A R C H E | П а ч а т а к | № 4 (55) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||
Балаш Ярабік | ||||
Балаш Ярабік, Аластар Рабальяці
Дыялёг з д’яблам Аб стасунках Эўразьвязу зь Беларусьсю
У гісторыі Беларусі пачалася новая эпоха. Дзякуючы пашырэньню Эўразьвязу ў 2004 г., а таксама інтарэсам ягоных новых удзельнікаў Беларусь пачалі заўважаць на палітычнай мапе Эўропы. Прэзыдэнцкія выбары 2006 г. і наступныя акцыі пратэсту значна падвысілі ўвагу Захаду да гэтай краіны. У намеры Лукашэнкі ператварыць Беларусь у транзытную зону, якая б атрымлівала як мага больш і ад Захаду, і ад Усходу, не праглядаецца ніякай доўгатэрміновай пэрспэктывы, калі не лічыць відавочнай агульнай мэты — застацца пры ўладзе.Энэргетычны канфлікт з Расеяй, напэўна, станецца водападзелам, пасьля якога шлях назад для Беларусі будзе адрэзаны. Інтэграцыйныя пляны Расеі ня мелі памысных вынікаў, і Крэмль пачаў паступова скарачаць эканамічную дапамогу Беларусі. Гэта падрывае «парадыгму» (эканамічнай) стабільнасьці і сацыяльна‑палітычнай бясьпекі, створаную рэжымам Лукашэнкі.
Як і чакалася, у адказ беларускі лідэр «паварочвае Беларусь на Захад». Ягоная лёгіка зразумелая: гэта адзіная карта, якая дазваляе яму ціснуць на Крэмль, каб спыніць ці хоць бы замарудзіць скарачэньне субсыдыяў. У намеры Лукашэнкі ператварыць Беларусь у транзытную зону, якая б атрымлівала як мага больш і ад Захаду, і ад Усходу, не праглядаецца ніякай доўгатэрміновай пэрспэктывы, калі не лічыць відавочнай агульнай мэты — застацца пры ўладзе. Верагодна, беларусы паступова гэта зразумеюць. На цяперашнім этапе Эўразьвяз у сваёй палітыцы датычна Беларусі мусіць трымацца двух прынцыпаў: усялякі дыялёг павінен грунтавацца на пэўных умовах; трэба пашыраць сувязі і кантакты непасрэдна зь беларускімі грамадзянамі. Аднак гэтай палітыцы найбольш перашкаджае тое, што ў Беларусі прысутнасьць Эўразьвязу амаль незаўважная, яму бракуе дзейсных мэханізмаў для сувязі зь беларускім насельніцтвам. Прызначанае на 2008 г. уступленьне заходніх суседзяў Беларусі ў Шэнгенскую зону можа яшчэ больш пашкодзіць іміджу Эўразьвязу, калі падымуцца цэны на візы. Калі Эўразьвяз хоча прапанаваць беларускаму народу «эўрапейскую» альтэрнатыву, неабходна тэрмінова пачаць праводзіць сваю палітыку нашмат больш эфэктыўнымі спосабамі. ПАМІЖ УСХОДАМ І ЗАХАДАМЗ пашырэньнем Эўразьвязу ў 2004 г. аб’ём гандлю зь Беларусьсю імкліва ўзрос. З 2004 г. на долю Эўразьвязу прыпадае больш за 50 % беларускага экспарту, між тым як імпарт з краінаў Эўразьвязу складае ўсяго 20 %. Больш за 60 % беларускага экспарту — гэта прадукты нафтаперапрацоўкі. Беларусь атрымлівала дадатковы прыбытак за кошт паставак таннай расейскай сырой нафты: яна не плаціла мыта ў расейскі бюджэт, але прадавала прадукты нафтаперапрацоўкі ў Эўропу па сусьветных цэнах. Эўрапейскія дыпляматы кажуць, што іх беларускія калегі прыкладна з 2005 г. робяць захады, каб схіліць Эўропу да дыялёгу — калі тая відавочна прыме Лукашэнку.Праз два дні пасьля прэзыдэнцкіх выбараў «Газпром» абвесьціў, што з 1 студзеня 2007 г. цэны на газ для Беларусі падвысяцца. Большасьць назіральнікаў — асабліва ў Расеі — зразумела, што інтэграцыя Беларусі і Расеі — фікцыя, што ў публічных і неафіцыйных заявах беларускіх уладаў усё больш гучыць нацыянальная рыторыка. Яшчэ раней на ўсіх узроўнях беларускага грамадзтва пачало заўважацца адчуваньне сваёй нацыянальнай адметнасьці. Калі Лукашэнка казаў пра «дамову з д’яблам» (г. зн. з Захадам), каб захаваць незалежнасьць Беларусі, ніхто з нацыяналістаў яму не супярэчыў. Былы польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі першым 4 сьнежня 2006 г. публічна назваў перамену ў расейскай палітыцы «выразным шанцам» для Эўразьвязу. Ён заклікаў Эўразьвяз аслабіць абмежаваньні, на якіх грунтавалася палітыка Эўразьвязу. Квасьнеўскі сьцьвярджаў, што «гэтыя абцугі» вядуць толькі да ізаляцыі рэжыму і «пазбаўляюць нас інструмэнтаў, якія маглі б па‑сапраўднаму спрычыніцца да зьменаў у краіне». Ён зьвярнуўся да Польшчы і Літвы з прапановай распрацаваць сумесна зь Нямеччынай новую мадэль палітыкі датычна Беларусі — палітыкі, якая давала б ёй шанец выйсьці з палітычнай ізаляцыі і адкрывала б шырокія магчымасьці для супрацоўніцтва. Эўразьвяз трымаецца сваёй лініі — ніякіх кантактаў зь беларускімі ўладамі на высокім узроўні. Між тым Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы вырашыла ацаніць, ці мог бы Лукашэнка хоць у нейкай меры стаць другім Уладзімерам Вароніным (у 2002 г. малдаўскі прэзыдэнт павярнуўся ў бок Захаду). Старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн першым з эўрапейскіх палітыкаў высокага рангу ў студзені 2007 г. наведаў Беларусь, маючы намер падштурхнуць станаўленьне рынкавай эканомікі і пачаць палітычны дыялёг. Адначасова Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прыняў новую стратэгію датычна Беларусі: ЭБРР плянуе цягам двух гадоў паглыбіць узаемадзеяньне з прыватным сэктарам, асабліва ў галіне мікрафінансаваньня і крэдытаў для малога бізнэсу. Сытуацыя хутка зьмяняецца, і ў гэтых умовах беларускі ўрад прапанаваў пачаць дыялёг з Эўразьвязам у пытаньнях энэргетыкі. Эўрапейская камісія пагадзілася на перамовы на ўзроўні экспэртаў. Як гэта ні парадаксальна, але спрэчкі ў колах беларускай апазыцыі таксама «дапамаглі» тым, хто выступае за «дыялёг з д’яблам». Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г. апазыцыя ня здолела выкарыстаць імпульс масавых пратэстаў і прапанаваць новае бачаньне будучыні, пашырыць сваю сацыяльную базу. Замест гэтага ў яе шэрагах назіраецца ўсё большы раскол. Аляксандар Мілінкевіч сьцьвярджае, што «Эўразьвяз павінен разьвіваць кантакты толькі з дэмакратычнай супольнасьцю Беларусі», але ягоныя заявы гучаць ня надта пераканаўча, калі браць пад увагу разьяднанасьць апазыцыі. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г. апазыцыя ня здолела выкарыстаць імпульс масавых пратэстаў і пашырыць сваю сацыяльную базу.Да таго ж Лукашэнка ў пэўным сэнсе «скраў» лёзунг Мілінкевіча пра пагрозу страты Беларусьсю незалежнасьці — лёзунг, пад якім той праводзіў паездкі па Эўропе ўлетку 2006 г. 21 лістапада 2006 г., акурат перад апагеем расейска‑беларускага нафтагазавага канфлікту, Эўрапейская камісія прапанавала дакумэнт, у якім дакладна акрэсьленыя перавагі, што можа атрымаць ад Эўразьвязу Беларусь, калі абярэ шлях дэмакратызацыі, захаваньня правоў чалавека і прынцыпаў праўнай дзяржавы. У ліку гэтых перавагаў — спрашчэньне правілаў уезду ў краіны Эўразьвязу, пашырэньне прыгранічнага супрацоўніцтва, эканамічная дапамога і інвэстыцыі, удасканаленьне сыстэмы аховы здароўя і сацыяльных службаў, магчымасьці для адукацыйнага і культурнага абмену, дапамога пры ўступленьні ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю і г. д. У дакумэнце пералічваюцца 12 умоваў: спыненьне палітычных рэпрэсіяў, расьсьледаваньне зьнікненьня апазыцыйных лідэраў, правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў, захаваньне правоў прафсаюзаў, скасаваньне сьмяротнага пакараньня і інш. Гэты дакумэнт — першая спроба Эўразьвязу наўпрост, паўз галовы ўраду, зьвярнуцца да беларускага народу. Аднак згаданыя прапановы — ня вынік зьменаў у палітыцы Брусэлю, а папросту дакладная фармулёўка ўжо наяўнай прапановы датычна паўнапраўнага ўдзелу Беларусі ў эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва (the European Neighbourhood Policy). Паміж намерамі Эўразьвязу і яго цяперашняй палітыкай ёсьць шэраг супярэчнасьцяў. Самая заўважная — у тым, што, насуперак заяўленай Эўразьвязам мэце, пасьля ўступленьня Польшчы, Літвы і Латвіі ў Шэнгенскую зону ізаляванасьць беларусаў ад Эўропы, мабыць, узмоцніцца. Гэта адбудзецца, калі для насельніцтва Беларусі будуць уведзеныя стандартныя цэны эўрапейскіх візаў: 60 эўра — гэта 1/3 сярэднемесяцовага заробку ў Беларусі. Эўразьвяз (дакладней, ягоныя дзяржавы‑ўдзельніцы) адмаўляецца разгледзець магчымасьць зьмякчыць візавыя патрабаваньні, бо баіцца прытоку імігрантаў. У 2005 г. Эўразьвяз наведалі амаль 7 % беларускіх грамадзянаў, прычым Польшча і Літва выдалі паўмільёна візаў сярэднім коштам 5 эўра. Зацікаўленасьць у стасунках з Эўразьвязам, якую выяўляюць беларускія ўлады, — вынік абвастрэньня беларуска‑расейскіх дачыненьняў, а не палітыкі Эўразьвязу.Хоць Эўразьвяз заяўляе пра намер пашырыць кантакты паміж грамадзянамі, рост коштаў на візы будзе мець акурат супрацьлеглы эфэкт. Ён істотна зьнізіць шанцы шараговых беларусаў на ўласныя вочы пабачыць, якая вялікая розьніца між Усходам і Захадам ва ўзроўні разьвіцьця і ў магчымасьцях. Зацікаўленасьць у стасунках з Эўразьвязам, якую выяўляюць беларускія ўлады, — вынік абвастрэньня беларуска‑расейскіх дачыненьняў, а не палітыкі Эўразьвязу. Пазбаўленая адэкватных мэханізмаў узьдзеяньня, яна ніколі не вызначалася асаблівай эфэктыўнасьцю. Яе правядзеньню перашкаджала і тое, што шмат якія дзяржавы ў складзе Эўразьвязу, асабліва Нямеччына і Францыя, разглядалі Беларусь праз расейскія акуляры. Нарэшце, нішто так ня сьведчыць пра супярэчнасьці ў палітыцы Эўразьвязу, як унутраныя дыскусіі наконт выключэньня Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў (General System of Preferences), у выніку чаго беларускі ўрад будзе штогод губляць каля 300 млн эўра. Супраць увядзеньня санкцыяў выступілі дзяржавы — суседзі Беларусі, зьвязаныя зь ёю шчыльнымі эканамічнымі дачыненьнямі. Нельга не заўважыць пэўнай іроніі ў тым, што акурат яны найбольш актыўна прасоўвалі захады па дэмакратызацыі Беларусі. Так, супраць прагаласавалі Польшча, Літва, Латвія; устрымаліся Чэская Рэспубліка і Славаччына. Афіцыйна іх пазыцыя тлумачылася тым, што ад санкцыяў пацерпіць насельніцтва, а не рэжым. Але ў калідорах дыпляматы прызнавалі, што вырашальную ролю адыгралі бізнэс‑інтарэсы колаў, якія аказваюць падтрымку іх урадам. ДЫЯЛЁГ З Д’ЯБЛАМЭўразьвяз мусіць усьведамляць, што ўсялякія спробы дыялёгу будуць успрымацца як фактычнае прызнаньне Лукашэнкі. У выніку Эўразьвяз можа страціць прыхільнікаў у Беларусі пры мінімальнай верагоднасьці схіліць на свой бок сёньняшніх супраціўнікаў. Лукашэнка вельмі асьцярожна падыходзіць да любых саступак, бо ведае: малое можа абярнуцца для яго вялікімі наступствамі.Апроч таго, пераканаць рэжым весьці дыялёг на ўмовах, прапанаваных Эўразьвязам, будзе вельмі складана. Бясспрэчна, Лукашэнка паспрабуе павярнуць перамовы да зручных яму пытаньняў: барацьба зь нелегальнай міграцыяй, наркагандаль, забесьпячэньне транзыту энэрганосьбітаў. У інтэрвію Die Welt беларускі лідэр перабольшыў ступень залежнасьці Эўропы ад Беларусі як калідору пастаўкі энэргарэсурсаў і заклікаў Эўразьвяз адкрыць свае рынкі для беларускіх тавараў, дазволіць ім канкураваць зь іншымі, не ўздымаючы пытаньня іхнай якасьці. Разам з тым, Эўразьвязу вельмі важна падтрымліваць дыялёг (на пэўных умовах) зь беларускімі ўладамі — прынамсі, на ніжэйшым узроўні, — каб мець магчымасьць абмяркоўваць зь імі праблемы парушэньня правоў чалавека і ўдушэньня грамадзянскай супольнасьці. Дыялёг можа выявіцца карысным і сам па сабе, бо празь яго Эўразьвяз данясе да беларускіх афіцыйных асобаў тыя прынцыпы і каштоўнасьці, якімі ён кіруецца. Магчыма, гэтыя веды спатрэбяцца ў будучыні, бо — хто ведае? — мо тым самым афіцыйным асобам прыйдзецца будаваць новую, іншую Беларусь.Лукашэнка вельмі асьцярожна падыходзіць да любых саступак, бо ведае: малое можа абярнуцца для яго вялікімі наступствамі. Эўразьвяз мусіць усьведамляць: усе размовы на Захадзе пра «дыялёг з д’яблам» істотныя для Лукашэнкі перадусім як інструмэнт шантажу Расеі. Усе заявы Лукашэнкі, іх тон і стыль разьлічаныя толькі на Маскву.Гэта мае для яго нават большую значнасьць, чым жаданьне атрымаць ад Захаду дадатковы прыбытак. Тым болей што беларускія ўлады пэўна ведаюць: Эўропа ня стане субсыдыяваць беларускую эканоміку ў той форме, у якой гэта робіць Расея. Лукашэнка — прынамсі, пакуль — ня ставіць на парадак дня сур’ёзных эканамічных і палітычных рэформаў, калі не лічыць нейкіх касмэтычных захадаў. Эўразьвяз ня можа адмовіцца ад дыялёгу зь Беларусьсю, аднак трэба заўсёды памятаць: усе заявы Лукашэнкі, іх тон і стыль разьлічаныя толькі на Маскву. Дыялёг мусіць весьціся на сярэднім узроўні. Польшча і Літва ўжо працуюць над тым, каб паўтарыць украінскі досьвед 2004 г., калі падчас пасьлявыбарчага крызісу склаўся «прэзыдэнцкі трохкутнік» Квасьнеўскі — Адамкус — Кучма. Згаданыя краіны спадзяюцца ўтварыць «квартэт» Лукашэнка — Адамкус — Юшчанка — Качынскі. Гэтыя разнастайныя нескаардынаваныя ініцыятывы ідуць у рэчышчы агульнай «няўзгодненай палітыкі» Эўразьвязу і падмацоўваюцца сувязямі беларускіх афіцыйных прадстаўнікоў з ключавымі брусэльскімі чыноўнікамі. Для Эўразьвязу адным з магчымых варыянтаў мог бы стаць дыялёг з Лукашэнкам на ўзор таго, як Захад размаўляў зь Нікалаэ Чаўшэску: дробныя ўзнагароды за дробныя крокі далей ад Расеі, але трываючы сам рэжым. Самае галоўнае — ня даць Лукашэнку дыктаваць свае ўмовы. Эўразьвяз павінен браць ініцыятыву ў свае рукі. ЭНЭРГЕТЫЧНЫ СКАНДАЛ: КАНЕЦ ПАРАДОКСУУ 2006 г. з усіх постсавецкіх краінаў скачок цэнаў на газ абмінуў толькі Беларусь. Лукашэнка як найбліжэйшы хаўрусьнік Расеі здолеў захаваць нізкія цэны на расейскія энэрганосьбіты — наркотык, на які падсела беларуская цэнтралізаваная плянавая эканоміка. Польшча і Літва ўжо працуюць над тым, каб паўтарыць у Беларусі ўкраінскі досьвед 2004 г.Расея, відавочна, кіравалася нежаданьнем ствараць Лукашэнку праблемы перад прэзыдэнцкімі выбарамі.Зьмены ў стаўленьні Расеі да Беларусі прадыктаваныя шэрагам фактараў: ад палітыкі «Газпрому», скіраванай на павелічэньне грашовых паступленьняў ад продажу газу, а таксама на нарошчваньне актываў у выглядзе трубаправодаў на тэрыторыі СНД, да незадаволенасьці Крамля нежаданьнем Лукашэнкі інтэгравацца з Расеяй. Абвясьціўшы сябе энэргетычнай імпэрыяй, Расея перасунула акцэнты з геапалітычнай экспансіі на эканамічную выгаду і інтэграцыю, але не адмовілася ад сваіх імпэрскіх амбіцыяў. Аднак Расеі ніколі не ўдавалася адасобіць эканоміку ад палітычнай мэтазгоднасьці. Дзяржава і ўсе дзяржаўныя інстытуты кіруюцца карпарацыйнымі інтарэсамі нафта‑газава‑кагэбісцкай эліты. Таму там немагчыма вылучыць чыста эканамічныя інтарэсы: усе яны непазьбежна зьвязаныя з палітыкай. І рашэньне ўзьняць цэны на газ для Беларусі — таксама палітычная воля Крамля, зацікаўленага ў інтэграцыі зь Беларусьсю. Эканамічны крызіс адкладаеццаГазавыя спрэчкі паміж Расеяй і Беларусьсю скончыліся тым, што ў 2007 г. Беларусь будзе плаціць за газ удвая больш у параўнаньні з папярэднім годам. Лукашэнку магла падтрымаць групоўка Сяргея Іванова і Ігара Сечына, — менавіта яны мелі выгоду ад папярэдніх нафтавых угодаў.Падпісанае пагадненьне, згодна зь якім цэны будуць расьці цягам наступных пяці гадоў і ўрэшце дасягнуць узроўню заходнееўрапейскіх. У адпаведнасьці з пагадненьнем аб пастаўцы нафты, дасягнутым пасьля таго, як Расея перакрыла ў студзені нафтаправод «Дружба», па якім расейская нафта паступае ў Эўропу, Менск плаціць мыта ў памеры 53 даляры за тону сырой нафты. Экспэрты разыходзяцца ў меркаваньнях, якія мэты перасьледавалі бакі, хто перамог у канфлікце і якія наступствы будуць мець нафта‑газавыя дамоўленасьці. Калі браць пад увагу энэргетычную палітыку Расеі і тое, як мала ў Беларусі казырных картаў, падаецца, Лукашэнка змог дабіцца вельмі добрых, хоць і часовых, умоваў пастаўкі. Як адзначаецца ў дакладзе Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, цягам перамоваў па нафце беларуская каманда здолела зьменшыць просты ўплыў увядзеньня дадатковага мыта на дзяржаўны бюджэт і «перакласьці» наступствы гэтага кроку на расейскія нафтавыя кампаніі і беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы1. Гэта пацьвердзілася, калі «Белнафтахім» падпісаў дамову з шэрагам расейскіх кампаніяў аб пастаўках нафтапрадуктаў па 240 даляраў за тону — прыкладна як у мінулым годзе — у тым жа аб’ёме, 21 млн тон. |
палітоляг, магістар гісторыі ўнівэрсытэту імя Яна Амоса Каменскага ў Братыславе. Навучаўся у Калюмбійскім унівэрсытэце (Human rights advocacy course), што ў Нью-Ёрку, і ў Гарвардзкім унівэрсытэце (the Conflict Management Group). Рэгулярна піша на беларускія тэмы.
АЛІСТАР ДЖЭЙМС РАБАЛЬЯЦІ |
Аналізуючы нафта‑газавы канфлікт, важна памятаць і пра сувязі Лукашэнкі ў Расеі, перадусім што ён уцягнены ў барацьбу вакол таго, хто стане пераемнікам Пуціна. Ёсьць думка, што Лукашэнку магла падтрымаць групоўка Сяргея Іванова і Ігара Сечына — менавіта яны мелі выгоду ад папярэдніх нафтавых угодаў. Магчыма, гэта азначае, што намаганьні Пуціна звузіць «афшорныя бухты» для расейскіх нафтавых кампаніяў зьвязаныя з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкай гонкі ў Расеі. І ня выключана, што Лукашэнка адчувае: ягоны лёс залежыць ад перамогі «сілавікоў» (Іванова пры падтрымцы Сечына і Патрушава), якія супрацьстаяць «тэхнакратам» на чале зь Мядзьведзевым. Лукашэнка адчувае: ягоны лёс залежыць ад перамогі «сілавікоў» (Іванова пры падтрымцы Сечына і Патрушава), якія супрацьстаяць «тэхнакратам» на чале зь Мядзьведзевым. Гэтым, магчыма, тлумачыцца ўпэўненасьць Лукашэнкі і ўдалы для яго зыход энэргетычнага скандалу.Гэтым, магчыма, тлумачыцца ўпэўненасьць Лукашэнкі і ўдалы для яго зыход энэргетычнага скандалу.
Перамовы ў газавай праблеме скончыліся для Беларусі лепей, чым, бадай, можна было чакаць. Беларусь па‑ранейшаму плаціць нашмат менш за ўсе іншыя краіны СНД — 100 даляраў за 1000 кубамэтраў. Аднак дамовіцца пра гэты кошт удалося толькі пасьля падпісаньня пагадненьня аб продажы «Газпрому» 50 % акцыяў «Белтрансгазу». Падчас перамоваў беларускі бок здолеў узьняць цану «Белтрансгазу» і дамагчыся, каб «Газпром» заплаціў жывымі грашыма. Выплаты будуць ажыцьцяўляцца цягам чатырох гадоў. Увядзеньне «эўрапейскіх» цэнаў расьцягваецца на пяць гадоў. Кошт транзыту газу празь Беларусь падвысіўся для «Газпрому» ўдвая. Больш за тое, Лукашэнка захаваў за сабою права «залатой акцыі» «Белтрансгазу» — гэта азначае, што ў кожным разе ўсе ключавыя рашэньні можа прымаць кіраўніцтва Беларусі. У будучыні беларускія ўлады могуць выкарыстоўваць як казырную карту пагрозу адкласьці перадачу чарговай долі акцыяў «Белтрансгазу»: Беларусі за Лукашэнкам не ўпершыню не выконваць умоваў кантракту. Нават пры досыць памяркоўным росьце цэнаў узьнікае сумнеў у жыцьцяздольнасьці цяперашняй беларускай эканамічнай мадэлі. І пры ранейшых цэнах на газ большасьць беларускіх прамысловых прадпрыемстваў была нізкарэнтабэльнай ці стратнай. Як сьцьвярджаецца ў дакладзе Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, беларускі ўрад, напэўна, ня стане перакладаць рост коштаў энэрганосьбітаў на сем’і шараговых грамадзянаў — асноўны цяжар прыпадзе на бізнэс‑сэктар. У інтарэсах афіцыйнага Менску было трапіць у загалоўкі заходніх газэтаў і сфармаваць уражаньне, што Беларусь мае вялікае значэньне для Захаду, каб падштурхнуць Эўразьвяз да дыялёгу.Ураду спатрэбіцца больш рэсурсаў, каб працягваць субсыдыяваць прадпрыемствы і выконваць асноўныя сацыяльныя праграмы. Малаверагодна, каб банкі змаглі захаваць той самы ўзровень крэдытаваньня, што і ў 2006 г. А Нацыянальны банк не павялічыць рэфінансаваньня банкаў, бо гэта прывяло б да дэстабілізацыі фінансавага рынку. Такім чынам, як сьцьвярджаецца ў дакладзе Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, скарачэньне ўнутраных інвэстыцыяў можа прывесьці да зьніжэньня тэмпаў росту ВУП на 3—5%2. |
1 Policy paper on the Oil Agreement between Belarus and Russia, Belarusian Institute for Strategic Studies, upcoming. |
Справакаваны канфліктІ Расея, і Беларусь — незалежна адна ад другой — былі зацікаўленыя ў разьдзіманьні газавага канфлікту. У інтарэсах афіцыйнага Менску было трапіць у загалоўкі заходніх газэтаў і паспрабаваць сфармаваць уражаньне, што Беларусь мае вялікае значэньне для Захаду, каб падштурхнуць Эўразьвяз да дыялёгу. Пасьля нафта‑газавага крызісу Лукашэнка заўважыў, што цяпер Эўропа глядзіць на Беларусь па‑іншаму — склалася новая сытуацыя.Што да Расеі, то яе зацікаўленасьць у эскаляцыі канфлікту не настолькі відавочная. Нанесены ўдар па рэпутацыі Крамля як надзейнага партнэра па пастаўках энэрганосьбітаў. У 2007—2008 гг. Лукашэнка будзе перадусім зацікаўлены ў падтрыманьні ўсё яшчэ выгадных яму стасункаў з Расеяй.Леташні канфлікт з Украінай і сёлетні зь Беларусьсю спарадзіў крытыку на адрас Масквы. Відаць, доўгатэрміновая стратэгія Расеі палягае ў тым, каб пастаўляць газ і нафту ў Эўропу ў абыход транзытных краінаў. Безумоўна, пасьля названых канфліктаў будзе значна прасьцей пераканаць інвэстараў (і Эўропу) у неабходнасьці простых транзытных шляхоў з Расеі на Захад — такіх, як, напрыклад, новы газаправод з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Канец «эканамічнага цуду»Беларускія ўлады надавалі нафтавай праблеме большую значнасьць, чым газавай. Напэўна, афіцыйны Менск разумеў, што павелічэньне цэнаў на газ непазьбежнае. Рашэньне Эўразьвязу выключыць Беларусь з г. зв. Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў не распаўсюджваецца на большасьць экспартаваных гэтай краінай нафтапрадуктаў.З рэакцыі беларускага ўраду на яго наступствы можна зрабіць выснову, што асноўнай мэтай беларускага боку ў энэргетычным скандале было захаваць як мага большыя дадатковыя прыбыткі ад продажу нафтапрадуктаў на заходнім рынку. Гэта неабходна, каб працягваць субсыдыяваць стратныя прадпрыемствы і такім чынам пазьбегнуць сацыяльнай напружанасьці або хваляваньняў.Беларускі «эканамічны цуд» пабудаваны на эканамічнай сыстэме цэнтралізаванага плянаваньня, створанай за савецкім часам. Беларусь была «зборачным цэхам» і хімзаводам Савецкага Саюзу. Лукашэнка добра разумеў: з гледзішча беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці важна захаваць эканамічныя здабыткі савецкага часу, дзякуючы якім «занядбаны сялянскі край ператварыўся ў індустрыйную дзяржаву»3. Гэтай ідэнтычнасьці характэрнае «спалучэньне гонару за сваю адметнасьць ад суседніх славянскіх краінаў і супрацьстаўленьне Захаду»4. Такі тып ідэнтычнасьці, уласьцівы беларускаму насельніцтву, выступае адной з галоўных перашкодаў на шляху да эканамічных рэформаў і рынкавай эканомікі. |
2 Background on Political Situation of Belarus towards 2007: in Search of a New Vision, Belarusian Institute for Strategic Studies, Minsk, January 2007. |
У 2007—2008 гг. Лукашэнка будзе перадусім зацікаўлены ў падтрыманьні ўсё яшчэ выгадных яму стасункаў з Расеяй. Дзеля гэтага ён мусіць захоўваць асабісты кантроль над эканомікай. Таму ён ня пойдзе на дэмантаж цяперашняй строга падкантрольнай каманднай сыстэмы. Аднак цяпер каля 60 % гандлёвага абарачэньня Беларусі прыпадае на краіны Эўразьвязу. Масква хоча зьнізіць рызыку падзеньня Лукашэнкавага рэжыму пад ціскам унутраных дэмакратычных сілаў.Таму Лукашэнку неабходна падтрымліваць гандлёвыя стасункі з Эўропай, і афіцыйны Менск выступае рэзка супраць нядаўняга рашэньня Эўразьвязу выключыць Беларусь з г. зв. Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў (The General System of Preferences), хоць на большасьць нафтапрадуктаў яна не распаўсюджваецца.
Надалей беларуска‑расейскія дачыненьні ў энэргетычнай сфэры зробяцца больш празрыстымі. Гэтаму паспрыялі публічныя заявы расейскіх чыноўнікаў пра тое, што Расея ў вялікай ступені фінансуе беларускі «эканамічны цуд». Сам прэзыдэнт Пуцін адзначыў, што расейскія субсыдыі складаюць 41 % гадавога бюджэту Беларусі. Новая мадэльПагадненьні з Расеяй адносна пастаўкі энэрганосьбітаў сьведчаць, што Масква хоча зьнізіць рызыку падзеньня Лукашэнкавага рэжыму пад ціскам унутраных дэмакратычных сілаў. Апроч таго, яны паказваюць, што Лукашэнка па‑ранейшаму карыстаецца падтрымкай Масквы. У Расеі няма альтэрнатыўнага кандыдата, а «каляровая рэвалюцыя» ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2008 г. у Расеі была б для Крамля большай праблемай за Лукашэнку. Лукашэнка разьвівае ідэі беларускіх нацыяналістаў пачатку 90‑х гг., захоўваючы кантроль над эканомікай і грамадзтвам.Масква ўсё ж зьбіраецца прасунуць справу інтэграцыі зь Беларусьсю. У Крамлі ведаюць, што Захад не падасьць рукі «апошняму дыктатару Эўропы». Такім чынам, Лукашэнка мае пэўны час, каб стварыць новую мадэль народнай падтрымкі, якая палягала б не на «эканамічным цудзе», а на пачуцьці нацыянальнага гонару. Ён разглядае энэргетычную бясьпеку — датычна як Расеі, так і Захаду — як асноватворнае пытаньне сувэрэнітэту Беларусі. Лукашэнка стварае ўласную, ні ад каго не залежную транзытную буфэрную зону, разьвіваючы ідэі беларускіх нацыяналістаў пачатку 90‑х гг., але пры захаваньні кантролю над эканомікай і грамадзтвам.Апошнія тэндэнцыі беларуска‑расейскага вайсковага супрацоўніцтва таксама наводзяць на думку, што Беларусь хацела б дыстанцыявацца ад Расеі. На пачатку студзеня 2007 г. Лукашэнка даў даручэньне ўраду падрыхтаваць Расеі рахунак за ўсе паслугі, якія яна атрымлівае ў Беларусі, у тым ліку за бясплатнае карыстаньне беларускай зямлёй пад расейскімі трубаправодамі, за расейскія вайсковыя аб’екты і за бясплатны транзыт расейскіх тавараў па тэрыторыі Беларусі. Лукашэнка мае ў руках яшчэ адну дадатковую карту — чатыры зэнітна‑ракетныя комплексы С‑300, якія Расея паставіла ў 2006 г., не ўзгадніўшы, аднак, пытаньня агульнага камандаваньня імі з Масквы. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2004 г. беларускі лідэр ужо правёў «дэрусіфікацыю» войска і спэцслужбаў. За апошнія тры гады Беларусь істотна скараціла колькасьць вайскоўцаў, якія праходзяць падрыхтоўку ў Расеі. У Маскве гэтыя зьмены не засталіся незаўважанымі. Сяргей Караганаў нядаўна зьвярнуў увагу, што Лукашэнка «зьвёў на нішто калісьці пануючы ў Беларусі ўплыў расейскіх СМІ», і што «ў Беларусі за больш як дзесяць гадоў сфармаваная палітычная кляса, якая больш ня хоча збліжэньня з Масквой»5. У выніку, паводле словаў Караганава, «Беларусь не ўяўляе зь сябе надзейную транзытную зону (транзитер) для расейскіх тавараў і асабліва энэрганосьбітаў». У дадатак Менск пагражае Маскве пераарыентавацца на Захад і выношвае ідэю Балтыйска‑Чарнаморскай буфэрнай зоны паміж Расеяй і Эўразьвязам6. |
3 Karol, Siarhiej. Cooking the Books // Transition Online. 2007. January 22. 4 Тамсама. |
Зьмены ў расейскай палітыцы датычна Беларусі ўпершыню за 12 гадоў былі добра скаардынаваныя паміж выканаўчымі ўладамі і расейскімі СМІ. Таму не даводзіцца сумнявацца, што Масква мае свой плян адносна Беларусі. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2004 г. беларускі лідэр ужо правёў «дэрусіфікацыю» войска і спэцслужбаў. За апошнія тры гады Беларусь істотна скараціла колькасьць вайскоўцаў, якія праходзяць падрыхтоўку ў Расеі.Наўрад ці ў сваёй новай палітыцы Крэмль прыслухаецца да парады Караганава — «нельга больш рабіць выгляд, што мы не заўважаем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі»7 — і далучыцца да намаганьняў Захаду дэмакратызаваць краіну. Больш верагодна, што Крэмль зробіць усё, каб перашкодзіць Лукашэнку дыстанцыявацца ад Расеі. Расейская эканамічная прысутнасьць у Беларусі няспынна расьце. Расея перакрэсьлівае спробы Лукашэнкі зблізіцца з Захадам і адначасова праводзіць свае «праекты», скіраваныя на павелічэньне ўплыву Крамля ў Беларусі. У іх ліку — такія, што могуць спрыяць «палацаваму перавароту» і ў пэўнай ступені падзяляюць апазыцыю, падрываючы празаходнія сілы празь фінансаваньне розных прарасейскіх груповак. Асноўная мэта Расеі застаецца нязьменнай — інтэграцыя дзьвюх краінаў. Расея гатовая яе адкласьці на пэўны час, каб у адпаведны момант правесьці інтэграцыю на расейскіх умовах — з Лукашэнкам ці безь яго.
Лукашэнку не застаецца нічога іншага, як цягнуць «транзытную лінію», то бок імкнуцца атрымаць як мага больш і ад Расеі, і ад Захаду. Расейскія газавыя субсыдыі апошніх гадоў дазволілі яму ашчадзіць сродкі, а бязмытавыя пастаўкі сырой нафты прынесьлі мільярды даляраў прыбытку. Але Лукашэнка не скарыстаў з гэтага, каб рэфармаваць эканоміку, мадэрнізаваць прадпрыемствы або знайсьці альтэрнатыўную крыніцу эканамічнага росту. І ўсё ж ён застаецца ў сваёй краіне гаспадаром. Як і раней, ён перакананы, што ключ да захаваньня асабістай улады — строгі кантроль. Расея ладзіць «праекты», скіраваныя на павелічэньне яе ўплыву ў Беларусі і ў тым ліку тыя, што могуць спрыяць «палацаваму перавароту». Крэмль падзяляе апазыцыю, падрываючы празаходнія сілы празь фінансаваньне розных прарасейскіх груповак.Магчыма, Лукашэнка альбо трывае, альбо сам інсьпіруе разыходжаньні, што існуюць паміж рознымі ўладнымі групоўкамі. А Масква між тым прыглядаецца, хто ёсьць хто ва ўладзе і ў апазыцыі. Вельмі важна, што ў беларускім грамадзтве адбываюцца зьмены ў стаўленьні да Лукашэнкі як да прэзыдэнта: шмат хто падтрымлівае яго ўжо з прагматычных меркаваньняў, а ня толькі пад узьдзеяньнем ягонай харызмы. Патрыятычная рыторыка Лукашэнкі спрыяла зьяўленьню палітычнага кансэнсусу ў пытаньні нацыянальнай незалежнасьці. Парадаксальна, але гэта адбылося бяз колькі‑небудзь значнага ўплыву як дэмакратычнай апазыцыі, гэтак і Захаду, асабліва Эўразьвязу, які ня змог прапанаваць Беларусі рэальных стымулаў. Палітычная апазыцыя застаецца ў баку ад гэтых працэсаў, засяродзіўшыся пераважна на ўнутраных разборках. Таму галоўнае пытаньне гучыць так: ці «ўратуе» Беларусь новая пазыцыя Лукашэнкі ў спалучэньні са старымі мэтадамі альбо толькі адкладзе захоп Беларусі Расеяй? ВЫСНОВЫБеларусь набывае для Брусэлю ўсё большую значнасьць. У вялікай ступені рост актыўнасьці ў дачыненьні да Беларусі тлумачыцца пашырэньнем Эўразьвязу ў траўні 2004 г. Новыя краіны‑ўдзельніцы, асабліва Літва, пераконваюць Эўрапейскую камісію перагледзець сваю палітыку адносна Беларусі.Аднак дыскусіі вакол выключэньня Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў выразна паказалі, што ўнутраныя інтарэсы не заўсёды адпавядаюць заяўленым намерам найбольш актыўных у беларускім пытаньні краінаў Эўразьвязу. Іх зацікаўленасьць у захаваньні эканамічнай і палітычнай стабільнасьці ў Беларусі, верагодна, будзе стрымліваць палітыку Брусэлю. Тыя ж краіны, што раней прапаноўвалі Эўразьвязу дзейнічаць на апярэджаньне ў стасунках зь Менскам, цяпер бачаць у энэргетычным скандале паміж Беларусьсю і Расеяй шанец для эўрапейскай палітыкі. Былы польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі і старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікалі Эўразьвяз распачаць дыялёг зь Менскам. У беларускім грамадзтве адбываюцца зьмены ў стаўленьні да Лукашэнкі: шмат хто падтрымлівае яго ўжо з прагматычных меркаваньняў, а ня толькі пад узьдзеяньнем ягонай харызмы.Аднак Эўразьвяз ніколі не зачыняў дзьвярэй для Беларусі — разьвіцьцю супрацоўніцтва перашкаджалі захады беларускай улады па абмежаваньні дзейнасьці Эўразьвязу ў Беларусі. Апублікаваны плян дзеяньняў Эўразьвязу прадугледжвае дыялёг зь Менскам, калі той прыме ўмовы, вызначаныя ў дакумэнце. У 2007 г. энэргетычная бясьпека Эўразьвязу апынулася ў руках двух самых непрывабных палітычных рэжымаў у Эўразіі — беларускага і расейскага. Гэтыя краіны будуюць усё больш трывалыя аўтарытарныя сыстэмы, зводзячы ў нівошта намаганьні Эўразьвязу спрыяць дэмакратыі. Аднак амаль за ўсё, што не заладзіцца ў Беларусі, крытыкуюць Эўразьвяз: усталяваць кантакты з адміністрацыяй ці захаваць гандлёвыя ільготы — значыць страціць твар, рабіць адваротнае — значыць папросту паглыбляць ізаляцыю краіны. І ўсё ж такі цяжка пазбыцца ўражаньня, што палітыка Эўразьвязу правалілася. Параза была непазьбежнай — праблема не ў самой палітыцы, а ў яе ажыцьцяўленьні. Лепшых варыянтаў за тыя, што прапаноўвалі аўтары мноства замоўленых Эўразьвязам дасьледаваньняў, краіны‑ўдзельніцы і няўрадавыя арганізацыі, папросту не было. Аднак пры шчодрых расейскіх субсыдыях гэтая палітыка ў Беларусі ня дзейнічае. Асабліва калі ў ёй дакладна ня вызначаныя прыярытэты і стратэгія, калі практычная рэалізацыя заўсёды адстае ад актуальных патрэбаў, калі амаль немагчыма данесьці свае ідэі да беларускага народу, калі Эўразьвяз ня можа прапанаваць беларусам ніякіх сур’ёзных стымулаў, апроч разнастайнай рыторыкі аб вышэйшым узроўні жыцьця. Лукашэнка, як і беларуская апазыцыя, ня здолеў прапанаваць Беларусі новай пэрспэктывы на ХХІ ст.Але для сёньняшняй ізаляванай Беларусі і гэта можа аказацца магутным інструмэнтам. Асабліва калі Эўразьвяз перахопіць ініцыятыву і ня скоціцца збольшага да рэагаваньня на дзеяньні беларускіх уладаў, як было дагэтуль. Лукашэнка, як і беларуская апазыцыя, ня здолеў прапанаваць Беларусі новай пэрспэктывы на ХХІ ст. І калі Крэмль прадоўжыць свой цяперашні курс, праз год‑два падмурак беларускага «эканамічнага цуду» будзе падарваны. Тады «рыторыка Эўразьвязу» загучыць яшчэ мацней. Шмат хто лічыць, што пасьля энэргетычнага скандалу склалася новая сытуацыя. Але хоць агульны кантэкст і зьмяніўся, галоўная мэта Лукашэнкі засталася той самай: максымальна скарыстаць з выгадаў становішча паміж Захадам і Ўсходам, каб захаваць сваю ўладу. Лукашэнка відавочна спадзяецца неяк вярнуцца да ранейшага стану рэчаў у дачыненьнях з Расеяй, калі Масква фінансава падтрымлівала ягоны рэжым і дазваляла праводзіць палітыку рэпрэсіяў унутры краіны. І хоць Лукашэнка мусіць разумець, што паварот назад малаверагодны, цягам канфлікту з Расеяй ён ставіў мэту адкласьці поўнае спыненьне расейскіх субсыдыяў да таго часу, пакуль у Расеі пройдуць прэзыдэнцкія выбары. Напэўна, ён спадзяецца, што тады расейская палітыка можа зьмяніцца. А тым часам, магчыма, Лукашэнка ўжо рыхтуе ўласны сцэнар перадачы ўлады, падобны да азэрбайджанскага: ён прызначыў свайго старэйшага сына Віктара дарадцам прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы ў самым магутным на сёньня органе ўлады — Радзе бясьпекі.
Пераклаў з ангельскай са скаротамі М. П. паводле Balazs Jarábik, Alastair James Rabagliati. Buffer Rus: New Challenges for EU Policy towards Belarus // Working Paper. Fundaciуn para las Relaciones Internacionales y el Diálogo Exterior. Madrid. March 2007. |
5 Караганов, Сергей. Как сформировать пророссийскую белорусскую элиту? // РИА Новости. 2007. 23 января. 6 Тамсама. 7 Тамсама.
|
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 4 (55) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |