексыкі дазваляе ўзнавіць страчаныя агівы коштам Ластоўскага ды рэканструяваць больш-менш выразную карціну мовы рэгіёну.
Пад канец зацемлю адну пабочную, але істотную акалічнасьць: мне, як носьбіту лідзка-гарадзенскіх гаворак, было асабліва цікава ўжывацца ў незнаёмы матар’ял. Можа, якраз яго экзачычнасьць (у індывідуальным успрыманьні) і абумовіла пільнасьць увагі. Апроч таго, дапамагала любасьць да гэтай зямлі, дзе мне ручыла нарадзіцца і, на жаль, мала даводзілася бываць.
Лексыка Вацлава Ластоўскага:
Арэальныя маркеры Паазер’я і сумежных рэгіёнаў
УВОДЗІНЫ
Правядзем на мапе Беларусі ўмоўную лінію: Вільня — Барысаў — Ворша — Смаленск — атрымаецца паўкола. Гэта й ёсьць паўднёвая пэрыфэрыя нашага рэгіёну. А далей можна пасоўвацца на Поўнач, колькі дазваляе этнічная мяжа... Ядром абранае тэрыторыі (крыху ссунутым на Захад) будзе Дзісеншчына (цэнтар — Мёры) зь яе дзіўнымі, ні да чаго не падобнымі гаворкамі, зь яе загадкавымі, трагічнымі героямі: Савічам-Заблоцкім, Ластоўскім, Драздовічам, Юхнаўцом... Аднак тое, што я называю ядром, насамрэч «вузел», ці, лепей сказаць, стык розных культур, які пульсуе тут ад пары нэаліту. Відаць, толькі на Дзісеншчыне — і нідзе больш — ляжыць ключ-адгадка да таямніцы беларускага этнасу.
Зрэшты, Вільня і Смаленск таксама не абсягі, а хутчэй заходні ды ўсходні вэктары рэгіёну, які, трэба думаць, супадае з даўнейшым арэалам расьсяленьня крывічоў. Вэктары расходзяцца й на поўдзень, сягаючы старога Ігумена, чапляючы Валожын, Магілеў... Нехта спытаецца: а дзе ж крэс!? І я адкажу: крэсу як такога няма. Добра зьбіраць дыялекты па вёсках. Што знайшоў — усё тваё. Куды цяжэй (маральна цяжэй!) — па кнігах. Бо няведама, адкуль пісьменьнік узяў тое ці іншае слова. Урэшце, вельмі мала адзінак, якія замыкаюцца на адной гаворцы. Словы пераходзяць з гаворкі ў гаворку, з дыялекта ў дыялект, парушаюць граніцы мовы, моўнае групы, сям’і... І няма жаднае рады, каб спыніць іх разьбяганьне. Адныя маюць шырэйшы арэал, другія — вузейшы. Адныя лучаць тэрыторыю з Захадам, другія — з Усходам, а трэція — з Поўднем і г. д. Практычна слоўнік Ластоўскага — гэта адзіная тэрыторыя, вельмі ўмоўная і эфэмэрная, адкуль мы сягаем у аўтарскія тэксты. А таму падставовы прынцып нашага збору — паралелізм прыкладаў з розных аўтараў, які спрыяе прасторава-часавай стратыфікацыі моўных зьяў.
ЗАЦЕМЫ
Структура: Слоўнік мае альфабэтна-гнездавую будову. Усе адзінкі слаўніцы ляжаць у альфабэтным парадку: або распачынаюць гняздо слоўніка, або адсылаюць да пачатнае адзінкі гнязда. Кожнае гняздо складаецца з аднаго або некалькіх артыкулаў. Кожны артыкул становіць чатыры ярусы: 1) беларуская лексэма, радзей — фразэма; 2) яе пераклад на расейскую мову; 3) яе зьясьненьне па-беларуску; 4) тэкставыя ілюстрацыі. Кожны ярус складаецца з аднаго або некалькіх сэгмэнтаў. У канцы кожнага сэгмэнту пазначаецца яго жарало. У тых сэгмэнтах (іх бальшыня), дзе жаралом служыў
Лсл., у дужках пазначаецца старонка. Кожны ярус і кожны сэгмэнт ярусу пашпартызуецца асобна. Тыя ярусы і сэгмэнты, дзе ні старонка, ні жарало не пазначаюцца, належаць укладаньніку. У кожным асобным гнязьдзе тарнуецца індывідуальная лёгіка разгортваньня артыкулаў. Збольшага яна мае словаўтваральна-этымалягічны парадак, які дапаўняецца альфабэтным (на малых адцінках) і сэмантычным (на вялікіх). (
Увага: Бальшыня дэфініцыяў належыць Ластоўскаму, таму яны не заўжды супадаюць з нормамі сучаснае літаратурнае мовы. Новыя пераклады і дэфініцыі тарнуюцца толькі ў выпадках іх нястачы ў
Лсл. ці ў разе яўных абмылаў. Усе тэксты, апроч бібліяграфіі, перадаюцца паводле нормаў сучаснага клясычнага правапісу.)
Рэмаркі: адз. — адзінотны спакменьнік; выкл. — выклічнік; выш. — вышэйшая ступень прыраўнаньня; дз. — дзеяньне; ж. — спакменьнік жаночага роду; зак. — дзеяслоў закончанага трываньня; зб. — зборны спакменьнік; зв. — зваротны дзееспакменьнік; конт. — форма з «контурам»; люб. — любосная форма; м. — спакменьнік мужчынскага роду; менш. — памяншальная форма; мн. — спакменьнік у форме множнага ліку; мног. — дзеяньне з многімі аб’ектамі; н. — спакменьнік ніякага роду; незак. — дзеяслоў незакончанага трываньня; прым. — прыметнік, дзеепрыметнік; прысл. — прыслоўе; фраз. — фразэма; знак *(на пачатку слова) паказвае на імаверныя наватворы Ластоўскага ці рэканструкцыі ўкладаньніка; знак **(на пачатку слова) характарызуе наватвор як антысыстэмны, а таму непажаданы, а жарало з гэтым самым знакам падаецца ўкладаньнікам як скрайне сумнеўнае.
Аўтары: Абуховіч* — Альгерд Абуховіч; Аляхновіч-Чэркас — К. Аляхновіч-Чэркас; Арол* — М. Арол; Аўрэцовіч — Нікан Аўрэцовіч; Багушэвіч* — Францішак Багушэвіч; Барадулін — Рыгор Барадулін; Баранавых* — Сымон Баранавых; Баршчэўскі — Ян Баршчэўскі; Беларус — Пётра Беларус; Броўка — Пятрусь Броўка; Будны* — Сымон Будны; Бураўкін — Генадзь Бураўкін; Бярозка* — Анатоль Бярозка; В. П. — В. П.; Ват-ка — Ват-ка; Вераніцын — Канстанцін Вераніцын; Вуль — Праньціш Вуль; Вярыга-Дарэўскі — Арцём Вярыга-Дарэўскі; Галубок* — Уладзіслаў Галубок; Гартны* — Цішка Гартны; Гарэцкі* — Максім Гарэцкі; Гвозд — Л.Гвозд; Гінтаўт — Франц Гінтаўт; Гмырак — Лявон Гмырак; Грамыка* — Міхайла Грамыка; Гурыновіч — Адам Гурыновіч; Д. К-ко — Д. К-ко; Дабрынец* — І. Дабрынец; Драздовіч — Язэп Драздовіч; Дубоўка — Уладзімер Дубоўка; Дыла* — Язэп Дыла; Журба — Янка Журба; Жэра — Кароль Жэра; Зарэцкі* — Міхась Зарэцкі; Званар* — Званар; Іванова — Ніна Іванова; Каганец* — Карусь Каганец; Калюга* — Лукаш Калюга; Караткевіч — Уладзімір Караткевіч; Каратынскі* — Вінцэсь Каратынскі; Кірылаў — Герман Кірылаў; Косіч* — Марыя Косіч; Лабатрос* — Янка Лабатрос; Ластоўскі — Вацлаў Ластоўскі; Лёсік* — Язэп Лёсік; Лішні — Лішні; Лось — Еўдакія Лось; Лужанін* — Максім Лужанін; Марашэўскі — Каятан Марашэўскі; Марцінкевіч — Геранім Марцінкевіч; Масарэнка* — Алесь Масарэнка; Мігановіч — Ігнат Мігановіч; Міхайловіч* — Уладзімер Міхайловіч; Моркаўка* — Аркадзь Моркаўка; Н. Ф. — Н. Ф.; Наддзьвінскі — Эдвард Г.; Панізьнік — Сяргей Панізьнік; Патуляка — Э. Патуляка; Паўловіч* — Альберт Паўловіч; Пранук — Дзяцька Пранук; Пратасевіч* — Вільгельм Пратасевіч; Просты — Пётра Просты; Родзевіч — Леапольд Родзевіч; Рудніцкі — Дамінік Рудніцкі; Рыпінскі — Аляксандар Рыпінскі; Рэніер — Мамэрт Рэніер; Савіч-Заблоцкі — Войслаў Савіч-Заблоцкі; Сваяк — Казімер Сваяк; Скарына — Францішак Скарына; Сіпакоў — Янка Сіпакоў; Стары Ўлас* — Стары Ўлас; Тапчэўскі — Фелікс Тапчэўскі; Філіповіч* — Апанас Філіповіч; Хадыка* — Уладзімер Хадыка; Цяцерскі — Міхал Цяцерскі; Юхнавец — Янка Юхнавец; Шынклер* — Хвядос Шынклер; Ядвігін* — Ядвігін Ш. (Знакам *(на канцы слова) у сьпісе пазначаюцца аўтары, родныя мясьціны якіх выходзяць па-за абсягі абранага арэалу.)
Тэксты: Альбом — «Альбом» А. Вярыгі-Дарэўскага; Грамата 1229 г. — «Дамова смаленскага князя Мсьціслава Давыдавіча з Рыгаю і Гоцкім берагам»; ГутДБ — Гутарка «Дзякуй Богу і гаспадару...»; ГутДС — «Гутарка Данілы з’ Сьцяпанам»; ГутКД — «Гутарка ў карчме, сьпісаная Кандрасем з-пад Докшыц»; Датл. — «Дыялекталагічны атлас Беларускай мовы»; ІнтмэдСВ — Інтэрмэдыя «Селянін і Вучань»; ІнтмэдЦС — Інтэрмэдыя «Іван і царкоўны стораж»; ІнтмэдЧА — Інтэрмэдыя «Чорт Асмалейка»; Крсл. — «Зь лексыкі вёскі Ясёва Мёрскага раёну» М. Крыўко»; Лексатл. — «Лексычны атлас Беларускіх народных гаворак»; ЛістАб. — «Ліст да Абуховіча»; Лсл. — «Расійска-крыўскі (Беларускі) слоўнік» В. Ластоўскага; НД — «Наша Доля», 1906; НН — «Наша Ніва», 1906—1911; ПрМял. — «Прамова Мялешкі»; Сксл. — «Слоўнік мовы Скарыны»; Сс. — «Синонима словенороская»; Ссл. — «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» Я. Станкевіча; Судзебнік 1468 г. — «Судзебнік вялікага князя Казмера Ягайлавіча 1468 г.»; Шсл. — «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны (Ігуменшчыны)» М. Шатэрніка; Этсл. — «Этымалагічны слоўнік Беларускай мовы».
Скароты: А. — Аўрэцовіч; А.-Ч. — Аляхновіч-Чэркас; Б. — Беларус; Бр. — Броўка; Брд. — Барадулін; Брш. — Баршчэўскі; В.-Д. — Вярыга-Дарэўскі; В. — Вераніцын; Ват. — Ват-ка; Вль — Вуль; Г. — Гмырак; Гар. — Гарэцкі; Гв. — Гвозд; Гдс. — ГутДС; Гкд. — ГутКД; Гур. — Гурыновіч; Д.К. — Д. К-ко; Д. — Драздовіч; Дуб. — Дубоўка; Ж. — Журба; І. — Іванова; К. — Кірылаў; Кг. — Каганец; Лш. — Лішні; М. — Марашэўскі; Міг. — Мігановіч; Мрк. — Моркаўка; Мрц. — Марцінкевіч; П. — Просты; П.Э. — Патуляка; Пнз. — Панізьнік; Пр. — Пранук; Р. — Рудніцкі; Рдз. — Родзевіч; Рнр. — Рэніер; Рп. — Рыпінскі; С. — Сваяк; С.-З. — Савіч-Заблоцкі; Сіп. — Сіпакоў; Т. — Тапчэўскі; Ц. — Цяцерскі; Э.Г. — Эдвард Г.; Ю. — Юхнавец; Я. — Язьмен; Я.Т. — Якуб Т....кі; п. — павет; губ. — губэрня. (Увага: у слоўніку — дзеля лёгкасьці ўспрыманьня — падаюцца поўныя прозьвішчы аўтараў, а ў камэнтарох — дзеля кампактнасьці — скарочаныя.)
Жаролы: Арол М. Лірнік. Мінск. 1991; Барадулін Р. Вечалле. Мінск. 1980; Барадулін Р. Ксты. Менск. 2005; Барадулін Р. Неруш. Мінск. 1966; Баранавых С. Новая дарога. Мінск. 1989; Беларус П. Якім Бяздольны. Вільня. 1914; Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мінск. 1978; Беларуская дакастрычніцкая проза. Мінск. 1965; Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: Хрэстаматыя. Мінск. 1988; Броўка П. Збор твораў. У 9-ці т. Т. 6. Мінск. 1990; Бураўкін Г. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 1—2. Мінск. 1986; Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1. Мінск. 1984; Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 1—19. Мінск., 1982—2000; Грамыка М. Родная пушча. Мінск. 1987; Дзень паэзіі’90, ’92. Мінск. 1990—1993; Драздовіч Я. Дзённік // Маладосць. 1991. № 5—10; Драздовіч Я. Трызны мінуўшчыны // ARCHE. 2004. № 3; Дубоўка У. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 1—2. Мінск. 1965; Дыла Я. Творы. Мінск. 1981; Журба Я. Творы. Мінск. 1993; Каганец К. Творы. Мінск. 1979; Калюга Л. Творы. Мінск. 1992; Караткевіч У. Быў. Ёсць. Буду. Мінск. 1986; Каханы горад. Менск. 2006; Кірылаў Г. Пах жыта. Мінск. 1989; Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мінск. 1997; Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (Беларускі) слоўнік. Коўна 1924; Лёсік Я. Творы. Мінск.1994; Лось Е. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 1—2. Мінск. 1979; Лужанін М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 4. — Мн., 1981; Мальдзіс А. З літаратуразнаўчых вандраванняў. Мінск. 1987; Масарэнка А. На бабровых тонях. Мінск. 1971; Наша Ніва, 1906—1911. Вып. 1—4. Мінск. 1992 — 2003; Паўловіч А. Выбранае. Мінск. 1975; Пачынальнікі. Мінск. 2003; Сваяк К. Дзея маёй мысьлі, сэрца і волі. Мінск. 1992; Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 1. Мінск. 1995; Слоўнік мовы Скарыны. Т. 1—2. Мінск. 1977—1984; Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии. Кон. XIV в. — 1648 г. Т. 1. Минск. 1988; Станкевіч Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Нью-Ёрк. [1990]. Старабеларускія лексіконы. Мінск. 1992; Сьвіцязь. 1995. № 1 (4). Стары Улас. Год Беларуса. Мінск. 1990; Хрестоматия по истории русского языка. Москва, 1990; Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мінск. 1959; Шлях моладзі 1937. № 1; Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мінск. 1990; Шынклер Х. Выбраныя творы. Мінск. 1960; Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 1—9. Мінск. 1978 — 2004; Янчук Н. Несколько слов о новейшей белорусской литературе // Известия общества славянской культуры. 1912. Т. 1. Кн. 1.
Літаратура: Асветнікі зямлі беларускай: Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2001; Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 1—6. Мінск. 1992 — 1995; Белорусское Поозерье: Язык и духовная культура. Минск. 2001; Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск. 1963; Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск. 1993; Крыўко М. З лексікі вёскі Ясёва Мёрскага раёна // Жывое народнае слова: Дыялектал. зб. Мінск. 1992; Крыўко М. Экспрэсіўныя назвы асобы ў гаворцы в. Манякова Міёрскага раёна // З народнага слоўніка: [Дыялектал. зб.]. Мінск. 1975; Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. У 5-ці т. Т. 1—5. Мінск. 1993 — 1996; Рапановіч Я. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласьці. — Мн., 1977; Рубакинъ Н. А. Среди книгъ: Опытъ обзора русскихъ книжныхъ богатствъ въ связи съ историей научно-философскихъ и литературно-общественныхъ идей. Т. ІІІ. Ч. 1. Москва 1915; Сцяцко П. Беларускае народнае словаўтварэнне. Афіксальныя назоўнікі. Мінск. 1977.
СЛОЎНІК
АБЛАДА гл.: ЛАД.
АБЛАДА гл.: УЛАДА.
АБЛАДАЦЬ гл.: УЛАДА.
АБЛАДЗІЦЬ гл.: ЛАД.
АБЛАДЖВАЦЬ гл.: ЛАД.
АБЛАСАВАНЫ гл.: ЛАСЫ.
АБЛАСАВАЦЦА гл.: ЛАСЫ.
АБЛАСАВАЦЬ гл.: ЛАСЫ.
АБЛАСУЦІЦЬ гл.: ЛАСЫ.
АБЛУПІЦЬ гл.: ЛУПІЦЬ.
АБЛУТАЦЬ гл.: БЛУТАЦЬ.
АБЛУТАЦЦА гл.: БЛУТАЦЬ.
АБЛУЦІНЫ гл.: БЛУТАЦЬ.
АБОЙМІСТЫ гл.: ЯЦЬ.
АБОЙМЫ гл.: ЯЦЬ.
АБРОЖА гл.: БРЫТАЦЬ
АБРОК гл.: БРЫТАЦЬ
АБРОЦЬ гл.: БРЫТАЦЬ
АБРЫТАЦЬ гл.: БРЫТАЦЬ
АБТОЧКА гл.: ТАЧЫЦЬ.
АГБАВЫ гл.: ГІБАЦЬ.
АГІБ гл.: ГІБАЦЬ.
АДБЛУТАЦЬ гл.: БЛУТАЦЬ.
АДБЛУТЫВАЦЬ гл.: БЛУТАЦЬ.
АДГАДЗІЦЦА гл.: ГАДЗІЦЬ.
АД’ЯЦЬ гл.: ЯЦЬ.
АЛУНЕЦЬ гл.: ЛУНЕЦЬ.
АТОКА гл.: ТАЧЫЦЬ.
АТОЧКА гл.: ТАЧЫЦЬ.
АШАКА́ ж. мякина (339); дробныя, мяккія часьці коласа, мякіна (339). Адабраўшы насёна, гаспадары дзяліць астаткі адмовіліся, ня бралі ад сваёй долі, бо не было ўжо чаго дзяліць. Ашака, але дзякуй ім і за гэта. Драздовіч. АШАКІ́ (147, 434) мн. дерть (147), отруби (434); луска, астаткі ад абдзіраньня круп ячных, аўсяных, грычаных (147). Адтрасаць у начоўках ашакі, луску (413).
АШПЭЦІЦЬ гл.: ШПЭЦІЦЬ.
БАГАВІ́ЦА (35) ж. болезнь; хвароба як міфічная існасьць, абагульненае жаночае боства зь ніжэйшага пантэону. — Але, во цябе багавіца, якая ліхата разьюшылася на дварэ, — згарнуўшыся, прагукала старая, але яшчэ чапорная кабета Язэпіха. Аляхновіч-Чэркас. (Прр.: трасавіца, агнявіца, ламавіца і г. д. (Лсл., 307), а таксама: касавіца, пільніца, бліскавіца, гліздавіца.)
БАЛА́КАЦЬ (814) незак. болтать (37, 814); баўбатаць (37). Селянін: Мне дроў трэба рубаць, не з табою балакаць. Марашэўскі. [Мужчыны] сядзелі на бярвеньні і балакалі а том, а сём. Аліпенчык. ПАБАЛА́КАЦЬ зак. поболтать; пабалбатаць. Іншым разам пабалакаем. НН, ’09, 21 траў. Ён не паслухаў і застаўся з сушскімі сялянамі пабалакаць. Каганец. ЗАБАЛА́КАЦЦА зак. заболтаться; забалбатацца. Селянін: Ах! Я забалакаўся, а можа, ужо біла гадзіна. Марашэўскі. БАЛА́КАНЬНЕ н. болтовня; балбатня, балбатаньне. Праз увесь час — то танцы, то балаканьне, ды так цікавае. НН, ’10, 15 ліп.
БА́РМА (61, 752) ж. шуба (61, 752); кажух пакрыты сукном (752). Барма з суконным верхам (61). Выйшаў Лявон Бахір, адзеты ў доўгую, быццам кавалерыйскую бурку, барму — крыты сукном кажух. Кірылаў. Аднойчы [Лабуць] прыехаў у раён у барме-бурносе, падпяразаным старым путам, і трапіў на вочы ці не самому Пастушкову. Кірылаў.
БАРУЗЬДЗІ́ЦЬ (**БЛЯВУРЗНЦЬ) (37) незак. бормотать (38); гаварыць невыразна, скора і сабе пад нос, мармытаць (38). Вось ідуць удвох, абняўшысь, // З сабой нешта барузьдзяць, // Ды ўжо так жа насьцябаўшысь, // Толькі й можна разабраць. Вераніцын. Хто піпку курыць, хто сьмяецца, // А іншы песьні барузьдзіць. Вераніцын. ЗАБУРУЗЬДЗІ́ЦЬ, *ЗАБАРУЗЬДЗІ́ЦЬ зак. забормотать; замармытаць. Цыгану ўжо, мусіць, дало ў галаву — забурузьдзіў п’яна. Кірылаў.
БА́РЫЦЬ (339, 321, 569) незак. мешкать (339); медлить (321); марудзіць, бавіць, спавольваць (321). Гэй, не барыце, хутка дарыце (339, 520). БА́РЫЦЦА (339) незак. мешкать (339); марудзіць (339). НЯБА́РНЫ (370) прым. безотлагательный (21); нябаўны (370). НЯБА́РНА прысл. безотлагательно; нябаўна. Благаслаўлён сын, які за Маці чэсьць гатоў да бітвы стаць нябарна. Ластоўскі. ЗАБАРЫ́ЦЦА (339) зак. замешкаться; забавіцца. Паехаў у дарожку — забарыўся, прыехаў з дарожкі — не жаніўся (339). НЕЗАБА́РАМ прысл. вскоре (93); уборзе (93). У Мінску незабарам будуць выбары новага дэпутата. НН, ’08, 9 траў. НЕЗАБА́РНЫ (368) прым. незамедлительный (368); незабаўны (368). НЕЗАБА́РНА (368) прысл. незамедлительно; нябавам (368). ПАБА́РЫЦЬ (504) зак. помедлить (504); спаволіць (504). ПРАБА́РЫЦЬ (569) зак. промешкать (569) промедлить (569); прамарудзіць (569).
БЛУ́ТА́ЦЬ (578) незак. путать (578); путлаць (578), блытаць. АБЛУТА́ЦЬ (416) зак. опутать (416); акруціць. Аблуталі хлапца ды зьбілі з дарогі (416). Аблутала чужа старана, // Абмачылі дробны сьлёзанькі (199). **Бых. п.. АБЛУ́ТАЦЦА зак. опутаться; абкруціцца. Нашто аблутаўся ўвесь ніткамі (416). Ні травіцай я аблуталася, // Ні расіцай абмачылася (198). **Бых. п.. АБЛУ́ЦІНЫ (416) мн. помолвка (505); запоіны (416), заручыны (505), [гавораць] аб змове дзяўчыны. Інкалі называюць запоіны «аблуцінамі», што знача аблуталі хлопца зь дзеўчынаю (416). Шаркаўшчына. АДБЛУ́ТАЦЬ зак. отвязать; адвязаць. Хацелі адблутаць кабылку, але ў пасьпеху ды ўпацёмку ніяк толку не дабіліся. Аляхновіч-Чэркас. АДБЛУ́ТЫВАЦЬ (432) незак. отвязывать (426); адвязваць (426). ЗАБЛУ́ТАЦЬ зак. запутать; заблытаць. ЗАБЛУ́ТЫВАЦЬ (198) незак. запутывать (198); заблытваць. ПЕРАБЛУ́ТАЦЬ (465) зак. перепутать (465); пераблытаць. ЗБЛУТА́ЦЬ (682) зак. спутать (682); скудлаць (682). ЗБЛУ́ТА́ЦЦА (633) зак. связаться; зьвязацца. РАЗБЛУ́ТЫВАЦЬ (603) незак. распутывать (603); разблытваць. УБЛУ́ТА́ЦЬ (90) зак. впутать; укескаць (90), ублытаць. УБЛУ́ТВАЦЬ (90) незак. впутывать (90); уматваць (90), ублытваць. УБЛУ́ТА́ЦЦА зак. 1. впутаться; ублытацца. Селянін: Ах, як я нешчасьлівы! Ублутаўся ў заклад, чы яго ліха на мяне нагадзіла! Марашэўскі. 2. опутаться; абблытацца. Ці травіцай ублуталася, // Ці расіцай умачылася? (198). **Бых. п.
БОНДА (442) ж. пай (442); аплата працы прадуктамі зямлі (443), дзель у складчыне, у сябарстве, у таварыстве (442), кождага сем’яніна адзежа, часам рамесьленны інструмэнт (444), атарыца, асабістая ўласнасьць (Беларус). А калі чыі парабкі ўкрадуць што ў каго... калі первае ўкрадзець, іна яго ня вешаці, а заплаціці бондаю яго; а ня будзець бонды, іна гаспадар яго за няго заплаціць, а парабка сказьніці і прабіці (442). Судзебнік 1468 г. Вымянялі мы дужэйшых коней, ізноў зямелькі на запашку захапілі ды кусочак заарэндавалі, паўпуда семя на бонду мне бацька пасеяў, — і ўзнова ўсюды нам пайшла удача!.. Беларус. БОНДАЧКА (444) ж. 1. хлебец; піражок, які традыцыйна пячэцца на долю пастуха, выходзячага ў поле (444). 2. паёк (444). Атрымала бондачку (444). Барыс. п., Ворша.
БРЫТА́ЦЬ незак. взнуздывать; кілзаць. АБРЫТА́ЦЬ (398) зак. обуздать (398); акілзаць (391, 398). ЗАБРЫТА́ЦЬ (195) зак. взнуздать (66); акелзаць (66). АБРОЦЬ (367, 720) ж. недоуздок (367); уздэчка бяз цугляў (367, 720). Хто [стаіць] з аброцьцю цераз плячо, у каго ў руках палка. Кірылаў. АБРОЖА (361) ж. ошейник (361); нашыйнік для сабак (361). Дзьве сабачыя долі: або валачыць ланцуг і аброжу, або лоўка прад панам хадзіць на задніх лапках. Бярозка. АБРОК (278) м. фураж; коньскі корм (278). Дай каню, дай каню сена-аброку, // Маладому Ляксейку піва-мёду (278). Шэйн. Конь кажа: — Пакуль я быў малады, моцны, мог людзям служыць, датуль мяне мылі, часалі і аброк давалі; а як я пастарэў, зьнядужаў, то і выгналі вон. НН, ’09, 8 кастр. (Федароўскі).
БРА́ЦІТКА (40) люб. ад «брат». Брацютка Антон! Зьмілуйся: // Дай ты нам яшчэ Барбару. Вярыга-Дарэўскі. Ейным апякунам і дагледачом быў старэйшы на год брацітка ейны — Янка. Лішні (НН, ’09, 28 трав.).
ВАДАТОЎПІШЧА гл.: ТОЎПІЦЬ.
ВАЛ (50, 80) м. волна (80); вадзяны грэбень, падняты ветрам (80). Вал на вадзе. Сс. ВАЛВА́ (50, 80) ж., зб. ад «вал» волна (80), прибой; вал[ы] (50, 80), вада, паднятая ад ветру (50). Быстрая рэчанька валвой б’ець, // Матухна Настульку зь вянца жджэць (80). **Лідзк. п., Ашм. п. Як вар, укруг скалы, што высіцца сярод ракі, кіпіць-рычыць валва і пеніцца, як вепр дзікі. Ластоўскі. (Прр.: мышва (110) ад «мыш». Я мышву лаўлю, а душ не гублю. Л. Гл. ніжэй: маладзьва.)
ВЕК: ДА ВЕКУ гл.: ДА ВЕКУ.
ВЕ́РАМ’Е (469) н. период (469); час ад аднаго здарэньня да другога (469), кругабег. У веташнае (калі месяц на ветаху) верам’е ня можна сьвежаваць статку, бо мяса будзе ўбываць варучыся і хутка чарвець (469). Задарожжа. ВЯРЭМІЦА (469) ж. менструация (323); жаночае месячнае ачышчэньне. Жонка хворая на вярэміцу не павінна хлеба мясіць, гэта грэх (469). Навагр. п.
ВЕЦЬ (692) ж. ветвь (114); другая расаха (692, 114) ад галіны. [Беларусы] нясуць з сабою ціхую працу, добрае сэрца, спакойны вум і аліўную вець. Савіч-Заблоцкі.
ВЕ́ЧА н. галдёж; гаманлівы сход (125), гамана. — Ціха! Ціха-це, таварышы! Што за веча! Шэнда! Вязіцкі! Лутохін! — ён па чарзе суняў самых заядлых крыкуноў. Кірылаў. ВЕЧАВА́ЦЦА незак. совещаться; радзіцца, умаўляцца аб што пад зарукай, прысягай (640). Калі ўсе усім // Карысталіся // Ды ў правох сваіх // Вечаваліся // Вечам правілі // Справаваліся // Пад прымус ярма не здаваліся. Драздовіч. ЗЬВЕЧАВА́ЦЦА (640, 820) зак. сговориться; змовіцца (820), гаворыцца аб жаніху і маладой (820). Друя. ЗЬВЕЧАВА́НЬНЕ (820) н. сговор (820); змова.
ВОТРЫНА (434) ж. отруби (434); астаткі ад прасеянай мукі (434). Ці сена пласт, ці саломкі вязачка, ці вотрыны або мякіны мех перападзець на нашу зямельку. Беларус.
ВЫГБА гл.: ГІБАЦЬ.
ВЫГІБ гл.: ГІБАЦЬ.
ВЫДЗЕРКІ гл.: ДРАЦЬ.
ВЫДЗІРАНЬНЕ гл.: ДРАЦЬ.
ВЫДЗІРКІ гл.: ДРАЦЬ.
ВЫЛАКТАЦЬ гл.: ЛЫКАЦЬ.
ВЫЛУКНУЦЬ гл.: ЛУКАЦЬ.
ВЫЛУПІЦЬ гл.: ЛУПІЦЬ.
ВЫПАЧАНЬНЕ гл.: ПАК.
ВЫПАЧАНЫ гл.: ПАК.
ВЫПАЧАЦЬ гл.: ПАК.
ВЫПЛЕНІЦЬ гл.: ПЛЁН.
ВЫПЛЯНЯЦЬ гл.: ПЛЁН.
ВЫТАК гл.: ТАЧЫЦЬ.
ВЫТАЧЫЦЬ гл.: ТАЧЫЦЬ.
ВЫТОКА гл.: ТАЧЫЦЬ.
ВЫТОЧВАЦЦА гл.: ТАЧЫЦЬ.
ВЯРЭМІЦА гл.: ВЕРАМ’Е.
ГАДЗІ́ЦЬ (328) незак. 1. мирить (328); яднаць (328). 2. угождать; наравіць. Ідзіце, дзеткі служыці, // Чымся мачысі гадзіці (717). Раманаў. 3. подряжать (491); умаўляцца (717, 727). ЗГАДЗІ́ЦЬ зак. подрядить; наняць. Згадзіў фурманкі (491). Згадзіў парабка на год (491). НАГАДЗІ́ЦЬ зак. навлечь; наклікаць. Селянін: Бедны я, бедны чалавек! Вот і жыда чорт на маю галаву нагадзіў. Марашэўскі. ГАДЗІ́ЦЦА (328) незак. мириться; яднацца. Нічым судзіцца, лепш гадзіцца (505). АДГАДЗІ́ЦЦА зак. отблагодарить; адудзячыць. Калі жывы буду, спамагуся, // Табе адгаджуся (86). Крачкоўскі. Кады-колечы адгаджуся (265). Віл. губ., Віц. губ. Чым жа сынкі ёй за ўсё адгадзіліся? Арол. ЗГОДА (328) ж. мир (328), согласие; нястача сваркі, звады, варожасьці (328). А можа ж ён апамятаецца, схіліцца па згодзе на нашу лагоду. Аляхновіч-Чэркас. УГОДА (153, 644, 672) ж. сделка (644), соглашение (672); узаемная ўмова (153). Зрабілі паміж сабой угоду (644, 672). Ня гневайся, ойчаньку, бо такая стала міжы намі ўгода: квіта за квіта, а дарма нічога. Жэра. НЯ(Ў)ЗГОДНЫ (377) прым. строптивый (689), несговорчивый; упорысты (689), нязгодлівы (377). Доўга таптаваны люд мы над Дзьвіною, // Твае Польшчы дзецкі, ўжды няўзгодны люд. Савіч-Заблоцкі. НЕ ГАДЗІ́ЛА фраз. не следовало; ня варта было. Некаторыя зь ніх... мовілі мне неўчцівыя слава, каторых бы ся ім, яка хлопам мовіці, не гадзіла казаць. Акты, 1548 г..
ГАЛАВА: СТОЦЬ ГАЛАВОЙ гл.: СТОЦЬ.
ГАЛДА́ (822) ж. 1. тарабарщина; цьмянае, блытанае гаварэньне, мова. Язык наш крывіцкі — не цыганская... галда якая, а мова ўсіх саабшча і кожнага розна ў зямлі крывічэй. Савіч-Заблоцкі. 2. толпа (822); зборышча, таўхатня многіх людзей сабраных разам (706).
ГАМАЗЬНЯ гл.: ГМЫЗ.
ГАМУЗ гл.: ГМЫЗ.
ГАРАЧКА: ТАЧЫЦЬ ГАРАЧКУ гл.: ТАЧЫЦЬ.
ГІБА́ЦЬ (124), ГБАЦЬ незак. гнуть (124); хіляць у розныя бакі. Гбалі мы дугу вязовую, сагнём і лазовую (62). Добра гбаць гібкае (124). ПАГБА́ЦЬ зак. погнуть; пазгінаць. Пагбаў бляху, везучы. (124). І не дапільнуеш, як нехта ператрэ паднём, нехта атосу пагбае, нехта загваздку згубіць. Кірылаў. ГНУЦЬ (124) незак. гнуть (124); хіліць ў адзін бок. Гнулі мы дугі вязовыя, сагнём і лазовую (124). *ГІ́БІНА ж. изгиб; выгін. ГІ́БІНКА менш. ад «гібіна». Блісьне на плячы гібінка сярпа. Гарэцкі. АГІ́Б м. изгиб; выгін звонку. Толькі зьнізу па чырвоных і выкрывястых пнёх пад гэтымі каронамі, якія былі зьвернуты сваімі ў адзін бок крывулькамі агбом на даліну, у бок земнасьвету, а сугбом у бок гары. Драздовіч. АГБАВЫ́ прым. окружной; кругавы звонку. Агбавы, вонкавы край гэтага надузьбярэжжа... стаўляець зь сябе ланцуг... чорнамасавага ўзгор’я. Драздовіч. ВЫ́ГІБ (224) м. изгиб; кругавы паварот (224). СУГІ́Б м., СУГБА́ ж. изгиб; выгін знутра. Распакладаецца гэты бераг між 57 і 59-м мэрыдыянам — сярпом, гарбом-агбом на ўсход, а сугбою на захад руху месяцавага сонца. Драздовіч. СУГБАВЫ́ прым. окружной; кругавы знутра. Сугбавая ж, нутрыцыркавая, старана гэтага берагу прадстаўляла зь сябе... раўнасугбістую, амфітэатрам касагорыстую сьцяну. Драздовіч. СУГБАВІ́НА ж. адз. ад «сугбавы». [Крэмль стаяў] на левым берагу ракі Мнюціцы, на тым месцы, дзе цяпер двор знаходзіцца, у сугбавіне ракі. Драздовіч.
*ВЫ́ГБА (9) ж. арка (9); перакінутая праз адлегласьць дуга, столь, скляпеньне сьцяной (9). Рымская выгба круглая зьверху (9). *СУГБА́, СУГА́ (337) ж. мыс (337); суша, высунутая гарой, языком у мора (337), мыс (394). Бераг на згібе ракі творыць прытную сугу (394). ГБА́ЛА (116) н. гало (116); прылада да гбаньня дуг, абадоў (116). (Прр.: стуга (15, 302), сьцяга — гл. вышэй. Прр. таксама: гбала > *гала; сугба > суга.)
ГІ́УЦЬ гл.: ГІБАЦЬ.
ГМЫЗ (818) м., зб. насекомые (818); кляса жывёлаў (358), інсэкт (34), пругак (45), жамяра (358). Пагост, Дзіс. п. І рачэ Бог: да расплодзяць воды гмызы душ жывых. Скарына. ГМЫЗУРА́ (818) ж., зб. ад «гмыз». Пагост, Дзіс. п. ГМЫЗУ́РКА (818) ж. насекомое (818); жамярыца (358). Пагост, Дзіс. п. ГМЫЗЕ́ЦЬ незак. кишеть; кішэць. Будзець гмызеці рака жабамі. Скарына. *ГОМЗАЦЬ незак. ползать (500); поўзаць (500). НАЎГОМЫЖКІ (500) прысл. ползком (500); паўзьмя (500). Полацак. ГА́МУЗ м. толпа (706); гурма (706). Увесь вясёлы гамуз падышоў да млына. Кірылаў. ГАМАЗЬНЯ́ ж. болтовня; балбатня. Цярэм: Ты, Міхась, сядай, ня слухай маю гамазьню. Юхнавец.
ГРАБАВІ́ЛА (134) н. рукоятка граблей; грабаўе (134), грабільна. За саннай дарогай старайцеся зрабіць запас на ўвесь год: дышляў, аглобляў, сох, рагачоў, грабавілаў, запасных зубоў да іх, вілак, падавачак, насілак і іншай гаспадарскай дробязі. НН, ’10, 28 студз.
ГРАБНІ́ЦА (729) ж. усыпальница (729); агульны склеп для нябожчыкаў, фамільны склеп (729). Сьвятая грусьць... паклон жа ёй! // Грабніцы беднай не у сьмех: // У сьмерці грознай хто рабу // Ня дасьць пачоту — цяжак грэх! Савіч-Заблоцкі.
ГРЫ́ЖЫНА (44, 792) ж. брюква (44, 792); бручка (44, 792). Навары бульбы з грыжынай (44). Дзіс. п. Сёлета не ўрадзіла вырыва: капусту чэрві паелі, буракі не ўдаліся, грыжына і морква падмокла (51). У нас добра ўрадзіла гародніна, затое цана на яе малая: так пуд бульбы — 15 кап., пуд буракоў, морквы і бруквы (грыжыны) па 10 кап. Хоміна, Бых. п. Маг. губ. (НН, ’10, 21 кастр.) ГРЫЖАНІ́НА (44) блюдо из брюквы; страва [з бручкі], падобная да жыдоўскага цымасу (44).
ГУ́ДЗІЦЬ (439, 510, 511, 535) незак. порочить (511); ганіць (511, 535) Ня нам людзей гудзіць, хай іх сам Бог судзіць (511). Ніхто свайго тавару ня гудзіць (511). Няхай яна нашай хатанькі ня гудзіць (511). Вітаб. пав. (Шэйн). Ідзі з Богам здароў! // Не гудзі літвіноў, // А скажы там сваім, // Што ты міл нам Арцім. Каратынскі. Табе ж яна, нябось, кожную ноч сьнілася, а ты яе цяпер гудзіш. Масарэнка. ЗГУ́ДЗІЦЬ зак. опорочить (414); зганіць (414*). Згудзілі маю работу (439). Даўшы ўсім вольнасьць, — кожан тое згудзе. ГутДС. ПАГУ́ДЗІЦЬ зак. опорочить (414); паганіць. Ці я яму конікі паспудзіў; // Ці я яму Настульку пагудзіў?! (511). Арш. п. (Шэйн). РАСПАГУ́ДЗІЦЬ (601) зак. раскритиковать (601); раскрытыкаваць. ГУ́СЛЫ мн. пересуды; плёткі (635, 681). Першае знайменьне, Бога // Ты ня мей сабе другога, // Ня вер у гуслы, у шэпты, у чары, // А йдзі да Божай ахвяры. Янч. СПАГУ́ДА (511) ж. 1. порок (510); недастатак духовы, усё, што праціўна праўдзе і дабру, склоннасьць да злога, да благога жыцьця (510). Сьмелыя вочы ў мужчын — краса, а ў жанок спагуда (665). Агульная спагуда нашых вяскоўцаў — гэта п’янства (511). 2. порицание (510); згана (510). Пасівела душа, пасівела // Ад балючай сяброўскай спагуды. Сіпакоў. СПАГУ́ДНЫ (511) прым. порочный (511); заганны. Не вадзі знаёмства са спагуднымі людзьмі (511).
ПА́ГУДКА (301, 532) ж. легенда (301), предание (532); перасказ аб даўным здарэньні (301). Дзе-нідзе ішла пагудка, што высылалі і маці Купалы. Гінтаўт. ПАГУДА́СТЫ (161) прым. шумный; гаманлівы. Хто ў бару пагудастым, прыйдзі ка мне нанач! (161). Казка («Аб Ліповачку»).
ГУКА́ЦЬ (125) незак. говорить (124); гаварыць (124), дудукаць (125), вясьці размову прыніжаным голасам, прыязную, спакойную, безаб’ектную, а так аб усім (125). Ой я толькі, матулічка, у галоўках стаяла, сардэчна гукала (125). Дзіс. п. Да прыляцела там муха // Да камаровага вуха, // Гукаючы яму: — Мілы камару, // Жаль мне цябе непамалу. Рудніцкі. Можа [людзі] аб подачах гукаюць? Вераніцын. І хацеў бы [я]... па укон гукаць: // Вам усё ад’ялі — нас не адаймуць! Савіч-Заблоцкі. Іншыя пісаць і гукаць па-беларуску ўжо ялі. Савіч-Заблоцкі. Старыкі гукалі мне: // Было устар усё як трэба. Тапчэўскі. Хвядос усё чыста бачыць, але не гукае; чакае ён. Просты. Сімоніха: Э, гукайце вы сваё, кумачка. Просты. Гануля... пачала гукаць ад душы. Аляхновіч-Чэркас. Як я прыйшоў, гукалі аб грашовых справах. Беларус. [Людзі], углядаючыся на мяне, нешта голасна гукалі. Аўрэцовіч. ДАВА́ЦЦА ГУКА́ЦЬ фраз. вступать в разговоры; давацца гаварыць. Дзяцька быў сярдзіты і ня дужа гукаць даваўся. Беларус. ГУ́КНУЦЬ зак. сказаць; сказаць. Яна гукніць: «Дурні, сьвіньні.» Марцінкевіч. Усе як адзін чалавек гукнулі б, што... не павінна быць вінаполькі. Беларус. ЗАГУКА́ЦЬ зак. заговорить; загаварыць. Вот тут загуляю! // Гуга, гуга! — загукаю і запаклікаю. Баршчэўскі. Старая Язэпіха, прымасьцюрыўшыся зь берагу печы, каля коміна, ізноў загукала да нявесткі. Аляхновіч-Чэркас. ПАГУКА́ЦЬ зак. поговорить; пагаварыць. Сойдуцца старыкі пагукаюць (13). Раманаў. Еўка: А Вы, кумачка, пагукайце зь пісарам. Просты. Я ж да цябе наўмысьля прыйшоў пагукаць. Аляхновіч-Чэркас. Шлёма: [Паніч] сягоньня абяцаўся зайсьці пагукаць аб адным інтарэсе. Родзевіч. Іду ў Летнікі да Янкі Пачопкі. ...Пагукаць, пачытаць, падзяліцца. Драздовіч. ПРАГУКА́ЦЬ зак. промолвить; прамовіць. Ну, Браточак! Прагукаў ты па-нашаму. Альбом (Наддзьвінскі). Выбягае Мар’янка і глухім, здушаным голасам прагукала: — Памёрла! Аляхновіч-Чэркас. ПРАГУКНУ́ЦЬ зак. произнести; аказацца, рэкнуць. Хведар: Дабрадзею... да прагукні ты хоць слоўка. Цяцерскі. ГУКА́ЦЦА незак. говориться; гаварыцца. Польская эміграцыя на нас, як гукаецца, «psy wieszaіa». Савіч-Заблоцкі. ЗГУКА́ЦЦА зак. сговориться; згаварыцца Згукайся ты зь ім. Ты ў дзьверы, а ён у вакно, — ты ў вакно, а ён у другое. Беларус. ПРАГУКА́ЦЦА зак. проговориться; прагаварыццца. Мар’янка каб калі слаўцом прагукалася каму-небудзь з крыўдай на Хвёдара. Аляхновіч-Чэркас. РАЗГУКА́ЦЦА зак. найти общий язык; разгаварыцца. І я паглядаў на яго, але разгукацца не маглі. Беларус. ГУКА́НСТВА н. пересуды; плёткі. Ніхто нас ня знае, а калі знае, то з фальшывых польскіх і казённых маскоўскіх пабавутак і гуканства. Савіч-Заблоцкі. *ПРАДГУКА́НЬНЕ н. предисловие (533); прадмова (533). Родзевіч.
ГУСЛЫ гл.: ГУДЗІЦЬ.
ДА ВЕ́КУ фраз. 1. вечно; цэлы час, да наканаванай пары. Еж на паўсытна, пі на паўп’яна, пражывеш да веку (88). «На Беларусі Бог жыве,» — // І няхай да веку жыве. Караткевіч. 2. навеки; на цэлы час, да наканаванай пары. Пра сей мір трудзіліся добрыя людзі: Ральф із Кашэля божы дваранін, Тумаш-смалянін, аж-бы мір быў — і да века. Грамата 1229. Растацца? Жыць асобна? Што вы! // Давеку іх саюз такі... Сіпакоў. (Прр.: адвеку; або: дадушы, дапраўды. Прр. таксама: Мужык слухаў яго // Ад веку да веку, // І дажыўся таго, // Што папаў ў апеку. Гурыновіч. Прр. укр.: Мойсей: «Чи ж довіку не вирваться вже // Люду мому з неволі?» І. Франко.)
ДАВАЦЦА ГУКАЦЬ гл.: ГУКАЦЬ.
ДАСАЧЫЦЬ гл.: САЧЫЦЬ.
ДОЛЯ (156, 692, 720, 734) ж. судьба (692), удел (720); шчасьце (720). Воля-няволя, такая наша доля.(156). Добра таму жыць, чыя доля ня сьпіць (156). НЯДОЛЯ (212) ж. злополучие (212); няшчасьце (212). ДОЛЯЦЦА (38) незак. бороться (38); дужацца, змагацца (38). ДОЛЯНЬНЕСЯ (38) н., зв. борьба (38); дужаньнеся, змаганьне (38). ЗДОЛЕЦЬ (818) зак. превозмочь; перамагчы. Як яму сваё гора здоліць (818). ЗДОЛЬЛЕ (818) н. мочь (818, 335); цялесная і духовая сіла, змога (335). Нету ўжо здольля цярпець болей (818). УЗДОЛЕЦЬ зак. смочь (664); здолець (664), даць рады. Хведар: Эгэ, эгэ, дабрадзею, стэнка, да і рухнуцца ня ўздолеець. Цяцерскі. Крыжы гэты крывавымі сьлязамі плачуць, таму што ў іх пакутуюць душкі нашых прашчураў, якія волі нашай абараніці ня ўздолелі. Ластоўскі. Кляноўскі ўсьміхнуўся: — Чула? Шышка ўжо леташняе даў. Уздолеў во! Кірылаў. НЯЎ(З)ДОЛЬЛЕ (367, 371) н. недуг (367); немач (367). НЯ(ЎЗ)ДОЛЬНЫ (18*, 25*, 371) 1. немощный (371); нядужлівы (371). 2. бездарный (18), бесталанный (25); без таленту, з абмежаванымі здольнасьцямі (25). Нядольная доля прыйшла, // Казала з хаты ісьці. Савіч-Заблоцкі. НЯЎЗДОЛЬНІК (367) м. несчастный; нешчасьлівы (377).
ДРА́ГАЦЬ незак. стучать; стукацець. Толькі самгнуў вочы, аж нехта, чую, драгае ў дзьверы (663). ЗАДРА́ГАЦЬ зак. застучать; застукацець. Калягу разбудзіў брат Вінцук, моцна, чуваць было, незадаволена задрагаўшы ў дзьверы. Кірылаў.
ДРАЦЬ (161, 608), ДЗЕ́РЦІ (608, 703) незак. вспахивать (95), выдзіраць навіну ці шчырэц з-пад лесу (161), араць (95, 602). УЗЬДЗЕ́РЦІ зак. вспахать (95*); узараць (95*). Суседзі бедныя, — квапіўшыся на заработкі, худой кабылкай і дапатопнай снасьцю, — так-сяк узьдзяруць амэрыканскі шнур (як тут іх называюць) і выпалашча яго саўсім! Аношкі, Даўг. вол. Віл. п. Вілен. губ. (Мікалай Аношка, НН, ’09, 11, черв.). ВЫДЗІРА́НЬНЕ н., дз. ад «выдзіраць». Лугавая барана «Лякка» да выдзіраньня моху. Лішні (НН, ’09, 7, траў.). ВЫДЗІ́РКІ (161, 602), ВЫ́ДЗЕРКІ (381) распашек (602), новь (381); дзірван (161), навіна, шчырэц (381), нова ўзараная зямля (381).
ДРУЗГАТА́ЦЬ (161*) незак. разбивать (583); разьбіваць [ушчэнт] (583). ЗДРУЗГАТА́ЦЬ (222) зак. разбить; разьбіць [ушчэнт] (589). РАЗДРУЗГАТА́ЦЬ (589) зак. раздробить (589); растаўчы (589), раскрышыць (589). ДРУЗГА́ (421*) ж. осколок (421); [дробны] аскепак (421). ДРУ́ЗАЧКА ж. менш. ад «друзга». Глыж звычайна крышыўся на асколкі, друзачкі. Кірылаў. Шкляныя друзачкі блішчэлі на падаконьніку і пад ім. Кірылаў. НА ДРУ́ЗГІ (161*) фраз. вдребезги (57); ушчэнт. Шкло гэтае гутнік рыцарскім вузлом завязаў. Пан мае бакі на друзгі патаўчэ, калі адвяжу. ІнтмэдСВ. (Прр.: дрыґзгі (161), дразгб (421), *дрысбк (161).)
ДРЫ́ПАЦЬ (646) незак. семенить (646); дробна і хутка ступаць (646). Вам трэба, браточкі, дрыпаці пяшком. Пратасевіч. Боўтаючыся ў гурмах сьнегу, хуценька-хуценька дрыпае — хутчэй плыве — Размысловіч. Шынклер. ЗАДРЫ́ПАЦЬ (201) зак. засеменить (201); забегаць са страху, зьдзіўленьня, дробна перабіраючы нагамі (201). ДРЫП-ДРЫП выкл. ад «дрыпаць». Дрыб-дрыб, дрыб-дрыб чэшуць ножкі, // У прыскочку і трушком; // Смаліць д’яўел па дарожкі, // Без папаскі, хоць пяшком. Вераніцын. А паненкі дрыб-дрыб толькі, мусіць, шаг іх троху мал. Тапчэўскі.
ДУРОНЫ (526) прым. взбалмошный; свавольны (526). Скаціны, хоць мала, але дуроная; зьнямогся, лётаючы за ёй. Ядвігін. ДУРОНІК (526) м. шалун; свавольнік (526). З маленства дуронік, а пад старасьць злодзей (663). Вецер косы ночы расплёў, дуроньнік. Дубоўка. ДУРОНСТВА н. шалости; сваволя. У задуме глядзіць Хомка на галузаваньне і дуронства малых. Гарэцкі.
ДЫ́БАЦЬ, ДЫ́БЦІ незак. ковылять (265); хадзіць уперавалку (265). Распамерным крокам дыбае (592). [Лях], убраўшыся, на высокіх падковах да дзевак дыбле і ходзіць зь вялікага куфля трубіць. ПрМял. Ззаду цыбата дыбала жарабя. Кірылаў. ПРЫДЫ́БАЦЬ (549) зак. приковылять (549); прыкульгаць (549). Толькі нейкая купчыха // Туды прыдыбала, // Ды, ці чуеш, як на ліха // Таргавацца стала. Стары Ўлас. НАДЫ́БАЦЬ зак. застать; захапіць (202), засьпець. Вось адзін раз [Шаўчэнку за маляваньнем] надыбаў артыст-маляр Сашэнка. Гмырак. ДЫ́БЛІ (739) мн. ходули (739); кавёлы (739). НА ДЫ́БАЧКАХ фраз. на цыпочках; на пальчыках. Хрол прыкрыў дзьверы і неяк бясшумна, як усё роўна на дыбачках, адышоўся. Кірылаў.
ДЫ́ЛЯ (214) ж. 1. распиленное бревно; палавіна бервяна, ці адпілаваны ад бэлькі тоўсты гарбыль (214), двухвяршковая дошка (Баранавых). Андрэй: Зь іх [ліпаў] і начовак нехта нарабіў, і дыляў навыразаў. Баранавых. 2. нога (381); нага (381). ДЫЛЯВА́НЬНЕ (214) н. отёска; зчэсваньне гарбыля бэлькі з аднаго боку (214) — пры апрацоўцы бервяна на брус (214). ДЫЛЁЎКА (214) ж. толстая доска; тоўстая дошка.
ЕЗДАВЫ гл.: ЯЗДА.
ЖУ́МРЫЦЬ (175) незак. жевать (175); скоранька жваць, перамалаваць зубамі (175). Я жыць пачну ў тваёй спадобе, // Ты — жумрыць пачуцьцё маё. Хадыка. ЗЖУ́МРЫЦЬ (648) зак. сожрать (673); зжорці (648, 673).
ЗАБАЛАКАЦЦА гл.: БАЛАКАЦЬ.
ЗАБАРУЗЬДЗІЦЬ гл.: БАРУЗЬДЗІЦЬ.
ЗАБАРЫЦЦА гл.: БАРЫЦЬ.
ЗАБЛУТАЦЬ гл.: БЛУТАЦЬ.
ЗАБЛУТЫВАЦЬ гл.: БЛУТАЦЬ.
ЗАБРЫТАЦЬ гл.: БРЫТАЦЬ.
ЗАБУРУЗЬДЗІЦЬ гл.: БАРУЗЬДЗІЦЬ.
ЗАВОД (67) порода (67, 510); род, калена, адмена пакаленьня жывёлы з асобнымі адзнакамі (67, 510). У яго конь добрага заводу (510). Сабакі гончага заводу (510). Кароў гадуюць усялякага заводу — як на пашы; іншага заводу для малака; іншага — зноў на мяса. НН, ’10, 2 вер. Вот бы тую цялушку ад яе на завод. Кірылаў. — Ня дзіва ты панскага заводу, — пакпіла бабуля. Кірылаў.
ЗАГУКАЦЬ гл.: ГУКАЦЬ.
ЗАДРАГАЦЬ гл.: ДРАГАЦЬ.
ЗАДРЫПАЦЬ гл.: ДРЫПАЦЬ.
ЗАЛАСТКІ гл.: ЛЁСНЫ.
ЗАЛАЧЭЦЬ (41, 355), ЗАЛАЧА́ЦЬ незак. брезжить (41); днець (41, 355), сьвітаць (41) — [гаворыцца] аб сьвятле, [калі] пачатак раніцы (41). Не прачнуўся бор. Залачае. Барадулін. Сьпіць зямля. Небасхіл залачае. Бураўкін.
ЗАЛЁСТКІ гл.: ЛЁСНЫ.
ЗАМЖЫЦЬ гл.: ІМЖЫЦЬ.
ЗАМШЫЦЬ гл.: ІМЖЫЦЬ.
ЗАНАДАБІЦЦА гл.: НАДАБЕ.
ЗАПАВЯДА́ЦЬ (75, 197, 533, 536) незак. возвещать (75), предрекать (536), предуказывать (536); напярод (537) спавяшчаць (75), апавяшчаць (385). Людзі запавядалі, што настануць гады руіны (197). ЗА́ПАВЕДЗЬ (75, 197, 533) возвещение (75), предзнаменование (533); спавестка (75), у народзе мае значэньне заўчаснага веданьня, апавяшчэньня аб чым-колечы, але не загаду (197). Запаведзь была ўсім ісьці ў воласьць (197). Не, такой запаведзі не было (197). Зрабі запаведзь на рынку, каб прыхадзілі купляць яблыкі (197). Еўка: Ага! Зараз такі ідзіце на «клебанію» ды давайце на запаведзі. І я зь Юлькай прыду неўзабаве. Просты. ЗАПАВЕ́ДНІК (29, 533) м. глашатай (29); чалавек, апавяшчаючы крыкам на вуліцах і пляцох пастановы ўраду (29). ЗАПАВЕ́Т (186) м. завещание (186); пасьмяротны наказ (186), тастамэнт (186). Кляноўскі: Яшчэ Маркс з Энгельсам далі запавет, здаецца, ці не ў «Маніфэсьце». Кірылаў. ЗАПАВЕ́ЧЫЦЬ (165, 186) зак. завещать; адказаць (165). Сенна, Маг. губ. (Прр.: лавечыць (308) і пад.)
ЗАПАШКА гл.: ПАХАЦЬ.
ЗАПАШНІК гл.: ПАХАЦЬ.
ЗАПРЫШЧЭЦЬ гл.: ПРЫСОК.
ЗАСАКА гл.: САЧЫЦЬ.
ЗАСАПОРЫЦЦА гл.: САПУХА.
ЗАСАЧВАЦЬ гл.: САЧЫЦЬ.
ЗАТОКА гл.: ТАЧЫЦЬ.
ЗАТОЎПЛЕНЫ гл.: ТОЎПІЦЬ.
ЗАТОЧЫНА гл.: ТАЧЫЦЬ.
ЗАЎЛАДА гл.: УЛАДА.
ЗАЎЛАДАЦЬ гл.: УЛАДА.
ЗАШЧЫРЫЦЬ гл.: ШЧЫРЫ.
ЗАШЧЫРЭЦЬ гл.: ШЧЫРЫ.
ЗБЛУТАЦЬ гл.: БЛУТАЦЬ.
ЗБЛУТАЦЦА гл.: БЛУТАЦЬ.
ЗГОДА гл.: ГАДЗІЦЬ.
ЗГУДЗІЦЬ гл.: ГУДЗІЦЬ.
ЗГУКАЦЦА гл.: ГУКАЦЬ.
ЗДОЛЕЦЬ гл.: ДОЛЯ.
ЗДОЛЬЛЕ гл.: ДОЛЯ.
ЗДРУЗГАТАЦЬ гл.: ДРУЗГАТАЦЬ.
ЗЖУМРЫЦЬ гл.: ЖУМРЫЦЬ.
ЗЛАСАВАЦЬ гл.: ЛАСЫ.
ЗЛАХМАТАЦЬ гл.: ЛАХМАТ.
ЗЛУНЕЦЬ гл.: ЛУНЕЦЬ.
ЗЛУПІЦЬ гл.: ЛУПІЦЬ.
ЗЛУПЛЯЦЬ гл.: ЛУПІЦЬ.
ЗНАДАБЕНЬ гл.: НАДАБЕ.
ЗНАДБЕНЬ гл.: НАДАБЕ.
ЗНОВУ гл.: УЗНОЎ.
ЗРОБІЦЬ гл.: РОБІЦЬ.
ЗРОБІЦЬ ЛАД гл.: ЛАД.
ЗЬВЕЧАВАНЬНЕ гл.: ВЕЧА.
ЗЬВЕЧАВАЦЦА гл.: ВЕЧА.
ЗЬНЯЧЫ́ВІЛІ (**ЗЬНЕ́ЧВІЛЬНА) (72), ЗЬНЯЧЭЎКУ, ЗЬНЯЦЕ́ЙКА прысл. внезапно (72); раптам (73). Знаю панску натуру, // Як захочуць паскакаць: // Чы зьнячывілі, чы здуру, // Пачнуць сабе віншаваць. Мігановіч. То ён зьняцейка пацалуець, // То шмотку з галавы зьдзярэць. Вераніцын. Сёньня мой пробашч пры абедзе зьнячэўку пытаў: «Хто гэта даў да чытаньня беларускую кніжыцу?» Сваяк. Памяць сівая ў пагнутай касцы // Часта ў сны ім зьнячэўку ўрываецца. Бураўкін. [Малы] быццам зьнячэўку наляцеў на некага зь перадольцаў. Кірылаў. ЗЬНЯЧЭВІЦЦА зак. опешить; сумецца. Радасна зьнячэвіўшыся, [Маруся] зірнула з такой ласкавай, мілай засаромленасьцю, што ў Янака пыхнула ў грудзях. Кірылаў. ЗЬНЯЧЭЎЛЕНЫ прым. опешивший; зьбянтэжаны. — О, сам пан старшыня! — Быццам сапраўды зьнячэўлены, зьдзівіўся Мілек. Кірылаў. (Прр.: **нечвільны (372), **човіць (17); ці інш.: зьнябачку (Сс.). Гл. ніжэй: ушчукнуць.)
ІМЖЫ́ЦЬ (334, 335) незак. моросить (334); крапаць (334). Дождж імжыць, крапае (334). ЗАМЖЫ́ЦЬ (ЗАМШЫ́ЦЬ) зак. замглить; засьціць. [Доля], Сярдзіта і грозна яна, // Кручынай замшыла нам дні. Савіч-Заблоцкі. ІМЖА́ ж. изморось; сырое, мала празрыстае паветра. Добры дзень, сівая хатка, // бор у покрыве імжы. Лось. (Прр. паўдн.: імжэль ‘імжа; дробны дождж’. Сыпне сьнегам, потым пусьціць крыху, стапнее сьнег — брызгота, сьлізгота, імжэль. Шынклер. імжак ‘дробны дождж’. Гэта ж цэлую ноч быў надакучлівы золкі дождж-імжак. Баранавых. Прр. таксама: імшэль ‘дробны дождж’ (Этсл.).)
ПАМЖА́ЦЬ (527) незак. пощуривать (527); прыплюшчваць. Ён, сьмеючыся, памжае вочы (527). ПРЫМГНУ́ЦЬ (161, 558) зак. 1. придремать; прыдрамаць. 2. прищурить (558); прыплюснуць, моршчучыся (558). Біруля: Старому машыністу, як зайцу таму, можна сказаць, — прымгнуў вока, вось і выспаўся. Шынклер. ПРЫМЖЫ́ЦЬ (558) зак. прищурить (558); прыплюснуць моршчучыся, прыкрыць павекамі, пакінуўшы шчэлачку, прымгнуць (558). ПРЫМЖЛІ́ВЫ (558) прым. прищурий (558); плюсьнявы (558). САМЖЫ́ЦЬ (161, 182) зак. 1. зажмурить, сомкнуть; сплюснуць (182), заплюшчыць. Толькі самжыў павекі, ажно памжа нейкая стала ўваччу (504). 2. приснить; прысьніць (182). Зьдзітава. САМЖА́ЦЬ (663) незак. смежать (663); плюшчыць. САМГНУ́ЦЬ (188, 663) зак. смежить, зажмурить; сазьмірнуць (188), заплюшчыць. Толькі самгнуў вочы, аж нехта, чую, драгае ў дзьверы (663). Ані вачэй не самгнуў гэтае начы (663). Маці: Ды ня сьмей будзіць яго, покі не прачнецца — толькі ж вочы самгнуў. Масарэнка. СПАМЖЫ́ЦЬ зак. сощурить, смежить; прыплюшчыць. Паглядзеў на мяне, спамжыўшы вочы (527). СПАМГНУ́ЦЬ зак. мигнуть; міргнуць. Спамгнуў вачыма (527). ІМЖЫ́ЦЦА (182) незак. 1. грезится; выдаецца, мітурыцца (182); 2. клонит ко сну; хіліць на сон, зьліпаюцца вочы. Удосьвет сьпіцца, у поўдзень мжыцца, // А ўвечар дрымата. Паўловіч. ПРЫМЖЫ́ЦЦА (504) зак. пригрезиться; прымсьціцца (504). Прымжыцца другі раз такое, што век не забудзеш (504).
ПА́МЖА (504) ж. наваждение (341); паўдрэмка, паўсон, паўява, а такжа [тое], што ў паўсьне ці перад засынаньнем прыдаецца ўваччу (504). Перад засынаньнем заўсёды ўваччу памжа ўзносіцца: як дождж бліскучы, кружкамі сыплецца, плыве (504). Злажыўся: кляпсь!.. Памжа! Ня паліць! // Крамсель удругава! Ня жгець... Вераніцын. Што за памжа тут такая? // Вачам веры не даю. // Завялось нешта чудное, // Рот разінуў і стаю. Вераніцын. МЖОНКА (161), МЖЫ́ЦА (161), СОМЖА (161) ж. 1. дремота (161); дрэмка (161); 2. видение; тое, што прымітурылася ў дрэмцы (182). МЖАВОЛІЦЬ незак. фантазировать; мроіць, крозіць, уяўляць. Ляжыць ды пустое мжаволіць (504). Полацак. (Прр.: сваволіць, свавольны, бажавольны. Прр. таксама грэцк.: μύω ‘заплюшчваю вочы’ > μυστικός ‘таямнічы, містычны’.)
КАВЯЛА́ (281) ж. костыль (281); кастыль. Хадзіць, падпіраючыся кавёламі (281). Двое, сьляпы і калека на кавёлах, сьпявалі. Кірылаў. КАВЁЛЫ (739) мн. ходули (739); дыблі, шчоўдлі (739).
КАЛАТА́ЦЬ (690) незак. стучать (690); стукаць (690), стукацець. КАЛАТА́ЦЦА (690) незак. стучать (690); стукацца (690). А хто ж там у варотах калатаецца? // Павачка да цешчухны дазваляецца (690). Арш. п. (Шэйн). КАЛАТОЎКА (452) ж. пест (470); кіёк, плосмы на канцы, да зьбіваньня масла (452). Хведар: Ані спаць, ані работу рабіць, ані есьць, ані сядзіць, ані ляжыць ніколі, — усё толькі, як калатоўка, круціцца то туды, то сюды, то туды, то сюды. Цяцерскі.
КАМОК гл.: КОМ.
КАМСІЦЬ гл.: КОМ.
КАМШЫЦЦА гл.: КОМ.
КАМШЫЦЬ гл.: КОМ.
КАСАВІ́ЛА (408) н. окосево (408); дрэўца, ручка касы (408). Касу прымацоўваюць да касавіла банькай (270).
КІВА́ЦЬ (256) 1. кивать (256); ківаць (256). 2. жестикулировать; гэстамі размаўляць. Вот толькі [ён], як мядзьведзь, мурчыць, да ўсё рукамі, як шалёны ківаець, а языка дак і не павернець. Цяцерскі. КІ́Ў (178, 256) мн. жест (178); гэст. Выманіваючы грошы ў падарожных, ён варажыў ім знакамі і ківамі. Усе вельмі рагаталі, калі ён паказываў ківамі аб брыдкіх рэчах. Хоміна, Маг. губ. (НН,11, 3 ліст.). Веру несупынна // У адзінага Бога Ісуса Хрыста... // У кожны кіў ягонага кста. Барадулін. НА КІ́ВЫ фраз. жестами; гэстамі. Нямому толькі на ківы што скажаш (256). Зь нямым трэба на ківы гаварыць (178). КІМІ́ГІ (256) мн. пантомим; пантамім. Ён абы толькі на вуліцу ды на йгрышча, дзе кмімгі ды скокі (256). Годзі ўжо гэтых спадцішка кімігаў (256). (Прр.: сіламоц ‘гвалтам’ (355).)
КЛЫ́ЧЫЦЬ (264, 339) незак. мять (339), взбивать (64); комсіць (339), кумясіць (264), гатліць (339), біць, праць (29). Яго падучка клычыць (264). [Паніч] прыехаў раз з палкай, вывалак Кацярыну за косу ў сьпіжарню, клычыць яе дый крычыць: «Сьпявай мне мая красуня, варшаўскія песьні.» Журба. Жартуюць [парасяткі], клычуць саломку. Гарэцкі. ПАКЛЫ́ЧАНЫ прым. взбитый; пакомшаны. Пахла, дурманіла галаву паклычаная жытнёвая зеляніна. Кірылаў. СКЛЫ́ЧЫЦЬ (653) зак. смять (666); скамшыць (666). УСКЛЫ́ЧЫЦЬ (64) зак. взбить (64); успушыць, уздыбіць (64). *СКЛОКА (252, 296, 664, 706) ж. 1. кутерьма (296); завіруха (296). 2. смерчь (664, 706); навальнічны віхор, сувой і вір у паветры (664), [які] бурыць усё на сваім шляху (706).
КНЯЯ́ (144), КНЕ́Я ж. дебрь (144); густа заросшая лесам даліна (144). Гаі, пушчы, кнеі, лугі, // Па балотах дай альшыны — // Усё край наш украшаюць. Каганец. Выйшлі мы з Дубіны ды ў Кнею Нову. Пратасевіч. Рычыць валва і пеніцца, як вепр дзікі, калі яго ў княі аступіць смыч. Ластоўскі.
КОМ (272) м. 1. ком (272); камяк (272). Ком хлеба (272). 2. клуб; клуб. КАМОК м. 1. комок; камяк. Цярэм распрануў зарасьнелую вопратку і, скручаную абыяк, камком, кінуў пад лаву каля сьцяны. Юхнавец. 2. клубок; клубок. Паравыя машыны каля шахтаў чухаюць — выдыхаючы камкі белага, як хмаркі, дыму й пары. Аўрэцовіч. КАМШЫ́ЦЬ (104), КАМСІ́ЦЬ (272), КОМСІЦЬ (339) незак. мять (339); зьбіваць у камякі. Камшыць паперу (104). СКАМШЫ́ЦЬ (666) зак. смять (666); зьбіць у камякі. КАМШЫ́ЦЦА незак. сминаться; зьбівацца ў камякі. Пагода туманная, з учарашняга дня пацяплела, сьнег камшыцца. Драздовіч. СКОМШАНЫ прым. смятый; пазьбіваны ў камякі. Выпрастаць крывую голку, скарабачаны стол, скомшаную паперу (106). (Прр.: комкала ‘той, які многа і неакуратна есьць’. Крыўко.)
КРАДЗЕ́ЖА (83) ж. воровство; зладзейства. Грыня запасочылі ў крадзежы (414). Каб бараніцца ад руіны, банкруцтва... — тутака надумалі зрабіць таварыствы страхаваньня скаціны ад заразы і ад крадзежы. Барысаў Менск. губ. (НН, ’08 28 жніў.). Усе гаспадары, дазнаўшыся аб крадзежы, сабраліся і пайшлі лавіць злодзея. Княгіна Віл. п. Вілен. губ. (Іванова, НН, ’10, 5 жніў.).
КРЫХОТНЫ, КРЫ́ХАТНЫ (289) прым. малейший; найменшы, жадны, аніякі. «Я ўвесь свой век цяжкай працай зарабляю на хлеб, жаліўся Іваноў на судзе, — жыў справядліва, нікому крыхотнай не зрабіўшы крыўды. Дзьвінск (НН, ’09, 3 вер.). Добрыя людзі, бачачы, што мы па сьлізкай кладцы ідзём, напаміналі нам, то мы гэтаму не давалі крыхотнага значэньня, не застанаўляліся. Аляхновіч-Чэркас.
ЛАД (688) м. строй (688); парадак (688). ЛА́ДЗІЦЬ незак. делать; рабіць. Я ладзіў шлях жыцьцёвы свой // Сваімі ўласнымі рукамі. Бураўкін. Ён... узяў ад яго капшук, стаў ладзіць цыгарку. Кірылаў. АБЛА́ДЗІЦЬ зак. устроить; справіць. Хлопец бачыць, што яму Бог негаданае, нечаканае шчасьце шлець, і... можна ладны інтэрас абладзіць. Аляхновіч-Чэркас. АБЛА́ДЖВАЦЬ зак. 1. устраивать; спраўляць. 2. приноравливать; прыстасоўваць. Ларывон з бацькам абладжвалі бэльку, каб падняць яе на казлы і рэзаць. Кірылаў. УЛА́ДЗІЦЬ зак. устроить; уладкаваць. [Перапечка] сына ўладзіў у «Стшэлец». ЗРОБІЦЬ ЛАД фраз. помолвить; заручыць. Пісар: Абы тыка Базыліха лад зробіла, дык чалавек на старасьць яшчэ ажэніцца. Просты. АБЛА́ДА ж. обустройство; абсталяваньне. [Улада] памагла зь лесам на зруб, на абладу хаты. Кірылаў. (Прр.: аблада ад ‘улада’.)
ЛАКТАЦЬ гл.: ЛЫКАЦЬ.
ЛА́СЫ (298) прым. лакомый (298); панадны. Ня ўшчуклі... Ласыя да жартаў // Хлопцы і дзяўчаты. Н. Ф. ЛА́СА прысл. с наслаждением; ахвотна. Добра прыгатоўленае такое сена мае пах мядовы, і жывёла яго есьць ласа. Лішні(НН, ’09, 25 чэрв.). ЛА́САВАЦЬ (298) незак. кушать (297); есьці (297), з ахвотаю. АБЛА́САВАЦЬ (389) зак. распробовать; рассмакаваць. АБЛА́САВАЦЦА зак. войти во вкус; пазнаць смак. Морам ліецца ў нас гарэліца, і нашы сяляне так абласаваліся ёй, што іншыя дзеля яе і пад прысягу сьведчыць несправядліва ідуць. Стары Ўлас. Цыпрук: Ага, абласаваўся! Пазнаў смак! На! Родзевіч. АБЛА́САВАНЫ прым. раззадоренный; распалены. А на дварэ гэтак сама гудзела і шумела мяцеліца, як галодны зранены зьвер, абласаваны сьвежай крывёй. Аляхновіч-Чэркас. ЗЛА́САВАЦЬ (658) зак. съесть; зьесьць крадком (658). Зараз пойдзе гамонка, што сьмятану зласаваў, то подмазку зьеў, то ступіў ня так, то глянуў ня так, ня ўгодзіш на вас. Галубок. ЛАСУ́Н (298) м. любитель; аматар. Чалавек гэты прапаў праз гарэлку. Ужо, здаецца, добрая навука ласуном да гарэлкі! Гартны (НН, 09, 28 траў.). Сэрца ласуна да красы забілася дужэй у маладых грудзях яго. Гарэцкі. ЛАСУ́ХА ж. да «ласун». Марусі была пацеха зь цялят, як з малых дзяцей. Асабліва з... ласухі-цялушкі. Кірылаў. АБЛАСУ́ЦІЦЬ (390) зак. объегорить; абдурыць.
ЛАХМА́Т (62, 239, 713) м. 1. лоскут (310), тряпка (713); адрывак, адрэзак тканіны, скуры (310), скумат (310, 713). Навесь якую дзярміну ці лахмат на суклёт, вось табе і будзе патароча, пужаць вераб’ёў з канаплёў (250). Боркавічы. 2. истрёпок (239); шматок. Я тую ваззову бяз бавы адтлашчыць прыказаў у польскай лахмаце-газэце «Kuryer Paryzki». Савіч-Заблоцкі. ЗЛАХМАТА́ЦЬ (239) зак. истрепать (239); зьдзерці, [гаворыццца] аб кнігах, вопратцы (239). ЛАХМЫ́ТНІК (310, 713) м. тряпичник (713), лоскутник (310); [той] хто таргуе скумацьцём (713), анучнік (615, 713). ЛАХМАЦЬЦЁ (433, 615, 622) н., зб. отрепье (433); рызьзё.
ЛЕДАЯ́К (303) прысл. худо; абыяк (303), блага. Селянін: Вот і жывот баліць і ўсяму ледаяк, і гаварыць ня хочацца. Марашэўскі. ЛЯДА́ШЧЫ, ЛЯДА́ЧЫ прым. дрянной; благі (478). Лядачы чалавек, калі п’яніца (23). Селянін: Ага! Мусіцьбыць, і д’яблы дваякага роду: адныя, мусіцьбыць, добрага, а другія — лядашчага. Марашэўскі. Васіль: Як лапаць ты, брыда праклятая, дзеўка лядачая. Гмырак. ЛЯДА́ЧАСЬЦЬ (23) ж. беспутность (23); нікчэмнасьць (381).
ЛЁСНЫ (303) прым. лестный (303); пахлебны (303). Лёснае слова, што туман у вочы (303). Еўка: Перад шлюбам дык такая скромная, лёсная, а пасьля... го, го, го! Просты. ЛЁСЬНІК (303) м. льстец (303); пахлебнік (303). ЛЁСТКІ (303), ЗАЛЁСТКІ (271) мн. лесть (303), комплименты (271) пахлебства (303). Майстар на залёсткі (271). Я паклаў іх табе на калені — // Бяры, рассыпай, варушы // І раскладвай — // Адчай і прызнаньні, // Папрокі і лёсткі. Бураўкін. ЛЁСТАЧКІ (303) мн., менш. ад «лёсткі». Лёстачкамі душу вымае (303). ЗА́ЛАСТКІ (190) мн. заискивание; забегі (190). Я заластак не люблю, проста ў вочы кажу (190). УЛЁСЬЛІВЫ, ЛЁСЬЛІВЫ прым. угодливый (717); [той,] які ўмее дагадзіць (717). Кароценькі вершык... лёсьлівага зьместу (314). Гляджу на аднаго калегу — ён усім мілы, улёсьлівы. Сваяк.
ЛУКА́ЦЬ (325) незак. метать (325); кідаць з розмаху, шыбаць (325). ВЫ́ЛУКНУЦЬ (104) зак. метнуть; выкінуць (104). Вылукнуў камень з прасткі (104). (Прр. ніжэй: лунець.)
ЛУНЕ́ЦЬ (311) незак. 1. белеть; бялець (311). 2. дуреть; чмурэць, станавіцца пасіўным. ЗЛУНЕ́ЦЬ зак. поседеть (519); пасівець (519). У ягонай злунелай постаці й выглядзе цяпер нельга было пазнаць ранейшага... захаваньня. Юхнавец. АЛУНЕ́ЦЬ зак. одуреть; ачмурэць. Гануля: Выскачыўшы ў сені, я саўсім алунела: чую толькі, што больлю зашчыміла сэрца. Аляхновіч-Чэркас. ПАЛУНЕ́ЦЬ зак. одуреть; пачмурэць. Язэпіха: Мы і самі саўсім палунелі. Кідаемся, хапаемся то за тое, то за сёе, а нічога не выходзіць. Аляхновіч-Чэркас. ЛУНА́ (311) ж. зарево; сьвяны белы посьвет (311). ЛУНЬ (311) ж. сияние; беламалочнае сьвятло (311). ЛУНЯ́ВЫ прым. беловатый; белаваты. Лунявы чэрап ласьніўся. Скрайкі валасоў каля лысіны былі нагладка збрытыя. Юхнавец.
ЛУПІ́ЦЬ (134, 643) незак. грабить (133); забіраць сілай, гвалтам (133), рабаваць (134). Французы нас пахвалялі... // і на мігі нас прасілі, // Каб мы зь імі двор лупілі. Баршчэўскі. [Пісар] Не жалеўшы нас, бедных, лупіў. ГутКД. АБЛУПІ́ЦЬ (403) зак. ограбить (403); абрабаваць (403). Аблупілі па дарозе (403). ВЫ́ЛУПІЦЬ зак. урвать; уварваць. А тое ўсё ад поту... убогіх людзей мусіць гаспадар або сілаю, або хітрасьцю вылупіць. Будны. ЗЛУПІ́ЦЬ зак. содрать; зьдзерці. Старшына, замест нас бараніць, // Выгадней знаходзіць брата злупіць. ГутКД. ЗЛУПЛЯ́ЦЬ незак. сдирать (643); зьдзіраць, лупіць (643). [Уніт] з славы добрай і маетнасьці і за ўсяго пачцівага злупляў, таргаў і шарпаў. Філіповіч. ПАЛУПІ́ЦЬ зак., мног. разграбить; разрабаваць (587). — Ой, я віджу, быў тут госьць, чорнае кручышча, // Пабіў, паеў, палупіў, проста мужычышча. Рудніцкі. ЛУПЙЖА (134) ж. грабительство; рабункі (134). ЛУПЕ́ЖНІК (134) м. грабитель; грабежнік (134). Ураднікі забываюць паспаліта пазваньне... і бываюць акрутнікі, мучыцелі, ліхаімцы або лупежнікі. Будны.
ЛЫКА́ЦЬ (122) незак. глотать (122); глытаць. ЛЫКНУ́ЦЬ зак. глотнуть; глынуць. Лыкні крыху вады (123). Перш-наперш добра лыкнулі. Аўрэцовіч. ПАЛЫКА́ЦЬ незак. проглатывать (563); праглынаць (563). Чы ты птуха з тога духа, сава нешчасная, // Палыкала, пажырала ў ночы праклятая. Рудніцкі. Няхай дасьць Бог толькі вольнасьці прыждаці, // Будуць паны самі сьлёзкі палыкаці. ГутДС. Запрогшы бедную скацінку, // Ідучы, палыкаем сьлінку. ГутДБ. Каровы, напрыклад, часта давяцца касьцямі, авечкі, палыкаючы воўну, хварэюць і падыхаюць, коні, грызучы дрэва, псуюць сабе зубы. Ельна, Дзіс. п., Вілен. губ. (Буда, НН, ’09, 24, вер.) ПАЛКНУ́ЦЬ зак. проглотить (563); праглынуць (563). Палкні толька гэтай моцнае пігулкі. ІнтмэдЧА. Да ўжо ж рыбкі плынуць; хутка выплываюць, // Майго сынка жучка палкнуці думаюць, // Ах, бяруць, ох, ірвуць, ох, кусаюць, палыкаюць. Рудніцкі. ЛЫК (123) м. глоток (123); глыток (123). ЛЫКНІ́ЦА (123) ж. глотка (123); глытніца (123). ЛАКТА́ЦЬ (474) незак. пить (474); жлактаць (474). Ён ужо не лыкае, а локча гарэлку (123). ВЫ́ЛАКТАЦЬ зак. выпить; выпіць. Альдона: Падчыстую вылакталі [гарэлку]. І на карані не асталося. Кірылаў. НАЛАКТА́ЦЦА зак. напиться; моцна напіцца. Налакталіся недзе, як сабакі на разьніцы. Кірылаў.
ЛЯБЕ́ДЗЬКА (301) люб. ад «лебедзь». Будзь здароў! Крапісь лябедзька, // У сваёй ціхай думе. Вярыга-Дарэўскі.
ЛЯДАЧАСЬЦЬ гл.: ЛЕДАЯК.
ЛЯДАЧЫ гл.: ЛЕДАЯК.
ЛЯДАШЧЫ гл.: ЛЕДАЯК.
МАГІ́ЛЬНІК (259, 330) м. 1. кладбище (259); магілкі, гробішча (259). Во й магільнік. Тут заўсёды, // Як старыя мне казалі, // Шчэ’ за паншчыну і раней // Ўсё нябожчыкаў хавалі. Д. К-ко. Вось памру, мае дзеткі, і я цяпер, апрануць цела маё ў апратку сьмяротную, паложаць у сьвежую яму на магільніку, а сама я ў рай пайду. Журба. Вот магільнік, гдзе ляжаць косьці нашых дзядоў і бацькоў. Просты. Ужо ён на магільніку! Іванова. Вырубалі ўсе магільнікі, а ў Жартай баяцца ехаць, бо вёска вялікая і магільнік свой надта шануе. Жортай, Бар. п. (НН, ’11, 21 крас.). Непадалёку гэтае гары ёсьць два старасьвецкія магільнікі. Драздовіч. Хто аслаб — памірае. Іх забіраюць і вязуць на магільнік. Масарэнка. Міма магільніка, ня чуючы ні холаду, ні страху, [Маруся] пайшла дамоў. Кірылаў. 2. могила (330); магіла, яма на паховіны, месца, дзе пахаваны нябошчык (330).
МА́ЙКА (254) ж. каюта (254); пакойчык-хатка на ганкох і на стругох (254). Падзьвіньне.
МАЛАДЗІ́К (757) м. 1. юноша (757); маладзён, маладзец (757). Маладзік з маладзіцаю пайшлі (757). Маладзікі цяпер старых пачалі вучыць ужо (757). А хацеў бы я, гудар-маладзік, // Для Багдана, Польшчы сёгня пагудзець. Савіч-Заблоцкі. 2. юнец (757), парень (448); дзяцюк (448, 609, 757), хлапец ад падростка да юнацтва (609), не жанаты (448). Дапоўніўшы чацьвертую клясу эгзамінам у Петраградзе ў 1907 годзе, я як восемнадцацілетні маладзік быў ужо ў сэмінарыі духоўнай у Вільні. Сваяк. МОЛАДЗЬ (758) ж., зб. юношество (758), молодёжь; маладня (757). МАЛАДЗЬВА́ ж., зб. молодняк; маладняцтва (758). Вучачы маладзьву, мячом сьветласьці тай праўды расьсякаючы мраку... ты, Міхайле пане, стратэг вельмі неўтамлёны тай вялікі. Савіч-Заблоцкі. (Прр.: старва (381).)
МАЛАТАВІ́ЛА (332) н. молотовище; ручка молата (332).
МА́ЛЕ́Ц (315) м. малый (315); хлапец (315). Мальцы-такі спасачылі, дзе курыца нясецца (396). Стары жыд міргнуў на мальца. Тапчэўскі. Уходзяць дзяўчаты і мальцы з граблямі. Просты. Сёмка і кажа: «Ну цяпер бярыце бочку з сокам і каціце падалей на папарнае поле і як можна больш зьбярыце мальцоў». Гвозд. Малады малец (сын паўвалочніка) зрабіў суседзям коньмі нейкую шкоду. Драздовіч, Пястуны, Дзіс. п. (НН, ’10, 16 вер.). Дзеці: Малец, мы табе яблыкаў прынесьлі. Масарэнка. Рыкун: Дам гарэлкі, падпоіш гэтых мальцаў. Кірылаў. МА́ЛЬЧЫК м., менш. ад «малец». Мальчык перавязаў мне па зьмененаму лісьцю рану шнурочкам. Драздовіч.
МЖАВОЛІЦЬ гл.: ІМЖЫЦЬ.
МЖОНКА гл.: ІМЖЫЦЬ.
МЖЫЦА гл.: ІМЖЫЦЬ.
МОЛАДЗЬ гл.: МАЛАДЗІК.
МЫТУ́ХА (507, 569) ж. понос (507); частая і цеклая спарожа (507). Шэрсьць са страху стала дубам, // У дугу мяне зьвяло, // Пакрывіла морду, губы, // І мытухай праняло. Вераніцын.
НА ДРУЗГІ гл.: ДРУЗГАТАЦЬ.
НА КІВЫ гл.: КІВАЦЬ.
НАГАДЗІЦЬ гл.: ГАДЗІЦЬ.
НА́ДАБЕ прысл. надо (345); трэба (345). Аж лацінскі госьць б’ецца міжы сабою ў рускай зямлі, люба мечам а люба дзеравам, — князю то ня надабе міжы сабою судзіці. Грамата 1229. А над злодзеем міласьці ня надабе. Судзебнік 1468. ЗАНА́ДАБІЦЦА незак. понадобиться (506); спатрэбіцца. Прытмам занадабілася (815). ЗНА́ДАБЕНЬ, ЗНАДБЕ́НЬ (533) м. предмет (533); хатняя прылада. У хаце пень — і то знадбень (533). За кожны знадабень зачэпіцеся вы. Сіпакоў. НА́ЎДА (18, 326), НА́БДА (326) ж. 1. мзда (18, 326); плата, нагарода, зыск, прыбытак (326). Не дасі набды ад блудніцы (326, 327). Супр. рукапіс. 2. нужда (383); патрэба (383). Аніхто аніяк // Ня ўчуў наўду маю. Сіпакоў. (Прр. ст.-белар.: сьвятаблівы — *сьвятаўлівы (г. зн. — преподобный); шчадраблівы — *шчадраўлівы.)
НАДЫБАЦЬ гл.: ДЫБАЦЬ.
НА́КВЕЦЬ (47, 360) ж. бутон[ы] (47); кветны пучок (47). Касматая наквець на вярбе (525). Ой, радзіма-маці, // Ты дазволь табе, што маю, усё, што маю, даці; // Наквець песень, адкаваных на гарне музыкі. Моркаўка. Русь мая, белая // Ад вясновай наквеці // І касьцей няпрошанай набрыдзі... // Вольнай воляй сваёй даражыла. Барадулін.
НАЛАКТАЦЦА гл.: ЛЫКАЦЬ.
НА́ПА́СЬЦЬ (129, 266, 307, 353, 820) ж. 1. нашествие (361); навала (361). Напасьць чужынцаў. НД, ’06, 2 вер. Кожны шукае такіх прылад, каб яны яго баранілі ад напасьці ворагаў. НН, ’09, 28 траў. 2. преследование (820), козни (266), гонения (Арол), напраслина (307); зломэтныя подступы (266), нападкі (351). Беспавінная напасьць (19). Бясстыдная і раптоўная напасьць (359). Выяўляй зло і цемнату, цярпі напасьці. Арол. 3. горе (129), лишение (307); няшчасьце, злыбяда (129). Усякая нягода, усякая напасьць сыплецца (363). Мала гэтага няшчасьця — // Як праняў мяне тут страх, // Млосна стала мне з напасьці, // Я на землю — чабурах. Вераніцын. НАПАСТАВА́ЦЬ (820) незак. преследовать, возводить напраслину; чыніць бязьвінны перасьлед. Селянін: Недажданьне тваё, каб ты ведаў! Вот і цяпер ня ведаеш нічога, толькі напастуеш на мяне. А я ані паўчалавечка ня бачыў і паўслоўка не казаў. Марашэўскі. НАПА́СЬНІК (351) м. нападчик (351), преследователь; той, хто нападае (351). Цярэм: Ах, памяць гадоў — старэча, прабач напасьніку! Юхнавец.
НАПАХАЦЬ гл.: ПАХАЦЬ.
НАПУЖАЦЬ гл.: ПУЖАЦЬ.
НАРОБІЦЬ гл.: РОБІЦЬ.
НАРЭДЧАС гл.: ЧАСАВАЦЬ.
НАСАКАМ гл.: САЧЫЦЬ.
НА́СКІ (362), НА́СЬКІ займ. наш, нашенский; наш (362). Адаська, родны Адаська! // Як мы цешымся зь цябе! // Душа Твая зусім наська, // А горнеш усіх к сабе. Вярыга-Дарэўскі. Падземныя мэлёдыі не падобны да проста-вясёлага ці проста-плачлівага наскага граньня. Гарэцкі. Зеленавацела буйнае лапушыстае лісьце зь берагавымі выкрайкамі, таксама прыпамінаючы па сваёй форме ліст наськага адуванчыка. Драздовіч. Яны, канешне, нявопытныя былі, ня наскія. Масарэнка. НА́ШЫНА (362) ж. своё; сваё (639), свой дом, свая сям’я, бацькаўшчына, свойчына (640), сваявізна (Савіч-Заблоцкі). Кожды сваю нашыну пілнуе (362). НА́ШЫНЕЦ (362) м. наш (362), свой, земляк (640); свой чалавек, чалавек з бацькаўшчыны (640), свайчак (640). Ня так вінават кароль, як тыя радныя баламуты... А за іх баламуцтвамі нашынец выжывіцца ня можаць. ПрМял.
НАТАЎП гл.: ТОЎПІЦЬ.
НАТАЧЫЦЦА гл.: ТАЧЫЦЬ.
НАТАЧЫЦЬ гл.: ТАЧЫЦЬ.
НАТОЎП гл.: ТОЎПІЦЬ.
НАЎГОМЫЖКІ гл.: ГМЫЗ.
НАЎДА гл.: НАДАБЕ.
НА́ЦІВА (39; 685) н., НАЦІ́НЬНЕ (39; 685) н., НАЦЬВА́ (685) ж., НАЦЬ (685) ж., НАЦЬЁ н., зб. стебли (685); сьціблы ў расьцін, у якіх няма стаўбуроў і батаўё ня тоўстае, не бацьвянае (685); зелень дробных траў, асабліва гародных: бруквы, морквы, пятрушкі, цыбулі (39). Націва рэпы (685). Націва агурэчніка, таксама як гарбузоў і іншых паўзучых называюць гічы (403). Каровам, заўсёды добра кормленым, давалі ў корм наць бульвы. Лішні (НН, ’09, 3 вер.). Бульва дае ўраджаі нацьём і карэньнем. Лішні (НН, ’09, 11 чэрв.). (Прр.: Яны вялі і сохлі націнай. Купала.)
НАЧАПУРЫЦЦА гл.: ЧАПУРЫЦЬ.
НАШЫНА гл.: НАСКІ.
НАШЫНЕЦ гл.: НАСКІ.
НЕ ГАДЗІЛА гл.: ГАДЗІЦЬ.
НЕЗАБАРАМ гл.: БАРЫЦЬ.
НЕЗАБАРНА гл.: БАРЫЦЬ.
НЕЗАБАРНЫ гл.: БАРЫЦЬ.
НЕСТАРЭННЫ гл.: СТАРЭННЫ.
НІСЯНЕ́ЦІЦА (65, 116, 161, 172, 370, 693, 748) ж. 1. чепуха (744), галиматья (116), дребедень (161); чаўпня (693, 744, 748), чаўпятня (693); чаўпяжня (116), чаўпарня (161), чаўпра (693). «Вярзьці»... — гаварыць нісянеціцу (263). 2. чушь (748), вздор (65), нелепость (370), бессмыслие (24); лухта (748); нязграбіца (370); бяссэнсіца (24, 693); Мой сьведка спаталыжыўся і пачаў вярзьці нісянеціцу (419). Празарокі. Воўк: Пакінуць [нораў]? Во’ здурэла баба! Якую чапуху вярзе і нісянеціцу нясе! Косіч. **НІСЯНЕ́ТЛІВЫ (369) прым. нейтральный (369); нэўтральны.
НЯДОЛЯ гл.: ДОЛЯ.
НЯМА: УШЧУНКУ НЯМА гл.: УШЧУКНУЦЬ.
НЯПУШ гл.: ПУШЧЭЙШЫ.
НЯПУШЧ гл.: ПУШЧЭЙШЫ.
НЯТРО (73) н., НЕ́ТРА ж. глубь; нутро, сярэдзіна, самая глыбіня нутра (73). І хацеў бы я сэрца зь нёдр узяць. Савіч-Заблоцкі. Пачынае засынаць Гарбачык і вось — падае ў нейкую нетру. Шынклер. Гайда ў лясы, у веснавыя нетры! Бураўкін. НЕ́ТРАВА (73) н. середина; асяродак, цэнтар унутранага (73).
НЯЎЗГОДНЫ гл.: ГАДЗІЦЬ.
НЯЎЗДОЛЬНІК гл.: ДОЛЯ.
НЯЎЗДОЛЬЛЕ гл.: ДОЛЯ.
НЯЎЗДОЛЬНЫ гл.: ДОЛЯ.
НЯЎШЧУКНЫ гл.: УШЧУКНУЦЬ.
ПАБАЛАКАЦЬ гл.: БАЛАКАЦЬ.
ПАБАРЫЦЬ гл.: БАРЫЦЬ.
ПА́ВЕ́СМА (622) ж. рученка (622); [мычка] лёну, пянькі (622). Узялі мы яе, паднялі, аж яна як павесма, толькі сьлінкі цякуць з губы. Аляхновіч-Чэркас.
ПАВІТА́ЦЬ (495) зак. поздравить (495); павіншаваць. ПАВІТА́НЬНЕ (495) н. поздравление (495); віншаваньне. Ой, то будзе граньне, // Як на павітаньне // І як на вясельле, // Нядоўга тыкеле. Багушэвіч. ПАВІТА́Ч (495) м. поздравитель (495); віншаваньнік. ПАВІ́Т м. приветствие (495); прывітаньне. Ці, можа ты на нас сярдзіта // І гоніш нас адсюда вон? // Ня годны мы твайго павіта, // Наш люд няволі падчынён? Савіч-Заблоцкі.
ПАГБАЦЬ гл.: ГІБАЦЬ.
ПАГУДАСТЫ гл.: ГУДЗІЦЬ.
ПАГУДЗІЦЬ гл.: ГУДЗІЦЬ.
ПАГУДКА гл.: ГУДЗІЦЬ.
ПАГУКАЦЬ гл.: ГУКАЦЬ.
ПАГУ́РАК (739) м. холм (739); узгорак, груд (739). Да гэтых пор яшчэ ёсьць пагурак над Дзьвіной, што быў накапаны над цмокам. Гвозд. Каля Дрыгуч у сасоньніку, на высокім пагурку калісь-то стаялі пакоі, а пасьля гэтыя пакоі разам з паненкай скрозь зямлі праваліліся. Беларус.
ПАЗЫВА́ЦЬ (548) незак. призывать (548); заклікаць (548). Ад вяліка лотра крука вельмі крыўду маем, // Дзеці нашыя пагубіў, о! так пазываем. Рудніцкі.
ПАК прысл. опять; зноў. Урадзілі пак мір, как было люба Русі і ўсяму лацінскаму языку. Грамата 1229 г. ПА́ЧАЙ (Шсл.) прысл. лучше; лепш. ВЫПАЧА́ЦЬ (221) незак. извращать (221); перакручваць (221). ВЫ́ПАЧАНЫ (221) прым. извращённый; перакручаны. ВЫПА́ЧАНЬНЕ (221) н. извращение (221); перакручаньне. (Прр. рас.: пакость.)
ПАЛТАЦЬ гл.: ПОЛЦЬ.
ПАЛУНЕЦЬ гл.: ЛУНЕЦЬ.
ПАЛУПІЦЬ гл.: ЛУПІЦЬ.
ПАЛКНУЦЬ гл.: ЛЫКАЦЬ.
ПАЛЫКАЦЬ гл.: ЛЫКАЦЬ.
ПАМЖА гл.: ІМЖЫЦЬ.
ПАМЖАЦЬ гл.: ІМЖЫЦЬ.
ПАНАРА́Д (702) м. телега (702); калёсы. Закаці панарад у павець (190). А па гразкай грэблі невялічкая каняжына чуць цягне панарад зь мяшкамі збожжа. Каганец. П[ан] Лячыцкі з Вэрак бедаваў, што ў яго нехта зьняў колы з панараду. Беларус. На панарадах, як адкормленыя япрукі, ляжалі пузатыя мяхі са збожжам. Броўка. ПАНАРА́ДНІК (138, 220, 309, 702) м. грузовой (138), ломовой извозчик (220, 702), ломовик (309); вазец цяжкіх рэчаў (309).
ПАПА́СКА ж. перекус; едзіва (754). Смаліць д’яўел па дарожкі, // Без папаскі, хоць пяшком. Вераніцын. Андзілеўка паткнуўся да абедзеннага стала ў першай палавіне, але той стаяў не прыбраны пасьля сьнеданьня ці нават папаскі, прыкрыты паверх талерак сурвэткай. Кірылаў. (Прр.: папас ‘пастой’ (517); папасываць (517).)
ПАПОКАЦЦА гл.: ПОКАЦЬ.
ПАПУЖАЦЦА гл.: ПУЖАЦЬ.
ПАПУШЧ гл.: ПУШЧЭЙШЫ.
ПАРАВА́ЦЬ (449) незак. 1. испаряться; выпарвацца. Значыць, вада паруець у гаршку і ўцякае ў паветра. НН, ’09, 01, 11 (Антоніха). 2. освежевать; сьвежаваць, рэзаць на мяса жывёлу (639). Паруець сава хрусьцяля, напул разадрала, // А сьпячаму жураўлёві горла пракусала. Рудніцкі.
ПАСАЧЫЦЬ гл.: САЧЫЦЬ.
ПАСЕ́СТРЫМ (638, 752) м. свояк (638), шурин (752); муж жончынай сястры (638), швагер (638, 752). ПАСЕ́СТРЫМА, ПАСЕ́СТРЫМКА (638) ж. своячница (638); сястра жонкі (638), швагерка (638). Хоць яна [беларуская мова], не такая багацька і прыгожая, як Твая... украінская, — то ўсё ж руская, Тваёй пасестрыма. Савіч-Заблоцкі.
ПАСПАГАДАЦЬ гл.: СПАГАДАЦЬ.
ПАТАЧЫЦЦА гл.: ТАЧЫЦЬ.
ПАТОК гл.: ТАЧЫЦЬ.
ПАТОЎПІЦЬ гл.: ТОЎПІЦЬ.
ПАТОЎПЛІВАСЬЦЬ гл.: ТОЎПІЦЬ.
ПАТОЎПЛІВЫ гл.: ТОЎПІЦЬ.
ПАТОЧНЫ гл.: ТАЧЫЦЬ.
ПАТОЧЫСТА гл.: ТАЧЫЦЬ.
ПАТОЧЫСТЫ гл.: ТАЧЫЦЬ.
ПАТУРАЦЬ гл.: ТУРЫЦЬ.
ПАТУРЫЦЬ гл.: ТУРЫЦЬ.
ПАШКУМАТАЦЬ гл.: СКУМАТ.
ПАЎЗРАСТАЦЬ гл.: УЗРАСТАЦЬ.
ПАХА́ЦЬ (452, 698) незак. возделывать; апрацоўваць поле наагул: баранаваць (Гмырак), сяяць (452, 698, Лепель). Тады пойдуць другія людзі, каторыя ўдзесяці будуць петуха калоць і на петухох пахаць будуць. Беларус. Няма нічога прыямнейшага, як даваць жыцьцё расьлінам — пахаць ды сеяць. Драздовіч. Гарод шмат лет не паханы, разрабляем. Драздовіч. РАСПАХА́ЦЬ зак. возделать; апрацаваць. А гляньце ў палуднёва-заходняе падгор’е арэны — там цэлыя палі распаханых ніў. Драздовіч. УСПАХА́ЦЬ зак. возделать; апрацаваць. А я ад нуды... заняўся з граблямі за расчыстку ад цэглы, каменьня, шкла ды рознага чарап’я ўспаханага грунту ў гародзе. Драздовіч. Гарод успахан, засеян рознага роду гароднінай. Драздовіч. НАПАХА́ЦЬ (698) зак. наработать; напрацаваць. Я ваша і ты ваша, а хто нам хлеб напаша (698). ЗАПАХА́ЦЬ зак. возделать; апрацаваць. Гдзе мае быць пасаджана бульва першы раз, там трэба запахаць зямлю з восені плугам, на вясну, збаранаваўшы ральлю, вывесьці гной, заараць яго і забаранаваць. Лішні (НН, ’09, 11 чэрв.). ЗАПА́ШКА ж. аренда; арэнда за палову ўраджаю. Вымянялі мы дужэйшых коней, ізноў зямелькі на запашку захапілі ды кусочак заарэндавалі. Беларус. Брат з пляменьнікам трымаець зямлю на запашку. Драздовіч. Маім безьзямельным бацьком пасьля доўгіх блуканьняў па Лагойшчыне ў пошуках запашак нарэшце пашанцавала. Гінтаўт. Зямлю [Ванда] аддала на запашку. Кірылаў. ЗАПА́ШНІК м. подельник; арандар, які працуе за палову ўраджаю. Няўдзячная праца земляроба, а тым болей запашніка. Драздовіч. Бацька тут працаваў запашнікам на зямлі братавай яе мужа. Гінтаўт. ЗАПА́ШНІЦТВА н. подельничество; праца «на запашку». Цяпер і запашніцтва, і парабкоўства, і найм чужой сілы падпалі пад жорсткі кантроль. Кірылаў. ПА́ХАЦЬ ж. пахота (451); ароміна. Зямля, на каторай жывуць беларусы, гэта найбольш роўная, аднастайная раўніна... толькі зь невялічкімі кавалкамі мала ўрадлівай сухой пахаці. Журба (НН, 09, 22 студз.). ПШАНІ́ЦА (698) ж. хлеб; пасеў, збожжа (451). Радзі, Божа, жыта і пшаніцу, жыта і пшаніцу, усякую пашніцу! (451).
ПАХМЫЛЯ́ЦЦА (137) незак. делать гримасы; выкрыўляць міны (137), крывеліцца (137), пасьміхацца. Размысловіч сеў, глядзіць на нас, і сам усё шырэй пахмыляецца. Шынклер. ПАХМЫЛЬНУ́ЦЦА зак. сделать гримасу; выкрывіць міну. — Ну, і боўдзіла ты дурное... — пахмыльнуўся, тут усё шчэ не адсопшыся, Размысловіч. Шынклер. УХМЫЛЯ́ЦЦА незак. делать гримасы; выкрыўляць міны (137). Мілек іранічна-хітра ўхмыльнуўся. Кірылаў. УХМЫ́ЛКА (137) ж. гримаса (137); перакрыўленая міна, крыўляньне аблічча (137). Кобрусеў перахапіў, пэўне, маю ўхмылку, зірнуў ў акно, падміргнуў. Шынклер. Слова перасеклася ў яе ў горле ад кплівай, гадаснай яго ўхмылкі, якую так ведала і так ненавідзела [Ядзя]. Кірылаў. Твар Трыгубага сказіўся гневам, дзе й дзявалася ўхмылка. Кірылаў. УМІ́ЛКА (723) ж. улыбка; дзіцячая ўсьмешка (723). УМІ́ЛАЧКА (723) ж. менш. ад «умілка». УМІ́ЛЬЧЫВЫ (723) прым. улыбчивый; усьмешлівы. (Прр. ніжэй: разбазыраны — разьбязураны.)
ПАЧЫ́Н (99, 360) м. 1. начало (360); пачатак (360). Гэта яшчэ толькі пачын, працы яшчэ ёсьць бязь меры. НН, ’09, 17 сьнеж. Ізноў жаночая інтрыга // Ці новасьпечаны пачын? Бураўкін. 2. инициатива (230); ініцыятыва (230). Гэтую кашулю вышываю сыну // па сваёй ахвоце, па свайму пачыну. Лось. ПАЧЫ́НАК м., менш. або конт. ад «пачын». Панамар: Слаўны зьдзелалі пачынак. Марцінкевіч. АДПАЧЫ́ННЫ прым. изначальный; выточны. Недруг наш адпачынны, немцы, з кожным днём у магату расьце. Савіч-Заблоцкі.
ПАШНІЦА гл.: ПАХАЦЬ.
ПАЯЗНУЦЦА гл.: ЯЗЬНЯ.
ПАЯЗЬЛІВАСЬЦЬ гл.: ЯЗЬНЯ.
ПАЯЗЬЛІВЫ гл.: ЯЗЬНЯ.
ПЕРАБЛУТАЦЬ гл.: БЛУТАЦЬ.
ПІ́ЛЬНІЦА (687) ж. страда (687); час жніва і касьбы (687). Вясной бульву капаць можна пачынаць зь лютага... бо ў гэтай парэ нету той пільніцы, якая бывае ўвосень. Лішні (НН, ’09, 11 чэрв.). Васіль: У пільніцу, сама разумееш, што няма як, а ўвосень узяў бы [замуж]. Гмырак.
ПЛЁН м. росток (620); каранёк (70), малады белы карэньчык пры зярне. Абуховіч. ПЛЯНЕ́Ц (620) м., менш. ад «плён». ПЛЁНЧЫК (70, 335, 620) м. менш. ад «плянец». ВЫ́ПЛЕНІЦЬ (103) незак. искоренить; выкараніць (103). Выпленіў асот у гародзе (233). Благое пераконаньне цяжка выпленіць (73). Пасьля Машэкі тутака яшчэ доўгі час дзяржаліся разбойнікі, а каб іх адтуль выпляніць, дык валадзеўшыя тою стараною князі засылалі туды праступнікаў. Каганец. ВЫПЛЯНЯ́ЦЬ (233) незак. искоренять (233); выкараняць (233). УПЛЕ́НЬ (70, 160) прысл. до тла (160), под корень; ушчэнт (160), дарэшты. Уплень вынішчыў народ (70).
ПЛЯНІ́ЦА (335, 648) ж. 1. силок; сіло (648). Птушка задушылася ў пляніцы (140). Куды ні сунься — усюды носам у гарэлку ўпрэсься... І ня пі!.. А як жа ты вытрываеш, як ты ня вып’еш, калі на цябе, як на таго вераб’я, на кожным шагу пляніца пастаўлена? Беларус. І сэрца яе — пляніца, // І рукі яе — кайданы. Барадулін. (Прр.: плетеница ‘пасма валасоў’ (Сксл.).)