A R C H E П а ч а т а к № 3 (54) - 2007
SpyLOG Пачатак  Цалкам Форум


32007
" да Зьместу "

 



выбары 2007 • крытыка • аналітыка • гісторыя • літаратура • мова

 


 

  ВІТАЛЬ СІЛІЦКІ

Вокладка «ARCHE» №3
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Віталь Сіліцкі
Паміж кліентурай і апазыцыяй

Potocki, Rodger. Flawed Elections… and Parties // tol.cz. Posted on 5 February 2007.

Артыкул спадара Патоцкага, адзін з тых, дзе можна было б падпісацца амаль пад кожным словам. У ім даецца дакладная і адэкватная ацэнка дзеяньняў і стану беларускай апазыцыі, і дадаць можна мала чаго. Вельмі добра і тое, што прадстаўнік заходняга донарскага супольніцтва вынес, як той казаў, сваё сьмецьце на чужы сьметнік і пачаў адкрытую гутарку ня толькі пра недахопы (хутчэй, правалы) у лягеры апазыцыі, але і пра некаторыя памылкі ў дзеяньнях донарскага супольніцтва. Вось пра гэта акурат і можна сказаць трошкі шырэй.

Па-першае, палітычная кааліцыя ў Беларусі амаль заўжды пачынаецца з кааліцыі донараў. Такое становішча прыкрае і непажаданае, але гэта факт беларускай палітыкі, у якой любая альтэрнатыўная палітычная актыўнасьць так ці інакш зьвязаная з замежнай падтрымкай. Палітычная кааліцыя ў Беларусі амаль заўжды пачынаецца з кааліцыі донараў.Аднак тыя, хто ведае дэталі, пацьвердзяць, што лягчэй зьвесьці ў адзіную каманду Мілінкевіча зь Лябедзькам і Калякіным, чым прывесьці некаторых фундатараў да адной роўніцы, да неабходнасьці працаваць паводле адзінага сцэнару. Гэты разьбег у думках, ацэнках сытуацыі ў Беларусі, бачаньні шляхоў выхаду зь яе і выбару тых ці іншых палітычных і грамадзкіх кліентаў унутры Беларусі безумоўна адбіваецца і на ўнутраным стане ў апазыцыі, і падбухторвае цэнтрабежныя тэндэнцыі ў яе шэрагах. І гэтак будзе і надалей, пакуль фундатары будуць выбудоўваць сваю працу ў Беларусі ў рэжыме стварэньня ўласнай кліентуры. Болей за тое, адмоўныя тэндэнцыі будуць паглыбляцца да таго часу, пакуль дзейныя асобы звонку не прыйдуць да высновы, што іхняя праца ў Беларусі мае сэнс толькі тады, калі яна вядзецца паводле адзінага сцэнару. Зразумела, іншая рэч, якой ён якасьці. Але двухроўневая канструкцыя лебедзя, рака і шчупака — відавочна, рэцэпт на запраграмаваную няўдачу.

Па-другое, сярод тэндэнцый, якія наўпрост заахвочваюцца раздраем сярод донараў, — рост супярэчнасьцяў паміж палітычнай супольнасьцю і грамадзкім сэктарам. У той самы час дакладнага тлумачэньня, чым у сёньняшніх умовах партыі адрозьніваюцца ад НУА (акрамя як тым, што іх цяжэй адкрыта забараніць — гэта, вядома, істотна), знайсьці вельмі цяжка. Чаму размова пра рэпрэзэнтацыю апазыцыі засяроджваецца на дзьвюх-трох шырака вядомых у вузкіх колах фігурах, а не на асобах, якія сапраўды, як кажуць амэрыканцы, могуць make the difference? Ці не таму, што запрашэньні ў Вашынгтон і Брусэль дасылаюцца ў адпаведнасьці з даволі сумнеўнай герархіяй?

Па-трэцяе, і замежныя, і ўнутраныя палітычныя гульцы ўзгадваюць пра выбары, як і пра іншыя грамадзкія падзеі, толькі тады, калі яны ўжо надыходзяць. У выніку кожны раз нестае элемэнтарнага стратэгічнага плянаваньня, аналітычнага забесьпячэньня апазыцыйных дзеяньняў, бо попыт на аналіз і стратэгію таксама ўзьнікае занадта позна. Беларускаму альтэрнатыўнаму грамадзтву хранічна бракуе пляцовак для такога плянаваньня і дыялёгу, якія паспрыялі б больш эфэктыўным дзеяньням як фундатараў, так і апазыцыі.

  палітоляг. Сурэдактар, разам зь Янкам Запруднікам, «Гістарычнага слоўніка Беларусі» («Historical Dictionary of Belarus», Scarecrow Press),
які мае выйсьці неўзабаве.
Пачатак  Цалкам Форум

№ 3 (54) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Akavita

Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2007/05/17