A R C H E П а ч а т а к № 4 (55) - 2007
Пачатак  Цалкам Форум


4 - 2007

 



гісторыя • крытыка • аналітыка • эсэістыка • літаратура • мова •

 


гісторыя

  Арнольд Макмілін

Вокладка «ARCHE» №4
   Мінулыя нумары:

   ARCHE (3’2007)
   ARCHE (1,2’2007)

   ARCHE (12’2006)
   ARCHE (11’2006)
   ARCHE (10’2006)
   ARCHE (9’2006)
   ARCHE (7-8’2006)
   ARCHE (6’2006)
   ARCHE (5’2006)
   ARCHE (4’2006)
   ARCHE (3’2006)
   ARCHE (1,2’2006)

   ARCHE (6’2005)
   ARCHE (5’2005)
   ARCHE (4’2005)
   ARCHE (3’2005)
   ARCHE (2’2005)
   ARCHE (1’2005)

   ARCHE (5’2004)
   ARCHE (4’2004)
   ARCHE (3’2004)
   ARCHE (2’2004)
   ARCHE (1’2004)

   ARCHE (6’2003)
   ARCHE (5’2003)
   ARCHE (4’2003)
   ARCHE (3’2003)
   ARCHE (2’2003)
   ARCHE (1’2003)

   ARCHE (3’2002)
   ARCHE (2’2002)
   ARCHE (1’2002)

   Скарына (6’2001)
   ARCHE     (5’2001)
   Скарына (4’2001)
   Скарына (3’2001)
   ARCHE     (2’2001)
   Скарына (1’2001)

   ARCHE     (9’2000)
   Скарына (8’2000)
   ARCHE     (7’2000)
   Скарына (6’2000)
   ARCHE     (5’2000)
   Скарына (4’2000)
   ARCHE     (3’2000)
   Скарына (2’2000)
   ARCHE     (1’2000)

   ARCHE (4’1999)
   ARCHE (3’1999)
   ARCHE (2’1999)
   ARCHE (1’1999)

   ARCHE (1’1998)

 

Арнольд Макмілін
Прыгажосьць у малым
Вывучэньне «меншых» моваў ва ўнівэрсытэце
на прыкладзе беларускай


(прамова прэзыдэнта Асацыяцыі
сучасных гуманітарных дасьледаваньняў, Лёндан, 17 сакавіка 2006  г.)

Ці памер мае значэньне? Ці малое бывае прыгожым? Падобныя экзыстэнцыйныя пытаньні, магчыма, не зусім звыклыя для прэзыдэнцкіх прамоваў, маюць непасрэднае дачыненьне да маёй сёньняшняй тэмы. Безумоўна, малое не заўсёды прыгожае, асабліва ў сыстэме вышэйшай адукацыі, дзе колькасьць даступных для вывучэньня моваў ды іншых гуманітарных прадметаў хутка зьмяншаецца. Яны саступаюць месца больш папулярным і прыбытковым курсам г. зв. «прафэсійнага цыклю», і самыя прыстойныя зь іх — адміністраваньне ў сфэры адпачынку і спорту. У галіне вывучэньня сучасных моваў Асацыяцыя мае заслужана высокую рэпутацыю за годную захапленьня і практычна адзіную ў сваім родзе падтрымку вывучэньня такіх прадметаў, як валійская і галяндзкая мовы, ужо ня кажучы пра баўгарскую, украінскую і нават беларускую. Апошняя — сапраўды асобны выпадак. Між тым, шмат у якіх ВНУ з навучальных праграмаў выкідаюць нават «вялікага брата» беларускай — расейскую мову, а сытуацыя зь нямецкай і італьянскай не нашмат лепшая. Існуе пагроза, што ў Брытаніі вывучэньне замежных моваў стане выключным, найчасьцей адцягненым, дзядзінцам мовазнаўцаў‑тэарэтыкаў, пра якіх казалі, што яны ведаюць усё пра мовы, але зусім не абавязкова імі валодаюць. Жыцьцё ў ангельскамоўным асяродку, нягледзячы на шэраг перавагаў, бясспрэчна, мае і адмоўны бок.

З гледзішча адукацыі (і ня толькі) існуе безьліч аргумэнтаў, чаму мы мусім разьвіваць г. зв. «меншыя», або дробныя, дысцыпліны. Магчыма, нам варта было б павучыцца ў немцаў — яны падаюць станоўчы прыклад, прынамсі, на катэдрах славістыкі, зь якімі я знаёмы. У нямецкіх унівэрсытэтах патрабаваньні да глыбіні ведаў у выкладчыкаў і студэнтаў больш жорсткія, чым у Брытаніі, там існуе больш магчымасьцяў вывучаць мовы. Так, напрыклад, «меншую» мову звычайна выкладаюць і вывучаюць паралельна зь «вялікай». Гэта істотна дапамагае засвоіць апошнюю: яна набывае належны кантэкст, яе ёсьць з чым супастаўляць. Напрыклад, русістыку ў Брытаніі, безумоўна, можна падмацаваць веданьнем ня толькі францускай, нямецкай або італьянскай, але і польскай, сэрбскай ды чэскай моваў (я назваў усяго тры з выбітных славянскіх культур). Прычым як студэнтам, гэтак і выкладчыкам вывучэньне «меншых» моваў дапаможа пазьбегнуць небясьпекі завузіць сфэру сваіх досьледаў. Толькі пасьля сваркі з прэзыдэнтам Пуціным, зразумеўшы, што Беларусь будзе ня больш як правінцыяй Расеі, беларускі прэзыдэнт вярнуўся да ролі лідэра квазінезалежнай буфэрнай дзяржавыА сёньня нават русісты часам наракаюць, маўляў, больш няма пра што пісаць, а вось Дыкенс або Дантэ, відавочна, стаяць асобна, бо іх пераасэнсоўваюць бясконца (пра што нам нагадалі ў мінулай прэзыдэнцкай прамове). Тым ня менш, тэматыка досьледаў значна менш разнастайная, чым можна было б чакаць. Часткова праблема палягае ў тым, што мы доўга жылі ў навуковым сьвеце, пабудаваным паводле прынцыпу «публікацыя або сьмерць», і, здаецца, сёньня ніхто ня ведае, наколькі сур’ёзна ставіцца да «меншых» дысцыплін RAE (Сыстэма разьмеркаваньня адукацыйных фондаў). Больш за тое, маладыя дасьледчыкі, якія спадзяюцца прысьвяціць сябе навуковай дзейнасьці, натуральна, маюць больш шанцаў атрымаць пасаду, калі іх тэма адпавядае навучальным патрэбам факультэту або катэдры. Бясспрэчна, у наш час спэцыялізавацца выключна ў «меншай» дысцыпліне — вялікая рызыка. Нават у Лёндане, Оксфардзе ці Кембрыджы, дзе няма першаснай праблемы зь літаратурай па малых культурах, дасьледчык можа дазволіць сабе раскошу адысьці ад агульнапрынятых тэмаў толькі пасьля таго, як атрымае сталы кантракт ці, як мінімум, заслужыць трывалую рэпутацыю. Людзей, якія плённа і з задавальненьнем займаліся б, скажам, харвацкай гісторыяй, флямандзкай літаратурай ці нават — я пэўны — беларускай мовай і літаратурай, мусіць быць значна больш. Заслугоўвае найвышэйшай пашаны той характэрны факт, што Асацыяцыя сучасных гуманітарных дасьледаваньняў мае ў сваіх шэрагах выдатных знаўцаў валійскай і аўстрыйскай літаратур. Я, у прыватнасьці, скарыстаю дадзеную мне ганаровую магчымасьць выступіць сёньня з прэзыдэнцкай прамовай і зь вялікім задавальненьнем распавяду пра Беларусь і яе незаслужана ігнараваную культуру.

Дзе месьціцца Беларусь, што яна зь сябе уяўляе і чым яна цікавая? Па‑першае, нагадаем, што Беларусь — унутрыкантынэнтальная дзяржава, якая знаходзіцца паміж Польшчай і Расеяй. На поўдні яна мяжуе з Украінай, на поўначы — з балтыйскімі краінамі. Яе часта называюць апошняй дыктатурай Эўропы і, трохі жартам, савецкім паркам Юрскага пэрыяду. Але з чыста чалавечага гледзішча гэта цудоўны край з высокаразьвітай, нягледзячы ні на якія перашкоды, культурай. Больш за тое, я не адзіны, у каго склалася ўражаньне, што беларусы значна больш шчырыя, сьціплыя і ветлівыя, чым, напрыклад, іхныя суседзі‑славяне1.

  прафэсар славістыкі Лёнданскага ўнівэрсытэту. Дзьве ягоныя апошнія кнігі «Беларуская літаратура ў 50—60‑я гг. ХХ стагоддзя» і «Беларуская літаратура дыяспары» выйшлі ў Менску ў беларускім перакладзе ў 2001 і 2004 гг. адпаведна.
   
Цяперашні аўтарытарны рэжым у Беларусі прыводзіць у роспач шмат каго з інтэлігенцыі, аднак адукаваным і нацыянальна сьвядомым беларусам ёсьць што згадаць і чым ганарыцца — «залатым векам» паміж XIV і XVII стст., калі дзяржава‑папярэдніца сучаснай Беларусі мела значны ўплыў у складзе канфэдэрацыі, вядомай пад назвай Вялікае Княства Літоўскае. Тут варта запыніцца і падкрэсьліць, што яе традыцыйнае — і ня больш за тое — найменьне ўводзіць замежніка ў зман. Якое дачыненьне мае Літва да Беларусі? Кажучы проста, афіцыйнай мовай Княства была беларуская, а літоўцы пераважна служылі ў ягоным войску. У дзяржаўным жыцьці літоўская мова не адыгрывала аніякай ролі. У выніку тэрміналягічнай блытаніны ня толькі беларускую гісторыю часам пісалі Польшча і Расея, але і ў назьве магутнай эўрапейскай канфэдэрацыі, найбольш уплывовай часткай якой цягам трох стагодзьдзяў былі беларускія землі, яны нават ня згадваюцца. Сапраўды, Беларусі моцна шкодзіла розначытаньне ў найменьнях, у тым ліку і ў ХХ ст. Напрыклад, Роберт Оты, былы сябар Асацыяцыі, які абудзіў ува мне цікавасьць да гэтай краіны, называў яе White Russia, што адразу выклікала асацыяцыі з парыскімі таксоўшчыкамі 20‑х гг. мінулага стагодзьдзя. З таго часу склалася некалькі варыянтаў ангельскага правапісу слова «беларускі», і ўсе гэтыя зьмены ніяк не спрыяюць адпаведнаму ўспрыманьню краіны за мяжой і нават размываюць пачуцьця нацыянальнай сьвядомасьці ў самой краіне2. Падобны працэс ідзе сёньня і ў Брытаніі. Нацыянальная сьвядомасьць ангельцаў настолькі аслабла, што на гэту тэму пачалі выдаваць дасьледніцкія, крытычныя і нават аналітычныя кнігі, а таксама весьці сур’ёзныя дыскусіі ў СМІ. Але, прынамсі, адрозна ад Беларусі, якой увесь час то з большай, то зь меншай доляй верагоднасьці пагражае інкарпарацыя з боку Расеі, нас могуць паглынуць толькі амэрыканцы (калі ня браць у разьлік асобных радыкальна настроеных імамаў).

  1 Развагі пра гэта гл. у: Arnold McMillin at 60 answering questions from Sakrat Janovič // Annus albaruthenicus. 2002. P. 213—216. Факт, які, магчыма, нешта кажа пра сучаснае расейскае мысьленьне: з майго нядаўняга інтэрвію для расейскай «Литературной газеты» выкінулі ўсе заўвагі наконт ня толькі расейцаў, але і немцаў. Гл.: Турбина, Любовь. Арнольд Макмиллин — белорус по ментальности // Литературная газета. 2004. 29 сентября — 5 октября. С. 8. Цікавы і адначасова навуковы аналіз некаторых адрозьненьняў паміж беларусамі і расейцамі можна знайсьці ў: Мечковская, Н. Б. Чем белорусы отличаются от русских? // New Zealand Slavonic Journal. 2002. № 36. P. 59—72.

Там, дзе ў прамове падаюцца цытаты зь беларускіх публікацыяў, выкарыстаная другая беларуская абэцэда. Гл. Лёсік, Антон. Беларускі правапіс. Менск: Выданьне Падручнікаў і Літаратуры для Моладзі, 1943.

   
Цэнтральнай постацьцю старажытнай гісторыі Беларусі быў, бясспрэчна, Францішак Скарына, які жыў у канцы XV — сярэдзіне XVI стст. (1490?—1552?). Ён пераклаў на старабеларускую і выдаў у сваёй друкарні некалькі кніг Бібліі з арыгінальнымі гравюрамі і беларускім камэнтаром. Трэба заўважыць, што я кажу пра старабеларускую мову ў XVI ст., калі для верхненямецкай ужо скончыўся сярэдні пэрыяд, што падкрэсьлівае несупадзеньне ў моўнай пэрыядызацыі паміж Усходняй і Заходняй Эўропай. Між іншым, Статут Вялікага Княства, галоўны сьвецкі дакумэнт таго часу, напісаны прыблізна на гадоў дзесяць пазьней, лічыцца як заходнімі, гэтак і беларускімі мовазнаўцамі ўзорам сярэднебеларускай мовы3. Некаторыя расейцы і палякі лічаць беларускую мову толькі дыялектам (само сабою зразумела, строга адпаведна) расейскай або польскай. У сувязі з гэтым цікава заўважыць, што ў XVI ст. беларуская мова гэтак розьнілася ад расейскай, што валадары Масковіі прасілі паслоў з Княства прыяжджаць зь перакладчыкамі. Ці не зашмат для нібыта дыялекту?

Калі ў Княстве пачаўся нутраны разлад, збольшага на рэлігійным грунце, беларускія тэрыторыі адышлі да Рэчы Паспалітай (па‑ангельску яе часта называюць The Polish Commonwealth). У гэты пэрыяд — у XVIІІ ст. — асноўнай літаратурнай сфэрай ужываньня беларускай мовы быў лялечны тэатар батлейка (ад назвы горада Бэтлеем), дзе паны размаўлялі па‑польску, а чорт ды іншыя блазны забаўлялі гледачоў простанароднай беларускай4.

Напрыканцы ХVIII ст. Расейская імпэрыя пашырылася на захад, і беларускія землі разам з большай часткай Польшчы апынуліся пад расейскай уладай. Царскія чыноўнікі хутка адчулі нараджэньне беларускага сэпаратызму (прынамсі на культурным узроўні) і строга забаранілі самое слова «Беларусь» зь ягонымі вытворнымі і навязалі найменьне «Паўночна‑заходні край» Расейскай імпэрыі. Таксама да канца ХІХ ст. у расейскіх і польскіх часопісах забаранялася друкаваць артыкулы па‑беларуску. Былі зьнішчаныя шмат якія літаратурныя ды іншыя крыніцы. У выніку, калі я ў сярэдзіне 60‑х гг. ХХ ст. працаваў над доктарскай дысэртацыяй па фармаваньні беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст., адной з самых значных праблемаў было знайсьці першакрыніцы.

На пачатку ХХ ст., калі ўлады дазволілі пісаць і выдаваць тэксты па‑беларуску, адбыўся магутны ўсплёск культурнага адраджэньня. Аднак спроба стварыць незалежную беларускую дзяржаву пры канцы першай усясьветнай вайны была хутка задушаная5, і Ўсходняя Беларусь увайшла ў склад Савецкага Саюзу пад назвай Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, а Заходняя адышла да Польшчы. Па абодва бакі мяжы сьвядомых беларусаў зьнявольвалі, але на захадзе ўсё ж было больш бясьпечна, бо ў Савецкай Беларусі Сталін узяўся вынішчаць нацыянальную інтэлігенцыю на пачатку 30‑х гг., задоўга да 1937 г., калі хваля рэпрэсіяў дасягнула свайго піку ў іншых рэгіёнах Савецкага Саюзу. Аб’яднаньне Ўсходняй і Заходняй Беларусі адбылося ў 1939 г. А праз паўстагодзьдзя, у 1991 г., Рэспубліка Беларусь пасьля распаду Савецкага Саюзу стала фармальна незалежнай дзяржавай. Да распаду Саюзу часткова ў нейкай ступені падштурхнулі беспасьпяховыя спробы ўладаў схаваць наступствы Чарнобыльскай трагедыі, палітыка галоснасьці і здыманьне заслоны сакрэтнасьці. У любым разе Беларусь, зруйнаваная падчас дзьвюх усясьветных войнаў, сталася таксама галоўнай ахвярай і радыяцыйнай катастрофы. І зноў гэтая шматпакутная краіна пацярпела больш, чым мусіла, бо адразу пасьля аварыі на станцыі савецкая авіяцыя, каб ня даць радыяактыўным аблокам прайсьці над тэрыторыяй Расеі, пасадзіла большасьць радыяактыўных ападкаў на Беларусь. Гэта, між іншым, агульнавядомы факт, які дагэтуль нельга публічна агучваць. Але ня будзем больш пра сумнае, лепей зірнем на асаблівасьці літаратуры ў халодным клімаце, на «плюсы» і «мінусы» яе вывучэньня.

У рамане «Ў коле першым» Аляксандар Салжаніцын укладае ў вусны аднаго са сваіх герояў наступныя словы: «Краіне мець вялікага пісьменьніка — усё роўна што другі ўрад». Каго ён меў на ўвазе — добра зразумела. А вось найвыбітнейшы беларускі пісьменьнік Васіль Быкаў, які памёр у 2003 г., не вызначаўся расейскай пыхай, але сапраўды невымерна шмат зрабіў для беларускага грамадзтва. Быкава лічылі «сумленьнем нацыі»6. І тое, што ён быў вымушаны правесьці апошнія гады жыцьця за мяжой, спачатку ў Хэльсынкі, пасьля ў Франкфурце і, нарэшце, на запрашэньне свайго сябра — пісьменьніка Вацлава Гаўла, у Празе, кажа пра сёньняшнюю сытуацыю ў краіне. Зьехаў пісьменьнік ня дзеля таго, каб пазьбегнуць паказальнага працэсу ў духу сталінскіх часоў, — Быкаў баяўся ціха зьнікнуць, як некалькі журналістаў, што загінулі ў першыя гады кіраваньня цяперашняга рэжыму. Я яшчэ згадаю Быкава, а пакуль толькі заўважу, што ягонае выгнаньне ўвекавечыў Рыгор Барадулін, найбольш вядомы сучасны беларускі паэт. Барадулін напісаў Быкаву ў выгнаньне некалькі неверагодна кранальных нізак вершаў, сабраных пазьней у дзьве выдатныя кнігі. Я прапаную прачытаць пяць апошніх радкоў аднаго зь вершаў, каб вы адчулі, наколькі мілагучная беларуская мова:

   2 Ужываюць наступныя варыянты: Byelorussian, Belorussian, Belarusan і, нарэшце, форма, выкарыстаная тут, — Belarusian.

3 Першае і дасюль клясычнае дасьледаваньне тагачаснай беларускай мовы: Stang, C. S. Die westrussische Kanzleisprache des Grossfürstentums Litauen. Oslo: J. Dybwad, 1935. Сьвет пабачылі тры Статуты Вялікага Княства Літоўскага — 1529, 1566 і 1588 гадоў.

4 Больш дэталёва пра гэта гл.: Lewina, P. Intermedia wschodnio‑słowiańskie XVI‑XVIII wieku. Wrocław: Polskiej Akademii Nauk Komitet Słowianoznawstva: Zakł Narodowy im. Ossolińskich, 1967. А таксама: Барысаў, Н. І.; Саннікаў, А. К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мінск: Акадэмія Навук БССР, 1962.

5 Надзвычай зьмястоўная праца, прысьвечаная падзеям 1917—1918 гг. — брашура Генрыха Далідовіча «БНР і БССР. Роздум аб пакутным шляху беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі» (Мінск: Пенто, 2002).

   

I тоiцца
Журба ў жывой красе.
Журбою пахнуць
Словы нашы ўсе,
Наш хлеб надзённы7.

Усе пісьменьнікі сёньняшняй Беларусі адчуваюць падвойную місію: ня проста забаўляць чытача ці спраўджваць празь пісьмо памкненьне да творчасьці, але і тым самым зьберагаць беларускую мову ад размываньня і зьнікненьня. Цягам як мінімум паўстагодзьдзя «мова» (часта зь вялікай літары) застаецца галоўнай тэмай у творчасьці паэтаў, якія ўзносяць яе вытанчанасьць і непаўторную прыгажосьць, а таксама адзначаюць яе асноватворную ролю ў захаваньні нацыянальнай самасьвядомасьці і гонару. Пакуль нельга казаць, што існуе сур’ёзная пагроза зьнікненьня беларускай мовы, прынамсі, пісьмовай. У нядаўна выдадзенай кнізе «Тут так размаўляюць: Падарожжа ў мовы, якія зьнікаюць»8 Марк Аблі піша, што прыблізна з 6000 моваў, на якіх сёньня размаўляюць у сьвеце, у бліжэйшым стагодзьдзі палова можа зьнікнуць. Але беларускай, з улікам колькасьці друкаваных тэкстаў, якіх нязьменна более, не пагражае поўнае зьнікненьне, нават нягледзячы на тое, што яна амаль ня мае падтрымкі на дзяржаўным узроўні9.

Чаму беларускай мове баяцца размываньня? Цягам усяго існаваньня Савецкага Саюзу мовай міжнацыянальных зносінаў была расейская. Найвялікшая праблема беларускай мовы ў тым, што пасьля рэфэрэндуму 1995 г. расейскай мове нададзены роўны зь беларускай статус другой дзяржаўнай.Нават мовы цюрскіх і арабскіх рэспублікаў штучна ўплішчылі ў кірылічнае пісьмо. Нацыянальная самасьвядомасьць (як альтэрнатыва савецкай) мэтанакіравана кантралявалася і абмяжоўвалася, між іншым, міграцыйнай палітыкай: перапісы паказваюць надзвычай высокі адсотак беларусаў у Казахстане (месцы выгнаньня для эўрапейцаў), пры тым што шмат расейцаў і расейскамоўных, напрыклад, габрэі, абралі, сьвядома або вымушана, Беларусь. У якасьці прыкладу згадаю сям’ю сваёй жонкі: яна мусіла шукаць прытулку ў Беларусі пасьля чарговага ўсплёску агрэсіўнага антысэмітызму ў Расеі на пачатку 50‑х гг. ХХ ст.

Аднак найвялікшая праблема беларускай мовы — яе роднаснасьць з расейскай, а таксама тое, што пасьля рэфэрэндуму 1995 г. расейскай мове нададзены роўны зь беларускай статус другой дзяржаўнай. Цалкам прадказальным вынікам сталася далейшае размываньне беларускай, бо шмат хто зь беларусаў і амаль усе замежнікі, натуральна, карыстаюцца больш магутнай, распаўсюджанай і «цывілізаванай» расейскай мовай. Парадаксальна, але размаўляць па‑беларуску ў грамадзкіх месцах, напрыклад, у транспарце, можа быць небясьпечна, бо гэта прыкмета «нацыяналізму», хоць станцыі ў менскім мэтрапалітэне дагэтуль абвяшчаюць па‑беларуску. Напэўна таму, што чыноўнікі, якія пагарджаюць беларускай мовай, лічаць ніжэйшым за сваю годнасьць спусьціцца ў мэтро. Якая іронія лёсу: цяпер, ужо нібыта ва ўмовах нацыянальнай незалежнасьці, беларуская мова апынулася пад ня меншым, а магчыма, і большым ціскам, чым на працягу дзьвюх стагодзьдзяў русіфікацыі. Сам прэзыдэнт краіны абвесьціў, што па‑беларуску нельга сказаць нічога разумнага. Між іншым, шмат хто з высокіх чыноўнікаў прамаўляе на мяшанцы беларускай і расейскай, г. зв. «трасянцы» (літаральна — «перамяшанае сена з саломай, якім кормяць жывёлу; заходні адпаведнік «трасянкі» — крэольская мова). Такая абыякавасьць да нацыянальнай мовы з боку ўлады — зусім ня «наш адказ» Хомскаму зь ягонай генэратыўнай граматыкай, а мабыць, адлюстраваньне былых амбіцыяў прэзыдэнта, зьвязаных з аб’яднаньнем з Расеяй і нават з прыходам да ўлады ў Крамлі. І толькі пасьля сваркі з прэзыдэнтам Пуціным, зразумеўшы, што Беларусь будзе ня больш як правінцыяй Расеі, беларускі прэзыдэнт вярнуўся да ролі лідэра квазінезалежнай буфэрнай дзяржавы, што займае сваё асаблівае месца ў сучасным зьменлівым сьвеце. Так, сёньня, акрамя як у сем’ях нацыянальна сьвядомай інтэлігенцыі, беларуская мова ўжываецца ў літаратуры, тэатры і вельмі абмежавана на беларускім тэлебачаньні. Апошняе, дарэчы — цудоўны прыклад адмысловага ўжываньня трасянкі, дзе мова патрэбная ўсяго толькі для стварэньня нацыянальнага калярыту. Размаўляць па‑беларуску ў грамадзкіх месцах, напрыклад, у транспарце, можа быць небясьпечна, бо гэта прыкмета «нацыяналізму».Як філёляг, у якога першая замежная мова расейская, я таксама хоцькі‑няхоцькі размаўляю на падобнай мяшанцы‑трасянцы, на перасыпанай русізмамі беларускай. Але сам факт, што я пераходжу на беларускую, актыўна вітаецца ў навуковых і культурніцкіх колах. Вось так я і размаўляю па‑беларуску — дазвольце мне падобнае параўнаньне — як той сабака, пра якога пісаў д‑р Джонсан: маўляў, ён кепска ходзіць на задніх лапах, але дзіва, што ён увогуле гэта робіць. Перад тым, як перайсьці да ня меней важнай тэмы — беларускай гісторыі, трэба заўважыць, што не заахвочваецца ня толькі разьвіцьцё мовы, але і выкарыстаньне гістарычнай беларускай сымболікі — бел‑чырвона‑белага сьцяга, замененага на квазісавецкі аналяг. Забаронены і іншы старажытны нацыянальны сымбаль — герб «Пагоня» з выяваю вершніка на белым кані. Уся дасавецкая візуальная сымболіка фактычна скасаваная.

  6 Аднымі зь першых гэты эпітэт выкарысталі наваполацкія студэнты ў сваім кранальным лісьце ў тыднёвік «Літаратура і Мастацтва» (1988. 4 лістапада. С. 3).

7 Барадулін, Рыгор. Лісты ў Хельсінкі. Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. С. 51. Другая кніга: Барадулін, Рыгор; Быкаў, Васіль. Калі рукаюцца душы… Менск: Кніга, 2003.

8 Abley, Mark. Spoken Here: Travels among Threatened Languages. London: Arrow Books, 2005.

9 Натуральна, мова ня можа паўнацэнна разьвівацца, калі на ёй не вядзецца выкладаньне ў школах: у 1993 г. у 76 % школаў выкладалі па‑беларуску, у 2003 г. беларускамоўнымі засталіся толькі 23 % школаў.

   
Гісторыя для беларусаў ня менш важная за мову. Датычна Беларусі няма больш няслушнай заўвагі, чым словы Джорджа Эліёта, што найшчасьлівейшая краіна — тая, у якой няма гісторыі10. Пасьля стагодзьдзяў адмаўленьня і вынішчэньня нацыянальнай спадчыны беларусам больш, чым каму іншаму, неабходна ведаць сваё мінулае, каб асэнсаваць цяпершчыну. Зь сярэдзіны 60‑х гг. ХХ ст. пачало зьяўляцца шмат гістарычных раманаў, у якіх адкрыта або прыхавана пра гэта гаварылася. У той час пісьменьнікі зрабілі першую спробу аспрэчыць татальнае перакручваньне беларускай гісторыі пад расейскую — яно было неад’емнай часткай усіх навуковых працаў, прысьвечаных Беларусі. Напрыклад, у адным з такіх раманаў, дзеяньне якога адбываецца ў ХІ ст., паганскі бог‑грамоўнік Пярун з волі аўтара кажа важкія словы пра значнасьць гістарычнай памяці: «Той, хто лёгка адмаўляецца ад учарашняга, ня варты заўтрашняга»11.

Дазволю сабе крыху адысьці ад тэмы і прывяду прыклад, як за саветамі скажалі беларускую гісторыю. Навукоўцы‑каньюнктуршчыкі ў сярэдзіне ХХ ст. зьмянілі імя вышэйзгаданага беларускага асьветніка Францішка Скарыны на «менш заходняе» Георгі. Сьмешна, калі згадаць, што Скарына быў сакратаром каталіцкага біскупа і ніколі не падпісваўся інакш як Францішкам. Як тое магло здарыцца? Русіфікаваная, праваслаўная форма ўвайшла ва ўжытак, бо ў адным‑адзіным лацінскім манускрыпце пра Скарыну знайшлося слова «Георгі», што насамрэч выявілася памылкай перапісчыка, які зблытаў яго з лацінскім словам egregius. Так дапушчаную ў сярэднявеччы хібу скарысталі ў наш час у палітычных мэтах12.

Натуральна, тэматыка твораў беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў не абмяжоўваецца мовай і гісторыяй. Трэба запыніцца як на іншых тэмах сучаснай беларускай літаратуры, так і на некаторых агульных аспэктах літаратурнага жыцьця, напрыклад, на крытыцы. З улікам усяго вышэйзгаданага не падаецца дзіўным, што ў творчасьці паэтаў і празаікаў сярэдняга веку пануе бязрадасная самазаглыбленасьць у свой унутраны сьвет і невылечная адзінота. Горад у іх творах часьцей за ўсё варожы чалавеку, чужы, ён часам супрацьпастаўляецца рамантычнаму ўяўленьню пра вёску як крыніцу большай маральнай чысьціні і больш трывалых чалавечых каштоўнасьцяў. Канфлікт пакаленьняў і немагчымасьць гарманічнага суіснаваньня гораду і вёскі робяцца папулярнымі літаратурнымі тэмамі. Але нельга казаць, быццам уся беларуская літаратура спрэс дэпрэсіўная — некаторыя аўтары ставяцца да таго, што іх атачае, з добрым гумарам.

У творчасьці некаторых паэтаў пасьля падзеньня камунізму афіцыйная ідэалёгія папярэдніх сямідзесяці гадоў саступіла месца рэлігійнасьці — як падаецца, павярхоўнай. Бясспрэчна, былі сярод іх і шчырыя вернікі, якія проста не маглі выказваць сваіх пачуцьцяў за савецкай уладай зь ейнымі запаветамі. Ня дзіва, што чарнобыльская трагедыя спарадзіла шмат літаратурных зваротаў да Бога, як, напрыклад, «Малітва наступнасьці» Рыгора Барадуліна, дзе паэт зьвязвае слова «радыяцыя» з «Радуніцай» і заканчае твор бляклым «нішто»13. Барадуліну належыць і яшчэ адзін знакавы верш — «Беларусь на крыжы», у якім цяжкая доля краіны выяўленая як яе ўкрыжаваньне14. Пакінуўшы ў дужках пытаньне аўтарскай шчырасьці і матывацыі, заўважым, што праблема рэлігіі ў Беларусі сама па сабе спрэчная і заблытаная. Цягам стагодзьдзяў рэлігійны падзел адыгрываў значную адмоўную ролю ў жыцьці краіны (падобна на тое, што адбывалася ў Паўночнай Ірляндыі). Сёньня літаратурныя згадкі праваслаўных, каталікоў і ўніятаў цягнуць за сабой трывалыя нацыянальныя асацыяцыі: праваслаўе зьвязанае з Расеяй, а каталіцызм — з Польшчай. Уніяцтва, вядомага таксама як грэка‑каталіцтва, сёньня ў Беларусі амаль не існуе — даўся ў знакі ціск дзьвюх больш магутных цэркваў. Але, зь іншага боку, уніяцтва з прынцыпу падтрымлівае шмат хто з нацыянальна сьвядомых беларусаў, якія не жадаюць, каб іх краіну, нават на ўзроўні рэлігіі, дзялілі магутныя суседзі. У сваім жанрава неадназначным творы «Маланка» выдатны паэт‑постмадэрніст Алесь Разанаў апісвае, як у бажніцу б’е маланка і падзяляе вернікаў: адныя схіляюцца на ўсход, другія — на захад. А сам паэт ведае, што Беларусь у мінулым пакутавала як пад Польшчай, так і пад Расеяй, і не адчувае патрэбы ў ніводнай зь іх, але, ня ў стане таго нікому давесьці, застаецца на тым самым месцы, з маланкаю ў сэрцы15. У цяперашні русіфікацыйны пэрыяд склаўся моцны перакос у бок праваслаўя як г. зв. «истинной» рэлігіі беларусаў, а каталіцызм падаецца выключна як «пальшчызна».

 

10 Eliot, George. The Mill on the Floss. Oxford: Clarendon Press, 1980. P. 338.

11 Дайнека, Леанід. След ваўкалака. Мінск: Юнацтва, 2001. С. 136.

12 Больш дэталёва ў рэцэнзіі Гая Пікарды на працу Сцяпана Майхровіча «Георгі Скарына» (1966) гл.: The Journal of Byelorussian Studies. 1968. Vol. I. № 4. P. 246—248.

13 Барадулін, Рыгор. Трэба дома бываць часцей… Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. С. 278—279.

14 Барадулін, Рыгор. Міласэрнасць плахі. Мінск: Мастацкая літаратура, 1992.

   
На супрацьлеглым баку тэматычнага спэктру — эротыка і сэкс, адкрытыя, так бы мовіць, у 80‑я гг. і з энтузіязмам падхопленыя адным‑двума аўтарамі. Патрыярхальны ўклад глыбока ўкарэнены ва ўсходнеэўрапейскай культуры, і Беларусь тут не выключэньне. Са словаў аднаго пісьменьніка‑мужчыны, «хоча Бог пакараць жанчыну — хай яна народзіцца на Беларусі»16. Вось як апісвае свой дэбют у беларускай літаратуры вядомая паэтка Вольга Іпатава: «У краіну паэзію ўваходзіць жанчына, ідзе па пякучых сьнягах басанож»17. Падобнае патрыярхальнае грамадзтва дае ўрадлівую глебу для мужчынскага эратызму і парнаграфіі. А выбітны сучасны аўтар Адам Глёбус напісаў шэраг кніг пад назвамі, утворанымі ад «Дэкамэрона» Бакачо, і кнігу «Толькі не гавары маёй маме…». Здаецца, у некаторых беларускіх аўтараў‑мужчынаў назіраецца комплекс пэніс‑фіксацыі. Аднак далей за ўсіх пайшоў малады пісьменьнік Славамір Адамовіч: жаданьне шакаваць, ужо добра бачнае ў ягоных творах, прыняло небясьпечную форму ў расейскамоўным вершы пад адназначнай назвай «Убей президента!». Уявіце сабе грамадзкі рэзананс, калі б Times Literary Supplement і London Review of Books разам зь вядучымі брытанскімі выдавецтвамі і літаратурнымі прэміямі перайшлі ў рукі дзяржапарату і былі б узначаленыя трэцяразрадным літаратарам.Ня дзіва, што ён трапіў у турму, а з 2002 г. жыве ў палітычным выгнаньні.

Увесь час, пакуль расейцы натоўпамі пакідалі сваю краіну, беларусы, прынамсі, да ўсталяваньня цяперашняга рэжыму, упарта трымаліся сваёй зямлі. Але сёньня некаторыя найталенавіцейшыя аўтары скарысталіся з магчымасьці эміграваць, выехаўшы за мяжу на запрашэньні тамтэйшых ПЭН‑клюбаў. Асобная гаворка пра тых, хто зьехаў з краіны пры канцы мінулай вайны. Пісьменьніку і навукоўцу, цяперашняму старшыні Саюзу пісьменьнікаў Алесю Пашкевічу не далі абараніць доктарскую дысэртацыю на тэму пасьляваеннай эміграцыі. У сьнежні 2003 г. зьявіўся сфабрыкаваны ліст прэзыдэнту ад шасьці вэтэранаў вайны (некаторыя зь іх яшчэ і вэтэраны палітычнай літаратуры). Яны выказалі сваё абурэньнем тым, што, «як да іх дайшло», Пашкевіч назваў тых людзей эмігрантамі, а не фашысцкімі калябарантамі. Горш за тое, у сваёй працы Пашкевіч назваў вайну не Вялікай Айчыннай, як заведзена паводле мясцовай традыцыі, а ўсяго толькі другой усясьветнай.

Пасьля былі спробы забраць будынак Саюзу пісьменьнікаў і нават паставіць пад кантроль сам Саюз, які афіцыйныя асобы лічаць рассаднікам вальнадумства. Аднак самай знакавай падзеяй сталася інсьпіраванае ўладай амаль адначасовае аб’яднаньне ўсіх цэнтральных літаратурных часопісаў і выдавецтваў пад адным дахам. Цікава, што ўсё гэта ў выніку атрымала ангельскую назву «холдынг». На яго чале паставілі малавядомага, але адданага ўладзе пісьменьніка. Уявіце сабе грамадзкі рэзананс, калі б Times Literary Supplement і London Review of Books разам зь вядучымі брытанскімі выдавецтвамі і літаратурнымі прэміямі перайшлі ў рукі дзяржапарату і былі б узначаленыя трэцяразрадным літаратарам.

Але нават тое, што беларускую мову «стрымліваюць» у «холдынгу», мае станоўчыя вынікі: на месцы закрытых або задушаных старых часопісаў і выдавецтваў як грыбы павырасталі новыя, таму маладыя пісьменьнікі‑экспэрымэнтатары пакуль яшчэ маюць магчымасьць даносіць сваё слова да чытача.

Беларуская крытыка збольшага застаецца камплімэнтарна-слабой і шаблённай, часта нагадвае сваімі фармулёўкамі савецкую.Нацыянальны паэт Расеі Аляксандар Пушкін сказаў у 1829 г.: «Літаратура сякая‑такая ў нас ёсьць, а крытыкі — няма». Гэтыя словы можна аднесьці і да беларускай літаратурнай сытуацыі ў ХІХ ст. Але сёньня значная частка беларускай літаратурнай крытыкі нагадвае літаратурныя агляды на старонках некаторых брытанскіх газэт. Аўтары пішуць рэцэнзіі адзін на аднаго, ствараючы ўтульны гурток «для сваіх». У Беларусі назіраецца тое самае, што мае месца ў Брытаніі і Паўночнай Амэрыцы, прынамсі, у славістыцы, — бракуе прафэсійных крытыкаў‑навукоўцаў і рэцэнзэнтаў. Праблема, напэўна, у адмоўным уплыве сучасных структур кшталту RAE, калі ў выніку літаратурныя агляды нават у вядучых акадэмічных часопісах пішуць практычна невядомыя літаратуразнаўцы ды асьпіранты. Беларуская крытыка збольшага застаецца непадуладнай ніякім зьменам, камплімэнтарна‑слабой і шаблённай, часта нагадвае сваімі фармулёўкамі савецкую. Альтэрнатыву ёй складаюць асобныя крытыкі і выданьні, апантаныя жаданьнем жорстка скрытыкаваць і мастацкую літаратуру, і дакумэнталістыку — відавочна, каб пахваліцца, што яны знаёмыя з сучаснымі літаратурнымі плынямі і тэорыямі. Аб’ектыўная і ўдумлівая крытыка дагэтуль застаецца адносна рэдкай зьявай, хоць на зломе стагодзьдзяў ейны аб’ём заўважна ўзрос.

Менавіта ў сфэры літаратурнай крытыкі досьвед замежнага літаратуразнаўцы, магчыма, быў бы не бескарысны для беларускай літаратуры. Ён можа прапанаваць свой пункт гледжаньня, калі і ня лепшы за наяўныя, дык, прынамсі, каштоўны сваёй адрознасьцю, неабцяжаранасьцю мясцовай традыцыяй. Маю першую кнігу па беларускай літаратуры пераклалі на расейскую мову, каб на яе напісалі рэцэнзію тры літаратуразнаўцы. Неўзабаве кніга зьнікла недзе ў сутарэньнях Акадэміі навук і ператварылася ў легенду ў асяродку беларускай інтэлігенцыі.З уласнага досьведу ведаю, што ангельскамоўная крытыка, прысьвечаная беларускай літаратуры, вітаецца, так бы мовіць, як артэфакт, але моўны бар’ер дазваляе беларускім чытачам зразумець яе толькі ў самых агульных рысах. У выніку водгукі на ангельскамоўную крытыку — звычайна станоўчыя — закранаюць самыя агульныя ідэі, узятыя з назваў разьдзелаў і параграфаў і зь некалькіх цытат. Калі ж літаратуразнаўчыя досьледы перакладаюць на беларускую, плыня ўхвалаў значна радзее, а некаторыя вядомыя аўтары крыўдуюць на крытыку, якая не бярэ ў разьлік літаратурных рэгаліяў ды традыцыі. Маю першую кнігу па беларускай літаратуры, як пасьля выявілася, пераклалі на расейскую мову, каб на яе напісалі рэцэнзію тры літаратуразнаўцы. Але неўзабаве кніга зьнікла недзе ў сутарэньнях Акадэміі навук і незаслужана ператварылася ў легенду ў асяродку беларускай інтэлігенцыі18. Праз дваццаць гадоў, калі мае кнігі пачалі перакладаць на беларускую і друкаваць у самой Беларусі, некаторым аўтарам не спадабалася нязвыклая ім адкрытасьць, аднак большасьць чытачоў станоўча ўспрыняла адмову ад піетэту перад наяўным status quo. Натуральна, калі замежныя навукоўцы цікавяцца меншай культурай накшталт беларускай, амаль усё, што пра яе пішуць, лічыцца станоўчай зьявай і дае штуршок тым шматлікім творчым людзям, у прыватнасьці, пісьменьнікам, якім часам падаецца, што яны працуюць у вакуўме, і якія б’юцца над пытаньнем, як данесьці свае творы да шырэйшай аўдыторыі.

  15 Разанаў, Алесь. Маланка // Танец з вужакамі. Мінск: Мастацкая літаратура, 1999. С. 245.

16 Казлоў, Анатоль, цыт. пав.: Мельнікава, Анджэла. Выбірае жанчына… З нагоды апавядання Л. Рублеўскай і не толькі // Маладосць. 1999. № 2.
С. 248—252.

17 Савік, Лідзія. Беларусь! Твая дачка я… // Полымя. 1995. № 3. С. 222—234.

   
Той, хто піша на меншых мовах, можа дасягнуць большай вядомасьці дзякуючы перакладам, хоць, прынамсі, у Брытаніі гэты від дзейнасьці не вітаецца фундатарамі акадэмічнай навукі. Савецкія чыноўнікі спрабавалі падаць Быкава расейскім празаікам — на ўсіх перакладах на іншыя мовы значылася: «пераклад з расейскай».Я сам перакладаю тэксты, цытаваныя ў маіх манаграфіях. Але пераклады ня толькі не шануюць у акадэмічных колах — іх вельмі цяжка надрукаваць асобнай кнігай, асабліва калі аўтар невядомы шырокай публіцы. Бясспрэчна, найзнакаміцейшы беларускі пісьменьнік ХХ ст. Васіль Быкаў набыў шырокую вядомасьць дзякуючы таму, што ягоныя кнігі перакладалі на расейскую мову, і іх чытала больш людзей. Але ў перакладах імгненна выходзіць навонкі адна істотная загана — цэнзураваньне тэкстаў. Прывяду толькі адзін прыклад: у раньнім творы Быкава «Трэцяя ракета» камандзір з Троцкага ператварыўся ў Процкага. Ня дзіва, што, сутыкнуўшыся са скажэньнямі, Быкаў пачаў самастойна перакладаць свае творы на расейскую мову. Яшчэ адна загана ў тым, што савецкія чыноўнікі спрабавалі падаць Быкава расейскім празаікам, замоўчвалі, што ў арыгінале ягоныя творы напісаныя па‑беларуску — на ўсіх перакладах на іншыя мовы значылася: «пераклад з расейскай». Міт пра тое, што найлепшы пісьменьнік Беларусі быў расейцам, разьвеялі зь вялікімі цяжкасьцямі.

У 2003 г. цяжка хворы Быкаў вярнуўся паміраць у Беларусь. На ягонае пахаваньне прыйшлі тысячы людзей, каб з пашанай праводзіць пісьменьніка ў апошні шлях па галоўным праспэкце Менску. Яны несьлі рэлігійныя і нацыянальныя сымбалі. Аднак прэзыдэнт з аднаму яму вядомых прычынаў назваў жалобную працэсію «вакханаліяй». Толькі праз пэўны час, калі ён асэнсаваў, як глыбока народ шануе Быкава, кіраўнік дзяржавы заявіў: «Я заўсёды захапляўся паэзіяй Быкава». Кожнаму беларусу вядома, што Васіль Быкаў не напісаў аніводнага вершаванага радка. Так, фарс, які пачаўся ў перакладах раньніх твораў Быкава, прадоўжыўся і ў сувязі з найжалобнейшай падзеяй — сьмерцю Пісьменьніка.

У Беларусі заўсёды існавала традыцыя падмяняць выходныя дадзеныя друкаваных выданьняў і карыстацца псэўданімамі. У ХІХ ст. яна дыктавалася неабходнасьцю: кнігі, надрукаваныя, напрыклад, у Кракаве або Познані (ці, прынамсі, з гэткімі выходнымі зьвесткамі на тытульнай старонцы), мелі больш шанцаў пазьбегнуць царскай цэнзуры ці канфіскацыі. З тых самых прычын ці ня ўсе аўтары карысталіся псэўданімамі. Для тых з нас, хто ведае пра раздваеньне асобы Барбары Вайн і Рут Рэндал, у псэўданімах няма нічога дзіўнага. Некаторыя сучасныя беларускія аўтары працягваюць гэтую завядзёнку. Іншую групу складаюць аўтары, часам даволі вядомыя, якія пад прыдуманымі імёнамі пішуць для расейскай аўдыторыі папулярнае крымінальнае чытво, каб неяк зарабіць на жыцьцё. Непадобны да іншых паэт Уладзімір Някляеў, які доўгі час жыў у напаўвымушаным выгнаньні ў Фінляндыі. Ён напісаў раман «Лабух», які набыў скандальную вядомасьць ня толькі праз тое, што ў ім зашмат сэксу, але і праз злую сатыру на сёньняшні палітычны рэжым19. Улады шмат зрабілі, каб даведацца, дзе надрукаваная кніга, але ўсё было дарэмна, таму яны прынялі, напэўна, самае разумнае рашэньне — не зьвяртаць увагі на твор Някляева, забіваючы яго маўчаньнем.

  18 McMillin, Arnold. A History of Byelorussian Literature: From Its Origins to the Present Day. Giessen: Wilhelm Schmitz, 1977.

   
З маёй замалёўкі Беларусі і яе літаратурнага жыцьця можа падацца, што вывучэньне гэтай малой дысцыпліны (адзінай, якую я сапраўды ведаю) — як меншае, невялікае шчасьце. Але для мяне вялікі гонар (а не абраза, як, магчыма, для некаторых палякаў ці расейцаў), што мяне называюць «ангельскім беларусам»20 зь «беларускай мэнтальнасьцю» (Турбина, с. 8). Некаторыя беларусы, на манер д‑ра Джонсана, дзівяцца, чаму нехта, нарадзіўшыся ня ў іхнай краіне, цікавіцца імі і іхнай культурай. Пра мяне думалі, што я шатляндзец, ірляндзец ці валіец, і менавіта таму спачуваю (прыгнечаным) меншасьцям. У асобных колах нават мяркуюць, што Макмілін — гэта псэўданім, за якім хаваецца беларус.

І апошняе. Вывучэньне меншых моваў, відавочна карыснае само па сабе, патрабуе некалькіх перадумоваў. Неабходна валодаць блізкай да яе вялікай мовай, мець доступ да добрых бібліятэчных фондаў і перадусім быць індывідуалістам, а не калектывістам, бо знайсьці людзей, зь якімі можна абмяняцца ідэямі і паспрачацца, да якіх нават проста можна зьвярнуцца, вельмі цяжка. Ня ведаю, ці пераканаў вас мой аповед пра Беларусь і яе літаратуру ў тым, што яна заслугоўвае навуковага зацікаўленьня, але ўжо зрабіць падобную спробу для мяне было ганаровым прывілеем.

Пераклаў з ангельскай з ласкавай згоды аўтара Алесь Мартынаў.

  19 Някляеў, Уладзімір. Лабух. Мінск, 2003.

20 Барадулін, Рыгор. Збор твораў, IV. Мінск: Мастацкая літаратура, 2002. С. 224—225.

Пачатак  Цалкам Форум

№ 4 (55) - 2007

да Зьместу

Праект ARCHE

да Пачатку СТАРОНКІ


Ліст у рэдакцыю.   Майстраваньне [mk]. Абнаўленьне [czyk].
Copyright © 1998-2007 ARCHE "Пачатак" magazine
Апошняе абнаўленьне: 2007/06/27