A R C H E | П а ч а т а к | № 4 (55) - 2007 |
Пачатак Цалкам Форум |
|
|
|||||
Андрэй Вашкевіч | ||||||
Андрэй Вашкевіч
Нашы сцягі над Заходняй
Залунай на ўвесь на прасцяг, Сяргей Панізнік На старых чорна‑белых фатаздымках сцягі не маюць колераў. Так, цёмная гарызантальная палоска на светлым фоне… Навокал напружаныя твары (фатаграфавацца даводзілася тады рэдка, і гэта сапраўды была падзея). Старыя і маладыя, дзяўчаты і хлопцы, інтэлігенты і сяляне… У кожнага твару свой лёс, свая вялікая, часцей трагічная, жыццёвая гісторыя. Шмат хто з іх загінуў у польскіх турмах, савецкіх лагерах або быў расстраляны нацыстамі. Сёння размова аб сімвалах іх змагання: аб сцягах. Паводле наяўных звестак, адзіным месцам, дзе суверэнная польская дзяржаўнасць пэўны час пасля свайго трывалага ўсталявання на заходнебеларускіх землях яшчэ талеравала бел‑чырвона‑белы сцяг, была Гродна. У 1916—1920 гг. адным з цэнтраў беларускасці ў горадзе над Нёманам былі будынкі пабернардынскага жаночага каталіцкага кляштара, дзе месцілася беларуская школа і беларускі прытулак, якім кіравала Станіслава Буйло, сястра знакамітай паэткі. Пасля Рыжскага міру ў закінутым кляштары застаўся толькі прытулак. Слова аднаму з патрыярхаў беларускага Гродна, настаўніку, паэту і краязнаўцу Апанасу Цыхуну, які памёр ранняй вясной 2005‑га, некалькі месяцаў не дажыўшы да свайго 95‑годдзя:
У той час [прыкладна сярэдзіна 1920‑х гг. — А. В.] манастыр быў агароджаны высокай каменнай сьцяною. Вокны кельляў выходзілі на Нёман. Каля яго быў невялікі сад і чатыры калоды пчолаў, якія даглядаў стары манах Іона. Я ў той час вучыўся ў Горадзенскай польскай настаўніцкай сэмінарыі, будынак якой разьмяшчаўся недалёка, і добра памятаю старога манаха, які не падпарадкоўваўся польскім уладам, хаця манастыр быў закрыты, працягваў жыць адзін у кельлях. У сьвяточныя дні над брамай увахода ў манастыр гэты манах Іона вывешваў бел‑чырвона‑белыя беларускія сьцягі1.
Інфармацыя Апанаса Цыхуна пацвярджаецца яшчэ адным сведкам, у кнізе вядомага гродзенскага даследчыка Юзафа Ядкоўскага «Гродна» (1922) чытаем:
Кляштар гэты ў 1854 годзе быў ператвораны ў праваслаўны Барыса‑Глебскі манастыр. Зараз у ім знаходзіцца беларускі прытулак, а на браме яго разьвяваюцца сьцягі неіснуючай беларускай дзяржавы.
Беларускія сцягі развяваліся нядоўга. Ужо ў самым пачатку 1920‑х гг. бел‑чырвона‑белы сцяг быў выціснуты выключна ў сферу ўнутрыпартыйнага ўжывання. Найчасцей яго разам з Пагоняй можна сустрэць на фатаздымках актыву Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі — нацыянальна‑рэлігійнай беларускай партыі, што дзейнічала ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Беларускія хадэкі, разам з прынцыповай пазіцыяй у пытанні аб незалежнасці Беларусі, так сама прынцыпова прынялі Пагоню і сцяг у якасці сімвалаў гэтай будучай незалежнасці.
Хадэкі актыўна пашыралі нацыянальную сімволіку і па‑за межамі Вільні. У самым пачатку 1930‑х гг. старшыня Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (культурнай арганізацыі, што знаходзілася пад уплывам БХД) ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі пісаў старшыні аднаго з правінцыйных гурткоў:
У царкву з нацыянальнымі адзнакамі Вы можаце ісьці, вывешваць нацыянальны сьцяг унутры кватэры можна таксама, вывесіць звонку — залежыць ад мясцовых уладаў, цікава, што яны Вам на гэта адкажуць2. |
гісторык, сталы аўтар «ARCHE». Ягоная апошняя кніга выйшла ў леташнім сьнежні ў выдавецтве Зьмiтра Коласа пад назвай «Памiж Ласоснай i Чорнай Ганчай: Гiсторыя каталiцкiх парафiй у паўднёва- 1 Цыхун, Апанас. Пройдзеныя шляхі‑пуцявіны. Горадня: Зьніч, 2003. С. 97. |
Менавіта з дзейнасцю БІГіКу таксама звязана, напэўна, першае ў беларускай гісторыі выкарыстанне нацыянальных колераў для стварэння ўніформы спартыўнай каманды.
значкі, хоць дарагія, але так разышліся, што ня маем ніводнага. Зьбіраем цяпер заказы ад усіх гурткоў, каб заказаць большую колькасьць значкоў, пры большай колькасьці цана будзе меншая6. |
2 НАРБ. Ф. 880, воп. 1, спр. 12, арк. 65. 3 НАРБ. Ф. 880, воп. 1, спр. 19, арк. 6адв. 4 НАРБ. Ф. 880, воп. 1, спр. 12, арк. 117. 5 НАРБ. Ф. 880, воп. 1, спр. 12, арк. 173.
|
Беларускія хрысціянскія дэмакраты трымаліся нацыянальнай сімволікі найбольш паслядоўна, але іх у гэтай справе ніяк нельга лічыць манапалістамі. Больш за тое, напэўна, самую значную ролю ў папулярызацыі бел‑чырвона‑белага сцяга і Пагоні адыгралі гурткі Таварыства Беларускай Школы. Актывісты ТБШ па ўсёй Беларусі ўпрыгожвалі белымі і чырвонымі колерамі штаб‑кватэры сваёй арганізацыі, выкарыстоўвалі сцяг і Пагоню у час нацыянальных і фальклорных святаў, тым больш што бела‑чырвань сцяга вельмі гарманізавала з вышыванымі кашулямі і сукенкамі хлопцаў і дзяўчат. Прапанаваныя чытачам «ARCHE» здымкі — самы яскравы гэтаму доказ.
размножаная ў друкарні Ласкова, яна ў тысячах экземпляраў разышлася па ўсёй Заходняй Беларусі і трапіла пад саламяныя стрэхі і гарадскія сутарэнні, стала там духоўнай адзнакай вызваленчага руху, неад’емнай рысай сялянскага інтэр’еру7. |
6 НАРБ. Ф. 880, воп. 1, спр. 12, арк. 137. |
Беларуская Сялянска‑Работніцкая Грамада афіцыйна не мела ніякай сімволікі. На яе пячатках быў толькі надпіс «Цэнтральны сакратарыят». Даваенныя і паваенныя БССРаўскія гісторыкі, спрабуючы ўсяляк раздзьмуць сацыяльную (чытай камуністычную) складовую гэтай самай вялікай у беларускай гісторыі палітычнай партыі (у канцы 1926 г. у яе шэрагах было каля 120 000 чалавек), бескампрамісна сцвярджалі: «Грамадоўцы прызнавалі сваім сімвалам толькі сцяг сусветнай рэвалюцыі». У гэтым, дарэчы, яны ўдала супадалі меркаваннямі з польскай паліцыяй, якая акурат і матывавала разгон БСРГ сувязямі з камуністамі, бо «няма як караць беларусаў за тое, што яны беларусы». Былым грамадоўцам таксама не выпадала казаць іначай, тым больш што праз некалькі дзесяцігоддзяў перажытага былое змаганне за незалежнасць здавалася ім самім не больш чым наіўнай юнацкай марай8. |
7 Ліс, Арсень. Цяжкая дарога свабоды. Мінск, 1994.С. 81. |
Разгром Грамады палякамі ў студзені 1927 г. пазбавіў савецкае кіраўніцтва ад мноства праблем. Грамада перастала існаваць, і яе трэба было муміфікаваць, закруціўшы ў чырвоныя сцягі, тым больш што яе правадыры хутка апынуліся ў Маскве, і працягваць пакрысе кампраметаваць усіх, каму Савецкая Беларусь не здавалася зямным раем.
Глядзіце ў будучыню смела! Пад канец трыццатых пафаснасці ў Танкавых вершах паменшала ды і стаўленне да нацыянальнай сімволікі стала больш стрыманым, але ні ў якім разе не адмоўным. У размове з літаратуразнаўцам Міколам Мікулічам незадоўга да смерці Максім Танк адзначыў:
Я б вам мог паказаць свой артыкул, у якім гаварылася пра незалежнасць Беларусі, бел‑чырвона‑белы сцяг і іншае. Ён быў напісаны ў часы арганізацыі Народнага фронту, калі ў параўнанні з мінулым большая ўвага была звернута на праблемы нацыянальна‑вызваленчага руху. Раней дамінаваў класавы падыход: Бацькаўшчына там, дзе мне добра жыць. А не так аказалася…9 |
8 Праўда, былі выключэнні. Слонімскі паэт, удзельнік вызваленчага руху, а пасля вязень калымскіх лагераў Сяргей Новік‑Пяюн у 1950—1960‑х гг. фатаграфаваўся з чырвонай зорачкай на грудзях, аднак перахоўваў у сваёй хаце Пагоню, вышытую на чырвоным шоўку ягонай сястрой яшчэ ў 1938 г. |
Сапраўды аказалася не так. Яўген Скурко перажыў бадай усіх сваіх сяброў і калегаў па перадваеннай Вільні, перажыў і БССР, старшынём Вярхоўнага Савета якой ён пабываў, і кароткую эпоху бел‑чырвона‑белага сцяга ў першай палове 1990‑х. Далёкі напрыканцы жыцця ад палітыкі, ён памёр летам 1995 г. праз некалькі месяцаў пасля рэферэндума, па выніках якога Пагоня і бел‑чырвона‑белы сцяг перасталі афіцыйна лічыцца дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Праўда, выказацца пра сутнасць майскіх падзеяў 1995 г. ён такі паспеў, у адным з апошніх сваіх інтэрв’ю адзначыўшы пра ініцыятара гэтага рэферэндума: «Па‑мойму, ён зашмат на сябе бярэ…» У публіцыстыцы пачатку дзевяностых нават даводзілася сустракаць цверджанне, што ў верасні 1939 г. савецкія войскі ў некаторых заходнебеларускіх мясцовасцях таксама сустракалі з нацыянальным сцягам. Дакументальных пацверджанняў бачыць не давялося, але, думаю, дыму без агню не бывае. Дыму без агню не бывае, як не бывае і ў нацыі пачуцця пераемнасці. Нацыя — гэта не толькі тыя, хто жыве цяпер. І няхай тыя, хто ідзе пад гэтым сцягам сёння, будуць вартыя тых, хто ішоў пад ім шмат дзесяцігоддзяў таму. |
9 Мікуліч, М. Максім Танк. На скразняках стагоддзя. Мінск: Мастацкая літаратура, 1999. С. 79. |
Пачатак Цалкам Форум | ||||
№ 4 (55) - 2007 |
|
Ліст у рэдакцыю.
Майстраваньне [mk].
Абнаўленьне [czyk]. |