| |
Язэп Драздовіч
Трызны мінуўшчыны
Гарадзішчанскае
ІСтарана мая Старасьвецкая Ты была калісь Маладзецкая
Ты была калісь Маладзецкая І адважная І лавецкая
Са зьвяр'ём ражном Паляўнічая Зь лютым ворагам Ваяўнічая
Ваяўнічая Ды харобрая З кім у загрудкі А з кім добрая
У правах сваіх Вечавалася Пад прымус ярма Не давалася Не здавалася Не карылася Зь лютым ворагам Не мірылася
Не мірылася Адбівалася За чужой сьпіной Не хавалася
Не хавалася Не прасілася Колькі сіл мела Баранілася ІІНа гарах тваіх Па-над водамі Дзе жылі калісь Людзі родамі
Рыбаловілі Ды змагаліся Гарадцоў сьляды Пазасталіся ІІІНашы прадзеды Жылі ловамі Прыбылі сюды Рыбаловамі
Не сухім пуцём - Калясьніцамі А рачным пуцём - Больш дубіцамі
Па ўзьбярэжжах Рэк зьяўляліся Сярод пушч-лясоў Расьсяляліся
Пасеяліся Племем-родамі Па лясах-барах Па-над водамі
Па-над водамі Над азёрамі А іх селішчы Былі горамі
Былі горамі Касагорамі Ды з адкопамі Зь перакопамі
Узвышаліся Над лажышчамі Называліся Гарадзішчамі IVГарадцы твае Гарадзецкія Гэта гнезьдзішчы Маладзецкія
Гэта гнёзды дружын Сакаліныя Што рабілі налёты Арліныя
Раць варожую Пераймаючы Шляхі доступу Адцінаючы
Пераймаючы Праганяючы Жах на ворага Наганяючы
Баранілі край Ад замежнікаў Чужаплеменцаў І грабежнікаў VПаміж селішчаў З гарадзішчамі Весяліўся народ Твой ігрышчамі
Весяліўся гуляў Карагодамі Дружбай дух падымаў Паміж родамі
Весяліўся вясной Ляды палючы Поле чыстае Разрабляючы
Весяліўся яго Засяваючы Лета цёплае Спатыкаючы
Лета цёплае Спатыкаючы Па гарах агні Ноччу палючы
Весяліліся Ловы правячы Весяліліся Іх канчаючы
Весяліліся Мёд зьбіраючы Дзядоў прадзедаў Памінаючы
Хто й радзіліся Хто й жаніліся Хто й памёр па ім Весяліліся
Весяліліся Трызны правячы Валатоўкі магіл Нарываючы
З карагодамі Агні палячы Мяды хмельныя Расьпіваючы
Гусьляры дудары Напяваючы Весялілі народ Не сьціхаючы VIПа тваіх лясах Медзьвядзі раўлі Па палях-лугах Стады стад брылі
Туры лавамі Зубры стадамі Козы дзікія Беглі лядамі
Ласі промецьцю Рагі ронючы А за імі ўскач Нехта гонючы
Чалавек іх гнаў На кані ліхім З лука стрэламі Наганяў страх ім VIIКабаны-дзікі Між дубровамі Барацьбу вялі На іх ловамі
На лаўцоў-стральцоў Накідаліся Зь дзікім рохатам Не даваліся VIIIНа палях тваіх Каля селішчаў Што складаліся Зь ляд-папелішчаў
Ячмяні-жыты Каласіліся Песьні жаўранак Разнасіліся
Каршуны-арлы Ў небе сьвішчучы Кружыняліся Ахвяр рышчучы
А кругом сьцяной Хвоі гонкія А на хвоях тых Пчолкі звонкія
Ў борце мёд нясьлі Раі ладзючы Медзьвядзёў на мёд К сабе вабячы
Моўкніць Звон-ізбор вольнай вольніцыІГэй ты Полацак!.. Ты слаўнае места З часоў Усяслава І гордай Рагнеды І добрай Прадславы…
На ім княжылі Ізяславічы Як любімыя Род свой славячы
Скарына адсюль Муж з навукамі Што праславіўся Кнігадрукамі ІІГэй ты Полацак Места слаўнае Ад сівых вякоў Старадаўняе
Старадаўняе Гарадзецкае Тваё прошлае Маладзецкае
Валадар Дзьвіны І зь Бярозаю Для чужых-ліхіх Быў пагрозаю
Бараніў наш край Ад замежнікаў Самаўладнікаў І грабежнікаў
Занімаў пасад Места стольнае З правам голасу Веча вольнага
Веча вольнага Права спраўнага Як народнага Старадаўняга
Гудзеў звон-ізбор Тут гукаючы Грамадзян на сход Сазываючы
Тут схадзіліся Нараджаліся Крывічоў сыны Мужы вольныя
Гэй ты Полацак Места слаўнае Гарадзецкае Старадаўнае
Дзе званы твае Вечазборныя?! Гарады-браты Непакорныя?!
Побач зь ім Смаленск Над сівым Дняпром Як брат Полацку Вёў свой торг дабром
Тураў меншы брат Па-над Прыпяцьцю Барацьбу тачыў Са злой прыбрадзьдзю
Далей Горадня Як пляменьніца Па-над Нёманам Стала дзейніцай
І Наваградак Што дружыў зь Літвой Быў таксама брат Быў таксама свой
А па ім ўзамен Вільня новая Як насьледніца На гатовае
Заняла пасад Места стольнага Но бяз голасу Веча вольнага
Узмацнілася Стала стольная Крывічам зь Літвой Як супольная
І цьвіла у ёй Мова руская Старадаўная Беларуская ІІІГарады-браты Вільні коруцца Ад ліхой Масквы К Вільні горнуцца
Но бягуць гады Лёс зьмяняецца Вільня Кракаву Пакараецца
А па Кракаве З драхлай славаю Апынулася Пад Варшаваю
І заглохла ў ёй Мова руская Старадаўная Беларуская
Но вякі бягуць Ўсё зьмяняецца Вільня Піцеру Пакараецца
А пайшла вайна Разгразілася Ты ізноў чужым Пакарылася IVІ прайшлі вякі Тваёй вольніцы Калі кажан быў У супольніцы
Калі лес зямля Былі божымі Ні прыватнымі Ні варожымі
Калі ўсе усім Карысталіся Ды ў правах сваіх Вечаваліся
Вечам правілі Справаваліся Пад прымус ярма Не здаваліся VЗ Новым-Горадам Ты ня спорыла З пскавічанамі Ты ня здорыла
З украінцамі Ты мірылася З латыгольцамі Не сварылася
Но з князьмі Русі Самаўладнымі Барацьбу вялі Як са здраднымі
А пазьней далей З крыжаносцамі Ды прынятымі Мечаносцамі
Калацілася Не давалася Бо не раз празь іх Грабавалася
Грабавалася Ды палілася Акрываўленай Баранілася VIА калі Масква Крапчэй сталася Старана зь Літвой Паядналася
Вас зьядаў Альгір За прыймакамі Пазьней сын яго З Кракавякамі
І зрабіў ён Вас Як траякімі А пасьля пазьней Як ніякімі
І змаглі Цябе Не паходамі - Да баяр тваіх Падыходамі
Не мячом вайны Не падзеямі А магнацкімі Прывілеямі VIIПа тваёй зямлі Пяскоў з глінамі Скрыў лясы-бары Пуцявінамі
Каралі брылі Войны дзеючы Па палях-барах Касьцьмі сеючы
Касьцьмі сеючы Расьсяваючы Курганы-валы Нарываючы
Каралі брылі Цары войнікі Людзьмі сьцелючы Як разбойнікі
Йшлі паходамі Людзьмі сьцелючы Барацьбу вялі Цябе дзелючы
Цябе дзелючы Разрываючы Пад сваё ярмо Падбіваючы
восень 1936
←вярнуцца ў Анталёгію
|